Змест, фор­ма ды ідэя

№ 4 (421) 01.04.2018 - 01.01.2005 г

«Код: 25.03.18» у Палацы мастацтва
Выстава прысвечана 100-годдзю абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Фармат — як сцвярджаецца ў прэс-рэлізе — прадугледжвае самы шырокі спектр сучасных выяўленчых сродкаў без абмежавання часу стварэння работ. Да­тыч­ныя да арга­ні­за­цыі вы­ста­вы стар­шы­ня Са­юза мас­та­коў Ры­гор Сіт­ні­ца і кі­раў­нік сек­цыі кры­ты­кі Пёт­ра Ва­сі­леў­скі сус­трэ­лі­ся, каб зра­зу­мець, ці атры­ма­ла­ся за­ду­ма­нае.

 

Пёт­ра Ва­сі­леў­скі: На вы­ста­ве бы­ло ма­ла прац но­вых і зроб­ле­ных да яе спе­цы­яль­на. Ці гэ­та не­паз­беж­насць, звя­за­ная з не­вя­лі­кім ча­сам, што да­ваў­ся на арга­ні­за­цыю, ці — у не­йкай сту­пе­ні — не­пад­рых­та­ва­насць на­шай ку­ль­тур­ніц­кай гра­ма­ды да ўспры­ман­ня гэ­тай даты?

 

Ры­гор Сіт­ні­ца: І тое, і іншае. Было б дзіўна, каб у наc існаваў кансэнсус у стаўленні да гістарычных падзей, якія на працягу ўсёй савецкай эпохі свядома замоўчваліся ці прадстаўляліся ў скажоным выглядзе. Я ха­цеў, каб мы не па­ўта­ры­лі дос­вед трыц­ца­ці­га­до­вай да­ўні­ны, ка­лі на пад­обных вы­ста­вах да­мі­на­ва­лі тво­ры ілюс­тра­тыў­на­га, асвет­ніц­ка­га ха­рак­та­ру, што на той час бы­ло, без­умоў­на, акту­аль­на. Та­му я за­клі­каў лю­дзей ад­ка­заць су­час­най плас­тыч­най мо­вай. На­прык­лад, мя­не ўзра­да­ваў Ле­анід Хо­ба­таў, які ўва­со­біў тэму праз колеравую кампазіцыю ў выглядзе сцяга. Твор атрымаўся дра­ма­тыч­ны, глы­бо­кі па сэн­се, па­каз­вае пе­ры­пе­тыі гіс­то­рыі. Вось та­кіх прац я ча­каю.

 

Сваю важ­ную, фак­та­ла­гіч­ную ро­лю вы­ка­на­лі фо­та­здым­кі ўдзе­ль­ні­каў той гіс­та­рыч­най падзеі. На вы­ста­ве бы­ло шмат сэн­са­вых і ві­зу­аль­ных плас­тоў, яна раз­на­стай­ная і су­час­ная. Пры­кра, што мае вуч­ні, на якіх я ўскла­даў шмат на­дзей, не ад­гук­ну­лі­ся. Што б тут ні ад­бы­ва­ла­ся, ім «у лом» ісці ў Па­лац мас­тац­тва і ўдзе­ль­ні­чаць у гэ­тай «мар­гі­на­ль­най» дзеі. Паводле іх шкалы каштоўнасцяў 100 гадоў БНР — падзея не вартая разгляду. Та­му мя­не ўсце­шы­ла, што амаль 70-га­до­вы фар­ма­ліст Хо­ба­таў шы­коў­на ад­ка­заў на гэ­ты вы­клік. А сён­няш­нія пра­су­ну­тыя ма­ла­дыя лю­дзі, у якіх, зда­ва­ла­ся б, па­він­на быць і ўсве­дам­лен­не, і рэ­ага­ван­не, — на жаль, не. Мы ж не­здар­ма на­зва­лі вы­ста­ву «Код: 25.03.18», бо лі­чым, што гэ­та час­тка ге­не­тыч­на­га ко­ду бе­ла­ру­саў, а ге­не­ты­ка дадзена ад прыроды.

 

Пры­но­сі­лі ве­ль­мі роз­ныя ра­бо­ты, але мы ад­абра­лі са­мыя год­ныя, збу­да­ва­лі цэ­лас­ную экс­па­зі­цыю. Цэн­трам яе стаў­ся па­ліп­ціх Гаў­ры­іла Ваш­чан­кі «Кры­лы», твор ме­та­фа­рыч­ны, пры­вя­за­ны да тэ­мы не кан­крэт­на. Ка­лі хо­чац­ца кан­крэ­ты­кі — вы­дат­ная се­рыя Мі­ха­ся Ба­са­лы­гі, які знай­шоў ве­ль­мі пе­ра­ка­на­ль­ную фор­му. Экс­па­зі­цыя атры­ма­ла­ся на лю­бы густ. І мы з Ле­ані­дам Хо­ба­та­вым кры­ху па­ма­ры­лі: ці­ка­ва бы­ло б аб­ме­жа­ваць за­да­чу і пра­па­на­ваць на гэ­тую тэ­му зра­біць тво­ры вы­ключ­на не­фі­гу­ра­тыў­ныя. Хоць гус­ты сап­раў­ды ва ўсіх роз­ныя, ха­дзі­ла жан­чы­на і на­ра­ка­ла, што не на­пі­са­лі «крэп­кіх» ра­бот, — ві­даць, з пры­выч­кі ба­чыць ма­ну­мен­та­ль­нае вы­ра­шэн­не вя­лі­кіх тэ­маў. Усе ма­юць пра­ва ду­маць па-роз­на­му, пра­ўда — па­ся­рэ­дзі­не. Экс­па­зі­цыя, на маю дум­ку, вы­йшла су­час­най.

 

Пёт­ра Ва­сі­леў­скі: Мне па­шчас­ці­ла да­па­ма­гаць Ле­ані­ду Хо­ба­та­ву ла­дзіць экс­па­зі­цыю. І я су­тык­нуў­ся з ці­ка­вым стаў­лен­нем мас­та­коў: пры­но­сіць аўтар твор, парт­рэт, на­прык­лад, што не мае ні­яка­га да­чы­нен­ня да тэ­мы, і цяж­ка яму па­тлу­ма­чыць, ча­му парт­рэт яго сяб­ра не мо­жа быць пры­ня­ты.

 

Ры­гор Сіт­ні­ца: Усё ж не­ка­то­рыя парт­рэ­ты мы ўзя­лі, на­прык­лад, цу­доў­ныя тво­ры Ге­на­дзя Ко­зе­ла. Я раз­ва­жаю та­кім чы­нам: гэ­та вы­ста­ва — пры­свя­чэн­не гіс­та­рыч­на­му свя­ту, і ка­лі б мы вы­ста­ві­лі тво­ры Жоў­так, Раз­дзя­лоў­скай, пры­го­жыя на­цюр­мор­ты, квет­кі — так­са­ма бы­ло б пры­свя­чэн­не. Гэ­тыя пра­цы са­мі па са­бе ства­ра­юць ад­чу­ван­не свя­та, пра­сяк­ну­тыя ўрачыстым на­стро­ем. Але я пра­сіў, каб не­йкая ўскос­ная пры­вяз­ка да тэ­мы ўсё ж бы­ла. Ка­лі ро­бі­це края­від Мін­ска, то мож­на ўва­со­біць зна­ка­выя мес­цы — той жа Ку­па­лаў­скі тэ­атр. Дар’я Бу­не­ева пры­нес­ла не­вя­лі­кі твор, на ім на тум­бе ля тэ­атра мож­на пра­чы­таць: «Пер­шы ўсе­бе­ла­рус­кі сход», і гэ­та не лі­та­ра­ль­ны ход, пра­ца не ілюс­тра­тыў­ная.

 

Пёт­ра Ва­сі­леў­скі: На ад­крыц­ці бы­ло шмат лю­дзей, якіх я мно­га га­доў не ба­чыў, яны саб­ра­лі­ся, каб зга­даць мі­ну­лыя дні. Яны пры­шлі як на свя­та. Не­ка­то­рыя бы­лі рас­ча­ра­ва­ныя, не­ка­то­рыя про­ста знай­шлі на­го­ду саб­рац­ца і не так важ­на ім бы­ло, што на той сця­не ві­сіць. І мне пад­ума­ла­ся, што мно­гія з гэ­тых гле­да­чоў да­гэ­туль успры­ма­юць на­цы­яна­ль­ную тэ­му праз этнаг­ра­фіч­нае вы­ра­шэн­не і не раз­уме­юць: тая ж вы­шы­ван­ка сён­ня па­він­на быць «от ку­цюр». На­цы­яна­ль­ныя тэ­мы па­він­на выяўляц­ца на ўзроў­ні вы­со­кай эстэ­ты­кі, а не про­ста кан­ста­та­цыі пэў­на­га фак­та. Ці мож­на спа­дзя­вац­ца, што но­вая ге­не­ра­цыя мас­та­коў, з кі­м вы су­ты­ка­еце­ся па пра­цы, усё ж дой­дзе да той ідэі, якую пра­па­на­ва­ла гэ­тая вы­ста­ва?

 

Ры­гор Сіт­ні­ца: Я моц­на ў гэ­тым сум­ня­ва­юся. На вы­ста­ве мо­ла­дзі зу­сім ма­ла, і я ба­чу тэн­дэн­цыю, што мно­гія з гэ­та­га но­ва­га па­ка­лен­ня скі­ра­ва­ныя на ка­мер­цый­ны по­спех. Мы ж пра­ца­ва­лі на ідэю. Мажліва, вы­спе­юць та­кія тво­ры і ў іх, але хто іні­цы­юе гэ­ты пра­цэс? Зда­ва­ла­ся б — сён­ня ёсць маг­чы­масць атрым­лі­ваць лю­бую інфар­ма­цыю, не па­ра­ўнаць з на­шым ча­сам, ка­лі мы пе­рад­ава­лі адзін ад­на­му не­йкія пе­рад­ру­коў­кі, каб да­ве­дац­ца пра не­йкія гіс­та­рыч­ныя фак­ты. Але агу­ль­нае «апап­сен­не» на­ша­га со­цы­уму не па­шка­да­ва­ла і нас, і знай­сці ся­рэ­дзі­ну, каб твор быў і на­цы­яна­ль­ным, і вос­тра су­час­ным, — да­во­лі цяж­ка.