Воб­ра­зы ру­ху

№ 4 (421) 01.04.2018 - 01.01.2005 г

«Сублімацыя формы» Уладзіміра Слабодчыкава ў Нацыянальным мастацкім музеі
Выстава Уладзіміра Слабодчыкава —рэтраспектыўная. У назве ўвасобіўся яго галоўны формаўтваральны прынцып: сублімацыя — гэта спроба пазбавіць форму матэрыяльнасці.

У ПСІ­ХА­ЛО­ГІІ ПАН­ЯЦЦЕ «СУБ­ЛІ­МА­ЦЫЯ» ТРАК­ТУ­ЕЦЦА ЯК ПРА­ЦЭС ПЕ­РА­ЎТВА­РЭН­НЯ І ПЕ­РА­НА­КІ­РА­ВАН­НЯ ЭНЕР­ГІІ НА СА­ЦЫ­ЯЛЬ­НУЮ АКТЫЎ­НАСЦЬ І ТВОР­ЧАСЦЬ. ДЛЯ СЛА­БОД­ЧЫ­КА­ВА АД­ЧУ­ВАН­НІ, ПА­ЧУЦ­ЦІ, ІДЭІ ПЕ­РА­НО­СЯЦ­ЦА Ў ЗА­СТЫ­ЛУЮ ФОР­МУ, У СПЫ­НЕ­НЫ ВОБ­РАЗ, ЖЭСТ. З ПУН­КТУ ГЛЕ­ДЖАН­НЯ ФІ­ЗІ­КІ, СУБ­ЛІ­МА­ЦЫЯ (УЗ­ГОН­КА) — ПЕ­РА­ХОД РЭ­ЧЫ­ВА З ЦВЁР­ДА­ГА СТА­НУ АД­РА­ЗУ Ў ГА­ЗА­ПА­ДОБ­НЫ, МІ­НУ­ЮЧЫ ВАД­КІ. ГЭ­ТА НЕ­ВЕ­РА­ГОД­НА СКЛА­ДА­НАЯ ЗА­ДА­ЧА ДЛЯ ТРОХ­МЕР­НА­ГА ПЛАС­ТЫЧ­НА­ГА МАС­ТАЦ­ТВА. ПРА­ЦУ­ЮЧЫ НАД СВА­ІМІ ТВО­РА­МІ, УЛА­ДЗІ­МІР СЛА­БОД­ЧЫ­КАЎ ШУ­КАЕ АСАБ­ЛІ­ВУЮ МО­ВУ, КАБ ПА­КА­ЗАЦЬ ШМАТ­ГРАН­НАСЦЬ АБ’ЕКТА, ЯГО ЗДО­ЛЬ­НАСЦЬ УВА­САБ­ЛЯЦЬ НЕ КАН­КРЭТ­НАЕ, А АБ­СТРАК­ТНАЕ ПАН­ЯЦЦЕ. ГЛЯ­ДАЧ АСЭН­СОЎ­ВАЕ МА­ТЭ­РЫ­ЯЛЬ­НАСЦЬ СКУ­ЛЬП­ТУ­РЫ, АЛЕ ВІ­ЗУ­АЛЬ­НА СЧЫТ­ВАЕ ЯЕ НЕ­РЭ­АЛЬ­НАСЦЬ, УМОЎ­НАСЦЬ, СІМ­ВА­ЛІЗМ.

 

Ды­япа­зон пра­ектаў Сла­бод­чы­ка­ва ўраж­вае: ад ка­мер­най плас­ты­кі да маш­таб­ных ма­ну­мен­та­ль­ных по­мні­каў, уста­ля­ва­ных на ра­дзі­ме і за мя­жой. Твор­ца за­явіў пра ся­бе ў па­чат­ку 1970-х. Яшчэ ў га­ды ву­чо­бы на ад­дзя­лен­ні скульп­­ту­ры ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным тэ­атра­ль­на-мас­тац­кім інсты­ту­це (сён­ня Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная ака­дэ­мія мас­тац­тваў) ён па­чы­нае ўдзе­ль­ні­чаць у вы­ста­вах (1973). Актыў­ная са­цы­яль­ная па­зі­цыя вы­яўля­ецца ў пра­вя­дзен­ні ску­льп­тур­ных пле­нэ­раў у Мін­ску (пер­шы — у 1988 го­дзе), у што­дзён­най педа­га­гіч­най дзей­нас­ці. З 1975-га Сла­бод­чы­каў вы­кла­дае, а з 1989-га — уз­на­­чаль­­вае ка­фед­ру ску­льп­ту­ры ў Ака­дэ­міі мас­тац­тваў па­сля ле­ген­дар­ных Андрэя Бем­бе­ля і Ана­то­ля Ані­кей­чы­ка. З 1983 го­да Сла­бод­чы­каў — сяб­ра Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў (у 1988 — 1989 і 2005 — 2008 ача­ляў сек­цыю ску­льп­ту­ры). На сён­няш­ні дзень ён, як аўта­ры­тэт­ная асо­ба, пры­мае актыў­ны ўдзел у га­лоў­ных стра­тэ­гіч­ных ра­шэн­нях Са­юза мас­та­коў, мае мнос­тва дзяр­жаў­ных уз­на­га­род, а ў 2011-м удас­то­ены зван­ня «За­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь». Пра­фе­сар Сла­бод­чы­каў з’яўля­ецца Га­на­ро­вым чле­нам Рас­ійскай ака­дэ­міі мас­тац­тваў і чле­нам Ка­ра­леў­ска­га та­ва­рыс­тва бры­тан­скіх ску­льп­та­раў.

 

Лей­тма­тыў яго твор­час­ці — ча­ла­век як фі­ла­соф­ская ка­тэ­го­рыя. Та­кія воб­ра­зы, як муж­чы­на, жан­чы­на, дзі­ця, сям’я, ма­ця­рын­ства, твор­ца, ва ўсе ча­сы бы­лі важ­ны­мі архе­ты­па­мі ў свя­до­мас­ці ча­ла­вец­тва, для іх ува­саб­лен­ня ску­льп­тар рас­пра­цоў­вае ўлас­ныя пры­ёмы. Ка­лі пе­рад Ула­дзі­мі­рам Сла­бод­чы­ка­вым ста­іць за­да­ча ства­рыць парт­рэт кан­крэт­на­га ча­ла­ве­ка (дзед, мас­так ХIХ ста­год­дзя Ва­лен­цій Ва­нь­ко­віч, ста­ра­жыт­наг­рэ­час­кая па­этка Сап­фо, ле­ген­дар­ны Дон Кі­хот, бе­ла­рус­кая актры­са Стэ­фа­нія Ста­ню­та, швей­цар­скі ску­льп­тар Аль­бер­та Джа­ка­ме­ці), ён зна­хо­дзіць пе­ра­ка­на­ль­ную фор­му, вы­раз­ную дэ­таль-знак і да­во­дзіць ха­рак­тар да сім­ва­ліч­на­га гу­чан­ня.

 

Ску­льп­тар час­та рас­пра­цоў­вае ста­ны-але­го­рыі: ка­хан­не, боль, па­лёт, раў­на­ва­гу, ці­шы­ню, аплак­ван­не, роз­дум — яркія эма­цый­ныя пе­ра­жы­ван­ні, у якіх за­ўсё­ды ёсць свае ад­мет­ныя плас­тыч­ныя ры­сы. Ства­ра­ючы тэ­ма­тыч­ныя воб­ра­зы хле­ба, яблы­ка, вяр­бы, змяр­кан­ня, ве­ча­ра, пор го­да, пра­фе­сіі, твор­час­ці, важ­на знай­сці яркае пе­ра­ўва­саб­лен­не з інтэн­сіў­ным эма­цый­ным ад­цен­нем. Вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы ўмоў­ныя аб­агу­ль­нен­ні, Ула­дзі­мі­ру Сла­бод­чы­ка­ву ўда­ецца пе­рад­аць ад­роз­нен­ні ў роз­ных эпо­хах і на­цы­яна­ль­ных пры­кме­тах: арха­ічным тан­цы, спад­чы­не, ста­ра­жыт­ных цы­ві­лі­за­цы­ях.

 

Ула­дзі­мір Сла­бод­чы­каў — мас­так-да­след­чык. За­йма­ючы­ся тран­сфар­ма­цы­яй воб­ра­за і тэ­мы, аўтар здо­леў вы­кштал­та­ваць па­зна­ва­ль­ную мо­ву. Яго ску­льп­ту­ра мае вы­раз­ны сі­лу­эт, а па­вер­хня і плас­ты­ка спа­лу­ча­юць та­кія пры­ёмы, як су­адно­сі­ны экс­прэ­сіў­най леп­кі з вы­раз­ным ге­амет­рыз­мам кон­ту­раў і ад­кры­тай пра­сто­рай. Час­та мас­так да­ся­гае та­ко­га спа­лу­чэн­ня, уво­дзя­чы ў свае кам­па­зі­цыі ра­шэ­ціс­тыя струк­ту­ры. Ра­шот­ка, якая па­чы­на­ючы з ХХ ста­год­дзя ста­ла ад­ной з эмблем аван­гар­дных экс­пе­ры­мен­таў у мас­тац­тве, атрым­лі­вае ў пра­цах Сла­бод­чы­ка­ва но­вае пра­чы­тан­не. Ра­шот­кі тут — гэ­та не жор­сткія струк­ту­ры, яны па­вет­ра­ныя, лёг­кія, звы­чай­на пе­рад­аюць стан на­кі­ра­ва­нас­ці, па­лё­ту. І на­ват ка­лі кам­па­зі­цыя быц­цам «аб­апі­ра­ецца» на ра­шэ­ціс­тую струк­ту­ру ці «на­ніз­ва­ецца» на яе, гэ­та не дае ад­чу­ван­ня цяж­ка­ва­га­вай ураў­на­ва­жа­нас­ці, су­па­кою, а, на­адва­рот, вы­клі­кае га­ла­вак­руж­нае па­чуц­цё ня­пэў­нас­ці, змен­лі­вас­ці, ру­хо­мас­ці. Ні­бы але­го­рыя ва­ган­няў па­між ма­тэ­ры­яль­ным і ду­хоў­ным. Тут ідэ­аль­на пад­ыхо­дзіць за­ўва­га вя­до­ма­га аме­ры­кан­ска­га ана­лі­ты­ка су­час­на­га мас­тац­тва Раз­алін­ды Краўс: «Міф ра­шот­кі за­клю­ча­ецца ў тым, што яна пры­му­шае нас ду­маць, быц­цам мы ма­ем спра­ву з ма­тэ­ры­яліз­мам, з на­ву­кай, з ло­гі­кай, ад­на­ча­со­ва ад­во­дзя­чы нас у сфе­ру ве­ры, ілю­зіі, фан­та­зіі». І, ма­быць, гэ­тая тры­яда — ве­ра, ілю­зія, фан­та­зія — ха­рак­та­ры­зуе ўсю твор­часць Ула­дзі­мі­ра Сла­бод­чы­ка­ва.

 

Пе­ра­ва­га суб’ектыў­нас­ці — га­лоў­нае да­сяг­нен­не су­час­най ку­ль­ту­ры. Сва­бо­да асо­бы і яе вы­каз­ван­не за­ста­юцца цэн­тра­ль­най ка­тэ­го­ры­яй мас­тац­тва. Ад­сюль і вы­со­кая ме­ра ад­каз­нас­ці за кож­ны твор. Ула­дзі­мір Сла­бод­чы­каў сфар­ма­ваў свой пры­нцып на гар­ма­ніч­на-па­чуц­цё­вай кар­ці­не мі­ра, у якой на пер­шы план вы­лу­ча­ецца ме­на­ві­та твор­ца. 

Во­ль­га Архі­па­ва