Любоў на фо­не ка­тас­тро­фы

№ 8 (425) 01.08.2018 - 31.08.2018 г

ПРЭ­М’Е­РА БА­ЛЕ­ТА «ТЫ­ТА­НІК» У МУ­ЗЫЧ­НЫМ ТЭ­АТРЫ
Па­чы­на­ючы пра­цу над пэў­най тэ­май і на­звай, па­ста­но­вач­ная гру­па і кі­раў­ніц­тва ка­лек­ты­ву за­ўжды імкнуц­ца вы­ра­шыць са­мую га­лоў­ную — ме­на­ві­та прадзю­сар­скую за­да­чу. Пуб­лі­ка по­йдзе ці аб­мі­не? На­зва пры­ва­біць ці не? Ці доў­га пра­тры­ма­ецца па­ста­ноў­ка на афі­шы?

Аб­раў­шы на­зву «Ты­та­нік», мне зда­ецца, ад­ра­зу «за­бі­лі» не два­іх, а шмат за­йцоў. Па-пер­шае, ня­ма тых, хто не чуў пра маш­таб­ную ка­тас­тро­фу, што зда­ры­ла­ся ў 1912-м, бо­льш за 100 га­доў та­му. Па-дру­гое, аме­ры­кан­скі трох­га­дзін­ны фі­льм-ка­тас­тро­фа «Ты­та­нік» (1997), зня­ты рэ­жы­сё­рам Джэй­мсам Кэ­ме­ра­нам, меў не­ве­ра­год­ны гра­мад­скі рэ­за­нанс і гля­дац­кі по­спех. Па­ўплы­ва­лі ві­до­віш­чнасць стуж­кі, вы­ка­нан­не га­лоў­ных ро­ляў Кейт Уін­слет і Ле­анарда Дзі­Кап­рыа, зна­ка­мі­тая пес­ня Се­лін Ды­ён. Да­дат­ко­вы ажы­ятаж вы­клі­каў рэ­кор­дны для свай­го ча­су бю­джэт у 200 мі­ль­ёнаў до­ла­раў, а так­са­ма рэ­корд і ў якас­ці фі­ль­ма, са­ма­га пры­быт­ко­ва­га на пра­ця­гу 12 га­доў (1,8 мі­ль­ярда). Да­да­мо сю­ды 11 атры­ма­ных прэ­мій «Оскар». І тую ака­ліч­насць, што дыск з са­ундтрэ­кам да «Ты­та­ні­ка», які вы­пус­ці­ла кам­па­нія Sony Classical у 1997 го­дзе, раз­ышоў­ся па све­це ты­ра­жом у 30 мі­ль­ёнаў ко­пій. Інакш ка­жу­чы, гле­да­чу Му­зыч­на­га тэ­атра не трэ­ба ні­чо­га тлу­ма­чыць. Ён пры­хо­дзіць па­ба­чыць тэ­атра­ль­ную вер­сію вя­до­май гіс­то­рыі — ка­тас­тро­фы бры­тан­ска­га тран­сат­лан­тыч­на­га па­ра­хо­да, са­ма­га вя­лі­ка­га на той час, ува­соб­ле­ную срод­ка­мі му­зы­кі і тан­ца. Гіс­то­рыі, якая раз­гор­тва­ла­ся на пра­ця­гу ўся­го пя­ці дзён.

 

Алег Ха­дос­ка, аўтар му­зы­кі ба­ле­та, быў вы­му­ша­ны пра­ца­ваць у рэ­кор­дным тэм­пе. На ўсё і пра ўсё ме­ла­ся то­ль­кі пяць ме­ся­цаў, пры­чым пэў­ны час кам­па­зі­тар быў за­ня­ты пад­рых­тоў­кай спек­так­ля «Жыц­цё і смерць Янкі Ку­па­лы». Пра­ца ішла па­ра­ле­ль­на. Та­му кам­па­зі­тар ад­ра­зу пі­саў парт­ыту­ру, а не кла­вір, як звы­чай­на ро­біц­ца. Ды­ры­жор Юрый Га­ляс і ха­рэ­ограф Сяр­гей Мі­кель слу­ха­лі. Услед ад­ра­зу па­чы­на­лі­ся аркес­тра­выя і па­ста­но­вач­ныя рэ­пе­ты­цыі.

 

Уся парт­ыту­ра ро­біць моц­нае ўра­жан­не. Па­чы­на­ючы ад увер­цю­ры, якая ідзе пры за­кры­тай за­сло­не, ка­лі гук ка­ра­бе­ль­на­га зво­на ядна­ецца з пра­нік­нё­най і жур­бот­най ме­ло­ды­яй скры­пак. Парт­ыту­ра «Ты­та­ні­ка» на­пі­са­ная су­час­най мо­вай. У но­вым са­чы­нен­ні Ха­дос­кі ня­змен­на пры­сут­ні­чае кід­касць, улас­ці­вая кі­на­му­зы­цы і блок­бас­та­рам.

 

Сам аўтар пры­зна­ваў­ся: у му­зы­цы ба­ле­та вы­ка­рыс­та­ны англій­скі хрыс­ці­янскі гімн XIX ста­год­дзя «Блі­жэй, Гос­пад, да Ця­бе», ва­льс «Во­се­ньс­кі сон» Арчы­­баль­­да Джой­са, якія, ве­ра­год­на, гу­ча­лі ў час гі­бе­лі «Ты­та­ні­ка». Да­дам ад ся­бе: у тан­ца­ва­ль­ных сцэ­нах па­са­жы­раў трэ­ця­га кла­са ёсць су­час­нае пе­ра­асэн­са­ван­не ірлан­дскіх тан­цаў. Блі­жэй да фі­на­лу гу­чыць і зна­ка­мі­тая тэ­ма, ува­соб­ле­ная ў фі­ль­ме Се­лін Ды­ён. Але для пуб­лі­кі, якая доб­ра па­мя­тае кі­нас­туж­ку, гэ­та то­ль­кі ўзмац­няе слу­хац­кія і гля­дац­кія аса­цы­яцыі. Цы­та­ты ў тэ­атра­ль­ных са­чы­нен­нях ХХІ ста­год­дзя, ві­даць, не­паз­беж­ныя. У сты­лі му­зы­кі Ха­дос­кі ві­да­воч­ны ўплыў Стра­він­ска­га, Шас­та­ко­ві­ча, Гле­ба­ва. Але хто ад та­кіх ма­гут­ных уплы­ваў па­збаў­ле­ны?

 

Тым не менш гэ­та са­чы­нен­не са­ма­стой­нае. Ко­ль­кі ў ім інстру­мен­та­ль­най вы­на­ход­лі­вас­ці, вас­тры­ні і аркес­тра­ва­га бляс­ку! Што да вы­ка­нан­ня парт­ыту­ры аркес­трам, дык во­пыт­ная пра­фе­сій­ная кам­па­зі­тар­ка, якая ся­дзе­ла по­бач са мной, зна­хо­дзі­ла­ся ў не­ка­то­рым шо­ку: «На­шы му­зы­кан­ты так не ігра­юць! З та­кім бляс­кам?! І каб не бы­ло ні­вод­най па­мыл­кі... Мо­жа, тэ­атр бэнд за­пра­сі­лі? Мо­жа, час­тка ну­ма­роў ідзе ў спа­лу­чэн­ні жы­вой му­зы­кі і за­пі­су?»

 

Ця­пер пра ліб­рэ­та і ха­рэ­агра­фію. Па­ста­ноў­шчык Сяр­гей Мі­кель пі­саў ліб­рэ­та сам. На маю дум­ку, яно да­стат­ко­ва ла­гіч­нае і склад­нае. Ве­ра­год­на, не­ка­то­рыя пад­каз­кі даў сцэ­на­рый фі­ль­ма Кэ­ме­ра­на, які ў ася­род­дзі пра­фе­сій­ных рэ­жы­сё­раў мае вы­со­кі рэ­йтынг. Пра­цы­тую ба­лет­май­стра-па­ста­ноў­шчы­ка: ён лі­чыць, што сю­жэт ува­саб­ляе «па­гі­бель гра­мад­ства, падзе­ле­на­га са­цы­яль­най ня­роў­нас­цю. У ба­ле­це трыц­цаць сем пер­са­на­жаў, усе яны — воб­ра­зы рэ­аль­на існа­ваў­шых лю­дзей, якія за­гі­ну­лі ці ўра­та­ва­лі­ся ў час кру­шэн­ня па­ра­хо­да». Мас­тач­ка-па­ста­ноў­шчы­ца Лю­боў Сі­дзе­ль­ні­ка­ва аха­рак­та­ры­за­ва­ла гі­бель па­ра­хо­да як «по­мнік ча­ла­ве­чай са­ма­ўпэў­не­нас­ці».

 

За­ўва­жу ад ся­бе: на­яўнасць кла­саў або роз­на­га са­цы­яль­на­га ста­ту­су ад­люс­троў­вае іе­рар­хіч­ную лес­ві­цу ў гра­мад­стве. І ко­ль­кі тым ні аб­урай­ся, так бы­ло і бу­дзе пры роз­ным са­цы­яль­ным ла­дзе. Вас­тры­ні ўспры­ман­ня сю­жэт­ных ха­доў і сі­ту­ацый на ба­лет­ным «Ты­та­ні­ку» да­дае тое, што гля­дач за­га­дзя ве­дае: бяз­меж­ная ра­дасць існа­ван­ня ча­со­вая. Той, хто ця­пер плы­ве праз акі­ян у ча­кан­ні но­ва­га жыц­ця, тан­цуе, п’е шам­пан­скае і флір­туе, мо ўра­ту­ецца, а мо і за­гі­не ў ха­лод­ных хва­лях Атлан­ты­кі. Адзі­ная за­ўва­га па ліб­рэ­та. Пад­час на­блі­жэн­ня айсбер­га і на па­чат­ку ка­тас­тро­фы па­са­жы­ры з’яўля­юцца і па­чы­на­юць мі­ту­сіц­ца, пан­іка­ваць над­та по­зна. Ча­му­сь­ці ве­ль­мі пра­цяг­лы час не­рву­юцца то­ль­кі ка­пі­тан, чле­ны экі­па­жу і сцю­ардэ­сы.

 

Уво­гу­ле дра­ма­тур­гія ба­ле­та бу­ду­ецца на кан­трас­це сцэн і тан­цаў. Гэ­та вы­на­ход­лі­ва па­стаў­ле­ныя тан­га і ва­ль­сы, які­мі за­хап­ля­юцца ба­га­цеі. І так зва­ныя тан­цы жы­вёл, іх з імпэ­там вы­кон­вае бо­льш дэ­мак­ра­тыч­ная пуб­лі­ка. Не­вы­пад­ко­ва ўзні­кае плас­ты­ка ірлан­дскіх на­род­ных тан­цаў. Бо, як вя­до­ма, «Ты­та­нік» вы­йшаў у пер­шы і апош­ні шлях з Бел­фас­та, ста­лі­цы Па­ўноч­най Ірлан­дыі. Да­рэч­на вы­гля­да­юць на сцэ­не тан­цо­ры-дзе­ці. Пры­дум­ва­ючы ха­рэ­агра­фіч­ныя вы­каз­ван­ні па­са­жы­раў, Сяр­гей Мі­кель вя­лі­кую ро­лю ад­во­дзіць плас­ты­цы рук, якая на­гад­вае мар­скія хва­лі. Ёю між­во­лі за­ча­роў­ва­ешся.

 

Як ства­ра­ль­нік ліб­рэ­та Мі­кель не стаў па­ўта­раць імё­ны пер­са­на­жаў стуж­кі Кэ­ме­ра­на. Тут свае га­лоў­ныя ге­роі: біз­нэс­мен Уі­ль­ям Грын­філд (Ула­дзіс­лаў Па­зле­віч), яго­ная ня­вес­та Мар­га­рэт Грэм (Але­на Гер­ма­но­віч), мас­так-шат­лан­дзец Джэймс Ке­лі (Ці­ма­фей Вай­тке­віч). Уво­гу­ле сі­ту­ацыю лю­боў­на­га трох­кут­ні­ка і пры­на­леж­нас­ці пер­са­на­жаў да роз­ных са­цы­яль­ных сла­ёў не­ль­га не вы­ка­рыс­таць, ка­лі ўлі­чыць за­ко­ны па­бу­до­вы ба­лет­на­га спек­так­ля.

 

Кан­флікт па­між біз­нэс­ме­нам і яго ня­вес­тай уз­ні­кае яшчэ да па­чат­ку рэ­йса. Ві­да­воч­на, яны ве­ль­мі роз­ныя і ні­як не су­па­да­юць па ўнут­ра­ных, ду­шэў­ных па­ра­мет­рах. Ка­лі ге­ра­іня ро­біць вы­бар па­між імпа­зан­тным, але ха­лод­ным і ра­цы­яна­ль­ным Уі­ль­ямам Грын­філ­дам і не­ба­га­тым, за­тое цёп­лым і сар­дэч­ным мас­та­ком Джэй­мсам Ке­лі, вя­до­ма, мы на яе ба­ку. За­ўва­жу: спек­так­лі апош­ніх се­зо­наў («Віш­нё­вы сад» і ця­пе­раш­ні «Ты­та­нік») пе­ра­ка­на­лі, што Але­на Гер­ма­но­віч здат­ная ўва­со­біць са­мыя скла­да­ныя ў тэх­ніч­ным і акцёр­скім пла­не парт­ыі. У яе пры­го­жыя пра­пор­цыі і лі­ніі. Са­ліс­тка аб­ая­ль­ная і пе­ра­ка­наў­чая ў сва­іх эмо­цы­ях.

 

Для га­лоў­ных ге­ро­яў Сяр­гей Мі­кель са­чы­ніў уз­нёс­лыя, па­вет­ра­на-пры­го­жыя ду­эты. Асаб­лі­ва кра­нае апош­ні, лю­боў­на-эра­тыч­ны. Пра­зрыс­ты ша­лік у ру­ках ка­ха­най успры­ма­ецца як ува­саб­лен­не і ма­ры, і мар­ско­га ту­ма­ну, і ра­ман­тыч­на­га флё­ру. На­гад­вае пра сцэ­ну «Це­ні» ў кла­січ­най «Ба­ядэр­цы». Там ад­бы­ва­ла­ся сус­трэ­ча ге­роя з це­нем ка­ха­най. Тут — уз­лёт уз­аем­ных па­чуц­цяў і прад­чу­ван­не тра­ге­дыі.

 

Моц­ным вы­гля­дае фі­нал спек­так­ля. Ка­лі мы ба­чым зму­ча­ную і ледзь жы­вую Мар­га­рэт на плы­це — по­бач з мёр­твым і не­ру­хо­мым Джэй­мсам. На лод­ках — па­са­жы­раў «Ты­та­ні­ка», якія здо­ле­лі ўра­та­вац­ца. А про­мні свят­ла сла­бых кі­шэн­ных ліх­та­ры­каў ледзь пра­бі­ва­юцца праз ту­ман і на­чную цем­ру...

 

Су­час­ным па сты­лі і вы­ка­рыс­тан­ні най­ноў­шых тэх­ніч­ных срод­каў вы­гля­дае пра­ца мас­тач­кі-па­ста­ноў­шчы­цы Лю­бо­ві Сі­дзе­ль­ні­ка­вай і мас­тач­кі па камп’ютар­най гра­фі­цы Але­ны Ахрэ­мен­ка. На­ват пра­грам­ка ба­ле­та на­гад­вае кві­ток на лай­нер. Інтэр­ме­дый­ная за­сло­на — мікс з па­ве­дам­лен­няў та­га­час­най прэ­сы, вы­явы «Ты­та­ні­ка», па­са­жыр­скіх квіт­коў на па­ра­ход з па­зна­кай «White Star Line». Эле­мен­ты да­ку­мен­та­ль­нас­ці ў сцэ­наг­ра­фіі ства­ра­юць ад­чу­ван­не ўлас­най пры­сут­нас­ці. І ад­на­ча­со­ва не­акрэс­ле­най тры­во­гі. Агром­ніс­тае круг­лае люс­тэр­ка, ума­ца­ва­нае на ад­ной з па­луб па­ра­хо­да, у пэў­ны мо­мант пе­ра­тва­ра­ецца ў ме­сяц, які сум­на па­зі­рае на за­ка­ха­ных.

 

Мож­на, вя­до­ма, падзя­ліць пункт гле­джан­ня скеп­ты­каў. Доў­га шу­каць і ў рэ­шце рэшт ад­шу­каць пэў­ныя хі­бы. Але, на маю дум­ку, тэ­атр зра­біў яркі, ды­на­міч­ны і да­стат­ко­ва ві­до­віш­чны спек­такль. Улі­чым: тэ­атра­ль­ныя бю­джэ­ты ў Бе­ла­ру­сі пры­нцы­по­ва ад­роз­ні­ва­юцца ад та­го, чым меў маг­чы­масць рас­па­ра­джац­ца Джэймс Кэ­ме­ран. Так што за­ста­ецца па­жа­даць, каб сцэ­ніч­ны лёс ба­лет­на­га «Ты­та­ні­ка» істот­на ад­роз­ні­ваў­ся ад лё­су ад­на­ймен­на­га ка­раб­ля. Наш «Ты­та­нік» вы­плыў. Гэ­та ад­на­знач­на!

 

І яшчэ ад­на дум­ка між­во­лі ўзні­кае і раз-по­раз вяр­та­ецца да ця­бе ў час спек­так­ля. Сён­ня ў ця­бе свя­та, ты ра­ду­ешся со­нцу, ма­ла­дос­ці і шчас­цю. Але не ве­да­еш, дзе і ка­лі ка­ра­бель твай­го жыц­ця на­ско­чыць на рыф або су­тык­нец­ца з айсбер­гам. Сус­трэ­не тра­гіч­ныя і не­пе­ра­адо­ль­ныя аб­ста­ві­ны. Ніх­то не здо­лее пра­лі­чыць за­га­дзя, дзе і ка­лі яны зда­рац­ца, якія дра­мы і не­пап­раў­ныя стра­ты на­пе­ра­дзе. Та­му ра­дуй­ся, але по­мні: жыц­цё ка­рот­кае, а лёс змен­лі­вы і ма­лап­рад­ка­за­ль­ны.

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі