PRO ТА­НЕЦ

№ 7 (424) 01.07.2018 - 31.07.2018 г

ТРЫ НО­ВЫЯ ХА­РЭ­АГРА­ФІЧ­НЫЯ ПРА­ЕКТЫ
ПРЫ КАН­ЦЫ СЕ­ЗО­НА АМА­ТА­РЫ ТАН­ЦА МЕ­ЛІ МАГ­ЧЫ­МАСЦЬ НА­ВЕ­ДАЦЬ ТРЫ ЯРКІЯ ПРА­ЕКТЫ. ПЕР­ШЫ — СПРА­ВАЗ­ДАЧ­НЫ КАН­ЦЭРТ БЕ­ЛА­РУС­КАЙ ХА­РЭ­АГРА­ФІЧ­НАЙ ГІМ­НА­ЗІІ-КА­ЛЕ­ДЖА НА СЦЭ­НЕ ТЭ­АТРА ОПЕ­РЫ І БА­ЛЕ­ТА. ДРУ­ГІ І ТРЭ­ЦІ АД­ЛЮС­ТРА­ВА­ЛІ ЗДА­БЫТ­КІ КА­ФЕД­РЫ ХА­РЭ­АГРА­ФІІ УНІ­ВЕР­СІ­ТЭ­ТА КУ­ЛЬ­ТУ­РЫ І МАС­ТАЦ­ТВАЎ.

СПА­ЧАТ­КУ НА ПЛЯ­ЦОЎ­ЦЫ МУ­ЗЫЧ­НА­ГА ТЭ­АТРА ПРЭ­ЗЕН­ТА­ВА­ЛІ ВЫ­НІ­КО­ВУЮ ГА­ДА­ВУЮ СПРА­ВАЗ­ДА­ЧУ. ПО­ТЫМ У ПРА­СТО­РЫ КУ­ЛЬ­ТУР­НА­ГА ХА­БА (КАС­ТРЫЧ­НІЦ­КАЯ, 16) СВАЕ ЗДА­БЫТ­КІ ДЭ­МАН­СТРА­ВА­ЛІ МА­ЛА­ДЫЯ БА­ЛЕТ­МАЙ­СТРЫ, ЯКІЯ НА­ВУ­ЧА­ЛІ­СЯ СУ­ЧАС­НА­МУ ТАН­ЦУ.

 

 

НЕ ПЕ­РА­СТАЮ ДЗІ­ВІЦ­ЦА: ПАД­ОБНЫЯ ПРА­ЕКТЫ З ГО­ДА Ў ГОД МА­ЮЦЬ НЕ­ВЕ­РА­ГОД­НУЮ ПА­ПУ­ЛЯР­НАСЦЬ. НА­ТОЎ­ПЫ ГЛЕ­ДА­ЧОЎ. АГРОМ­НІС­ТЫЯ БУ­КЕ­ТЫ КВЕ­ТАК, НА­ЭЛЕК­ТРЫ­ЗА­ВА­НАЯ АТМАС­ФЕ­РА, ШМАТ ВЯ­ДО­МЫХ АСОБ У ЗА­ЛЕ, АД­ЧУ­ВАН­НЕ ЛЁГ­КА­ГА АЖЫ­ЯТА­ЖУ. ТА­КІЯ ПА­КА­ЗЫ ДЗЯ­КУ­ЮЧЫ ВІ­ДО­ВІШ­ЧНАС­ЦІ, НА­ЯЎНАС­ЦІ ПУБ­ЛІ­КІ, ПРЫ­ЗВЫ­ЧА­ЕНАЙ ДА ПЛАС­ТЫЧ­НЫХ ІМПРЭЗ, ЗБІ­РА­ЮЦЬ ПО­ЎНЫЯ ЗА­ЛЫ. І Ў ФІ­НА­ЛЕ ЗА­ЎЖДЫ АД­ЧУ­ВА­ЕШ ШКА­ДА­ВАН­НЕ: УСЕ ПРА­ЦА­ВА­ЛІ ДЗЕ­ЛЯ АДЗІ­НА­ГА ВЫ­ХА­ДУ НА СЦЭ­НУ. А ЦЯ­ПЕР ПРА СА­МЫЯ АД­МЕТ­НЫЯ ПЛАС­ТЫЧ­НЫЯ КАМ­ПА­ЗІ­ЦЫІ КОЖ­НА­ГА З ПРА­ЕКТАЎ.

Уз­ро­вень спра­ваз­дач­ных кан­цэр­таў гім­на­зіі-ка­ле­джа апош­нія га­ды вы­со­кі, пра­екты ста­но­вяц­ца ўсё бо­льш прэ­зен­та­бе­ль­ны­мі і эфек­тны­мі. Між­во­лі ства­ра­ецца ўра­жан­не: у кра­іне шмат та­ле­на­ві­тых дзя­цей. Але ха­пае і вы­дат­ных пед­аго­гаў, за­ка­ха­ных у та­нец, ад­да­ных спра­ве. Ёсць да­ска­на­лыя ме­то­ды­кі на­ву­чан­ня, та­му мы і ба­чым пад­обны вы­нік.

 

Гім­на­зія-ка­ледж (мас­тац­кая кі­раў­ні­ца — Інэ­са Душ­ке­віч) прэ­зен­та­ва­ла сё­ле­та агром­ніс­тую пра­гра­му: два дзя­сят­кі ну­ма­роў, якіх ха­пі­ла б на два ад­дзя­лен­ні, а ў да­да­так ад­на­акто­вы спек­такль. Вы­пус­кні­кі і ма­ла­дзей­шыя вы­ка­наў­цы прад­стаў­ля­лі ўрыў­кі з ба­ле­таў, ад­сут­ных у рэ­пер­ту­ары тэ­атра, — «Ка­пе­лія», «Рай­мон­да», «Ва­ль­пур­гі­ева ноч», «Сі­ль­вія», «Га­янэ». На­ват у гэ­тым пры­сут­ні­чае све­жасць по­гля­ду на кла­сі­ку.

 

Сё­ле­та сва­іх вы­ха­ван­цаў-вы­пус­кні­коў па­ка­за­лі вя­до­мыя пед­аго­гі — Ні­на Да­вы­дзен­ка, Сяр­гей Пяс­це­хін, Аляк­сандр Ка­ля­дэн­ка. Ра­дас­цю тан­ца, да­ска­на­лас­цю тэх­ні­кі, раз­ня­во­ле­нас­цю вы­зна­ча­лі­ся Эла Мак­сі­ма­ва, Мак­сім Сі­дэн­ка і асаб­лі­ва Яўген Кас­цю­ке­віч. Зга­даць вар­та і про­звіш­чы тых, хто пра­цяг­вае на­ву­чан­не, але вы­сту­піў ярка і за­па­мі­на­ль­на. Артыс­тызм і вы­тан­ча­насць тэх­ні­кі бы­лі ўлас­ці­выя Ні­цы Скраб­ко­вай, Ка­ця­ры­не Арцё­мен­ка, Тац­ця­не Па­ўла­вай, Рээ Ісі­ка­ва.

 

З су­час­ных ну­ма­роў вы­лу­ча­ла­ся «Пры­па­весць пра доў­гія лыж­кі» (ха­рэ­агра­фія Сяр­гея Мі­ке­ля). Су­пер­ну­мар, дзе ўсе склад­ні­кі ідэ­аль­на ад­па­вя­да­юць ад­но ад­на­му. Му­зы­ка Ген­дэ­ля, плас­ты­ка, дзе ха­пае шмат­знач­нас­ці і вы­на­ход­лі­вас­ці. Ві­да­воч­ны і азарт, з якім кам­па­зі­цыю вы­кон­ва­юць ма­ла­дыя артыс­ты. Ад­ным з сэн­са­вых кліч­ні­каў пра­екта ўспры­ма­ла­ся і мі­ні­яцю­ра «Да­ро­га». На дзі­ва про­стая, але на­сы­ча­ная і глы­бо­кая ха­рэ­агра­фія Дзміт­рыя Бран­ца­ва бы­ла год­на ўва­соб­ле­на вы­пус­кні­ка­мі Элай Мак­сі­ма­вай і Дзміт­ры­ем Душ­ке­ві­чам.

 

Пра «Штра­усі­яну», ад­на­акто­вы ба­лет на му­зы­ку Іа­га­на Штра­уса, вар­та ска­заць асоб­на. Два мі­ну­лыя разы ка­ледж па­каз­ваў ад­на­акто­вы ка­ме­дый­ны «Пры­вал ка­ва­ле­рыі». Зра­зу­ме­ла, пад­рых­та­ваць ад ну­ля но­вую па­ста­ноў­ку, дзе шмат ге­ро­яў, бо­льш скла­да­на, чым уз­на­віць і па­рэ­пе­та­ваць ужо за­сво­енае. Спек­такль, ха­рэ­агра­фія яко­га на­ле­жыць вя­до­ма­му рас­ійска­му ба­лет­май­стру Ула­дзі­мі­ру Бур­мей­ста­ру, па­ка­за­лі ў сцэ­ніч­най рэ­дак­цыі і па­ста­ноў­цы Ні­ны Дзь­ячэн­ка. Яна раз­ам з Інэ­сай Душ­ке­віч вы­сту­пі­лі і пед­аго­га­мі-рэ­пе­ты­та­ра­мі. Ве­лі­зар­ны аб’ём пра­цы!

 

Вы­тан­ча­ная і ма­ляў­ні­чая, «Штра­усі­яна» ві­да­воч­на імпа­нуе пуб­лі­цы. Дзя­ку­ючы лёг­кім ме­ло­ды­ям (жы­вы гук, аркестр тэ­атра). Эле­ган­тным кас­цю­мам (па­ста­ноў­ка не ад­бы­ла­ся б без гран­ту Спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі). Тут шмат пер­са­на­жаў, імклі­вы сю­жэт. Ха­пае ха­рак­тар­ных ге­ро­яў — Па­лкоў­нік і яго пан­енка, Гу­вер­нан­тка і яе вы­ха­ван­кі, Зла­дзюж­ка (эфек­тная парт­ыя Яўге­на Кас­цю­ке­ві­ча). Тан­ца­ва­ль­ная лі­ры­ка ўва­соб­ле­на га­лоў­ны­мі ге­ро­ямі. Гэ­та Актры­са (Ма­рыя Лан­дыр), Па­эт (Дзміт­рый Душ­ке­віч) і Яго ка­ха­ная (Ка­ця­ры­на Лу­к’я­на­ва). Гім­на­зія-ка­ледж маг­ла б па­каз­ваць гэ­ты спек­такль на сцэ­не Тэ­атра опе­ры і ба­ле­та. Пад­обнай на­звы на афі­шы тру­пы ня­ма, а ка­ледж гэ­та­кі во­пыт мае: ле­тась пры кан­цы го­да не­адной­чы прэ­зен­та­ваў на сцэ­не Вя­лі­ка­га свой «Шчаў­ку­нок».

 

***

 

Ка­фед­ра ха­рэ­агра­фіі, за­гад­чы­цай якой з’яў­ля­ецца Свят­ла­на Гут­коў­ская, яднае ця­пер 25 вы­клад­чы­каў і 200 сту­дэн­таў. Не бу­ду пе­ра­ліч­ваць іх дып­ло­мы, лаў­рэ­ацкія зван­ні, пе­ра­мо­гі ў шмат­лі­кіх фэс­тах у Бе­ла­ру­сі і за яе меж­амі. Ле­пей пра ўра­жан­ні апош­няй тан­ца­ва­ль­най спра­ваз­да­чы ў Му­зыч­ным тэ­атры.

 

Яна па­ча­ла­ся эфек­тнай кам­па­зі­цы­яй «З глы­бінь мі­ну­ла­га». Зда­ва­ла­ся б, ня­ма ме­ло­дыі, то­ль­кі ма­гут­ны ба­ра­бан­ны рытм, ма­ляў­ні­чыя кас­цю­мы, прад­ума­ная ха­рэ­агра­фія, але ўсё раз­ам як уз­дзей­ні­чае! Ве­ль­мі эфек­тны­мі ў сё­лет­няй пра­гра­ме па­ўста­ва­лі кам­па­зі­цыі, ство­ра­ныя на асно­ве ба­ль­ных тан­цаў. Гэ­та і «Гу­ль­ня аб’­ядноў­вае», і джайв «In black and white», квік­стэп «На­фе­лет», і тан­га «Пяш­чот­ная страсць», і фі­на­ль­ны ну­мар «У рыт­ме сам­бы». Яны ўсе бы­лі вы­на­ход­лі­выя, ува­саб­ля­лі ра­дасць жыц­ця і ня­спын­на­га ру­ху.

 

На апош­нім па­ка­зе бе­ла­рус­кіх на­род­ных тан­цаў у пра­гра­ме саб­ра­ла­ся ня­шмат. І гэ­та, як ні дзіў­на, ра­дуе. Ві­да­воч­на: ка­лі вы­пус­кнік ВНУ па­чне пра­ца­ваць у ра­ённым ці аб­лас­ным До­ме (Па­ла­цы) ку­ль­ту­ры, дык яму пра­па­ну­юць склас­ці та­кую пра­гра­му, дзе да­мі­на­ваць бу­дуць ме­на­ві­та яны. Але за мі­ну­лыя га­ды мы па­ба­чы­лі сто­ль­кі «Кры­жач­коў», «Мя­це­ліц», ка­ра­го­даў — з пра­гна­зу­емым тра­ды­цый­ным за­до­рам, тан­ца­ва­ль­ным ма­люн­кам і на­ват сцэ­ніч­ным адзен­нем, — што ча­сам хо­чац­ца не­йка­га пе­ра­пын­ку. З дру­го­га бо­ку, асэн­са­ван­не і ўва­саб­лен­не на сцэ­не ад­мет­най плас­ты­кі іншых на­ро­даў на кан­цэр­тах ка­фед­ры амаль за­ўсё­ды пад­аец­ца ўда­лым і све­жым. Та­кі­мі вы­гля­да­лі мно­гія ну­ма­ры сё­лет­няй пра­гра­мы: укра­інскі «Пляс­кач», іта­ль­янскае «Tamburello», та­тар­скі та­нец.

 

Ну­ма­ры «Нут­ро» і «Гу­ль­ні роз­уму», адзна­ча­ныя ў Ві­цеб­ску на Між­на­род­ным фес­ты­ва­лі су­час­най ха­рэ­агра­фіі, пад­алі­ся мне за­над­та фі­ла­соф­скі­мі і кры­ху дэп­рэ­сіў­ны­мі. Яны «на ама­та­ра». Хоць зра­зу­ме­ла: дзе фі­ла­со­фія, там і глы­бо­кі сум. За­тое дзве су­час­ныя кам­па­зі­цыі — «Чыр­во­ны кап­ту­рок» і «Ву­чэб­ка» — спа­лу­ча­лі і глы­бі­ню сэн­су, і яркасць фор­мы, і да­сціп­насць, без якой, ві­даць, і не­маг­чы­мае ўспры­ман­не су­час­на­га мас­тац­тва.

 

***

 

На­рэш­це ко­ль­кі слоў на­конт апош­ня­га пра­екта. Вы­дат­на, што ка­фед­ра ха­рэ­агра­фіі асвой­вае но­выя тэ­ры­то­рыі і пля­цоў­кі. Та­кіх ку­ль­тур­ных ха­баў, як на Кас­трыч­ніц­кай, 16, мес­цаў ту­со­вак і пра­ектаў у роз­ных кут­ках ста­лі­цы па­він­на быць пяць-шэсць. Пра­ект, пад­рых­та­ва­ны ма­ла­ды­мі ба­лет­май­стра­мі, раз­гор­тваў­ся на про­стай, ці не пры­мі­тыў­най пля­цоў­цы. Адзін з цэ­хаў за­во­да пры­ста­са­ва­ны пад па­трэ­бы мас­тац­тва. Сце­ны ва­кол сцэ­ны за­цяг­ну­тыя чор­най тка­ні­най. Ёсць экран для пра­екцый, крэс­лы для гле­да­чоў пад на­хі­лам. Аб­ста­ноў­ка ад­па­вя­дае пры­ро­дзе су­час­на­га тан­ца. Тут сі­ту­ацыя, пра якую ка­жуць: рас­клаў артыст свой кі­лім — і мо­жа іграць дзе за­ўгод­на.

 

Звяр­та­лі ўва­гу ці­ка­выя ген­дар­ныя су­адно­сі­ны. Да­клад­ней, дыс­ба­ланс. Ха­рэ­огра­фаў шас­цё­ра: пя­цё­ра дзяў­чат і ўся­го адзін хло­пец. Ві­даць, пан­енкам су­час­ная ха­рэ­агра­фія блі­жэй. Яны ба­чаць яе ў са­бе і ся­бе ў ёй. Уво­гу­ле з’яў­лен­не кі­рун­ку «су­час­ны та­нец» ва Уні­вер­сі­тэ­це ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў і пер­шы вы­пуск ха­рэ­огра­фаў мож­на ўся­ляк ві­таць. Тое пі­ль­ная па­трэ­ба ча­су. І на­ву­чан­не ме­на­ві­та ба­лет­май­страў, і ава­лод­ван­не плас­тыч­ны­мі най­ноў­шы­мі тэх­ні­ка­мі. Без гэ­та­га не­маг­чы­ма быць су­час­ным, год­на вы­сту­паць на прэс­тыж­ных між­на­род­ных фэс­тах, уво­гу­ле быць кан­ку­рэн­таз­до­ль­ным.

 

У мно­гіх па­ба­ча­ных кам­па­зі­цы­ях ад­чу­ваў­ся во­пыт су­пра­цоў­ніц­тва сту­дэн­таў ка­фед­ры з ха­рэ­огра­фа­мі роз­ных кра­ін. Не бу­ду сцвяр­джаць, маў­ляў, усё па­ба­ча­нае пра­йма­ла да глы­бі­ні ду­шы. Шэ­раг ну­ма­роў ад­люс­троў­ваў хут­чэй пра­цэс по­шу­ку вы­раз­ных ру­хаў або яднан­ня тан­ца­ва­ль­ных тэм. Най­бо­льш моц­ны­мі і за­кон­ча­ны­мі вы­гля­да­лі ну­ма­ры, што ме­лі моц­ную му­зыч­ную асно­ву і дра­ма­тур­гію. А зна­чыць, і плас­тыч­ную энер­ге­ты­ку. Гэ­та «Almara» (ха­рэа­гра­фія Але­ны Пад­ольс­кай), «Pro з’яў­лен­не зо­рак» (па­ста­ноў­ка Ве­ра­ні­кі Круч­ко­вай), «Не PROста пяш­чо­та» (ха­рэ­агра­фія Анас­та­сіі Ку­зь­мен­ка). Інту­і­цыя пад­каз­вае мне: ку­ль­тур­ны хаб на ву­лі­цы Кас­трыч­ніц­кай мо­жа зра­біц­ца з ця­гам ча­су лю­бі­мым мес­цам для мно­гіх ба­лет­май­страў, якія пра­цу­юць у га­лі­не су­час­на­га тан­ца.

 

***

 

Пры кан­цы вы­ка­жу ідэю, што да­ўно лу­нае ў па­вет­ры і па­тра­буе свай­го ўва­саб­лен­ня. Ці не пры­спеў час з’явіц­ца у Мін­ску пля­цоў­цы пад на­звай «Дом тан­ца» або «Па­лац тан­ца»? Ён мо­жа быць про­стым і ад­на­ча­со­ва аб­ста­ля­ва­ны па апош­нім сло­ве тэх­ні­кі. Тут не па­трэб­ны мар­му­ро­выя лес­ві­цы, ляп­ні­на і крыш­та­лё­выя свя­ці­ль­ні. Да­стат­ко­ва мець не­ка­ль­кі рэ­пе­ты­цый­ных па­мяш­кан­няў, гры­мёр­ныя, за­лу і сцэ­ну. Ко­ль­касць тан­ца­ва­ль­ных ка­лек­ты­ваў, жан­раў па­вя­ліч­ва­ецца, ча­сам у ге­амет­рыч­най пра­грэ­сіі. Але не­вя­до­ма, дзе мож­на ла­дзіць но­выя пра­екты? Па­ўсюль цес­на, бы ў ка­му­нал­цы, час­та пля­цоў­кі не пры­ста­са­ва­ныя для тан­цаў. На­прык­лад, су­сед­ства «Ха­ро­шак» і арга­на на сцэ­не фі­лар­мо­ніі не леп­шым чы­нам уз­дзей­ні­чае на ма­гут­ны інстру­мент.

 

Спы­та­ем: якая тэ­атра­ль­на-кан­цэр­тная пля­цоў­ка з’я­ві­ла­ся ў 2-мі­ль­ённым го­ра­дзе за апош­няе дзе­ся­ці­год­дзе? У ад­каз — маў­чан­не. «Вер­хні го­рад»? Але гэ­та ад­ноў­ле­ны храм, што не­ка­лі ста­яў на тым са­мым мес­цы. Тут на­ту­ра­ль­на ўспры­ма­юцца кан­цэр­ты інстру­мен­та­ль­най, ва­ка­ль­най му­зы­кі, ды не ско­кі. Зрэш­ты, да­ль­на­бач­ныя ба­ць­кі не вы­му­ша­юць улас­ных дзя­цей апра­наць адзен­не, з яко­га тыя вы­рас­лі. Ві­да­воч­на: но­выя тэ­ры­то­рыі бы­лі б ма­гут­ным моц­ным штур­шком для раз­віц­ця айчын­на­га тан­ца. Пры­чым у са­мых роз­ных кі­рун­ках. 

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі