Ме­та­мар­фо­зы ад­ной дзі­вы

№ 6 (423) 01.06.2018 - 01.01.2005 г

ОПЕР­НАЯ СПЯ­ВАЧ­КА ВІ­ЯЛЕ­ТА УРМА­НА
ВІ­ЯЛЕ­ТА УРМА­НА СВАЮ СПЕЎ­НУЮ КА­Р’Е­РУ ПА­ЧА­ЛА ДА­СТАТ­КО­ВА ПО­ЗНА: ЁЙ БЫ­ЛО ЎЖО 32, КА­ЛІ ЯНА ДЭ­БЮ­ТА­ВА­ЛА Ў ГЕР­МА­НІІ. УРМА­НА ДОЎ­ГА ВУ­ЧЫ­ЛА­СЯ — СПА­ЧАТ­КУ ЯК ПІ­ЯНІС­ТКА, І ТО­ЛЬ­КІ АТРЫ­МАЎ­ШЫ ДЫП­ЛОМ ВІ­ЛЕН­СКАЙ КАН­СЕР­ВА­ТО­РЫІ ПА ГЭ­ТАЙ СПЕ­ЦЫ­ЯЛЬ­НАС­ЦІ, УЗ­ЯЛА­СЯ ЗА ВА­КАЛ. ЯНА АРЫ­ЕНТА­ВА­ЛА­СЯ НА ІТА­ЛЬ­ЯНСКІ РЭ­ПЕР­ТУ­АР І ПАРТ­ЫІ САП­РА­НА, ЯЕ КУ­МІ­РА­МІ БЫ­ЛІ КА­ЛАС, СА­ЗЕР­ЛЕНД І МІ­ЛА­НА­ВА, АЛЕ ЖЫЦ­ЦЁ РАС­ПА­РА­ДЗІ­ЛА­СЯ ІНАКШ. ВІ­ЯЛЕ­ТА ВЫ­ВУ­ЧЫ­ЛА­СЯ Ў МЮН­ХЕ­НЕ Ў ЁЗЭ­ФА ЛОЙ­БЛЯ І АСТРЫД ВАР­НІ ЯК МЕЦ­ЦА, І ПЕР­ШЫЯ ЯЕ СУ­Р’ЁЗ­НЫЯ АНГА­ЖЭ­МЕН­ТЫ АД­БЫ­ЛІ­СЯ Ў ОПЕ­РАХ ВАГ­НЕ­РА. АМАЛЬ АД­РА­ЗУ ЯНЫ ПРЫ­ВЯ­ЛІ ЯЕ НА ПЕР­ШЫЯ СЦЭ­НЫ СВЕ­ТУ — У БАЙ­РОЙТ І «ЛА СКА­ЛА», І ЗРА­БІ­ЛІ­СЯ ЯЕ ВІ­ЗІТ­НЫ­МІ КАР­ТКА­МІ НА ПЕР­ШАЕ ДЗЕ­СЯ­ЦІ­ГОД­ДЗЕ КА­Р’Е­РЫ. ЯЕ КУН­ДРЫ, ФРЫ­КУ І ЗІГ­ЛІН­ДУ ЧУ­ЛІ ШМАТ ДЗЕ, УКЛЮ­ЧА­ЮЧЫ ТА­КУЮ ПРЭС­ТЫЖ­НУЮ ПЛЯ­ЦОЎ­КУ, ЯК НЬЮ-ЁРКСКАЯ «МЕТ­РА­ПО­ЛІ­ТЭН». АЛЕ ДУ­ША СПЯ­ВАЧ­КІ ПРА­ГНУ­ЛА ІНША­ГА — І ЯНА Ж ТА­КІ ДА­МАГ­ЛА­СЯ СВАЙ­ГО.

Уся­го праз тры га­ды па­сля па­чат­ку ка­р’е­ры, у 1996-м, Урма­на пра­спя­вае сваю пер­шую вер­дзі­еўскую парт­ыю — Эба­лі ў Вен­скай опе­ры, па­сту­по­ва пе­ра­клю­чыў­шы­ся на лю­бі­мы рэ­пер­ту­ар. Апа­фе­озам на гэ­тым шля­ху ста­не ад­крыц­цё вер­дзі­еўска­га се­зо­на ў 2000 го­дзе ў «Ла Ска­ла» (да ста­год­дзя з дня смер­ці кам­па­зі­та­ра). Там яе Азу­чэ­на ў «Тру­ба­ду­ры» пад кі­раў­ніц­твам Ры­кар­да Му­ці ства­ры­ла сап­раў­дную сен­са­цыю і бы­ла пры­зна­на «про­ста вя­лі­кай». Ме­на­ві­та гэ­ты вы­ступ зра­біў яе ад­ной з са­мых вя­до­мых спя­ва­чак на­ша­га ча­су. Спаз­наў­шы та­кі тры­умф, Ві­яле­та здзяй­сняе на­ступ­ны ра­шу­чы ры­вок — пе­ра­хо­дзіць з мец­ца ў дра­ма­тыч­нае сап­ра­на і па­чы­нае штур­ма­ваць парт­ыі вяр­шын­на­га опер­на­га рэ­пер­ту­ару. Аб­едзве глю­каў­скія Іфі­ге­ніі, Мад­лен у «Андрэ Шэ­нье», Ізо­ль­да, Нор­ма, Джа­кон­да, Ва­лі, Тос­ка, Сан­ту­ца, штра­усаў­ская Ары­ядна і бар­та­каў­ская Юдзіт і, вя­до­ма, ча­ра­да са­мых жа­да­ных для кож­най пры­ма­дон­ны вер­дзі­еўскіх ро­ляў (лэ­дзі Мак­бет, Аі­да, Елі­за­ве­та, Аме­лія, Ле­ано­ра ў «Сі­ле лё­су»), вы­ка­на­ныя ма­гут­на і ярка, ста­лі ве­ха­мі ў сус­вет­ным опер­ным вы­ка­на­ль­ніц­тве і за­ка­на­мер­на ўзнес­лі Урма­ну на п’е­дэс­тал опер­най не­ба­жы­хар­кі. Са­ма спя­вач­ка не­як ска­за­ла ў інтэр­в’ю, што ёй про­ста над­аку­чы­ла спя­ваць рэ­пер­ту­ар мец­ца — за рэ­дкім вы­клю­чэн­нем гэ­та за­ўсё­ды пані на ро­лі дру­га­рад­ныя, а ёй хо­чац­ца быць на сцэ­не аб­са­лют­най пры­ма­дон­най. Пры­род­ныя да­дзе­ныя і тэх­ніч­нае май­стэр­ства да­зво­лі­лі здзей­сніць гэ­тае пе­ра­ра­джэн­не, і дзі­вос­ная лі­тоў­ка па­ўта­ры­ла подзвіг не­ка­то­рых спа­ва­чак (Люд­віг, Ве­рэт, Бам­бры, Нор­ман, Дзі­міт­ра­ва), у якіх бы­ла не ад­на, а дзве ка­р’е­ры.

 

Ба­га­тая опер­ная дыс­каг­ра­фія і шы­ро­кі і вы­тан­ча­ны ка­мер­ны рэ­пер­ту­ар (ад Ба­ха да Бер­га), кі­нап­ра­цы («Па­рсі­фаль» Ваг­не­ра і «Са­ла­вей» Стра­він­ска­га), прэс­тыж­ныя прэ­міі і ўзна­га­ро­ды (на­прык­лад, га­на­ро­вае зван­не «ка­мер­зен­ге­рын» Вен­скай опе­ры) да­поў­ні­лі парт­рэт вы­біт­най опер­най дзі­вы на­шых дзён. У 2011 го­дзе Урма­на раз­ам з Дзміт­ры­ем Хва­рас­тоў­скім, На­та­лі Дэ­сей і Анжэ­лай Гео­ргіу ад­кры­ва­юць па­сля шмат­га­до­вай рэ­кан­струк­цыі Гіс­та­рыч­ную сцэ­ну Вя­лі­ка­га тэ­атра Рас­іі. Пры­чым пер­шай у га­ла-кан­цэр­це Ві­яле­та вы­кон­ва­ла арыю Іа­аны з «Арле­анскай дзе­вы» Чай­коў­ска­га — та­кім чы­нам, го­лас лі­тоў­скай дзі­вы як бы «асвя­ціў» га­лоў­ную опер­ную сцэ­ну Мас­квы і Рас­іі, што ў мно­гіх ад­но­сі­нах ве­ль­мі сім­ва­ліч­на. Жа­на д’Арк бы­ла ўва­соб­ле­на кры­ху ха­лад­на­ва­тым гу­кам і ве­ль­мі па­глыб­ле­на па эмо­цы­ях, ні­бы­та гэ­тая на­іўная па­стуш­ка ад­ра­зу ба­чы­ла на­пе­ра­дзе не то­ль­кі сваё ва­яўні­чае пры­зна­чэн­не, але і жу­дас­ны ка­нец.

 

Уво­сень та­го ж 2011 го­да Ві­яле­та Урма­на ад­кры­ва­ла се­зон і Мас­коў­ска­га між­на­род­на­га до­ма му­зы­кі. Свой пер­шы і па­куль адзі­ны мас­коў­скі рэ­сі­таль спя­вач­ка падзя­лі­ла на дзве час­ткі — умоў­на ка­мер­ную і чыс­та опер­ную. У пер­шай з іх бы­лі пра­спя­ва­ныя пяць пе­сень Гус­та­ва Ма­ле­ра на сло­вы Фрыд­ры­ха Ру­кер­та — ве­ль­мі тон­ка, на цу­доў­ных па­ўто­нах, з тым не­абход­ным на­стро­ем за­ду­мен­нас­ці і ме­лан­хо­ліі, якія ўва­со­біў у іх аўтар. Гу­ка­піс ма­гут­на­га опер­на­га го­ла­су ўзру­шыў — спя­вач­ка не асця­рож­ні­ча­ла, не ба­яла­ся «пе­ра­ціс­нуць», а ме­на­ві­та арга­ніч­на існа­ва­ла ў лёг­кіх і пе­ра­бор­лі­вых уз­орах ма­ле­раў­скай ме­ло­ды­кі, аб­лег­чыў­шы свой са­ка­ві­ты, на­сы­ча­ны го­лас да лёг­кай аква­рэ­лі. За вы­клю­чэн­нем фі­на­лу, дзе ды­ры­жор Ула­дзі­мір Спі­ва­коў не здо­леў да­сяг­нуць да­клад­на­га ба­лан­су і мед­ныя ду­ха­выя ча­сам «та­пі­лі» спя­вач­ку ў сва­іх не­да­рэч­на гуч­на­га­ло­сых фан­фа­рах, увесь цыкл пры­нёс слу­ха­чам ве­лі­зар­нае за­да­ва­ль­нен­не.

 

Опер­ная час­тка кан­цэр­та ўклю­ча­ла зна­ка­мі­тае тра­гіч­нае «Suicidio» з «Джа­кон­ды» Панк’елі, а так­са­ма тры вер­дзі­еўскія арыі — су­пер­хіт «Ritorna vincitor» з «Аі­ды», зла­вес­нае «La luce langue...» з «Мак­бе­та» і хіт у ку­бе «Pace, pace, mio Dio» з «Сі­лы лё­су». І яна не зда­ла­ся та­кой жа ад­на­знач­на без­да­кор­най, як ка­мер­ная па­ло­ва кан­цэр­ту. Ві­яле­та Урма­на спя­ва­ла цу­доў­на — ве­ль­мі тэх­ніч­на і му­зыч­на. Яе го­лас, ма­гут­ны і яркі, цал­кам ад­па­вя­дае аб­ра­на­му рэ­пер­ту­ару. Ві­яле­та — раз­умная і раз­важ­лі­вая спя­вач­ка, яна ва­ло­дае ўсім арсе­на­лам пры­ёмаў, каб быць пе­ра­ка­наў­чай і амаль не­да­ся­га­ль­най для кры­ты­кі. Яе ці­ка­ва слу­хаць. Але слу­ха­еш яе ўсё-та­кі бо­льш роз­умам, чым сэр­цам. У спя­вач­кі пры­го­жы го­лас, але, ма­быць, не та­кі, які здо­ль­ны пад­ара­ваць аб­са­лют­нае ге­да­ніч­нае рас­тва­рэн­не ў гу­ку, ка­лі твой мозг ад­клю­ча­ецца і ты пра­гна імкнеш­ся бяс­кон­ца атрым­лі­ваць ад гэ­та­га го­ла­су аса­ло­ду. Ха­лад­на­ва­ты гук лі­тоў­кі не ча­руе аб­са­лют­на — і тут са­ліс­тка маг­ла б уз­яць іншым: жа­рам за­па­лу, эма­цый­ным шква­лам, энер­ге­тыч­най бу­рай, акцёр­скай экза­ль­та­цы­яй. Але і гэ­та­га ня­ма: раз­умная, інтэ­лек­ту­аль­ная еўра­пей­ка не апус­ціц­ца да над­та ад­кры­тых іта­ль­янскіх ці ла­ці­на­аме­ры­кан­скіх усплёс­каў. Гэ­та мож­на бы­ло б на­зваць ку­ль­ту­рай спе­ваў і па­ста­віць вы­ка­наў­цы ў за­слу­гу. Мож­на, ка­лі б гэ­тая ха­лад­на­ва­тасць у гу­ку і ў эмо­цыі не пры­му­ша­ла слу­ха­ча пе­ра­клю­чац­ца на ўлас­на ана­ліз тэх­на­ло­гіі зда­бы­ван­ня гу­ку. І гэ­тае пе­ра­клю­чэн­не ста­на­ві­ла­ся амаль дэс­трук­тыў­ным для ма­гіі кан­цэр­та. Ка­лі ня­ма тых па­сы­лаў, эма­на­цыі, якая пры­гня­тае пра­цу дум­кі, але за­па­ль­вае па­чуц­цё, ты раз­уме­еш, што пе­ра­бу­до­ва з мец­ца ў сап­ра­на не пра­йшла да­рма. Ніж­ні рэ­гістр у бы­лой мец­ца-сап­ра­на гу­чыць ве­ль­мі свет­ла, што асаб­лі­ва чу­ваць у арыі Аі­ды, якая ды­ха­ла га­ра­чы­нёй ні­льс­кіх пяс­коў. У той жа час Урма­не не так і лёг­ка тры­маць сап­ра­на­вую тэ­сі­ту­ру: у яе вер­хніх но­тах ня­ма сва­бо­ды лу­нан­ня, па­лё­ту, хоць фар­ма­ль­на ўсе пі­яні­сі­ма і фар­ты­сі­ма, а так­са­ма ўсе пра­меж­ка­выя ню­ансы пра­спя­ва­ныя ўпэў­не­на.

 

Леп­шым ну­ма­рам успры­ма­ла­ся зла­вес­ная рэ­чы­та­цыя зла­чын­най шат­лан­дскай ка­ра­ле­вы-ўзур­па­тар­кі — пе­рад на­мі гроз­ная, ула­дар­ная, бяз­лі­тас­ная ме­ге­ра. Але бу­дзем шчы­рыя: з пун­кту гле­джан­ня дра­ма­тыч­на­га ла­ду ўсё зроб­ле­на вы­дат­на, вось то­ль­кі з пун­кту гле­джан­ня чыс­та­га ва­ка­лу гэ­та, ба­дай, са­мы про­сты ну­мар пра­гра­мы. Вя­до­ма, Урма­на — вя­лі­кі май­стар, і чыс­та тэх­ніч­ныя цяж­кас­ці яна здо­ле­ла не то­ль­кі пе­ра­адо­ль­ваць, але ра­біць пра­ктыч­на не­заў­важ­ны­мі — і яе Джа­кон­да, і яе Ле­ано­ра па­кі­ну­лі ўра­жан­не ва­ка­лу вы­шэй­шай про­бы. Ад­нак, слу­ха­ючы яе, аўта­ра гэ­тых рад­коў не па­кі­да­ла ад­чу­ван­не, што ён зна­хо­дзіц­ца не ў тэ­атры, а на ве­лі­кас­вец­кім ме­рап­ры­емстве, кан­цэр­це—прэ­зен­та­цыі, дзе ўсё гу­чыць якас­на, пра­фе­сій­на і пра­ві­ль­на. На­ват за­над­та пра­ві­ль­на. Зда­ва­ла­ся, згуб­ле­ны на­строй пер­ша­га ад­дзя­лен­ня вяр­нуў­ся ў адзі­ным бі­се кан­цэр­та — штра­усаў­скае «Morgen» пра­гу­ча­ла ча­роў­на: спя­вач­цы, скры­па­чу-ды­ры­жо­ру Ула­дзі­мі­ру Спі­ва­ко­ву (ён ды­ры­жы­ра­ваў і са­лі­ра­ваў) і аркес­тру тут, як ні­дзе, атры­ма­ла­ся па­яднац­ца з са­мім ду­хам му­зы­кі, не ахвя­ра­ваў­шы ні­чым — ні якас­цю, ні эмо­цы­ямі.

 

Ура­жан­ні ад кан­цэр­та ся­мі­га­до­вай да­ўні­ны вы­яві­лі­ся пра­роц­кі­мі: праз па­ру га­доў Ві­яле­та Урма­на вяр­ну­ла­ся да рэ­пер­ту­ару мец­ца-сап­ра­на, у якім яна ўсё-та­кі най­бо­льш пе­ра­ка­наў­чая і які ярка вы­кон­вае і сён­ня на ўсіх вя­ду­чых сус­вет­ных сцэ­нах — у «Мет­ра­по­лі­тэн», Ня­мец­кай і Вен­скай дзяр­жаў­ных опе­рах, у «Ла Ска­ла» і на Арэ­не дзі Ве­ро­на, у іншых зна­ка­мі­тых тэ­атрах Еўро­пы, Аме­ры­кі і Азіі.

 

Пад­арож­жа на тэ­ры­то­рыю дра­ма­тыч­на­га сап­ра­на бы­ло сме­лым экс­пе­ры­мен­там, яркай ста­рон­кай у яе бі­ягра­фіі, але, на шчас­це, не фі­на­лам — інтэ­лек­ту­аль­ная спя­вач­ка ўсвя­до­мі­ла ўсе ры­зы­кі і раз­важ­лі­ва па­лі­чы­ла за леп­шае вяр­нуц­ца да бо­льш звык­ла­га і за­сво­ена­га рэ­пер­ту­ару. Сён­ня яе агром­ніс­ты, бяз­меж­ны го­лас квіт­нее га­лоў­ным чы­нам у го­ра­ча лю­бі­мых вер­дзі­еўскіх ро­лях (Амне­рыс, Эба­лі, Азу­чэ­на). Але ча­сам Урма­на ўсё ж да­дае да спі­са эле­мен­ты экс­клю­зі­ву — Ія­кас­ту ў «Ца­ры Эды­пе» Стра­він­ска­га, Ду­энню ў «За­ру­чы­нах у ма­нас­ты­ры» Пра­ко­ф’е­ва ці Сфін­кса ў «Эды­пе» Энес­ку, што свед­чыць пра яе як пра да­пыт­лі­ва­га му­зы­кан­та, яко­му ў пра­фе­сіі ці­ка­выя не то­ль­кі пра­ця­рэб­ле­ныя сцеж­кі. 

Аляксандр Матусевіч