Брад­вей у цэн­тры Мін­ска

№ 4 (421) 01.04.2018 - 01.01.2005 г

Спектакль «Недалёка ад нормы» на «Тэрыторыі мюзікла»
Больш за 700 паказаў у Нью-Ёрку. «Адно з лепшых шоу сучаснасці» паводле амерыканскіх крытыкаў. Брадвейскі рок-мюзікл стаў лаўрэатам Пулітцэраўскай прэміі, тройчы адзначаны ўзнагародамі прэміі «Тоні». Дзесяцігадовы нязменны поспех і мноства неангламоўных версій, паказаных у розных краінах.

Калі меркаваць то­ль­кі па гэ­тых фактах, дык мю­зікл «Не­да­лё­ка ад нор­мы» («Next to normal») кам­па­зі­та­ра То­ма Кі­та і па­эта-дра­ма­тур­га Бра­яна Ёркі не­ве­ра­год­на пры­ваб­ны ў ме­не­джар­скіх ад­но­сі­нах і га­ран­туе ці­ка­васць з бо­ку гле­да­чоў.

 

Пры­ват­ны тэ­атр «Тэ­ры­то­рыя мю­зік­ла» Ге­на­дзя Глад­ко­ва прад­ста­віў на сцэ­не Па­ла­ца ку­ль­ту­ры пра­фса­юзаў пер­шую рус­ка­моў­ную вер­сію спек­так­ля (у пе­ра­кла­дзе Аляк­сея і Анас­та­сіі Гры­нен­ка), а пе­рад тым атры­маў афі­цый­ную лі­цэн­зію на яго інтэр­прэ­та­цыю і пра­кат на пра­ця­гу го­да.

 

Але ці та­кая ўжо акту­аль­ная тэ­ма шоу для на­ша­га ася­род­дзя? Ці не над­ума­ны­мі для бе­ла­рус­кіх рэ­алій аказ­ва­юцца сі­ту­ацыі, у якіх прад­стаў­ле­ны ге­роі п’е­сы і спек­так­ля? Пы­тан­ні скла­да­ныя і не­адназ­нач­ныя. Маг­чы­ма, яшчэ на па­чат­ку сцэ­ніч­на­га шля­ху мю­зік­ла яго сю­жэт­ная лі­нія ўспры­ма­ла­ся б на­мі як чар­го­вы ма­лю­нак аме­ры­кан­ска­га жыц­ця з па­зна­кай «ба­га­тыя так­са­ма пла­чуць». Але стрэ­сы і кры­зі­сы, а ўслед за імі не­паз­беж­ныя псі­ха­ла­гіч­ныя зры­вы, дэп­рэ­сіі, псі­хіч­ныя за­хвор­ван­ні сціс­ка­юць пра­сто­ра­ва-ча­са­выя межы, ге­агра­фіч­ныя ад­лег­лас­ці. І мод­ныя з 2000-х «за­акі­янскія» псі­хо­ла­гі ўжо ста­лі не­ад’ем­най час­ткай на­ша­га быц­ця.

 

Пра што ж рас­па­вя­да­юць нам аўта­ры рок-мю­зік­ла «Не­да­лё­ка ад нор­мы», якія атры­ма­лі вы­со­кія ўзна­га­ро­ды з па­ка­за­ль­най фар­му­лёў­кай: «За па­шы­рэн­не маг­чы­мас­цяў і тэ­ма­ты­кі са­мо­га жан­ру мю­зік­ла»? Том Кіт пад­крэс­лі­вае: «Мы ха­це­лі на­пі­саць жыц­цё­вую гіс­то­рыю, якую здат­ныя па­чуць ча­ла­ве­чыя сэр­цы, пра тое, як важ­на імкнуц­ца да леп­ша­га і ні­ко­лі не губ­ляць надзею». У гар­ма­ніч­ным кан­тра­пун­кце з ім Бра­ян Ёркі: «Штод­ня мы на­зі­ра­ем, як лю­дзі імкнуц­ца ад­па­вя­даць «ідэ­алу», стан­дар­ту та­го, што пры­ня­та лі­чыць «на­рма­ль­ным». У той час як пад­обных стан­дар­таў про­ста не мо­жа быць, а кож­ны ча­ла­век сам па са­бе ўні­ка­ль­ны і вар­ты ўва­гі».

 

Ця­гам бо­льш чым дзвюх з па­ло­вай га­дзін гле­да­чы — свед­кі су­р’ёз­най раз­мо­вы, у ёй ня­ма ад­на­знач­ных ад­ка­заў і вы­сноў. Усё, што ад­бы­ва­ецца на сцэ­не на па­чат­ку, успры­ма­ецца як ла­ка­ль­ная гіс­то­рыя ад­ной ся­м’і. Ма­ці — хат­няя гас­па­ды­ня і ба­ць­ка-архі­тэк­тар, двое амаль да­рос­лых дзя­цей, жыц­цё ў пры­га­ра­дзе і вы­дат­ныя бы­та­выя ўмо­вы, але... усё аказ­ва­ецца не так ідэ­аль­на і зу­сім да­лё­ка ад нор­мы. У пе­ры­пе­ты­ях сю­жэ­та ста­но­віц­ца ві­да­воч­ным, што ў жан­чы­ны бі­па­ляр­ны раз­лад, ма­ні­яка­ль­ная дэп­рэ­сія. Не­за­гой­ная ду­шэў­ная дра­ма. Сын, які па­мёр у ма­лен­стве, у яе свя­до­мас­ці ўяў­ля­ецца жы­вым. Ён пра­цяг­вае ста­лець і вя­дзе з ёй унут­ра­ныя ды­яло­гі, у іх па­зна­юцца ты­по­выя сі­ту­ацыі юнац­ка­га мак­сі­ма­ліз­му, бліз­касць да ма­ці і хва­ра­ві­тае ад­чу­жэн­не ба­ць­кі. Гэ­тае жыц­цё ўжо не мо­жа быць яе аса­біс­тай та­ямні­цай, і бліз­кія лю­дзі, муж і да­чка, спра­бу­юць актыў­на да­па­маг­чы Ды­яне.

 

Да­рэ­чы, пер­шае пы­тан­не док­та­ра да жан­чы­ны: «Ка­лі вы сап­раў­ды бы­лі шчас­лі­вая?» — пры­му­сі­ла мно­гіх гле­да­чоў за­зір­нуць і ў свой унут­ра­ны свет. Што да­ты­чыць ге­ра­іні, дык, на жаль, ні шмат­га­до­вая ле­ка­вая тэ­ра­пія, ні гіп­ноз не да­юць на­леж­на­га эфек­ту. Ад­моў­ныя вы­ні­кі ля­чэн­ня гля­дач на­зі­рае на пра­ця­гу раз­віц­ця ўся­го дзея­ння. Ды­яна па­ве­дам­ляе док­та­ру аб па­боч­ных эфек­тах, якія вы­яўля­юцца шмат у чым — ад пра­змер­най дры­мот­нас­ці да сэк­су­аль­най апа­тыі.

 

Сла­бы пра­мень надзеі з’яў­ля­ецца пад­час псі­ха­тэ­ра­пеў­тыч­ных се­ансаў Ды­яны з док­та­рам Мэ­дэ­нам, які спра­буе на­ву­чыць яе кі­ра­ваць сва­імі ма­ні­я­каль­­ны­мі і дэп­рэ­сіў­ны­мі сім­пто­ма­мі, псі­ха­ла­гіч­на пе­ра­адо­лець стра­ту сы­на, а по­тым па­ста­віц­ца да стра­ты па­мя­ці як не­паз­беж­на­га па­боч­на­га эфек­ту па­сля се­ансаў элек­тра­су­тар­га­вай тэ­ра­піі. Усё гэ­та су­пра­ва­джа­ецца да­клад­най мед­ыцын­скай тэр­мі­на­ло­гі­яй, бо, пра­цу­ючы над ства­рэн­нем мю­зік­ла, аўта­ры вы­ву­ча­лі па­во­дзі­ны лю­дзей з бі­па­ляр­ным раз­ла­дам, мед­ыцын­скія да­сле­да­ван­ні па сім­пта­ма­ты­цы і ды­ягнос­ты­цы пад­обных па­цы­ентаў.

 

Уз­ні­кае і ве­ль­мі скла­да­ны інтэр­тэк­сту­аль­ны шэ­раг з ад­га­лос­ка­мі-сім­ва­ла­мі імё­наў і тво­раў, зна­ка­вых для су­час­най аме­ры­кан­скай ку­ль­ту­ры: «Па­лёт над гняз­дом зя­зю­лі» Ке­на Кі­зі, «Квет­кі для Элджэр­но­на» Дэ­ні­эла Кі­за, «Лавец у жы­це» Джэ­ро­ма Се­лін­джа­ра, гу­чаць ма­ты­вы п’ес Эдвар­да Олбі. Гу­ка­выя рэ­мі­ніс­цэн­цыі мю­зік­ла — тэ­ма «Ме­ся­цо­вай са­на­ты» Бет­хо­ве­на, мо­цар­таў­скія ма­ты­вы, да­лі­кат­нае на­ста­ль­жы з му­зыч­най скры­нач­кі.

 

Фі­нал гіс­то­рыі ад­кры­ты і па­ву­ча­ль­ны. У кож­на­га з нас ёсць свае шкі­ле­ты ў ша­фе. Мі­ну­лае не­маг­чы­ма пад­ма­нуць, пе­ра­пі­саць сцэ­на­рый па леп­шым ва­ры­янце, за­быц­ца па жа­дан­ні. З тра­гіч­ны­мі эпі­зо­да­мі, якія ад­бы­ва­юцца ў на­шым жыц­ці, трэ­ба ву­чыц­ца су­існа­ваць, ад­экват­на іх успры­маць. А са­мае га­лоў­нае тут — па­ра­зу­мен­не і пад­трым­ка бліз­кіх.

 

Та­кім чы­нам, аме­ры­кан­скія аўта­ры мю­зік­ла ад­кры­та за­да­юць ня­зруч­ныя пы­тан­ні, до­сыць час­та та­бу­ява­ныя гра­мад­ствам. Што та­кое «на­рма­ль­ная ся­м’я», дзе зна­хо­дзяц­ца межы той са­май зна­ка­мі­тай нор­мы, кім вы­зна­ча­юцца мер­кі «на­рма­ль­ных» па­во­дзін?

 

Ва ўлас­най інтэр­прэ­та­цыі спек­так­ля рэ­жы­сёр­ка Анас­та­сія Гры­нен­ка спра­вяд­лі­ва адзна­чае, што ў на­шым са­цы­яль­ным жыц­ці «не бы­вае ідэ­аль­ных уз­ае­ма­адно­сін, бес­праб­лем­ных дзя­цей і што­дня доб­ра­га на­строю. Мы вы­му­ша­ныя існа­ваць ва ўрба­ні­за­ва­ным све­це, у хут­кім тэм­пе, па­ста­янна спраў­ляц­ца са стрэ­сам».

 

Услед за гэ­тым у гле­да­ча па­сту­по­ва ад­бы­ва­ецца асэн­са­ван­не ўні­вер­са­ль­нас­ці са­мой сю­жэт­най лі­ніі — тэ­мы ма­ця­рын­ска­га го­ра, дзі­ця­чай смя­рот­нас­ці, на­рка­ма­ніі, са­ма­губ­ства, ду­шэў­най бо­лі, най­скла­да­ней­шых пра­блем эты­кі ў су­час­най псі­хі­ятрыі. Ад­чу­ва­ецца бліз­касць да воб­раз­на­га све­ту Да­ста­еўска­га і «ма­ле­нь­ка­га ча­ла­ве­ка» з яго по­шу­ка­мі ад­ка­заў на пы­тан­ні, якія не ма­юць ад­ка­заў.

 

Скла­да­ная ідэй­на-кан­цэп­ту­аль­ная асно­ва рок-мю­зік­ла «Не­да­лё­ка ад нор­мы», шэ­раг не­шаб­лон­ных сцэ­ніч­ных эпі­зо­даў, да­вя­дзен­не лі­ній кож­на­га з ге­ро­яў да ку­ль­мі­на­цый­ных па­меж­ных псі­ха­ла­гіч­ных сі­ту­ацый, да­мі­ну­ючы пры­нцып «па-за зо­най кам­фор­ту», на­ўмыс­ная пра­ва­ка­цыя гле­да­чоў не­ча­ка­ны­мі ха­да­мі — усё гэ­та, без­умоў­на, ад­кры­вае но­выя гра­ні ў інтэр­прэ­та­цыі спек­так­ля, зу­сім не­ка­на­ніч­на­га па брад­вей­скіх мер­ках.

 

Аб­апі­ра­ючы­ся на аме­ры­кан­скую вер­сію, бе­ла­рус­кія па­ста­ноў­шчы­кі раз­ам з тым пра­па­на­ва­лі ўлас­ныя ары­гі­на­ль­ныя акцэн­ты. Да гэ­та­га спек­так­ля арт-ка­ман­да «Тэ­ры­то­рыя мю­зік­ла» рых­та­ва­ла­ся на пра­ця­гу амаль трох га­доў. Перш за ўсё быў пе­ра­кла­дзе­ны лі­та­ра­тур­ны твор, што па­тра­ба­ваў ня­ма­ла сіл і ча­су. Усё вы­ма­га­ла най­тан­чэй­шай пе­ра­пра­цоў­кі ары­гі­на­ль­на­га тэк­сту — і скла­да­ны псі­ха­ла­гіч­ны стан ге­ро­яў, і мо­ла­дзе­вы слэнг, і ба­гац­це мед­ыцын­скіх тэр­мі­наў, пе­ра­лік ле­каў і па­боч­ных эфек­таў, якія не­абход­на ўва­со­біць у вер­ша­ва­най і рыф­ма­ва­най фор­ме. Трэ­ба ад­даць на­леж­нае вы­со­кай якас­ці пе­ра­кла­ду, які ўспры­ма­ецца зу­сім на­ту­ра­ль­на.

 

Сцэ­ніч­ная пра­сто­ра падзе­ле­на на дзве актыў­ныя зо­ны — для рок-гру­пы пад кі­раў­ніц­твам Ці­ха­на Зо­ла­та­ва і ўлас­на мес­ца дзея­ння. Дэ­ка­ра­цыі шмат­фун­кцы­яна­ль­ныя і ўяў­ля­юць з ся­бе ме­та­ліч­ную двух­па­вяр­хо­вую кан­струк­цыю, дом ге­ро­яў у раз­рэ­зе. Актыў­на за­дзей­ні­ча­ны лес­ві­цы і жэр­дкі для пе­ра­мяш­чэн­ня акцё­раў на роз­ныя ўзроў­ні. Мі­ні­ма­ліс­тыч­ныя акцэн­ты — стол, крэс­ла на кол­цах, элек­трон­нае пі­яні­на На­та­лі Гуд­мэн, клет­ка-ка­бі­нет псі­хі­ятра — ве­ль­мі да­клад­на па­зна­ча­юць уні­вер­са­ль­ны по­быт ге­ро­яў.

 

На гэ­тым фо­не ўзні­кае воб­раз «ідэ­аль­най ся­м’і», што пад­ма­цоў­ва­ецца ары­гі­на­ль­ным рэ­жы­сёр­скім ра­шэн­нем. Па­ра­ле­ль­на з жы­вы­мі акцё­ра­мі на сцэ­не з’яў­ля­юцца іх ля­леч­на-ма­ры­яне­тач­ныя аль­тэр-эга, пры­мі­тыў­ныя фі­гур­кі «ся­м’і на кар­цін­цы» з мен­та­ль­на-тра­ды­цый­ны­мі для аме­ры­кан­скай ку­ль­ту­ры ўсмеш­ка­мі-мас­ка­мі ў сты­лі ко­мік­саў або дзі­ця­чых ма­люн­каў (мас­так-па­ста­ноў­шчык Андрэй Ме­ран­коў). Ме­на­ві­та гэ­тыя ўсмеш­кі на «ўсе 32» ба­чыш на тва­рах артыс­таў на про­ма-прад­укцыі бе­ла­рус­ка­га шоу: фла­ерах, афі­шах, аб­гор­тках мі­ні-ша­ка­ла­дак і на­ват за­стаў­ках для смар­тфо­наў. А вось што ха­ва­ецца за ўсмеш­кай і ў якой сту­пе­ні да­лё­кай яна, на жаль, аказ­ва­ецца ад нор­мы, гэ­та раз­умее кож­ны гля­дач. Яркім і сім­ва­ліч­ным ува­саб­лен­нем све­ту дзя­цін­ства ста­но­вяц­ца рас­кі­да­ныя па сцэ­не ка­ля­ро­выя ку­бі­кі.

 

Ге­роі-ты­па­жы жы­вуць ва ўмоў­ным ча­се-пра­сто­ры. У іх сцэ­ніч­най воп­рат­цы кры­ва­ва-чыр­во­най пля­май вы­лу­ча­ецца су­кен­ка Ды­яны — як на­па­мі­нак пра не­за­гой­ную рва­ную ра­ну мі­ну­ла­га, у фі­на­ле ко­лер яе адзен­ня змя­ня­ецца на спа­кой­ны зя­лё­ны — сім­вал надзеі. Бе­лы смо­кінг Га­ба ў сцэ­не яго па­во­ль­на­га тан­ца з ма­ці да­па­ма­гае ў 18-га­до­вым юна­ку ўба­чыць да­рос­ла­га муж­чы­ну, а са­ма сі­ту­ацыя ўспры­ма­ецца як ма­ра і пра­воб­раз стра­ча­нага кахання Ды­яны да вы­ма­та­на­га буд­ня­мі му­жа. Не­пад­роб­ныя жы­выя эмо­цыі вы­клі­кае сцэ­на ды­яло­гу ма­ці і да­чкі з дру­гой дзеі. У ёй На­та­лі, якая ад­чу­вае ся­бе не­да­люб­ле­най і раў­нуе ма­ці да па­мер­ла­га бра­та, не ад­ра­зу пры­мае за­клік Дыя­ны стаць блі­жэй ад­на ад­ной, раз­бу­рыць сця­ну шмат­га­до­ва­га ад­чу­жэн­ня. І ўсё ж лёд на хві­лі­ну ло­міц­ца, і пе­рад на­мі ўжо іншая юная ге­ра­іня, не вуг­ла­ва­тае «брыд­кае ка­ча­ня», але ра­ман­тыч­ны воб­раз да­лі­кат­на­га бе­ла­га ле­бе­дзя. Вы­бу­доў­ва­ецца ма­дэль рас­паў­сю­джа­най у аме­ры­кан­скай ку­ль­ту­ры каз­кі пра Па­пя­луш­ку і яе па­ездкі на баль.

 

У ма­тэ­ры­яле мю­зік­ла ёсць не­ве­ра­год­ная энер­гія і рыт­міч­ны драйв. Яркія му­зыч­ныя тэ­мы вы­рас­та­юць у скла­да­ныя і вір­ту­озныя ў вы­ка­на­ль­ніц­кім пла­не ва­ка­ль­ныя ка­дэн­цыі. Рэ­чы­та­тыў­на-дэк­ла­ма­цый­ныя фраг­мен­ты злу­ча­юцца з ансам­бле­вы­мі ну­ма­ра­мі і інстру­мен­та­ль­ны­мі эпі­зо­да­мі. Асаб­лі­вую ўва­гу Том Кіт над­ае ме­ла­дыч­най асно­ве мю­зік­ла, у якой ува­га слу­ха­ча фа­ку­су­ецца на не­ка­ль­кіх асноў­ных тэ­ма­тыч­ных лей­тком­плек­сах — ха­рак­та­рыс­ты­ках га­лоў­ных ге­ро­яў, у тым лі­ку на тэ­ме Га­ба «Я жы­вы». Яна вы­рас­тае да гра­ніч­на­га крэш­чэн­да ў фі­на­ле мю­зік­ла, яшчэ раз звяр­та­ючы кож­на­га да тэ­мы Па­мя­ці.

 

У Бе­ла­русь пры спры­янні Аме­ры­кан­скай дып­мі­сіі быў за­про­ша­ны брад­вей­скі пед­агог па ва­ка­ле Эндру Бёрн. Ён не то­ль­кі вы­дат­на ва­ло­даў му­зыч­ным ма­тэ­ры­ялам мю­зік­ла, але пе­рад пры­ездам у Мінск спе­цы­яль­на пра­йшоў курс рус­кай мо­вы, каб мак­сі­ма­ль­на ад­экват­на рас­тлу­ма­чыць вы­ка­наў­цам роз­ні­цу па­між ма­не­рай гу­каз­да­быц­ця ў рус­кай і англій­скай мо­вах. Анас­та­сія Гры­нен­ка, згадвае, што Бёрн за­ймаў­ся з вы­ка­наў­ца­мі ком­плек­сам ды­халь­­ных пра­кты­ка­ван­няў і ёгай, да­па­мог ад­шу­каць ім упэў­не­насць у са­бе.

 

На жаль, на прэ­м’ер­ным па­ка­зе ме­на­ві­та да ва­ка­ль­най час­ткі парт­ыту­ры «Не­да­лё­ка ад нор­мы» па­ўста­ла бо­льш за ўсё кры­тыч­ных за­ўваг (са­ліс­ты-інстру­мен­та­ліс­ты па­ка­за­лі да­стат­ко­ва вы­со­кі пра­фе­сій­ны ўзро­вень). Кан­ста­ту­ем ве­ль­мі скла­да­ную спе­цы­фі­ку вы­ка­нан­ня аме­ры­кан­скіх рок-мю­зік­лаў, дзе по­лі­сты­ліс­тыч­на аб’­ядноў­ва­юцца пры­ёмы ака­дэ­міч­на­га ва­ка­лу, джа­за­ва-блю­за­вай эстэ­ты­кі, рок-му­зы­кі, трэш-ме­та­лу і ба­ла­ды, кан­тры і ме­ла­дэк­ла­ма­цыі. Вя­лі­кі ахоп дыя­па­зо­ну, пры­ёмы глі­сан­да, па­ста­яннае чар­га­ван­не ва­ка­ль­ных і раз­моў­ных эпі­зо­даў, ня­звык­лыя для бе­ла­рус­кай вы­ка­на­ль­ніц­кай пра­кты­кі ла­да­гар­ма­ніч­ныя асаб­лі­вас­ці і рыт­міч­ная рас­ка­ва­насць. На жаль, не ўсім вы­ка­наў­цам уда­ло­ся па­ўна­вар­тас­на спра­віц­ца з па­стаў­ле­най за­да­чай.

 

Га­лоў­ная ге­ра­іня Ды­яна ў інтэр­прэ­та­цыі Свят­ла­ны Ма­цы­еўскай, спя­вач­кі з вя­лі­кім во­пы­там, вы­гля­дае упэў­не­най у са­бе, на­по­рыс­тай і раз­ня­во­ле­най, маг­чы­ма, та­кая пад­ача воб­ра­за не за­ўсё­ды пе­ра­кон­вае. Са­май пра­ніз­лі­вай і да­клад­най у яе ста­ла сцэ­на су­мес­ных з му­жам успа­мі­наў пра на­ра­джэн­не і смерць іх ма­ле­нь­ка­га сы­на.

 

Дэн Гуд­мэн, як яго ўва­саб­ляе Дзміт­рый Яку­бо­віч, — шчы­ры, надзей­ны, зму­ча­ны. Гэ­ты ге­рой ха­рыз­ма­тыч­ны, а ро­ля ўспры­ма­ецца як най­бо­льш пе­ра­ка­наў­чая. Ён, сво­еа­саб­лі­вы «міс­тар цэ­ла­фан», у яко­га ўжо ад­сут­ні­чае ўлас­нае «я», амаль цал­кам рас­тва­ра­ецца ў пра­бле­мах жон­кі, увесь сэнс яго жыц­ця за­ся­ро­джа­ны на по­шу­ку рэ­цэп­таў для яе ля­чэн­ня. Ён ве­рыць, што ў ся­мей­ных ад­но­сі­нах не­ве­ра­год­на важ­ная ўза­емная пад­трым­ка, і тым мац­ней­шы ўдар лё­су ча­кае яго на­пе­ра­дзе.

 

До­сыць яскра­ва па­ка­за­лі ся­бе ма­ла­дыя вы­ка­наў­цы. Вы­раз­на пра­вёў Арцём Пін­чук ро­лю Га­ба. Дра­ма­тыч­на­му акцё­ру Эры­ку Аб­ра­мо­ві­чу (Ген­ры) не за­ўсё­ды ха­па­ла ва­ка­ль­най тэх­ні­кі і чыс­ці­ні інта­на­ван­ня, але ў дра­ма­тыч­ным пла­не ён быў пе­ра­ка­наў­чы. Па­лі­на Да­бра­во­льс­кая — актры­са з вя­лі­кім твор­чым па­тэн­цы­ялам, яна ад­па­вя­дае ўсім па­тра­ба­ван­ням жан­ру.

 

Без­умоў­на, аб­кат­ка спек­так­ля по­йдзе яму то­ль­кі на ка­рысць, вы­раў­ня­ецца агу­ль­ны тэм­па­рытм. Спа­дзя­юся, што ста­не менш інта­на­цый­ных шур­па­тас­цяў, бо­льш зла­джа­на пра­гу­чаць ансам­бле­выя сцэ­ны, сы­дзе ліш­няя сцэ­ніч­ная мі­тус­ня. Важ­на, каб ад­кры­тая ў Бе­ла­ру­сі ла­ба­ра­то­рыя но­ва­га ты­пу мю­зік­ла не спы­ні­ла­ся ў сва­іх по­шу­ках.

 

Фі­нал за­ста­ецца ад­кры­тым для раз­ва­жан­ня не то­ль­кі над па­стаў­ле­ны­мі псі­ха­ла­гіч­ны­мі пра­бле­ма­мі, але і над звыш­за­да­чай твор­ча­га ка­лек­ты­ву «Тэ­ры­то­рыя мю­зік­ла».