Бляск і га­ле­ча «За­ла­той мас­кі»

№ 7 (424) 01.07.2018 - 31.07.2018 г

Вынікі і пераможцы
КА­ЛІ Ў ВЯ­ЛІ­КІМ ТЭ­АТРЫ РАС­ІІ БЫ­ЛІ АБ­ВЕШ­ЧА­НЫЯ ПЕ­РА­МОЖ­ЦЫ «ЗА­ЛА­ТОЙ МАС­КІ — 2018», ДЫК ВЫ­НІ­КІ, ЯК ЗА­ЎСЁ­ДЫ, ШМАТ КА­ГО РАС­ЧА­РА­ВА­ЛІ. ДЫС­КУ­СІІ І БА­ТА­ЛІІ І ПА­СЛЯ ЦЫ­РЫ­МО­НІІ ЯШЧЭ ДОЎ­ГА НЕ СЦІ­ХА­ЛІ Ў СА­ЦЫ­ЯЛЬ­НЫХ СЕТ­КАХ.

На опер­най афі­шы фес­ты­ва­лю — леп­шыя, на дум­ку экс­пер­тнай ра­ды па му­зыч­ным тэ­атры пад стар­шын­ствам Ма­ры­ны Гай­ко­віч, спек­так­лі рас­ійскіх му­зыч­ных тэ­атраў се­зо­на 2016—2017 га­доў. Са­ма афі­ша дэ­ман­стра­ва­ла ад­ра­зу не­ка­ль­кі ве­ль­мі вы­раз­ных трэн­даў, якія актыў­на пад­трым­лі­вае кры­тыч­ная су­по­ль­насць (экс­пер­та­мі, за рэ­дкім вы­клю­чэн­нем, з’яў­ля­юцца му­зыч­ныя кры­ты­кі вя­ду­чых мас­коў­скіх і пе­цяр­бур­гскіх вы­дан­няў).

 

Па-пер­шае, гэ­та анты­ра­ман­тызм: вы­раз­ная ўста­ноў­ка на тое, што са­мы па­пу­ляр­ны ў пуб­лі­кі опер­ны рэ­пер­ту­ар — ра­ман­тыч­ны — не мод­ны і не пра­грэ­сіў­ны. З дзя­сят­кі опер, якія тра­пі­лі ў лік на­мі­нан­таў, ра­ман­тыч­ныя то­ль­кі дзве, пры­чым ад­на з іх («Ма­нон Ляс­ко» Пу­чы­ні) — гэ­та ўжо ве­ль­мі по­зні ра­ман­тызм, хут­чэй ад­га­лос­кі ра­ман­тыз­му ў пла­не му­зыч­най мо­вы, а сю­жэт­на гіс­то­рыя на­ўрад ці ра­ман­тыч­ная. За опер­ны мэй­нстрым «ад­каз­ваў» адзін то­ль­кі «Фаўст» Гу­но, а ў астат­нім — у афі­шы за­пар опе­ры ХХ і на­ват ХХІ ста­год­дзяў.

 

Па-дру­гое, гэ­та ары­ента­цыя на гуч­ныя імё­ны, не­за­леж­на ад рэ­аль­най якас­ці іх прац. То­ль­кі гэ­тым і мож­на рас­тлу­ма­чыць на­яўнасць ся­род на­мі­нан­таў Ган­ны Ня­трэб­ка, Кі­ры­ла Ся­рэб­ра­ні­ка­ва і Тэ­адо­ра Ку­рэн­тзі­са. Па-трэ­цяе, імкнен­не ўсё ж прад­ста­віць у фес­ты­ва­ль­най афі­шы спек­так­лі з роз­ных эстэ­тыч­ных гар­дэ­ро­баў.

 

Па-чац­вёр­тае, сё­ле­та «За­ла­тая мас­ка» як ні­ко­лі ўсу­р’ёз за­ня­ла­ся ме­на­ві­та су­час­най опе­рай. Экс­пер­тная ра­да ад­абра­ла для кон­кур­сна­га па­ка­зу рэ­корд­ную ко­ль­касць та­кіх тво­раў. Тут і тыя са­чы­нен­ні, якія ў ма­са­ва­га слу­ха­ча ўсё яшчэ пра­хо­дзіць па ка­тэ­го­рыі «су­час­ная му­зы­ка» (чы­тай — ма­лаз­ра­зу­ме­лая, скла­да­ная для слы­ха­во­га ўспры­ман­ня аб­ыва­це­ля). У тым лі­ку бры­тэ­наў­скі «Бі­лі Бад» (Вя­лі­кі тэ­атр), ад­ро­джа­ная са­вец­кая кла­сі­ка — вай­нбер­гаў­ская «Па­са­жыр­ка» (Ека­ця­рын­бург), «Ра­дзі­ма элек­трыч­нас­ці» Гле­ба Ся­дзе­ль­ні­ка­ва (Ва­ро­неж) і то­ль­кі спе­ча­ныя опу­сы «Cantos» Аляк­сея Сю­ма­ка (Перм), «Ча­адскі» Аляк­сан­дра Ма­ноц­ка­ва («Ге­лі­кон») і «Га­лі­леа» — ка­лек­тыў­ная пра­ца гру­пы кам­па­зі­та­раў (Элек­тра­тэ­атр «Ста­ніс­лаў­скі»). Ня­стом­ны по­шук «Мас­кі» шэ­дэў­раў у ста­ра­мод­ным жан­ры, які па­сту­по­ва ка­нае, вы­клі­кае шчы­рую па­ва­гу, гэ­так­са­ма як энту­зі­язм і апты­мізм экс­пер­таў. Хоць, шчы­ра ка­жу­чы, па-ра­ней­ша­му не шмат надзей ад­шу­каць тво­ры — вы­дат­ныя мас­тац­кія з’я­вы.

 

Вы­ні­кі фес­ты­ва­ль­на­га кон­кур­су ў бо­ль­шас­ці вы­пад­каў цяж­ка на­зваць сен­са­цый­ны­мі. Эстэ­тыч­ныя ўста­ноў­кі, якія пан­уюць у сён­няш­нім рас­ійскім опер­ным све­це, да­ўно і доб­ра вя­до­мыя, та­му спіс пе­ра­мож­цаў ад­га­даць бы­ло не­скла­да­на. Сё­ле­та на ра­шэн­не жу­ры ў не­ма­лой сту­пе­ні па­ўплы­ваў па­лі­тыч­ны мо­мант: леп­шым рэ­жы­сё­рам у му­зыч­ным тэ­атры на­зва­ны Ся­рэб­ра­ні­каў, яко­га пад­трым­лі­вае твор­чая інтэ­лі­ген­цыя, што не жа­дае ча­каць кан­ца рас­сле­да­ван­ня ў да­чы­нен­ні да «Го­галь-цэн­тра». Пры гэ­тым цал­кам ві­да­воч­на: «Ча­адскі», па­стаў­ле­ны Ся­рэб­ра­ні­ка­вым, ад­кры­та пра­йграе мно­гім пра­цам са­мо­га рэ­жы­сё­ра на дра­ма­тыч­най сцэ­не.

 

Тое, што пад­обны вы­бар мае ма­ла да­чы­нен­няў да твор­ча­га пра­цэ­су і знач­на бо­льш да па­лі­тыч­на­га, асаб­лі­ва ві­да­воч­на, ка­лі гля­дзіш на кан­ку­рэн­таў Ся­рэб­ра­ні­ка­ва — Дзміт­рыя Бер­тма­на з дзі­вос­на фан­та­зій­най па­ста­ноў­кай «Ту­ран­дот», Дэ­ві­да Олдэ­на з пра­ніз­лі­вым экзіс­тэн­цы­яліз­мам «Бі­лі Ба­да», Та­дэ­ву­ша Штрас­бер­ге­ра з кі­не­ма­таг­ра­фіч­ным рэ­аліз­мам яго­най «Па­са­жыр­кі».

 

І сё­ле­та «Мас­ка» за­ста­ла­ся вер­ная свай­му пры­нцы­пу «кож­най сяс­тры­цы па за­вуш­ні­цы» — ме­на­ві­та та­му пра­ктыч­на ні­ко­лі ў ра­шэн­нях яе жу­ры лаў­рэ­ацтва ў на­мі­на­цы­ях «леп­шы спек­такль» і «леп­шы рэ­жы­сёр» не су­па­да­ла. У гэ­тым го­дзе леп­шым спек­так­лем пры­зна­на не пра­ца Ся­рэб­ра­ні­ка­ва, а «Бі­лі Бад» — кап­ра­дук­цыя Вя­лі­ка­га тэ­атра і Англій­скай на­цы­яна­ль­най опе­ры. Твор сап­раў­ды ве­ль­мі та­ле­на­ві­ты і моц­ны, перш за ўсё сва­імі акцёр­скі­мі ра­бо­та­мі. Тры яго артыс­ты — Юрый Са­мой­лаў (Бі­лі), Джон Да­шак (Вір) і Гі­дон Сакс (Клэ­гарт) — бы­лі на­мі­на­ва­ны, і пры тым ні­вод­ны з іх у вы­ні­ку «Мас­ку» не атры­маў: жу­ры ад­да­ло прыз за леп­шую муж­чын­скую ро­лю ў опе­ры Яўге­ну Ста­він­ска­му за Ме­фіс­то­фе­ля ў «Фаў­сце» тру­пы «Но­вая опе­ра».

 

Сен­са­цы­яй, амаль скан­да­лам зра­бі­ла­ся не пры­су­джэн­не «Мас­кі» за леп­шую жа­но­чую ро­лю ў опе­ры Ган­не Ня­трэб­ка (яна на­мі­на­ва­ла­ся за Ма­нон у спек­так­лі Вя­лі­ка­га тэ­атра, упер­шы­ню за ка­р’е­ру ўдзе­ль­ні­ча­ючы ў фэс­це). Опер­ную ме­га­зор­ку аб­ышла са­ліс­тка з Ека­ця­рын­бур­га Надзея Ба­бін­ца­ва, якая атры­ма­ла прэ­мію за ро­лю эсэ­саў­кі Лі­зы ў «Па­са­жыр­цы». Яркая і ці­ка­вая актры­са і не­звы­чай­ная спя­вач­ка бы­ла на­мі­нан­ткай «Мас­кі» апош­нія га­доў пят­нац­цаць, але кож­ны раз прэ­мія мі­на­ла яе. Асаб­лі­ва гэ­тая не­спра­вяд­лі­васць вы­гля­да­ла ві­да­воч­ная ле­тась, ка­лі яе гран­ды­ёзная пра­ца — Іа­анна ў «Арле­анскай дзе­ве» — ні­як не бы­ла ацэ­не­ная. Пры­емна, што на­рэш­це «ўзна­га­ро­да знай­шла ге­роя», але, зда­ецца, у твор­чай бі­ягра­фіі Ба­бін­ца­вай ме­лі­ся ку­ды бо­льш ці­ка­выя і знач­ныя пра­цы.

 

Раз­ам з Ня­трэб­ка на­мі­на­ваў­ся і яе муж тэ­нар Юсіф Эйва­заў (за парт­ыю дэ Грые ў той жа «Ма­нон»). Каб зу­сім не па­крыў­дзіць зор­ную па­ру, жу­ры пры­ду­ма­ла для іх спе­цы­яль­ны прыз (адзін з двух) з кры­ху двух­сэн­соў­най фар­му­лёў­кай «За ўні­ка­ль­ны твор­чы ду­эт». Дру­гі спец­прыз жу­ры атры­ма­ла па­ста­но­вач­ная ка­ман­да пер­мска­га «Cantos’a» з фар­му­лёў­кай «За мас­тац­кую цэ­лас­насць і ства­рэн­не на­ва­тар­скай фор­мы му­зыч­на­га спек­так­ля ансам­блем аўта­раў і вы­ка­наў­цаў». Су­праць гэ­та­га за­пя­рэ­чыць цяж­ка — на­ва­тар­ства прад­укцыі ві­да­воч­нае, хоць не ві­да­воч­ная пры­на­леж­насць опу­са да опер­на­га жан­ру. Атры­маў пер­са­на­ль­ную «Мас­ку» і кам­па­зі­тар Аляк­сей Сю­мак («Пра­ца кам­па­зі­та­ра ў му­зыч­ным тэ­атры»), аб­ышоў­шы Аляк­сан­дра Ма­ноц­ка­ва і ка­ман­ду «Га­лі­леа».

 

Лёг­кае здзіў­лен­не вы­клі­ка­ла і пры­су­джэн­не прэ­міі ў ка­тэ­го­рыі «леп­шы ды­ры­жор» Олі­ве­ру фон До­на­ньі (за ека­ця­рын­бур­гскую «Па­са­жыр­ку»): якасць му­зыч­най пра­цы пер­шай у Рас­іі па­ста­ноў­кі леп­шай опе­ры Вай­нбер­га ўво­гу­ле асаб­лі­вых пы­тан­няў не вы­клі­кае. Але кан­ку­рэн­ты ў сла­вац­ка­га ма­эстра бы­лі бо­льш чым моц­ныя — да­стат­ко­ва на­зваць Ула­дзі­мі­ра Фе­да­се­ева з не­вы­моў­най па ма­гут­нас­ці і ад­на­ча­со­ва тон­кас­ці інтэр­прэ­та­цыі пу­чы­ні­еўскай «Ту­ран­дот». Дый сам факт та­го, што 85-га­до­вы сус­вет­на вя­до­мы ды­ры­жор упер­шы­ню ў жыц­ці зра­біў опер­ную па­ста­ноў­ку ў ся­бе на ра­дзі­ме, на­пэў­на, «Мас­цы» вар­та бы­ло б адзна­чыць.

 

Сво­еа­саб­лі­вы пе­ра­пы­нак у што­га­до­вым аб­сы­пан­ні «Мас­ка­мі» Тэ­адо­ра Ку­рэн­тзі­са, за­ўсёд­на­га фа­ва­ры­та фэс­ту, вы­клі­каў амаль ка­міч­ны эфект: ма­эстра атры­маў чар­го­ва­га «сло­ні­ка» — але не за опе­ру, а за ба­лет («Па­пя­луш­ку» Пер­мска­га тэ­атра), хоць яго пра­ца ў «Cantos’e» бы­ла як мі­ні­мум ці­ка­вай.

 

На­мі­на­цыі сцэ­наг­ра­фіч­на­га ха­рак­та­ру да­ста­лі­ся По­лу Стэй­нбер­гу (за «Бі­лі Ба­да») і Аляк­сан­дру На­ву­ма­ву (за «Са­ла­мею» Ма­ры­інска­га тэ­атра). І ў аб­о­двух вы­пад­ках гэ­та ўспры­ма­ла­ся як ува­саб­лен­не ўсё та­го ж пры­нцы­пу даць усім хоць што-не­будзь (ва ўмо­вах, ка­лі мно­гае бы­ло ацэ­не­на не па вар­тас­ці). Та­кім чы­нам, быў зроб­ле­ны «рэ­ве­ранс» у бок дзі­вос­на­га спек­так­ля Вя­лі­ка­га тэ­атра, які ўво­гу­ле аб­дзя­лі­лі. А так­са­ма хоць не­як за­ахво­ці­лі Ма­ры­інку — шмат­га­до­вы лі­дар «Мас­кі» ў апош­нія га­ды ста­бі­ль­на не атрым­лі­вае ні­чо­га аль­бо то­ль­кі свай­го ро­ду су­ця­ша­ль­ныя пры­зы.

 

Здзіў­лен­не вы­клі­ка­ла і тое, што ні­вод­най прэ­мі­яй не ўга­на­ра­ва­ная ге­лі­ко­наў­ская «Ту­ран­дот»: крыў­дна не то­ль­кі за па­тры­ярха Фе­да­се­ева, але ўво­гу­ле за пра­цу тэ­атра, на дзі­ва тон­кую і раз­умную, да­рэч­ную ў кож­най сва­ёй іпас­та­сі і дэ­та­лі. На жаль, за­ста­ла­ся не­заў­ва­жа­най жу­ры рэ­дкая ўда­ча Дзміт­рыя Бер­тма­на, які ўжо да­ўно не вы­пус­каў та­кіх гар­ма­ніч­ных і ці­ка­вых спек­так­ляў (у ад­роз­нен­не ад 1990—2000-х, ка­лі яны з яго сы­па­лі­ся, як ба­гац­це з ро­га).

 

За­тое по­ўнае за­да­ва­ль­нен­не вы­клі­каў факт, што ні­чо­га не атры­ма­лі ва­ро­неж­ская «Ра­дзі­ма элек­трыч­нас­ці» і мас­коў­ская «Ма­нон Ляс­ко»: пер­шы спек­такль — ве­ль­мі сла­бы (надзвы­чай не­ці­ка­вая пра­ца зна­ка­мі­та­га Мі­ха­іла Быч­ко­ва), ды, ма­быць, не над­та пе­ра­кон­вае і сам твор (опе­ра Ся­дзе­ль­ні­ка­ва), па якім ён па­стаў­ле­ны; дру­гі — прэ­тэн­цы­ёзны (і не то­ль­кі та­му, што за­про­ша­ны звыш­да­ра­гія су­пер­зор­кі Ня­трэб­ка і Эйва­заў). Рэ­жы­сёр Ад­ольф Ша­пі­ра ві­да­воч­на пе­ра­гру­зіў «Ма­нон» эле­мен­та­мі за­баў­ля­ль­ны­мі (на­прык­лад, шоу тран­свес­ці­таў) і асвет­ны­мі (на за­днік сцэ­ны пра­екту­юцца ве­лі­зар­ныя ка­вал­кі тэк­стаў аб­ата Прэ­во і тар­мо­зяць дзея­нне).

 

Му­зыч­ныя на­він­кі, якія так пад­трым­лі­вае «Мас­ка» (опе­ры Ся­дзе­ль­ні­ка­ва, Сю­ма­ка, Ма­ноц­ка­ва і гру­пы «Га­лі­леа»), хут­чэй за ўсё, не бу­дуць мець ні­якіх на­ступ­стваў для рас­ійска­га опер­на­га кан­тэк­сту, рэ­пер­ту­ару на­шых тэ­атраў не па­поў­няць і за­ста­нуц­ца ад­на­ра­зо­вы­мі пра­ектны­мі акцы­ямі. Га­лоў­ная пры­чы­на — у не­дас­тат­ко­вай та­ле­на­ві­тас­ці са­міх парт­ытур, што без спе­цы­яль­най «рас­крут­кі» на­ўрад ці здо­ль­ныя ў бу­ду­чы­ні пры­цяг­нуць чыю-не­будзь ува­гу.  

 

Аляк­сандр Ма­ту­се­віч