Фар­тэ­пі­янны ма­ра­фон

№ 7 (424) 01.07.2018 - 31.07.2018 г

ДА ЮБІ­ЛЕЮ ЮРЫЯ ГІ­ЛЬ­ДЗЮ­КА
З на­го­ды юбі­лею за­слу­жа­ны артыст Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, пра­фе­сар Ака­дэ­міі му­зы­кі, мас­тац­кі кі­раў­нік Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі Юрый Гі­ль­дзюк зра­біў шы­коў­ны пад­ару­нак пры­хі­ль­ні­кам фар­тэ­пі­яннай му­зы­кі.

Аку­рат у дзень на­ра­джэн­ня му­зы­кан­та на сцэ­не Вя­лі­кай за­лы фі­лар­мо­ніі бы­ла прад­стаў­ле­на амаль пя­ці­га­дзін­ная шмат­ка­ля­ро­вая му­зыч­ная кар­ці­на, аўта­рам якой вы­сту­піў юбі­ляр раз­ам з сяб­ра­мі, ка­ле­га­мі і вуч­ня­мі, кож­ны з якіх лі­чыць за го­нар вы­йсці з ім на ад­ну сцэ­ну. Пра­гра­ма ве­ча­ра бы­ла па­збаў­ле­на ўра­чыс­тых пра­мо­ваў і ака­за­ла­ся цал­кам пры­све­ча­на вы­дат­ным му­зыч­ным опу­сам кам­па­зі­та­раў роз­ных кра­ін.

 

Сён­ня вы­пус­кні­кі кла­са Юрыя Гі­ль­дзю­ка, лаў­рэ­аты прэс­тыж­ных між­на­род­ных кон­кур­саў, пра­цу­юць па ўсім све­це. Яны пра­цяг­ва­юць раз­ві­ваць вы­ка­на­ль­ніц­кія і пед­ага­гіч­ныя пры­нцы­пы свай­го на­стаў­ні­ка, леп­шыя тра­ды­цыі айчын­най і рус­кай фар­тэ­пі­янных шко­л. Кож­ны з іх пад­рых­та­ваў улас­ны му­зыч­ны пад­ару­нак, аб’­яднаў­шы ў вы­ка­нан­ні вы­шэй­шы ўзро­вень тэх­ніч­на­га май­стэр­ства з вір­ту­озным ва­ло­дан­нем мас­тац­тва кан­ты­ле­ны, сты­лю эпо­хі і вы­со­кі­мі ідэ­ямі інтэр­прэ­та­цыі. Ці­ка­ва адзна­чыць, што і ра­яль гэ­тым ве­ча­рам гу­чаў па-роз­на­му, а мно­гія пі­яніс­ты сап­раў­ды здо­ле­лі да­сяг­нуць да­клад­на-вы­раз­на­га гу­чан­ня, што да­во­лі ня­прос­та, ка­лі зга­даць пра акус­тыч­ныя асаб­лі­вас­ці вя­лі­кай за­лы.

 

Кан­цэрт ад­кры­ла вы­ступ­лен­не ду­эта Аляк­сан­дра Па­ля­ко­ва і Аляк­сан­дра Да­ні­ла­ва. Сім­ва­ліч­ныя зво­на­выя гры­мо­ты ўра­чыс­та­га фі­на­лу Пер­шай сю­іты «Свет­лае свя­та» Рах­ма­ні­на­ва аб­вяс­ці­лі па­ча­так юбі­лей­на­га ве­ча­ра. У вы­ка­нан­ні Аляк­сан­дры Па­ўлю­ка­вец, Анас­та­сіі Аляк­сей­чык, Ган­ны Сыр­не­вай, Лі­дзіі Вай­цюш­ке­віч, Кі­ры­ла Гя­ро­ль­да пра­гу­ча­лі Та­ка­та мі-мінор Ба­ха, прэ­лю­дыі Ша­пэ­на і Рах­ма­ні­на­ва, фраг­мент Са­на­ты-каз­кі до-мінор Мет­не­ра, Прэ­лю­дыі Пят­ра Пад­ка­вы­ра­ва. Кож­ны з пі­яніс­таў прад­ста­віў свой, ары­гі­на­ль­ны по­гляд у пра­чы­тан­ні му­зыч­на­га цэ­ла­га. У юбі­лей­ным ка­лей­дас­ко­пе са­мы юны ўдзе­ль­нік кан­цэр­та, на­ву­чэ­нец Рэ­спуб­лі­кан­ска­га му­зыч­на­га ка­ле­джа Аль­герд Грыш­чан­ка пе­ра­ка­наў­ча-вір­ту­озна вы­ка­наў «Рыт­мы ву­лі­цы» Га­лі­ны Га­рэ­ла­вай. У іх гу­чан­ні вы­ка­наў­ца акцэн­та­ваў энер­гію ма­ла­дос­ці і ня­спын­на­га ру­ху.

 

Му­зыч­ная па­эты­ка «Эцю­даў» Скра­бі­на з іх ірва­ны­мі фра­за­мі і ад­чу­ван­нем лу­нан­ня над ма­тэ­ры­яй, па­тэ­ты­кай і экза­ль­та­ва­нас­цю бы­ла ўва­соб­ле­на Тац­ця­най За­ха­ра­вай-Да­ан, якая сён­ня пра­цуе ў фран­цуз­скім Ру­ане. Аляк­сей Пят­роў амаль што пад­бег да ра­яля і лі­та­ра­ль­на ўля­цеў без ліш­няй пад­рых­тоў­кі ў ві­ху­ра­ва-вог­нен­ную сты­хію «Па­эмы» ор.36 Скра­бі­на. У яго інтэр­прэ­та­цыі асаб­лі­ва ад­чу­ва­ла­ся эстэ­ты­ка пі­яніс­тыч­на­га сты­лю кам­па­зі­та­ра, з ха­рак­тэр­ны­мі па­ўпе­да­ля­мі, рэ­гіс­тра­вы­мі блі­ка­мі, пя­ву­чым ту­шэ.

 

Ра­ман­тыч­ная эпо­ха бы­ла прад­стаў­ле­на вы­тан­ча­най шу­ма­наў­скай «На­ве­ле­тай» ор. 21 з яе ара­бе­сач­най фак­ту­рай і тон­кай ню­ансі­роў­кай у інтэр­прэ­та­цыі Яна Су­па­нен­кі. Яго­на­му вы­ка­нан­ню бы­лі ўлас­ці­выя ад­сут­насць за­ліш­няй сен­ты­мен­та­ль­нас­ці, умен­не бу­да­ваць фор­му цэ­ла­га, вы­со­кі ўзро­вень тэх­ніч­на­га май­стэр­ства і па­чуц­цё сты­лю. Пі­яніст Сяр­гей Смір­ноў, які сён­ня кан­цэр­туе па ўсім све­це, за­ча­ра­ваў цу­доў­най кан­ты­ле­най у «Ме­ло­дыі» Гры­га, што гу­ча­ла, ні­бы па­ўноч­ная «пес­ня без слоў», і па­цер­ка­ва-бліс­ку­чым рос­сы­пам «Экс­пром­та» Соль-бе­моль ма­жор Шу­бер­та.

 

Для свай­го со­ль­на­га вы­ступ­лен­ня Аляк­сандр Да­ні­лаў уда­ла аб­раў Трэ­цяе скер­ца Ша­пэ­на, дзе прад­эман­стра­ваў ба­лад­на-рэ­чы­та­тыў­ную вы­раз­насць і эма­цый­ную экс­прэ­сію тво­ра. Тон­кім па­стэ­ль­ным гу­ка­пі­сам па­ўста­ла Прэ­лю­дыя «Тэ­ра­са, што асвят­ля­ецца свят­лом ме­ся­ца» Дэ­бю­сі ў інтэр­прэ­та­цыі Арцё­ма Шап­лы­кі, які здо­леў ства­рыць ха­рак­тэр­ную пра­зрыс­тую імпрэ­сі­яніс­тыч­ную сму­гу. Фан­тас­ма­га­рыч­насць ірэ­аль­ных на­чных сноў і воб­раз ма­­лень­­ка­га кла­пат­лі­ва­га гоб­лі­на Скар­бо з «На­чно­га Гас­па­ра» Ра­вэ­ля вір­ту­озна акрэс­лі­лі­ся ў ма­не­ры вы­ка­нан­ня Але­ны На­ву­мен­ка. Вя­лі­кі бліс­ку­чы ва­льс Мі-бе­моль ма­жор Ша­пэ­на пра­гу­чаў з да­па­мо­гай Андрэя Сі­кор­ска­га, які ця­пер пра­цуе пра­фе­са­рам ака­дэ­міі му­зы­кі Чжэ­ньч­жоў­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та. Да­рэ­чы, за ўнё­сак у раз­віц­цё ку­ль­ту­ры і на­ву­кі пра­він­цыі Хэ­нань (КНР) му­зы­кант быў га­на­ра­ва­ны на­цы­яна­ль­най прэ­мі­яй «Жоў­тая ра­ка».

 

Сап­раў­дным сюр­пры­зам для Юрыя Гі­ль­дзю­ка зра­бі­ла­ся вір­ту­ознае шоу, якое пад­рых­та­ваў для свай­го на­стаў­ні­ка Аляк­сандр Па­ля­коў. У яго вы­ка­нан­ні фе­ерыч­ным рос­сы­пам па­са­жаў за­зі­ха­це­ла Дру­гая Вен­гер­ская рап­со­дыя Ліс­та. Пад­час яе мас­тач­ка-артыс­тка Свят­ла­на Саў­чук ства­ра­ла ары­гі­на­ль­ны пер­фор­манс. Ад­то­ча­ны­мі ру­ха­мі на­но­сі­ла чор­ныя маз­кі на чор­нае па­лат­но, па­кі­да­ючы пуб­лі­ку ў раз­губ­ле­нас­ці да апош­няй се­кун­ды, ка­лі на фі­на­ль­ных акор­дах рап­со­дыі мас­тач­ка пе­ра­вяр­ну­ла па­лат­но да­га­ры на­га­мі, хут­ка аб­сы­па­ла яго за­ла­ты­мі бліс­каў­ка­мі, і тут... пе­рад здзіў­ле­ны­мі гле­да­ча­мі рап­там з’я­віў­ся ве­ль­мі да­клад­ны па пад­абен­стве парт­рэт юбі­ля­ра!

 

Фар­тэ­пі­янны ду­эт Але­ны Віт­коў­скай-Ві­нель і Алі­ны Ві­нель упры­го­жыў кан­цэрт ла­ці­на­аме­ры­кан­скі­мі ра­ман­тыч­ны­мі фар­ба­мі Ра­ман­са Кар­ла­са Гу­аста­ві­на. А вось асаб­лі­вы кла­січ­ны дух над­аў ве­ча­ру тон­кі ду­эт Свят­ла­ны Га­лу­боў­скай (альт) і Але­ны Лу­зан, шы­коў­най кан­цэр­тмай­стар­кі, якая ад­чу­вае пры­ро­ду са­ліс­та і вя­дзе з ім раў­на­праў­ны ды­ялог.

 

Ні­ко­га не па­кі­нуў аб­ыя­ка­вым вы­ступ зна­ка­мі­та­га пі­яніс­та Андрэя Пан­а­чэў­на­га, які спа­лу­чае па­спя­хо­вую кан­цэр­тную дзей­насць з вы­клад­чыц­кай пра­цай у Да­лас­кім уні­вер­сі­тэ­це (Ірвінг, ЗША). Му­зы­кант па­ўстаў сап­раў­дным мед­ыу­мам у пра­чы­тан­ні пра­нік­нё­на-інтым­на­га Інтэр­ме­ца (ор.118 №2) Брам­са. Аб­са­лют­ная цэ­ласць за­ду­мы, гар­ма­ніч­ныя су­адно­сі­ны «ра­цыа» і «эмо­цыа», не­звы­чай­най глы­бі­ні якасць гу­ку ад­кры­лі бяз­дон­ную ў сэн­са­вым да­чы­нен­ні му­зы­ку Брам­са, дзе пе­ра­пля­та­юцца да­лі­кат­ная кан­ты­ле­на, ма­гут­ныя плас­ты акор­даў і тон­кае вя­зь­мо по­лі­фа­ніч­ных лі­ній. Гэ­та бы­ло сап­раў­д­нае ад­крыц­цё.

 

Юбі­ляр вы­хо­дзіў на сцэ­ну ў ка­мер­на-ансам­бле­вых ну­ма­рах, рас­стаў­ля­ючы ў пра­гра­ме ве­ча­ры­ны глы­бо­кія мас­тац­ка-каш­тоў­нас­ныя ак­цэн­ты. Яго ўмен­не і лю­боў іграць у ансам­блі агу­ль­на­вя­до­мыя. У кан­цэрт­ным рэ­пер­ту­ары Юрыя Гі­ль­дзю­ка асаб­лі­вае мес­ца за­йма­юць вя­лі­кія ма­наг­ра­фіч­ныя цык­лы — по­ўныя збо­ры скры­піч­ных і ві­ялан­чэ­ль­ных са­нат Бет­хо­ве­на, са­нат для скрып­кі і фар­тэ­пі­яна Мо­цар­та, ансам­бле­выя шэ­дэў­ры кам­па­зі­та­раў кла­сі­каў і су­час­ныя опу­сы. Вось та­кую по­ўную па­літ­ру лю­бі­мых аўта­раў і ка­лег-сяб­роў аб­раў май­стар для свя­точ­на­га кан­цэр­та.

 

Зна­кам да­ўня­га сяб­роў­ства і цес­на­га твор­ча­га су­пра­цоў­ніц­тва да­ўжы­нёй больш як у чвэрць ста­год­дзя стаў ду­эт Юрыя Гі­ль­дзю­ка і Ёга­не­са Ге­фер­та, ад­на­го з вя­ду­чых арга­ніс­таў су­час­най Гер­ма­ніі, за­гад­чы­ка ка­фед­ры пра­тэс­тан­цкай му­зы­кі ў Вы­шэй­шай шко­ле му­зы­кі Кё­ль­на. Глы­бо­кія фі­ла­соф­ска-лі­рыч­ныя ад­цен­ні бы­лі агу­ча­ны ў арган­на-фар­тэ­пі­янным ды­яло­гу Larghetto з Дру­гой сім­фо­ніі Бет­хо­ве­на.

 

П’е­са для цым­ба­лаў і фар­тэ­пі­яна су­час­на­га грэ­час­ка­га кам­па­зі­та­ра Гео­рга­са Ха­дзі­мі­хе­ла­кі­са, на­поў­не­ная най­ноў­шы­мі вы­ка­на­ль­ніц­кі­мі пры­ёма­мі, у Мін­ску пра­гу­ча­ла ўпер­шы­ню. У гэ­тым кан­тэк­сце асаб­лі­вую па­ва­гу вы­клі­кае по­стаць цым­ба­ліс­ткі Анге­лі­ны Тка­чо­вай, вя­до­май яркай інтэр­прэ­та­тар­кі аван­гар­днай му­зы­кі, па­пу­ля­ры­за­тар­кі на­ша­га на­цы­яна­ль­на­га інстру­мен­та ва ўсім све­це.

 

Юрый Гі­ль­дзюк — вы­ка­наў­ца-ансам­бліст вы­со­ка­га кла­са, ён умее чуць і парт­нё­раў, не пры­ні­жа­ючы свай­го без­умоў­на­га лі­дар­ства. У та­кой сут­вор­час­ці пі­яніс­та з Мін­скім струн­ным квар­тэ­там (у яго ця­пе­раш­нім скла­дзе — Ка­ця­ры­на Міш­чан­чук, Ва­лян­ці­на На­ву­мен­ка, Але­на Пра­но­віч, Па­лі­на Фа­рас­ця­ная) пра­гу­ча­лі Дум­ка і Скер­ца з Дру­го­га фар­тэ­пі­янна­га квін­тэ­та Двор­жа­ка. У пра­нік­нё­ным раз­ва­жан­ні над Са­на­тай мі-мі­нор Мо­цар­та рас­кры­лі­ся леп­шыя якас­ці шмат­га­до­ва­га парт­нёр­ства са Сця­па­нам Яко­ві­чам, да­цэн­там Мас­коў­скай кан­сер­ва­то­рыі, пер­шай скрып­кай Квар­тэ­та імя Глін­кі. Ду­эт Гі­ль­дзю­ка і Яко­ві­ча пра­д­э­ман­стра­ваў вы­дат­ную гу­ка­вую ку­ль­ту­ру і вы­са­ка­род­на-арыс­так­ра­тыч­ны інтэ­лек­ту­аль­ны ансамбль. Ха­рак­тэр­най асаб­лі­вас­цю пі­яніз­му Юрыя Гі­ль­дзю­ка з’яў­ля­ецца яго ва­ло­дан­не са­май роз­най тэм­бра­вай па­літ­рай, што да­зва­ляе ўва­со­біць му­зыч­на-сты­лё­вы ха­рак­тар тво­раў лю­бой эпо­хі.

 

Фі­на­ль­ным кліч­ні­кам свя­точ­на­га кан­цэр­та — у ста­ран­на зрэ­жы­са­ра­ва­най куль­мі­на­цыі воб­раз­на-гу­ка­во­га кру­газ­ва­ро­ту — зра­бі­лі­ся Ра­манс і Та­ран­тэ­ла з Дру­гой сю­іты Рах­ма­ні­на­ва ў вы­ка­нан­ні фар­тэ­пі­янна­га ду­эта Андрэя Сі­кор­ска­га і Андрэя Пан­ачэў­на­га. І ў гэ­тай гу­ка­вой сты­хіі яшчэ бо­льш ярка вы­явіў­ся му­зыч­ны парт­рэт са­мо­га Юрыя Гі­ль­дзю­ка, чыя знеш­няя стры­ма­насць і на­ват пэў­ная стро­гасць ад­кры­ва­юць на­ту­ру шчы­рую, ад­да­ную му­зыч­на­му мас­тац­тву. На­ту­ру пі­яніс­та і на­стаў­ні­ка, імя яко­га з’яў­ля­ецца га­ран­там вы­со­кай якас­ці і пра­фе­сі­яна­ліз­му.