Раз­мо­вы на кух­ні. Сэ­канд ці не?

№ 4 (421) 01.04.2018 - 01.01.2005 г

«Час сэканд-хэнд» паводле Святланы Алексіевіч у Мінскім абласным драматычным тэатры (М­аладзечна)
Афі­ша дра­ма­тыч­на­га тэ­атра з Ма­ла­дзеч­на па­куль што не па­тра­піць пры­ва­біць сап­раў­дна­га тэ­атра­ла. Яна скла­да­ецца з ка­ме­дый і тра­гі­ка­ме­дый «Пры­га­жу­ні», «Ну вы да­яце», «Бан­кет», «Вак­зал на тра­іх»...

Ся­род спек­так­ляў амур­на-бан­кет­най тэ­ма­ты­кі вы­лу­ча­ецца да­ку­мен­та­ль­ная дра­ма «Час сэ­канд-хэнд» па­вод­ле ад­на­ймен­най кні­гі Свят­ла­ны Алек­сі­евіч, якую па­ста­віў мас­тац­кі кі­раў­нік тэ­атра Ва­ле­рый Ані­сен­ка. Па­сля мо­нас­пек­так­ля «Ды­ры­жор» Ле­она Агу­лян­ска­га ва ўлас­ным вы­ка­нан­ні рэ­жы­сёр вы­ра­шыў звяр­нуц­ца да тэк­сту Но­бе­леў­скай лаў­рэ­аткі, які ста­но­віц­ца ўсё бо­льш па­пу­ляр­ным.

 

«Час сэ­канд-хэнд» — як і кож­ны да­ку­мен­та­ль­ны ма­тэ­ры­ял — вы­ма­гае піль­­най рэ­жы­сёр­скай ува­гі. Як рас­па­вес­ці без па­фа­су не­пры­ду­ма­ныя гіс­то­рыі пра на­ша ка­лек­тыў­нае мі­ну­лае? Час­та гэ­та вы­ра­ша­ецца ад­цяг­не­нас­цю акцё­ра ад ро­лі. На ма­ла­дзе­чан­скай сцэ­не дыс­тан­цыі амаль ня­ма, але і па­фа­су так­са­ма. Рэ­жы­сё­ру і акцё­рам уда­ло­ся рас­ка­заць пра стра­ча­ную кра­іну і ма­ры не­пра­ду­зя­та, без над­ры­ву.

 

Пра час, ка­лі то­ль­кі па­ча­лі бу­да­ваць Са­вец­кі Са­юз, на­гад­ва­юць кад­ры кі­на­х­ро­ні­кі і кан­струк­ты­віс­цкія кар­ка­сы ку­боў (мас­так Андрэй Жы­гур). Гэ­та тры­бу­ны, з якіх вяш­ча­юць пра­ва­ды­ры і на­род, ба­ры­ка­ды, ка­лі га­вор­ка ідзе пра гра­ма­дзян­скія вой­ны. Ся­род шмат­знач­ных ку­боў — ча­тыр­нац­цаць акцё­раў, што апа­вя­да­юць пра мі­ну­лае/бу­ду­чае. Пра цёт­ку Олю, якая му­сі­ла пі­саць да­но­сы, каб жыць, — як і ўсе. Пра Мас­кву, што зра­бі­ла­ся ве­ль­мі бруд­най і «не­йкай не та­кой». Пра ла­гер­нае па­ка­лен­не, якое пі­ло і спі­ва­ла­ся. І кра­іну пе­ра­тва­ры­лі ў су­пер­мар­кет. І ві­на­ва­тыя не то­ль­кі Гар­ба­чоў і Ель­цын. І трэ­ба не­шта ра­біць.

 

Гэ­тыя гіс­то­рыі вы, на­пэў­на, ужо дзе­сь­ці чу­лі: іх за­ўсё­ды хто­сь­ці рас­каз­вае за ста­лом і бу­дзе рас­каз­ваць. «Дзя­куй Хруш­чо­ву! Гэ­та пры ім мы атры­ма­лі аса­біс­тыя кух­ні, дзе мож­на бы­ло ла­яць ула­ду», — з усмеш­кай па­ве­да­мяць нам са сцэ­ны. Інтым­на, але па-дзі­ця­ча­му на­іўна, з пі­янер­скім за­па­лам ге­роі збі­ра­юць до­ка­зы та­му, доб­ра ці дрэн­на жы­ло­ся за са­вец­кім ча­сам. Але спра­ча­юцца яны на кух­нях. Бо ра­дзі­ма — ма­ці, дзя­ду­ля — Ле­нін, усе сва­які, усе homo soveticus. Спек­такль як ад­на вя­лі­кая ку­хон­ная раз­мо­ва — экс­прэ­сіў­ная, але ве­ль­мі лі­рыч­ная, як і бо­ль­шасць ад­абра­ных для спек­так­ля гіс­то­рый.

 

Ме­лад­ра­ма­тыч­ныя і на­ста­ль­гіч­ныя нот­кі да­да­юць і пес­ні, якія артыс­ты вы­кон­ва­юць жыў­цом: «Из­гиб ги­та­ры жел­той», «Про­ща­ние», «То­ва­рищ пес­ня», «Мос­ква май­ская» (му­зыч­нае афар­млен­не Дзя­ні­са Феш­чан­кі). Што ка­му­ніс­тыч­ныя, што апа­зі­цый­ныя, яны на­гад­ва­юць: уз­орны кам­са­мо­лец мог быць фа­на­там Вы­соц­ка­га. Дэ­ві­зы ча­су сцёр­тыя — ге­роі мар­шы­ру­юць, як на па­ра­дах ці мі­тын­гах, з бе­лы­мі тран­спа­ран­та­мі. Там, дзе па­він­ны быць парт­рэ­ты пра­ва­ды­роў і ма­ты­ва­цый­ныя ло­зун­гі, ужо (аль­бо яшчэ) ні­чо­га ня­ма. Ці зна­чыць гэ­та, што мож­на на­пі­саць сваю гіс­то­рыю?

 

Свет­лая бу­ду­чы­ня сцвяр­джа­ецца фі­на­ль­най пес­няй, дзе на пы­тан­не «Час сэ­канд?» — ад­каз­ва­юць: «Не!» Але... не та­ды ці не ця­пер? Зда­ва­ла­ся, на пра­ця­гу ўся­го спек­так­ля нам да­во­дзі­лі, што «час сэ­канд-хэнд» — гэ­та стан, з яко­га ня­лёг­ка вы­хо­дзіць. Мы саб­ра­лі­ся, як мо­ві­ла ге­ра­іня, «раз­ві­тац­ца з са­вец­кай бу­ду­чы­няй» і па­спра­ба­ваць «сум­лен­на вы­слу­хаць усіх удзе­ль­ні­каў са­цы­яліс­тыч­най дра­мы». Ад­нак ра­біць гэ­та­га ча­му­сь­ці не ха­це­ла­ся. Ха­це­ла­ся яшчэ раз па­слу­хаць пес­ню пра «ки­пу­чую, мо­гу­чую Мос­кву» і кам­са­мо­ль­цаў, уя­віць Чыр­во­ную плош­чу, су­ве­нір­ныя кра­мы, на­тоў­пы ту­рыс­таў-кі­тай­цаў ка­ля іх… Па­ра­змаў­ляць пра ўла­ду на кух­ні. Пан­аста­ль­га­ваць. Але ці дзе­ля гэ­та­га рас­па­чы­на­лі га­вор­ку пра раз­ві­тан­не?

 

Усцеш­на, што з над­ыхо­дам вяс­ны тэ­атр на ча­ле з но­вым мас­тац­кім кі­раў­ні­ком Ва­ле­ры­ем Ані­сен­кам уз­яў курс на ад­на­ўлен­не свай­го жыц­ця. І ў гэ­тым сэн­се «Час сэ­канд-хэнд» — этап­ны спек­такль.  

Анас­та­сія Ва­сі­ле­віч