Ся­род гу­каў вяс­но­ва­га ле­су

№ 5 (422) 01.05.2018 - 31.05.2018 г

НО­ВЫ ПРА­ЕКТ ГУР­ТА «PANI MALALA»
У ГЭ­ТА­ГА МА­ЛА­ДО­ГА КА­ЛЕК­ТЫ­ВУ, ЯКІ ДЭ­БЮ­ТА­ВАЎ ЛІ­ТА­РА­ЛЬ­НА ГОД ТА­МУ, УЖО ЁСЦЬ СВАЯ АЎДЫ­ТО­РЫЯ. ЯНА СО­ЧЫЦЬ ЗА ВЫ­СТУП­ЛЕН­НЯ­МІ ТРЫА ТА­ЛЕ­НА­ВІ­ТЫХ ДЗЯЎ­ЧАТ, ІМКНЕЦ­ЦА НЕ ПРА­ПУС­КАЦЬ ІХ КАН­ЦЭР­ТАЎ І ПРА­ГРАМ. РАЗ­МО­ВА ПРА ГУРТ «PANI MALALA», СТВО­РА­НЫ ЮЛІ­ЯНАЙ ШЫР­МАЙ. ГЭ­ТАЙ ВЯС­НОЙ ЯНЫ ПА­КА­ЗА­ЛІ НО­ВЫ ПРА­ЕКТ У МІН­СКАЙ ЗА­ЛЕ «ВЕР­ХНІ ГО­РАД».

Канцэрт «Пра дзя­во­чыя мроі, што лу­на­юць на хва­лях лё­су», зда­ва­ла­ся б, не над­та пра­цяг­лы па ча­се — кры­ху бо­льш за га­дзі­ну, скла­дзе­ны з на­род­ных пе­сень бе­ла­рус­кіх, рас­ійскіх і поль­скіх, а да­клад­ней, іх су­час­ных апра­цо­вак, — ён, тым не менш, пры­ваб­лі­ваў шмат­лі­кі­мі мас­тац­кі­мі якас­ця­мі. Не­ве­ра­год­на ма­гут­най энер­ге­ты­кай. Ува­саб­лен­нем на­род­на­га, са­ка­ві­та-раб­ле­зі­янска­га ўспры­ман­ня рэ­ча­існас­ці. Не­пад­роб­най ра­дас­цю ад пра­цэ­су му­зі­цы­ра­ван­ня і пра­цэ­су ста­сун­каў са слу­ха­чом. Вір­ту­ознас­цю спе­ваў, а так­са­ма імпра­ві­за­цый­ных інстру­мен­та­ль­ных про­йгры­шаў. Гар­ма­ніч­нас­цю су­існа­ван­ня ва­ка­лу і пя­соч­най ані­ма­цыі. Ка­лі кар­ці­ны ства­ра­лі­ся тут і ця­пер і тран­сля­ва­лі­ся на экра­не за спі­на­мі спя­ва­чак. Інакш ка­жу­чы, ад­чу­ван­нем надзі­ва рэ­дка­га цу­ду, што ўзнік не­вя­до­ма як. Ме­на­ві­та та­му за­ха­це­ла­ся па­сля кан­цэр­та сус­трэц­ца са ства­ра­ль­ні­цай гур­та Юлі­янай Шыр­май і рас­пы­таць яе: якім чы­нам мож­на да­сяг­нуць пад­обна­га вы­ні­ку.

 

Юлі­яна, пер­шае пы­тан­не. Як па­тлу­ма­чыць зме­ну на­звы? Быў гурт «Ма­ла­ла», ця­пер «PANI malala».

 

— Гэ­та аб­умоў­ле­на інфар­ма­цый­ным мо­ман­там. У Інтэр­нэ­цэ ў по­шу­ка­ві­ку ўво­дзіш ра­ней­шую на­зву, дык най­перш з’яў­ля­ецца імя па­кіс­тан­скай дзяў­чы­ны Ма­ла­лы Юзуф­сай, якой уру­ча­на Но­бе­леў­ская прэ­мія мі­ру. Та­му мы вы­ра­шы­лі не­йкім чы­нам ад­асо­біц­ца.

 

Ці шмат падзей ад­бы­ло­ся па­між дэ­бют­ным кан­цэр­там, які вы па­каз­ва­лі мі­ну­лай вяс­ной, і кан­цэр­там сё­лет­нім?

 

— Шмат. Гурт «Ма­ла­ла» ўдзе­ль­ні­чаў у кон­кур­се «За­спя­вай 4х4», арга­ні­за­та­рам яко­га з’яў­ля­лі­ся партал TuzinFM і Сяр­гей Буд­кін. Сут­насць кон­кур­су за­клю­ча­ла­ся ў тым, што саб­ра­ныя пес­ні жу­ры слу­хае ў дэ­ма-вер­сіі. По­тым вы­бі­рае ча­ты­рох фі­на­ліс­таў — гурты аль­бо са­ліс­таў. Пе­ра­мож­цы ме­лі маг­чы­масць бяс­плат­на за­пі­саць пес­ню, даць не­ка­ль­кі кан­цэр­таў, тра­піць на лет­нюю ад­ука­цый­ную пра­гра­му. Лі­чу, нам ве­ль­мі па­шан­ца­ва­ла: на­шым мен­та­рам быў Алег Ха­мен­ка.

 

У меж­ах пра­екта мы ад­ыгра­лі два кан­цэр­ты. Адзін раз­ам з «Па­ла­цам», дру­гі — са­ма­стой­ны. А так­са­ма за­пі­са­лі ад­ну з лю­бі­мых пе­сень «Ка­ву­ны па­сох­лі». Уво­гу­ле яна з’я­ві­ла­ся ў на­шым рэ­пер­ту­ары яшчэ да зме­ны скла­ду, да та­го як сыш­ла арфіс­тка Іла­рыя Шыш­ко. Яна артыс­тка дра­ма­тыч­на­га кі­рун­ку, скон­чы­ла Ака­дэ­мію мас­тац­тваў, і вя­до­ма, ёй бо­льш ці­ка­ва за­ймац­ца ўлас­на пра­фе­сі­яй. Ця­пер Іла­рыя пра­цуе ў На­цы­яна­ль­ным тэ­атры імя Гор­ка­га. Ка­лі ў ка­лек­тыў пры­хо­дзіць но­вы ча­ла­век (гэ­та Ка­ця­ры­на Ма­кар­чук, якая грае на ака­ры­нах і за­йма­ецца пер­ку­сі­яй), успры­ман­не пес­ні мя­ня­ецца. Ка­ця­ры­на ву­чыц­ца ў Ака­дэ­міі му­зы­кі па кла­се ба­яна.

 

За­ўва­жу, «Ка­ву­ны па­сох­лі» — ад­на з са­мых яркіх кам­па­зі­цый у ва­шым рэ­пер­ту­ары. Не­здар­ма пад­час кан­цэр­та ў «Вер­хнім го­ра­дзе» пуб­лі­ка па­тра­ба­ва­ла ў якас­ці «бі­су» ме­на­ві­та яе. Бо ў пес­ні ве­ль­мі ўда­ла з’яд­на­лі­ся на­род­ная, фа­льк­лор­ная асно­ва і су­час­ная яе інтэр­прэ­та­цыя. У да­да­так вы сап­раў­ды вір­ту­озна аб­мі­на­еце пэў­ную гру­ба­ва­тасць, якая пры­сут­ні­чае ў ары­гі­на­ле («ка мне хлоп­цы не пры­йшлі, каб яны пад­охлі!»). Гу­мар уз­ні­кае і та­му, што слу­хач доб­ра па­мя­тае фа­льк­лор­ную кры­ні­цу…

 

— Мне на­ват скла­да­на сфар­му­ля­ваць, якой гэ­тую пес­ню лі­чыць. Яна аўтар­ская ці не аўтар­ская? Мы яе на­зва­лі пес­ня-жарт. Як пес­ня ўзнік­ла? Па­мя­таю, ка­лі мы пра­чы­та­лі два куп­ле­ты вя­до­май «Поль­кі-янкі», зра­бі­ла­ся ве­ль­мі смеш­на. По­тым дзяў­ча­ты пра­па­на­ва­лі: «На­пі­шы рэп!» Трэ­ба бы­ло са­чы­ніць «дра­ма­тыч­ную» гіс­то­рыю — унут­ры гэ­та­га рэ­па. Я на­пі­са­ла — у якас­ці пры­ко­лу. Вы­нік стаў­ся не­ча­ка­ным — ме­на­ві­та з гэ­тай кам­па­зі­цы­яй мы пе­ра­маг­лі ў пра­екце «За­спя­вай 4х4».

 

Гу­ма­ру, ка­ме­дый­на­га і жыц­цес­цвяр­джа­ль­на­га па­чат­ку ў му­зы­цы так ма­ла, так не ха­пае і ён у та­кой сту­пе­ні за­пат­ра­ба­ва­ны, што пад­обны вы­нік на­ват і не дзі­віць.

 

— На за­пі­се пес­ні мы ігра­лі бо­льш парт­ый, чым «жыў­цом». Бо ў кож­най кам­па­зі­цыі шмат шу­ма­вых эфек­таў. У Але­ны Грыб гэ­та бы­ла бас-гі­та­ра, акар­дэ­он і ад­на з ака­рын. По­тым мы за­піс­ва­лі цым­ба­лы, ма­ле­нь­кія та­ле­рач­кі. Мет­ра­ном у нас так­са­ма з’яў­ляў­ся дзей­най асо­бай. А по­тым ужо ра­бі­лі звя­дзен­не да­ро­жак…


Па­мя­таю, што вы ўсе му­ль­ты­інстру­мен­та­ліс­ткі! Да­рэ­чы, шу­ма­выя эфек­ты, пра якія вы згад­ва­лі, ве­ль­мі эфек­тныя ў мно­гіх ну­ма­рах но­вай пра­гра­мы. Асаб­лі­ва яны ўра­зі­лі на па­чат­ку вы­сту­пу. Ка­лі ства­ра­ла­ся ўра­жан­не, што ты рэ­аль­на зна­хо­дзіш­ся ў вяс­но­вым ле­се, чу­еш гу­кі лу­гу, поля, га­ла­сы пту­шак…

 

— Мы з вя­лі­кай ад­каз­нас­цю рых­та­ва­лі­ся да кан­цэр­та ў «Вер­хнім го­ра­дзе». Штод­ня рэ­пе­ці­ра­ва­лі да 12 но­чы. І не то­ль­кі спя­ва­лі. Бо важ­ныя і тэх­ніч­ныя склад­ні­кі пра­гра­мы: свят­ло, гу­каў­змац­ня­ль­ная апа­ра­ту­ра. Шмат да­па­ма­гаў нам гу­ка­рэ­жы­сёр Ула­дзіс­лаў Пін­чук.

 

На пра­ця­гу го­да ў нас з’я­ві­лі­ся тры но­выя кам­па­зі­цыі. У апош­няй пра­гра­ме вы чу­лі ка­лы­хан­ку «Спі, сы­но­чак мі­ле­нь­кі». Гэ­тую пес­ню мне не­ка­лі спя­ва­ла мая ба­бу­ля. Але мне ха­це­ла­ся да­даць у гэ­ты твор дзея­ння. Час­тка тэк­сту за­ста­ла­ся, не­ка­ль­кі строф я да­пі­са­ла.

 

Пад­час апош­ня­га кан­цэр­та бы­ла і пя­соч­ная ані­ма­цыя. Ёю за­йма­ла­ся мас­тач­ка Во­ль­га Ра­дзец­кая. А ві­зу­аль­ныя воб­ра­зы ўзні­ка­лі на экра­не ме­на­ві­та ў час спе­ваў, у пра­цэ­се вы­ка­нан­ня ну­ма­ра. Ве­ль­мі пер­спек­тыў­ны кі­ру­нак! Імклі­вае раз­віц­цё ві­зу­аль­ных мас­тац­тваў пры­ву­чы­ла пуб­лі­ку: па­ра­ле­ль­на з гу­ка­вым воб­ра­зам па­ві­нен існа­ваць і ві­зу­аль­ны.

 

— Ка­лі ў кас­трыч­ні­ку мі­ну­ла­га го­да гурт да­ваў кан­цэрт, Во­ль­га пры­йшла нас про­ста па­слу­хаць. По­тым мы гу­та­ры­лі. Зра­зу­ме­ла, пя­соч­ная ані­ма­цыя — да­стат­ко­ва да­ра­гі склад­нік пра­екта. Бо пя­сок, які вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца для ства­рэн­ня імпра­ві­за­цый­ных ма­люн­каў, спе­цы­яль­ны. На кар­ці­ны, што ўзні­ка­лі па­ра­ле­ль­на з на­шы­мі пес­ня­мі, спат­рэ­бі­ла­ся 7-8 кі­лаг­ра­маў пяс­ку.

 

Да­рэ­чы, гурт «Ма­ла­ла» вы­сту­паў у меж­ах пер­шай у Бе­ла­ру­сі Між­на­род­най пя­соч­най кан­фе­рэн­цыі. Ле­тась у снеж­ні. Гэ­тую кан­фе­рэн­цыю мы фак­тыч­на і ад­кры­ва­лі. Бы­ло са­мім ці­ка­ва, як пес­ні бу­дуць су­адно­сіц­ца з ма­люн­ка­мі, як бу­дуць успры­мац­ца? Ка­лі мас­тач­ка пра­цуе з ка­ля­ро­вым пяс­ком, дык кар­ці­на існуе не­йкі час пе­рад ва­чы­ма гле­да­чоў, і бо­льш з тым пяс­ком ні­чо­га не зро­біш. Яго трэ­ба згар­нуць, пры­браць, каб рас­па­чы­наць но­вы ма­лю­нак. Мае лю­бі­мыя ма­люн­кі — да поль­скай пес­ні «Sowa». Яны ства­ра­юць атмас­фе­ру і пэў­ны на­строй. На­огул пра­гра­ма бу­да­ва­ла­ся та­кім чы­нам, што пес­ні аб’ядна­ныя бло­ка­мі — пад кар­ці­ны.

 

Інакш ка­жу­чы, ані­ма­цыя дзе­сь­ці ўплы­ва­ла на рэ­жы­су­ру. Але гэ­та ве­ль­мі не­ча­ка­ны і пер­спек­тыў­ны сім­бі­ёз. Бо на тва­іх ва­чах му­зы­ка на­ра­джа­ецца ад­на­ча­со­ва з вы­явай. Усве­дам­ля­еш: і Во­ль­га Ра­дзец­кая — вір­ту­озная мас­тач­ка, і вы - вір­ту­озы. Спя­вач­кі і інстру­мен­та­ліс­ткі ад­на­ча­со­ва.

 

— Ка­лі я ўпер­шы­ню ўба­чы­ла кар­ці­ны, дык ад­ра­зу на­ра­дзі­ла­ся ідэя су­мес­ных вы­ступ­лен­няў. Важ­на, што з Во­ль­гай лёг­ка кан­так­та­ваць. Яна ўваж­лі­ва ста­віц­ца да на­шых пра­па­ноў. У та­кім су­пра­цоў­ніц­тве істот­нае ўмен­не чуць ад­но ад­на­го. І са­ма Во­ль­га — мас­тач­ка, якая шу­кае і змя­ня­ецца ў аб­ра­ным ёю жан­ры.

 

Ка­лі ў ад­ным пра­екце су­мяш­ча­юцца роз­ныя жан­ры, важ­на да­мо­віц­ца, каб у вы­ні­ку атры­маў­ся пэў­ны ба­ланс і раў­на­ва­га. Каб не­ча­га ці не­ка­га не бы­ло за­над­та мно­га…

 

— Так, каб усе ад­чу­ва­лі ся­бе спа­кой­на, уту­ль­на і псі­ха­ла­гіч­на кам­фор­тна. І за су­па­дзен­не ў ча­се (па­спее на­ма­ля­ваць ці не?) я так­са­ма пе­ра­жы­ва­ла. Па­шан­ца­ва­ла, мы знай­шлі ўза­ема­ра­зу­мен­не. На­сам­рэч важ­на ад­шу­каць ча­ла­ве­ка, яко­му пад­час твор­ча­га пра­цэ­су да­вя­ра­еш. Маг­чы­ма, та­му што на пя­соч­най кан­фе­рэн­цыі мы па­спра­ба­ва­лі — і ў нас атры­ма­ла­ся.

 

У дэ­бют­ным кан­цэр­це ў вас бы­лі ве­ль­мі ці­ка­выя строі і эле­мен­ты сцэ­на­гра­фіі. Гэ­тым раз­ам воп­рат­ка атры­ма­ла­ся бо­льш сціп­лая і про­стая. Ві­даць, на­яўнасць кар­цін, якія ўзні­ка­лі за ва­шы­мі спі­на­мі, па­ўплы­ва­ла на ме­на­ві­та та­кое ра­шэн­не?

 

— Тыя сцэ­ніч­ныя кас­цю­мы, якія бы­лі пад­час пер­шай пра­гра­мы (лён, вы­шыў­ка, арна­мен­ты), — яны аб­авяз­ва­юць. Ка­лі па­тэн­цый­ны слу­хач ідзе куп­ляць кві­ток на кан­цэрт, ён ба­чыць на афі­шы вы­ка­наў­цаў у сты­лі­за­ва­ных на­род­ных стро­ях і раз­умее: пра­гу­чаць тво­ры ў этна-сты­лі. Ка­лі пры­йшоў, дык раз­умее, што не то­ль­кі этна. Та­му для слу­ха­ча важ­ны эстэ­тыч­ны і сты­лё­вы па­сыл. Але і вы­ка­наў­цам па­він­на быць зруч­на — спя­ваць, іграць. Тым бо­льш інстру­мен­таў у кож­най з нас шмат.

 

Інакш ка­жу­чы, кас­цюм за­ле­жыць ад мас­тац­кіх за­дач...

 

— Мы вы­ка­рыс­тоў­ва­ем воп­рат­ку дэ­бют­на­га вы­ступ­лен­ня, ка­лі нас пра гэ­та про­сяць, ка­лі імкнуц­ца прад­ста­віць гурт з акцэн­там на на­род­ны стыль. Але на­ша гра­мад­ства пры­звы­ча­іла­ся, што ў іль­ня­ных стро­ях спя­ва­юць вы­ключ­на ба­бу­лі.

 

Ці ха­пае ў вас ча­су на гас­тро­ль­ныя ван­дроў­кі?

 

— Пла­наў ха­пае, але па­куль ве­ль­мі скла­да­на су­мяс­ціць рас­кла­ды ўсіх са­ліс­таў. Але­на Грыб пра­цуе ў Бел­тэ­ле­ра­ды­ёкам­па­ніі, Ка­ця­ры­на Ма­кар­чук ву­чыц­ца ў Ака­дэ­міі му­зы­кі. Я ву­чу­ся ў ма­гіс­тра­ту­ры Ака­дэ­міі мас­тац­тваў і, акра­мя та­го, пра­цую ў На­цы­яна­ль­най шко­ле пры­га­жос­ці пед­аго­гам па май­стэр­стве акцё­ра.

 

Ці­ка­ва, а якія пла­ны ў гур­та «PANI malala» над­алей?

 

— Ха­це­ла­ся б вы­пус­ціць дыск. Ужо ад­шу­ка­лі гу­ка­рэ­жы­сё­ра. Згад­ваю, ка­лі за­піс­ва­лі «Ка­ву­ны», дык, ду­маю, нас амаль што не­на­ві­дзе­лі. Бо іншыя вы­ка­наў­цы пра­ца­ва­лі дзве га­дзі­ны, а мы — во­сем.

 

Дык і вы­нік ад­па­вед­ны!

 

— Бо за­піс­ва­лі асоб­на кож­ную парт­ыю. І не па ад­ным разе. Ка­лі б бы­ла пес­ня, дзе па­трэб­ны про­ста ва­кал, — гэ­та ад­на спра­ва.

 

Раз­умею. У вас атры­маў­ся фак­тыч­на не­вя­лі­кі спек­такль са сва­ёй не­ча­ка­най дра­ма­тур­гі­яй...

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі