Вы­клі­кі ма­тэ­ры­ялу

№ 4 (421) 01.04.2018 - 01.01.2005 г

«Старонкі творчасці бабруйскага настаўніка» ў Бабруйскім мастацкім музеі
Тац­ця­на Кар­чаж­кі­на — мас­тач­ка, мас­тац­тваз­наў­ца і пед­агог, на­зва яе юбі­лей­най вы­ста­вы не вы­пад­ко­вая. Ужо двац­цаць пяць га­доў яна ства­рае свае пра­цы са ску­ры, а раз на пяць год дэ­ман­струе вы­ні­кі на пер­са­на­ль­ных вы­ста­вах.

Аб­ра­ны ма­тэ­ры­ял па­тра­буе ад мас­та­ка актыў­на­га аса­цы­ятыў­на­га мыс­лен­ня, інтэ­лек­ту­аль­най і па­чуц­цё­вай на­сы­ча­нас­ці ўнут­ра­на­га све­ту. Аўтар­ка апіс­вае сваю тэх­ні­ку як спа­лу­чэн­не ніз­ка­га рэ­ль­ефу з жы­ва­піс­на-гра­фіч­най пра­пра­цоў­кай і імкнец­ца дзеяць у рам­ках тра­ды­цый­ных жан­раў.

 

Ску­ра ва­ло­дае ад­мет­най вы­яўлен­час­цю, бліз­кай да рэ­ль­ефу. Вы­лу­чэн­не дэ­та­ляў кам­па­зі­цыі ад­бы­ва­ецца за кошт не то­ль­кі аб’­ёму ці ко­ле­ру, але і фак­ту­ры. Вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца рыт­мі­ка глад­кіх і дра­пі­ра­ва­ных плям. Лі­ней­ная асно­ва тво­ра фар­му­ецца змор­шчы­на­мі ці пад­ва­ро­там ску­ры, за­ўсё­ды аб­ыгры­ва­юцца яе на­ту­ра­ль­ныя дэ­фек­ты — рас­ко­лі­ны. Каш­тоў­нас­цю ста­но­віц­ца лю­бая фор­ма бра­ку: не­да­фар­боў­ка, ме­ха­ніч­ныя па­шко­джан­ні пад­час вы­ра­бу...

 

Вы­ста­ва ў мас­тац­кім му­зеі рэ­трас­пек­тыў­ная і да­зва­ляе па­ра­ўнаць роз­ныя эта­пы. У пер­шым ад­рэз­ку твор­час­ці (1992—1997) аўтар­ка рас­пра­цоў­ва­ла тэ­му «Ску­ра і гра­фі­ка», а да вы­ста­вы 1997 го­да з’яў­ля­юцца парт­рэ­ты з пры­свя­чэн­нем Ма­дзі­ль­яні. Се­рыя «Па­эзія чор­на­га ко­ле­ру» (1994) з ча­ты­рох ра­бот ( «Шлях у но­чы», «Па­ка­янны пса­лом», «Ба­р’ер» і «Мі­тус­ня») ад­люс­троў­вае ўнут­ра­ны стан мас­тач­кі ў пэў­ны пе­ры­яд, а вы­яўлен­чы ла­ка­нізм вы­зна­ча­ны ма­тэ­ры­ялам — чор­най ску­рай. У мя­не гэ­тая се­рыя вы­клі­ка­е ў па­мя­ці рад­кі вер­ша Мі­ха­іла Лер­ман­та­ва «Вы­хо­жу один я на до­ро­гу», якія ма­юць іншыя тэм­пе­ра­мент і ды­на­мі­ку, чым укла­дзе­ныя ў воб­раз Кар­чаж­кі­най, але да­клад­на трап­ля­юць у яго та­на­ль­насць.

 

«Шлях у но­чы» на­ра­джае аса­цы­яцыі з рад­ком «Сквозь ту­ман крем­нис­тый путь блес­тит…». На­чная да­ро­га вы­лу­ча­ецца вы­цяг­ну­тай клі­на­ва­тай фор­май пля­мы з сін­ню ў ззян­ні чор­на­га ко­ле­ру. «Па­ка­янны пса­лом» на­гад­вае «Ночь ти­ха. Пус­ты­ня внем­лет Бо­гу...». Цёп­лая хва­ля ма­лі­тоў­ных спе­ваў, што па­шы­ра­ецца ад зям­лі да не­ба, зы­хо­дзіць не ад ча­ла­ве­ка, а ад са­міх сіл пры­ро­ды. «Ба­р’ер» — «Уж не жду от жиз­ни ни­че­го я…». Без­вы­ход­насць, якая змяш­ча­ецца ў пры­ве­дзе­ным рад­ку, пе­ра­гу­ка­ецца з не­пе­ра­адо­ль­ным ба­р’е­рам, што не то­ль­кі аб­мя­жоў­вае маг­чы­масць лю­бо­га ру­ху, але свед­чыць пра стра­ча­ную надзею, з чым лёг­ка звяз­ва­ецца чор­ны ко­лер. «Мі­тус­ня» — «Я б же­лал сво­бо­ды и по­коя...». Прад­стаў­ле­ная мі­тус­ня, як сты­хія, на­бы­ла смер­ча­па­доб­ную фор­му. Гэ­та тое, што здо­ль­нае па­ру­шыць плаў­ны рух быц­ця.

 

У 1996—1997 га­дах мас­тач­ка ства­рае цыкл парт­рэ­таў з пры­свя­чэн­нем Ама­дэа Ма­дзі­ль­яні. У пра­цах пра­чыт­ва­юцца сты­ліс­тыч­ныя пры­ёмы зна­ка­мі­та­га ма­дэр­ніс­та: лі­ней­ная асно­ва кам­па­зі­цый, ла­ка­ль­ныя ко­ле­ра­выя пля­мы.

 

Для дру­го­га пя­ці­га­до­ва­га пе­ры­яду (1998—2002) ха­рак­тэр­ны зва­рот да аго­ле­най на­ту­ры і на­цюр­мор­та. Асноў­ны­мі тэ­ма­ты­ка-сты­ля­вы­мі по­шу­ка­мі трэ­ця­га ад­рэз­ка (2002—2007) ста­лі экс­пе­ры­мен­ты з агу­ль­ным вы­зна­чэн­нем «жы­ва­піс у ску­ры». Знач­ную і най­бо­льш ма­ляў­ні­ча-яркую час­тку вы­ста­вы Тац­ця­ны Кар­чаж­кі­най скла­да­юць тво­ры, зроб­ле­ныя на пра­ця­гу апош­ніх пя­ці га­доў (2012—2017) — но­вы зва­рот да «жы­ва­пі­су ў ску­ры».

 

Аўтар вяр­та­ецца да ста­рой тэ­мы — «По­ры го­да» (2014), — рас­кры­ва­ючы вы­яўлен­чыя маг­чы­мас­ці ма­тэ­ры­ялу. Ка­ла­рыс­тыч­нае ра­шэн­не бу­ду­ецца на су­адно­сі­нах цёп­лых і ха­лод­ных ад­цен­няў свет­лых бэ­жа­вых то­наў, іх на­ліч­ва­ецца пяць, што і спа­ра­джае ві­да­воч­ную ма­ляў­ні­часць се­рыі.

 

У 2010 го­дзе Кар­чаж­кі­на па­чы­нае яшчэ ад­ну гру­пу «жы­ва­піс­ных парт­рэ­таў» і зноў з пры­свя­чэн­нем Ма­дзі­ль­яні, якую за­вяр­шае ў 2017. Ча­ты­ры кам­па­зі­цыі — гэ­та ча­ты­ры воб­ра­зы са зна­ёмым ужо спо­са­бам сты­лі­за­цыі, што ўзмац­ня­юць вы­тан­ча­насць ма­дэ­ляў. Ві­да­воч­ную дэ­ка­ра­тыў­насць ра­бо­там над­ае вы­ка­рыс­тан­не ску­ры яркіх ко­ле­раў, ба­гац­це ўпры­го­жан­няў і кід­кіх дэ­та­ляў. Праз ко­лер і то­ны пе­рад­аец­ца су­вязь кож­най ге­ра­іні з по­рамі го­да.

 

Пад­ра­бяз­нае зна­ёмства з вы­ста­вай да­зва­ляе пра­са­чыць, як аўтар­ка раз­ві­ва­ла вы­яўлен­чыя маг­чы­мас­ці ску­ры — ад фар­ма­ль­ных кам­па­зі­цый у па­чат­ку 1990-х да тра­ды­цый­ных жы­ва­піс­ных жан­раў, ад пры­трым­лі­ван­ня ідэі, што дык­ту­ецца ма­тэ­ры­ялам, да ства­рэн­ня складаных тэ­ма­тыч­ных прац.

 

Тац­ця­на Кар­чаж­кі­на шмат ро­біць для па­пу­ля­ры­за­цыі гэ­та­га не­звы­чай­на­га ві­ду твор­час­ці: рэ­гу­ляр­на пра­во­дзіць май­стар-кла­сы для ўсіх жа­да­ючых, шчод­ра дзе­ліц­ца на­за­па­ша­ным дос­ве­дам. Рых­туе да вы­дан­ня кні­гу, у якой рас­ка­жа пра свой не­ма­лы во­пыт, за­сна­ва­ны на глы­бо­кім ве­дан­ні мас­тац­тва, тон­кім гус­це, тэх­ніч­ным май­стэр­стве і ні­чым не ска­ва­ным уяў­лен­ні.  

Ге­надзь Бла­гу­цін