У по­шу­ках са­юзу і адзін­ства

№ 7 (424) 01.07.2018 - 31.07.2018 г

«БЕЗ ВЫ­КЛЮ­ЧЭН­НЯЎ. У ПРА­ЦЭ­СЕ» Ў ГА­ЛЕ­РЭІ «Ў»
АБ­НОЎ­ЛЕ­НАЯ ГА­ЛЕ­РЭЯ «Ў» НА­РЭШ­ЦЕ ПА­ВЯ­ЛІ­ЧЫ­ЛА СВАЕ КВАД­РАТ­НЫЯ МЕТ­РЫ, А РАЗ­АМ З ІМІ — МАГ­ЧЫ­МАСЦЬ ПРЭ­ЗЕН­ТА­ВАЦЬ МАШ­ТАБ­НЫЯ ПРА­ЕКТЫ Ў РАМ­КАХ НАЙ­НОЎ­ША­ГА БЕ­ЛА­РУС­КА­ГА МАС­ТАЦ­ТВА.

 

МЭ­ТА ЭКС­ПА­ЗІ­ЦЫІ — ДА­НЕС­ЦІ ДА АЎДЫ­ТО­РЫІ ІДЭЮ АД­КРЫ­ТАС­ЦІ І ДА­СТУП­НАС­ЦІ Ў РОЗ­НЫХ СФЕ­РАХ, ВЫ­КА­РЫС­ТОЎ­ВА­ЮЧЫ СУ­ЧАС­НЫЯ АРТ-ПРА­КТЫ­КІ. КОЖ­НЫ З УДЗЕ­ЛЬ­НІ­КАЎ ВЫ­СТА­ВЫ СПРА­БУЕ ПРА­АНА­ЛІ­ЗА­ВАЦЬ ПРЫ­РО­ДУ ВЫ­КЛЮ­ЧЭН­НЯЎ, ЯЕ ДВА­ІСТАСЦЬ У КАН­ТЭК­СЦЕ СУС­ВЕТ­НАЙ І ЛА­КА­ЛЬ­НАЙ КУ­ЛЬ­ТУ­РЫ. УНІ­КА­ЛЬ­НЫ КУ­РА­ТАР­СКІ ПРА­ЕКТ ДАЕ НАМ МАГ­ЧЫ­МАСЦЬ ПАД­УМАЦЬ НАД ДОБ­РА­АХВОТ­НАЙ І ВЫ­МУ­ША­НАЙ АД­ЧУ­ЖА­НАС­ЦЮ, ЯКАЯ ЧА­САМ СТА­НО­ВІЦ­ЦА ПРЫ­ЧЫ­НАЙ ІЗА­ЛЯ­ЦЫІ ЯК АСОБ­НА­ГА ІНДЫ­ВІ­ДА З ГРА­МАД­СТВА, ТАК І ЦЭ­ЛА­ГА ПЛАС­ТА ТА­ЛЕ­НА­ВІ­ТЫХ МАС­ТА­КОЎ — З БЕ­ЛА­РУС­КА­ГА І ГЛА­БА­ЛЬ­НА­ГА МАС­ТАЦ­КА­ГА КАН­ТЭК­СТУ. УДЗЕ­ЛЬ­НІ­КІ ПРА­ЕКТА «БЕЗ ВЫ­КЛЮ­ЧЭН­НЯЎ. У ПРА­ЦЭ­СЕ» ЭКС­ПЕ­РЫ­МЕН­ТУ­ЮЦЬ З ФОР­МА­МІ ПАД­АЧЫ ІДЭІ, ВЫ­КА­РЫС­ТОЎ­ВА­ЮЦЬ АЎДЫЯ- І ВІ­ДЭ­АМА­ТЭ­РЫ­ЯЛЫ, ВЫ­КЛІ­КА­ЮЦЬ ГЛЕ­ДА­ЧА НА ДЫ­ЯЛОГ, ПРЫ­МУ­ША­ЮЦЬ ЯГО З ГА­ЛА­ВОЙ ПА­ГРУ­ЗІЦ­ЦА Ў АНА­ЛІЗ, ЗА­СТАЦ­ЦА З АКТУ­АЛЬ­НЫМ БЕ­ЛА­РУС­КІМ АРТАМ І ЯГО БО­ЛЕ­ВЫ­МІ КРОП­КА­МІ САМ-НА­САМ.

Без вы­клю­чэн­няў гле­да­ча з мас­тац­тва

 

Цэн­тра­ль­ны аб’­ект экс­па­зі­цыі — «за­кры­тая» інста­ля­цыя Але­сі Жыт­ке­віч «Ча­му ў пус­тым па­мяш­кан­ні гук ад­бі­ва­ецца ме­та­ліч­ным рэ­хам?». Бе­ла­рус­кая мас­тач­ка, вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы кан­цэп­ту­аль­ную фор­му «бе­ла­га ку­ба», за­кра­нае тэ­му, якая да гэ­та­га ча­су за­ста­ецца акту­аль­най у арт-су­по­ль­нас­ці: іза­ля­ва­насць мас­тац­тва, яго элі­тар­насць і ад­асоб­ле­насць ад клю­ча­во­га аб’­екта — гле­да­ча. Тут ня­ма ды­яло­гу, ёсць то­ль­кі ледзь улоў­ны гук. Інста­ля­цыя Але­сі Жыт­ке­віч — ад­асоб­ле­ная пра­сто­ра, дзе ня­ма мес­ца жы­во­му на­зі­ра­ль­ні­ку: тут да­рэч­ныя то­ль­кі трэ­ні­ра­ва­нае во­ка і інтэ­лект.

 

Без вы­клю­чэн­няў з бе­ла­рус­ка­га арт-кан­тэк­сту

 

Пра­ца, якая за­кра­нае пы­тан­не аса­біс­та­га ад­чу­жэн­ня, — інста­ля­цыя-перформанс «За­мест тан­цаў» Іры­ны Ануф­ры­евай. Яна ўяў­ляе з ся­бе па­ўта­ра­ль­ны аўды­яма­тэ­ры­ял, дзе мож­на па­чуць го­лас ле­ген­дар­най бе­ла­рус­кай мас­тач­кі Люд­мі­лы Ру­са­вай, якая «за­свед­чвае сваю пры­сут­насць з пус­та­ты». Ба­ючы­ся быць не­зра­зу­ме­лай у чар­го­вы раз, Ру­са­ва рас­па­вя­дае нам пра веч­нае, дае ўмоў­ную інструк­цыю, як здзей­сніць ска­чок у пус­тэ­чу. Зна­хо­дзя­чы­ся ва ўсвя­дом­ле­най іза­ля­цыі ад све­ту, мас­тач­ка дзе­ліц­ца з на­мі аса­біс­тым во­пы­там «тан­цаў з пус­тэ­чай». Ма­гут­ную па сва­ёй энер­ге­ты­цы інста­ля­цыю да­паў­няе змеш­ча­ная по­бач зям­ля, аб­сы­па­ная роў­ным плас­том на спе­цы­яль­на аб­ста­ля­ва­най пля­цоў­цы.

 

У рам­ках вы­ста­вы «Без вы­клю­чэн­няў. У пра­цэ­се» Іры­на Ануф­ры­ева вяр­нулася ў Мінск, каб прад­эман­стра­ваць свой пер­фор­манс, у якім ня­ма мес­ца тан­цу — то­ль­кі пус­та­та, це­ла ад­сут­нас­ці.

 

Без вы­клю­чэн­няў з пра­цэ­су

 

Гіс­то­рыя не­ка­ль­кіх мас­тац­кіх інтэр­вен­цый, пе­рад­адзе­ных гле­да­чу з да­па­мо­гай ві­дэа-арту Анта­ні­ны Сла­бод­чы­ка­вай «Г О Л А С З Я М Л І.  П Р А Х Д А П Р А Х У», апа­вя­дае нам пра тое, як і дзе ў су­час­ных рэ­алі­ях бе­ла­рус­кі мас­так вы­каз­вае свае ідэі, ува­саб­ляе ў жыц­цё ўлас­ныя пра­екты. Пра­вёў­шы па­ра­ле­лі па­між Акцы­яй # 1 і Акцы­яй # 2, ад­на з якіх не бы­ла рэ­алі­за­ва­ная сво­еча­со­ва, Анта­ні­на ўзды­мае пра­бле­му існа­ван­ня ўмоў­ных пра­віл, што аб­ця­жар­ва­юць існа­ван­не іншых моў мас­тац­тва.

 

На тэ­му клі­ша­ва­най мо­вы раз­ва­жае ў сва­ёй ві­дэ­апра­екцыі мас­тач­ка Во­ль­га Сас­ноў­ская. Ня­скон­ча­ная лек­цыя-пер­фор­манс ад­люс­троў­вае скла­да­насць «афі­цы­ёзу», яго бес­сэн­соў­насць у апо­ве­дзе. Гра­фіч­ныя вы­явы ў ві­дэа вы­клі­ка­юць у гле­да­ча ад­чу­жэн­не, гэ­так жа са­ма, як і афі­цый­ная мо­ва ад­да­ляе твор ад аўды­то­рыі і са­цы­яль­най рэ­аль­нас­ці, ро­біць яго аб­страк­тным і не­йтра­ль­ным.

 

Без вы­клю­чэн­няў з сус­вет­на­га мас­тац­тва

 

Гу­ль­ня з інтэр­прэ­та­цы­яй ча­су ў мас­тац­тве — лю­бі­мая тэ­ма твор­цаў усіх ча­соў, якая да­па­ма­гае асэн­са­ваць су­час­насць праз пры­зму мі­ну­ла­га. На лі­наг­ра­вю­ры ўва­соб­ле­ны бу­ды­нак Но­ва­га му­зея су­час­на­га мас­тац­тва ў Нью-Ёрку, па­бу­да­ва­ны ў 2007 го­дзе. Пра­ца вы­ка­на­на ў сты­ліс­ты­цы 

1970-х, та­му з пер­ша­га по­гля­ду цяж­ка вы­зна­чыць час ства­рэн­ня лі­на­г­ра­вю­ры, якая не­га­лос­на ад­сы­лае гле­да­ча ў мі­ну­лае. Гу­ль­ня з ча­сам дае маг­чы­масць аўта­рам пра­цы — Ге­на­дзю Гра­ку і Ула­дзі­мі­ру Гра­мо­ві­чу — пра­вес­ці па­ра­ле­лі па­між бе­ла­рус­кай арт-пра­сто­рай і гла­ба­ль­ным кан­тэк­стам мас­тац­тва.

 

Без вы­клю­чэн­няў з гіс­та­рыч­на­га і рэ­аль­на­га кан­тэк­сту

 

Аляк­сандр Ка­ма­роў у інста­ля­цыі «Ву­гал гле­джан­ня» вы­ка­рыс­тоў­вае кі­не­ма­таг­ра­фіч­ны пры­ём для прэ­зен­та­цыі сва­іх ме­та­фа­рыч­ных ідэй. Ана­лі­зу­ючы падзеі ча­соў Дру­гой сус­вет­най вай­ны — раз­бу­рэн­не Ра­тэр­да­ма, «го­ра­да, па­збаў­ле­на­га сэр­ца», — мас­так спра­буе на­вос­леп інтэр­прэ­та­ваць су­час­ную га­рад­скую пра­сто­ру, вы­клю­ча­ючы фі­зіч­ныя ўмо­вы і ўяў­лен­не. Сва­ёй пра­цай аўтар апа­ні­руе рус­ка­му аван­гар­ду, які сцвяр­джаў, што рэ­аль­насць — ме­ха­ніч­ны пра­цэс, та­му яна мо­жа быць вы­праў­ле­ная, пе­ра­бу­да­ва­ная і зніш­ча­ная.

 

Без вы­клю­чэн­няў з са­цы­яль­най су­по­ль­нас­ці

 

Яшчэ адзін да­след­чык га­рад­ской пра­сто­ры праз аб’­ектыў — фа­тог­раф Аляк­сей На­вум­чык. Асаб­лі­васць яго ра­бот у тым, што ён адзін з ня­мно­гіх, хто па­спра­ба­ваў за­дзей­ні­чаць у су­час­ным арт-кан­тэк­сце са­цы­яль­ныя «ні­зы», спрэс па­збаў­ле­ныя раз­умен­ня мас­тац­тва як та­ко­га. Га­лоў­ныя аб’­екты да­сле­да­ван­няў На­вум­чы­ка — га­рад­скія жы­ха­ры, якія апы­ну­лі­ся «на краі гра­мад­ства», іх гіс­то­рыі, дзе гу­чаць ад­га­лос­кі каш­тоў­нас­цей, што існу­юць у су­час­ных рэ­алі­ях. Ды­ялог двух не­вя­до­мых у рам­ках пра­екта «Гам­бур­гер» на­гляд­на дэ­ман­струе гле­да­чу, якія ўста­ноў­кі квіт­не­юць у па­тры­ярха­ль­ным гра­мад­стве, як у ім на­вяз­ва­юцца ўмоў­нас­ці.

 

Стаць вы­клю­чэн­нем з са­цы­яль­на­га мож­на не то­ль­кі апы­нуў­шы­ся «на дне», але і ма­ючы аб­ме­жа­ва­ныя маг­чы­мас­ці. Пад­умаць над гэ­тым пра­па­нуе інста­ля­цыя «Вы­клю­чэн­не і вы­ключ­насць» Мі­ха­іла Гу­лі­на і Элта­жа Зей­на­ла­ва. Мас­та­кі, за­ру­чыў­шы­ся пад­трым­кай ва­лан­цё­раў, ад­пра­ві­лі­ся ў арт-інсты­ту­цыі Мін­ска для та­го, каб пра­ана­лі­за­ваць іх ад­кры­тасць для лю­дзей з асаб­лі­вас­ця­мі. Інтэр­вен­цыя ў сем му­зей­ных пра­стор да­па­маг­ла вы­явіць шэ­раг пра­блем, з які­мі су­тык­ну­лі­ся ўдзе­ль­ні­кі са­цы­яль­на­га да­сле­да­ван­ня.

 

***

 

Пра­ект «Без вы­клю­чэн­няў. У пра­цэ­се», як і са­ма аб­ноў­ле­ная пля­цоў­ка га­ле­рэі «Ў», актыў­на да­па­ма­гае гле­да­чу ўклю­чыц­ца ў пра­цэс рэ­прэ­зен­та­цыі акту­аль­на­га мас­тац­тва. З да­па­мо­гай су­час­ных арт-пра­ктык нас ву­чаць ду­маць і ана­лі­за­ваць рэ­ча­існасць, уз­ае­ма­дзей­ні­чаць з аб’­екта­мі твор­час­ці.

 

Па­куль мы раз­гля­да­ем вы­клю­чэн­не ў кан­тэк­сце ад­чу­жа­нас­ці, умоў­на вы­лу­ча­ючы «сва­іх і чу­жых», «зра­зу­ме­лых і не­зра­зу­ме­лых», «пра­ві­ль­ных і ня­пра­віль­­ных», «звы­чай­ных і асаб­лі­вых», мы за­бы­ва­емся пра са­мае важ­нае: са­юз і адзін­ства, без яко­га цяж­ка ўя­віць раз­віц­цё ку­ль­ту­ры — са­цы­яль­най і мас­тац­кай.  

 

Вы­ключ­насць без вы­клю­чэн­ня. Па­куль у пра­цэ­се.

 

Вік­то­рыя Гу­ле­віч