Мар­га­ры­та Ляў­чук

№ 4 (421) 01.04.2018 - 01.01.2005 г

Са­ма на­ва­ра­жы­ла лёс
Ка­лі яна ву­чы­ла­ся ў ста­ліч­най Ака­дэ­міі му­зы­кі на ад­дзя­лен­ні опер­ных са­ліс­таў, дык спя­ва­ла ў ка­вер-бэн­дах і джа­за­вых квар­тэ­тах, эстрад­ных ка­лек­ты­вах і… цы­ган­скіх ансам­блях.

Яна шу­ка­ла ся­бе ў са­мых роз­ных на­прам­ках і на­ват са­бе не пры­зна­ва­ла­ся, што ўсё ж та­кі яе ма­ра — опер­ная сцэ­на. Ця­пер яе сап­ра­на мож­на па­чуць як у Вя­лі­кім тэ­атры Бе­ла­ру­сі, так і на кан­цэр­тах Му­зыч­на­га до­ма «Кла­сі­ка» або ансам­бля ста­ра­даў­няй му­зы­кі «Кан­та­бі­ле», дзе яна так­са­ма з’яў­ля­ецца са­ліс­ткай. Сён­ня мы гу­та­рым з Мар­га­ры­тай Ляў­чук, фі­на­ліс­ткай па­пу­ляр­на­га тэ­ле­пра­екта «Вя­лі­кая опе­ра». Трэ­ба ска­заць, што гра­фік у ма­ла­дой спя­вач­кі ве­ль­мі на­сы­ча­ны. На­прык­лад, на інтэр­в’ю яна пры­еха­ла ад­ра­зу па­сля кан­цэр­та ў Ня­сві­жы...

 

— Му­зыч­ны дом «Кла­сі­ка» да­ўно су­пра­цоў­ні­чае з не­ве­ра­год­най пры­га­жос­ці Ня­свіж­скім за­мкам, дзе мы ла­дзім са­мыя роз­ныя імпрэ­зы, у тым лі­ку — му­зыч­на-тэ­атра­лі­за­ва­ныя квэс­ты. Але на­ват і на пад­обных ме­рап­ры­емствах я вы­сту­паю ў ро­лі кня­гінь. Вя­до­ма, тых, якія спя­ва­юць! — усмі­ха­ецца Мар­га­ры­та. — Я ўжо чац­вёр­ты год з’яў­ля­юся са­ліс­ткай Му­зыч­на­га до­ма «Кла­сі­ка». І ма­гу ска­заць, што ста­наў­лен­не мя­не як спя­вач­кі ад­бы­ло­ся ме­на­ві­та тут. Бо тут рых­ту­юцца са­мыя раз­на­стай­ныя пра­екты: і джаз, і эстра­да, і опе­ра...

 

А як вы пры­йшлі ў гэ­ты ка­лек­тыў?

 

— У мя­не да­во­лі вя­лі­кі му­зыч­ны ба­гаж. З першага кур­са спя­ва­ла ў са­мых роз­ных ансам­блях, вы­сту­па­ла ў рэ­ста­ра­нах, та­му што трэ­ба бы­ло не­як за­раб­ляць са­бе на жыц­цё. Вы­кон­ва­ла іспан­скія і цы­ган­скія пес­ні, «па­псу» і джаз. Але пры­йшоў та­кі мо­мант, ка­лі зра­зу­ме­ла: да трох га­дзін но­чы я спя­ваю ў за­дым­ле­ных па­мяш­кан­нях, а по­тым, ка­лі пры­хо­джу на спе­цы­яль­насць у Ака­дэ­мію му­зы­кі, не ма­гу на­рма­ль­на за­ймац­ца. Пры­йшло­ся вы­бі­раць: або пра­цяг­нуць вы­сту­паць у рэ­ста­ра­нах і да­лей, ці ўсё па­кі­нуць, жыць на сты­пен­дыю, але ву­чыц­ца опер­на­му ва­ка­лу.

 

А ў ма­ім кла­се опер­ных спе­ваў, дзе вы­кла­дае Люд­мі­ла Шчар­ба­ко­ва, ву­чы­ла­ся дзяў­чы­на, якая якраз па­ча­ла су­пра­цоў­ні­чаць з Му­зыч­ным до­мам «Кла­сі­ка». Мы, вя­до­ма, ёй па-доб­ра­му за­йздрос­ці­лі. Бо кож­на­му ха­це­ла­ся па­ўдзе­ль­ні­чаць у чым­сь­ці но­вым і ці­ка­вым. Ад­ной­чы яна пад­ышла да мя­не і ка­жа: «Ве­да­еш, мне трэ­ба з’е­хаць, а ка­лек­тыў пад­во­дзіць зу­сім не хо­чац­ца... Мо­жа, вы­ра­ту­еш і пра­спя­ва­еш?» «Без пра­блем!» — ад­ка­за­ла я. І па­йшла на пра­слу­хоў­ван­не. Так і ста­ла са­ліс­ткай Му­зыч­на­га до­ма «Кла­сі­ка». Па­ўта­ру­ся, гэ­та быў пе­ры­яд по­шу­ку. Шчас­лі­вая, што па­сту­по­ва я знай­шла ся­бе ме­на­ві­та ў опе­ры.

 

Вы з дзя­цін­ства ма­ры­лі ме­на­ві­та пра сцэ­ну?

 

— З дзя­цін­ства ве­да­ла: бу­ду спя­вач­кай — і бо­льш ні­кім! Ду­маю, гэ­та маё пры­зна­чэн­не. У дзя­цін­стве ла­дзі­ла кан­цэр­ты для сяб­роў, су­се­дзяў. А як мы спя­ва­лі з дзя­ду­лем на­род­ныя пес­ні ля пе­чы! Трэ­ба адзна­чыць, уся мая рад­ня мае вы­дат­ны слых і пры­го­жыя га­ла­сы. Ка­лі збі­ра­емся раз­ам за ста­лом, аб­авяз­ко­ва спя­ва­ем — та­кое цу­доў­нае шмат­га­лос­се атрым­лі­ва­ецца!.. Так што ў мя­не яшчэ ў дзя­цін­стве склаў­ся вы­раз­ны план: сцэ­на — і ўсё тут! І хоць спа­чат­ку ба­чы­ла ся­бе на эстра­дзе з мік­ра­фо­нам у ру­ках, ра­да, што ў пэў­ны мо­мант па­вяр­ну­ла на сцеж­ку, па якой пры­йшла ў Опер­ны тэ­атр. Дзе і за­ста­ла­ся.

 

Вя­лі­кі тэ­атр Бе­ла­ру­сі так­са­ма быў у ва­шых ма­рах?

 

— Наш тэ­атр — гэ­та каз­ка! На першым кур­се Ака­дэ­міі му­зы­кі на ад­ным з кон­кур­саў я вы­йгра­ла аб­ане­мент у Вя­лі­кі — маг­ла ха­дзіць на ўсе спек­так­лі без вы­клю­чэн­ня. Та­ды жы­ла зу­сім не­да­лё­ка ад тэ­атра — у інтэр­на­це на ву­лі­цы Кі­ся­лё­ва. Па­мя­таю, у па­коі над лож­кам пры­ма­ца­ва­ла ку­пю­ру ў 100 ты­сяч бе­ла­рус­кіх руб­лёў (та­ды на ёй быў на­ма­ля­ва­ны якраз наш тэ­атр), рас­пі­са­ла­ся на ёй і за­га­да­ла жа­дан­не: ха­чу пра­ца­ваць у Вя­лі­кім, атрым­лі­ваць сто ты­сяч за спек­такль і раз­да­ваць аўтог­ра­фы. (Смя­ецца.) Вось так і на­ва­ра­жы­ла свой лёс.

 

Да­рэ­чы, у дзя­цін­стве ў мя­не на сця­не ві­се­ла «Кар­та ма­ры», ку­ды я пры­клей­ва­ла вы­ра­за­ныя з роз­ных ча­со­пі­саў кар­цін­кі — кра­ін і га­ра­доў, дзе ха­це­ла б па­бы­ваць, ца­цак і рэ­чаў, якія ха­це­ла б мець. Ве­да­еце, ма­быць, адзі­ная кар­цін­ка, якая не знай­шла па­куль свай­го ўва­саб­лен­ня ў ма­ім жыц­ці, — гэ­та фа­таг­ра­фія Сід­ней­скай опе­ры... (Усмі­ха­ецца.)

 

Не­ль­га ад­мо­віць, што па­пу­ляр­насць вам пры­нёс удзел у тэ­ле­ві­зій­ным пра­екце «Вя­лі­кая опе­ра». На­ват да­вя­ло­ся ра­біць вы­бар: аль­бо прэ­м’е­ра «Тра­ві­яты» на бе­ла­рус­кай сцэ­не, аль­бо кас­тынг пра­гра­мы ў Мас­кве...

 

— Вы­дат­на раз­уме­ла: парт­ыю Ві­яле­ты Ва­ле­ры яшчэ вы­ка­наю, што і ад­бы­ло­ся 8 лю­та­га. А вось пра­пус­ціць кас­тынг «Вя­лі­кай опе­ры» не маг­ла. Маг­чы­ма, ка­лі б не пра­йшла ад­бор, пра што­сь­ці і шка­да­ва­ла б. Але ўсё скла­ла­ся про­ста цу­доў­на! Ве­ль­мі ўдзяч­ная ўсім ства­ра­ль­ні­кам «Вя­лі­кай опе­ры» за гэ­ты пра­ект.Бо ён за­ваб­лі­вае ў вы­дат­ны свет опе­ры лі­та­ра­ль­на ўсіх — і тых, хто звя­за­ны з кла­січ­най му­зы­кай, і тых, хто чуе пра гэ­тае мас­тац­тва ці не ўпер­шы­ню. Дзя­ку­ючы тэ­ле­ві­зій­на­му кон­кур­су мя­не мно­гія па­зна­юць, пад­ыхо­дзяць, ка­жуць цёп­лыя сло­вы. Вя­до­ма, гэ­та пры­емна!

 

На­пэў­на, вы ра­ілі­ся з Юры­ем Га­ра­дзец­кім і Іллёй Сі­ль­чу­ко­вым, са­ліс­та­мі Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі і так­са­ма фі­на­ліс­та­мі пра­гра­мы, якія ў свой час бліс­ку­ча вы­сту­пі­лі на пра­екце «Вя­лі­кая опе­ра»?

 

— Без­умоў­на. А як іна­чай? Пе­рад тым як пад­аць за­яўку на ўдзел, да­пыт­ва­ла­ся ў Сі­ль­чу­ко­ва: ці вар­та? «Вя­до­ма, вар­та! — раз­ве­яў мае сум­нен­ні Ілля. — На­ват ка­лі і не про­йдзеш этап пра­слу­хоў­ван­ня — па­спра­буй! Бо пра­ект ад­кры­вае не­ве­ра­год­ную ко­ль­касць маг­чы­мас­цяў». І Га­ра­дзец­кі ка­заў так­са­ма: «Ты ма­ла­дая, пры­го­жая — удзе­ль­ні­чай! Іна­чай по­тым бу­дзеш шка­да­ваць». Ка­лі з Іллёй падзя­лі­ла­ся сва­імі стра­ха­мі, маў­ляў, ве­ль­мі ба­юся да­ваць інтэр­в’ю, — ён па­ра­іў: «Про­ста будзь са­бой!» Гэ­тай рэ­ка­мен­да­цыі і пры­трым­лі­ва­юся. І ўсё ж та­кі са­мы каш­тоў­ны во­пыт — улас­ны.

 

Зноў жа на кас­тын­гу пра­екта «Вя­лі­кая опе­ра» Дзміт­рый Бер­тман, рэ­жы­сёр і мас­тац­кі кі­раў­нік Мас­коў­ска­га му­зыч­на­га тэ­атра «Ге­лі­кон-Опе­ра», пры­знаў­ся вам у ка­хан­ні...

 

— Мы з Дзміт­ры­ем упер­шы­ню ўба­чы­лі­ся ме­на­ві­та на пра­слу­хоў­ван­ні. Па­сля арыі Акса­ны з «Но­чы пе­рад Ка­ля­да­мі» Рым­ска­га-Кор­са­ка­ва кас­тынг-ды­рэк­тар опе­ры Вя­лі­ка­га тэ­атра Рас­іі Во­ль­га Ка­па­ні­на мя­не моц­на рас­кры­ты­ка­ва­ла. Ска­за­ла, што гэ­ты му­зыч­ны ма­тэ­ры­ял не для май­го го­ла­су і на­огул я не пад­ыхо­джу для пра­екта. Вя­лі­кі дзя­куй вя­ду­чай Са­ці Спі­ва­ко­вай і астат­нім чле­нам жу­ры за тое, што яны за мя­не за­сту­пі­лі­ся. Ме­на­ві­та та­ды Дзміт­рый Бер­тман уз­яў у ру­кі мік­ра­фон і пра­мо­віў: «А я за­ка­хаў­ся!» Гэ­тая фра­за, мне зда­ецца, і сыг­ра­ла знач­ную ро­лю. Мо­жа быць, у тым лі­ку дзя­ку­ючы гэ­та­му я і апы­ну­ла­ся ў пра­екце. Вя­до­ма, пры­емна па­чуць та­кія сло­вы. Але з Дзміт­ры­ем, як і з астат­ні­мі чле­на­мі жу­ры, мы ба­чы­лі­ся вы­ключ­на пад­час вы­сту­паў. Бер­тман час­та хва­ліў, ча­сам кры­ты­ка­ваў. Але не бо­льш за тое.

 

Як вы ста­ві­лі­ся да кры­ты­кі жу­ры?

 

— Чле­ны жу­ры «Вя­лі­кай опе­ры» не тое што кры­ты­ка­ва­лі — яны да­па­ма­га­лі, пад­каз­ва­лі, як зра­біць так, каб спя­ваць ляг­чэй, чыс­цей, пры­га­жэй. Без­умоў­на, гэ­та шоу — і ў кож­на­га «суд­дзі» ёсць свая ро­ля. На­прык­лад, іта­ль­янскі бас-ба­ры­тон Бру­на Пра­ці­ка апра­нуў на ся­бе мас­ку за­ўсё­ды не­за­да­во­ле­на­га, хму­ра­га артыс­та. Мне час­ця­ком да­ста­ва­ла­ся ад яго — ён лю­біў мя­не па­кры­ты­ка­ваць. Але ка­лі па­сля пра­екта сус­трэ­ла яго за ку­лі­са­мі — пе­рада мной быў аб­са­лют­на іншы ча­ла­век. Як то­ль­кі ён мя­не ўба­чыў — рас­квіт­неў, аб­няў, па­ца­ла­ваў. А ў мя­не ў га­ла­ве ад­но пы­тан­не: і гэ­та Бру­на Пра­ці­ка? Не мо­жа быць! Не, гэ­та зу­сім іншы ча­ла­век! Ён ка­заў цёп­лыя сло­вы, да­да­ючы: «Бра­ві­сі­ма!» А я ду­ма­ла: дзе ка­ме­ра?! Ча­му не зды­ма­юць?! Ме­на­ві­та ця­пер і трэ­ба па­каз­ваць, што ён га­во­рыць! (Усмі­ха­ецца.)

 

Да якіх па­ра­даў ад зна­ка­мі­тых чле­наў жу­ры «Вя­лі­кай опе­ры» вы аб­авяз­ко­ва пры­слу­ха­еце­ся, маг­чы­ма, у да­лей­шым?

 

— З лат­вій­скай опер­най спя­вач­кай Крыс­ці­не Опа­лайс мы да­во­лі доў­га раз­маў­ля­лі пра тое, што ў на­шай пра­фе­сіі ве­ль­мі важ­на браць па­ўзу і ад­па­чы­ваць. «Ад­па­чы­нак» го­ла­су про­ста не­абход­ны. Вар­та па­маў­чаць не­йкі час, а по­тым па­сту­по­ва па­чы­наць за­ймац­ца — ра­біць ды­ха­ль­ныя пра­кты­ка­ван­ні, па­во­лі па­чы­наць пець. Крыс­ці­не са­ма ад­мя­ні­ла ў лю­тым усе свае спек­так­лі ў «Мет­ра­по­лі­тэн-опе­ра» ў Нью-Ёрку. Мо­жа быць, ме­на­ві­та та­му яна зор­ка та­кой ве­лі­чы­ні? Бо чым бо­льш ты пра­цу­еш, але не за­йма­ешся ўлас­ным го­ла­сам, тым хут­чэй уз­ні­ка­юць пра­фе­сій­ныя пра­бле­мы.

 

У «Вя­лі­кай опе­ры» вы вы­хо­дзі­лі ў са­мых роз­ных воб­ра­зах. Які за­пом­ніў­ся бо­льш за ўсё?

 

— Для ну­ма­ра, дзе я бы­ла су­пер­су­час­най ля­ль­кай Алім­пі­яй, мя­не гры­мі­ра­ва­лі пяць (!) га­дзін. Не за­пом­ніць яго не­маг­чы­ма. Але ўсё ж та­кі са­мым лю­бі­мым для мя­не стаў воб­раз Ру­са­лач­кі. У ад­ной з фі­на­ль­ных пра­грам трэ­ба бы­ло вы­ка­наць бе­ла­рус­кую на­род­ную пес­ню «Ку­па­лін­ка». І мас­тач­ка па кас­цю­мах Аляк­сан­дра Фра­ло­ва ўсё пы­та­ла­ся: «Што ж мне пры­ду­маць для ця­бе, Мар­го­ша?..» І я пра­па­на­ва­ла: «Ха­чу быць Ру­са­лач­кай...» «Доб­ра», — ад­ка­за­ла Са­ша.

 

У мне з дзя­цін­ства жы­ла гэ­тая ма­ра — хоць на хві­лі­ну пе­ра­тва­рыц­ца ў Ары­эль з дыс­нэ­еўскай каз­кі. І пра­ект «Вя­лі­кая опе­ра» ажыц­ця­віў маю дзі­ця­чую ма­ру. Але з-за ве­лі­зар­на­га і цяж­ка­га хвас­та са­ма­стой­на пе­ра­соў­вац­ца я не маг­ла — і мя­не... на­сі­лі на ру­ках! За мной быў «за­ма­ца­ва­ны» ма­ла­ды ча­ла­век, які за мя­не і ад­каз­ваў: вы­но­сіў на сцэ­ну і гэ­так жа аку­рат­на нёс на­зад за ку­лі­сы. Гэ­та бы­ло ве­ль­мі ве­се­ла! Акра­мя та­го, для мя­не спля­лі шы­коў­ны вя­нок. А це­ла раз­ма­ля­ва­лі так, каб «уз­оры» бы­лі пад­обныя да лус­кі. Гэ­та быў не воб­раз, а сап­раў­дная «бом­ба»!

 

Час­та артыс­ты ка­жуць: «Маё жыц­цё — гэ­та тэ­атр»...

 

— У мя­не шмат «жыц­цяў»: гэ­та і Вя­лі­кі тэ­атр, і Му­зыч­ны дом «Кла­сі­ка», і аса­біс­тае жыц­цё. Не ма­гу ска­заць, што ў мя­не ёсць то­ль­кі му­зы­ка ці то­ль­кі опе­ра. Мы жы­вём у XXI ста­год­дзі. Як мож­на вы­бі­раць: тэ­атр ці ся­м’я?! У жыц­ці ўсё мож­на па­спець. Га­лоў­нае — імкнуц­ца ўсё пра­ві­ль­на раз­мер­ка­ваць і ста­віц­ца да рэ­ча­існас­ці па­зі­тыў­на. Бо шчас­це — у нас са­міх. І ўсё за­ле­жыць вы­ключ­на ад нас...  

Алена Балабановіч