Ілля Сі­ль­чу­коў

№ 5 (422) 01.05.2018 - 31.05.2018 г

Інтэ­лек­ту­аль­ны ва­кал
ГЭ­ТЫ МА­ЛА­ДЫ БА­РЫ­ТОН, УЛА­ДА­ЛЬ­НІК МЕД­АЛЯ ФРАН­ЦЫС­КА СКА­РЫ­НЫ, ЛАЎ­РЭ­АТ ТРОХ ГРАНД-ПРЭ­МІЙ СПЕ­ЦЫ­ЯЛЬ­НА­ГА ФОН­ДУ ПРЭ­ЗІ­ДЭН­ТА РЭ­СПУБ­ЛІ­КІ БЕ­ЛА­РУСЬ ПА ПАД­ТРЫМ­ЦЫ ТА­ЛЕ­НА­ВІ­ТАЙ МО­ЛА­ДЗІ, ДОБ­РА ЗНА­ЁМЫ НЕ ТО­ЛЬ­КІ БЕ­ЛА­РУС­КІМ ПРЫ­ХІ­ЛЬ­НІ­КАМ ОПЕ­РЫ.

ЁН СПЯ­ВАЕ НА НАЙ­БУЙ­НЕЙ­ШЫХ ПЛЯ­ЦОЎ­КАХ ЕЎРО­ПЫ: У РЫ­МЕ, БРУ­СЭ­ЛІ, ФРАН­КФУР­ЦЕ, ТЭЛЬ-АВІ­ВЕ, МАН­ПЕ­ЛЬЕ, ТРЫ­ЕСЦЕ, БРА­ЦІС­ЛА­ВЕ, ВАР­ША­ВЕ, ТА­ЛІ­НЕ. ІЛЛЯ — ЛАЎ­РЭ­АТ МІЖ­НА­РОД­НЫХ КОН­КУР­САЎ ВА­КА­ЛІС­ТАЎ У РАС­ІІ ДЫ ІТА­ЛІІ, СЛА­ВА­КІІ ДЫ АЎСТРЫІ, УДЗЕ­ЛЬ­НІК ЗНА­КА­МІ­ТЫХ МІЖ­НА­РОД­НЫХ ФЕС­ТЫ­ВА­ЛЯЎ. МІ­ЛЬ­ЁНЫ ТЭ­ЛЕ­ГЛЕ­ДА­ЧОЎ СА­ЧЫ­ЛІ ЗА ВЫ­СТУП­ЛЕН­НЯ­МІ БЕ­ЛА­РУС­КА­ГА СА­ЛІС­ТА Ў КОН­КУР­СЕ «ВЯ­ЛІ­КАЯ ОПЕ­РА» НА РАС­ІЙСКІМ КА­НА­ЛЕ «КУ­ЛЬ­ТУ­РА» І СТА­ЛІ ЯГО ПРЫ­ХІ­ЛЬ­НІ­КА­МІ.

 

 

Ілля, ці ма­юць да­чы­нен­не да му­зы­кі ва­шы ба­ць­кі, прад­стаў­ні­кі па­пя­рэд­ніх па­ка­лен­няў у ва­шай ся­м’і?

 

— Ма­ці, архі­тэк­тар па пра­фе­сіі, спя­ва­ла ў цар­коў­ным (пра­тэс­тан­цкім) хо­ры, рэ­пе­ты­цыі яко­га я лю­біў слу­хаць у дзя­цін­стве. Яна пе­рад­ала мне сваю лю­боў да му­зы­кі і тэ­атра. Ба­ць­ка слу­жыў са­ліс­там у хо­ры Бе­ла­рус­ка­га ра­дыё. Ён па­сту­піў у му­зыч­ную ву­чэ­ль­ню ў 35 га­доў, а да гэ­та­га ра­біў май­страм-чыр­во­над­рэў­шчы­кам. Пра­пра­ца­ваў у ака­дэ­міч­ным хо­ры Бе­ла­рус­ка­га тэ­ле­ба­чан­ня і ра­дыё пад кі­раў­ніц­твам Вік­та­ра Роў­ды не­ка­ль­кі га­доў, а по­тым ся­м’я пе­ра­еха­ла за мя­жу. У му­зыч­най шко­ле ву­чы­лі­ся і два ма­лод­шыя бра­ты — па кла­се акар­дэ­она і ві­ялан­чэ­лі. Ця­пер ма­лод­шы іграе ў ама­тар­скім аркес­тры. А ка­лі за­зі­раць у да­лё­кае мі­ну­лае, ве­даю: мой пра­пра­дзед быў за­пя­ва­лам у па­лку ў пе­ры­яд Пер­шай сус­вет­най вай­ны.

 

А ча­му вы не з’е­ха­лі з ся­м’ёй за мя­жу?

 

— Па­сту­піў у му­зыч­ную ву­чэ­ль­ню і за­стаў­ся ў Мін­ску. Ма­ім пед­аго­гам быў Ад­ам Мур­зіч, у яго за­йма­лі­ся ў свой час на­шы вя­ду­чыя май­стры сцэ­ны Алег Ме­ль­ні­каў, Ста­ніс­лаў Тры­фа­наў. Пер­шы кон­курс, які я вы­йграў яшчэ сту­дэн­там ву­чэ­ль­ні, — «Убе­льс­кая лас­таў­ка» ў Чэр­ве­ні.

 

По­тым бы­ла ву­чо­ба ў Ака­дэ­міі му­зы­кі і асіс­тэн­ту­ра-ста­жы­роў­ка ў кла­се на­род­на­га артыс­та Бе­ла­ру­сі Пят­ра Ры­ды­ге­ра. Ён мой дру­гі ба­ць­ка ў пра­фе­сіі. Я скон­чыў два кур­сы кан­сер­ва­то­рыі як ды­ры­жор-ха­ра­вік, а на трэ­цім па­чаў за­ймац­ца со­ль­ны­мі спе­ва­мі. Га­ды ў кан­сер­ва­то­рыі пра­ля­це­лі хут­ка. Ву­чыў­ся і па­ра­ле­ль­на пра­ца­ваў у Вя­лі­кім тэ­атры Бе­ла­ру­сі, ку­ды пры­йшоў як ста­жор з парт­ыяй Яўге­на Ане­гі­на. Я вы­кон­ваў яе ў вы­пус­кным спек­так­лі Опер­най сту­дыі, мя­не па­чу­лі і за­пра­сі­лі пра­спя­ваць Ане­гі­на на тэ­атра­ль­най сцэ­не — гэ­та быў апош­ні спек­такль пе­рад тым, як тэ­атр за­крыў­ся на рэ­стаў­ра­цыю.

 

З які­мі ця­пе­раш­ні­мі бе­ла­рус­кі­мі опер­ны­мі са­ліс­та­мі вы раз­ам вы­пус­ка­лі­ся?

 

— Мы пры­йшлі ў тэ­атр ад­на­ча­со­ва з Юрам Га­ра­дзец­кім. Ён спя­ваў Ула­дзі­мі­ра Лен­ска­га, а я — Ане­гі­на.

 

Ці мож­на ска­заць, што гэ­тая парт­ыя ад­на з ва­шых ка­рон­ных?

 

— Так. Гэ­та пер­шая знач­ная ро­ля, яна ста­іць для мя­не асаб­ня­ком. Ты­ту­ль­ная парт­ыя, якую ад­но­сяць да так зва­на­га «фрач­на­га рэ­пер­ту­ару». Яна па­тра­буе шмат­лі­кіх на­ма­ган­няў: у ёй ня­ма за што сха­вац­ца, і, ка­лі кры­ху не да­пра­ца­ваў, воб­раз атрым­лі­ва­ецца фар­ма­ль­ны. Да гэ­тай парт­ыі пе­ры­ядыч­на вяр­та­ешся, па­ста­янна пе­ра­асэн­соў­ва­еш. У да­да­так артыст, вы­кон­ва­ючы ро­лю ге­роя-арыс­так­ра­та, па­ві­нен умець ад­па­вед­на тры­мац­ца на сцэ­не.

 

Ня­даў­на пра­спя­ваў Ане­гі­на ў Вар­ша­ве ў спек­так­лі Ма­ры­юша Тры­лін­скі. Гэ­та бы­ло ад­на­ўлен­не яго па­ста­ноў­кі, якая доў­гія га­ды ка­рыс­та­ецца по­спе­хам. Спек­такль вы­ве­дзе­ны за межы эпо­хі, там шмат ці­ка­вых сцэ­ніч­ных ра­шэн­няў: Лен­скі з’яў­ля­ецца з па­тэ­фо­нам у ру­цэ, з жоў­ты­мі квет­ка­мі, у па­ру­сі­на­вым кас­цю­ме, а Ане­гін — у доў­гім чор­ным сур­ду­це. На сцэ­не пра­ца­ваў артыст мі­ман­су, які ўва­саб­ляў Ане­гі­на ў ста­рас­ці, ён быў сі­вы, з вы­бе­ле­ных тва­рам, у фра­ку по­пе­ль­на­га ко­ле­ру, і гля­дзеў збо­ку на тое, што ад­бы­ва­ецца. У гэ­тай акту­алі­за­ва­най па­ста­ноў­цы ўсё бы­ло ў ме­ру і да­рэ­чы. Мы па­каз­ва­лі спек­такль у Поль­шчы, а за­тым ён быў прад­стаў­ле­ны ў Ду­баі.

 

Го­лас — гэ­та та­лент, пер­ша­па­чат­ко­ва да­дзе­ны аб­ра­ным, ці ўсё ж вы­нік, які мож­на атры­маць, па­ста­віў­шы пе­рад са­бой мэ­ту і ўпар­та пра­цу­ючы?

 

— Кож­ны з нас мае інды­ві­ду­аль­ны го­лас, якім мы ка­рыс­та­емся пры ста­сун­ках. Але го­лас пеў­чы — пе­ра­ка­на­ны ў гэ­тым! — адзін з да­роў, да­дзе­ных звыш.

 

Вы вы­кон­ва­еце лі­рыч­ныя ба­ры­то­на­выя парт­ыі. Якія з іх для вас са­мыя лю­бі­мыя, да­ра­гія? Ці ёсць во­пыт пра­цы з дра­ма­тыч­ным рэ­пер­ту­арам?

 

— Не ўяў­ляю ся­бе па-за спе­ва­мі, та­му люб­лю ўсе свае парт­ыі. Мае ге­роі вель­мі роз­ныя: Ане­гін і Ялец­кі, Ра­берт і Жэр­мон, Міз­гір, Сі­ль­віа... Не так да­ўно ад­бы­ла­ся опе­ра «Ба­ге­ма», дзе я ўпер­шы­ню вы­кон­ваю парт­ыю Мар­се­ля. Бы­ло ве­ль­мі ці­ка­ва пра­ца­ваць з рэ­жы­сё­рам-па­ста­ноў­шчы­кам Аляк­сан­драм Ці­тэ­лем. Ён па­тра­ба­ваў ад нас увесь час кан­так­та­ваць з іншы­мі пер­са­на­жа­мі. Ве­даць, хто што спя­вае, і на гэ­та рэ­ага­ваць, каб на сцэ­не атры­маў­ся ды­ялог, а не на­бор ма­на­ло­гаў і рэ­плік, не звя­за­ных па­між са­бой. Рэ­жы­сёр па­тра­ба­ваў існа­ваць у пра­па­на­ва­ных аб­ста­ві­нах, пра­пра­цоў­ваць ло­гі­ку ўчын­каў свай­го ге­роя, вы­бу­доў­ваць унут­ра­ную бі­ягра­фію. У сла­бых пер­са­на­жах шу­каць моц­ныя ба­кі, у моц­ных — сла­быя. Бо ня­ма ха­рак­та­раў чор­ных ці бе­лых, у кож­ным ёсць ком­плекс роз­ных якас­цей, звы­чак, схі­ль­нас­цей. І гэ­тае раз­умен­не ад­ра­зу над­ае рэ­ль­еф воб­ра­зам, якія ства­ра­юць на сцэ­не артыс­ты.

 

Не ма­гу ска­заць, што не сплю па на­чах з-за та­го, як вы­ка­наў ці не вы­ка­наў тую ці іншую парт­ыю. Мая лю­боў — роў­ная, спа­кой­ная, па­ўна­вод­ная ра­ка. Дра­ма­тыч­ны го­лас мо­жа са­бе да­зво­ліць спя­ваць з над­ры­вам, «на раз­рыў», на мя­жы, у яго на тое ха­пае маг­чы­мас­цей. Лі­рыч­ны го­лас та­кі­мі ўлас­ці­вас­ця­мі не ва­ло­дае, але ў яго ёсць ды­япа­зон, дзе ён бо­льш вы­раз­ны, ці­ка­вы, пе­ра­ка­наў­чы, дзе ён мо­жа прад­эман­стра­ваць бо­льш дэ­та­ляў, ад­цен­няў, тон­кія мо­ман­ты, якія здо­ль­ны па­ка­заць і аб­ыграць. А дра­ма­тыч­ны го­лас мо­жа гэ­тым тон­кас­цям не даць ра­ды.

 

Пра­ўда, не­ка­ль­кі га­доў та­му я пры­маў удзел у па­ста­ноў­цы спек­так­ля «Плашч» Пу­чы­ні, што ад­бы­ла­ся ў На­цы­яна­ль­най опе­ры Ман­пе­лье. Я спя­ваў Мі­ке­ле — парт­ыю для дра­ма­тыч­на­га ба­ры­то­на, я б ска­заў «на вы­раст», з якой, тым не менш, ня­дрэн­на спра­віў­ся.

 

Гэ­та бы­ла акту­алі­за­ва­ная вер­сія? Як вы ў пры­нцы­пе ста­ві­це­ся да акту­алі­за­цыі?

 

— Па­ста­ноў­ку ажыц­цяў­ля­ла Ма­ры Эф Сі­не­роль — ма­ла­дая, пер­спек­тыў­ная опер­ная і кі­на­рэ­жы­сёр­ка, якая су­пра­цоў­ні­чае з вя­ду­чы­мі еўра­пей­скі­мі тэ­атра­мі. Спек­такль меў шмат рэ­жы­сёр­скіх зна­хо­дак, ма­гут­ны дра­ма­тыч­ны пад­тэкст, ці­ка­вую сцэ­наг­ра­фію. Артыс­ты пра­ца­ва­лі не то­ль­кі на сцэ­не — нас зды­ма­лі і на ві­дэ­ака­ме­ры, у тым лі­ку ў ба­сей­не, пад ва­дой, ра­бі­лі буй­ныя пла­ны.

 

Я зна­хо­дзіў­ся на сцэ­не ўвесь час, хоць гэ­та не пра­пі­са­на ў парт­ыту­ры. У ды­ры­жо­ра Ра­ні Ка­ль­дэ­ро­на, пры­хі­ль­ні­ка тра­ды­цый­на­га пад­ыхо­ду, і рэ­жы­сёр­кі ўзні­ка­лі су­р’ёз­ныя дыс­ку­сіі з на­го­ды акту­алі­за­цыі. Ды­ры­жор быў пе­ра­ка­на­ны: у опер­най па­ста­ноў­цы не­абход­на рас­кры­ваць за­ду­му кам­па­зі­та­ра. Рэ­жы­сёр­ка, на­адва­рот, лі­чы­ла: мы па­він­ны пе­ра­асэн­соў­ваць тое, што на­пі­са­на.

 

Мне та­кі во­пыт пра­цы пад­аўся ці­ка­вым. Ду­маю, каб да­нес­ці звы­ші­дэю мас­тац­ка­га тво­ра да су­час­на­га гле­да­ча, у пэў­най сту­пе­ні мож­на да­пус­каць інтэр­вен­цыі ў лі­та­ра­ль­ны тэкст. Ка­лі мы мя­ня­ем фор­му, але ня­змен­ным за­ста­ецца змест, як у «Плаш­чы», та­ды гэ­та апраў­да­на. Мы жы­вем у эпо­ху ві­зу­алі­за­цыі і па­ска­рэн­ня тэм­паў. За­ста­ецца менш сіл і ча­су на тое, каб за­ймац­ца асэн­са­ван­нем уба­ча­на­га, пра­чы­та­на­га, рэ­флек­са­ваць.

 

Та­му, да­рэ­чы, кож­на­му па­ка­лен­ню ве­ль­мі важ­на да­кра­нац­ца да кла­сі­кі, ад­кры­ваць яе для ся­бе, зда­бы­ва­ючы веч­нае і ў той жа час акту­аль­нае. І для гэ­та­га ў су­час­най рэ­жы­су­ры ёсць ад­па­вед­ныя інстру­мен­ты. Але акту­алі­за­цыя кла­сі­кі дзе­ля та­го, каб пе­ра­крэс­ліць веч­нае і зра­біць доб­ры хэ­пе­нінг, каб гля­дзе­ла­ся кід­ка і бы­ло ў трэн­дзе, іна­ва­цыя дзе­ля іна­ва­цыі, каб чым­сь­ці здзі­віць, — гэ­та ве­ль­мі сум­на. Ска­ма­ро­хі, на­паў­аго­ле­ныя дзяў­чы­ны, сэк­су­аль­ны пад­тэкст — гэ­та ўжо прад­ка­за­ль­на і не ці­ка­ва пуб­лі­цы. Бы­ва­юць та­кія па­ста­ноў­кі, у якіх усё рэ­жа слых і во­ка і не за­ста­ецца ні­чо­га ад жы­во­га ма­тэ­ры­ялу, ка­лі ві­даць, што за­блу­ка­лі ўсе. У та­кім ха­осе ўсё пе­ра­ўтва­ра­ецца ў скла­да­на вы­тлу­ма­ча­ль­ныя эфек­ты, якія рэ­жы­сёр раз­умее, але гля­дач за тры га­дзі­ны не мо­жа іх рас­шыф­ра­ваць.

 

Але зда­ра­юцца надзвы­чай ці­ка­выя акту­алі­за­цыі, як, на­прык­лад, «Фаўст», па­стаў­ле­ны рэ­жы­сё­рам Стэ­фа­на Пода ў Тэль-Аві­ве ў ма­дэр­ніс­цкім клю­чы. З шы­коў­ны­мі іта­ль­янскі­мі кас­цю­ма­мі, ці­ка­вым свет­ла­вым ра­шэн­нем і сцэ­наг­ра­­фіяй. У гэ­тых умо­вах аб­са­лют­на кам­фор­тна пра­ца­ваць, усё зра­зу­ме­ла і ла­гіч­на. І гле­да­чы за­да­во­ле­ныя. Не­ка­то­рыя ж за­над­та су­час­ныя па­ста­ноў­кі пуб­лі­ка ўспры­мае ха­лад­на­ва­та і сы­хо­дзіць у ся­рэ­дзі­не спек­так­ля. Іта­ль­янцы, на­прык­лад, не лю­бяць гэ­тых усіх на­ва­цый па­ўноч­най Еўро­пы, яны лю­бяць па­слу­хаць і аца­ніць га­ла­сы, раз­уме­ючы сю­жэт і гіс­та­рыч­ную эпо­ху. З тра­ды­цый­ных па­ста­но­вак мне за­пом­ні­лі­ся «Вер­тэр» Мас­нэ ў Тэ­атры Вер­дзі ў Тры­есце і «Лу­іза Мі­лер» Вер­дзі ў Ту­ры­не, якую ад­на­ўляў рэ­жы­сёр Дзя­ніс Крыф. У та­кой лёг­ка інтэр­прэ­та­ва­най аб­ста­ноў­цы бы­ло зруч­на і пры­емна па­пра­ца­ваць.

 

У якой сту­пе­ні важ­на для опер­на­га спе­ва­ка мець імпрэ­са­рыа? І ці ёсць імпрэ­са­рыа ў вас?

 

— Важ­на. Ма­ла якія спе­ва­кі сён­ня ро­бяць па­спя­хо­вую ка­р’е­ру без аген­цтва. Мой па­пя­рэд­ні імпрэ­са­рыа сам знай­шоў мя­не па­сля кон­кур­су, які я вы­йграў у Сла­ва­кіі. Не­ка­ль­кі га­доў мы з ім пра­ца­ва­лі, але на­ша су­пра­цоў­ніц­тва не ака­за­ла­ся та­кім плён­ным, як ха­це­ла­ся б. А по­тым па­зна­ёміў­ся з ма­ім ця­пе­раш­нім імпрэ­са­рыа — пад­час кон­кур­су Competizione dell`Opera, фі­нал яко­га пра­хо­дзіў у бе­ла­рус­кім Вя­лі­кім тэ­атры. Ён пра­ца­ваў у скла­дзе жу­ры. Мы ве­ль­мі хут­ка па­сяб­ра­ва­лі. На­шай су­пра­цай я за­да­во­ле­ны.

 

Ку­ды ру­ха­ецца опе­ра сён­ня? Гэ­та ўзы­хо­джан­не ці на­адва­рот?

 

— Я ба­чу ў све­це роз­нас­кі­ра­ва­ныя тэн­дэн­цыі. З ад­на­го бо­ку, ва ўсіх кра­інах ідзе зра­зан­не дзяр­жаў­ных суб­сі­дый на му­зыч­ны тэ­атр. З інша­га бо­ку, опе­ра вы­хо­дзіць на не­тра­ды­цый­ныя для ся­бе пля­цоў­кі, дзе ад­бы­ва­ецца яднан­не опер­на­га мас­тац­тва, кі­не­ма­тог­ра­фа, су­час­най му­зы­кі і тан­ца. Ду­маю, ідзе да­лей­шае раз­віц­цё мас­тац­тва опе­ры, ня­гле­дзя­чы на­ват на тое, што фі­нан­са­ван­не пры­кмет­на зні­зі­ла­ся. А ры­нак — у Еўро­пе ён роз­ны. Ве­даю, у Іта­ліі і Гер­ма­ніі доб­рая на­паў­ня­ль­насць гля­дзе­ль­ных за­лаў. На­прык­лад, з шас­ці па­ка­заў опер «Лу­іза Мі­лер» і «Вер­тэ­ра» тры-ча­ты­ры спек­так­лі бы­лі аншла­га­выя, на астат­ніх за­ла бы­ла за­поў­не­ная на 80 ад­сот­каў. Гэ­та ве­ль­мі доб­рыя ліч­бы. У Тэль-Аві­ве ўсе па­ста­ноў­кі пра­йшлі з аншла­га­мі. Упэў­не­ны, што бу­ду­чы­ня ў опе­ры ёсць.

 

Вы пер­шым з бе­ла­рус­кіх опер­ных спе­ва­коў пры­ня­лі ўдзел у па­пу­ляр­ным пра­екце «Вя­лі­кая опе­ра» на рас­ійскім ка­на­ле «Ку­ль­ту­ра». Хто за­пра­сіў вас ту­ды?

 

— Гэ­та пры­емны ўспа­мін і ці­ка­вы ад­рэ­зак твор­ча­га жыц­ця. Яшчэ да «Вя­лі­кай опе­ры» мы па­сяб­ра­ва­лі з ды­ры­жо­рам Ула­дзі­мі­рам Іва­на­ві­чам Фе­да­се­евым і яго Вя­лі­кім сім­фа­ніч­ным аркес­трам. У нас ад­бы­ло­ся не­ка­ль­кі ці­ка­вых пра­ектаў: на­ва­год­ні кан­цэрт у за­ле імя Чай­коў­ска­га ў Мас­кве, кан­цэрт «Пес­ні ва­енных га­доў» у Зя­лё­ным тэ­атры на ВДНГ у го­нар Дня Пе­ра­мо­гі: я з за­да­ва­ль­нен­нем вы­ка­наў «Зям­лян­ку», «Жу­раў­лі», «Бя­ры шы­нель, па­йшлі да­моў», «На без­ы­мен­най вы­шы­ні», ду­этам з Ва­сі­лі­сай Бяр­жан­скай «Ве­чар на рэ­йдзе». З аркес­трам пад кі­раў­ніц­твам Фе­да­се­ева я вы­ка­наў кан­та­ту «Мас­ква» ля сцен хра­ма Хрыс­та Зба­ві­це­ля.

 

Мы так­са­ма сяб­ру­ем з Фа­біа Мас­тран­джэ­ла, яко­га на­зы­ва­юць «са­мым вя­до­мым іта­ль­янскім ды­ры­жо­рам у Рас­іі». На пра­ця­гу не­ка­ль­кіх се­зо­наў Фа­біа пры­маў удзел у тэ­ле­пра­екце «Вя­лі­кая опе­ра» — быў сяб­рам жу­ры і га­лоў­ным ды­ры­жо­рам аркес­тра. У нас з ім пра­йшлі кан­цэр­ты ў Но­ва­сі­бір­скай фі­лар­мо­ніі, Мас­коў­скай фі­лар­мо­ніі, фес­ты­валь «Кла­сі­ка над Вол­гай», у якім удзе­ль­ні­ча­лі фі­на­ліс­тка «Вя­лі­кай опе­ры» Ва­сі­лі­са Бяр­жан­ская і пе­ра­мож­ца трэ­ця­га се­зо­на Сал­та­нат Ахме­та­ва. Па­ўсюль нас ве­ль­мі доб­ра пры­ма­лі.

 

Ве­ль­мі моц­ны ўспа­мін на ўсё жыц­цё за­стаў­ся ад ста­сун­каў з Але­най Ва­сі­ль­еўнай Аб­раз­цо­вай. Ка­лі пра­ца­ва­лі над «Вя­лі­кай опе­рай», яна ка­за­ла: «Ілля, ча­кай, бу­дзем у Мін­ску спя­ваць «Пі­ка­вую да­му»». Пра­гра­ма за­піс­ва­ла­ся ў ліс­та­па­дзе, а ў снеж­ні мы па­він­ны бы­лі вы­сту­паць у спек­так­лі на бе­ла­рус­кай сцэ­не. Ужо вы­йшла афі­ша, але спя­вач­кі не ста­ла.

 

Вы згад­ва­лі пра вы­ка­нан­не ва­енных пе­сень. У якой сту­пе­ні лёг­ка ці, на­адва­рот, скла­да­на вы пе­ра­клю­ча­еце­ся з ад­на­го жан­ру на дру­гі?

 

— Су­р’ёз­ныя эстрад­ныя пес­ні вы­кон­ваць ня­прос­та — ня­ма ча­су раз­ва­руш­вац­ца, ёсць ча­ты­ры хві­лі­ны, каб рас­па­вес­ці не­вя­лі­кую гіс­то­рыю ду­шы. І тут так­са­ма трэ­ба не­шта ў са­бе шу­каць, да­ста­ваць з глы­бі­ні сэр­ца, бо без гэ­та­га лю­дзі не бу­дуць ця­бе слу­хаць. Глы­бі­ня стаў­лен­ня спе­ва­ка да та­го, што ён вы­кон­вае, ад­чу­ва­ецца ад­ра­зу — ці ёсць у ча­ла­ве­ка, што ска­заць слу­ха­чам, або яму лепш устры­мац­ца. У 2010 го­дзе я стаў пе­ра­мож­цам Пер­ша­га кон­кур­су ва­ка­ліс­таў імя Мус­лі­ма Ма­га­ма­ева. Вы­йграў, на­пэў­на, бо тра­піў на ідэ­аль­ны для мя­не кон­курс і быў цал­кам у сва­ёй та­лер­цы — опер­ны спя­вак, што лю­біць кла­січ­ную эстра­ду, якую яшчэ на­зы­ва­юць са­вец­кай.

 

Ча­сам слу­ха­еш, як спя­ва­юць Клаў­дзія Шу­ль­жэн­ка, Ле­анід Уцё­саў, і не мо­жаш ад­арвац­ца. Што ў іх вы­ка­нан­ні так за­ча­роў­вае слу­ха­чоў?

 

— Ка­лі ка­жаш ад ся­бе і пра ся­бе, пра свае па­чуц­ці, гэ­та ад­ра­зу пры­цяг­вае ўва­гу. Як, на­прык­лад, не­ка­лі Аляк­сандр Вяр­цін­скі або Марк Бер­нэс. Ча­ла­век мо­жа вы­кла­даць дзя­сят­кі ці со­тні ці­ка­вых на­ву­ко­вых фак­таў, якія ён па­чуў, на­прык­лад, на ка­на­лах Natural-TV ці Discovery Science, але гу­тар­ка бу­дзе не­ці­ка­вай. А ка­лі ён дзе­ліц­ца ўлас­ны­мі пе­ра­жы­ван­ня­мі — тут ёсць алхі­мія. У пес­ні так­са­ма без гэ­та­га не­ль­га, та­ле­на­ві­та зроб­ле­на тое, што вы­клі­кае рэ­ха, вод­гук у ду­шы, ка­лі гля­дач вы­хо­дзіць па­сля кан­цэр­та ўзру­ша­ны. А ка­лі артыст вы­хо­дзіць на сцэ­ну «пус­ты», на­ўрад ці ён кра­не гле­да­ча.

 

Хто­сь­ці з вя­лі­кіх ка­лі­сь­ці пі­саў, што да 30 га­доў муж­чы­на бя­рэ, а па­сля 30 па­чы­нае ад­да­ваць све­ту. Ці зго­да?

 

— Сап­раў­дны пра­фе­сі­янал ву­чыц­ца ўсё жыц­цё. Опер­ныя спе­ва­кі ў та­кім уз­рос­це «на­бі­ра­юць», на­бы­ва­юць май­стэр­ства і ўдас­ка­на­ль­ва­юць го­лас — гэ­та сто ад­сот­каў. Ад­ам Асма­на­віч Мур­зіч ка­заў мне ня­даў­на, што і пед­аго­гі ву­чац­ца ўсё жыц­цё — на­прык­лад, ка­лі ся­дзяць у жу­ры на кон­кур­сах, слу­ха­юць дзя­цей, на­зі­ра­юць, як пра­цу­юць іншыя пед­аго­гі. Але трыц­цаць га­доў — гэ­та та­кі ўзрост, ка­лі з’яў­ля­ецца ся­м’я, і трэ­ба ад­каз­ваць не то­ль­кі за ся­бе.

 

Ці на­ву­ча­юцца му­зы­цы ва­шы дзе­ці?

 

— Сын за­йма­ецца ў гім­на­зіі-ка­ле­джы пры Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі на ад­дзя­лен­ні ха­ра­во­га ды­ры­жы­ра­ван­ня, спя­вае ў хо­ры хлоп­чы­каў гім­на­зіі — там­са­ма, дзе і я спя­ваў ка­лі­сь­ці. Іх хор ужо вы­сту­паў на кан­цэр­це з на­го­ды ўру­чэн­ня прэ­міі «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не». Сын уваж­лі­ва слу­хае, ка­лі я за­йма­юся ва­ка­лам з яго ма­май, і на­ват ча­сам спра­буе пад­пя­ваць. Апроч му­зы­кі, Лу­ка вель­мі лю­біць ма­тэ­ма­ты­ку, у яго доб­ра ідзе пра­ца з ліч­ба­мі. Нам хо­чац­ца, каб ён знай­шоў сваю сця­жы­ну, а мы бу­дзем да­па­ма­гаць яму і гля­дзець, да ча­го ў яго ля­жыць сэр­ца. А па­куль ён дзі­ця і не зу­сім яшчэ раз­умее, ку­ды імкнуц­ца, мы да­ем яму ба­за­вую i спе­цы­яль­ную му­зыч­ную ад­ука­цыю, са­мую леп­шую, якая ёсць у нас у кра­іне на да­дзе­ны мо­мант. Да­чка Алі­вія, па­куль яшчэ да­школь­­ні­ца, за­йма­ецца кла­січ­ным тан­цам.

 

Якой лі­та­ра­ту­ры вы ад­да­яце пе­ра­ва­гу? Ці ёсць лю­бі­мыя аўта­ры?

 

— Ге­сэ, Бул­га­каў, Да­ста­еўскі. Пра­ўда, не так шмат чы­таю, як ха­це­ла­ся б. Ды і са­цы­яль­ныя сет­кі не дрэм­люць. Спа­чат­ку ты чы­та­еш іх, а по­тым яны ця­бе.

 

Рас­па­вя­дзі­це пра ва­шы лю­бі­мыя га­ра­ды і кра­іны.

 

— Ду­маю, нас пры­цяг­ва­юць не га­ра­ды, а ўспа­мі­ны і ўра­жан­ні, якія мы там пе­ра­жы­лі. Пад­аба­ецца Мюн­хен — у мя­не там жы­вуць сяб­ры. З за­да­ва­ль­нен­нем успа­мі­наю Ман­пе­лье з яго­ным во­да­рам мо­ра, тра­вы, квіт­не­ючых ві­наг­рад­ні­каў. Ці­ка­вы го­рад Брэ­генц, дзе я так­са­ма пра­ца­ваў. І, вя­до­ма, дом, Мінск — мая ра­дзі­ма з усі­мі яе плю­са­мі і... плю­са­мі.  

Вольга Савіцкая