Па­між інтэр­прэ­та­цы­ямі і да­след­аван­ня­мі

№ 7 (424) 01.07.2018 - 31.07.2018 г

МЕ­СЯЦ ФА­ТАГ­РА­ФІІ Ў РЫ­ЗЕ
На вы­ста­вах Ме­ся­ца фа­таг­ра­фіі ў Ры­зе (RPM) у раз­мо­вах з аўта­ра­мі між­во­лі раз­ва­жа­еш, ча­го тут бо­льш — фан­та­зій або са­цы­яль­най кры­ты­кі, эстэц­кай ха­лод­нас­ці або па­гру­жэн­ня ў на­стой­лі­вы по­шук ся­бе, у пра­бле­мы свай­го ася­род­дзя. Мае сум­не­вы рас­се­ялі­ся пры чы­тан­ні тэк­сту ку­ра­та­ра RPM Арнi­са Бал­чу­са.

«Ад­ны адзна­ча­юць па­этыч­ны пад­ыход з па­ўноч­най ці­ка­вас­цю да пры­род­на­га, мен­та­ль­на­га і эза­тэ­рыч­на­га, а іншыя — тра­ды­цыі пiк­та­рэ­алiз­му, якія ку­ль­ты­ва­ва­лi­ся шмат дзе­ся­ці­год­дзяў. Вы­бар са­цы­яль­ных тэм мож­на трак­та­ваць як спро­бу дыс­тан­цы­явац­ца ад пiк­та­рэ­алiз­му, але і як рэ­акцыю на са­цы­яль­на-па­лі­тыч­ныя вы­клі­кі. Як вы­нік мы атры­ма­лі пра­екты, якiя ба­лан­су­юць па­між арт-інтэр­прэ­та­цы­ямі і фо­та­рэ­пар­цёр­скi­мi да­сле­да­ван­ня­мі... Ра­бо­ты пя­ці аўта­раў FK (што­год­нік «Лат­вій­ская фа­таг­ра­фія». — Л.Г.) ты­чац­ца ад­но­сін па­між рэ­аль­нас­цю і вы­дум­кай».

 

Ла­ка­цыі

 

За­га­лоў­ная вы­ста­ва RPM «Но­вы шык» раз­мяс­ці­ла­ся ў Доме кан­грэ­саў, і я ўпер­шы­ню за­ду­ма­ла­ся пра ста­тус­насць пля­цо­вак фес­ты­ва­лю.

 

На­цы­яна­ль­ная біб­лі­ятэ­ка Лат­віі ўжо ад­кры­ла­ся для «Ку­ль­ту­рыз­му», а «Но­вая эро­ты­ка» ў Му­зеі фа­таг­ра­фіі — праз дзень. У На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы, та­кой жа зна­ка­вай для Ры­гі, як і ў нас, — пад­крэс­ле­на су­час­ныя, зруч­ныя вы­ста­вач­ныя пля­цоў­кі, пры­нам­сі тыя дзве, што я па­ба­чы­ла. А Му­зей фа­таг­ра­фіі, на­адва­рот, ве­ль­мі па­тры­ярха­ль­ны, ён зна­хо­дзіц­ца ў гіс­та­рыч­ным бу­дын­ку Ста­ро­га го­ра­да. Му­зей дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва і ды­зай­ну — так­са­ма, там на­ват ся­рэд­ня­веч­ча. І не­як мя­не ве­ль­мі кра­нае гэ­тая ака­ліч­насць.

 

«Nice Place», дзе ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя аль­бо­ма FK, як ста­ла зра­зу­ме­ла, мод­ная і ве­ль­мі ўту­ль­ная пра­сто­ра, зноў са­мы цэнтр. Як і «Мiceijs» з вы­дат­ным кан­цэп­ту­аль­ным пер­фор­ман­сам ад гра­фі­ці-мас­та­ка Vour: пад ад­на­дзён­ную акцыю за­ла га­ле­рэі бы­ла ад­да­дзе­ная цал­кам, а ўся пра­гра­ма доў­жы­ла­ся яшчэ ты­дзень.

 

Гэ­та то­ль­кі пер­шыя дні RPM, але не­фар­ма­ль­ны ха­рак­тар і ад­на­ча­со­ва цэн­тра­ль­ныя ла­ка­цыі падзей пры­му­ша­юць за­ду­мац­ца пра мес­ца му­зе­яў і га­ле­рэй у ку­ль­тур­най пра­сто­ры Ры­гі, пра ўва­гу да Ме­ся­ца фа­таг­ра­фіі, які, у сваю чар­гу, фа­ку­суе ці­ка­васць на лат­вій­скіх фа­тог­ра­фах. І ня­хай мы раз­уме­ем, што ўсе гэ­тыя падзеі пры­вя­за­ныя да індус­трыі ту­рыз­му, фак­ты ві­да­воч­ныя.

 

І яшчэ аб фар­ма­тах стра­тэ­гіч­ных: так, МФ між­на­род­ны, але ў пра­гра­ме не пры­ваз­ныя вы­ста­вы за­меж­ных iнсты­ту­цый, а ўлас­ныя і ка­лек­тыў­ныя, дзе ся­род удзе­ль­ні­каў — аўта­ры з роз­ных кра­ін. Ня­ма рэ­трас­пек­тыў, ня­ма пер­са­наль­­ных пра­ектаў з уз­на­га­ро­да­мі «за ўклад у мас­тац­тва». На арт-сцэ­не — но­вая ге­не­ра­цыя. Вы­сно­вы ра­біць, зрэш­ты, ра­на, бо гэ­та то­ль­кі па­ча­так.

 

«Но­вы шык» — шы­ро­кія маз­кі і тон­кія на­ла­ды

 

Клю­ча­вы «шык» — гэ­та 12 пра­ектаў, аб’­ядна­ных раз­ва­жан­ня­мі аўта­раў аб зна­чэн­ні фа­таг­ра­фіч­най мо­вы і мед­ыйных маг­чы­мас­цях фа­таг­ра­фіі ў эпо­ху по­сттэх­на­ло­гiй. Усё пад­вяр­га­ецца сум­не­ву, дэ­кан­струк­цыі і на­ват раз­бу­рэн­ню — ідэн­тыч­насць, стыль жыц­ця, сэк­су­аль­насць, ку­ль­ту­ра і эстэ­ты­ка, пуб­ліч­нае і пры­ват­нае, спа­жы­ван­не і ства­рэн­не. Най­бо­льш вя­до­мы па пад­ыхо­дзе і ма­не­ры здым­кі пра­ект Лі­лі Лi­мi­ян (РФ) «Май­стар-сэр­віс»: гэ­та па­фас­ныя пад­вой­ныя парт­рэ­ты алі­гар­хаў і іх слуг. Лі­ля па­тлу­ма­чы­ла мне кан­тэкст: «Як пра­ві­ла, адзін са сва­якоў да­па­ма­гае ка­му-не­будзь з ся­м’і “пад­няц­ца”, але сам з ча­сам, ня­гле­дзя­чы на вы­шэй­шую ад­ука­цыю і іншыя аса­біс­тыя гіс­то­рыі, спус­ка­ецца ўніз па са­цы­яль­най лес­ві­цы. І вось брат ужо ста­но­віц­ца про­ста кі­роў­цам, сяс­тра — па­ка­ёўкай, ня­няй і г.д.». Уся­го ў пра­екце 25 здым­каў, 25 пры­кла­даў ня­роў­ных уз­ае­ма­су­вя­зей у пра­сто­ры до­ма, дзе лю­дзі до­сыць шмат ча­су пра­во­дзяць раз­ам. Са­ма­прэ­зен­та­цыя за­мож­ных лю­дзей — асоб­ная тэ­ма, яна на мя­жы фо­лу, ад­кры­та без­гус­тоў­ная, у ду­ху ма­лі­на­вых пін­жа­коў 1990-х. Уся ка­лі­зія чы­та­ецца імгнен­на, са­цы­яль­ны па­сыл ві­да­воч­ны, а пра­ект Лі­лі Лi­мi­ян, вы­пус­кні­цы Шко­лы Род­чан­кi, на­мі­на­ваў­ся на прэ­мію Кан­дзін­ска­га і атры­маў вы­со­кую ацэн­ку кры­ты­каў.

 

У гэ­тым жа — да­ку­мен­та­ль­ным — клю­чы зроб­ле­на інста­ля­цыя «Шчас­це» Іры­ны Па­по­вай, рас­ійскай мас­тач­кі, якая жы­ве ў Амстэр­да­ме. Яе ма­тэ­ры­ял — мнос­тва архіў­ных здым­каў 1980-90-х і су­час­ных сэл­фi, уз­ятых з сац­се­так. Гэ­та так­са­ма да­сле­да­ван­не аўта­ра і са­ма­прэ­зен­та­цыя ма­дэ­ляў, а ў шы­ро­кім са­цы­яль­ным аб­агу­ль­нен­ні — ка­лек­тыў­нае ўяў­лен­не пра пры­га­жосць, ген­дар­ны ба­ланс, ра­дзей — пра дзя­цей, спорт і г.д. «Шчас­це» кан­цэн­труе ў са­бе пры­ват­нае жыц­цё як ад­люс­тра­ван­не све­ту гра­мад­ства, якое, нібы пра­жэк­тар, мо­жа асляп­ляць або да­бі­рац­ца да пад­ра­бяз­нас­цяў пры­ват­на­га, агруб­ля­ючы яго вы­раз­ны­мі кон­ту­ра­мі. Да­во­лі так­січ­нае ві­до­віш­ча.

 

Бо­льш тон­кія арт-на­ла­ды ў Мар­го Монк («10 па­сля 10»; Эсто­нія) і Ка­сі Бе­льс­кай (б/н; Поль­шча): яны пра­цу­юць з фраг­мен­та­мі фо­та­здым­каў, збі­ра­ючы іх у дзіў­ныя «са­юзы», з не­ча­ка­ным пра­чы­тан­нем і ча­сам про­ці­лег­лым сэн­сам. Аб­едзве аўтар­кі па­глыб­ля­юцца ў сты­ліс­ты­ку рэ­кла­мы і fashion-эстэ­ты­кі, ста­ран­на ад­бу­доў­ва­ючы ў ёй на­пру­жа­ныя, ча­сам ба­лю­чыя ад­но­сі­ны. Ві­зу­аль­на гэ­та счыт­ва­ецца, але па­тра­буе да­лей­ша­га асэн­са­ван­ня — аўтар­скі па­сыл у іх пра­ектах не ля­жыць на па­вер­хні.

 

Акцэн­ты на ад­чу­жа­ную — мо­дай, ка­мер­цы­ялі­за­цы­яй — ідэн­тыч­насць тут спа­ка­ва­ныя ў ка­ла­жы без кан­крэ­ты­кі са­цы­яль­на ары­ента­ва­ных се­рый. Хоць пі­ль­ная ўва­га, ціск і спе­ку­ля­цыя на жа­но­чай ця­лес­нас­ці, ма­быць, тур­буе аўта­рак у най­бо­ль­шай сту­пе­ні — і гэ­та ўжо са­цы­яль­ны кло­пат з кры­тыч­най ад­сыл­кай у бок мед­ыя.

 

Мая Та­мі (Фін­лян­дыя) ідзе ў глы­бі­ню экс­пе­ры­мен­ту з прэс­на­вод­най гід­рай. Мік­рас­ка­піч­нае ства­рэн­не (па­мер це­ла 1-20 мм) здо­ль­нае да на­ту­ра­ль­най пры­га­жос­ці і рэ­ге­не­ра­цыі, што і на­зі­рае Мая як «Ва­лан­цёр № 4». Ма­быць, «но­вы шык» тут у пра­вер­цы фак­ту на сап­раў­днасць, а фа­тог­раф­ка пра­ца­ва­ла на мя­жы мас­тац­тва і на­ву­кі з пра­фе­са­рам Ро­бер­там Сіл­ва ў Сі­ра­куз­скім уні­вер­сі­тэ­це. У вы­ні­ку ў апош­нім кад­ры гід­ра зні­кае.

 

Бліз­кі па кан­тэк­сце Андрэс Лаў­ры­но­вiч з «Сhromatic disappointment» (Лат­вія), што мож­на пе­ра­вес­ці як «хра­ма­тыч­нае рас­ча­ра­ван­не», то-бок рас­ча­ра­ван­не ў ко­ле­ры. Гэ­та штуч­на афар­ба­ва­ны пей­заж, які не па­кі­дае шан­цаў для па­зна­ван­ня яго ў якас­ці жы­во­га пры­род­на­га лан­дшаф­ту. Андрэс імкнец­ца да кан­цэп­ту­аль­ных ра­бот, i хоць гэ­та не sсiеnce-art, як у Та­мі, але аб­одва яны лю­бяць вя­лі­кія экс­па­зі­цый­ныя фар­ма­ты, уклю­ча­ючы за­дра­пі­ра­ва­ны тэк­стыль у якас­ці ма­тэ­ры­ялу. Атрым­лі­ва­юцца ве­ль­мі ві­до­віш­чныя ві­зу­аль­ныя аб’­екты, важ­ны акцэнт для вя­лі­ка­га пра­екта ў актыў­най пра­сто­ры Дома кан­грэ­саў.

 

Ку­ль­тур­нае це­ла ў ку­ль­тур­ным мес­цы — гэ­та пад­ме­на!

 

Ку­ра­тар­ка «Ку­ль­ту­рыз­му» Элі­на Спро­ге ад­ра­зу пры­знае, што не ха­це­ла па­каз­ваць фа­таг­ра­фію дзе­ля фа­таг­ра­фіі, а вы­ра­шы­ла зра­біць не­шта ад­мыс­ло­вае ме­на­ві­та для Га­лоў­най біб­лі­ятэ­кі. Тэ­ма ўзнік­ла як про­ці­пас­таў­лен­не ця­лес­на­га і інтэ­лек­ту­аль­на­га па­чат­каў, што пры мак­сі­ма­ліз­ме юнац­ка­га ўзрос­ту аўта­раў на­ўпрост вы­клю­чае ад­но ад­на­го. «На­шы ма­дэ­лі тут ні­ко­лі не сус­трэ­нуц­ца. Та­му кла­січ­ныя на­пам­па­ва­ныя ту­ла­вы змеш­ча­ныя як прад­укт для спа­жы­ван­ня ў цэнтр тар­тоў з крэ­ма­вы­мі ру­жач­ка­мі, а суб­ты­ль­ныя це­лы — на плас­тыч­ны тэк­стыль».

 

У пра­екце ўдзе­ль­ні­ча­юць не­ка­ль­кі аўта­раў: вы­ка­рыс­тоў­ва­юць грэ­час­кія над­пі­сы, ідэі з трэ­на­жо­ра­мі, ша­ры­ка­мі пад па­то­кам, аб­авяз­ко­вае ві­дэа і на­ват надзі­ма­ны ба­сейн.

 

Вы­ста­ва ве­ль­мі эма­цый­ная і інтэ­лек­ту­аль­на ста­лая для ма­ла­дых аўта­раў. Вы­дат­ная, вы­ве­ра­ная экс­па­зі­цыя, якас­ная ві­зу­аль­ная фак­ту­ра, яркія інста­ля­цыі. Вя­до­ма, увесь час па­мя­та­еш, што ты — уся­го то­ль­кі госць у ве­лі­зар­най На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы, але сум­лен­нае сло­ва, яе ста­тус то­ль­кі вы­йграе ад сме­лас­ці ў вы­ба­ры пра­екта RPM для па­ка­зу.

 

«Воў­на і шоўк» як слоў­нік «но­вай эро­ты­кі»

 

Па­сля­доў­на і яшчэ бо­льш кан­цэн­тра­ва­на раз­ві­вае тэ­му вя­лі­кі вы­ста­вач­ны пра­ект «Воў­на і шоўк. Но­вая эро­ты­ка».

 

Но­вая эро­ты­ка так ма­ла пад­обная да «ста­рой»... Про­ста не­ве­ра­год­на! Зы­хо­дзя­чы з та­го ж кан­цэп­ту ця­лес­на­га, «на­віз­на» раз­гар­ну­ла­ся зу­сім у іншай эстэ­тыч­най плос­кас­ці, ад­вяр­нуў­шы­ся ад гла­мур­на-ра­ман­тыч­на­га да не­рво­ва-, ба­лю­ча- раз­губ­ле­на­га ге­роя і сю­жэ­та. Блед­ныя це­лы, бру­та­ль­ныя пад­ра­бяз­нас­ці — бо­льш за ўсё гэ­тыя гіс­то­рыі свед­чаць пра стра­хі і адзі­но­ту. Ві­зу­аль­на гэ­та анты­эра­тызм, то-бок век­тар, рэ­аль­на па­вер­ну­ты ў про­ці­лег­лы бок.

 

Аўтар­ка кан­цэп­цыі і ку­ра­тар­ка Яна Ку­кайн раз­ам з су­ку­ра­тар­кай Рас­ай Янса­не дэ­та­лё­ва рас­пі­са­лі ўсё, што ад­но­сіц­ца да су­час­на­га раз­умен­ня эра­тыз­му: «дзея­нне, кло­пат, жа­дан­не, су­пра­цоў­ніц­тва, экс­таз, ад­ука­цыя, эман­сі­па­цыя, роў­насць, зва­рот­ная рэ­акцыя, інтэ­рак­тыў, пра­ва, аргазм, за­да­ва­ль­нен­не, ад­каз­насць, бяс­пе­ка, па­чуц­цё­васць, суб’­екты­ва­цыя — гэ­та то­ль­кі не­ка­ль­кі тэм у но­вым слоў­ні­ку эро­ты­кі. Пе­ра­лік не­вы­чар­па­ль­ны, ён ад­кры­ты для но­ва­га во­пы­ту, роз­ных дыс­кур­саў і ды­ялек­таў сэк­су­аль­нас­ці».

 

У пра­екце ёсць пра­цы кла­сі­каў з ка­лек­цыі му­зея, ёсць зу­сім но­выя се­рыі. Ку­ра­та­ру RPM Арнi­су Бал­чу­су на­ле­жыць аўтар­ства фраг­мен­таў се­рыі «Я, сяб­ры, за­ка­ха­ныя і іншыя» 2003 го­да.

 

Пер­фар­ма­тыў­ныя, не­фар­ма­ль­ныя

 

Яшчэ раз — «Nice Place», а ме­на­ві­та прэ­зен­та­цыя «Ла­тыш­скай фа­таг­ра­фіі 2018» у гас­ці­най ся­рэд­ніх па­ме­раў. У ёй змяш­ча­юцца кніж­ныя стэ­ла­жы, бар, не­вя­лі­кая вы­ста­ва на ад­ной сця­не. І яшчэ ад­на сця­на для экра­на. Сто­лі­кі ка­ва­выя, яны ж — для пра­цы.

 

Збор­нік FK — аль­бом­на­га ты­пу, з асноў­най ві­зу­аль­най час­ткай і не­ка­ль­кі­мі тэк­ста­мі. Ана­лі­тыч­ныя пад­ста­вы ад ку­ра­та­ра, вя­лі­кае агу­ль­нае інтэр­в’ю з аўта­ра­мі і на­ват не­вя­лі­кія эсэ плюс ці­ка­вая вёр­стка — і вы­гля­дае ўсё гэ­та цал­кам па-на­ва­тар­ску.

 

Кні­га збі­ра­ецца та­кім чы­нам: пе­ра­мож­ца кон­кур­снай час­ткі RPM бя­гу­ча­га го­да атрым­лі­вае пра­ва пуб­лі­ка­цыі на на­ступ­ны год і да­паў­няе сваю се­рыю пра­ца­мі іншых аўта­раў. Іх агу­ль­насць ча­сам цяж­ка пад­да­ецца вы­зна­чэн­ню, але ў цэ­лым гэ­та су­пра­цоў­ніц­тва па жа­дан­ні, па сяб­роў­стве. У 2018-м аб’­ядна­лі­ся Юрыс Зе­ме­цiс, Алнiс Стак­ле, Томс Хар’ё, Лі­га Спун­дэ і Андрэс Лаў­ры­но­вiчс. І га­лоў­нае, што гуч­ная на­зва «Лат­вій­ская фа­таг­ра­фія» — гэ­та то­ль­кі ма­ла­дая фа­таг­ра­фія, без пер­са­на­ль­ных час­так дзе­ля за­слу­жа­ных май­строў і г.д. То­ль­кі но­вае па­ка­лен­не і мо­ва фа­таг­ра­фіі, якая цал­кам ад­па­вя­дае ча­су і на­ват за­зі­рае на­пе­рад.

 

Андрэс, па-ра­ней­ша­му схі­ль­ны да ві­зу­аль­най кан­цэп­ту­алі­за­цыі, рас­па­вёў мне, што збі­рае кам­па­зі­цыі з улас­ных фа­таг­ра­фій і скрын­шо­таў з фі­ль­маў. Яму ці­ка­ва вы­лу­чаць у іх фан­та­зій­ныя зна­кі. На мой по­гляд, гэ­та цал­кам сюр­рэ­аліс­тыч­ны ход дум­кі. У се­рыі та­кая ж аб­сур­дыс­цкая на­зва (Choked up and if my heart stops I will be reborn as a dolphin...), і ло­гі­ку тут да­клад­на не зной­дзеш.

 

Томс Хар’ё пры­свя­ціў се­рыю «In the truth» рэ­лі­гій­на­му жыц­цю ў су­пол­цы, дзе вы­ха­ван­не ма­ла­дых лю­дзей ста­но­віц­ца свай­го ро­ду аб­аро­най у све­це без ма­ра­ль­на-этыч­ных ары­енці­раў. Томс рас­па­вя­дае, што ся­м’я сап­раў­ды за­йма­ла­ся яго раз­віц­цём, і на жыц­цё аб­шчы­ны ён гля­дзіць знут­ры, ве­да­ючы ўсе яе пра­ві­лы і звы­чаі. Але яго бліз­кі круг, як і сам аўтар, цал­кам су­час­ныя лю­дзі. «Па­праў­дзе», Томс жы­ве на мя­жы двух уз­роў­няў пуб­ліч­нас­ці: з за­мкнё­нас­цю ад­ной су­по­ль­нас­ці і сва­бо­да­мі іншай. Мо­ва, якой ён рас­па­вя­дае сваю гіс­то­рыю, ад­экват­ная сі­ту­ацыі сён­няш­ня­га дня, раз­умен­ню ві­зу­аль­най ку­ль­ту­ры і мед­ыя.

 

Да пер­фар­ма­тыў­ных ідэй я яшчэ ад­нес­ла б ад­крыц­цё «Но­ва­га шы­ку», ка­лі з вя­лі­кай, на­скрозь со­неч­най пра­сто­ры ты трап­ля­еш у по­ўную цем­ру тэ­атра­ль­най за­лы. Бо­льш за ўсё гэ­та на­гад­вае парт­ал, ува­ход у які аб­са­лют­на не­прад­ка­за­ль­ны. Але ў глы­бі­ні за­лы ледзь-ледзь вы­лу­ча­юцца по­ста­ці... Пра­йшоў­шы цал­кам усю гля­дац­кую час­тку, пад­ыма­ешся на сцэ­ну: тут асвет­ле­ны то­ль­кі стол, бар­мэн, і па­чы­на­ецца фур­шэт. Ве­ль­мі пры­бра­ны, стро­гі. Мож­на лі­чыць гэ­та ўспа­мі­нам пра цём­ныя па­коi ў пра­кты­цы ана­ла­га­вай фа­таг­ра­фіі, мож­на свят­ло/цем­ру трак­та­ваць не­як інакш, але падзея ад­бы­ла­ся! І Арнiс Бал­чус з за­да­ва­ль­нен­нем адзна­чыў, што ана­ло­гія прад­ума­на ва ўсіх ню­ансах.

 

Ван­да­лізм з інша­га бо­ку

 

Маю не­да­вер­лі­васць да пер­фор­ман­су кан­чат­ко­ва рас­се­яў пра­ект стрыт-арту ад мас­та­ка Vour. Па кан­цэп­цыі і вы­ка­нан­ні гэ­та трох­так­тнае дзея­нне, але не гра­фі­ці тут акт ван­да­ліз­му, а зніш­чэн­не ву­ліч­на­га мас­тац­тва га­рад­ской ад­мі­ніс­тра­цы­яй. Ад­бы­ва­ецца гэ­та пры па­пуш­ча­ль­ніц­тве гра­мад­ства ў асо­бе фа­тог­ра­фаў, якія без эмо­цый зды­ма­юць і са­му гра­фі­ку, і яе за­фар­боў­ван­не (вы­гля­да­ла як за­бой­ства!).

 

На пра­кты­цы кан­цэп­цыя рэ­алі­зу­ецца так­са­ма па­этап­на: спа­чат­ку збі­ра­ецца пуб­лі­ка, ужо цал­кам раз­агрэ­тая па­ру га­дзін та­му прэ­зен­та­цы­яй FK. Тры вы­дат­ныя ра­бо­ты, пра ву­ліч­ны лёс якіх мож­на бы­ло то­ль­кі зда­гад­вац­ца, упры­гож­ва­юць асоб­ныя сце­ны. Іх на­тхнё­на фа­таг­ра­фу­юць гле­да­чы, і кар­дон­ныя ма­не­ке­ны фа­тог­ра­фаў пры­сут­ні­ча­юць по­бач, у за­ле, — гэ­та важ­ны мо­мант.

 

На дру­гім так­це па­чы­на­ецца ван­да­лізм: аку­рат­нае, на­ўмыс­нае зла­чын­ства. З вёд­ра­мі бя­ліл, удва­іх, ха­ва­ючы пад­ло­гу і ўсё ва­кол плён­кай, каб не вы­пац­каць «пра­ві­ль­нае» і «ка­рыс­нае». У фі­на­ле за­ста­юцца без­абліч­ныя бяс­ко­лер­ныя сце­ны, action скон­ча­ны, лю­дзі губ­ля­юць ува­гу да та­го, што ад­бы­ва­ецца. І то­ль­кі кар­дон­ныя по­ста­ці з фо­та­ка­ме­ра­мі за­ста­юцца ў пус­той га­ле­рэі.

 

Не­жа­дан­не зра­зу­мець но­вую мо­ву мас­тац­тва, мед­ыя, ад­экват­ныя сён­няш­ня­му дню, аб­гор­тва­юцца пус­тэ­чай — тэ­арэ­тыч­на з та­кім мэ­сэ­джам па­га­джа­ешся лёг­ка, але і кра­нае ён глы­бо­ка, шчы­ра i дзей­сна.