Нам не па­трэб­ны но­вы ге­рой

№ 9 (426) 01.09.2018 - 01.01.2005 г

БЕР­ЛІН­СКАЕ БІ­ЕНА­ЛЕ СУ­ЧАС­НА­ГА МАС­ТАЦ­ТВА
ДЛЯ 10-ГА БІ­ЕНА­ЛЕ КУ­РА­ТАР­СКАЯ КА­МАН­ДА ПАД КІ­РАЎ­НІЦ­ТВАМ ГА­БІ НГКО­БА (ПАР) ЗА­ПРА­СІ­ЛА 46 МАС­ТА­КОЎ З АФРЫ­КАН­СКІ­МІ КА­РА­НЯ­МІ, ДЗЕ­ЛЯ ТА­ГО КАБ АД­МО­ВІЦ­ЦА АД ІЕ­РАР­ХІЙ, ПАД­ТРЫ­МАЦЬ СА­МА­ЗА­ХА­ВАН­НЕ СЛА­БЫХ БЕЗ ВЫ­РА­ТА­ВА­ЛЬ­НІ­КАЎ І ІХ ПОДЗВІ­ГАЎ.

«Са­мае ма­ла­дое бі­ена­ле» азна­чае, што...

 

Яно яшчэ не на­за­па­сі­ла шлей­фу з клі­шэ і прад­ка­за­ль­ных ра­шэн­няў. Ад­нак не па­збег­ла та­та­ль­най уні­фі­ка­цыі, і ця­пе­раш­няе на­зва­ла­ся ўжо ББ10. Яно тэх­на­ла­гіч­нае па вы­зна­чэн­ні, бо на­ра­дзі­ла­ся ў эпо­ху пе­ра­мо­гі інтэр­нэ­ту. Цэн­тэ­нi­ялы ве­даць не ве­да­юць, як жыць без га­джэ­таў, і кро­ку не сту­пяць без ад­мыс­ло­вай пры­ла­ды.

 

Бер­лін­скае бі­ена­ле на­ра­дзі­ла­ся ў 1998 го­дзе. На хва­лі пе­ра­тва­рэн­ня Бер­лі­на і ўсе­агу­ль­най лю­бо­ві да яго змя­ні­ла­ся і арт-ася­род­дзе, ад­ужэ­ла і за­пат­ра­ба­ва­ла сцэ­ны.

 

У ад­роз­нен­не ад мі­ну­ла­га бі­ена­ле пад дэ­ві­зам «Па­ра­док­сы су­час­на­га све­ту» з аме­ры­кан­скай ку­ра­тар­скай гру­пай DIS, ББ10 у бо­ль­шай сту­пе­ні вы­бу­да­ва­на па па­лі­тыч­ных век­та­рах. Па­вод­ле ідэі рас­ійска­га мас­та­ка і ку­ра­та­ра Ана­то­ля Асма­лоў­ска­га, су­час­нае мас­тац­тва па­лі­тыч­нае та­му, што пуб­ліч­нае. Гэ­та зна­чыць па­лі­тыч­нае па вы­зна­чэн­ні, і гэ­та, вя­до­ма, пы­тан­не дыс­ку­сій­нае. Але яно — мас­тац­тва — сап­раў­ды не бра­ла ўро­каў пус­тэ­ль­ніц­тва, ка­лі мець на ўва­зе су­час­нае вір­ту­аль­нае ася­род­дзе, і яно не ве­дае ні­якіх ве­жаў са сла­но­вай кос­ці. Яго скла­да­на рэ­прэ­са­ваць, ка­лі то­ль­кі не вы­цяг­нуць ка­бель з раз­еткі.

 

На­конт ма­лой вя­до­мас­ці сва­іх аўта­раў ку­ра­та­ры ББ10 тлу­ма­чаць: што зна­чыць «не­вя­до­мыя»? Са­бе яны вя­до­мыя, нам вя­до­мыя, вось за­раз і вы знаём­це­ся.

 

Тут мы сус­тра­ка­ем дзве пра­бле­мы як мі­ні­мум: бі­ена­ле, зроб­ле­нае без ге­роя-аўта­ра, без зо­рак, ста­ла для Бер­лі­на ка­мер­ным. Пры ве­лі­зар­най ко­ль­кас­ці ту­рыс­таў на пля­цоў­ках ня­шмат лю­дзей, і на­ват у га­тэ­лях Мі­тэ (цэн­тра­ль­ны ра­ён) пра бі­ена­ле ні­чо­га не ве­да­юць. Пра­ктыч­на ня­ма афіш у го­ра­дзе, ася­род­дзе без ге­ра­ізму за­ста­ло­ся ася­род­дзем для сва­іх.

 

Да­лей. Што ад­бы­ва­ецца з ка­тэ­го­ры­яй фор­мы (чы­тай «май­стэр­ства») у гэ­тай сі­ту­ацыі? Ці не за­над­та вуч­нёў­скія пра­цы прад­стаў­ле­ны ў Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, у Цэн­тры мас­тац­тва і ўрба­ніс­ты­кі ZK/U, у Інсты­ту­це су­час­на­га мас­тац­тва КW? Рас­ійскі кры­тык Акса­на Чвя­кi­на ад­каз­вае на гэ­тае пы­тан­не сцвяр­джаль­­на, але на­ват ка­лі i так, мя­не за­да­ва­ль­няе та­кі стан рэ­чаў. Як ні дзіў­на гэ­та гу­чыць, я ста­ві­ла на мес­ца мас­та­коў з афры­кан­скім бэк­граў­ндам бе­ла­рус­кіх ка­лег і ўяў­ля­ла, як яны ву­чы­лі­ся б, які ла­ка­ль­ны кан­тэкст пры­ўнес­лі ў агу­ль­ную па­вес­тку, ці змаг­лі б пе­ра­адо­лець па­рог не­вя­до­мас­ці? Па­куль у мя­не ня­ма ад­ка­заў, адзна­чым то­ль­кі, што по­стка­ла­ні­ялізм, па сло­вах су­ку­ра­тар­кі Івет Му­тум­ба, пе­ра­адо­ль­ваць ніх­то і не збі­раў­ся: «Мы ста­вім пад пы­тан­не лю­быя вы­зна­чэн­ні», мас­та­кі жы­вуць у еўра­пей­скіх кра­інах і, як усе цэн­тэ­нi­ялы, во­ль­ныя ад «мес­тач­ко­вых» пры­хі­ль­нас­цяў. Без ге­ра­ізму, без подзві­гаў і пад’­ёмаў на вяр­шы­ню. І ад­да­мо на­леж­нае Га­бі Нгко­ба: яна сфар­му­ля­ва­ла ці­ка­вую і вы­раз­ную су­час­ную кан­цэп­цыю.

 

У го­ра­дзе 38°, інста­ля­цы­ям го­ра­ча

 

Ку­ра­та­рам мо і не па­трэб­ныя ге­роі, але мы сап­раў­ды су­пер­мэ­ны — гля­дзець усё ў та­кую спя­ко­ту!

 

Пе­рад­усім гэ­та ты­чыц­ца вя­лі­кіх пра­ектаў.

 

...Вось ка­лі ка­жуць «збі­раю ся­бе па ка­вал­ках...», што ма­ецца на ўва­зе? Пры­маю за­бой­ную вер­сію Дынеа Сэшы Бопэйн: спа­чат­ку гэ­та цаг­лi­ны, ка­ло­ны, якія ўпа­лі, па­пер­чы­на з на­пі­са­ным ад ру­кі тэк­стам. Тут жа вёд­ры і сло­ікі з чым­сь­ці бу­даў­ні­чым. Ві­дэа з ле­сам (пры­ві­тан­не Кос­цю Се­лі­ха­на­ву з пра­ектам «Ра­монт») плюс спе­вы Ні­ны Сі­мон. Плюс ві­дэа з рас­по­ве­дам і гру­ба злеп­ле­нае ў вы­ні­ку Не­шта. Сло­вам, увесь цо­ка­ль­ны па­верх KW.

 

І гэ­та пра­ўда, усё так і ёсць. Мо­жа быць, ледзь-ледзь пе­ра­бі­рае з па­фа­сам чыр­во­нае свят­ло, за­лі­ва­ючы ўсю пра­сто­ру. Але та­кія «Feelings» — ад­на з цэн­тра­ль­ных інста­ля­цый бі­ена­ле. Спе­цы­яль­на па­слу­ха­ла Ні­ну Сі­мон, на якую аб­апі­ра­ецца кан­цэп­цыя: гэ­та тра­гіч­ныя «Feelings», не­паў­тор­нае вы­ка­нан­не на джаз-фес­ты­ва­лі ў Ман­тро (1976), з шэп­там, па­ўза­мі, ад­чай­ным ва­ка­лам. Гэ­та так го­ра­ча, што на ад­ных спе­вах мож­на бы­ло па­бу­да­ваць усю інста­ля­цыю, а аўтар пад­лу­чае і ра­ман Бэ­сi Хэд «Пы­тан­не ўла­ды».

 

У Сі­мон ёсць яшчэ ад­но «Feeling Good», і са­ма яе пер­со­на, яе аса­біс­тае зна­ёмства з Мар­ці­нам Лю­тэ­рам Кін­гам і ба­ра­ць­ба за пра­вы чар­на­с­ку­рых аме­ры­кан­цаў — без­умоў­на, най­важ­ней­шы для кан­цэп­цыі кан­тэкст. І да­рэ­чы, Ні­на Сі­мон ужо са­праў­ды зор­ка.

 

Яшчэ ад­на га­ра­чая гіс­то­рыя — «Бар для мас­тур­ба­цыі» ад Фабіяна Фалернас. Так, ме­на­ві­та так. Ён на­ват пе­ра­соў­ны, і на­ват з пра­гра­май лек­цый і аб­мер­ка­ван­няў. Ку­ра­тар пі­ша пра так­ты­ль­ныя пра­кты­кi, не кан­крэ­ты­зу­ючы, але сам бар цал­кам рэ­аль­ны, са стой­кай, му­зы­кай, сім­во­лі­кай, бар­до­вым плю­шам і г.д. Яшчэ і пад­абен­ства сцэ­ны ёсць, з гу­ль­нёй у тэк­стыль, у ма­тэ­ры­ялы з на­мё­кам на інтым­насць.

 

Ужо звык­лая кры­ты­ка за­ліш­ня­га спа­жы­ван­ня і па фор­ме ста­ла рэ­плі­кай: інста­ля­цыя Оска­ра Му­ры­ла з мяш­ка­мі ці то адзен­ня, ці то ад­кі­даў стом­ле­на кан­ста­туе фак­ты.

 

Пад вя­лі­кім дрэ­вам у дво­ры­ку Ака­дэ­міі мас­тац­тваў так­са­ма бы­ло го­ра­ча, але са­ма пра­ца «Ка­лек­тыў­ная зго­да» на­га­да­ла Ібра­хі­ма Ма­ха­ма (Га­на) з за­ка­муф­ля­ва­ным ка­ва­вы­мі мяш­ка­мі бу­дын­кам — гэ­та бы­ло вы­каз­ван­не аб пе­ра­сы­ча­нас­ці і ўра­чыс­тас­ці сус­вет­на­га ган­длю на ле­таш­няй documenta 14. Ды і ў Ве­не­цыі япон­скі па­ві­ль­ён па­ка­заў не­шта пад­обнае, але бо­льш вы­на­ход­лі­ва.

 

Мож­на па­спра­ба­ваць уба­чыць ня­бач­нае

 

Яскра­вы пры­клад кан­цэп­ту­аль­на­га пад­ыхо­ду — «Спро­ба на­ма­ля­ваць ад­лег­ласць ад Сан-Ху­ана да Бер­лі­на». Рэ­алі­за­ва­на яна, на дум­ку аўта­ра То­ні Круз Па­бон, на 0,138%, па­ко­ль­кі ад­лег­ласць па­між га­ра­да­мі 7 681 км. Вось ні­ко­лі не ска­жаш ні­чо­га та­ко­га аб алоў­ка­вых лі­ні­ях на сця­не і на пад­ло­зе, якія на­гад­ва­юць штрых-код. Эфект ад­да­ле­нас­ці мо і пры­сут­ні­чае, але гэ­та ха­лод­ная ад­лег­ласць без па­чуц­цё­вас­ці, а ёсць жа пры­кла­ды лі­та­ра­ль­на пра­ніз­лі­выя.

 

Пры­клад­на так жа па­бу­да­ва­на інста­ля­цыя Оквуі Акпак­ва­сі­лі: на­пэў­на, са­ма ідэя пры­са­ро­міць муж­чын у «Sitting on a Men’s Head» ве­ль­мі ці­ка­вая, але гля­дач атрым­лі­вае пра­стор­ны, спа­кой­ны інтэ­р’ер, пры­зна­ча­ны як бы для дыс­ку­сіі (а ў пры­нцы­пе, для ча­го за­ўгод­на). Жан­чы­ны маг­лі па­во­дзіць ся­бе агрэ­сіў­на і на­ват раз­бу­рыць дом муж­чы­ны, а маг­лі спя­ваць і тан­чыць. У чым ві­на­ва­ты муж­чы­на? Па-роз­на­му: па­крыў­дзіў, здра­дзіў, збіў, скраў. Усе гра­хі бу­дзён­ныя, але пуб­ліч­насць пра­кты­кі ўма­цоў­ва­ла ў тра­ды­цый­ным гра­мад­стве ўсход­няй Ні­ге­рыі са­лі­дар­насць і пра­вы жан­чын. Што са­мо па са­бе па­ка­за­ль­на.

 

А вось «Па­шы­ра­нае» (Джу­лія Фі­ліпс) з вы­ду­ма­ны­мі мед­ыцын­скі­мі інстру­мен­та­мі па­кі­дае та­ямні­цу та­го, што ад­бы­ва­ецца не­рас­кры­тым. І гэ­тую за­гад­ка­васць вя­дзе да мак­сі­му­му Са­ра Хак з «Рэ­ча­мі, якія ніх­то не за­ўва­жае, але якія мя­ня­юць усё». Пер­шая се­рыя вы­ка­на­на ў метале і ке­ра­мі­цы, дру­гая — з да­па­мо­гай ма­люн­ка. Аб­едзве ві­зу­аль­на пе­ра­ка­наў­чыя, ка­мер­ныя і за­ста­юцца вы­дат­ны­мі ад­кры­ты­мі пы­тан­ня­мі.

 

З гіс­то­рыі архе­ало­гіі і жы­ва­пі­су

 

Ці­ка­ва, што ад­сы­лак да ўмоў­на мі­ну­ла­га ў ку­ра­та­раў і мас­та­коў ББ10 амаль не на­зі­ра­ла­ся. З тэх­ніч­ных пры­чын я не ўба­чы­ла ўсе ча­ты­ры пля­цоў­кі, але ні­якіх га­ла­соў з мі­ну­ла­га, пры­ві­даў, мі­фа­ло­гій ды іншых ла­мен­та­цый не заў­ва­жы­ла.

 

За­тое ад­на гіс­то­рыя за­мя­ня­ла са­бой увесь маг­чы­мы на­бор. Ка­ля ўва­хо­ду ў Ака­дэ­мію мас­тац­тваў гле­да­чоў сус­тра­кае фраг­мент Па­ла­ца Сан-Су­сі ў Мi­ло­це на Га­іці, па­бу­да­ва­ны (1810—1813) ка­ра­лём Анры ў на­ту­ра­ль­ную ве­лі­чы­ню. Ба­юся ду­маць аб аўтэн­тыч­нас­ці, па­ко­ль­кі га­вор­ка ідзе ўсё ж пра по­мнік. Але сэн­са­вая су­вязь з лет­нім па­ла­цам Сан-Су­сі (1745—1747) прус­ка­га ка­ра­ля Фрыд­ры­ха ў Па­тсда­ме ку­ра­та­ра­мі пра­пі­са­на і слу­жыць свай­го ро­ду ка­на­лам між­ча­са­вай ка­му­ні­ка­цыі. З пун­кту гле­джан­ня афры­кан­скіх ка­ра­нёў аўта­раў гэ­та так­са­ма пра­цуе: счыт­ва­ецца сва­яцтва, па­хо­джан­не ўсіх удзе­ль­ні­каў. Рэ­плі­ка по­мні­ка, ду­маю, доб­рая ідэя, а ў на­шым вы­пад­ку моц ка­мен­ных му­роў, рос­піс, аркі, раз­мяш­чэн­не са­мо­га аб’­екта ў пра­сто­ры — усё пад­крэс­лі­ва­ла яго знач­насць і ўраж­ва­ла, як і бы­ло за­ду­ма­на. На­ват сто­лі­кі ка­вяр­ні по­бач не зні­жа­лі гра­дус пі­етэ­ту.

 

У па­ра­ўнан­ні з па­ла­ца­вай сця­ной фо­та­зды­мак ба­ць­коў-за­сна­ва­ль­ні­каў у Інсты­ту­це KW вы­гля­дае сціп­лым архіў­ным на­па­мін­кам, хоць на­сам­рэч ме­на­ві­та гэ­тая ка­ман­да да­ла старт інсты­ту­цыі. Пра гэ­та не за­бы­ва­юць зга­даць усе кры­ты­кі, з удзяч­нас­цю пад­крэс­лі­ва­ючы, што ме­на­ві­та тут бы­ла пра­па­на­ва­ная асно­ва для су­час­най кан­фі­гу­ра­цыі арт-поля.

 

Жы­ва­піс­ныя ра­бо­ты, на дум­ку ку­ра­та­раў, так­са­ма трэ­ба ад­нес­ці да зва­ро­таў да мас­тац­ка­га дос­ве­ду мі­ну­ла­га. На­пэў­на, тут па­він­на ста­яць пы­тан­не аб рэ­сур­се жы­ва­піс­на­га май­стэр­ства і шко­ле, якой у мно­гіх мас­та­коў, маг­чы­ма, ня­ма. Тым не менш пра­цы, ад­абра­ныя для пра­екта, цал­кам су­час­ныя па змес­це, ві­зу­аль­на яны ве­ль­мі да­па­ма­га­лі экс­па­зі­цыі: акцэн­та­ва­най фор­май і ўра­жан­ня­мі, кан­трас­там з алоў­ка­вы­мi, інстру­мен­та­ль­ны­мі ды iншы­мі артэ­фак­та­мі. У рам­ках жы­ва­піс­най тра­ды­цыі я б адзна­чы­ла не­ўра­тыч­ны, у еўра­пей­скім клю­чы, «Час рэ­флек­сіі» Цьеры Усу і «Трып­ціх» Поршы Зваваэры са сля­да­мі экза­ты­за­цii, ад якой так дыс­тан­цы­ява­лі­ся ку­ра­та­ры. І яшчэ «Так шмат ма­раў» і «Ча­му ты гля­дзіш?» Лубэйна Хімід — спро­бу звяр­нуц­ца да сім­ва­ліч­на­га ця­лес­на­га дос­ве­ду без эро­ты­кі і якой бы там ні бы­ло экс­плу­ата­цыі.

 

Ве­лі­зар­нае па­лат­но з 100 фраг­мен­таў Ларэны Гуціерас Камэха «Хто тут ге­роі?» зво­дзіць фі­гу­ра­тыў­насць да зна­ка, а ў вы­ні­ку мы ба­чым кам­па­зі­цыю са сты­лі­за­ва­ных сця­гоў. Гэ­та, вя­до­ма, не­існу­ючыя сця­гі, але кан­цэп­ту­аль­на аўтар жор­стка пры­вяз­ва­ецца да асноў­най ідэі бі­ена­ле: ну і хто тут пе­ра­мож­ца, хто са­мы роў­ны ся­род роў­ных? Пра­ца ве­ль­мі дэ­ка­ра­тыў­ная, яе хо­чац­ца раз­гля­даць, як архіў, і ўспры­маць воб­раз­на, як жы­ва­піс. У па­ра­ўнан­ні з менш эфек­тны­мі аб’екта­мі яна сап­раў­ды ві­зу­аль­на вы­лу­ча­ецца, а так на­праў­ду гэ­та ўсё ж пра ге­ро­яў: хто яны, якія, ці мо­жам мы рас­паз­наць іх?

 

Не­ча­ка­ны амаж да мі­ну­ла­га

 

Ён па­ўстаў у мя­не: у 2009 го­дзе ме­на­ві­та ў Бер­лін­скай Ака­дэ­міі мас­тац­тваў ад­бы­ла­ся пер­шая вы­ста­ва вя­лі­ка­га між­на­род­на­га пра­екта «1989—2009. Змен­лi­вы свет — Ад­люс­тра­ва­ны час». Па­зней яна бы­ла пры­ве­зе­на ў Мiнск: уся гэ­тая фа­таг­ра­фіч­ная пан­ара­ма ад Інсты­ту­та Гё­тэ збі­ра­ла­ся ў бы­лой Усход­няй Еўро­пе і Гер­ма­ніі і бы­ла па­ка­за­на ў кра­інах-удзе­ль­ні­цах. Ігар Саў­чан­ка прад­стаў­ляў Бе­ла­русь се­ры­ямі «Уні­ка­ты» і «11 ад­біт­каў» з тэк­ста­мі Дзміт­рыя Ка­ра­ля і Ка­ця­ры­ны Ке­ніг­сберг.

 

Аль­бом па­служ­лі­ва на­гад­вае пра экс­па­зі­цыю ў Му­зеі су­час­на­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва: за­пом­ні­лі­ся, вя­до­ма, Вік­тар Ма­руш­чан­ка (Укра­іна), Ула­дзі­мір Куп­ры­янаў (РФ), Аляў­ці­на Ка­хi­дзэ (Укра­іна). Та­ды ку­ра­та­ры на­стой­ва­лі, што зруй­на­ва­ная са­вец­кая эпо­ха, «пе­ра­ме­ны не мо­гуць быць апі­са­ны то­ль­кі ў ка­тэ­го­ры­ях па­лі­ты­кі, эка­но­мі­кі і сіс­тэм­ных струк­тур­ных пе­ра­ўтва­рэн­няў. Гэ­тыя пе­ра­ме­ны вар­та перш за ўсё раз­умець як ку­ль­тур­ны фе­но­мен» (д-р Клаўс-Дзі­тэр Лэ­ман). Амаль праз 10 га­доў мы су­адно­сім ды­на­мі­ку ў на­шай час­тцы све­ту з ты­мі пра­цэ­са­мі, што да­сле­дуе ББ10, і на­зі­ра­ем два роз­ныя дыс­кур­сы. У той жа час іх не­ль­га аб­мяр­коў­ваць як то­ль­кі ла­ка­ль­ныя тран­сфар­ма­цыі, гла­ба­ль­ныя на­ступ­ствы ві­да­воч­ныя: акра­мя падзей па­лі­ты­кі і эка­но­мі­кі, ад­кры­ты дос­туп да іншых ку­ль­тур, ідзе по­шук улас­най ідэн­тыч­нас­ці па ўсё но­вых век­та­рах, вы­хо­дзіць на вя­ду­чыя па­зі­цыі ўрба­ніс­ты­ка, г.д.

 

Вер­нем­ся ў гэ­тым кан­тэк­сце да фа­таг­ра­фіі: на жаль, у пра­сто­ры ББ10 яе не так шмат. Па сут­нас­ці гэ­та архіў­ныя ка­лек­цыі Ліз Джонсон Артур: «Чор­ны па­вет­ра­ны шар» і «Сем ана­ла­га­вых фа­таг­ра­фій» (90-х і па­зней). Яшчэ ад­на се­рыя 2018 го­да «Муж­чы­ны і дрэ­вы» зня­та ў Лон­да­не, па во­пы­це аўта­ра, не са­мім пры­язным го­ра­дзе ў Еўро­пе. Як лю­бы архіў, фа­таг­ра­фіі хо­чац­ца раз­гле­дзець пад­ра­бяз­ней, але па кан­тэн­це і ві­зу­аль­на здым­кі сас­ту­па­юць су­се­дзям. На­паў­праз­рыс­ты но­сь­біт (па­пе­ра) пра­ктыч­на дэ­ма­тэ­ры­ялi­зуе фа­таг­ра­фію, ства­рае аб’­ект з пер­ша­па­чат­ко­вых ты­па­ла­гіч­ных лі­ній. У той жа час фа­таг­ра­фіч­ныя вы­явы ў сі­лу спе­цы­фі­кі жан­ру пад­трым­лі­ва­юць агу­ль­ны дыс­курс ця­лес­нас­ці, які ад­чу­ва­ецца пра­ктыч­на ва ўсіх экс­па­зі­цы­ях. Мяр­кую, кан­цэпт «Нам не па­трэб­ны но­вы ге­рой» на­огул бы­ло б ці­ка­ва і ка­рыс­на раз­гле­дзець з пун­кту гле­джан­ня фе­мі­ніз­му.

 

За­мест за­клю­чэн­ня

 

Як гэ­та бы­вае на вя­лі­кіх між­на­род­ных фо­ру­мах, у мя­не ад­бы­ло­ся мі­ма­лёт­нае зна­ёмства з дзяў­чы­най з Ка­на­ды. У пры­ват­нас­ці, мы за­га­ва­ры­лі пра энер­ге­ты­ку і маг­чы­мас­ці Бер­лі­на. Су­раз­моў­ні­ца вы­ву­чае тут фла­рыс­ты­ку. Ня­ўжо не знай­шло­ся спры­яль­на­га мес­ца блі­жэй да до­ма? Што яе ча­кае ў бу­ду­чым? Не­йкія кан­крэт­ныя ад­ка­зы ў яе да­клад­на ёсць, але мя­не ці­ка­ві­ла пра­ява ідэн­тыч­нас­ці. Гэ­тая са­мая ідэн­тыч­насць ма­ёй но­вай зна­ёмай бы­ла то­ль­кі асо­бас­най і ве­ль­мі шчы­рай. Ні кра­іна ці мо­ва, ні ра­мяс­тво, мас­тац­тва ці бу­ду­чая пра­ца не пе­ра­ва­жа­лі над інды­ві­ду­аль­ны­мі ры­са­мі, над пра­вам вы­ба­ру. На пер­шы по­гляд, вя­до­ма, дзяў­чы­на не­сла іх цал­кам во­ль­на.

 

...І сап­раў­ды, хто тут ге­рой? Той, хто едзе на іншы край све­ту, та­му што гэ­та ці­ка­ва, ці гля­дзіць у асляп­ля­ль­ную спя­ко­ту су­час­нае мас­тац­тва ад вы­хад­цаў з Афры­кі — з той жа пры­чы­ны? Ка­лі ўсё бу­дзе без экс­тры­му, то і мы спра­вім­ся без ге­ро­яў.