Сцеж­кі ў свет

№ 4 (421) 01.04.2018 - 01.01.2005 г

«Рэвізор» Мікалая Гогаля ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы
Мікіта Зносак з «Тутэйшых» здзейсніў-такі сваю сімпатыю да Насты Пабягунскай. І перш як за чырвонаю навалаю абодвух скінулі ў апраметную сцэнічнага трума, іх таемны нашчадак убачыў свет ды здолеў уратавацца і выбіцца ў гараднічыя дзесьці пад самай сталіцай. Артыст Віктар Манаеў уваскрашае памяць пра Мікіту са спектакля «Тутэйшыя».

У ства­рэн­ні тэ­атра­ль­на­га бес­тсе­ле­ра Мі­ка­лая Пі­ні­гі­на ўдзе­ль­ні­чаў мас­так Ба­рыс Гер­ла­ван. Ён пра­па­на­ваў сцэ­наг­ра­фіч­нае вы­ра­шэн­не ў вы­гля­дзе фа­са­даў уз­буй­не­ных бат­лей­ка­вых скры­няў — та­кім чы­нам вы­ка­наў­цы са­мі на­гад­ва­лі жы­вых бат­ле­яў. У «Рэ­ві­зо­ры» мас­так Ма­ры­ус Яцоў­скіс уста­ля­ваў не­шта ся­рэд­няе між ка­роў­ні­кам і маў­за­ле­ем з тра­фа­рэт­ны­мі ля­бе­дзь­ка­мі на бла­кіт­ных ва­ро­тах. Збу­да­ван­не па­ўстае ад­на­ча­со­ва і ві­дзе­жай зня­ве­ча­най бат­лей­кі, 

і на­гад­вае то гвал­тоў­на ад­бу­да­ва­ны кас­цёл, то кі­ну­ты вай­ско­вы аб’ект. Аль­бо па-на­ша­му, па-су­час­на­му ад­рэс­таў­ра­ва­ную бра­му-му­ра­ван­ку, чым пад­дае спа­ку­сы зга­даць пра бра­му не­ўмі­ру­час­ці (меў­ся на ўва­зе та­кі аб’ект у вя­до­мым спек­так­лі ку­па­лаў­скай сцэ­ны) для пер­са­на­жаў дра­ма­тур­га Го­га­ля, якія ад­каз­на па­ра­зу­ме­лі­ся, па­ла­дзі­лі і па­га­дзі­лі­ся з па­тра­ба­ван­ня­мі рэ­жы­сё­ра Пі­ні­гі­на. Гэта сведчыць, што інтэр­прэ­та­цый­ны рэ­жы­сёр­скі тэ­атр, ня­гле­дзя­чы на пер­фар­ма­тыў­ныя пра­кты­кі, яшчэ да­лё­кі ад ска­нан­ня. А ды­хае эка­ном­на хі­ба та­му, што па­трап­ляе ўслу­хоў­вац­ца ў час.

 

Пер­са­на­жы Го­га­ля дзей­ні­ча­юць у ідэ­аль­най пра­сто­ры ка­му­на­ль­на­га га­рад­ско­га пад­па­рад­ка­ван­ня: усё шэ­ра, чыс­та, го­ла. Тра­ва або рас­лі­на ў во­ка не ле­зе — ані фі­ку­сам, ані ка­ноп­ля­мі. Зя­ле­ні­ва з’яўля­ецца ў сцэ­не лаз­ні, дзе Га­рад­ні­чы аб­вяш­чае сваю над­та не­пры­емную звес­тку — ссох­лым да ста­ну ве­ні­каў, ды на бан­ке­це ў го­нар Хлес­та­ко­ва — у вы­гля­дзе гур­коў, асу­джа­на за­ка­та­ных па сло­іках по­бач з та­мат­наю чыр­ван­ню. На­ту­ра­ль­нае, яркае, жыц­ця­дай­нае — пад кан­тро­лем. Сцэ­ніч­ную пля­цоў­ку — як сцеж­ку ў свет — аб­мя­жоў­вае ста­рас­вец­кі элек­трыч­ны слуп з па­рца­ля­на­вы­мі ку­бач­ка­мі іза­ля­цыі, а так­са­ма звык­лая га­рад­ская не­да­бу­доў­ля — ве­жы-вы­шкі з па­тар­ча­ка­мі арма­ту­ры. Ска­са­ву­рыў­шы­ся на гля­дзе­ль­ню, ту­ды пад­ыма­юцца па­лі­цэй­скія Ву­ха­вёр­таў і Свіс­ту­ноў у вы­ка­нан­ні Па­ўла Астра­ву­ха і Па­ўла Па­ўлю­ця — так зва­ныя сі­ла­ві­кі. Зрэш­ты, па­мяр­ку­ем пра гэ­тых хлоп­цаў па аб­ыхо­джан­ні Га­рад­ні­ча­га: той штур­хае іх на­гою ў гру­дзі. А са­мі яны по­рстка аб­слу­гоў­ва­юць бан­ке­ты, ця­га­юць ста­ліч­на­му інког­ні­ту ван­ну, ка­ра­юць да кры­ві кар­чом­на­га афі­цы­янта... Ро­бяць. Ста­ра­юцца.

 

Ася­род­дзе пад­па­рад­куе са­бе ча­ла­ве­чыя ад­мет­нас­ці: вы­гляд, дум­кі, мо­ву. Ча­ла­век-прад­укт прад­ка­за­ль­ны: ту­тэй­шыя апра­на­юцца ў пад­обныя двух­бор­т-

ныя пі­ль­ча­кі, ша­лё­на мо­ляц­ца, пе­ра­маў­ля­юцца тра­сян­каю, над якой за­ўваж­на па­пра­ца­ва­ла пе­ра­клад­чы­ца Ма­рыя Пуш­кі­на. Пра­ўда, вы­біт­нае ва­ло­дан­не лі­та­ра­тур­най бе­ла­рус­кай не за­мі­нае хіп­ста­ру Хлес­та­ко­ву па­чу­вац­ца й за­ста­вац­ца мы­ль­най бур­бал­кай, але вы­ка­нан­не ро­лі Аляк­сан­драм Ка­зе­лам над­ае гэ­тай бур­бал­цы ад­мет­на­га зі­ха­цен­ня.

 

Ся­род рэ­чаў і гар­ні­ту­раў трап­ля­юцца так зва­ныя анах­ра­ніз­мы, пры­кла­дам фор­ма па­лі­цэй­скіх афі­цэ­раў — са­вец­кая, уз­ору 1930-х: бе­лыя кі­це­лі і фу­раж­кі з сі­ні­мі аб­ля­моў­ка­мі. Ма­юцца і аран­жа­выя бу­даў­ні­чыя кас­кі, і слу­хаў­кі ад ня­бач­на­га га­джэ­та. Да­дай­це да іх сты­лё­выя асаб­лі­вас­ці тэк­сту ды му­зы­ку Андрэя Зуб­ры­ча — і атры­ма­еце ўва­саб­лен­не грун­тоў­на­га бяс­час­ся, якое трап­ля­ецца не ад­но за меж­амі ста­ліч­ных ка­ль­ца­вых да­рог: «У ка­ра­леў­стве час ідзе, а ка­ра­леў­ства ў ча­се — дзе?» І як ад­туль пра­стаць сцеж­кі ў свет?

 

Су­час­ны тэ­атр — па­вод­ле тэ­арэ­ты­каў і ана­лі­ты­каў — па­клі­ка­ны ства­раць пра­сто­ру для ад­во­ль­ных ура­жан­няў гля­дзе­ль­ні, каб яна са­ма­стой­на вы­пра­цоў­ва­ла эмо­цыі ды сэн­сы. Кла­січ­ны «Рэ­ві­зор» іх так­са­ма не на­вяз­вае. Але пад­каз­вае. Пад­бух­тор­вае жа­даць. Схі­ляе да аса­цы­яцый, па­ра­ўнан­няў і ве­дан­ня гіс­та­рыч­на­га кан­тэк­сту.

 

Антон Анто­на­віч пе­ра­жы­вае ска­ла­нан­не, рас­ча­ра­ван­не, стрэс. У дра­ма­тыч­ным ма­на­лог,у скі­ра­ва­ным у за­лу, ён жа­ха­ецца ўлас­най не­дас­ка­на­лас­ці. Яго­ныя ся­мей­ні­цы і пад­на­ча­ле­ная хеў­ра, зран­жы­ра­ва­ная «па чы­не і зван­ні» — на пе­ра­ме­ны ў са­міх ся­бе і не прэ­тэн­ду­юць. Ні ў Го­га­ля, ні ў Пі­ні­гі­на ся­род іх ня­ма вар­тых і ня­вар­тых, тых, што ма­юць ра­цыю і на­адва­рот, — усе доб­рыя ца­цы, усе — ту­тэй­шыя, якім і ўеж­на, і ўлеж­на, і, га­лоў­нае, вай­ны ня­ма.

 

Пер­шая сцэ­на Го­га­ля вы­ра­ша­на як чы­на­вен­скі ры­ту­ал сво­еа­саб­лі­ва­га ачыш­чэн­ня і сту­пе­ні до­пус­ку: Га­рад­ні­чы звяз­вае пад­на­ча­ле­ных у лаз­ні, дзе на­па­ло­ву аго­ле­ныя і тым са­мым без­аба­рон­ныя чы­ноў­ні­кі вы­слух­ва­юць ліст з па­пя­рэ­джан­нем пра рэ­ві­зо­ра — з бо­ку Га­рад­ні­ча­га гэ­та ве­ль­мі прад­ума­нае дзея­нне. Гэт­кае звя­зан­не-згур­тоў­ван­не пе­ры­ядыч­на пад­трым­лі­ва­ецца пэў­ны­мі ры­ту­ала­мі пры ста­лах; у фі­на­ле пер­ша­га акта п’яно­га Хлес­та­ко­ва ня­суць у лаз­ню на дзвя­рох, пры іх Баб­чы­ньс­кі пі­ль­на­ваў яго ў кар­чме (вы­дае на аб­рад па­ха­ван­ня, яко­га пад­свя­до­ма так пра­гнуць чы­ноў­ні­кі, бо ста­ліч­ныя на­ча­ль­ні­кі кроў псу­юць — кі­шэ­ні чыс­цяць). Ня­суць не аб­мы­ваць — мыць. Тым са­мым да­лу­чаць ся­бе са­міх да асо­бы важ­нец­ка­га інког­ні­та са ста­лі­цы — як да сцеж­кі ў свет. Дру­гі акт рас­па­чы­нае ры­ту­ал ма­лен­ня — збіў­шы­ся ў на­ту­ра­ль­ны хор, чы­ноў­ні­кі друж­на жаг­на­юцца і ру­пяц­ца пра раз­мер­ка­ван­не ро­ляў у на­ступ­най сцэ­не ха­ба­ру. Ка­лі­сь­ці ў спек­так­лі Ва­ле­рыя Ра­еўска­га гэ­ты ха­бар Га­рад­ні­чы арга­ні­зоў­ваў сам для пэў­на­га пер­са­на­жа Хлес­та­ко­ва. У Пі­ні­гі­на ад­ку­па­юцца не так ад Хлес­та­ко­ва, як ад «ня­бач­най ру­кі рын­ку», што імгнен­на мо­жа ахвя­ра­ваць лю­бым чы­ноў­ні­кам. На­ват зна­ка­мі­тая сцэ­на пра­па­ноў­ван­ня ха­ба­ру пэў­на ры­ту­алі­за­ва­на — кож­ны пад­лі­вае ў ван­ну аго­ле­на­му Хлес­та­ко­ву ва­дзі­цы са свай­го вяд­ра і по­тым дае гро­шы, а той, не лі­ча­чы, кі­дае іх са­бе за спі­ну.

 

Сі­ла ры­ту­алу з лаз­ні пра­ся­кае спек­такль і тры­ма­ецца да апош­ня­га за­стол­ля, ка­лі кам­па­нія Хло­па­ва (Аляк­сандр Па­ўлаў), Ляп­кі­на-Цяп­кі­на (Ігар Дзя­ні­саў), Зем­ля­ні­кі (Аляк­сандр Зе­лян­ко), Шпе­кі­на (Мі­ха­іл Зуй) і Да­бчы­ньс­ка­га з Баб­чы­нь-

с­кім (Мі­ка­лай Ра­бы­чын і Андрэй Дро­быш) рых­ту­ецца да вя­сел­ля, а ро­біц­ца свед­кам пра­фе­сій­най не­ма­ентнас­ці свай­го пра­ва­ды­ра, яко­му ня­ма чым во­кам­гнен­на звя­заць на­но­ва і жор­стка ўтры­маць хаў­рус. Аке­ла не па­цэ­ліў.

 

Апош­нюю пра­мо­ву свай­го пер­са­на­жа Вік­тар Ма­на­еў пад­ымае да існых дра­ма­тыч­ных вы­шынь: нік­чэм­насць ста­ліч­на­га хлу­са аб­ры­нае тры­ва­лы шэ­ры свет, усе ста­ту­сы і вы­мо­гі. Ба­га­мі, да­клад­ней, «анё­ла­мі з ма­шы­ны» з’яўля­юцца сі­ла­ві­кі, апра­ну­тыя ў двор­ніц­кія ва­тоў­кі з ня­гег­лы­мі кур­та­ты­мі кры­ла­мі (на та­кіх не ўзля­ціш), па­ве­дам­ля­юць пра чы­ноў­ні­ка са ста­лі­цы. Чы­на­вен­ства дран­цвее. Лі­та­ра­ль­на. Так, што іхнія це­лы вы­мя­та­юць з пля­цоў­кі. Ло­гі­ка сцвяр­джае: гэ­та за­чыс­тка. Ве­ра­год­на, ме­на­ві­та гэ­тае дзея­нне-вы­клік так зва­ру­шае су­час­ную гля­дзе­ль­ню: энтра­пія ў за­мкнё­най сіс­тэ­ме да­сяг­ну­ла най­вы­шэй­шай сту­пе­ні, сіс­тэ­ма на ва­чах зніш­чы­ла са­мую ся­бе. Але мя­ша­ецца ў спра­ву эмо­цыя і мі­фа­ла­гі­за­ва­ная свя­до­масць мяр­куе, што гэ­та рас­чыс­тка: «І пры­йдзе но­вых па­ка­лен­няў // на на­ша мес­ца ча­ра­да…»

 

Ну а як? Пра ўра­жан­не су­час­ны тэ­атр апа­вя­дае. І пра ства­рэн­не не­ка­то­рай во­ль­най пра­сто­ры. Астат­няе — раз­на­стай­ныя сэн­сы ды эмо­цыі — вы­пра­цоў­ва­юць са­мі гле­да­чы. Ну і пра­ста­юць сцеж­кі ў свет.  

Аўтар: Жана ЛАШКЕВІЧ
рэдактар аддзела тэатра