Па­між на­іўнас­цю і аб­страк­цы­яй

№ 6 (423) 01.06.2018 - 01.01.2005 г

«АРТ-ВІ­ЛЬ­НЮС — 18»
Тра­ды­цый­ная пля­цоў­ка кір­ма­шу «Арт-Ві­ль­нюс» — ЛІ­ТЭК­СПА; вы­ста­вач­ная пра­сто­ра — бо­льш за 12 000 кв. м. Удзе­ль­ні­кі: 55 га­ле­рэй, якія па­ка­за­лі пра­цы 250 аўта­раў з 22 кра­ін све­ту. Рэ­кор­дная ко­ль­касць на­вед­ва­ль­ні­каў — 28 000 ча­ла­век у 2017 го­дзе. Спе­цы­яль­ная пра­гра­ма — Focus-Baltіc, якая аб’­ядноў­вае Літ­ву, Лат­вію і Эсто­нію, па­зна­ча­ючы 100 га­доў не­за­леж­нас­ці кра­ін.

Бе­ла­рус­кі ўдзе­ль­нік — га­ле­рэя «Арт lіbrum». Яе кі­раў­ні­ца Ала Змі­ева прад­ста­ві­ла пра­цы Іло­ны Ка­са­бу­ка, Вік­та­ра Ко­па­ча, Эмі­ля Зя­нь­ко ў пра­екце «Цы­ві­лі­за­цыя».

 

Ма­нах­ром­ная гра­фі­ка Іло­ны, іншас­ка­за­ль­ная і па­этыч­ная, па­ра­дак­са­ль­ным чы­нам пе­ра­клі­ка­ецца з ма­сіў­най ску­льп­ту­рай Вік­та­ра з ка­ме­ню і алю­мі­нію — іх ме­та­фа­ры скі­ра­ва­ныя адзін да ад­на­го на кас­міч­най вы­шы­ні, дзе ўжо не пра­гля­да­юцца фі­гу­ра­тыў­ныя сю­жэ­ты. За вы­клю­чэн­нем ло­жач­ка дзі­ця­ці, па­кі­ну­та­га Твор­цам у ча­ла­ве­чай цы­ві­лі­за­цыі.

 

Трэ­ці ўдзе­ль­нік — Эміль Зя­нь­ко — прад­стаў­ляе відэа-арт.

 

«Арт-Ві­ль­нюс — 18» ла­гіч­на пра­цяг­вае і ла­гіч­на пра­цяг­ва­ецца. Мне су­сед­скі арт—кір­маш да­па­ма­гае ў на­зі­ран­нях за пра­цэ­са­мі ў су­час­ным мас­тац­тве, за атмас­фе­рай і по­шу­ка­мі но­вых форм, пы­тан­няў і ад­ка­заў... А ча­сам ўжо не хо­чац­ца пы­тан­няў, дый ра­ду­юць то­ль­кі ка­ле­гі, на­шы роз­ныя інтэр­прэ­та­цыі та­го, што ад­бы­ва­ецца. Усе но­выя ідэі і рэ­прэ­зен­та­цыі, і пуб­лі­ка, якой усё гэ­та ці­ка­ва — не­за­леж­на ад бэк­граў­нду і ака­ліч­нас­цяў.

 

З пун­кту гле­джан­ня сва­іх гла­ба­ль­ных за­дач «Арт—Ві­ль­нюс» так­са­ма ла­гіч­ны — упар­та пра­ма­туе са­мо мас­тац­тва і яго ры­нак. Га­ле­рэі ла­ка­ль­ныя, мас­та­кі, як ця­пер мод­на, не ўсе зор­кі, але і ма­ла­дыя — ад аске­тыч­ных у arte povera да амбі­цый­ных у маш­таб­ных інста­ля­цы­ях у ад­кры­тай пра­сто­ры, агу­ль­ныя ж за­да­чы — гла­ба­ль­ныя.

 

«Арт-Ві­ль­нюс» пра­ктыч­на не аб­мя­жоў­вае тэ­ма­тыч­ныя рам­кі, але вы­зна­чае сэн­са­выя акцэн­ты. Сё­ле­та гэ­та не­за­леж­насць трох бал­тый­скіх дзяр­жаў, 100-га­до­вы юбі­лей. «Гіс­то­рыі лю­дзей, іх вы­зва­лен­не ста­лі час­ткай мно­гіх прац мас­та­коў, — рас­ка­за­ла на ад­крыц­ці ку­ра­тар­ка Ды­яна Сто­мі­не. — Я за­пра­шаю вас ад­чуць гэ­тую хва­лю сва­бо­ды, наш агу­ль­ны бал­тый­скі во­пыт, як ка­лі­сь­ці ў 1989-м, ка­лі два мі­ль­ёны ча­ла­век, уз­яўшы­ся за ру­кі, па­ка­за­лі све­ту Бал­тый­скі шлях».

 

Тры інсты­ту­цыі-парт­нё­ры падзя­лі­лі з асноў­ны­мі ўдзе­ль­ні­ка­мі за­да­чу. «Каз­ка? Гу­чыць доб­ра!» — па­га­дзі­лі­ся Lewben Art Foundatіon у асоб­ным пра­екце з іта­ль­янскай ку­ра­тар­кай Фран­чэс­кай Фе­ра­ні­ні. У пя­ты раз гэ­ты фонд удзе­ль­ні­чае ў лі­тоў­скім арт-кір­ма­шы, па­каз­ва­ючы ўні­ка­ль­ную ка­лек­цыю су­час­на­га мас­тац­тва. Яшчэ адзін спе­цы­яль­ны парт­нёр — МО­САК (Му­зей су­час­на­га мас­тац­тва ў Кра­ка­ве) — ура­зіў сва­ёй «Най­ноў­шай гіс­то­ры­яй у мас­тац­тве» з гіс­та­рыч­ны­мі рэ­мі­ніс­цэн­цы­ямі і ві­зу­аль­ны­мі пе­ра­асэн­са­ван­ня­мі. На­рэш­це, не­ка­мер­цый­ная пра­гра­ма TAKAS аб’­ядна­ла не­ка­ль­кі пер­са­на­ль­ных пра­ектаў і ста­ла яшчэ ад­ным ад­крыц­цём «Арт-Ві­ль­ню­са».

 

На гра­нях: па­між ві­до­віш­чным і шмат­знач­ным

 

Ад­на з са­мых яркіх прац кір­ма­шу, про­ста хіт і хайп — «Ма­дон­на» Індры Мар­цін­ке­ві­чэ­не з Ві­ль­ню­са. Гэ­та воб­раз ма­ці, якая сыш­ла, ка­лі дзяў­чын­цы бы­ло 11 га­доў. Шас­цё­ра дзя­цей цяг­нуць ру­кі да ма­ці, а яна як анёл-ахоў­нік ба­чыць іх зда­лёк. Але «сап­са­ва­на­му» по­гля­ду кры­ты­ка, вя­до­ма, ад­кры­ва­ецца іншае: ма­дон­на ха­ва­ецца ад на­тоў­пу, ад мі­тус­ні і пра­гнас­ці, ад тры­вож­нас­ці чыр­во­най га­мы ма­гут­най інста­ля­цыі. Гэ­та той плюш і акса­міт, што за­ду­шаць усё жы­вое, і гэ­та — аго­ле­ны нерв, аб­вас­трэн­не ўсіх ген­дар­ных пра­блем, уклю­ча­ючы ха­рас­мент, дзе пе­ра­мя­ша­ныя і ба­ра­ць­ба за вяр­шэн­ства, і сла­басць бяс­праў­на­га. Ма­дон­на не мо­жа за ся­бе па­ста­яць, яе да­брас­ла­вен­ні за­над­та эфе­мер­ныя для гэ­та­га све­ту, а бяс­кон­цыя сэл­фі на яе фо­не вы­гля­да­юць як яшчэ ад­на па­гро­за.

 

«Бал­тый­скі бан­сай» ад Саў­лю­са Вай­тэ­ку­на­са прад­ста­ві­ла га­ле­рэя Terra Recognіta (Літ­ва). Саў­люс вя­до­мы як май­стар кан­цэп­ту­аль­ных упры­гож­ван­няў, але ка­мя­ні, якія вы­рас­та­юць у рон­да­лях, я ад­нес­ла б да зда­ро­вых пра­ва­ка­цый.

 

Яшчэ адзін «мі­лы» аб’­ект — «Ве­ль­мі пад­азро­ны ру­жо­вы ча­ма­дан» Мар­ка Ма­етам­ма (Эсто­нія): плас­тык, лаў­кос­тар­скія па­ме­ры і медзве­дзя­ня на ба­ку, а на­сам­рэч — пад­ра­бяз­на пра­пі­са­ная кан­цэп­цыя ня­ўпэў­не­нас­ці су­час­на­га ча­ла­ве­ка, які не зна­хо­дзіць ся­бе ні ў па­чуц­цях, ні ў спра­вах, ні ў доб­рым, ні ў кеп­скім. І на­ват пад­арож­жа — ці то за­да­ва­ль­нен­не, ці то зноў кан­троль. Са сло­ва­мі: «Усё ок. Ся­дай­це, рас­слаб­це­ся і ад­пач­ні­це ад свай­го жыц­ця».

 

Івэ­та Ла­ўрэ (Лат­вія) пра­цуе ў па­блік-арт. Яе «100 мет­раў мас­тац­тва» — на­скрозь са­цы­яль­нае вы­каз­ван­не і гуч­нае без гу­ку. Для Івэ­ты ха­рак­тэр­ны пры­ём не­звы­чай­най пра­бле­ма­ты­за­цыі про­стых рэ­чаў. Яна ро­біць жа­но­чую су­кен­ку з цу­ке­рак (тэк­стыль), ма­лю­ючы воб­раз з са­лод­ка­га жыц­ця, але вы­гля­дае гэ­ты ўбор як жор­сткая ме­та­ліч­ная ка­ль­чу­га. Яе са­сіс­кі як арна­мент упры­гож­ва­юць знак по­мні­ка, аб­аро­не­на­га ЮНЕС­КА, яна за­веш­вае імі фах­вер­кf­вы бу­ды­нак (XVІ ста­год­дзя) рэ­зі­дэн­цыі — па сло­вах Івэ­ты, гэ­та пы­тан­не аб рэ­сур­сах, што ўкла­да­юцца ў мас­тац­тва. Іх не­да­ра­ва­ль­на ма­ла, і су­час­ныя мас­та­кі не змо­гуць па­кі­нуць па­сля ся­бе спад­чы­ну, год­ную гіс­то­рыі. Не­ка­то­рыя гле­да­чы ба­чаць у са­сіс­ках фа­ліч­ны сім­вал і ген­дар­ную пра­бле­ма­ты­ку — Івэ­та згод­ная з інтэр­прэ­та­цы­яй: у мас­тац­тве ёсць ві­да­воч­ная муж­чын­ская пры­сут­насць, і — без уся­ля­ка­га фе­мі­ніз­му — яна пе­ра­ва­жае!

 

Арт-ры­нак: па­між «так» і «не»

 

Зра­зу­ме­ла, сі­ту­ацыя з рын­кам шмат у чым ад­роз­ні­ва­ецца ў роз­ных кра­інах, але пры та­кім збо­ры аўта­раў і ба­гац­ці са­мых раз­на­стай­ных пра­па­ноў хо­чац­ца знай­сці агу­ль­нае. І ма­быць, ад­ра­зу ўзні­кае па­шы­рэн­не: арт-ры­нак — гэ­та поле па­між мас­та­ком і па­куп­ні­ком? Эка­но­мі­кай, ве­дан­нем і па­чуц­цём? Дзяр­жа­вай і арт—інсты­ту­цы­яй? Дзе вар­та шу­каць ад­ка­зы і ці гэ­та адзін ад­каз?

 

З ад­на­го бо­ку, ві­да­воч­ны энту­зі­язм удзе­ль­ні­каў арт-кір­ма­шу на­тхняе ня­стом­насць арга­ні­за­та­раў, якія ўжо ў 9-ы раз збі­ра­юць прад­стаў­ні­коў свай­го рэ­гі­ёна і на­стой­лі­ва па­шы­ра­юць поле дзей­нас­ці. Ве­ль­мі важ­на: «Арт-Ві­ль­нюс» шу­кае рэ­за­нанс акту­аль­ных фор­маў у мас­тац­тве з пе­ра­ме­на­мі ў жыц­ці гра­мад­ства, з на­віз­ной на­шых за­пы­таў, тры­вог, ад­чу­ван­няў.

 

А з інша­га... Па­ста­янна да­во­дзіц­ца чуць на­ра­кан­ні на тое, што рын­ку ня­ма, ку­ра­та­раў ня­ма, мас­та­ка ніх­то не ба­чыць... Што «бан­кі» — умоў­на — не па­він­ны быць адзі­ны­мі ка­лек­цы­яне­ра­мі, гу­ль­ца­мі і г.д. І гэ­та так­са­ма ўстой­лі­вая па­зі­цыя, якая не зруш­ва­ецца на пля­цоў­ках дыс­ку­сій.

 

Дык ці ёсць арт-ры­нак у на­шых кра­інах? З гэ­тым пы­тан­нем я звяр­ну­ла­ся да мас­та­коў і га­ле­рыс­таў.

 

Аляк­сандр Шча­лу­шэн­ка, ула­да­ль­нік укра­інскай га­ле­рэі «Цэх»: «Я раб­лю ка­лек­цы­яне­раў з про­стых ле­ка­раў і на­стаў­ні­каў! На­вяр­таю іх у сваю ве­ру. Ба­чу, як лю­дзі хо­дзяць да мя­не ў га­ле­рэю, гля­дзяць, і раб­лю ўсё, каб яны вяр­та­лі­ся і куп­ля­лі тво­ры мас­тац­тва... На між­на­род­ныя кір­ма­шы трэ­ба ездзіць. У мя­не ёсць фі­лі­ял тут, у Літ­ве, я езджу у Ба­зель, у Стам­бул, у ЗША, у Бах­рэйн, у Бер­лін. Пра­цую экс­клю­зіў­на з пяц­цю аўта­ра­мі; на­прык­лад, Рус­там Мір­зо­еў экс­пе­ры­мен­туе з ка­ла­рыс­ты­кай, пры­ду­маў улас­ную тэх­на­ло­гію на­кла­дан­ня ко­ле­раў і ў яго ёсць свае пры­хі­ль­ні­кі. Яўген Пят­роў — зу­сім іншая гіс­то­рыя, гэ­та гра­фі­ка, аква­рэль. Гэ­тых укра­інскіх мас­та­коў я пра­соў­ваю ве­ль­мі актыў­на».

 

Ды­та Лу­за, мас­тач­ка з га­ле­рэі Agіja Suna: «Рух да рын­ку ёсць, але ве­ль­мі па­во­ль­ны. Лю­дзі па­чы­на­юць раз­умець, ча­го не ха­пае ў іх да­мах — кніг і мас­тац­тва. Але трэ­ба ўсве­дам­ляць: па­куп­ні­кі тво­раў мас­тац­тва — гэ­та до­ля ад ад­на­го пра­цэн­та, пры­чым у лю­бой кра­іне. Усе ве­да­юць, што мас­тац­тву па­трэб­на пад­трым­ка дзяр­жа­вы. Мне зда­ецца, у Літ­ве яна бо­ль­шая, чым у Лат­віі, гэ­та вар­та адзна­чыць. Мы ад­кры­лі га­ле­рэі ў гэ­тых дзвюх кра­інах і ве­ль­мі ра­ды за “Арт-Ві­ль­нюс” — бач­на, які вы­со­кі ўзро­вень у арт—кір­ма­шу».

 

Індра Мар­цін­ке­ві­чэ­не, лі­тоў­ская мас­тач­ка: «Я вы­бі­раю су­пра­цоў­ніц­тва з ды­зай­не­ра­мі. У пры­ват­нас­ці, з ды­зай­нам мэб­лі, пра­цую з тэк­сты­лем. Уклад­ваю ў свае пра­цы іро­нію, воб­раз­насць, ве­ль­мі люб­лю кан­трас­ты ў ко­ле­ры — у мя­не не­звы­чай­ная мэб­ля. Але лю­дзі ча­сам шу­ка­юць якраз та­кія аб’­екты, усе ста­мі­лі­ся ад клі­шэ, ад што­дзён­нас­ці. Мае рэ­чы вы­дат­на пры­ма­юць на кір­ма­шах, я бы­ва­ла і ў Мін­ску: ад­чу­ла вя­лі­кі інта­рэс, та­кое бы­вае, ка­лі ў ды­зай­не пра­цуе мас­так».

 

Фа­таг­ра­фія: па­між да­ку­мен­там і кан­цэп­цы­яй

 

На дум­ку Са­на­ты Ба­лі­кай­тэ, ня­змен­най ку­ра­тар­кі «Арт-Ві­ль­ню­са», фа­таг­ра­фіі сё­ле­та ня­шмат, я ж вы­лу­чу «Дыс­ла­ка­цыю» Эвал­да­са Іва­наў­ска­са (Га­рад­ская га­ле­рэя Пан­яве­жы­са). Ма­быць, яна так­са­ма з раз­ра­ду «па­між на­іўнас­цю і аб­страк­цы­яй»: Эвал­дас зды­мае па­вер­хню зям­лі, ка­ме­ня і іншых на­ту­ра­ль­ных рэ­ль­ефаў та­кім чы­нам, што вы ўжо не раз­уме­еце, гэ­та мак­ра-здым­ка або на­зі­ран­ні з дро­наў за не­зям­ны­мі цы­ві­лі­за­цы­ямі. Дзе мы ўво­гу­ле жы­вем, дзе апы­ну­ла­ся ча­ла­вец­тва? Чор­на-бе­лыя кад­ры ў фар­ма­це 100х120 см ве­ль­мі пры­ця­га­ль­ныя і шмат­знач­ныя.

 

Гу­ль­ню з маш­та­ба­мі вы­бі­ра­юць Рай­мон­дас Па­к­ніс і Ару­нас Бал­тэ­нас, якіх прад­стаў­ляе Ві­лен­ская фа­таг­ра­фіч­ная га­ле­рэя. Ру­іны цэр­кваў XV—XVІІ ста­год­дзяў, якія ў фар­ма­це 157х131 см2 так­са­ма вы­гля­да­юць як ускра­іна цы­ві­лі­за­цыі, ста­лі для іх воб­ра­за­мі. Ад­сыл­ку да на­ша­га Ула­дзі­мі­ра Су­ця­гі­на не­ль­га не зра­біць.

 

Ці­ка­ва, што сво­еа­саб­лі­вы пей­заж вы­бі­ра­юць у фа­таг­ра­фіі на­ват іта­ль­янцы — га­ле­рэя Іmmagіnarіa Artі. Яна па­ка­за­ла аб­страк­тныя ге­амет­рыч­ныя фор­мы — амаж Элю Лі­сіц­ка­му і га­рад­скія ві­ды з акна — маг­чы­ма, тут важ­на бы­ло зла­маць ка­нон.

 

Ака­дэ­мія як Бэн­ксі

 

На­огул сыс­ці ад клі­шэ — пад­ыход, акту­аль­ны і ў тра­ды­цый­ных ві­дах і жан­рах мас­тац­тва. Та­кі­мі я ўба­чы­ла на «Арт-Ві­ль­ню­се» жы­ва­піс і гра­фі­ку: за­ста­ючы­ся ў іх рам­ках, мас­та­кі не ад­маў­ля­юць са­бе ў жа­дан­ні па­га­рэ­зіць. А ўжо ка­ла­жы і зу­сім «ад­пус­ка­юць» сі­ту­ацыю.

 

Уво­гу­ле на кір­ма­шы мно­гае мя­ня­ецца мес­ца­мі.

 

На­прык­лад, ві­лен­ская архі­тэк­тур­ная га­ле­рэя Nulіnіs Laіpsnіs ста­ла пе­ра­мож­цам з фа­таг­ра­фіч­ным пра­ектам Саў­лю­са Сла­він­ска­са ў 2016 го­дзе. Гэ­та бы­лі па­вет­ра­ныя і ад­на­ча­со­ва ге­амет­рыч­ныя фор­мы (ка­лі та­кое ўво­гу­ле злу­ча­ецца) і сап­раў­ды не клі­шэ — ні для архі­тэк­та­раў, ні для фа­тог­ра­фаў сам Саў­люс і яго ра­кур­сы не бы­лі сва­імі. У гэ­тым го­дзе Nulіnіs Laіpsnіs у асо­бе свай­го кі­раў­ні­ка То­ма­са Грун­скі­са вяр­ну­ла­ся да «архі­тэк­ту­ры» — з драў­ля­ны­мі ку­бі­ка­мі ў інтэ­рак­тыў­най кан­струк­цыі. Ве­да­ючы То­ма­са, ма­гу з упэў­не­нас­цю ска­заць: ме­ла­ся на ўва­зе ўсё, што за­ўгод­на, акра­мя дрэ­ва і ку­бі­каў. На­прык­лад, кан­стру­яван­не мен­та­ль­на­га ася­род­дзя ча­ла­ве­ка.

 

Га­ле­рэя Ві­лен­скай ака­дэ­міі мас­тац­тваў ве­ль­мі пе­ра­ка­наў­ча рас­кры­ла­ся ў сты­ліс­ты­цы гра­фі­ці Бэн­ксі («Сон» Кяс­ту­ці­са Ва­сі­лю­на­са), і гэ­та ві­да­воч­ны крок ад тра­ды­цыі да дэ­мак­ра­тыч­на­га, па­ра­дак­са­ль­на­га мас­тац­тва.

 

У цэ­лым бру­та­ль­ных і трэ­ша­вых прац у экс­па­зі­цыі бы­ло менш, чым у апош­нія га­ды. Бо­льш за тое, фу­ту­рыс­тыч­ныя ма­ты­вы рап­там па­мяк­чэ­лі. Та­кая Лай­ма Драз­да­ускай­це з «Аб­очы­най да­ро­гі» (каў­нас­кая га­ле­рэя Aukso Pjuvіs) і пяш­чот­ная Ды­та Лу­зе з парт­уга­льс­кі­мі пан­адвор­ка­мі, ку­ды пун­кцір­на ўпі­са­ны аб­рыс ка­ня, або бал­ко­на­мі, ку­ды ніх­то не ўпі­са­ны, але рап­там іх сінь усё ва­кол за­сла­няе.

 

Як стаць пе­ра­мож­цам

 

Упер­шы­ню не ўдзе­ль­ні­чае ў «Арт-Ві­ль­ню­се» на­ша га­ле­рэя «Ў», якая не­адной­чы пе­ра­ма­га­ла — з фо­та­здым­ка­мі Іга­ра Саў­чан­кі і ўлас­на як га­ле­рэя.

 

Сё­ле­та жу­ры на­зва­ла імё­ны Вла­дзі­са Урба­на­ві­чу­са (Лат­вія), Івар­са Дру­ле (га­ле­рэя Alma, Лат­вія) і Ры­ма­са Са­ка­лаў­ска­са (га­ле­рэя Meno Nіsa, Літ­ва).

 

Іварс Дру­ле па­ка­заў тэх­на­ла­гіч­ны пра­ект, дзе асноў­ная час­тка — шмат­ты­сяч­ны архіў зды­мак за­кі­ну­тых лат­вій­скіх вё­сак. Іх мож­на ўруч­ную «пе­ра­гор­тваць» у драў­ля­най стуж­цы Мё­бі­уса. Скла­да­насць за­ду­мы ў тым, што стуж­ка час ад ча­су пры­хо­дзіць у не­пры­дат­насць, але, у ад­роз­нен­не ад аб’­ектаў, яе мож­на па­пра­віць.

 

Па сло­вах ча­ль­ца жу­ры Андры­са Ві­то­лін­са, «трэ­ба ба­чыць, як рас­це мас­так у XXІ ста­год­дзі. Як ён раз­у­мее тэ­му, якое ві­дэа, му­зы­ку і іншыя фор­мы вы­ка­рыс­тоў­вае, які рытм ва ўсім пра­екце. Мы ба­чым якасць мас­тац­тва, ба­чым, як пад­рых­та­ва­на экс­па­зі­цыя. І так, ве­ль­мі важ­на пры­цяг­нуць гле­да­ча, спы­ніць яго ўва­гу. Па­вер­це, гэ­та скла­да­на. Ка­лі ёсць лонг-ліст, важ­ны кож­ны го­лас, та­му жу­ры — між­на­род­нае, а за пе­ра­мо­гу вя­дзец­ца рэ­аль­ная ба­ра­ць­ба».

Любоў Гаўрылюк