Па­між лю­боў­ю і ня­на­віс­цю

№ 4 (421) 01.04.2018 - 01.01.2005 г

Выстава кічу ў галерэі Саюза дызайнераў
«Мы яго не­на­ві­дзім, мы яго лю­бім, мы ім за­хап­ля­емся», — так па­чаў пра­мо­ву Дзміт­рый Сур­скі, стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­юза ды­зай­не­раў, на ад­крыц­ці вы­ста­вы кі­чу ў дзень дур­ня.

Сап­раў­ды, ка­рун­ка­выя сур­вэ­тач­кі, на­сцен­ныя ды­ва­ны з «Па­ляў­ні­чы­мі на пры­ва­ле» і вы­гра­ві­ра­ва­ныя на ме­та­ле парт­рэ­ты вы­клі­ка­юць як па­чуц­цё за­хап­лен­ня і на­ста­ль­гіі, так і жа­дан­не за­плюш­чыць во­чы: кіч за­тры­маў­ся дзе­сь­ці па­між мас­тац­твам і ку­ль­тур­ным смец­цем. Прад­укцыя се­рый­най вы­твор­час­ці су­пра­ва­джае кож­на­га па жыц­ці, пры­ву­ча­ючы да «пры­го­жа­га» і дэ­ка­ры­ру­ючы шэ­расць на­шай па­ўся­дзён­нас­ці, і амаль за­ўсё­ды за­ста­ецца ня­ўба­ча­най. Кіч, яшчэ вя­до­мы як ар’ергард ХІХ—ХХ ста­год­дзяў, стаў вы­ні­кам індус­трый­най рэ­ва­лю­цыі, якая не ве­да­ла на­цы­яна­ль­ных меж­аў, і сён­ня но­сіць га­нар­лі­вае імя «пер­шай уні­вер­са­ль­най ку­ль­ту­ры». З’яўлен­не ля пад’ездаў бу­тэ­леч­ных бус­лоў і кве­та­чак — про­ста­на­род­нае ўяў­лен­не пра мас­тац­тва, але рэ­чы трэ­ба на­зы­ваць сва­імі імё­на­мі. Мас­тац­тва пра­ва­куе ўнут­ра­нае раз­віц­цё праз асэн­са­ван­не вон­ка­ва­га све­ту — яно скла­да­ней­шае за ўпры­га­жэн­не на­шай рэ­ча­існас­ці ці яе ка­пі­яван­не.

 

На вы­ста­ву ўзо­ры ма­са­вай твор­час­ці пры­нес­ці маг­лі ўсе ахво­чыя, але не­ка­то­рыя мас­та­кі ад­гук­ну­лі­ся на за­клік улас­ны­мі тво­ра­мі — рэ­флек­сі­ямі на пра­па­на­ва­ную тэ­му. Так аб’екты Ган­ны Сілі­вон­чык  ста­лі су­сед­ні­чаць з ле­апар­да­вай на­кід­кай і ярка-зя­лё­ны­мі аб­ца­са­мі, а на сця­не по­бач са зна­ка­мі­тым ства­рэн­нем Але­ны Ха­рун­жык, Свят­ла­ны Бу­евіч і Во­ль­гі Руд­ве­ні, якое ста­ла вя­до­мым пад на­звай «Жы­вёл­кі Бе­ла­рус­кія» яшчэ ў «Падзем­цы», ві­сяць са­вец­кія пла­ка­ты ды раз­ма­ля­ва­ныя та­лер­кі. Зда­ва­ла­ся б, мас­та­кі да­клад­на за­па­зыч­ва­юць пры­ёмы кі­чу, а за­ўва­жыць роз­ні­цу па­між сап­раў­дным і псеў­да не­скла­да­на: ка­лі ў гле­да­ча з’яўля­юцца воб­ра­зы, аса­цы­яцыі і пы­тан­ні, пе­рад ім не пры­клад кі­чу, а пра­ца мас­та­ка — з вы­раз­най на­звай, са сва­ім стаў­лен­нем ды інтэр­прэ­та­цы­яй.

 

Ад­ны­мі з ад­мет­ных аўтар­скіх экс­па­на­таў ста­лі «Кен­таў­рэ­сы» Па­ўла Вай­ніц­ка­га, на­па­ло­ву ко­ні, на­па­ло­ву жан­чы­ны. Аўтар рас­ка­заў пра свае на­ме­ры: «Мая пра­фе­сій­ная мас­тац­кая ад­ука­цыя, атры­ма­ная ў асноў­ным у Бе­ла­ру­сі, зу­сім не ўзды­мае над «ку­ль­ту­рай мас», якая нас ата­чае. Хут­чэй на­адва­рот — раз­ам з пад­аўля­ль­най бо­ль­шас­цю ту­тэй­шых май­строў я ства­раю ла­ка­ль­ную ку­ль­ту­ру кі­чу, што да­мі­нуе ў кра­іне. Ка­жу­чы пра кіч, я маю на ўва­зе бяз­глуз­дае дэ­ка­ры­ра­ван­не рэ­ча­існас­ці — «каб бы­ло пры­го­жа» — у су­пра­ць­лег­ласць мас­тац­тву, не­абход­на­му ча­ла­вец­тву для ўза­ема­дзе­яння з рэ­аль­нас­цю, мас­тац­тву, якое за­дае пы­тан­ні. «Кен­таў­рэ­сы» зроб­ле­ны для ўпры­гож­ван­ня, у іх не за­кла­дзе­ны скла­да­ныя ідэі. Мя­не ці­ка­ві­ла, ці мож­на ары­гі­на­ль­на змік­са­ваць на­яўныя на­род­ныя тра­ды­цыі з рэ­гі­яна­ль­най шко­лай гут­ніц­тва. На шкло­за­во­дзе ўме­юць ра­біць кон­ні­ка, а я быў пры­ду­маў дзяў­чы­ну з ма­гут­ным бюс­там, і, у пры­нцы­пе, апроч чыс­та­га тру­кац­тва, гу­ль­ні з гіс­та­рыз­ма­мі ды тэх­на­ло­гі­ямі, у ста­ту­этках ні­чо­га больш ня­ма. Пры­чы­на, па­вод­ле якой я ад­даў ра­бо­ты на вы­ста­ву, — пры­нцы­по­выя мер­ка­ван­ні, бо я лі­чу кіч сур’ёзнай пра­бле­май, што пра­цяг­вае ка­ле­чыць све­таў­спры­ман­не суг­ра­ма­дзян, па­чы­на­ючы з дзя­цін­ства. Не­абход­на рас­каз­ваць лю­дзям пра та­кую з’яву, як кіч, — і ня­важ­на, якім чы­нам: ла­яцца, іра­ні­за­ваць, на­ват пе­ра­бо­ль­ша­на тры­мац­ца яго, каб вы­явіць яго вы­чвар­ную сут­насць.

 

Уз­ро­вень свя­до­мас­ці су­час­на­га гра­мад­ства цал­кам да­зва­ляе раз­ва­жаць кры­тыч­на, і ў вы­ні­ку мы ма­ем маг­чы­масць за­ймац­ца мас­тац­твам як не­чым су­р’ёз­ным, а не па­ты­каць ма­са­вым гус­там і пра­цяг­ваць прад­ука­ваць кі­ча­выя ха­рос­твы. Ну так, кіч — так­са­ма плынь мас­тац­тва, і мы апы­на­емся на сліз­кай гле­бе, ка­лі па­чы­на­ем раз­да­ваць ацэн­кі. Ве­ль­мі хо­чац­ца ска­заць, што кіч — гэ­та дрэн­на, але ж гэ­та не так: кіч — ад­мен­нік мас­тац­тва, які на­быў па­пу­ляр­насць і стаў па­ўсюд­ным. Яго мож­на ра­біць та­ле­на­ві­та, ім мож­на ўпры­гож­ваць шэ­рую рэ­аль­насць, але інтэ­лек­ту­аль­нас­ці, не­абход­най су­час­нас­ці, у ім ня­ма».  

 

Аляк­сан­дра Пі­лі­по­віч-Суш­чыц