Ары­ента­ль­ны тэк­стыль

№ 4 (421) 01.04.2018 - 01.01.2005 г

Так званыя «Дываны Маджарскага»
Мно­гія ары­ента­ль­ныя рэ­чы, якія аздаб­ля­лі шля­хец­кія інтэр’еры па­ла­цаў, зам­каў і не­вя­ліч­кіх ся­дзіб на зем­лях бы­лой Рэ­чы Па­спа­лі­тай, так увай­шлі ў по­быт і па­ўся­дзён­нае жыц­цё, што мясц­овы люд ужо не ўяў­ляў іх існа­ван­не па-за меж­амі свай­го сар­мац­ка­га ася­род­дзя. Ма­ка­ты, кі­лі­мы, ка­бер­цы, ды­ва­ны бяс­спрэч­на лі­чы­лі­ся вы­ра­ба­мі ту­тэй­ша­га па­хо­джан­ня, як і зна­ка­мі­тыя кун­ту­шо­выя па­ясы з «пер­сі­ярняў» Слуц­ка,

 Грод­на, Ру­жан, Ка­бы­лак, Вар­ша­вы… Та­му ня­дзі­ва, што пер­сід­скія ды­ва­ны XVI—XVII ста­год­дзяў, упер­шы­ню рэ­прэ­зен­та­ва­ныя на Па­рыж­скай Сус­вет­най вы­ста­ве ў 1878 го­дзе (Exposition Universelle de 1878) са збо­раў кня­зя Чар­та­рый­ска­га і гра­фа Ха­рын­ска­га, тут жа бы­лі пры­пі­са­ны да ку­ль­тур­ных зда­быт­каў Рэ­чы Па­спа­лі­тай і за­йме­лі ад­па­вед­ную наз­ву «поль­скія ды­ва­ны» (polonaise carpet). Па­зней, у 1910 го­дзе, у Мюн­хе­не пра­хо­дзі­ла цу­доў­ная вы­ста­ва «Шэ­дэў­ры іслам­ска­га мас­тац­тва», на якой бы­лі па­ка­за­ны 16 та­кіх ста­ра­жыт­ных ды­ва­ноў у ве­ль­мі доб­рым ста­не. Гэ­ты цуд на­ле­жаў крон­прын­цу Ба­ва­рыі Руп­рэх­ту Ма­рыі Лу­ітпо­ль­ду Фер­ды­нан­ду з до­му Ві­тэ­льс­ба­хаў, і артэ­фак­ты за­хоў­ва­лі­ся ў ра­да­вой рэ­зі­дэн­цыі Ві­тэ­льс­ба­хаў у Мюн­хе­не. На той вы­ста­ве мас­тац­кія тка­ні­ны не­звы­чай­най пры­га­жос­ці бы­лі за­лі­ча­ны да гіс­та­рыч­ных зда­быт­каў усход­ня­га тэк­сты­лю і вы­лу­ча­ны ў асоб­нае ад­га­лі­на­ван­не — «поль­скія ды­ва­ны». Вось як апіс­ваў гэ­тыя тво­ры вя­до­мы спе­цы­яліст па ўсход­нім мас­тац­тве, ге­не­ра­ль­ны кон­сул Гер­ма­ніі ў Пер­сіі Карл фон Ме­ер-Пун­тэр у да­сле­да­ван­ні 1917 го­да: «Усход­нія тка­ні­ны — пры­клад вы­со­ка­га мас­тацт­ва, якое раз­ві­ва­ла­ся ў Пер­сіі ў XVI—XVII ста­год­дзях. Гэ­та быў пе­ры­яд пан­аван­ня шах­скай ды­нас­тыі Се­фе­ві­даў (1501—1722). Ды­ва­ны ві­да­воч­на бы­лі вы­тка­ны па спе­цы­яль­ных за­мо­вах на пад­арун­кі за­меж­ным асо­бам. Ядваб­ная тка­ні­на ба­га­та ўпры­го­жа­на за­ла­той і срэб­ра­най ніт­кай. Па­вод­ле пад­ання, не­йкі Ма­джар­скі зма­гаў­ся ў вой­ску Асман­скай імпе­рыі су­праць ка­ра­ля Са­бес­ка­га пад Ве­най. Апош­ні за­ха­піў Ма­джар­ска­га ў па­лон і той не­ка­ль­кі год пра­ца­ваў на (ка­ра­леў­скай) ткац­кай ма­ну­фак­ту­ры. По­тым быў вы­зва­ле­ны з па­ло­ну і пе­рад­аваў сваё май­стэр­ства мясц­овым тка­чам. Усе яго ды­ва­ны па­зна­ча­ны лі­та­рай «М»».

 

Дзя­ку­ючы су­час­ным гіс­та­рыч­ным да­сле­да­ван­ням нам вя­до­ма, што слын­ны май­стар слуц­кіх па­ясоў Ян Ма­джар­скі (Ава­нэс Ма­джа­ранц) быў армян­ска­га па­хо­джан­ня і пра­ца­ваў на ра­дзі­ві­лаў­скай «пер­сі­ярні» з 1757 го­да — гэ­та па ча­се ані­як не ста­су­ецца з эпо­хай Яна Са­бес­ка­га. Але ад­чуй­це смак аван­ту­ры: якая інтры­га і та­ямні­ца бы­лі за­кла­дзе­ны ў дру­гой па­ло­ве ХІХ ста­год­дзя для гіс­та­рыч­на­га і мас­тац­ка­га вы­зна­чэн­ня «polonaise carpet» ка­лек­цы­яне­ра­мі і га­ра­чы­мі апе­ку­на­мі сар­мац­кай ку­ль­ту­ры кня­зя­мі Чар­та­рый­скі­мі! Трэ­ба да­даць, што яны бы­лі не адзі­но­кія ў сва­іх пе­ра­ка­нан­нях. Пры­вяз­ка та­кіх ды­ва­ноў да Рэ­чы Па­спа­лі­тай, асаб­лі­ва з сіг­на­ту­рай «М», бы­ла па­мыл­ко­ва вы­ка­за­на яшчэ ад­ным вя­до­мым ка­лек­цы­яне­рам армян­ска­га па­хо­джан­ня Ха­го­рам Ге­вер­кя­нам, за­сна­ва­ль­ні­кам Га­ле­рэі іслам­ска­га мас­тац­тва ў Нью-Ёрку, якая існуе і да гэ­та­га ча­су.

 

На фо­та­здым­ках гіс­та­рыч­ных зда­быт­каў Рэ­чы Па­спа­лі­тай, якія зра­біў у 1891 го­дзе кра­каў­скі фа­тог­раф Іса­ак Крэй­гер, іх ары­гі­на­лы за­хоў­ва­юцца ў Аўстрый­скім му­зеі пры­клад­но­га мас­тац­тва ў Ве­не, не­ка­то­рыя з ды­ва­ноў так і па­зна­ча­ны — «поль­скі ды­ван, так зва­ны Ма­джар­ска­га, XVIII ста­год­дзя» (з ка­лек­цыі Ма­ры­яна Рос­ка-Баг­да­но­ві­ча, за­мож­на­га шлях­ці­ца з Ка­мян­ца-Па­дольс­ка­га, шам­бе­ля­на аўстрый­ска­га імпе­ра­та­ра).

 

Та­кім чы­нам, у кан­цы ХІХ — па­чат­ку ХХ ста­год­дзя ў на­ву­ко­вым ася­род­дзі па вы­ву­чэн­ні дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва Пер­сіі, асаб­лі­ва мас­тац­кіх тка­нін XVI—XVII ста­год­дзяў, бы­ла пад­ня­тая та­кая аван­тур­ная хва­ля пра існа­ван­не на тэ­ры­то­рыі бы­лой Рэ­чы Па­спа­лі­тай (у бо­ль­шас­ці ўзгад­ва­ецца наш сла­ву­ты Слуцк) ма­ну­фак­ту­ры па вы­ра­бе цу­доў­ных ста­ра­жыт­ных ды­ва­ноў, што і да сён­няш­ня­га дня ў рэ­естры пер­сід­скіх тка­нін ёсць спе­цы­яль­нае ад­га­лі­на­ван­не — «поль­скія ды­ва­ны». І мно­гім мас­тац­тваз­наў­цам ця­гам мі­ну­ла­га ста­год­дзя да­вя­ло­ся пры­клас­ці шмат на­ма­ган­няў, каб па­ра­сстаў­ляць усе кроп­кі над «і», вы­зна­ючы: што ж на­сам­рэч ха­ва­ецца за сар­мац­кім сло­ва­злу­чэн­нем — polonaise carpet.

 

Энцык­ла­пе­дыя Britannica ў 1911 го­дзе так пі­са­ла пра гэ­тыя ды­ва­ны: «Ці­ка­вай гру­пай ды­ва­ноў, якія ня­даў­на ста­лі вя­до­мыя ся­род ву­чо­ных і ка­лек­цы­яне­раў, з’яўля­юцца так зва­ныя «поль­скія ды­ва­ны», што ві­да­воч­на па­хо­дзяць з Усхо­ду. Шмат та­кіх ды­ва­ноў за­хоў­ва­юцца ў пры­ват­най ка­лек­цыі кня­зёў Чар­та­рый­скіх у Кра­ка­ве. У арна­мен­тах сус­тра­ка­юцца і шля­хец­кія гер­бы, але, ві­да­воч­на, гэ­тыя ды­ва­ны бы­лі вы­тка­ны ў Кан­стан­ці­но­па­лі ці Да­мас­ку, а не на ма­ну­фак­ту­ры Ма­джар­ска­га ў Sleusz (Слуц­ку) у Поль­шчы». Араб­скія кры­ні­цы: «Пер­шы­мі па­куп­ні­ка­мі ды­ва­ноў з Ісфа­ха­на і Ка­ша­на ў эпо­ху ша­ха А­ба­са І (1571—1629) і ша­ха Са­фі І (1611—1642) бы­лі па­ля­кі. Але лі­чы­ла­ся, што ды­ва­ны на Па­рыж­скай вы­ста­ве 1878 го­да бы­лі вы­тка­ны на сла­вян­скай ма­ну­фак­ту­ры Ма­джар­ска­га ў Slucz (Слуц­ку)».

 

Му­зей «Мет­ра­по­лі­тэн», які ва­ло­даў вя­лі­кай ка­лек­цы­яй polonaise carpet, не то­ль­кі ад­гук­нуў­ся ў 1910 го­дзе на ры­то­ры­ку па­хо­джан­ня гэ­тых ці­ка­вых тка­нін, але і пе­ра­лі­чыў са­мыя вя­до­мыя пры­кла­ды та­кіх артэ­фак­таў (The So-Called Polish Rugs, Author: Wilhelm R. Valentiner, Source: The Metropolitan Museum of Art Bulletin, Vol. 5, No. 12 (Dec., 1910), pp. 282—283): «Так зва­ныя «поль­скія ды­ва­ны», якія без­умоў­на ма­юць пер­сід­скае па­хо­джан­не, ця­пер за­хоў­ва­юцца ў за­мку Роз­енберг у Ка­пен­га­ге­не. Ці да­каз­вае пры­сут­насць на та­кіх ды­ва­нах гер­боў шлях­ты Рэ­чы Па­спа­лі­тай іх поль­скае па­хо­джан­не? На­пэў­на не. На­прык­лад, раз­гле­дзім ды­ван з рэ­зі­дэн­цыі Ві­тэ­льс­ба­хаў у Мюн­хе­не, які быў у па­са­гу Ган­ны Ка­ця­ры­ны Кан­стан­цыі Ва­зы. Па за­мо­ве ка­ра­ля Жы­гі­мон­та ІІІ гэ­ты ды­ван упры­гож­вае герб Рэ­чы Па­спа­лі­тай — Бе­лы арол і Сноп ро­ду Ва­заў. Пер­сід­скі май­стар так вы­ткаў Бе­ла­га арла, што ён бо­льш пад­обны да пя­лёс­так рас­лін, а сноп Ва­заў пе­ра­тва­рыў­ся ў бла­кіт­ную квет­ку лі­леі. Гэ­та адзін з мно­гіх ды­ва­ноў, якія бы­лі за­моў­ле­ны поль­скім ка­ра­лём Жы­гі­мон­там ІІІ у Пер­сіі. І тут ёсць яшчэ адзін мо­мант, што да­каз­вае пер­сід­скае па­хо­джан­не ды­ва­ноў. Ядваб­ныя тка­ні­ны з ма­ну­фак­ту­ры Ма­джар­ска­га ўжо доб­ра вя­до­мы і да­клад­на вы­ву­ча­ны. Ні­дзе і ні ў якіх гіс­та­рыч­ных кры­ні­цах ня­ма зга­дак аб вы­твор­час­ці ядваб­ных ды­ва­ноў у Рэ­чы Па­спа­лі­тай па­чы­на­ючы з XVI ста­год­дзя».

 

Су­час­ная на­ву­ко­вая іта­ль­янская кры­ні­ца ў кан­тэк­сце па­хо­джан­ня «поль­скіх ды­ва­ноў» так­са­ма ўзгад­вае наш сла­ву­ты Слуцк («Tappeti Orientali Caucasici Persiani» di Doris Eder e Erich Aschenbrenner, Milano Sonzogno 1989): «Пад­час ва­ла­дар­ства Са­фе­ві­даў з’яві­лі­ся так зва­ныя «поль­скія ды­ва­ны». Яны ўпер­шы­ню ві­да­воч­на па­ка­за­лі цес­ную су­вязь ган­длё­вых і па­лі­тыч­ных ста­сун­каў між Еўро­пай і Азі­яй. З 1878 го­да за та­кі­мі ды­ва­на­мі за­ма­ца­ва­ла­ся на­зва «поль­скія»». Не­ка­то­рыя з іх на­ват ме­лі герб кня­зёў Чар­та­рый­скіх. У той час лі­чы­ла­ся, што гэ­та пра­ца май­стра Ма­джар­ска­га і яго ма­ну­фак­ту­ры ў Slucz (Слуц­ку), дзе ў XVIII ста­год­дзі тка­лі­ся цу­доў­ныя ядваб­ныя тка­ні­ны з за­ла­той і срэб­ра­най ніт­кай. Па­зней, у Ве­не ў 1892 го­дзе, бы­ло рэ­прэ­зен­та­ва­на ўжо шмат та­кіх «поль­скіх ды­ва­ноў», якія на­ле­жа­лі мно­гім зна­ка­мі­тым шля­хец­кім да­мам Еўро­пы: імпе­ра­та­ру Аўстрыі, ка­ра­лю Сак­со­ніі, пры­нцу Ліх­тэн­штэй­на. Між тым уз­нік­ла зда­гад­ка, што та­кая ко­ль­касць ды­ва­ноў маг­ла быць вы­раб­ле­на то­ль­кі май­стра­мі дзе­сь­ці па­блі­зу Асман­скай імпе­рыі. Гэ­тая гі­по­тэ­за бы­ла па­цвер­джа­на на вы­ста­ве 1910 го­да «Шэ­дэў­ры іслам­ска­га мас­тац­тва», якая пра­хо­дзі­ла ў Мюн­хе­не, дзе ўжо бы­ло па­ка­за­на ба­га­та та­кіх ды­ва­ноў з ка­лек­цыі Ба­вар­ска­га крон­прын­ца Руп­рэх­та. На вы­ста­ве маг­чы­ма бы­ло ўба­чыць цу­доў­ныя ядваб­ныя ды­ва­ны, вы­тка­ныя па за­га­дзе ка­ра­ля Рэ­чы Па­спа­лі­тай Жы­гі­мон­та ІІІ Ва­зы. Па­сля 1642 го­да яны, як каш­тоў­ны па­саг, ста­лі ўлас­нас­цю до­ма Ві­тэ­льс­ба­хаў па шлю­бе да­чкі ка­ра­ля Ган­ны Ка­ця­ры­ны Кан­стан­цыі Ва­зы і кур­фюр­ста Пфа­ль­ца Фі­лі­па Ві­ль­ге­ль­ма. Бо­ль­шасць ды­ва­ноў «поль­ска­га ты­пу» з гэ­тай ка­лек­цыі мае ўсход­нія ка­ра­ні, як ва­енныя тра­феі ў біт­вах з Асман­скай імпе­рыі.

 

Вы­сно­ву мож­на зра­біць на­ступ­ную. «Поль­скія ды­ва­ны» (polonaise carpet) ма­юць усход­няе па­хо­джан­не — іх ра­дзі­ма Пер­сія. Рос­квіт іх вы­твор­час­ці пры­паў на эпо­ху Се­фе­ві­даў, гэ­та час пан­аван­ня ша­ха Аб­аса І і ша­ха Са­фі І. Ды­ва­ны тка­лі­ся з ядва­бу ў зна­ка­мі­тых пер­сід­скіх цэн­трах па вы­твор­час­ці мас­тац­кіх тка­нін: у Ісфа­ха­не і Ка­ша­не. Ад дру­го­га ары­ента­ль­на­га мас­тац­ка­га тэк­сты­лю та­го ча­су та­кія ды­ва­ны ад­роз­ні­ва­юцца вы­ка­рыс­тан­нем срэб­ра­ных (якія з ця­гам ча­су па­цям­не­лі) і за­ла­тых ні­так, а так­са­ма су­мяш­чэн­нем у арна­мен­ты­цы ўсход­ніх і еўра­пей­скіх ма­ты­ваў: хрыс­ці­янскай сім­во­лі­кі, шля­хец­кіх ці дзяр­жаў­ных гер­баў. У ды­ва­нах эпо­хі Тах­ма­сі­ба і срэб­ра­ныя і за­ла­тыя ніт­кі ўжы­ва­лі­ся фраг­мен­тар­на, то­ль­кі час­тко­ва ў квет­ках і па­ль­ме­тах, а ў «поль­скіх ды­ва­нах» зо­ла­там і срэб­рам тка­лі­ся ўжо цэ­лыя фо­ны. Звы­чай­на іх арна­мент скла­даў­ся з ча­ты­рох час­так, што азна­чае люс­тра­ны ад­бі­так ма­люн­ка арна­мен­ту па га­ры­зан­та­лі і вер­ты­ка­лі. У арна­мен­це най­час­цей ужы­ва­лі­ся та­кія сты­лі­за­ва­ныя эле­мен­ты, як клі­нок, ара­бес­ка, па­ль­ме­та; з рас­лін­ных ма­ты­ваў: тры­ліс­нік, пу­пыш­ка, па­вой­ныя квет­кі з ву­сі­ка­мі. Арна­мен­та­ль­ная кам­па­зі­цыя цэн­тра, як пра­ві­ла, па кон­ту­ру за­сла­ня­ла­ся бар­дзю­рам, які па сты­ліс­ты­цы пра­цяг­ваў ма­тыў цэн­тра. На адзін квад­рат­ны сан­ты­метр «поль­ска­га ды­ва­на» пры­па­дае 36-40 ву­зе­ль­чы­каў. Асоб­на маг­чы­ма вы­лу­чыць гру­пу ды­ва­ноў з арна­мен­там «кі­тай­скі ка­жан», дзе аб­рыс цём­ных па­ль­ме­таў на­сам­рэч тро­хі пад­обны да це­ні кажана. Кам­па­зі­цыя арна­мен­ту та­кіх ды­ва­ноў скла­да­ецца з вер­ты­ка­ль­ных рад­коў ара­бе­сак, што мя­ня­юцца па чар­зе ў ды­яга­на­ль­ным на­прам­ку з па­ль­ме­та­мі «ка­жа­ноў», якія ад­люс­троў­ва­юцца адзін да ад­на­го і пе­ра­хо­дзяць з ра­да ў рад. Бар­дзюр та­ко­га ды­ва­на ўпры­го­жа­ны бо­льш ла­пі­дар­ным арна­мен­там, які ўяў­ляе з сябе па­ма­ран­ча­выя ці вер­дра­го­на­выя тры­ліс­ні­кі на срэб­ра­ным фо­не. Ва ўсіх му­зей­ных збо­рах вя­до­ма то­ль­кі во­сем «поль­скіх ды­ва­ноў» та­ко­га ты­пу. Іма­вер­на, што пер­ша­па­чат­ко­ва мас­тац­кія тка­ні­ны з арна­мен­там «ка­жан» тка­лі­ся па­ра­мі і са­мая вя­до­мая з іх за­хоў­ва­ецца ў за­мку Скок­лас­тар (Шве­цыя).

 

На пры­кла­дзе з’яўлен­ня ў Рэ­чы Па­спа­лі­тай са­мых вя­до­мых «поль­скіх ды­ва­ноў» з па­са­гу да­чкі ка­ра­ля Жы­гі­мон­та ІІІ Ва­зы, Ган­ны Ка­ця­ры­ны Кан­стан­цыі Ва­зы маг­чы­ма пра­са­чыць цяж­кі і аван­тур­ны шлях пер­шых мас­тац­кіх тво­раў з Ка­ша­на на сваю но­вую ра­дзі­му.

 

Ка­лі на­пры­кан­цы ХІХ ста­год­дзя князь Чар­та­рый­скі лі­чыў, што дзі­вос­ныя ста­ра­жыт­ныя «поль­скія ды­ва­ны» з’яві­лі­ся ў яго збо­ры дзя­ку­ючы слын­на­му май­стру Яну Ма­джар­ска­му, то ў не­ка­то­рым сэн­се ён меў ра­цыю — да на­ра­джэн­ня гэ­тых мас­тац­кіх тка­нін так­са­ма пры­кла­лі ру­ку армя­не. Дып­ла­ма­тыя і ган­длё­выя ста­сун­кі Рэ­чы Па­спа­лі­тай у на­прам­ку Тур­цыі і Іра­на XVI—XVII ста­год­дзяў у знач­най сту­пе­ні раз­ві­ва­ла­ся дзя­ку­ючы армя­нам, якія пры­йшлі на ка­ра­леў­скую служ­бу з вя­лі­кім ска­ра­бам спе­цы­фіч­ных ве­даў, на­бы­ты­м імі ў шмат­га­до­вай пра­цы на Усхо­дзе. Усё гэ­та раз­ам пры­но­сі­ла армя­нам по­спех у дып­ла­ма­тыч­ных да­ру­чэн­нях і як вы­нік — доб­рыя су­вя­зі ў эка­на­міч­ных і па­лі­тыч­ных ко­лах між Рэ­ччу Па­спа­лі­тай і Усхо­дам.

 

Са­мы вя­до­мы з да­ру­чэн­цаў поль­ска­га ка­ра­леў­ска­га два­ра быў Се­фер Му­ра­то­віч (?—1631), армян­скі ку­пец і дып­ла­мат Рэ­чы Па­спа­лі­тай. На­ра­дзіў­ся ён у Ка­ра­хі­са­ры на мя­жы Пер­сіі і Тур­цыі. Па­вод­ле архіў­ных кры­ніц у 1596 го­дзе з’явіў­ся ў Льво­ве — як ку­пец мясц­овых армян. І праз не­ка­то­ры час дзя­ку­ючы сва­ім шмат­лі­кім су­вя­зям і спрыт­на­му но­ра­ву бой­ка­га ган­для­ра стаў вя­до­мы ў Вар­ша­ве і пры ка­ра­леў­скім два­ры. Да­рэ­чы, шмат армян пра­ца­ва­ла пры ка­ра­леў­скай кан­цы­ля­рыі, як тлу­ма­чы, пе­ра­клад­чы­кі, аса­біс­тыя па­слан­ні­кі: Ава­нэс Ра­маш­ко­віч, Іваш­ка і Сі­мон Вар­тэ­ры­со­ві­чы і іншыя — усё гэ­та спры­яла доб­рай пра­тэк­цыі Се­фе­ра Му­ра­то­ві­ча. У той час на­ват скла­ла­ся по­каз­ка: «Partim Polanian occupant Armeni» — час­ткай Поль­шчы ва­ло­да­юць армя­не. Та­му не дзі­ва, што па­слу­га­мі Му­ра­то­ві­ча як дып­ла­ма­та і ган­для­ра вы­ра­шыў ска­рыс­тац­ца сам ка­роль Жы­гі­монт ІІІ. У 1601 го­дзе ён вы­пра­віў па­слан­ні­ка ў Пер­сію з на­ка­зам: для аздаб­лен­ня сва­ёй но­вай вар­шаў­скай рэ­зі­дэн­цыі пры­дбаць на Усхо­дзе там­тэй­шых дзі­во­саў — тка­нін, ды­ва­ноў, на­мё­таў і ша­бель. Ну, і між ган­длё­вы­мі спра­ва­мі, ка­роль тай­на на­ка­заў свай­му шпе­гу на­ла­дзіць доб­рыя су­вя­зі з Пер­сі­яй, каб збу­да­ваць у да­лей­шым звяз су­праць Асман­скай імпе­рыі, бо ста­сун­кам між Вар­ша­вай і Ісфа­ха­нам увесь час пе­ра­шка­джа­ла Мас­ква, якая ўся­ляк за­мі­на­ла ўста­ля­ван­ню анты­асман­скай ка­алі­цыі.

 

Па­сля 158 дзён не­бяс­печ­най ван­дроў­кі праз Каў­каз і Ерэ­ван Му­ра­то­віч на­рэш­це пры­быў з Вар­ша­вы ў Ка­шан, пер­сід­скі го­рад — цэнтр вы­твор­час­ці і ган­длю ядваб­ны­мі вы­ра­ба­мі. У ван­дроў­цы дып­ла­ма­та ахоў­ва­ла гра­ма­та ка­ра­ля і сло­вы аб тым, што ён то­ль­кі вы­кон­вае за­мо­ву поль­ска­га ма­нар­ха на за­куп экза­тыч­ных та­ва­раў. «…Абы для Яга­мос­ці Ка­ра­ля на­быў да­ра­гіх ка­мя­нёў, не­ка­то­рыя рэ­чы і аса­біс­ты на­мёт», — так пі­саў дып­ла­мат у сва­іх за­піс­ках аб гэ­тым пад­арож­жы па­зней. Пад­час рос­шу­ку леп­шых мас­тац­кіх тка­нін і ча­кан­ня, па­куль ды­ва­ны з гер­ба­мі Рэ­чы Па­спа­лі­тай бу­дуць вы­тка­ны, Му­ра­то­віч праз сва­іх суп­ля­мен­ні­каў быў ад­рэ­ка­мен­да­ва­ны ша­ху Аб­асу І і на­ве­даў яго па­лац у Ісфа­ха­не. Там на аўды­енцыі Му­ра­то­віч вы­ка­наў асноў­ную сваю мі­сію — пе­рад­аў усход­ня­му ма­нар­ху на­го­ду ка­ра­ля Рэ­чы Па­спа­лі­тай Жы­гі­мон­та ІІІ на­ла­дзіць доб­рыя ста­сун­кі з Пер­сі­яй.

 

Па­сля вяр­тан­ня ў Вар­ша­ву ў 1602 го­дзе Му­ра­то­віч за цу­доў­на вы­ка­на­нае ка­ра­леў­скае да­ру­чэн­не атры­маў ад Жы­гі­мон­та ІІІ пры­ві­лей на імпарт та­ва­раў з Усхо­да, а ў 1613 го­дзе быў на­бі­ля­ва­ны ў шля­хец­тва пад вы­зван­нем Се­вя­рын. Та­кім жа чы­нам мно­гія армя­не за за­слу­гі, у бо­ль­шас­ці за раз­віц­цё ган­длю і ра­мес­ніц­тва, атры­ма­лі ад поль­скіх ка­ра­лёў шля­хец­тва, у тым лі­ку і Ма­джар­скі. Час­тка ды­ва­ноў, пры­ве­зе­ная Се­фе­рам Му­ра­то­ві­чам у 1602 го­дзе, праз 40 год бы­ла пе­рад­адзе­на ка­ра­лём Жы­гі­мон­там ІІІ як па­саг сва­ёй да­чцэ ў дзень яе вя­сел­ля з кур­фюр­стам Пфа­ль­ца Фі­лі­пам Ві­ль­ге­ль­мам. На дзі­ва, гэ­тыя ды­ва­ны збе­раг­лі­ся да сён­няш­ня­га дня і за­хоў­ва­юцца ў Мюн­хен­скай ка­ра­леў­скай рэ­зі­дэн­цыі. Каш­тоў­ныя мас­тац­кія тка­ні­ны, пры­ве­зе­ныя ад­важ­ным па­слан­ні­кам, ста­лі пры­кла­дам аздаб­лен­ня ся­дзіб у сар­мац­кім сты­лі не то­ль­кі ў са­мой Ка­ро­не, але і ў Вя­лі­кім Княс­тве Лі­тоў­скім. Мяр­кую, што шмат­лі­кія на­шы сла­ву­тыя за­мкі і па­ла­цы, кштал­ту Ня­сві­жа, Ру­жан, Га­ль­ша­наў так­са­ма ме­лі ў сва­іх па­ко­ях за­моў­ле­ныя цу­ды з Ісфа­ха­на і Ка­ша­на — маг­чы­ма, на­ват з гер­ба­мі ўла­да­роў. У па­чат­ку XVII ста­год­дзя на ары­ента­ль­ныя рэ­чы з’явіў­ся по­пыт, які за­бяс­пе­чы­лі армян­скія куп­цы. З ця­гам ча­су пер­сід­скія ды­ва­ны з ра­да­вы­мі шля­хец­кім гер­ба­мі пе­рад­ава­лі­ся з па­ка­лен­ня ў па­ка­лен­не як каш­тоў­ная ся­мей­ная рэ­лік­вія і ў па­мя­ці на­шчад­каў праз па­ру ста­год­дзяў ужо пра­праў­ну­кі ўспры­ма­лі ста­ра­жыт­ныя тка­ні­ны як не­раз­рыў­ную ту­тэй­шую сар­мац­кую спад­чы­ну. Леп­шых ту­тэй­шых тка­нін, чым са Слуц­ку, не бы­ло ў Рэ­чы Па­спа­лі­тай, та­му і пры­пі­са­лі цу­доў­ныя тво­ры дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва да слуц­кай пер­сі­ярні на ча­ле з Ма­джар­скім.

 

Асноў­ным спа­жыў­цом пер­сід­скіх ды­ва­ноў у XVI–XVII ста­год­дзях бы­ла якраз Рэч Па­спа­лі­тая, та­ды як у Еўро­пе бо­льш па­пу­ляр­ныя бы­лі ана­та­лій­скія вы­ра­бы ткац­тва з Тур­цыі. Тут, на­пэў­на, ме­ла мес­ца і па­лі­тыч­ная пад­ста­ва, бо Тур­цыя і Пер­сія шмат ста­год­дзяў не сяб­равалі між са­бой, та­му ге­ну­эзскім куп­цам бы­ло ляг­чэй вез­ці та­вар са Стам­бу­ла, чым з Ісфа­ха­на.

 

«Поль­скіх ды­ва­ноў» кан­ца XVI — па­чат­ку XVII ста­год­дзяў на сён­няш­ні дзень збе­раг­ло­ся ў све­це па му­зе­ях, па­ла­цах і пры­ват­ных ка­лек­цы­ях не­дзе ка­ля трох со­цень. Пры­стой­ны­мі ка­лек­цы­ямі та­кіх артэ­фак­таў ва­ло­да­юць: зга­да­ная вы­шэй рэ­зі­дэн­цыя Ві­тэ­льс­ба­хаў у Мюн­хе­не; Му­зей «Мет­ра­по­лі­тэн», дзе за­хоў­ва­ецца зна­ка­мі­ты ды­ван кня­зя Чар­та­рый­ска­га; Рэ­йксмю­зе­ум у Амстэр­да­ме ва­ло­дае пер­шым з поль­скіх ды­ва­ноў з па­са­гу да­чкі Жы­гі­мон­та ІІІ; Му­зей пры­клад­но­га мас­тац­тва ў Ве­не мо­жа па­хва­ліц­ца доб­рым збо­рам поль­скіх ды­ва­ноў, па­хо­джан­не якіх хут­чэй з вя­до­май шля­хец­кай ка­лек­цыі Ма­ры­яна Рос­ка-Баг­да­но­ві­ча (1862—1955); не­­каль­­кі ды­ва­ноў з гер­бам Рэ­чы Па­спа­лі­тай зна­хо­дзяц­ца ў кра­каў­скім Ва­ве­лі; у Ба­вар­скім на­цы­яна­ль­ным му­зеі за­хоў­ва­юцца не­ка­ль­кі «поль­скіх ды­ва­ноў», у тым лі­ку ці­ка­вы ды­ван 1667 го­да з гер­бам сям’і Яна Ка­зі­ме­жа Крэт­коў­ска­га, 1634—1676 (герб Да­лен­га) і Ка­та­жы­ны Лук­рэ­цыі Гул­дэн­штэрн, 1640—? (герб Гул­дэн­штэрн, да­чкі гда­ньс­ка­га каш­та­ля­на). Ёсць ды­ва­ны та­ко­га ты­пу ў Эрмі­та­жы (дзя­ку­ючы ка­лек­цыі ба­ро­на Аляк­сан­дра фон Шціг­лі­ца, у якой на­ліч­ва­ла­ся аж тры «па­ла­нэ­зы» — адзін з Ісфа­ха­на і два з Ка­ша­на) і ў Зброй­най па­ла­це мас­коў­ска­га Крам­ля.

 

Ве­ль­мі шка­да, што ў бе­ла­рус­кіх му­зе­ях ня­ма ані­вод­на­га так зва­на­га «polonaise carpet» XVI—XVII ста­год­дзяў, якія бяс­спрэч­на бы­лі ў інтэр’ерах на­шых за­мкаў і па­ла­цаў. У леп­шым вы­пад­ку ў экс­па­зі­цы­ях су­час­ныя рэ­плі­кі з Іра­на ці Тур­цыі. На­быць на сус­вет­ных аўкцы­ёнах сап­раў­дны «поль­скі ды­ван» эпо­хі Се­фе­ві­даў — вя­лі­кая ўда­ча. На­прык­лад, са­мы каш­тоў­ны артэ­факт та­ко­га ты­пу, па­ме­рам 170х230 см, быў прад­адзе­ны на аўкцы­ёне «Крыс­ці» ў Нью-Ёрку ў 2008 го­дзе за 4 450 000 до­ла­раў, а на ня­даў­нім аўкцы­ёне «Со­т­біс» у Нью-Ёрку ў 2015 го­дзе «поль­скі ды­ван» з ка­лек­цыі іта­ль­янска­га ка­ра­ля Умбер­та ІІ (1904—1983) па­йшоў за 790 000 до­ла­раў. Ці зной­дуц­ца ў нас ахвя­ра­даў­цы на та­кія ліч­бы? Або, мо­жа, зноў, як у 1950-х, уз­нік­не пы­тан­не: ці ма­юць «polonaise carpet» да­чы­нен­не да на­шай гіс­то­рыі?..  

Ігар Сур­ма­чэў­скі