Вы­клі­кі ідэн­тыч­нас­ці

№ 8 (425) 01.08.2018 - 31.08.2018 г

ВЫ­СТА­ВА «РЫ­ЗО­МЫ» Ў ГА­ЛЕ­РЭІ «АРТ-БЕ­ЛА­РУСЬ» І ПА­ЛА­ЦЫ МАС­ТАЦ­ТВА
Грун­тоў­ны пра­ект «Ры­зо­мы», зда­ецца, стаў для Ма­ры­ны Ба­цю­ко­вай по­шу­кам но­ва­га фар­ма­ту: бо­льш рас­пра­ца­ва­на­га па скла­дзе се­рый, па змес­це — у част­цы на­ра­ты­ваў, кан­тэк­стаў і, вя­до­ма, кан­цэп­таў. Ідэн­ты­фі­ка­цыю бе­ла­ру­саў, са­ма­выз­на­чэн­не аўтар­ка акрэс­лі­ла клю­ча­вы­мі пра­цэ­са­мі для свай­го да­сле­да­ван­ня. І змяс­ці­ла іх у не­ка­ль­кі се­рый: «7Я», «Ры­зо­мы. Мы», «Пет­ры­кор. Лес-Лёс» i «Ры­зо­мы. Го­рад».

Адзна­чым, што са­мо ад­крыц­цё вы­ста­вы, яе пуб­ліч­нае пры­няц­це і інтэ­рак­тыў­нае за­вяр­шэн­не пра­екта Ма­ры­не ўда­ло­ся зра­біць падзе­яй. Інтэ­рак­тыў­нас­цю ста­ла маг­чы­масць для гле­да­чоў упі­саць сваё сло­ва — раз­умен­не ідэн­тыч­нас­ці, і гэ­та бу­дзе фі­на­ль­ным вы­ні­кам да­сле­да­ван­ня. Усё раз­ам увай­шло ў вы­зна­чэн­не тво­ра мас­тац­тва — на гра­нях аб’­ектнас­ці і пер­фар­ма­тыў­нас­цi.

 

З ка­ра­ня­мі і без ка­ра­нёў

 

У па­ра­ўнан­ні з бо­льш ран­ні­мі пра­екта­мі, у «Ры­зо­мах» змя­ні­лі­ся «пер­са­наль­­ныя да­дзе­ныя» — на пер­шы план вы­ве­дзе­на ся­м’я, пры­чым не­ка­ль­кі па­ка­лен­няў. За ёй ідзе блі­жэй­шае і бо­льш да­лё­кае ася­род­дзе: вя­до­мыя лю­дзі Бе­ла­ру­сі з іх сло­ва­мі i на­тат­ка­мі ад­нос­на на­цы­яна­ль­най ідэн­тыч­нас­ці. На­ступ­ны ві­ток — лес і го­рад, то-бок знеш­няе ася­род­дзе, што так­са­ма не­пас­рэд­на ўплы­вае на са­ма­выз­на­чэн­не, па спі­ра­лі раз­гор­тва­ючы яго, уз­ба­га­ча­ючы. Но­выя на­плас­та­ван­ні і ўза­ема­су­вя­зі ўсё бо­льш апіс­ва­юць тыя са­мыя ры­зо­мы, якія аўтар­ка вы­ве­ла ў якас­ці на­звы. Атры­ма­ла­ся цэн­тра­беж­ная кан­струк­цыя. Ад­кры­тая сіс­тэ­ма ка­ра­нёў, што па­глыб­ле­ны ў гле­бу і сіл­ку­юць ча­ла­ве­ка, але не струк­ту­ра­ва­ныя іе­рар­хіч­на і жор­стка. Па­тэн­цы­ял гэ­тай сіс­тэ­мы кры­ецца ў маг­чы­мых тран­сфар­ма­цы­ях, час­тко­ва спан­тан­нас­ці і ад­на­ча­со­ва са­ма­арга­ні­за­цыі. У яе як бы ня­ма цэн­тра, а га­лоў­нае — ды­на­мі­ка.

 

У по­стструк­ту­ра­лiзм пан­яцце «ры­зо­мы» ўвя­лі Жыль Дэ­лёз і Фе­лікс Гва­та­ры, якія на­пі­са­лі пра­цу з та­кой на­звай у 1976 го­дзе. Ці­ка­ва пра­са­чыць, што з іх тэ­орыі, якая глы­бо­ка па­ўплы­ва­ла на фі­ла­соф­скую дум­ку XX ста­год­дзя, інтэр­прэ­ту­ецца ў бе­ла­рус­кіх «Ры­зо­мах» Ма­ры­ны Ба­цю­ко­вай і як гэ­та ад­бы­ва­ецца. У гэ­тым, на мой по­гляд, ёсць інтэ­лек­ту­аль­ная інтры­га і свай­го ро­ду вы­клік пра­екта.

 

У арт-падзеі ка­на­ніч­нае раз­умен­не фран­цуз­скіх фі­ло­са­фа і псі­ха­ана­лі­ты­ка не мо­жа быць вi­зу­алi­за­ва­на ілюс­тра­цы­яй. Та­му так, «ры­зо­ма раз­ві­ва­ецца, ва­р’ю­ючы, па­шы­ра­ючы, за­хоп­лі­ва­ючы, схоп­лі­ва­ючы, ука­ра­ня­ючы­ся» (як у Дэ­лё­за і Гва­та­ры), але з’яўля­ецца «анты­ге­не­ала­гiч­най», з пры­нцы­по­ва не па­зна­ча­ным па­хо­джан­нем, Ма­ры­на яе на­ўрад ці лі­чыць, па­каз­ва­ючы ся­м’ю, ка­жу­чы пра дзя­цей на ву­лі­цах не бе­ла­рус­кіх га­ра­доў...

 

Аб ры­зо­ме Ба­цю­ко­вай не­ль­га ска­заць, што яна «не па­чы­на­ецца і не скан­ча­ецца», хут­чэй, гэ­та «ма­дэль, якая пра­цяг­вае фар­ма­вац­ца і па­глыб­ляц­ца ў пра­цэ­се, што раз­ві­ва­ецца, удас­ка­на­ль­ва­ецца, ад­на­ўля­ецца», прад’­яўляе ўсё но­выя вер­сіі свай­го існа­ван­ня. У гэ­тым на­ша аўтар­ка са­лі­дар­ная з фран­цу­за­мі.

 

На­рэш­це, ад­мет­ная ўлас­ці­васць ры­зо­мы, на дум­ку Дэ­лё­за і Гва­та­ры, «гэ­та... мець за­ўсё­ды мнос­тва вы­ха­даў». Ад­га­лос­кі гэ­та­га мер­ка­ван­ня не­сум­нен­на ёсць у пра­екце. А вось «быць ры­за­мор­фным — зна­чыць спа­ра­джаць сцяб­лі­ны і ва­лок­ны, якія зда­юцца ка­ра­ня­мі», — гэ­та ўжо но­вы ві­ток, што ад­сы­лаў бы нас да сюр­рэ­аліз­му Рэ­нэ Маг­ры­та.

 

Па дру­гі бок гар­мо­ніі

 

Ця­пер вер­нем­ся да ідэн­тыч­нас­ці, то-бок цэн­тра­ль­най ідэі пра­екта. Уклю­чэн­не са­цы­яль­на­га аспек­ту — у пер­шую чар­гу гэ­та ты­чыц­ца се­рыі «Ры­зо­мы. Мы» — у за­да­чу кан­стру­яван­ня ідэн­тыч­нас­ці мож­на трак­та­ваць у дзвюх вер­сі­ях як мі­ні­мум. У ад­ным вы­пад­ку гэ­та раз­умен­не «са­цы­яль­на­га як пры­нцы­по­ва не гар­ма­ні­за­ва­на­га, якое не ўкла­дзе­на ў адзі­ны ўні­вер­са­ль­ны пра­ект» (Га­лі­на Ру­сец­кая, бе­ла­рус­кі фі­ло­саф), у іншым — ута­піч­ная аль­тэр­на­ты­ва, по­шук агу­ль­нас­ці, пад­трым­кі і на­ват са­лі­дар­нас­ці.

 

Іншы­мі сло­ва­мі, гля­дач аказ­ва­ецца пе­рад ды­ле­май: мнос­тва тэк­ста­вых вы­каз­ван­няў, якія Ма­ры­на змяш­чае ў тка­ні­ну вы­ста­вы, ёсць спро­бай па­ка­заць раз­на­век­тар­ныя па­зі­цыі ці ўсё ж жа­дан­нем саб­раць іх ва ўзгод­не­ны, цэ­лас­ны бе­ла­рус­кі кан­тэкст? Бліз­кі, вя­до­ма, са­ма­адчу­ван­ню аўтар­кi, па­ко­ль­кі край­ніх мер­ка­ван­няў у яе су­раз­моў­цаў не пра­гу­ча­ла.

 

Ду­ма­ецца, не за­ўва­жаць роз­на­га­лос­сяў і не­адназ­нач­нас­ці, ба­ча­чы то­ль­кі бес­кан­флік­тнае, бес­праб­лем­нае ў са­ма­свя­до­мас­ці гра­мад­ства, бы­ло б дзіў­на. Рэ­аль­нае ў по­шу­ках ка­лек­тыў­най ідэн­тыч­нас­ці якраз су­пя­рэч­лі­вае і іра­ніч­нае, а най­час­цей — на­ват траў­ма­тыч­ны дос­вед. Та­му Ма­ры­на вы­бі­рае, на мой по­гляд, най­бо­льш прад­уктыў­ны пад­ыход — зва­рот да дыс­гар­мо­ніі, да па­тэн­цы­ялу роз­ных кан­цэп­цый, на­ват ка­лі гэ­та ўся­го то­ль­кі ка­му­ні­ка­тыў­ныя інтэн­цыі ты­пу «ка­хан­не», «ра­дзі­ма». Але тэ­му но­вай ба­на­ль­нас­ці па­куль ад­кла­дзем на бу­ду­чы­ню.

 

У лі­ку тых са­мых су­раз­моў­цаў з рэ­флек­сіў­ны­мi вы­каз­ван­ня­мі — асо­бы са­праў­ды ўплы­во­выя на на­шым ку­ль­тур­ным по­лі — Свят­ла­на Алек­сі­евіч, Аляк­сей Бра­тач­кін, Мак­сім Жбан­коў, Во­ль­га Шпа­ра­га, Сяр­гей Пукст, Аль­герд Ба­ха­рэ­віч, Ва­лян­цін Аку­до­віч, Кан­стан­цін Се­лі­ха­наў, Тац­ця­на Ра­дзі­віл­ка, Ула­дзі­мір Па­рфя­нок, Сяр­гей Ка­жа­мя­кін, Андрэй Саў­чан­ка, Ігар Саў­чан­ка, Дзміт­рый Сур­скі, Мі­хал Анем­па­дыс­таў і Але­на Да­шке­віч, Кан­стан­цін Ваш­чан­ка, Сяр­гей Ба­ля­нок. Блiс­ку­чае ко­ла!

 

Се­рыя «Пет­ры­кор. Лес-Лёс» пе­ра­пра­цоў­вае пуб­лі­цыс­тыч­ны па­сыл: «Не зніш­чай­це на­шу ду­шу i па­мяць, на­шу Ма­лую Ра­дзі­му! Мы не па­він­ны стаць бес­пры­ту­ль­ны­мі!» — пі­ша Ма­ры­на. Не­звы­чай­нае сло­ва «пет­ры­кор» па­зна­чае пах зям­лі па­сля да­жджу, а се­рыя пры­све­ча­на дрэ­вам, якім па­гра­жае вы­сеч­ка. Яны так­са­ма по­бач — там, дзе жы­ве Ма­ры­на ця­пер, і там, дзе жы­ла ра­ней, дзе тыя ж ка­ра­нi — у го­ра­дзе. Гэ­та лес у Ба­раў­ля­нах і па­сёл­ку Да­след­ны, і скве­ры Асма­лоў­кi, і бу­ль­ва­ры Трак­та­ра­за­вод­ска­га ра­ёна. За іх зма­га­юцца жы­ха­ры і су­пол­кi, іх парт­рэ­ты — сме­ла мож­на так ка­заць — прад’­яўляе мас­так. Кож­нае дрэ­ва тут — аб’­ект, лю­дзі ве­да­юць іх «у твар», за кож­нае ідзе ба­ра­ць­ба.

 

У пры­нцы­пе, гэ­ты ві­зу­аль­ны ма­тэ­ры­ял мо­жа стаць са­ма­стой­най эка­ла­гіч­най акцы­яй, але ў на­шым вы­пад­ку аўтар­ка ўпіс­вае яго ў агу­ль­ны са­цы­яку­ль­тур­ны кан­тэкст, што, вя­до­ма, апраў­да­на.

 

Ры­зо­мы. Го­рад Мiнск

 

Се­рыя раз­мяс­ці­ла­ся ў Па­ла­цы мас­тац­тва кры­ху па­асоб­ку. Гэ­та га­ле­рэя «Арт-Бе­ла­русь», то­ль­кі не ўся, а яе цэн­тра­ль­ная час­тка, аўта­ном­ная, але з ад­кры­тым вы­ха­дам да сус­вет­ных ве­лі­чынь. Ва­кол «Ры­зом» — наш без­умоў­ны го­нар Ша­гал і Су­цін, а да­лей Фер­ды­нанд Руш­чыц, Ка­зі­мір Стаб­роў­скі, Ва­лен­цій Вань­ко­віч, Ба­рыс За­бо­раў. І Па­рыж­ская шко­ла ро­дам з Бе­ла­ру­сі: Во­сіп Цад­кін, Во­сіп Лю­біч, Мі­ха­іл Кі­ко­ін, Леў Бакст, Пін­хус Крэ­мень, Фай­біш-Шра­га Цар­фін. Су­час­на­му фа­тог­ра­фу за­стац­ца сам-на­сам з та­кiм жы­ва­пі­сам — яшчэ адзін вы­клік.

 

Про­ста адзна­чым гэ­ты аль­янс: Ма­ры­на Ба­цю­ко­ва знай­шла ад­па­вед­ную тэх­ні­ку — чор­на-бе­лая фа­таг­ра­фія і ві­дэа-арт. Адзна­чу рас­фа­ку­сi­роў­ку, ся­рэд­нія пла­ны, маш­таб, пу­ль­са­цыю бо­льш энер­гіч­ных і ста­тыч­ных кад­раў, ад­па­вед­ны рытм у экс­па­зі­цыі. Гэ­та цал­кам за­слу­га Але­ны Да­шке­віч і Сяр­гея Скін­да­ра, якія пра­йшлі раз­ам з пра­ектам шлях ад вы­со­кап­ра­фе­сiй­на­га дру­ку да ды­зай­нер­скай экс­па­зі­цыі ў скла­да­най пра­сто­ры «Арт-парт­ал» Па­ла­ца мас­тац­тва.

 

І атры­маў­ся ча­роў­ны, плы­ву­чы Мінск, дзе Ко­ла агля­ду ў цэн­тра­ль­ным па­рку Гор­ка­га — і воб­раз, і вы­шы­ня на­зі­ран­няў, і ўспа­мі­ны мін­чу­коў пра дзя­цін­ства. У пэў­най ме­ры гэ­та наш сён­няш­ні дзень, а так­са­ма — су­вязь з па­ка­лен­ня­мі тых ге­ні­яў, якія яго ства­ра­лі. І сыш­лі. Су­вязь з зям­лёй і не­абсяж­ныя ка­ра­ні, што цу­доў­ным чы­нам усё гэ­та злу­ча­юць: ча­сы, лю­дзей, іх пра­цу — у змен­лi­вую пра­сто­ру асэн­са­ван­ня.

Лю­боў Гаў­ры­люк