Дэ­бю­сі, Штра­ус, Гра­жы­ні­тэ-Ці­ла…

№ 6 (423) 01.06.2018 - 01.01.2005 г

Мір­за Гра­жы­ні­та-Ці­ла
Жан­чын-ды­ры­жо­раў у све­це надзвы­чай ма­ла. Гэ­тая пра­фе­сія па-ра­ней­ша­му зна­хо­дзіц­ца на са­май вяр­шы­ні му­зыч­най іе­рар­хіі, па­тра­буе ком­плек­су якас­цяў, якія да­стат­ко­ва цяж­ка спа­лу­чыць, і не­маг­чы­мая без агром­ніс­та­га му­зыч­на­га дос­ве­ду, здо­ль­нас­ці па­глыб­ляц­ца ў тво­ры роз­ных сты­ляў і эпох. У вы­ні­ку з’яў­лен­не но­вых імё­наў вы­клі­кае та­та­ль­ную ці­ка­васць.

Лі­тоў­скай ды­ры­жор­цы Мір­зе Гра­жы­ні­тэ-Ці­ла ўся­го 31 год. На роз­ных фо­та­здым­ках яна надзі­ва роз­ная. Не­пас­рэд­ная. Лі­рыч­ная. Кра­на­ль­ная. Рас­ка­ва­ная. Мі­ні­яцюр­ная — у па­ра­ўнан­ні з са­ліс­та­мі, якія ігра­юць раз­ам з аркес­трам. За­хоп­ле­ная пра­цэ­сам му­зі­цы­ра­ван­ня.

 

Рас­клад кан­цэр­таў, дзе яна за ды­ры­жор­скім пу­ль­там, вы­клі­кае за­хап­лен­не. Раз­на­стай­нас­цю рэ­пер­ту­ару, хут­кас­цю пе­ра­соў­ван­ня па све­це.

 

У сту­дзе­ні Мір­га ды­ры­жы­ра­ва­ла тво­ра­мі Сі­бе­лі­уса і Бар­та­ка ў Па­ры­жы — раз­ам з фі­лар­ма­ніч­ным аркес­трам До­ма ра­дыё на кан­цэр­тнай пля­цоў­цы са­мой уста­но­вы. Лі­та­ра­ль­на праз пяць дзён раз­ам з Бір­мін­гем­скім сім­фа­ніч­ным аркес­трам ува­саб­ля­ла тво­ры Гай­дна і Бар­та­ка ў го­ра­дзе, дзе пра­цуе ка­лек­тыў. На па­чат­ку лю­та­га — па той бок акі­яна, у Фі­ла­дэ­ль­фіі. Раз­ам з Фі­ла­дэ­ль­фій­скім аркес­трам Гра­жы­ні­тэ-Ці­ла па­глыб­ля­ла­ся ў са­чы­нен­ні Мо­цар­та і Ма­ле­ра. Пры кан­цы лю­та­га вы­сту­па­ла ў За­льц­бур­гу, дзе аркестр «Ма­цар­тэ­ум» уз­наў­ляе са­чы­нен­ні Ме­сі­яна, Дэ­бю­сі, Шы­ма­ноў­ска­га. Праз тры дні — кан­цэрт у Вар­ша­ве, раз­ам з Лі­тоў­скім сім­фа­ніч­ным аркес­трам, у якім гу­чаць тво­ры лі­тоў­скіх аўта­раў і «Вяс­на свяш­чэн­ная» Стра­він­ска­га. На па­чат­ку са­ка­ві­ка апош­няя пра­гра­ма па­ўта­ра­ецца ў Бер­лі­не. Да­лей — Шэ­філд і Бір­мін­гем, тут па­чы­на­ецца фес­ты­валь Дэ­бю­сі. Да са­чы­нен­няў фран­цуз­ска­га кла­сі­ка ды­ры­жор­ка да­дае опу­сы Шы­ма­ноў­ска­га і Ваг­не­ра. Кра­са­вік — Бу­да­пешт, кан­цэрт у Ака­дэ­міі Фе­ран­ца Ліс­та; да­лей — Ве­на, за­ла Мю­зік­фе­райн; по­тым — англій­скі Кар­дыф.

 

Май — тры кан­цэр­ты ў Ры­ме, раз­ам з аркес­трам Ака­дэ­міі Сан­та-Чэ­чы­лія. Да­лей Ту­рын, Нью-Ёрк, Амстэр­дам, Брыс­таль. Пра­гра­мы ва­р’ю­юцца — Мо­царт і Ме­сі­ян. Дэ­бю­сі, Му­сар­гскі, Чай­коў­скі (гэ­та ў «Кар­не­гі-хол», раз­ам з аркес­трам «Мет­ра­по­лі­тэн-опе­ра»). У чэр­ве­ні Мір­га вяр­ну­ла­ся ў Бір­мін­гем. Тут ад­бы­ло­ся кан­цэр­тнае вы­ка­нан­не опе­ры «Пе­ле­ас і Ме­ліза­н­да» Дэ­бю­сі, пра­гу­ча­лі пра­гра­мы з опу­саў Стра­він­ска­га, Шас­та­ко­ві­ча, Бры­тэ­на, лі­тоў­скія на­род­ныя пес­ні. Ці­ка­ва, што рас­клад вы­ступ­лен­няў (з да­клад­ным пе­ра­лі­кам тво­раў, аркес­траў, са­ліс­таў і пля­цо­вак) існуе па чэр­вень 2019 го­да.

 

Якім быў шлях да та­кіх прэс­тыж­ных пля­цо­вак і зна­ка­мі­тых аркес­траў? Мір­га — прад­стаў­ні­ца трэ­ця­га па­ка­лен­ня му­зы­кан­таў. Да­чка пі­яніс­ткі і ха­ра­во­га ды­ры­жо­ра, унуч­ка вя­до­ма­га ў Літ­ве му­зыч­на­га пед­аго­га. На­ву­ча­ла­ся ў Ві­ль­ню­се — спа­чат­ку па спе­цы­яль­нас­ці «ха­ра­вы ды­ры­жор». По­тым скон­чы­ла Уні­вер­сі­тэт му­зы­кі і тэ­атра Гра­ца, ву­чы­ла­ся ў Цю­рых­скай вы­шэй­шай шко­ле му­зы­кі, а так­са­ма ў Лей­пцы­гу і Ба­лон­ні.

 

У 2012-м дэ­бю­та­ва­ла за пу­ль­там Лос-Анжэ­лес­ка­га фі­лар­ма­ніч­на­га аркес­тра. У 2014-м рас­ійская прэ­са пі­са­ла: «За­хап­ля­ль­ная ка­р’е­ра Гра­жы­ні­тэ-Ці­ла па­ча­ла­ся два га­ды та­му, ка­лі яна вы­йгра­ла кон­курс ма­ла­дых ды­ры­жо­раў у За­льц­бур­гу (і дзе з бу­ду­ча­га го­да зро­біц­ца му­зыч­ным ды­рэк­та­рам у опер­ным тэ­атры, аб­ышоў­шы 140 прэ­тэн­дэн­таў на па­са­ду)». Праз год аўстрый­ская кры­ты­ка сцвяр­джа­ла: за­льц­бур­гская «Флей­та» «ста­ла пер­шай опе­рай, якой у якас­ці но­ва­га му­зыч­на­га кі­раў­ні­ка тэ­атры ды­ры­жы­ра­ва­ла Мір­га Гра­жы­ні­тэ-Ці­ла. Пер­шае вы­пра­ба­ван­не як му­зыч­ная кі­раў­ні­ца яна пра­йшла не менш па­спя­хо­ва, чым прынц Та­мі­на — вы­пра­ба­ван­не ў хра­ме. І пуб­лі­ка, і кры­ты­ка адзі­на­душ­ныя ў сва­іх за­хоп­ле­ных ацэн­ках».

 

Ці­ка­ва пры­вес­ці мер­ка­ван­не та­кіх аўта­ры­тэт­ных вы­дан­няў, як Gardian і The Sunday Times, у лю­тым 2016-га, ка­лі Мір­га ўзна­ча­лі­ла Бір­мін­гем­скі сім­фа­ніч­ны аркестр. «Пры­зна­чэн­не лі­тоў­скай ды­ры­жор­кі Гра­жы­ні­тэ-Ці­ла ў якас­ці му­зыч­най ды­рэк­тар­кі сім­фа­ніч­на­га аркес­тра Бір­мін­ге­ма, маг­чы­ма, зня­нац­ку за­ха­пі­ла бры­тан­скі му­зыч­ны свет — яна то­ль­кі трэ­цяя жан­чы­на, якая атры­ма­ла та­кую па­са­ду ў Вя­лі­каб­ры­та­ніі». Вось што пі­са­ла­ся з на­го­ды фес­ты­ва­лю Дэ­бю­сі. Ды­ры­жор­ка ўва­со­бі­ла «дзве роз­ныя вер­сіі «Прэ­лю­дый» на па­сля­доў­ных ве­ча­рах. Вен­ская тран­скрып­цыя 1920-х для ка­мер­на­га ансам­бля на­гад­ва­ла па­рфу­ма­ва­ную іды­лію, з гар­мо­ні­яй, якая ахі­на­ла ўсё мяк­кім мро­івам. У по­ўным аркес­тры гэ­ты твор зра­біў­ся но­вым све­там».

 

І на­пры­кан­цы — знакавая падзея. Сё­ле­та ў маі ў  Ры­ме ад­быў­ся фес­ты­валь лі­тоў­скай ку­ль­ту­ры пад на­звай Flux. Ён стаў­ся пер­шай у та­кой сту­пе­ні маш­таб­най прэ­зен­та­цы­яй ку­ль­ту­ры кра­іны ў Іта­ліі. На пра­ця­гу дзе­ся­ці дзён улас­ную твор­часць прад­ста­ві­лі бо­льш за 80 артыс­таў і му­зы­каў дра­ма­тыч­на­га тэ­атра, тан­ца, опе­ры, джа­зу і іншых га­лін мас­тац­тва.

 

Фо­рум пра­йшоў пад па­тра­на­там прэ­зі­дэн­та Лі­тоў­скай Рэ­спуб­лі­кі Да­лі Гры­баў­скай­тэ і прэ­зі­дэн­та Іта­ліі Сер­джа Ма­та­рэ­лы. Кра­са­моў­на, што на ад­крыц­ці фэс­ту вы­сту­піў аркестр пад кі­раў­ніц­твам спа­да­ры­ні Мір­гі. Пры­чым адзін з са­мых сла­ву­тых у све­це — аркестр На­цы­яна­ль­най ака­дэ­міі Сан­та-Чэ­чы­лія, які мае 500-га­до­вую гіс­то­рыю. За яго ды­ры­жор­скім пу­ль­там у роз­ны час ста­ялі та­кія сла­ву­тас­ці, як Клод Дэ­бю­сі, Гус­таў Ма­лер, Іа­ган Штра­ус, Ігар Стра­він­скі.

 

Па­сля кан­цэр­та Мір­га як мас­тац­кая кі­раў­ні­ца Бір­мін­гем­ска­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра атры­ма­ла з рук прэ­зі­дэн­та Літ­вы дзяр­жаў­ную ўзна­га­ро­ду — за му­зыч­ныя да­сяг­нен­ні ў між­на­род­ным пра­фе­сій­ным сцэ­ніч­ным мас­тац­тве і па­пу­ля­ры­за­цыю Літ­вы ва ўсім све­це.

 

Што ж, та­кой яркай і не­звы­чай­най жан­чы­най не­маг­чы­ма не за­хап­ляц­ца. За­ста­ецца то­ль­кі і да­лей са­чыць за яе фе­ерыч­най му­зыч­най ка­р’е­рай.  

Таццяна Міхайлава