Два ў ад­ным

№ 8 (425) 01.08.2018 - 31.08.2018 г

ПА­МЯ­ЦІ АЛЯК­САН­ДРА КУ­ЛІН­КО­ВІ­ЧА
Аляк­сандр Ку­лін­ко­віч і Аляк­сандр Кул­лін­ко­віч — гэ­та два аб­са­лют­на роз­ныя ча­ла­ве­кі.

Пер­шы — раз­важ­лі­вы, ад­ука­ва­ны, збо­ль­ша­га спа­кой­ны ды кры­ху іра­ніч­ны, ад­кры­ты на са­мую шчы­рую гу­тар­ку без ані­якай по­зы. Дру­гі — ахоп­ле­ны ўнут­ра­ным агнём, бяз­лі­тас­ны да ся­бе на сцэ­не, ама­тар моц­на­га слоў­ца і не менш моц­ных на­по­яў, ад­нак ад­на­ча­со­ва цал­кам за­леж­ны ад на­строю аўды­то­рыі. З пер­шым мож­на бы­ло гу­та­рыць ба­дай на лю­бую тэ­му, дру­гі ж мог і рас­пла­кац­ца з той на­го­ды, што на кан­цэрт яго­най гру­пы пры­йшло ма­ла лю­дзей.

 

Я лю­біў і па­ва­жаў і та­го, і дру­го­га. Бо вы­дат­на ра­з­у­меў: Ку­лін­ко­віч у па­ўся­дзён­нас­ці вы­хо­дзіў на сцэ­ну і ад­ра­зу пе­ра­ўва­саб­ляў­ся ў Кул­лін­ко­ві­ча. Пры гэ­тым апош­ні, упэў­не­ны, не ла­маў па­кут­лі­ва га­ла­ву, ка­лі пры­дум­ляў свой сцэ­ніч­ны воб­раз. Ён склаў­ся не­як сам і быў ужо га­то­вы, ка­лі, ве­ль­мі да­ўно, я па­ба­чыў на кан­цэр­це «Не­йро дю­бель», вы­ступ яко­га раз­агра­ва­ла яшчэ амаль ні­ко­му не вя­до­мая ка­ман­да «Ля­пис Тру­бец­кой». Быў, пры­знац­ца, ве­ль­мі ўра­жа­ны, ка­лі па­ба­чыў Ку­лін­ко­ві­ча та­ды яшчэ без двух «л» у псеў­да­ні­ме па кан­цэр­це. Ён, мок­ры ад по­ту, ся­дзеў на пад­ло­зе, пры­хі­нуў­шы­ся да сця­ны, і, зда­ва­ла­ся, зна­хо­дзіў­ся ў не­йкім іншым вы­мя­рэн­ні. Пра­бач­це, па­ста­ноў­кай, спек­так­лем тое на­зваць не­маг­чы­ма. Са­ша цал­кам вы­кла­даў­ся на сцэ­не, а та­му ў шчы­расць яго­ных сцэ­ніч­ных па­во­дзін не па­ве­рыць бы­ло не­маг­чы­ма.

 

Як, да­рэ­чы, і ў шчы­расць та­го, што ён ра­біў як аўтар му­зы­кі і пе­сен­ных тэк­стаў. Не, ані кам­па­зі­та­рам, ані па­этам на­зваць яго ба­дай не­маг­чы­ма. З гэ­та­га пун­кту гле­джан­ня на­пі­са­ныя ім пес­ні раз­ам з ма­не­рай сцэ­ніч­на­га па­ка­зу і мож­на бы­ло б ад­нес­ці да панк-ку­ль­ту­ры. Але, па­ўта­ру­ся, зроб­ле­нае Ку­лін­ко­ві­чам па­зна­ча­на не­ве­ра­год­най шчы­рас­цю, і гэ­та з фі­ла­со­фі­яй пан­ку ў цэ­лым не­як не над­та су­па­дае. Тым бо­льш, як бы­ло ска­за­на вы­шэй, панк што ў жыц­ці, што на сцэ­не, — адзін і той жа ча­ла­век. Ён і сам пра гэ­та ка­заў: «Ні­ко­лі не лі­чыў ся­бе пан­кам. Вам пад­ало­ся! Ці ма­ла што я ка­заў ці спя­ваў панк-рок! Я ве­ль­мі мі­лы, доб­ры ча­ла­век для бліз­кіх мне лю­дзей. Які з мя­не панк?» Не­вы­пад­ко­ва яго ўлю­бё­най асо­бай быў Пётр Ма­мо­наў.

 

Ці яшчэ ад­но пры­знан­не: «Пры­дур­ка­ва­тасць — тая мас­ка, якую мне пе­ры­ядыч­на пад­аба­ецца на­цяг­ваць. Я на­ват па­чаў гэ­тым ка­рыс­тац­ца!.. Пе­ра­стаў хва­ля­вац­ца, што пра мя­не пад­ума­юць. А вы ўсё роў­на ні­ко­лі не зра­зу­ме­еце, дзе я жар­тую, а дзе не».

 

Ну, не зу­сім так. Я быў свед­кам, як на па­вер­хню вы­ры­ва­лі­ся яго­ныя на­ту­ра­ль­ныя эмо­цыі. Не­як еха­лі на «Ба­со­віш­ча» з «НД» на ма­шы­нах. Поль­скі па­меж­нік, зір­нуў­шы на зды­мак у Са­ша­вым па­шпар­це, а по­тым на яго са­мо­га, вы­гук­нуў: «О, гэ­та ж “Не­йра дзю­бель”!» Са­ша­вы во­чы імгнен­на за­зі­ха­це­лі: яго па­знаў за­меж­нік! І ка­лі той спы­таў­ся, ці ёсць но­вы аль­бом, Са­ша пер­шы кі­нуў­ся да ма­шы­ны, каб прэ­зен­та­ваць па­меж­ні­ку плыт­ку.

 

Ці дру­гі эпі­зод з цы­ры­мо­ніі «Рок-ка­ра­на­цыі», зда­ецца, 1998 го­да, ка­лі «НД», сто­ячы на сцэ­не по­бач з Му­ля­ві­ным і Ка­ша­па­ра­вым, вы­ка­на­лі сваю вер­сію «Во­лог­ды». На­па­чат­ку на тва­ры Му­ля­ві­на бы­ло здзіў­лен­не, але праз ко­ль­кі імгнен­няў ён з Ка­ша­па­ра­вым па­чаў усмі­хац­ца.

 

Гэ­так жа на­ту­ра­ль­на, рус­ка­моў­ны ў жыц­ці, прай­шоў да бе­ла­рус­кай мо­вы. Зда­ры­ла­ся гэ­та пад­час пад­рых­тоў­кі су­по­ль­на­га му­зыч­на­га пра­екта «Скрып­ка дрыг­вы» на вер­шы Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча. З та­го ча­су ў на­ступ­ных аль­бо­мах «НД» рэ­гу­ляр­на з’яўля­лі­ся пес­ні на бе­ла­рус­кай мо­ве, быў на­ват вы­да­дзе­ны цал­кам бе­ла­рус­кі аль­бом з Са­ша­вы­мі тэк­ста­мі.

 

Са­ша быў ча­ла­ве­кам ве­ль­мі ра­ні­мым. Не­як, пі­шу­чы пра кан­цэрт «НД», я вы­ка­заў зда­гад­ку, што Ку­лін­ко­віч на­ўмыс­на пад­ла­джва­ецца пад гус­ты пуб­лі­кі, так бы мо­віць, пэ­тэ­вэш­най ку­ль­ту­ры. Ён моц­на па­крыў­дзіў­ся. Аж да та­го, што праз не­ка­то­ры час я быў зму­ша­ны сус­трэц­ца з ім і па­пра­сіць пра­ба­чэн­ня за на­пі­са­нае.

 

А на­зва яго­на­га гур­та «Не­йро дю­бель» ака­за­ла­ся ў не­чым пра­ро­чай: не­дзе ўво­сень 1994 го­да Са­шу лі­та­ра­ль­на вяр­ну­лі з та­го све­ту па­сля скла­да­най апе­ра­цыі па вы­да­лен­ні маз­га­вой пух­лі­ны…

 

Мне ве­ль­мі шка­да, што я стра­ціў бліз­ка­га мне сяб­ра.

Аўтар: Дзмітрый ПАДБЯРЭЗСКІ
намеснік галоўнага рэдактара