Жыц­цё ад­ной тэх­ні­кі

№ 4 (421) 01.04.2018 - 01.01.2005 г

«Колер святла: Петр Стаха і яго вучні» ў арт-гасцёўні «Высокае места» і традыцыі беларускага шкларобства
Вы­ста­вач­ны пра­ект ла­дзіў­ся пры да­па­мо­зе Па­со­льс­тва Чэш­скай Рэ­спуб­лі­кі ў Бе­ла­ру­сі. Упер­шы­ню на по­стса­вец­кай пра­сто­ры з’яві­ла­ся маг­чы­масць прэ­зен­та­ваць тво­ры вя­до­ма­га мас­та­ка, вы­клад­чы­ка і спе­цы­яліс­та ў га­лі­не ма­лі­ра­ван­ня шкла Пет­ра Ста­ха і яго вы­пус­кні­коў — Ма­тоў­ша Во­ла­ка і Дзміт­рыя Цы­бен­кі.

Мас­тац­ка-пра­мыс­ло­вая шкло­вы­т­вор­чая шко­ла ў Ка­ме­ніц­кім Шэ­на­ве, у якой Петр Ста­ха вы­кла­дае бо­льш за 10 га­доў і кі­руе фа­ку­ль­тэ­там разь­бы і плаў­лен­ня шкла, — адзін з трох ба­за­вых ад­ука­цый­ных цэн­траў мас­тац­ка­га шкла Чэ­хіі. Вя­до­мая з ся­рэ­дзі­ны ХІХ ста­год­дзя, шко­ла мае без­да­кор­ную рэ­пу­та­цыю ста­рэй­шай про­фі­ль­най уста­но­вы Еўро­пы. Рэ­гі­ён Па­ўноч­най Чэ­хіі сла­віц­ца да­ўні­мі і ба­га­ты­мі тра­ды­цы­ямі шкла­роб­ства. Сён­ня тут ледзь не праз кож­ныя пяць кі­ла­мет­раў мож­на сус­трэць шкля­ныя сту­дыі, фаб­ры­кі, на­ву­чаль­­ныя ўста­но­вы, му­зеі і... шкля­ную ску­льп­ту­ру. Ка­ме­ніц­кі Шэ­наў раз­ам з Но­вым Бо­рам і Жа­лез­ным Бро­дам стаў ле­ген­дар­най экс­пе­ры­мен­та­ль­най ба­зай для мас­та­коў і свед­кам імклі­ва­га раз­віц­ця ру­ху сту­дый­на­га шкла­роб­ства дру­гой па­ло­вы ХХ ста­год­дзя. Шко­ла рас­квіт­не­ла сап­раў­дным су­зор’ем най­вя­до­мей­шых мас­та­коў, ся­род якіх Ула­дзі­мір Ка­пец­кі, Іржы Шу­га­ек, Ян Экс­нар, Фран­ці­шак Янак, Іва Роз­сі­пал, Ла­да Се­меч­ка.

 

По­зір­ку гле­да­чоў мін­скай вы­ста­вы ад­кры­ва­лі­ся вы­хап­ле­ныя свят­лом ма­сі­вы шкля­ных аб­страк­тных ску­льп­тур. Глы­бо­кі кан­цэн­тра­ва­ны ко­лер аб’ектаў ча­сам ні­бы рас­тае ў тон­кіх сла­ях ма­тэ­ры­ялу. Спе­цы­фіч­ны ме­тад фар­ма­ван­ня ску­льп­ту­ры, рас­пра­ца­ва­ны Пет­рам Ста­хам, да­зва­ляе раз­гля­даць бру­та­ль­ныя рэ­ль­ефныя ўклю­чэн­ні праз опты­ку шкля­ных па­вер­хняў. Пра­цы мас­та­ка «Цыр­ку­ля­цыя», «Вар­та Антар­кты­кі», «Адзін з тых дзён» ста­лі сап­раўд­ны­мі хі­та­мі фо­та­хро­нік і сэл­фі гле­да­чоў. Аб’екты ма­ла­дых май­строў сва­бод­на па­чу­ва­лі­ся ў пра­сто­ры. Пра­зрыс­тасць ма­тэ­ры­ялу не дае ані­якіх на­мё­каў на сап­раў­дную ва­гу ра­бот, між тым не­ка­то­рыя з іх пе­ра­вы­ша­юць 30 кг. Су­час­ныя тэх­на­ло­гіі да­зва­ля­юць вы­раб­ляць вя­ліз­ныя ма­сі­вы. Ма­тоўш Во­лак пра­цуе з ма­ну­мен­та­ль­ны­мі фор­ма­мі, і ў экс­па­зі­цыі прад­стаў­ле­ны най­мен­шыя з іх.

 

Са­мым доў­га­ча­ка­ным склад­ні­кам для вуз­ка­га ко­ла пра­фе­сі­яна­ль­най су­пол­кі айчын­ных мас­та­коў і да­след­чы­каў ста­ла аб­мер­ка­ван­не тэх­ні­кі вы­ка­нан­ня тво­раў — ма­лі­ра­ван­ня (ад лац. mollio — мяк­нуць). З ся­рэ­дзі­ны ХХ ста­год­дзя на раз­віц­цё та­ко­га пры­нцы­пу ма­дэ­ля­ван­ня шкля­но­га прад­ме­та вы­зна­ча­ль­ны ўплыў ака­за­лі экс­пе­ры­мен­ты Ста­ніс­ла­ва Лі­бен­ска­га і Ярас­ла­вы Брых­та­вай у 1940-50-я. Шлі­фа­ва­ныя ма­сі­вы лі­тых бло­каў іх аўтар­ства ўвай­шлі ў гіс­то­рыю сту­дый­на­га шкла­роб­ства. На па­чат­ку ХХІ ста­год­дзя ўні­ка­ль­ным но­сь­бі­там і знаў­цам тра­ды­цый чэш­ска­га ма­лі­ра­ва­на­га шкла з’яўля­ецца Петр Ста­ха. Раз­ам са сва­ім вы­пус­кні­ком, а сён­ня ка­ле­гам Дзміт­ры­ем Цы­бен­кам ма­эстра пра­вёў май­стар-клас. Дзміт­рый, на­прык­лад, рас­ка­заў, што то­ль­кі на ме­ха­ніч­ную апра­цоў­ку па­вер­хні «Це­ні ко­ле­раў» ён па­тра­ціў ка­ля 50 га­дзін! А па­пя­рэд­ні этап ма­лі­ра­ван­ня шкла ў спе­цы­яль­най пе­чы за­ймае 2-3 тыд­ні мі­ні­мум.

 

Атры­маў­шы сап­раў­дную эстэ­тыч­ную аса­ло­ду ад па­ба­ча­на­га, па­спра­бую ўзга­даць айчын­ныя тра­ды­цыі і рэ­плі­кі гэ­тай тэх­ні­кі ў бе­ла­рус­кім мас­тац­тве. Іх мож­на раз­гле­дзець праз дзве тэ­мы: ку­ль­тур­на-гіс­та­рыч­ныя ўмо­вы з’яўлен­ня тэх­ні­кі лі­та­га шкла на «Нё­ма­не» і праз вы­то­кі аб­страк­тнай шкля­ной ску­льп­ту­ры.

 

«Нё­ман» на­за­па­сіў грун­тоў­ны дос­вед ліц­ця дэ­ка­ра­тыў­най шкла­п­лас­ты­кі і мо­ду­ляў для па­трэб ма­ну­мен­та­ль­на­га мас­тац­тва спо­са­бам так зва­на­га «га­ра­ча­га ма­лі­ра­ван­ня». Пры­га­та­ва­нае шкла­ва­ра­мі і тэх­но­ла­га­мі шкло ў рас­плаў­ле­ным вы­гля­дзе за­лі­ва­ла­ся ў па­трэб­ныя фор­мы. А ўсё рас­па­ча­ло­ся на­пры­кан­цы 1950-х з пра­па­но­вы вя­до­мых лі­тоў­скіх віт­ра­жыс­таў Ка­зі­са Мар­ку­на­са і Аль­гі­ман­та­са Стоў­шка­са. Пад іх пра­екты на «Нё­ма­не» і бы­лі спра­екта­ва­ны спе­цы­яль­ныя га­за­выя апеч­кі, у якіх амаль да ся­рэ­дзі­ны 1990-х ме­ла­ся маг­чы­масць па­сту­по­ва аха­ло­джваць лі­тыя бло­кі. Ужо ад па­чат­ку 1960-х за­ма­ца­ва­ныя ў цэ­мен­тныя і жа­ле­за­бе­тон­ныя кан­струк­цыі ко­ла­та-лі­тыя віт­ра­жы мас­та­коў прэ­зен­та­ва­лі­ся ў Літ­ве і Рас­іі. У му­зеі «Нё­ма­на», да­рэ­чы, за­ха­ва­лі­ся два лі­тоў­скія ко­ла­та-лі­тыя віт­ра­жы, ума­ца­ва­ныя ў бе­тон сця­ны.

 

Свой ме­тад ліц­ця шкла рас­пра­ца­ва­лі мас­та­кі шкло­за­во­да «Нё­ман». Ула­дзі­мір Му­рах­вер час­цей за ўсё звяр­таў­ся да ўмоў­нас­ці дэ­ка­ра­тыў­ных рэ­ль­ефаў. Мас­так вы­ка­наў і шэ­раг ма­ну­мен­та­ль­ных аб’ектаў з ла­ка­ніч­ны­мі ге­амет­рыч­ны­мі мо­ду­ля­мі. Во­ль­га Са­зы­кі­на тран­сфар­ма­ва­ла спо­саб рэ­ль­ефна­га ліц­ця ў за­па­тэн­та­ва­ную аўтар­скую тэх­ні­ку з уклю­чэн­нем у шкла­ма­су фраг­мен­таў рас­лін, бы­та­вых прад­ме­таў і шкло­ва­лок­наў. Га­лі­на Сі­да­рэ­віч свае пра­цы ства­ра­ла на асно­ве ўза­ема­дзе­яння га­ра­чай шкля­ной ма­сы з су­хі­мі хі­міч­ны­мі эле­мен­та­мі-фар­ба­ва­ль­ні­ка­мі і дра­ця­ной гра­фі­кай. Пэў­ны зва­рот да ме­та­ду ма­лі­ра­ван­ня шкла мы ба­чым у пры­кла­дах зна­ка­мі­та­га ці­ха­вы­дзі­ма­на­га нё­ман­ска­га шкла, да яко­га звяр­та­лі­ся амаль усе вы­твор­чыя мас­та­кі. Ве­ль­мі ха­рак­тэр­най з’явай ста­лі пра­цы эстон­скіх май­строў, якія пры­свя­ці­лі час­тку свай­го жыц­ця «Нё­ма­ну»: Сі­ль­віі Раў­двее і Кер­сці Вакс.

 

Ве­ль­мі па­спя­хо­ва да пра­цэ­су пад­клю­чы­лі­ся і прад­стаў­ні­кі ма­ну­мен­та­ль­на­га мас­тац­тва: Ні­нэль Шчас­ная, Ула­дзі­мір Ста­ль­ма­шо­нак, Гаў­ры­ла Ваш­чан­ка, Іры­на Куз­ня­цо­ва, Ве­ра­ні­ка Віт­коў­ская. Айчын­ны­мі май­стра­мі бы­лі ство­ра­ны со­тні мет­раў гус­тоў­ных аздаб­лен­няў архі­тэк­тур­ных і інтэр’ерных пра­ектаў: стан­цыі мет­ра­па­лі­тэ­на, тэ­атры, му­зеі, га­тэ­лі, да­мы ку­ль­ту­ры, са­на­то­рыі… У ад­роз­нен­не ад чэш­ска­га ма­лі­ра­ва­на­га шкла, дзе ве­ль­мі час­та пры­сут­ні­ча­ла руч­ная шма­тэ­тап­ная апра­цоў­ка па­вер­хняў, для бе­ла­рус­ка­га лі­та­га шкла ха­рак­тэр­на за­ха­ван­не жы­вой, аптыч­на ру­хо­май па­вер­хні, мяк­кай фак­ту­ры і да­лі­кат­най гра­фіч­нас­ці.

 

Лі­тыя віт­раж­ныя мо­ду­лі для аб’ектаў са­юзна­га зна­чэн­ня вы­кон­ва­лі на «Нё­ма­не» пры­бал­тый­скія, армян­скія мас­та­кі, пі­цер­цы і мас­кві­чы. І ха­ця чэш­скі во­пыт ма­лі­ра­ван­ня шкла за­ста­ваў­ся не­да­ся­га­ль­ным па тэх­на­ла­гіч­ных і кан­струк­цый­ных улас­ці­вас­цях і ня­рэд­ка быў вя­до­мы аўта­рам то­ль­кі з чэш­ска­га ча­со­пі­са Glass Review — «Нё­ман» вы­най­шаў на­сам­рэч уні­ка­ль­ны ме­тад вы­пра­цоў­кі лі­то­га шкла пры фан­тас­тыч­ным ды­япа­зо­не ка­ля­ро­вых маг­чы­мас­цяў.

 

Што да вы­то­каў аб­страк­тнай шкля­ной ску­льп­ту­ры ў бе­ла­рус­кім мас­тац­тве, зга­даю эстэ­ты­ку мас­тац­ка-пра­мыс­ло­вых форм «Нё­ма­на» па­чат­ку ХХ ста­год­дзя, якія мас­тац­тваз­наў­ца Мая Яніц­кая акрэс­лі­ла як «фор­мы на сты­ку ма­дэр­ну, кан­струк­ты­віз­му і ку­біз­му». На­ту­ра­ль­ным раз­віц­цём ма­дэр­ніс­цкіх тра­ды­цый ста­но­вяц­ца пра­явы фар­ма­ль­най плас­ты­кі ў пра­цах Ула­дзі­мі­ра Жо­ха­ва ў 1970-х. Мац­ней­шы ўплыў не то­ль­кі на су­час­ні­каў, але і на на­ступ­ныя ге­не­ра­цыі шкля­роў здзей­сніў аб­страк­тны ге­амет­рызм Арка­дзя Аніш­чы­ка.

 

Вяр­та­ючы­ся да чэш­скай вы­ста­вы, адзна­чу цэ­лы шэ­раг ці­ка­вых гіс­та­рыч­ных пе­ра­кры­жа­ван­няў у раз­віц­ці чэш­ска­га і бе­ла­рус­ка­га шкла. Муд­ра­ге­ліс­тае ўза­ема­дзе­янне аб­ста­він і пер­са­на­лій пра­соч­ва­ецца, на­прык­лад, ад кан­ца ХІХ ста­год­дзя. Ад­куль па­хо­дзіць адзін з за­сна­­валь­­ні­каў гу­ты «Нё­ман» Юлі­ус Сто­ле? Так, з Па­ўноч­най Чэ­хіі!  

Але­на Атраш­ке­віч-Злат­ка­віч