Маш­таб­насць vs ка­мер­насць

№ 7 (424) 01.07.2018 - 31.07.2018 г

Х МІЖ­НА­РОД­НЫ ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ ТЭ­АТРАЎ ЛЯ­ЛЕК У МІН­СКУ
ТРА­ДЫ­ЦЫЙ­НА ЎДЗЕЛ У ФЭС­ЦЕ ЎЗЯ­ЛІ ЎСЕ БЕ­ЛА­РУС­КІЯ ДЗЯР­ЖАЎ­НЫЯ ТЭ­АТРЫ, ДА ЯКІХ ДА­ЛУ­ЧЫ­ЛІ­СЯ КА­ЛЕ­ГІ З ІЗРА­ІЛЯ, ФРАН­ЦЫІ, РАС­ІІ. УПЕР­ШЫ­НЮ ТРА­ПІ­ЛІ Ў НА­ШУ СТА­ЛІ­ЦУ КА­ЛЕК­ТЫ­ВЫ З ІСПА­НІІ, ІРА­НА І БАЛ­ГА­РЫІ.

Фестываль — падзея за­ўсё­ды ча­ка­ная. Ён з’яўля­ецца сво­еа­саб­лі­вым агля­дам, ку­ды бе­ла­рус­кія ля­леч­ні­кі пры­во­зяць леп­шыя спек­так­лі, дэ­ман­стру­ючы да­сяг­нен­ні, экс­пе­ры­мен­ты ці ад­мет­на ста­бі­ль­ны твор­чы стан. Гэ­так­са­ма фэст дае маг­чы­масць па­ба­чыць пра­па­но­вы за­меж­ных ка­лек­ты­ваў, па­гля­дзець, чым яны ад­роз­ні­ва­юцца аль­бо пад­обныя да бе­ла­рус­кіх і праз іх удак­лад­ніць сваё мес­ца ў сус­вет­ным кан­тэк­сце. Маг­чы­ма, сё­ле­та так скла­ла­ся ад­мыс­ло­вая пра­гра­ма, ве­ра­год­на, ад­ыгра­ла сваю ро­лю і на­ша асвой­та­насць з эстэ­ты­кай, якую спа­вя­да­юць айчын­ныя рэ­жы­сё­ры ды мас­та­кі, але по­бач з маш­таб­ны­мі па за­ду­ме, ма­гут­ны­мі па срод­ках вы­раз­нас­ці, грун­тоў­ны­мі па тэ­мах бе­ла­рус­кі­мі па­ста­ноў­ка­мі ра­бо­ты за­меж­ні­каў — пра­фе­сій­ныя, ці­ка­выя, дых­тоў­ныя — вы­гля­да­лі про­сты­мі і не­муд­ра­ге­ліс­ты­мі.

 

Ці не ўсе спек­так­лі за­меж­най пра­гра­мы, якія да­вя­ло­ся па­ба­чыць, бы­лі да­стат­ко­ва ка­мер­ны­мі, стры­ма­ны­мі ў ві­зу­аль­ным вы­ра­шэн­ні, ясны­мі па вы­каз­ван­ні і раз­лі­ча­ны­мі на ад­на­го-двух акцё­раў. Ба­ль­шы­ня аб­ыхо­дзі­ла­ся мі­ні­му­мам тэк­сту, чыё мес­ца за­ня­лі плас­ты­ка, жэст, ха­рэ­агра­фія. Экс­пе­ры­мен­та­ль­ныя по­шу­кі но­вых фор­маў, шля­хоў уз­ае­ма­дзе­яння тэ­атра ля­лек і тэ­атра жэс­ту, ру­ху прад­ста­ві­лі па­ста­ноў­кі «Хут­ка, але не за­над­та» іспан­скай кам­па­ніі Zero en Conducta і «Я, Сі­зіф» бал­гар­ска­га тэ­атра Puppet’s lab. Больш тра­ды­цый­ны ха­рак­тар ме­лі спек­так­лі «Убю» кам­па­ніі Pupella-Nogues (Фран­цыя) і «Ма­ле­нь­кі кра­вец» The Train Theater (Ізра­іль).

 

Пад­ста­ваю для па­ста­ноў­кі Па­лі­ны Ці­ма­нье і Жа­эль На­гэ зра­бі­ла­ся п’еса «Ка­роль Убю» Альф­рэ­да Жа­ры. Зы­хо­дзя­чы з гэ­та­га тэк­сту, а ён мае падза­га­ло­вак «Па­ля­кі», ства­ра­ль­ні­кі спек­так­ля прад­ка­за­ль­на па­бу­да­ва­лі свай­го «Убю» на ад­сыл­ках да падзей Дру­гой сус­вет­най вай­ны, за­кра­ну­лі тэ­му дык­та­ту­ры і ад­каз­нас­ці за маў­клі­вае пад­па­рад­ка­ван­не ёй. Цу­доў­най ме­та­фа­рай ула­ды, дзяр­жаў­на­га ла­ду вы­сту­паў сер­ві­ра­ва­ны стол, быц­цам з поль­ска­га до­ма 1930-х. Па­сля за­хо­пу ўла­ды Убю крыш­та­лё­вы і па­рца­ля­на­вы по­суд на ім за­мя­ня­лі на ме­та­ліч­ны, а бе­лы аб­рус — на слой чор­най тлус­тай зям­лі. Скі­дан­не ка­ра­ля Вен­цас­ла­ва і пры­ход Убю да ўла­ды бы­лі вы­ра­ша­ны як гас­па­да­ран­не не­вя­ліч­кай ля­ль­кі-свін­ні на ста­ле. Спа­чат­ку «свін­ствы», якія чы­ніў Убю, вы­клі­ка­лі смех, ад­нак, асмя­леў­шы на гэ­тым ста­ле ўла­ды, за­баў­ная жы­вёл­ка пе­ра­тва­ры­ла­ся ў па­чва­ру. З існай кры­ва­жэр­нас­цю яна рас­чля­ня­ла і з’яда­ла скі­ну­та­га з поль­ска­га гер­ба арла — ка­ра­ля Вен­цас­ла­ва. Вы­раз­насць воб­ра­заў, што ра­бі­лі не­пат­рэб­ны­мі сло­вы, цу­доў­ная ра­бо­та з ля­ль­кай акцё­раў Па­лі­ны Ба­ры­са­вай і Джор­джыа Пу­пэ­ла ста­лі­ся са­мы­мі пры­ваб­ны­мі ба­ка­мі спек­так­ля.

 

Так­са­ма ра­бо­та з ля­ль­кай і прад­ме­та­мі, якія пе­ра­жы­ва­лі пад­час спек­так­ля сап­раў­дныя ме­та­мар­фо­зы, вы­лу­чы­ла па­ста­ноў­ку Орна­на Бра­ера «Ма­ле­нь­кі кра­вец». Спек­такль пры­му­сіў уз­га­даць пра ўлас­ці­вае то­ль­кі тэ­атру ля­лек ча­ра­дзей­ства: цуд тран­сфар­ма­цыі не­жы­во­га ў жы­вое, ства­рэн­не дзі­вос­на­га све­ту са звы­чай­ных рэ­чаў. Скрын­ка швей­на­га на­чын­ня рап­там пе­ра­тва­ры­ла­ся ў ка­ра­бель, швей­ная ма­шы­на — у ка­ня, на­жні­цы — у ба­ле­ры­ну, а на­пар­стак — у ка­ра­леў­скую ка­ро­ну. Су­па­дзен­не гэ­та ці не, але ўсе ізра­ільс­кія спек­так­лі, якія да­вя­ло­ся ба­чыць на трох апош­ніх фес­ты­ва­лях, вы­лу­ча­лі інтым­насць, акцэнт на ра­бо­це з ля­ль­ка­мі і прад­ме­та­мі, звы­чай­на ве­ль­мі да­лі­кат­ны­мі, атмас­фер­насць, цеп­лы­ня і ўмен­не ўза­ема­дзей­ні­чаць з ма­лень­­кі­мі гле­да­ча­мі — муд­рая пра­ста­та.

 

«Ма­ле­нь­кі кра­вец» прад­стаў­ляў дзі­ця­чую час­тку пра­гра­мы фес­ты­ва­лю, сё­ле­та ве­ль­мі сціп­лую. Ма­лым гле­да­чам бы­лі ад­ра­са­ва­ны так­са­ма спек­так­лі «Умка» Юрыя Якаў­ле­ва ві­цеб­ска­га тэ­атра «Ля­ль­ка» (рэ­жы­сёр Вік­тар Клім­чук, мас­тач­ка На­тал­ля Бур­нас) і «Пліх і Плюх» Го­ме­льс­ка­га аб­лас­но­га тэ­атра ля­лек. У ві­цеб­скай па­ста­ноў­цы сам па са­бе год­ны пры­ём зва­ро­ту да мас­тац­тва на­ро­даў По­ўна­чы як асно­вы мас­тац­ка­га ра­шэн­ня не спра­ца­ваў да кан­ца, бо за ша­ман­скі­мі тан­ца­мі (ха­рэ­ограф Дзі­на Юрчан­ка) і спе­ва­мі згу­бі­ла­ся гіс­то­рыя сяб­роў­ства мя­дзве­дзі­ка і ча­ла­ве­ка, не­дас­тат­ко­ва вы­бу­да­ва­ная дра­ма­тур­гіч­на. Рэ­жы­сёр «Плі­ха і Плю­ха» Юрый Дзі­ва­коў акцэн­та­ваў у спек­так­лі ві­зу­аль­ны склад­нік (мас­тач­ка Тац­ця­на Дзі­ва­ко­ва), крыш­ку па­гу­ляў з тэк­стам вер­ша Ві­ль­ге­ль­ма Бу­ша (пе­ра­клад Да­ні­іла Хар­мса), і ў вы­ні­ку атры­ма­ла­ся за­хап­ля­ль­нае для дзя­цей і да­рос­лых ві­до­віш­ча. Дзі­ва­коў ча­сам лі­та­ра­ль­на ві­зу­алі­за­ваў тэкст, ад­нак ра­біў гэ­та вы­на­ход­лі­ва і да мес­ца: та­та Фі­ціх «гроз­на крык­нуў» — і з’яўля­ецца вя­ліз­ная ру­ка з ку­ла­ком. Про­ста, але эфект да­сяг­ну­ты і дзе­ці ў за­хап­лен­ні. Ды й да­рос­лыя, якія да та­го ж маг­лі вы­шук­ваць у ві­зу­аль­ных воб­ра­зах ма­ты­вы тво­раў Мар­сэ­ля Дзю­ша­на, Кур­та Шві­тэр­са, Ота Дык­са і іншых прад­стаў­ні­коў аван­гар­ду.

 

Да­мі­на­ван­не ві­зу­аль­нас­ці над тэк­стам ад­чу­ва­ла­ся шмат у якіх спек­так­лях бе­ла­рус­кай пра­гра­мы. Яе апа­ге­ем стаў па­каз «Сяс­цёр Граі» Яўге­на Кар­ня­га (мас­тач­ка Во­ль­га Раз­ума­ва) па­вод­ле грэ­час­кай мі­фа­ло­гіі, па­стаў­ле­ных у Мін­скім аб­лас­ным тэ­атры ля­лек «Бат­лей­ка». Кар­няг ка­то­ры ўжо раз пра­дэман­стра­ваў вы­дат­нае ўмен­не пра­ца­ваць з тэ­ма­мі і воб­ра­за­мі, што ўздзей­ні­ча­юць на пад­свя­до­мым уз­роў­ні, ве­дан­не пры­ёмаў та­ко­га ўздзе­яння. Мак­сі­ма­ль­нае зву­жэн­не пра­сто­ры, аб­ме­жа­ва­най у «Сёс­трах Граі» не­вя­лі­кім пра­ста­кут­ні­кам, кан­цэн­труе ўва­гу гля­дзе­ль­ні, аб­вас­трае ўспры­ман­не, ро­біць важ­кай і важ­най кож­ную дэ­таль, а дзея­нне на­гад­вае ажы­лыя ба­рэ­ль­ефы аль­бо ва­за­піс. За­па­во­ле­насць і рэ­пе­та­тыў­насць ру­хаў, кам­па­зі­цый­нае раз­мяш­чэн­не фі­гур, за­ціс­ну­тых у ра­му сцэ­ніч­най пра­сто­ры, му­зы­ка Мі­кі­ты За­ла­та­ра ў асоб­ныя мо­ман­ты ўво­дзяць про­ста ў тран­са­вы стан. Мі­фа­ла­гіч­ныя сю­жэ­ты ў Кар­ня­га ад­лі­ты ў да­ска­на­ла пры­го­жую ві­зу­аль­ную фор­му, звя­за­ныя чыр­во­най ніт­кай, якую сля­пыя сёс­тры Граі, аб’ядна­ныя во­ляй рэ­жы­сё­ра з Мой­ра­мі, ткуць і аб­ры­ва­юць: тэ­май бес­сэн­соў­на­га і жор­стка­га лё­су. Яго не па­збег­нуць ні­ко­му, на­ват ба­гам, вы­рад­кам са штуч­ны­мі «антыч­ны­мі» тор­са­мі, што гвал­цяць і за­бі­ва­юць. Ка­лі све­там рас­па­ра­джа­юцца та­кія ба­гі, а лёс вы­зна­ча­юць сля­пыя Граі, ці вар­та шу­каць у жыц­ці су­вя­зі пры­чын і на­ступ­стваў? «Сёс­тра­мі Граі» Кар­няг ні­бы­та пад­вёў вы­нік сва­ім па­ста­ноў­кам «ка­зач­на-мі­фа­ла­гіч­на­га» кі­рун­ку, «Інтэрв’ю з ве­дзь­ма­мі» і «Бе­то­ну», за­яўле­ным у іх тэ­мам і зной­дзе­ным пры­ёмам: по­ўная ад­сут­насць тэк­сту ці ка­мен­та­роў-пад­ка­зак, ла­ка­нізм ка­ла­рыс­тыч­на­га вы­ра­шэн­ня (бе­лы, чыр­во­ны і іх ад­цен­ні), мак­сі­ма­ль­нае ўздзе­янне на па­чуц­цё­вае ўспры­ман­не гле­да­ча, ра­бо­та з ба­за­вы­мі тэ­ма­мі (гвалт, сэкс, смерць, іра­цы­яна­ль­насць быц­ця) і... гіп­на­тыч­ная пры­га­жосць.

 

Так­са­ма з мі­фа­ло­гі­яй, але ўжо бе­ла­рус­кай, плён­на па­пра­ца­ва­лі ства­ра­ль­ні­кі «Но­вай зям­лі» па­вод­ле Яку­ба Ко­ла­са Аляк­сандр Януш­ке­віч і Тац­ця­на Нер­сі­сян (Брэс­цкі тэ­атр ля­лек). Рэ­жы­сёр і мас­тач­ка ства­ры­лі быц­цам два спек­так­лі ў ад­ным. Ко­ла­саў тэкст рас­па­вя­даў гіс­то­рыю Мі­ха­ла, які імкнуў­ся на­быць свой ка­ва­лак зям­лі, а ві­зу­аль­ная час­тка раз­гор­тва­ла­ся ў сап­раў­дны кос­мас бе­ла­ру­са, яго ве­ра­ван­няў, сін­крэ­тыч­нас­ці све­таў­спры­ман­ня, дзе по­бач існа­ва­лі пер­са­ні­фі­ка­ва­ныя па­ра­ві­ны го­да, сі­лы пры­ро­ды, а фан­тас­тыч­ныя ру­сал­кі, ваў­ка­ла­кі су­се­дзі­лі­ся з хрыс­ці­янскі­мі свя­ты­мі. Спа­лу­чэн­не рэ­лі­гій­ных свят і аб­ра­даў, што ся­га­юць у языч­ніц­кія ча­сы, над­ава­ла спек­так­лю не­йкі міс­тэ­ры­яль­ны ха­рак­тар, пе­ра­тва­ра­ла ў пры­па­весць пра бе­ла­ру­са і яго веч­ны по­шук зям­лі і до­лі. Тэ­ма род­най зям­лі, вяр­тан­ня да яе як да са­мо­га ся­бе пра­гу­ча­ла ў лі­рыч­най па­ста­ноў­цы Іга­ра Ка­за­ко­ва «Сі­няя-сі­няя» па­вод­ле Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча (Ма­гі­лёў­скі аб­лас­ны тэ­атр ля­лек).

 

Ча­ка­ны­мі на фес­ты­ва­лі бы­лі спек­так­лі ў рэ­жы­су­ры Аляк­сея Ля­ляў­ска­га — «Wanted Hamlet» Мар­сэ­ля Крэ­ме­ра і «Бі­ягра­фія», па­стаў­ле­ныя ў тэ­атры Кarlsson Hause (Санкт-Пе­цяр­бург). Іх так­са­ма хо­чац­ца ад­нес­ці да бе­ла­рус­кай пра­гра­мы, бо асо­ба рэ­жы­сё­ра і тэ­мы, за­кра­ну­тыя ў па­ста­ноў­ках, звяз­ва­юць іх з бе­ла­рус­кай пра­сто­рай. Ля­ляў­скі пра­цяг­вае асэн­соў­ваць ста­сун­кі ча­ла­ве­ка і со­цы­уму, стан су­час­на­га гра­мад­ства: усё ба­чыц­ца рэ­жы­сё­ру ў фа­та­ль­ным клю­чы. Спек­так­лі ядна­ла ад­чу­ван­не без­вы­ход­нас­ці, асаб­лі­ва моц­нае ў «Бі­ягра­фіі», зы­ход­ным пун­ктам якой з’яўля­ецца тэкст «Брыд­ка­га ка­ча­ня­ці» Хан­са-Крыс­ці­яна Андэр­се­на. Да яго Ля­ляў­скі ўжо не­ка­лі звяр­таў­ся ў па­ста­ноў­цы «Па­кі­ну­ты ўсі­мі» ў Ма­ла­дзеч­не і Мін­ску. «Бі­ягра­фія» час­тко­ва пра­цяг­ну­ла тэ­му жор­сткас­ці жыц­ця, дзе ка­ча­нё ні­ко­лі не пе­ра­тво­рыц­ца ў ле­бе­дзя, а зба­вен­не мо­жа пры­нес­ці то­ль­кі смерць. Ад­нак у пе­цяр­бур­гскім спек­так­лі ўзнік но­вы кан­тэкст. З да­клад­на ад­абра­ных эле­мен­таў ві­зу­аль­на­га ра­шэн­ня (мас­так Эміль Ка­пя­люш, ля­ль­кі Юрыя Суч­ко­ва), плас­ты­кі і моў­ных ха­рак­та­рыс­тык акцё­раў Мі­ха­іла Ша­ла­мен­ца­ва, На­тал­лі Слаш­чо­вай, Ана­то­ля Гуш­чы­на, вер­шаў Кан­стан­ці­на Ба­ль­мон­та, Аляк­сан­дра Увя­дзен­ска­га, Мі­ха­іла Ясно­ва, іншых дэ­та­ляў скла­да­ла­ся гіс­то­рыя зніш­чэн­ня асо­бы (пе­рад­усім твор­чай) кан­крэт­най па­лі­тыч­най сіс­тэ­май. Але тра­ге­дыя ахвяр сіс­тэ­мы, чы­імі каш­тоў­нас­ця­мі з’яўля­лі­ся ўні­фі­ка­ва­насць і фун­кцы­яна­ль­насць, умен­не «не­сці яйкі і пус­каць іскры», атры­ма­ла­ся знач­на шы­рэй­шаю за ясна вы­зна­ча­ны гіс­та­рыч­ны пласт.

 

Пад­во­дзіць вы­ні­кі — спра­ва скла­да­ная і, ве­ра­год­на, не над­та па­трэб­ная, бо фес­ты­валь — най­перш свя­та, маг­чы­масць за­ймець но­выя ўра­жан­ні і до­свед. Фэст на­но­ва вы­лу­чыў су­час­насць мыс­лен­ня айчын­ных ля­леч­ні­каў, на­яўнасць улас­на­га сты­лю, рух у бок ві­зу­аль­нас­ці, схі­ль­насць да важ­кіх і акту­аль­ных тэм. А тое, што бе­ла­рус­кі тэ­атр ля­лек мае сус­вет­ны ўзро­вень і мо­жа быць прад­ме­там гор­дас­ці ўсёй тэ­атра­ль­най су­по­ль­нас­ці, — ужо даў­но агу­ль­нае мес­ца. 

 

Ка­ця­ры­на Яро­мі­на