Ад­да­ны свай­му да­ру...

№ 8 (425) 01.08.2018 - 31.08.2018 г

ВО­СІП ЛЮ­БІЧ (1896—1990)
Ура­джэ­нец Грод­на, Лю­біч — сап­раў­днае ад­крыц­цё мін­скай вы­ста­вы 2012—2013 гадоў у На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі «Мас­та­кі Па­рыж­скай шко­лы з Бе­ла­ру­сі» з кар­па­ра­тыў­на­га збо­ру Бел­газ­прам­бан­ка.

Гэ­тая экс­па­зі­цыя і за­куп­ка 14 яго твораў сты­му­ля­ва­ла ці­ка­васць да май­стра ў Фран­цыі: 24 са­ка­ві­ка 2018 го­да ад­кры­ла­ся яго не­вя­лі­кая вы­ста­ва ў па­рыж­скай га­ле­рэі «Ман­пар­нас» (са збо­ру да­чкі мас­та­ка Дзі­ны Лю­біч), з якой бы­лі прад­адзе­ны амаль усе работы. Для бе­ла­ру­саў Лю­біч — яшчэ ад­но но­вае мас­тац­кае імя, на жаль, за­над­та по­зна ад­кры­тае. Яшчэ ў 1980-я з ім мож­на бы­ло вес­ці пе­ра­піс­ку і да­ве­дац­ца аса­біс­та пад­ра­бяз­нас­ці яго твор­час­ці, аб­ста­ві­наў жыц­ця ў Грод­не, Ад­эсе, Бер­лі­не і Па­ры­жы... На жаль, час мі­нуў. Лю­біч пра­жыў доў­гае жыц­цё — і ча­ла­ве­чае, і твор­чае. Амаль ста­год­дзе, 94 га­ды. Ён па­куль за­ста­ецца мас­та­ком «эскор­ту», ня­хай і га­на­ро­ва­га, зна­ка­мі­тых ге­ро­яў Па­рыж­скай шко­лы — бо­льш уда­лых су­час­ні­каў-зем­ля­коў — Су­ці­на, Ша­га­ла, Крэ­ме­ня, Кі­ко­іна і іншых, а твор­часць спа­да­ра Во­сі­па яшчэ па­тра­буе асэн­са­ван­ня. Па­вод­ле архіў­ных звес­так, зной­дзе­ных гро­дзен­скім гіс­то­ры­кам Іга­рам Тру­са­вым, ба­ць­ка мас­та­ка Ме­ер Фі­шэ­ле­віч Лю­біч жыў на ву­лі­цы Індур­скай на ле­вым бе­ра­зе Нё­ма­на і ва­ло­даў куз­няй, драў­ля­ным і ад­на­па­вяр­хо­вым му­ра­ва­ным бу­дын­кам, кры­тым да­хоў­кай. Мет­ры­ка ка­га­ль­най ад­мі­ніс­тра­цыі Грод­на на­зы­вае да­клад­ную да­ту на­ра­джэн­ня Во­сі­па Лю­бі­ча — 6 снеж­ня 

(20 снеж­ня па но­вым сты­лі) 1895 го­да. Сам ён па­сля на­зы­ваў го­дам на­ра­джэн­ня 1896. У сям’і Лю­бі­чаў бы­ло пя­цё­ра дзя­цей, двое ста­рэй­шых эміг­ра­ва­лі ў ЗША. На ад­ука­цыю сы­на ха­пі­ла срод­каў: у 1906 го­дзе ён па­сту­піў у пры­ват­ную яўрэй­скую гім­на­зію, за­тым пры­клад­на ў 1915—1920 га­ды на­ву­чаў­ся ў Ад­эскім мас­тац­кім ву­чы­ліш­чы. У 1921-м з’ехаў з Ад­эсы, ахоп­ле­най чыр­во­ным тэ­ро­рам, у Бер­лін, дзе пра­ца­ваў дэ­ка­ра­та­рам у ка­ба­рэ «Бла­кіт­ная птуш­ка» раз­ам з Па­ўлам Ча­ліш­ча­вым. Не­хта за­пра­сіў яго афор­міць ка­ба­рэ «Кар­пац­кі за­мак» ля пля­ца Пі­галь ў Па­ры­жы, і твор­ца без шка­да­ван­няў па­кі­нуў Бер­лін.

 

Лю­біч пры­ехаў у Па­рыж за­над­та по­зна, у 1923 го­дзе. Ён не жыў у «Вул­лі» — інтэр­на­цы­яна­ль­ным інку­ба­та­ры ге­ні­яў, — не быў ра­ды­ка­ль­ным экс­пе­ры­мен­та­рам-фар­ма­ліс­там. Гэ­тыя аб­ста­ві­ны вы­кі­ну­лі яго з ко­ла інта­рэ­саў фран­цуз­скіх да­след­чы­каў Па­рыж­скай шко­лы, хоць ён да яе, без­умоў­на, на­ле­жаў. Во­сіп Лю­біч — мас­так з за­мкну­тым ха­рак­та­рам, маў­чун, ад­да­ваў пе­ра­ва­гу ста­сун­кам у ася­род­дзі акцё­раў і му­зы­каў, па­этаў і цыр­ка­вых артыс­таў і не імкнуў­ся да мас­тац­кай ба­ге­мы. Ко­ла яго зно­сін не­шы­ро­кае, але па­ка­за­ль­нае: зна­ка­мі­ты ску­льп­тар Анту­ан Бур­дэль, у пры­ват­най сту­дыі яко­га ён ву­чыў­ся, мас­та­кі Жорж Руо, Па­вел Ча­ліш­чаў, Ва­ль­дэ­мар Ба­бер­ман, Ула­дзі­мір Най­дзіч, Ла­зар Ва­ла­вік, Іван Пу­ні, Ксе­нія Ба­гус­лаў­ская, Ад­ольф Фрэ­дэр, Пін­хус Крэ­мень, ску­льп­та­ры Ля­вон Індэн­ба­ум, Ірэ­на Кад­ра­ана з Ру­мы­ніі, Гу­но Амі­ет з Швей­ца­рыі (ён на­ма­ля­ваў тры яго парт­рэ­ты, арга­ні­за­ваў вы­ста­вы ў Швей­ца­рыі). Пад­трым­лі­ваў ён і ад­но­сі­ны з чле­на­мі гру­пы «Тры­тон» — му­зы­ка­мі Мі­ха­ло­ві­чам, Тан­сма­нам, Ча­рап­ні­ным, Кон­ра­дам Бе­кам, пі­яніс­ткай Інай Ма­ры­кай, Мо­ні­кай Ха­ас, ды­ры­жо­рам Шар­лем Мун­чам.

 

Во­сіп Лю­біч за­стаў­ся мас­та­ком рас­ійскай шко­лы, уваб­раў­шы ў ся­бе леп­шыя да­сяг­нен­ні Па­рыж­скай шко­лы 1920-х. «У Па­ры­жы за­над­та шмат рус­кіх, якія ў бо­ль­шас­ці сва­ёй — ад­люс­тра­ван­не фран­цу­заў, — пі­саў кры­тык. — Мож­на знай­сці со­тні кар­цін з ад­ным по­чыр­кам». Лю­біч шу­каў свой шлях у мас­тац­тве. «Усё сваё жыц­цё ён за­хоў­ваў не­за­леж­насць, каб цал­кам за­ста­вац­ца са­мім са­бой», — мер­ка­ва­ла кры­тык Ні­коль Ла­мот.

 

«...Ся­род мас­та­коў Па­рыж­скай шко­лы ро­дам з Бе­ла­ру­сі Лю­біч быў ве­ль­мі сціп­лы, цнат­лі­ва ста­віў­ся да свай­го да­ру, бо­льш за іншых быў яму ад­да­ны і та­му бо­льш за іншых за­мы­каў­ся ва ўлас­ную шкар­лу­пі­ну... Ён доб­ра ве­даў, ку­ды яму ісці, якой да­ро­гі тры­мац­ца, якіх скры­жа­ван­няў па­збя­гаць...» — ве­ль­мі да­клад­на на­пі­саў пра Во­сі­па Лю­бі­ча ў па­чат­ку 1980-х га­доў рус­ка-па­рыж­скі жур­на­ліст Аляк­сандр Бах­рах.

 

У бі­ягра­фіі мас­та­ка ня­ма ні­чо­га скан­да­ль­на­га, што вы­клі­кае асаб­лі­вую аб­ыва­це­льс­кую за­ці­каў­ле­насць: жыў ці­ха, шмат пра­ца­ваў, шмат ства­рыў, удзе­ль­ні­чаў у вы­ста­вах у Са­ло­не, роз­ных га­ле­рэ­ях Па­ры­жа, Цю­ры­ха, Лон­да­на. За­стаў­ся ў Па­ры­жы ў ча­сы аку­па­цыі, не за­рэ­гіс­тра­ваў­ся як яўрэй, але «сер­бскае» про­звіш­ча не вы­ра­та­ва­ла: цу­дам не за­гі­нуў у вай­ну ў 1945 го­дзе па да­но­се су­се­да, які ма­рыў за­ха­піць яго май­стэр­ню. Быў ад­праў­ле­ны жан­да­ра­мі ў фі­льт­ра­цый­ны ла­гер Дран­сі і здо­леў збег­чы на­пя­рэ­дад­ні вы­зва­лен­ня Па­ры­жа. Гэ­та, ба­дай, са­мы дра­ма­тыч­ны мо­мант у жыц­ці Лю­бі­ча, што змя­ніў яго стаў­лен­не да фран­цу­заў: вяр­нуў­шы­ся з ла­ге­ра, Во­сіп пры­нцы­по­ва ад­мо­віў­ся атрым­лі­ваць фран­цуз­скае гра­ма­дзян­ства, пра­шэн­не аб якім пад­аў у 1939 го­дзе, і ўсё жыц­цё ў Фран­цыі жыў па на­нсэ­наў­скім па­шпар­це бе­жан­ца.

 

Па­сля вай­ны Во­сіп Лю­біч ства­рыў ся­м’ю, вы­га­да­ваў да­чку. Ён за­ста­ваў­ся вер­ны на ўсё жыц­цё адзі­най жан­чы­не — сва­ёй жон­цы Сю­за­не Бу­дзь­бу­ар (1926—2010), ма­ла­дой ву­ча­ні­цы, да­чцэ па­спя­хо­ва­га архі­тэк­та­ра, якая на­су­пе­рак во­лі ба­ць­коў вы­йшла за­муж за бед­на­га мас­та­ка, ста­рэй­ша­га за яе на 30 га­доў. Ні ма­ні­фес­таў і арты­ку­лаў, ні эпа­таж­ных дзі­вац­тваў і здрад, ні алка­го­лю ды на­рко­ты­каў, ні ран­няй смер­ці, на­рэш­це... Мас­так-пра­цаў­нік.

 

Ха­рак­тар Лю­бі­ча — у яго кар­ці­нах, якія ён пі­саў па­ста­янна і штод­ня. На жыц­цё за­раб­ляў спа­чат­ку ства­рэн­нем ікон і афар­млен­нем інтэ­р’е­раў, за­тым уро­ка­мі ма­люн­ка і жы­ва­пі­су, вы­ка­нан­нем тэ­атра­ль­ных і кі­не­ма­таг­ра­фіч­ных дэ­ка­ра­цый. Ра­бот аўта­ра со­тні — прад­адзе­ных яшчэ пры жыц­ці мас­та­ка, і тых, што зна­хо­дзяц­ца ў яго май­стэр­ні на Ман­пар­на­се, якую да­чка ста­ран­на за­ха­ва­ла. А так­са­ма ма­люн­кі, ка­ла­жы, эцю­ды, афор­ты. Эфект Лю­бі­ча — ці­ха­мір­насць і гар­мо­нія, якія зы­хо­дзяць з яго кар­цін. Ся­род вы­вер­таў фор­мы і бляс­ку жы­ва­піс­ных ад­крыц­цяў сяб­роў і ка­лег, да яго па­лот­наў цяг­не як маг­ні­там на­ват не са­ма­га спрак­ты­ка­ва­на­га ў жы­ва­пі­се гле­да­ча, за­ча­ра­ва­на­га шчы­рас­цю па­чуц­цяў, ку­ль­ту­рай вы­ка­нан­ня, не­пат­ра­ба­ва­ль­най пра­ста­той ма­ты­ваў, а там — пра­ўда рэ­аль­на­га жыц­ця.

 

«Лю­біч шмат ча­му на­ву­чыў­ся ў май­строў фран­цуз­ска­га по­стім­прэ­сі­яніз­му. У яго пад­вы­ша­ная мас­тац­кая ўспры­ма­ль­насць і яшчэ... ве­ль­мі аса­біс­тая інта­на­цыя», — за­ўва­жыў кры­тык Эду­ард Ра­дзі­ці.

 

Ма­люн­кі ды эскі­зы

 

Твор­чая бі­ягра­фія Во­сі­па Лю­бі­ча па­чы­на­ецца з гім­на­зіч­ных за­ма­лё­вак 1910-х, якія ён за­хоў­ваў усё жыц­цё. У гра­фіч­ным аль­бо­ме «Lubitch. Dessins — lavis» (1976), вы­да­дзе­ным у Па­ры­жы, ён па­ста­віў вуч­нёў­скія ма­люн­кі на до­сыць высокае мес­ца. Што гэ­та азна­чае? Сен­ты­мен­та­ль­насць? Жа­дан­не па­ка­заць сваю пры­род­ную ад­ора­насць? «Бы­ло б не­спра­вяд­лі­ва, ка­лі мае ма­люн­кі знік­нуць раз­ам са мной. Я ма­люю, так як у ма­ім «ма­ла­дым» уз­рос­це для мя­не гэ­та адзі­ны спо­саб вы­ка­заць сваю падзя­ку за ўсё, што я ба­чу: ча­ла­ве­чыя істо­ты, жы­вё­лы, прад­ме­ты, кра­яві­ды. Ня­ма ні­чо­га вы­дат­ней­ша­га за пры­ро­ду. Ма­лю­нак — гэ­та то­ль­кі сціп­лае пад­абен­ства та­го, што зра­біў Ства­ра­ль­нік. Ка­лі гэ­тыя пра­цы ўсма­ку­юцца ха­ця б не­ка­ль­кім з ма­іх сяб­роў, я лі­чыў бы гэ­та леп­шай уз­на­га­ро­дай за маю пра­цу», — сціп­ла пі­саў спа­дар Во­сіп у прад­мо­ве. Лю­біч на­огул быў схі­ль­ны да гра­фі­кі. Ён па­кі­нуў мнос­тва за­ма­лё­вак, ча­сам ве­ль­мі бег­лых, але да­клад­ных. Во­сіп Лю­біч не­звы­чай­на ца­ніў лі­нію як сро­дак вы­раз­нас­ці. Ад­но з са­мых яркіх яго да­сяг­нен­няў у гра­фі­цы — аль­бом аква­тын­таў «Цырк», ство­ра­ных у 1934 го­дзе з вер­ша­мі Жор­жа Руо ў вы­да­вец­тве «Quatre Chemins» на­кла­дам 65 асоб­ні­каў. Аква­тын­та — мяк­кая тэх­ні­ка тру­чэн­ня афор­та з эфек­там «рас­та­ла­га сне­гу» — ад­па­вя­да­ла ха­рак­та­ру Лю­бі­ча. Гра­фіч­ным арку­шам па­пя­рэд­ні­ча­ла вер­ша­ва­ная прад­мо­ва Жор­жа Руо, які на­пі­саў у го­нар твор­цы па­эму з пры­свя­чэн­нем: «Лю­бі­чу-па­чат­коў­цу ад ве­тэ­ра­на з сім­па­ты­яй да яго мас­тац­тва». Та­кія ка­лек­цый­ныя аль­бо­мы не­ка­мер­цый­на­га ха­рак­та­ру атры­ма­лі рас­паў­сю­джан­не ў 1920-я. Гэ­та бы­ло мас­тац­тва па­свя­чо­ных для па­свя­чо­ных, асаб­лі­вы спо­саб ста­сун­каў аўта­ра, ты­пог­ра­фа-вы­даў­ца і па­эта. На­кла­ды бы­лі, як пра­ві­ла, не­вя­лі­кі­мі, кож­ны асоб­нік пра­ну­ма­ра­ва­ны і пад­пі­са­ны.

 

Се­рыя «Цырк»

 

Тэ­ма цыр­ка — улю­бё­ная ў фран­цуз­скім мас­тац­тве ХХ ста­год­дзя — ста­не скраз­ной у твор­час­ці Лю­бі­ча да 1960-х. З кан­ца 1920-х арга­ні­зоў­ва­лі­ся тэ­ма­тыч­ныя вы­ста­вы, і не то­ль­кі ў Па­ры­жы: у 1936 го­дзе Лю­біч па­каз­вае свае па­лот­ны ў экс­па­зі­цыі «The Circus» у Ле­жэ-га­ле­рэі ў Лон­да­не, а ў 1937-м — на вя­до­май вы­ста­ве «Ба­ле­ры­ны, ка­ры­феі, акра­ба­ты» ў Па­ры­жы. Лю­біч па­лю­біў цырк-ша­пі­то з дзя­цін­ства. На­вед­ван­не цыр­ка ў той час мер­ка­ва­ла не то­ль­кі са­мо ві­до­віш­ча, але і ві­зіт да клоў­наў у гры­мёр­ках, і экс­кур­сіі ў стай­ні з дрэ­сі­ра­ва­ны­мі ка­ня­мі.

 

У ра­бо­тах Лю­бі­ча ня­ма ўзмоц­не­най Пі­ка­са дра­ма­тыч­най но­ты, яго клоў­ны, аб­ыя­ка­выя і сум­ныя, існу­юць у сва­ім ко­ле па-за рэ­аль­ным жыц­цём. Цыр­ка­выя артыс­ты, на­пі­са­ныя з на­ту­ры ў за­ку­ліс­сі цыр­ка, вы­гля­да­юць у Лю­бі­ча рэ­аліс­тыч­на, на­ват гра­тэс­ка­ва — гру­ба­ва­та, амаль пры­зем­ле­на, з цяж­кі­мі ру­ка­мі і на­га­мі, пры­са­дзіс­ты­мі по­ста­ця­мі, на­іўны­мі гру­бы­мі тва­ра­мі. Ён вы­ка­рыс­тоў­вае ў сва­іх ран­ніх пра­цах зме­ша­ную тэх­ні­ку, у асноў­ным гу­аш, якая спры­яе аб­агу­ль­нен­ню форм і ад­сут­нас­ці дэ­та­лі­за­цыі. Лю­біч ма­люе цыр­ка­чоў і ў май­стэр­ні, дзе­ля ча­го за­пра­шае на­тур­шчыц і куп­ляе для іх пры­ла­ды — ад­мыс­ло­вае тры­ко, там­бу­рын, аб­ру­чы. Ён за­ха­ваў лю­боў да цыр­ка да кан­ца жыц­ця. «Асаб­лі­ва та­та лю­біў ма­ле­нь­кія ван­дроў­ныя тру­пы, якія вы­сту­па­лі ў два­рах, на ву­лі­цах Па­ры­жа», — рас­па­вя­дае Дзі­на Лю­біч пра 1950-я — ча­сы свай­го дзя­цін­ства.

 

Яго жы­ва­піс (у гэ­тыя га­ды твор­ца час­та вы­ка­рыс­тоў­вае гу­аш) ста­но­віц­ца ўсё бо­льш свет­лым і му­зы­ка­ль­ным, спа­кой­ным, па­стэ­ль­ным і мяк­кім, па­бу­да­ва­ным на та­на­ль­ных плас­тыч­ных ва­ры­яцы­ях ко­ле­ру. Вы­явы аб­ме­жа­ва­ныя ма­ляў­ні­чым кон­ту­рам, аб’­ём да­ся­га­ецца вы­ключ­на то­на­вы­мі пе­ра­хо­да­мі.

 

На­цюр­мор­ты

 

«Ця­пер у Па­ры­жы ўсе ні­бы зва­р’я­це­лі: усе пі­шуць на­цюр­мор­ты», — за­зна­чаў Кан­стан­цін Со­маў у ад­ным з ліс­тоў да сяс­тры ў 1930-я. На­цюр­мор­таў з квет­ка­мі ў Лю­бі­ча не­злі­чо­ная ко­ль­касць — ства­раў іх усё жыц­цё як не­абход­ны экзер­сіс для ко­ле­ра­вай на­лад­кі во­ка і рас­пра­цоў­кі ру­кі. Хто­сь­ці па­ра­ўнаў на­пі­сан­не на­цюр­мор­та з ігрой на му­зыч­ным інстру­мен­це: Во­сіп Лю­біч, які ва­ло­даў гі­та­рай, клар­не­там і скрып­кай, ба­чыў най­бо­льш тон­кія ад­цен­ні ко­ле­ру: усе пі­яні­сі­ма і фар­ці­сі­ма то­на, тэм­па вы­ка­нан­ня — ад­ажыа і лар­га хо­да пэн­дзля. Ад пра­ста­ты мно­гіх квет­ка­вых на­цюр­мор­таў Лю­бі­ча ўзні­кае па­чуц­цё здзіў­лен­ня, на­сто­ль­кі яны не «кар­цін­ныя», на­ват ча­сам зда­юцца ву­чэб­най па­ста­ноў­кай. Лю­біч не ўклю­чаў шмат прад­ме­таў у кам­па­зі­цыю і не над­аваў вя­лі­кай ува­гі аран­жы­роў­цы рэ­чаў. Як яны ад­роз­ні­ва­юцца ад доб­ра рас­пра­ца­ва­ных «на­цюр­мор­таў у інтэ­р’е­ры» Кі­ко­іна або Крэ­ме­ня з іх бу­тэль­­ка­мі, гру­да­мі яблы­каў, дра­пі­роў­ка­мі, ана­на­са­мі, яркі­мі пыш­ны­мі бу­ке­та­мі! У Лю­бі­ча на­адва­рот: прад­ме­ты бы­та­выя, якія жы­вуць у до­ме-май­стэр­ні, — ке­ра­міч­ныя міс­кі, ва­зы, тэ­атра­ль­ная мас­ка, гі­та­ра, ве­ер, гіп­са­вая ста­ту­этка Ве­не­ры Мі­лос­кай і г.д. Рэ­чы ван­дру­юць з ад­на­го тво­ра ў іншы. Вы­клю­чэн­не ён ра­біў то­ль­кі для кам­па­зі­цый з пыш­ны­мі квет­ка­мі і з са­ка­ві­ты­мі пла­да­мі Пра­ван­са, збе­ра­га­ючы для іх «бо­льш свя­точ­ныя і больш стра­ка­тыя цю­бі­кі».

 

«Сап­раў­дны жы­ва­піс — гэ­та да­клад­ны ко­лер на да­клад­ным мес­цы», — ка­заў Се­зан, без ад­крыц­цяў яко­га не аб­ышоў­ся і Лю­біч. Для Лю­бі­ча на­цюр­мор­ты — і лю­боў да про­ста­га прад­ме­та, як у ша­на­ва­на­га Шар­дэ­на, і пра­кты­ка­ван­ні з ва­лё­ра­мі, і ла­ба­ра­то­рыя ко­ле­ру і рыт­му, каб да­біц­ца асаб­лі­вай му­зыч­нас­ці гу­чан­ня жы­ва­пі­су.

 

Аўта­пар­трэ­ты

 

Лю­біч час­та пі­саў аўта­пар­трэ­ты (на­тур­шчы­цам трэ­ба пла­ціць, і ка­лі гро­шай бы­ло ма­ла, ма­дэ­ля­мі час­та ста­на­ві­лі­ся сяб­ры мас­та­ка — Пін­хус Крэ­мень, гіс­то­рык мас­тац­тва Леа Бран­штэйн, кам­па­зі­тар Мар­сэль Мі­ха­ло­віч, пі­яніс­тка Мо­ні­ка Ха­ас). Ся­бе ён не шка­дуе, яго шмат­лі­кія аўта­пар­трэ­ты па­каз­ва­юць рэ­аль­ную знеш­насць — звы­чай­нае, амаль бяз­броў­нае аб­ліч­ча, з вы­со­кі­мі за­лы­сі­на­мі і ма­ле­нь­кі­мі ва­чы­ма, вя­лі­кі­мі ву­ша­мі, ху­дым це­лам, з веч­на дым­лі­вай па­пя­ро­сай у ку­це ро­та, але за­ўсё­ды, на­ват за ма­ль­бер­там, ве­ль­мі аку­рат­на­га — у га­льш­ту­ку, свет­лых шкар­пэт­ках і вы­пра­са­ва­най ка­шу­лі. Мно­гіх цыр­ка­вых пер­са­на­жаў — клоў­наў і акра­ба­таў — ён пі­саў, ду­ма­ецца, з ся­бе.

 

У 1945 го­дзе з’яў­ля­ецца яго пра­грам­ная кар­ці­на — «Аўта­пар­трэт з ма­дэл­лю». Лю­біч ні­бы пра­цяг­вае пе­ра­пы­не­ную вай­ной цыр­ка­вую се­рыю, але твор на­бы­вае іншыя сэн­сы. Гэ­та рэ­аліс­тыч­ны двай­ны парт­рэт — аўта­пар­трэт з рэ­аль­най за­про­ша­най на­тур­шчы­цай у ня­хіт­рым інтэ­р’е­ры май­стэр­ні мас­та­ка. На стра­ка­тым ды­ван­ку — скры­нач­ка з фар­ба­мі і пэн­дзля­мі, ста­ту­этка, кар­ці­на на сця­не, квет­ка ў ва­зе. Ма­ла­дая жан­чы­на — цыр­ка­вая акра­бат­ка — ста­іць за спі­най твор­цы, які ся­дзіць за ма­ль­бер­там, на­пру­жа­на ўзі­ра­ючы­ся ў свой ма­лю­нак у люс­тэр­ку. Гэ­та, без­умоў­на, па­ра­фраз кар­ці­ны Гус­та­ва Кур­бэ «Май­стэр­ня мас­та­ка», дзе аго­ле­ная ма­дэль на­зі­рае за пра­цэ­сам пра­цы. Му­за Лю­бі­ча апра­ну­та ў цыр­ка­вое тры­ко. «Я па­мя­таю гэ­тае тры­ко з дзя­цін­ства, я не раз яго па­сля пры­мя­ра­ла», — успа­мі­нае да­чка. Ясна пра­чыт­ва­ецца і дру­гі сэнс кар­ці­ны: жан­чы­на — і Му­за-на­тхня­ль­ні­ца, і Анёл-ахоў­нік, што аб­ара­няе бед­на­га стом­ле­на­га мас­та­ка.

 

Ні­ко­лі (з за­ба­бо­наў?) Лю­біч не пі­саў парт­рэ­таў сва­ёй ма­ла­дой жон­кі і да­чкі — са­мых бліз­кіх яму лю­дзей. Дзі­на не мо­жа рас­тлу­ма­чыць пры­чы­ны гэ­та­га ўнут­ра­на­га та­бу свай­го ба­ць­кі.

 

Па­рыж на па­лот­нах Лю­бі­ча

 

Мас­так усё жыц­цё быў за­хоп­ле­ным на­зі­ра­ль­ні­кам Па­ры­жа, у якім пра­жыў 67 га­доў. Яму ўда­ло­ся па­збег­нуць інер­цыі ру­кі і во­ка, што ўспры­ма­юць Па­рыж ва­чы­ма Пі­са­ро (бу­ль­ва­ры), Ман­мартр — ва­чы­ма Утры­ла, а Се­ну з мас­та­мі — Мар­ке і Ма­ці­са. Ён змог вы­зва­ліц­ца ад іх уплы­ву.

 

Лю­бі­ча не пры­цяг­вае бляск бу­ль­ва­раў і на­чных ка­фэ, як Кан­стан­ці­на Ка­ро­ві­на, вер­са­льс­кія па­ркі, як Аляк­сан­дра Бе­нуа. Гэ­та не яго Па­рыж. Ён шмат пі­ша го­рад з акна май­стэр­ні («Да­хі Па­ры­жа»), блу­кае па ву­лі­цах го­ра­да ра­ні­цай. Ад­сюль сво­еа­саб­лі­вая «ра­ніш­няя» тэ­ма: двор­ні­кі, якія пад­мя­та­юць ву­лі­цы, 

і па­ры­жа­не, што вы­гу­ль­ва­юць са­бак. «Муж­чы­на з са­ба­кам» — адзін з рас­паў­сю­джа­ных сю­жэ­таў яго га­рад­скіх пей­за­жаў, у якіх па­этыч­на апя­ва­ецца ці­хае жыц­цё па­ры­жан. Га­лоў­нае тут не лю­дзі, яны амаль ста­фаж, а Па­рыж, яго бу­дзён­ныя квар­та­лы з амаль яшчэ вяс­ко­вай атмас­фе­рай. І яшчэ: Лю­біч ні­ко­лі не пра­пус­кае маг­чы­мас­ці на­ма­ля­ваць па­рыж­скія ву­лі­цы пад­час сне­гу, та­ко­га рэ­дка­га для Па­ры­жа.

 

Дру­гая ўпа­да­ба­ная тэ­ма Лю­бі­ча — «рач­ны» Па­рыж. Як тут не ўба­чыць ад­га­лос­кі пра­ве­дзе­на­га на бе­ра­гах Нё­ма­на дзя­цін­ства, ка­лі сам све­жы пах ва­ды ўва­хо­дзіць у плоць і кроў, а лод­кі, бар­жы і ка­та­ры зна­ёмыя з ма­лен­ства?

 

«Ры­ба­ло­вы і ажыў­ле­ная ра­ка, пры­га­жу­ні-бар­жы з іх асаб­лі­вай жыц­цём на бор­це, бук­сі­ры з тру­ба­мі, якія ад­кід­ва­лі­ся, каб не за­кра­нуць мас­ты, ча­ра­да барж, што цяг­нец­ца за бук­сі­рам, ве­ліч­ныя вя­зы на апра­ну­тых у ка­мень бе­ра­гах, пла­та­ны і дзе-ні­дзе та­по­лі — я ні­ко­лі не ад­чу­ваў ся­бе адзі­но­кім ка­ля ра­кі», — Лю­біч мог бы па­га­дзіц­ца з Эрнэс­там Хэ­мін­гу­эем.

 

Ці­ка­ва, фран­цуз­ская кры­ты­ка асаб­лі­ва ша­на­ва­ла ў твор­час­ці май­стра ме­на­ві­та па­рыж­скія пей­за­жы, пры­зна­ючы яго сва­ім, па­ры­жа­ні­нам, які здо­леў зра­зу­мець ду­шу го­ра­да, хоць і з асаб­лі­вай рус­кай но­тай «ці­хай на­ста­ль­гіі». «У яго тво­рах ёсць не­ве­ра­год­ная пры­га­жосць успа­мі­наў, а яго ві­ды Па­ры­жа, у пры­ват­нас­ці, на­бы­ва­юць прус­таў­скі ха­рак­тар по­шу­ку стра­ча­на­га ча­су. Па­літ­ра яго кар­цін вы­лу­ча­ецца пер­ла­мут­ра­вы­мі то­на­мі і мо­жа на­га­даць нам кар­ці­ны Бу­дэ­на або Мар­ке. Але тон­кая пра­нік­нё­насць мас­та­ка за­ўсё­ды за­ста­ецца яго ўлас­най, ве­ль­мі аса­біс­тай ры­сай», — адзна­ча­ла кры­ты­ка.

 

У 1947 го­дзе ў вя­до­май га­ле­рэі «Зак» Лю­біч арга­ні­зуе пер­шую пер­са­на­льную рэ­трас­пек­ты­ву сва­іх ра­бот, пад­во­дзя­чы вы­нік 25-га­до­ва­га пе­ры­яду твор­час­ці. Да гэ­та­га ча­су твор­ца ўдзе­ль­ні­чаў то­ль­кі ў гру­па­вых вы­ста­вах. Аўтар па­ка­заў у асноў­ным гу­ашы вя­лі­кіх па­ме­раў: пей­за­жы, на­цюр­мор­ты, сю­жэ­ты з тан­цор­ка­мі, арле­кі­на­мі і клоў­на­мі. «Але што бо­льш за ўсё ўраж­вае на гэ­тай рэ­трас­пек­тыў­най вы­ста­ве, дык гэ­та вы­дат­ны і па­ста­янны рух да па­ўна­ты вы­ра­жэн­ня па­чуц­цяў і да гар­ма­ніч­нас­ці кам­па­зі­цыі. Лю­біч ад­дае пе­ра­ва­гу жан­ра­вым сю­жэ­там: цыр­ка­чы, арле­кі­ны, на­тур­шчы­цы ў май­стэр­ні. Ад­нак не­ка­то­рыя ран­нія пей­за­жы і не­ка­ль­кі ран­ніх на­цюр­мор­таў дэ­ман­стру­юць, што, перш чым «сыс­ці ў спе­цы­ялі­за­цыю», ён ужо быў май­страм у роз­ных жан­рах жы­ва­пі­су», — адзна­чаў кры­тык Рэ­нэ Гіл.

 

Пей­за­жы Пра­ван­са

 

З-за ад­сут­нас­ці ква­тэ­ры Лю­біч доў­гія га­ды жыў у сва­ёй май­стэр­ні асоб­на ад жон­кі і ма­ле­нь­кай да­чкі, якія за­ста­ва­лі­ся ў ба­ць­коў. «Ён ма­рыў пра свой дом за го­ра­дам, ха­цеў мець ка­зу і асла», — ка­жа Дзі­на. Ма­ра гэ­тая так і не спраў­дзі­ла­ся. Жыць пры­йшло­ся ў шмат­па­вяр­хо­вым до­ме, вы­язджа­ючы з Па­ры­жа то­ль­кі на ле­та.

 

У 1950-х кож­нае ле­та Лю­біч з ма­ла­дой жон­кай і да­чкой еха­лі ў Пра­ванс на эцю­ды, дзе шмат пі­са­лі з на­ту­ры. Мяр­ку­ючы па на­звах ра­бот, бо­льш за ўсё яны пра­ца­ва­лі ў мяс­тэч­ках Сэн-Рэ­мі і Мі­ра­до­ле на Бла­кіт­ным бе­ра­зе. Сэн-Рэ­мі — го­рад, аве­яны сла­вай Ван Го­га, які на­пі­саў тут ка­ля со­тні кар­цін. Маг­чы­ма, не­звы­чай­нае свят­ло ста­ла пры­чы­най, з якой мно­гія мас­та­кі — Ма­ціс, Ша­гал, Пі­ка­са, Рэ­ну­ар, Се­зан, Ма­дзі­ль­яні — лю­бі­лі бы­ваць тут. Пра­зрыс­тае па­вет­ра, не­ба глы­бо­ка­га бла­кіт­на­га ко­ле­ру, ча­роў­ны пах маг­но­лій, па­ль­мы, мо­ра з яркай пры­бя­рэж­най бі­ру­зой і глы­бо­кім ульт­ра­ма­ры­нам га­ры­зон­ту, пяш­чо­та і свя­та ва­кол. Але на кар­ці­нах Лю­бі­ча ні­чо­га гэ­та­га ня­ма. Кры­выя ву­лач­кі пра­ван­са­льс­кіх га­рад­коў пра­пах­лі час­ны­ком і ла­ван­дай. Яны лі­та­ра­ль­на вы­па­ле­ныя со­нцам. Тут бы­ло тое со­нца, яко­га Лю­бі­чу не ста­ва­ла ў Па­ры­жы і ад яко­га ён атрым­лі­ваў аса­ло­ду ў юнац­тве ў Ад­эсе.

 

Амаль кож­ны год яго кар­ці­ны з’яў­ля­юцца на вы­ста­вах. Гэ­тае шчас­лі­вае дзе­ся­ці­год­дзе пры­нес­ла со­тні вы­дат­ных пей­за­жаў ма­ле­нь­кіх га­рад­коў Пра­ван­са — пей­за­жаў ці­ха­мір­нас­ці і ра­дас­ці. Пе­ра­жыў­шы страх вай­ны і аку­па­цыі, аца­леў­шы ў яе жор­нах, у ад­роз­нен­не ад мно­гіх зна­ёмых мас­та­коў-яўрэ­яў, Лю­біч, зда­ецца, асаб­лі­ва ша­нуе жыц­цё і ад­чу­вае ве­лі­зар­ную ра­дасць ад усіх яго пра­яў. За­да­ва­ль­нен­не ад про­стых ча­ла­ве­чых ра­дас­цяў пра­ні­кае ў кож­ны пей­заж. За­лі­тыя со­нцам ву­лі­цы з ка­ля­ро­вы­мі це­ня­мі на тра­ту­ары і асаб­лі­вым, аб­лез­лым ад со­нца не­бам, з рэ­дкі­мі мі­на­ка­мі (час­та — муж­чы­на з са­бач­кам), пан­арам­ныя пей­за­жы з чыр­во­ны­мі да­ха­мі.

 

У 1950-я, 1960-я да Лю­бі­ча пры­хо­дзіць ад­нос­ная ма­тэ­ры­яль­ная ста­бі­ль­насць. Па­сля зно­су май­стэр­ні на ву­лі­цы Ад­эсы мас­так атры­моў­вае кам­пен­са­цыю і за­ймае бы­лую май­стэр­ню з’еха­ла­га ў Япо­нію Фу­джы­ты па ву­лі­цы Кам­пань-Прам’ер. У 1950 го­дзе пра­йшла яго пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва ў На­цы­яна­ль­ным Му­зеі Бе­ца­лель у Еру­са­лі­ме. Пра­цы з’яў­ля­юцца на вы­ста­вах у Іта­ліі: улас­ныя экс­па­зі­цыі ла­дзяц­ца ў Мі­ла­не і Ту­ры­не. Ён ува­хо­дзіць у ко­ла аўта­раў Па­рыж­скай шко­лы, вы­клі­ка­ючы па­ва­гу не то­ль­кі май­стэр­ствам, але і ла­дам жыц­ця.

 

Ад­на з са­мых знач­ных пер­са­на­ль­ных вы­стаў бы­ла арга­ні­за­ва­на ў 1967 го­дзе ў ста­рой сла­ву­тай па­рыж­скай га­ле­рэі Дзю­ран-Ру­эля на ву­лі­цы Фрыд­лан­да. Але ён ні­ко­лі не за­бы­вае пра ра­дзі­му, ву­чыць рус­кай мо­ве да­чку, якая жа­да­ла атрым­лі­ваць ад­ука­цыю ў Мас­кве.

 

У 1960 го­дзе, да пры­езду лі­да­ра СССР Мі­кі­ты Хруш­чо­ва ў Фран­цыю, у Сэн-Дэ­ні блі­зу Па­ры­жа бы­ла арга­ні­за­ва­на вы­ста­ва «Фран­цуз­скія мас­та­кі рус­ка­га па­хо­джан­ня» і «Рус­кія мас­та­кі Па­рыж­скай шко­лы» (1961), на якой ся­род вя­до­мых мэт­раў вы­ста­віў­ся і Лю­біч.

 

У апош­нія га­ды жыц­ця па да­ўняй звыч­цы, ня­гле­дзя­чы на на­яўнасць тэ­ле­фо­на, кож­ны дзень у пяць га­дзін ве­ча­ра ён пры­хо­дзіў у лю­бі­мае ка­фэ «Ку­пал», каб сус­трэц­ца з сяб­ра­мі-эміг­ран­та­мі, з які­мі мож­на гу­та­рыць па-рус­ку. «Па-

д­ыхаць асаб­лі­вым ман­пар­нас­кім па­вет­рам бы­ло для яго не­абход­нас­цю, гэ­та быў яго кіс­ла­род. Але за тра­ды­цый­ным куб­кам ка­вы ён бо­льш слу­хаў, чым спра­чаў­ся: ві­даць, не ба­чыў вя­лі­кай мэ­ты ў пра­фе­сій­ных спрэч­ках, та­му што ў глы­бі­ні ду­шы ў пы­тан­нях свай­го мас­тац­тва быў упар­ты і на­стой­лі­вы...» — успа­мі­нае па­рыж­скі жур­на­ліст Аляк­сандр Бах­рах.

 

Лю­біч актыў­на пра­ца­ваў да 1970-х, за­хоў­ва­ючы твор­чае да­ўга­лец­це. У 1971 го­дзе яго вы­ста­ва пра­хо­дзіць у Швей­ца­рыі ў Кар­цін­най га­ле­рэі «Chantepierre» ў Aбонe (Швей­ца­рыя). Яго ра­бо­ты час­та ўклю­ча­юць у гру­па­выя экс­па­зі­цыі мас­та­коў Па­ры­жа. Але з уз­рос­там пра­ца­ваць з па­лот­на­мі ста­но­віц­ца ўсё ця­жэй, ён пе­ра­хо­дзіць да гра­фі­кі і ма­лой ску­льп­ту­ры. У кан­цы жыц­ця пад­ара­ваў свае гра­фіч­ныя інстру­мен­ты Ні­не Шклоў­скай, да­чцэ мас­коў­ска­га ску­льп­та­ра Ге­на­дзя Шклоў­ска­га.

 

З 1985 го­да Лю­біч па­сля інсу­ль­ту стаў па­ра­лі­за­ва­ным хво­рым, стра­ціў маг­чы­масць раз­маў­ляць. Але жон­ка не ад­да­ла яго ў дом інва­лі­даў, як ёй ра­ілі, а ад­да­на да­гля­да­ла му­жа, пад­арыў­шы яму, па сло­вах ле­ка­раў, яшчэ не­ка­ль­кі га­доў жыц­ця. Во­сіп Лю­біч па­мёр 27 ліс­та­па­да 1990-га ва ўзрос­це 94 га­доў, пе­ра­жыў­шы ўсіх сва­іх сяб­роў. Ён па­ха­ва­ны на мо­гіл­ках Ман­пар­нас.

 

Лю­біч вяр­та­ецца на ра­дзі­му

 

У 2012 годзе ў кар­па­ра­тыў­ную ка­лек­цыю Бел­газ­прам­бан­ка на­бы­та 14 жы­ва­піс­ных і гра­фіч­ных тво­раў мас­та­ка. Сё­ле­та Га­на­ро­вы кон­сул Бе­ла­ру­сі ў Цю­ры­ху Акра­тас Ата­на­сі­ас пад­арыў На­цы­яна­ль­на­му мас­тац­ка­му му­зею Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь дзве кар­ці­ны Лю­бі­ча, вы­куп­ле­ныя ім у Швей­ца­рыі, — «Ма­ле­нь­кі бу­кет кве­так» (алей, кар­дон, 1936) і «На­цюр­морт», якія да­поў­ні­лі дар Дзі­ны Лю­біч — ма­лю­нак «Іспан­ка з гі­та­рай» (іта­ль­янскі ало­вак, 1946). Не­ка­ль­кі ра­бот Лю­бі­ча зна­хо­дзяц­ца ў во­ль­ным про­да­жы ў Мін­ску.

Надзея Уса­ва