Архіў па­між ку­ль­тур­ным кан­тэк­стам і мед­ыя­ася­род­кам

№ 8 (425) 01.08.2018 - 31.08.2018 г

«МІР­НЫ ЧАС» ПЯТ­РА ТА­РАН­ДЫ Ў МУ­ЗЕІ ГІС­ТО­РЫІ БЕ­ЛА­РУС­КА­ГА КІ­НО
Ча­му фо­та­арxівы за­ўсё­ды пры­цяг­ва­юць ува­гу і вы­клі­ка­юць су­пе­ра­жы­ван­не са­май роз­най пуб­лі­кі?

 

Фран­та­вік Пётр Та­ран­да, ча­ла­век ня­прос­та­га лё­су, фа­таг­ра­фа­ваў вя­лі­кую част­ку жыц­ця ў Ба­ра­на­ві­чах і ў род­най вёс­цы За­ры­та­ва (Ля­ха­віц­кі ра­ён Брэсц­кай воб­лас­ці; 1921—2001). У яго архі­ве бо­льш за 1000 фо­та­здым­каў. Ка­лі ўлі­чыць, што ў апош­нія га­ды мы ба­чы­лі пра­він­цый­ную фа­таг­ра­фію Па­ўла Ва­лын­цэ­ві­ча і бе­ла­рус­кую ка­лек­цыю Зо­ф’і Ха­мян­тоў­скай, то ві­да­воч­на: гіс­то­рыя на­цы­яна­ль­на­га фо­та­мас­тац­тва на­бы­вае ўсё бо­ль­шы аб’­ём і ла­ка­ль­ныя асаб­лі­вас­ці. За­паў­ня­юцца ла­ку­ны, пры­чым не афі­цый­най хро­ні­кай, з не­йкіх пры­чын за­бы­тай, а ама­тар­скі­мі архі­ва­мі — ся­мей­ны­мі, вяс­ко­вы­мі і ху­тар­скі­мi, ся­дзіб­ны­мi, фаб­рыч­ны­мі сю­жэ­та­мі. Вось як у Та­ран­ды: ра­бот­ні­цы швей­най фаб­ры­кі, ад­на­вяс­коў­цы.

 

І што, зда­ва­ла­ся б, та­ко­га ўжо ці­ка­ва­га? Мяр­кую, множ­насць інтэр­прэ­та­цый архі­ва. Для па­чат­ку, вя­до­ма, эфект ча­су, якi сы­хо­дзіць: па­ра­докс у тым, што не вы яго пра­жы­лі, але вы пра­во­дзі­це. Бы­ло б ілю­зі­яй лі­чыць, што гэ­тым мож­на пе­ра­адо­лець раз­рыў па­ка­лен­няў, але пэў­ная на­ста­ль­гіч­ная пра­кты­ка па не­вя­до­мым мі­ну­лым, па­га­дзі­це­ся, ёсць.

 

Не бу­дзе вы­ні­ку/інтэр­прэ­та­цыі, ка­лі са­мую вы­дат­ную ідэю не ўпі­саць у ку­ль­тур­ны кан­тэкст з улі­кам пэў­ных по­гля­даў на рэ­чы, пад­ыхо­даў лю­дзей да ўлас­най рэ­прэ­зен­та­цыі. А ку­ль­тур­ны кан­тэкст «мір­на­га ча­су» — гэ­та ж не то­ль­кі ба­ра­на­віц­кія на­ві­ны з БССР 1950—1960-х, гэ­та агу­ль­на­са­вец­кае за­хап­лен­не па­эзі­яй і кос­ма­сам, пры­шэс­це Хэ­ма ў ба­ра­дзе і з лю­ль­кай, ра­ман­ты­ка па­хо­даў і пе­сень пад гі­та­ру. Мне пад­ало­ся, што ві­зу­аль­на ве­ль­мі бліз­кі Та­ран­дзе іта­ль­янскі не­арэ­алізм у кі­не­ма­тог­ра­фе (1945—1952), ды і па кан­цэп­це по­бач: па­ва­енная рэ­ча­існасць, бед­насць, ува­га да про­стых лю­дзей.

 

Ці­ка­васць да архі­ва, без­умоў­на, уз­ні­кае як рэ­акцыя на су­час­ную інфар­ма­цый­ную пра­сто­ру, на плынь бес­сэн­соў­на­га ліч­ба­ва­га шу­му. Ёсць ад­чу­ван­не, што ў эпо­ху смай­лі­каў, пік­таг­рам, спрош­ча­най пра­мо­вы з мэ­ма­мі да­ку­мен­та­ль­ная фа­таг­ра­фіч­ная мо­ва без на­рцы­сіз­му за­ста­ецца са­май змяс­тоў­най з бо­льш-менш да­ступ­ных. І пра­бле­ма тут у пры­нцы­по­вым раз­ры­ве па­між ку­ль­тур­ным кан­тэк­стам да 1990-х і мед­ыя­ль­ным ася­род­дзем пер­ша­га дзе­ся­ці­год­дзя XXI ста­год­дзя. Тым, што за­сна­ва­на інтэр­нэ­там і інтэр­нэ­там жы­ве без аб­ме­жа­ван­няў. Але ця­пер мы не бу­дзем раз­ві­ваць гэ­тую тэ­му.

 

Су­час­ны гля­дач уз­іра­ецца, лі­та­ра­ль­на ўка­ра­ня­ецца ў архіў­ныя кад­ры, зна­хо­дзя­чы­ся, ска­рыс­та­емся тэр­мі­нам фі­ло­са­фа Але­ны Пят­роў­скай, у ста­не ча­кан­ня сэн­саў. На­ват ма­ючы свае стуж­кі на да­лё­кіх па­лі­цах, у га­ле­рэі мы мя­ня­ем стаў­лен­не да та­ко­га ж архі­ва, пры­чым лю­бо­га пе­ры­яду. А з Пят­ром так і атры­ма­ла­ся: яго фа­таг­ра­фіч­ную спад­чы­ну акту­алі­за­ваў пля­мен­нік Мі­ка­лай Та­ран­да з да­па­мо­гай Гра­мад­ска­га аб’­яднан­ня фа­тог­ра­фаў і ку­ра­тар­кі Але­ны Пра­та­се­віч.

 

У чар­го­вы раз экс­па­зі­цыя ў га­ле­рэй­най пра­сто­ры, а менавіта пуб­ліч­ны інта­рэс да не­афі­цый­на­га, пер­са­на­ль­на­га жыц­ця, якім не рас­пеш­ча­ны па­ка­лен­ні тых са­мых 1950—1970-х, змя­няе ра­курс гля­дац­ка­га ўспры­ман­ня. Пры­му­шае шу­каць у архіў­ных ад­біт­ках не­йкія са­цы­яль­ныя аб­агу­ль­нен­ні, лі­ры­ку або дра­му.

 

Па­ра­док­сы ча­су, хут­чэй за ўсё, не да­дуць су­час­на­му во­ку ўба­чыць цэ­лас­ную кар­ці­ну, але фраг­мен­ты яе ві­да­воч­ныя: пры­ват­нае жыц­цё, ка­лі траў­мы вай­ны, гвал­ту і рэ­прэ­сій, усіх па­сля­ва­енных ня­год яшчэ жы­выя і не хут­ка бу­дуць пе­ра­адо­ле­ны. Та­ран­да пры­трым­лі­ва­ецца тра­ды­цыі пра­мой да­ку­мен­та­ль­най, ву­ліч­най, але пры гэ­тым зрэ­жы­са­ра­ва­най фа­таг­ра­фіі. Збо­ль­ша­га гэ­та га­рад­скія рэ­аліі, дзе ёсць гу­мар, ка­кец­тва і ад­чу­ван­не да­ве­ру ў кам­па­ніі доб­рых зна­ёмых. По­шук і прад’­яўлен­не воб­ра­заў ся­бе і род­ных, якія па­зі­ру­юць на фо­не воз­ера, агу­ль­на­га свя­та, дых­тоў­на­га до­ма — гэ­та раз­умен­не «год­на­га» вон­ка­ва­га вы­гля­ду, по­шук та­го «мір­на­га», што аца­ле­ла ў лю­дзях і вяр­та­ецца ў іх жыц­цё. У со­цы­ум, як зра­зу­ме­ла з ад­лег­лас­ці на­ша­га ча­су, мiр вер­нец­ца знач­на па­зней.

 

За ку­лі­са­мі афі­цый­най сцэ­ны, у пра­він­цыі, ся­род звы­чай­ных лю­дзей — што пад­ахвоч­ва­ла фа­тог­ра­фа зды­маць? Пры­чым га­да­мі, спа­лу­ча­ючы гэ­тае за­хап­лен­не з ігрой на му­зыч­ных інстру­мен­тах аж да апош­ніх га­доў, ка­лі ве­ль­мі па­гор­шыў­ся зрок. І без надзеі, трэ­ба раз­умець, на пуб­ліч­нае пры­знан­не, на вы­ста­вы... На­пэў­на, гэ­та­га мы ве­даць не мо­жам, але, мяр­ку­ючы па ўсім, энер­гіч­ны ча­ла­век Пётр Та­ран­да ба­чыў па­ўся­дзён­нае жыц­цё сва­іх Ба­ра­на­ві­чаў як асноў­ную кры­ні­цу ці­ка­вас­ці для за­нят­каў фа­таг­ра­фі­яй. Ба­чыў у ёй сты­мул, ру­ха­ль­ную сі­лу сва­ёй не­су­ціш­най твор­чай рэ­алі­за­цыі. Не губ­ля­ючы ад­кры­тас­ці по­гля­ду, але і раз­уме­ючы пэў­ныя са­цы­яль­ныя шаб­ло­ны — як без іх у эпо­ху пе­ра­мож­най пра­па­ган­ды! — ён пра­ктыч­на сва­бод­на да­ку­мен­та­ваў змен­лі­вую сі­ту­ацыю. По­руч з сяб­ра­мі і га­ра­джа­на­мі ён за­хоў­ваў па­трэб­ную дыс­тан­цыю, не пад­вяр­га­ючы свае ма­дэ­лі стрэ­су, у па­ра­ўнан­ні з тым, што ад­бы­ва­ла­ся ў глы­бі­ні гэ­тых сі­ту­ацый і пра­цэ­саў.

 

Дзя­ку­ючы гэ­та­му пра­він­цыя, про­стыя лю­дзі ма­юць свой го­лас і свой парт­рэт.