Кра­іна па­вет­ра­на­га джа­зу

№ 6 (423) 01.06.2018 - 01.01.2005 г

ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ «КАЎ­НАС-ДЖАЗ»
У ГІС­ТО­РЫІ ЛІ­ТОЎ­СКА­ГА ДЖА­ЗУ ЁНАС ЮЧАС — АСО­БА ЗНА­КА­ВАЯ. МУ­ЗЫ­КАНТ, ПЕД­АГОГ, ГРА­МАД­СКІ І ПА­ЛІ­ТЫЧ­НЫ ДЗЕЯЧ, ЦЯ­ГАМ НЕ­КА­ЛЬ­КІХ ГА­ДОЎ ЁН БЫЎ МІ­НІС­ТРАМ КУ­ЛЬ­ТУ­РЫ ЛІТ­ВЫ. АД­НАК ГА­ЛОЎ­НАЕ ЯГО­НАЕ «ДЗЕ­ЦІШ­ЧА» — ФЕС­ТЫ­ВАЛЬ «КАЎ­НАС-ДЖАЗ», ЯКІ ЁН ЗА­СНА­ВАЎ У 1991 ГО­ДЗЕ, ЗРА­БІЎ­ШЫ ЯГО ЦЯ­ГАМ ГА­ДОЎ НАЙ­БО­ЛЬШ МАШ­ТАБ­НЫМ І РАЗ­НА­СТАЙ­НЫМ МІЖ­НА­РОД­НЫМ СВЯ­ТАМ ДЖА­ЗА­ВАЙ МУ­ЗЫ­КІ Ў ЛІТ­ВЕ. МЫ ПА­ГУ­ТА­РЫ­ЛІ СА СПА­ДА­РОМ ЮЧА­САМ ПРА ГІС­ТО­РЫЮ І ДЗЕНЬ СЁН­НЯШ­НІ ЛІ­ТОЎ­СКА­ГА ДЖА­ЗУ.

Ці існуе не­йкая да­клад­ная да­та, падзея, ад якой пры­ня­та ад­ліч­ваць гіс­то­рыю джа­за­вай му­зы­кі ў Літ­ве?

 

— Ад­ка­заць да­во­лі скла­да­на: на­шы му­зы­каз­наў­цы да­гэ­туль спра­ча­юцца ад­нос­на гэ­та­га пы­тан­ня. Ад­ны сцвяр­джа­юць, што та­кім пун­ктам ад­лі­ку мо­жа быць джаз-фес­ты­валь, які ад­быў­ся 50 га­доў та­му ў Элек­трэ­няі. Дру­гія згад­ва­юць аркестр Юо­за­са Ціш­ку­са, дзе вы­сту­па­лі му­зы­кан­ты вы­со­ка­га ўзроў­ню, але не то­ль­кі лі­тоў­скія. Я аса­біс­та схі­ля­юся да апош­няй вер­сіі, хоць вя­до­ма, што яшчэ ў 30-я га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя ў нас існа­ва­лі му­зыч­ныя ка­лек­ты­вы з бліз­кім да джа­зу рэ­пер­ту­арам. Ад­нак, ка­неш­не ж, гэ­та быў зу­сім не аме­ры­кан­скі джаз.

 

Раз­ам з тым ці мож­на сцвяр­джаць, што трыа Га­не­лін—Та­ра­саў—Ча­ка­сін вы­ве­ла лі­тоў­скі джаз на сус­вет­ную арбі­ту?

 

— Мож­на ка­заць ста­ноў­ча ўжо хоць бы та­му, што гэ­ты ка­лек­тыў пер­шым у Літ­ве за­пі­саў і вы­даў джа­за­выя плыт­кі. За­слу­га трыа яшчэ і ў тым, што сва­ёй твор­час­цю яно ака­за­ла вя­лі­кі ўплыў на ма­ла­дых му­зы­каў, яно ка­рыс­та­ла­ся знач­най па­пу­ляр­нас­цю як у Літ­ве, так і да­лё­ка па-за яе меж­амі. Ад­нак ад­на­знач­на ацэ­нь­ваць ро­лю Г-Т-Ч, ду­маю, не вар­та. Так, трыа вы­кон­ва­ла акту­аль­ны ва ўсім све­це на той час фры-джаз, за ім па­цяг­ну­ла­ся на­ша джа­за­вая мо­ладзь, але пры гэ­тым ледзь не кож­ны з ма­ла­дых ба­чыў ся­бе ме­на­ві­та са­ліс­там. У тыя ча­сы існа­ва­ла шмат гур­тоў, якія вы­кон­ва­лі біг-біт, і ў іх скла­дах вы­рас­та­лі доб­рыя вы­ка­наў­цы рытм-груп. Тым не менш на фо­не гэ­та­га трыа яны вы­гля­да­лі не­дас­тат­ко­ва пра­фе­сій­ны­мі му­зы­ка­мі, а но­выя асо­бы з’яў­ля­лі­ся не так час­та — усе жа­да­лі вы­кон­ваць фры-джаз.

 

Якая ця­пер у Літ­ве струк­ту­ра пад­рых­тоў­кі джа­за­вых му­зы­кан­таў, якія сту­пе­ні пра­хо­дзіць мо­ладзь, перш чым вы­йсці на пра­фе­сій­ную сцэ­ну?

 

— Сён­ня ў Літ­ве ма­ецца дзі­ця­чая му­зыч­ная шко­ла імя Два­ры­ёна­са, дзе вя­до­мыя джаз­ме­ны вы­кла­да­юць асно­вы джа­за­вай імпра­ві­за­цыі і апе­ра­тыў­най кам­па­зі­цыі. У Ві­ль­ню­се і Каў­на­се пра­цу­юць му­зыч­ныя ву­чэ­ль­ні, ёсць му­зыч­ная ака­дэ­мія з фі­лі­яла­мі, у Каў­на­се і Клай­пе­дзе пра­цуе ўні­вер­сі­тэт з джа­за­вы­мі ка­фед­ра­мі, што шмат да­юць ма­ла­дым му­зы­кам у сэн­се пра­фе­сі­яна­ліз­му. Ад­нак доб­ра вя­до­ма: джаз — гэ­та яшчэ та­лент і май­стэр­ства, та­му на­ву­чан­не мо­жа то­ль­кі да­па­маг­чы та­му ж та­лен­ту. Вось ча­му не трэ­ба здзіў­ляц­ца: у нас да­во­лі шмат джа­за­вых вы­ка­наў­цаў з гуч­ны­мі імё­на­мі, якія не ма­юць спе­цы­яль­най ад­ука­цыі, але да­сяг­ну­лі твор­ча­га плё­ну дзя­ку­ючы най­перш та­лен­ту і май­стэр­ству. Ма­гіс­тра­ту­ра, джа­за­вы ба­ка­лаў­ры­ят мо­гуць пад­рых­та­ваць ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка да пед­ага­гіч­най дзей­нас­ці, але зу­сім не аб­авяз­ко­ва да дзей­нас­ці артыс­тыч­най. Тым бо­льш за­раб­ляць ад­ным джа­зам на хлеб ве­ль­мі ня­прос­та, і не то­ль­кі ў Літ­ве. Та­му мно­гія ідуць на кам­пра­міс і вы­кон­ва­юць іншую, ка­мер­цый­на пры­быт­ко­вую му­зы­ку. Хоць усё за­ле­жыць, зра­зу­ме­ла, ад са­мо­га ча­ла­ве­ка. У Літ­ве ця­пер шмат доб­рых джа­за­вых ка­лек­ты­ваў, у тым лі­ку аркес­траў, але не­ль­га ка­тэ­га­рыч­на ка­заць пра тое, што джаз у нас надзвы­чай па­пу­ляр­ны. Мож­на на­ват па­жар­та­ваць: на­вед­ні­каў кан­цэр­таў, джаз-фес­ты­ва­ляў у нас менш, чым му­зы­кан­таў, бо, як ка­заў адзін мой зна­ёмы, на ду­шу на­се­ль­ніц­тва ў Літ­ве сак­са­фа­ніс­таў бо­льш, чым у якой іншай кра­іне Еўро­пы. Мяр­ку­ючы па на­вед­ні­ках фэс­ту «Каў­нас-джаз», гус­ты аўды­то­рыі істот­на змя­ні­лі­ся: ця­пер яе мо­гуць пры­цяг­нуць най­перш гуч­ныя імё­ны вы­ка­наў­цаў.

 

А ко­ль­кі што­год ад­бы­ва­ецца ў Літ­ве джаз-фес­ты­ва­ляў і якая іх спе­цы­ялі­за­цыя?

 

— Ка­ля дзе­ся­ці фэс­таў. Усе яны роз­ныя па маш­та­бах і скі­ра­ва­нас­ці. Ці­ка­ва, што ёсць та­кія фес­ты­ва­лі, на кан­цэр­ты якіх ува­ход бяс­плат­ны. У ста­лі­цы кра­іны двой­чы на год ла­дзяц­ца два фэс­ты. Пер­шы — гэ­та «Ві­ль­нюс-джаз», спе­цы­ялі­зу­ецца на цал­кам імпра­ві­за­цый­най му­зы­цы і фры-джа­зе і ад­бы­ва­ецца ў ве­рас­ні, ка­лі не па­мы­ля­юся, ужо 30 га­доў. Дру­гі — кры­ху бо­льш ма­ла­дзей­шы «Ві­ль­нюс Ма­ма джаз», у якім удзе­ль­ні­ча­юць вы­ка­наў­цы роз­ных на­прам­каў джа­зу. Ад­нак і ў не­вя­ліч­кіх га­ра­дах пра­хо­дзяць ла­ка­ль­ныя, без гуч­ных імё­наў джаз-фес­ты­ва­лі, як, пры­кла­дам, у Ке­дай­няе, Ёна­ве. У Ні­дзе ў пер­шыя дні жніў­ня «Джаз-ма­ра­фон» ла­дзіць вя­до­мы і ў Бе­ла­ру­сі бас-гі­та­рыст Ле­анід Шын­ка­рэн­ка. Ёсць фэст «Бэ­бі-джаз» і, ка­неш­не ж, фэст у Бір­шта­на­се, які най­перш ха­рак­тэр­ны як агляд ме­на­ві­та лі­тоў­ска­га джа­зу, хоць і з удзе­лам му­зы­каў з-за мя­жы.

 

За­сноў­ва­ючы фес­ты­валь у Каў­на­се, якія мэ­ты вы ста­ві­лі пе­рад са­бой?

 

— «Каў­нас-джаз» вя­дзе ад­лік ад 1991 го­да. Гэ­та най­бо­льш маш­таб­нае свя­та джа­за­вай му­зы­кі ў Літ­ве. Яго­ная фор­му­ла змя­ша­ная: ёсць кан­цэр­ты па квіт­ках у вя­лі­кай за­ле, на­чныя клуб­ныя кан­цэр­ты, так­са­ма плат­ныя, фес­ты­ва­ль­ныя кан­цэр­ты ад­бы­ва­юцца ў Ві­ль­ню­се і не­вя­лі­кіх га­ра­дах. Ад­нак у Каў­на­се мы ла­дзім і шмат бяс­плат­ных кан­цэр­таў, у тым лі­ку на га­рад­ской плош­чы, дзе, ка­неш­не ж, гу­чыць бо­льш лёг­кі для ўспры­ман­ня джаз. Што­год у го­ра­дзе з’яў­ля­ецца і джа­за­вая ву­лі­ца, на якой зна­хо­дзяц­ца 3-4 не­вя­лі­кія сцэ­ны для ў пер­шую чар­гу джаз­ме­наў-па­чат­коў­цаў. Ад­бы­ва­ецца і кан­цэрт у цэн­тра­ль­най сі­на­го­зе, джаз-кан­цэр­ты са зва­на­мі. Усе ме­рап­ры­емствы фэс­ту зды­ма­юцца і по­тым вы­да­юцца на DVD-дыс­ках, ця­пер за­пі­сы бу­дуць і на флэш­ках.

 

А што з джа­зам у вас на ра­дыё, тэ­ле­ба­чан­ні?

 

— Джаз ёсць і там, і там. У Літ­ве дзве ра­дыё­стан­цыі, якія тран­слю­юць толь­­кі джа­за­вую му­зы­ку, пра інтэр­нэт-ра­дыё не ка­жу. На Гра­мад­скім тэ­ле­ба­чан­ні ёсць пра­гра­ма «Ку­ль­ту­ра», у якой па­каз­ва­юцца фак­тыч­на ўсе ці­ка­выя пра­екты, не то­ль­кі фэс­ту «Каў­нас-джаз», але і іншых, ка­лі ма­ецца да­звол на здым­кі з бо­ку вы­ка­наў­цаў. Што да Каў­на­са, дык га­рад­ское ка­бе­ль­нае тэ­ле­ба­чан­не рэ­гу­ляр­на за­піс­вае джа­за­выя кан­цэр­ты і тран­слюе іх у сва­іх сет­ках.

 

Ці існуе пад­трым­ка джа­за­ва­га ру­ху ў Літ­ве з бо­ку дзяр­жа­вы?

 

— Так. Ка­лі я займаў пост мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры, бы­ла ство­ра­на пра­гра­ма, раз­лі­ча­ная на тры га­ды, якая рас­паў­сю­джва­ла­ся ў тым лі­ку і на ўсе джаз-фес­ты­ва­лі. Тая пра­гра­ма існуе і ця­пер, але фі­нан­са­ван­не фес­ты­ва­ляў ажыц­цяў­ля­ецца праз Са­вет ку­ль­ту­ры, а не праз мі­ніс­тэр­ства. Са­вет атрым­лі­вае гра­шо­выя срод­кі з бю­джэ­ту і по­тым раз­мяр­коў­вае іх, пад­трым­лі­ва­ючы ўсе ме­рап­ры­емствы ку­ль­тур­най скі­ра­ва­нас­ці, у тым лі­ку і джа­за­вай. Пра­ўда, што­год арга­ні­за­та­рам не­абход­на скла­даць у той Са­вет за­яву, якую раз­гля­да­юць экс­пер­ты, і ў за­леж­нас­ці ад маш­та­бу ме­рап­ры­емства вы­дат­коў­ва­юцца ад­па­вед­ныя срод­кі.

 

Ка­лі не па­мы­ля­юся, за ўсе га­ды «Каў­нас-джа­зу» на фес­ты­ва­лі то­ль­кі ад­ной­чы вы­сту­па­лі му­зы­кі з Бе­ла­ру­сі — гру­па «Apple Tea». Якія ёсць маг­чы­мас­ці ў бу­ду­чы­ні па­ка­заць у вас і іншых бе­ла­рус­кіх джаз­ме­наў?

 

— Маг­чы­мас­ці ма­юцца за­ўсё­ды. Ужо хоць бы та­му, што мы ра­дыя пры­маць су­се­дзяў. Шмат пры гэ­тым за­ле­жыць ад та­го, які інфар­ма­цый­ны па­кет мы атры­ма­ем ад ва­шых му­зы­кан­таў. То­ль­кі па­сля гэ­та­га мож­на бу­дзе вы­зна­чац­ца з за­пра­шэн­нем. Вар­та за­ўва­жыць, што пра­гра­ма фэс­ту на на­ступ­ны, 2019 год пра­ктыч­на вы­зна­ча­на, але што­ты­дзень мы атрым­лі­ва­ем дзве-тры пра­па­но­вы на ўдзел у кан­цэр­тах, так што пра ўсё трэ­ба ру­піц­ца за­га­дзя. Нам да­па­ма­гае яшчэ і тое, што Каў­нас пад­трым­лі­вае парт­нёр­скія су­вя­зі з джаз-фес­ты­ва­ля­мі ў Эсто­ніі, Фін­лян­дыі, Поль­шчы, Сер­біі, апош­нім ча­сам па­сяб­ра­ва­лі з фэс­там у Кі­еве, з якім па­мя­ня­лі­ся ка­лек­ты­ва­мі. Та­кія аб­ме­ны час­тко­ва фі­нан­су­юцца з бо­ку Са­ве­та ку­ль­ту­ры.

 

На­ко­ль­кі мне вя­до­ма, ва­ша ся­м’я так­са­ма звя­за­на з джа­зам...

 

— Так. Я па­чы­наў гэ­ты фес­ты­валь, але ў тыя га­ды, ка­лі быў на дзяр­жаў­най служ­бе, за­й­маў­ся па­лі­ты­кай, вы­сту­паць у ро­лі арга­ні­за­та­ра не мог. Ця­пер мая да­чка Індрэ, з ад­у­ка­цыі му­зы­кант і ме­не­джар­ка, з’яў­ля­ецца му­зыч­най ды­рэк­тар­кай, хоць, ка­неш­не ж, і ра­іцца са мной. Су­жа­ні­ца Аўдра, архі­тэк­тар­ка з ад­ука­цыі, — ды­рэк­тар­ка «Каў­нас-джа­зу». Я ця­пер на пен­сіі і вы­кон­ваю фун­кцыі кан­су­ль­тан­та, час ад ча­су чы­таю лек­цыі сту­дэн­там, удзе­ль­ні­чаю ў пра­цы роз­ных жу­ры.

 

На за­кан­чэн­не на­за­ві­це лі­тоў­скіх са­ліс­таў, ка­лек­ты­вы, якія вы за­ўсё­ды га­то­выя слу­хаць з най­бо­ль­шым за­да­ва­ль­нен­нем.

 

— Най­перш гэ­та квін­тэт Да­йню­са Пу­лаў­ска­са. Да­йнюс — вы­дат­ны му­зы­кант і кам­па­зі­тар, у скла­дзе яго­на­га ка­лек­ты­ву за­ўсё­ды вы­сту­па­юць яркія вы­ка­наў­цы. Яшчэ гэ­та ма­эстра Пят­рас Віш­няў­скас, ён, ка­лі не па­мы­ля­юся, удзе­ль­ні­чаў у на­шым фес­ты­ва­лі час­цей за ўсіх іншых лі­тоў­скіх джаз­ме­наў (На ад­ным з фес­ты­ва­ляў у Каў­на­се Пят­рас са­лі­ра­ваў, зна­хо­дзя­чы­ся на па­вет­ра­ным ша­ры, у той час як яму на га­рад­ской плош­чы акам­па­на­ваў аркестр. — Д.П.). На­за­ву так­са­ма Ві­та­са Ла­бу­ці­са, які кі­руе мно­гі­мі твор­чы­мі пра­екта­мі. Ле­анід Шын­ка­рэн­ка, ка­неш­не ж! Каў­нас­кі біг-бэнд, па­ста­янны ўдзе­ль­нік фес­ты­ва­лю. Мож­на на­зваць і мно­гіх ма­ла­дых і на­ват са­мых юных му­зы­кан­таў. У нас та­кіх та­ле­на­ві­тых сап­раў­ды шмат!