«Ок16» на Кас­трыч­ніц­кай

№ 3 (420) 01.03.2018 - 30.03.2018 г

ГОД ТА­МУ «БЕЛ­ГАЗ­ПРАМ­БАНК» НА­БЫЎ ТРЫ КАР­ПУ­СЫ СТАН­КА­БУ­ДАЎ­НІ­ЧА­ГА ЗА­ВО­ДА НА ВУ­ЛІ­ЦЫ КАС­ТРЫЧ­НІЦ­КАЙ ДЛЯ ТА­ГО, КАБ СТВА­РЫЦЬ ІНКУ­БА­ТАР КУ­ЛЬ­ТУР­НЫХ І ЭКА­НА­МІЧ­НЫХ ПРА­ЕКТАЎ. НА­ЗВУ ПРЫ­ДУ­МА­ЛІ ГЕ­АГРА­ФІЧ­НУЮ — «ОК16», АД РУС­КА­МОЎ­НАЙ НА­ЗВЫ ВУ­ЛІ­ЦЫ ДЫ НУ­МА­РУ БУ­ДЫН­КА, КАБ НЕ СТВА­РАЦЬ НО­ВЫ АД­МЫС­ЛО­ВЫ БРЭНД. ПЛА­НУ­ЮЦЬ АБ­ВЕС­ЦIЦЬ КОН­КУРС АРХІ­ТЭК­ТУР­НЫХ КАН­ЦЭП­ЦЫЙ РЭ­КАН­СТРУК­ЦЫІ, ВЫ­НІК МЫ ПА­БА­ЧЫМ ВО­СЕН­НЮ 2021 ГО­ДА. ДА­РЭ­ЧЫ, БУ­ДЫН­КІ ЗА­ВО­ДА З’ЯЎЛЯ­ЮЦЦА ГIС­ТО­РЫ­КА-КУ­ЛЬ­ТУР­НАЙ КАШ­ТОЎ­НАС­ЦЮ (20-Я ГА­ДЫ ХХ СТА­ГОД­ДЗЯ), ТА­МУ ВОН­КА­ВЫ ВЫ­ГЛЯД ЗМЯ­НЯЦЬ НЕ­ЛЬ­ГА.

Бе­раж­лі­ва гас­па­да­ры ста­вяц­ца і да гіс­то­рыі мес­ца: гэ­та за­вод­скія цэ­хі плош­чай шэсць з па­ло­вай ты­сяч мет­раў, дзе пра­ца­ва­ла не­ка­ль­кі па­ка­лен­няў мін­чан. На­прык­лад, у ма­дэ­ль­ным цэ­ху, які па­чаў вы­кон­ваць свае но­выя фун­кцыі, ра­ней ра­бі­лі ма­дэ­лі для дэ­та­ляў стан­коў. Ра­монт за­няў ме­сяц, пры гэ­тым за­ха­ва­лі амаль увесь анту­раж — цяж­кія двух­створ­ка­выя дзве­ры (ця­пер у цяж­кай ра­ме ста­іць бра­ні­ра­ва­нае шкло), ка­лі­дор з ме­та­ліч­ны­мі сце­на­мі. Ужо га­то­вы ангар на 1500 квад­рат­ных мет­раў, дзе мож­на ла­дзіць пра­екты для вя­лі­кай аўды­то­рыі — да ва­сь­мі­сот ча­ла­век.

 

На бы­лым за­во­дзе пла­ну­юцца мас­тац­кая га­ле­рэя, тэ­атра­ль­ная пра­сто­ра, арт-рэ­зi­дэн­цыя, мес­ца для твор­час­ці ды iнку­ба­тар пра­ектаў у сфе­ры фі­нан­са­вых тэх­на­ло­гій, якiя, ка­рыс­та­ючы­ся краў­дфан­дын­гам, юбе­ры­за­цы­яй ды шэ­рын­гам, да­па­могуць ку­ль­тур­ным пра­ектам стаць фi­нан­са­ва са­ма­дас­тат­ко­вы­мi.

 

Кас­трыч­ніц­кая ста­но­віц­ца цэн­трам ку­ль­тур­на­га жыц­ця Мін­ска. Ся­род ня­даў­ніх падзей: па­ка­зы ад­кры­тага фо­рума экс­пе­ры­мен­та­ль­ных плас­тыч­ных тэ­атраў «ПлаSтфор­ма Мінск — 2018», фес­ты­ва­лю «Не­фі­льт­ра­ва­нае кі­но», кан­фе­рэн­цыя па тэх­на­ло­гіі блак­чэйн, вы­ста­ва мас­та­ка За­ха­ра Ку­дзi­на, пра­ект «Ды­яфі­ль­мы Live. Каз­кі ў фар­ма­це 18х24».

 

Я сус­трэ­ла­ся з кі­раў­ні­ком но­вай пра­сто­ры Гео­ргі­ем За­бор­скім, каб раз­абрац­ца з пе­рад­гіс­то­ры­яй і бу­ду­чы­няй но­ва­га ку­ль­тур­на­га пра­екта. У «Ок16» Геор­гій за­йма­ецца пра­цэ­са­мі рэ­кан­струк­цыі, кан­цэп­цы­яй пра­екта і архі­тэк­тур­ным кон­кур­сам.

 

На­вош­та «Бел­газ­прам­бан­ку» пад­трым­лі­ваць та­кі скла­да­ны ку­ль­тур­ны пра­ект?

 

— Ён не пад­трым­лi­вае, а ства­рае яго. Каб банк мог па­спя­ваць за ча­сам, а да­клад­ней — змя­няц­ца, апя­рэ­джва­ючы свой час, ку­ль­тур­ны ася­ро­дак ва­кол яго так­са­ма па­ві­нен быць су­час­ным. Каб раз­ві­ваць но­вую эка­но­мі­ку, раз­ві­ваць на­ле­жыць і но­вую ку­ль­ту­ру. Мож­на ска­заць, што «Бел­газ­прам­банк» ства­рае но­вую ма­дэль «Мін­ска-2025»— ад­на­ча­со­ва для ся­бе і для ўсiх жы­ха­роў кра­iны. Доб­рае су­па­дзен­не.

 

На­зі­раю за ку­ль­тур­ніц­кі­мі пра­екта­мі бан­ка, і, без­умоў­на, са­мы вы­дат­ны вы­нік атрым­лі­ва­ецца там, дзе пра­цу вя­дзе спе­цы­яліст з уні­ка­ль­ным дос­ве­дам. Вы — архі­тэк­тар па­вод­ле пер­ша­па­чат­ко­вай ад­ука­цыі. Як атры­ма­ла­ся, што ў ва­шай бі­ягра­фіі з’яві­лі­ся та­кія спе­цы­ялі­за­цыі, як фу­ту­ро­лаг, кан­су­ль­тант па іна­ва­цы­ях?

 

— Так, гэ­та да­во­лі доў­гая тра­екто­рыя. Па­ча­ло­ся ўсё та­ды, ка­лі я зра­зу­меў, што мне не ха­пае тра­ды­цый­най архі­тэк­тур­най ад­ука­цыі, якую атрым­лі­ваў у Бе­ла­ру­сі, і я па­чаў су­мяш­чаць два фар­ма­ты: на­ву­ча­ль­ны год я за­ймаў­ся ў Мін­ску, а на ле­та з’язджаў у Еўро­пу — у раз­на­стай­ныя архі­тэк­тур­ныя шко­лы. Каб тра­піць ту­ды на два тыд­ні ці на­ват на ме­сяц, трэ­ба бы­ло пра­йсці ад­па­вед­ны кон­курс, і там я атрым­лі­ваў цал­кам іншыя ве­ды. Гэ­та ве­ль­мі па­шы­ра­ла пер­спек­ты­ву — я да­лу­чыў­ся да дзвюх ад­ука­цый­ных сіс­тэм, ці­ка­ва бы­ло іх спа­лу­чаць.

 

Па­сля вы­пус­ку я зра­зу­меў, што су­час­ная архі­тэк­ту­ра — гэ­та на­бор інстру­мен­таў для фар­ма­ван­ня пра­сто­ры, асаб­лі­вы спо­саб яе ства­рэн­ня. Але са­мо ўяў­лен­не пра архі­тэк­тур­ную пра­сто­ру ве­ль­мі моц­на змя­ня­ецца. Ка­лі со­рак га­доў та­му раз­ві­ва­ла­ся тра­ды­цый­ная ты­па­ло­гія (пра­ца над стан­дар­тны­мі ты­па­мі жыл­ля: кан­то­ра, ста­ды­ён, кан­цэр­тная за­ла, офіс, за­вод), то сён­ня яна ста­ла гіб­рыд­най. Офіс­ная ра­бо­та су­мяш­ча­ецца з крэ­атыў­ны­мі пра­цэ­са­мі, у ган­длё­вых цэн­трах з’яўля­юцца ка­вяр­ні, за­баў­ля­ль­ныя мес­цы. Та­му ста­ла важ­ным пра­екта­ваць не про­ста сце­ны, а пра­цэ­сы. А зна­чыць, да­во­дзіц­ца пра­во­дзіць стрэ­лач­кі на схе­мах па­між роз­ны­мі кру­жоч­ка­мі і пры­дум­ваць, як гэ­та ўсё па­між са­бой па­він­на быць звя­за­на. Вы­ву­ча­ючы гэ­тыя но­выя пра­цэ­сы, я і за­сво­іў да­стат­ко­вую ко­ль­касць рэ­чаў, каб стаць за­пат­ра­ба­ва­ным у на­ступ­най сфе­ры дзей­нас­ці: мы з ма­імі парт­нё­ра­мі па кан­сал­тын­га­вай кам­па­ніі «Пра­грэ­сар» за­йма­лі­ся рас­пра­цоў­кай стра­тэ­гіі раз­віц­ця рас­ійскіх га­ра­доў. Тут спат­рэ­бі­лі­ся мае ўмен­ні за­ні­ра­ваць пра­сто­ру па­вод­ле ад­па­вед­ных фун­кцый, але так­са­ма з’яві­ла­ся не­абход­насць гэ­тыя фун­кцыі вы­на­хо­дзіць. На­прык­лад, ёсць пра­бле­ма: мо­на­го­рад, у якім «па­мёр» за­вод, го­ра­даў­тва­ра­ль­нае прад­пры­емства. Ці вай­ско­вая час­тка. Возь­мем мой лю­бі­мы пры­клад: го­рад Чар­ня­хоўск Ка­лi­нінг­рад­скай воб­лас­ці, які раз­ві­ваў­ся ва­кол та­кой вай­ско­вай час­ткі, але яе ад­туль вы­ве­лі. І чым жыць гэ­та­му го­ра­ду? На­ле­жа­ла тэр­мі­но­ва вы­най­сці спо­саб за­ха­ваць у пер­шую чар­гу ма­ла­дое на­се­ль­ніц­тва. Знай­сці ра­шэн­не: для ча­го ім тут за­ста­вац­ца? Адзі­ны ад­каз — ма­лы біз­нэс і ку­ль­ту­ра, пры­чым су­мяш­чэн­не гэ­тых дзвюх рэ­чаў. То­ль­кі біз­нэс мо­жа да­зво­ліць ім тут вы­жы­ваць і то­ль­кі ку­ль­ту­ра мо­жа зра­біць іх жыц­цё ня­сум­ным, каб яны не па­еха­лі па ці­ка­выя падзеі ў Пі­цер, а за­ста­лі­ся тут — у сва­ім ма­лым го­ра­дзе. І ты раз­уме­еш, што адзі­ны спо­саб вы­ка­наць сваю пра­цу па ства­рэн­ні стра­тэ­гіі раз­віц­ця ма­лых га­ра­доў — гэ­та на­ву­чыц­ца рэ­алі­за­ваць ку­ль­тур­ныя пра­екты, пры­чым там, дзе іх ня­ма. Да­клад­ней, ёсць то­ль­кі за­ро­дыш, бо ў лю­бым мяс­тэч­ку ма­ецца пэў­ная ко­ль­касць твор­чых лю­дзей, час­тка з якіх атры­ма­ла цу­доў­ную ад­ука­цыю, але му­сі­ла вяр­нуц­ца на сваю ма­лую ра­дзі­му, на­прык­лад, з-за па­жы­лых баць­­коў. Але ня­ма ася­род­дзя, дзе гэ­тыя лю­дзі маг­лі б рэ­алі­за­вац­ца.

 

Па­сту­по­ва мы зра­зу­ме­лі, што са­мыя леп­шыя пра­екты за­ра­джа­юцца са­мі па са­бе, вы­рас­та­юць на мес­цы з не­йкай су­по­ль­нас­ці. І трэ­ба іх то­ль­кі ўзмац­ніць: мож­на, на­прык­лад, на­ла­дзіць уз­ае­ма­дзе­янне па­між гэ­ты­мі су­по­ль­нас­ця­мі і іншы­мі актыў­нас­ця­мі на дру­гім кан­цы Рас­іі. Па­чы­на­юць раз­ві­вац­ца аб­ме­ны. З’яўля­ецца маг­чы­масць пры­во­зіць у ма­лы го­рад не­йкія вя­лі­кія пра­екты з буй­ных га­ра­доў i на­адва­рот. Ды — га­лоў­нае — гэ­тым су­пол­кам трэ­ба стварыць ад­па­вед­ную пра­сто­ру: бяс­печ­ную для твор­цаў, ад­кры­тую для на­вед­ва­ль­ні­каў. Гэ­та шлях, якi мы экс­пе­ры­мен­та­ль­на вы­на­хо­дзi­лi ў Рас­ii i якi ў той жа час раз­вi­ваў­ся ў за­ход­няй Еўро­пе — то-бок ён унi­вер­са­ль­ны ды ўстой­лi­вы.

 

Гэ­ты дос­вед стаў кры­ні­цай трэ­цяй ма­ёй кам­пе­тэн­цыі — я па­чаў актыў­на зай­мац­ца арганізацыяй но­вых ты­паў ку­ль­тур­ных пра­сто­раў. Да­сле­ду­ючы еўра­пей­скую су­час­насць, ве­ль­мі хут­ка раз­уме­еш, што ста­дыя ства­рэн­ня не­ча­га но­ва­га з ну­ля — но­вых га­ра­доў, архі­тэк­ту­ры — ужо мі­ну­ла. Гэ­та ў ХХ ста­год­дзі актыў­на бу­да­ва­лі­ся но­выя га­ра­ды і за­во­ды, у ХХІ-м усё па­бу­да­ва­на, і ця­пер гэ­та ўсё трэ­ба пе­ра­раб­лі­ваць, бяс­кон­ца па­ляп­шаць тое, што ў нас ёсць. І тут мя­не за­ўсё­ды ці­ка­ві­ла рэ­кан­струк­цыя за­во­даў і пад­обных пра­мыс­ло­вых зон — не буй­ная рэ­кан­струк­цыя, якую цяж­ка ад­роз­нiць ад знiш­чэн­ня, а рэ­кан­струк­цыя з мi­нi­ма­ль­ным фi­зiч­ным вы­мя­рэн­нем і мак­сi­ма­ль­най зме­най сэн­су ды ка­рыс­тан­ня. Нi­бы­та аку­пун­кту­ра. У гэ­тай сфе­ры я так­са­ма за­ймаў­ся пра­кты­кай, па­чы­на­ючы з тэў­тон­ска­га за­мка Iнстэр­бург, з па­ві­ль­ёна «Кос­мас» Мас­коў­скай ВДНГ і Мас­коў­ска­га элек­тра­лям­па­ва­га за­во­да, так­са­ма за­во­да Ле­ні­на ў Мін­ску, дзе я вёў улас­ныя пра­екты, пры­ста­соў­ва­ючы пра­мыс­ло­вую пра­сто­ру да твор­чай індус­трыі. Та­му ве­ль­мі ла­гіч­на атры­ма­ла­ся, што я ў рэ­ш­це рэшт апы­нуў­ся на Кас­трыч­ніц­кай з пра­ектам «Ок16».

 

Да гэ­та­га ў Мін­ску ў вас быў пра­ект «Ме100».

 

— З Мас­квы я кан­чат­ко­ва вяр­нуў­ся два га­ды та­му, а да­туль жыў па­між дву­ма га­ра­да­мі, вёў па­ра­ле­ль­ныя пра­екты, і «Ме100» па ча­се амаль су­па­ла з пра­цай на Мас­коў­скім элек­тра­лям­па­вым за­во­дзе — там я ства­раў архі­тэк­тур­ную сту­дыю і крэ­атыў­ную пра­сто­ру, дый жыў там.

 

У чым пры­нцы­по­вая роз­ні­ца па­між умо­ва­мі пра­цы над крэ­атыў­ны­мі пра­сто­ра­мі ў Мін­ску і Мас­кве? Хоць не, там усё змя­ні­ла­ся, да­вай­це лепш пад­ума­ем, ча­го не ха­пае Мін­ску для ідэ­аль­най сі­ту­ацыі ў ства­рэн­ні крэ­атыў­ных пра­сто­раў.

 

— Ка­лі па­ра­ўноў­ваць тую Мас­кву і сён­няш­ні Мінск, то мож­на вы­лу­чыць два асноў­ныя ад­роз­нен­ні. Для по­спе­ху най­перш па­тра­бу­ецца апты­мізм мо­ла­дзі. Мас­ква — і ў тыя ча­сы, і, у пры­нцы­пе, ця­пер — упэў­не­на, што яна ад­на з культурных ста­ліц све­ту. І ка­лі доб­ра па­шу­каць, то ты на мес­цы зной­дзеш усё, што та­бе мо­жа быць ці­ка­вым у жыц­ці, — ад адзі­на­га і сап­раў­дна­га ка­хан­ня да са­май не­звы­чай­най тэ­атра­ль­най па­ста­ноў­кі. А ў Мін­ску я ба­чу іншае, асаб­лі­ва па сва­іх сту­дэн­тах і асаб­лі­ва па­сля кры­зі­су, — пе­сі­міс­тыч­нае ад­чу­ван­не та­го, што, мо­жа быць, тут не­шта не­ка­лі і бу­дзе, але не пры на­шым жыц­ці, пры­нам­сі не пры на­шай ма­ла­дос­ці. І па­між двац­цац­цю і трыц­цац­цю га­да­мі ад­бы­вац­ца пе­ра­лом. Сту­дэн­ты, якія пе­ра­хо­дзяць на дру­гі курс, яшчэ апты­міс­тыч­ныя, 

а тыя, што на­блі­жа­юцца ды вы­пус­ку, ха­це­лі б з’ехаць, а ка­лі збі­ра­юцца за­стац­ца, то па­зі­тыў­ных змен не ча­ка­юць. З гэ­та­га пе­сі­міз­му і апты­міз­му вы­рас­тае ўсё астат­няе, бо ка­лі ты апты­міст, то ідзеш на спек­такль ці вы­ста­ву — і ба­чыш ці­ка­вае, ка­лі на­адва­рот, то шу­ка­еш там жа до­ка­зы та­го, што ні­чо­га не атрым­лі­ва­ецца. Пад­ыход вы­зна­чае ўсё.

 

І дру­гі мо­мант, так­са­ма важ­ны. У тэ­оры­ях сіс­тэм і го­ра­да­бу­даў­ніц­тва, у су­час­най эка­на­міч­най тэ­орыі ёсць важ­нае пан­яцце: «пра­змер­насць». Гэ­та ка­лі рэ­сур­саў, асаб­лі­ва пра­сто­раў, бо­льш, чым па­трэб­на спа­жыў­цу. У Мас­кве за­ўсё­ды бы­лі за­кі­ну­тыя да­мы, цэ­хі, два­ры, ма­гіс­тра­лі, ве­лі­зар­ная ко­ль­касць лю­дзей з роз­ным уз­роў­нем да­бра­бы­ту — уся­го ве­ль­мі шмат. І з гэ­та­га «ўся­го ве­ль­мі шмат» мож­на зра­біць лю­бую кан­струк­цыю: зла­дзіць га­ле­рэю ў пад­ва­ле, фес­ты­валь тан­ца на стра­се не­да­бу­да­ва­на­га хма­ра­чо­са, экс­кур­сію па та­джык­скім па­се­ліш­чы ўнут­ры го­ра­да. Ты за­ўсё­ды зной­дзеш ні­чый­ную зям­лю, дзе мож­на зра­біць свой пра­ект. У Мін­ску ўсё яшчэ дзей­ні­чае па­тэр­на­ліс­цкая ма­дэль стаў­лен­ня да ўсіх рэ­сур­саў. За­ліш­няе ад­мі­ніс­тра­ван­не. Ма­ецца, на­прык­лад, за­вод «Га­ры­зонт». Гі­ган­цкае прад­пры­емства, але ка­ля 60 пра­цэн­таў плош­чаў ця­пер пус­тыя, а вы­твор­час­ці там ня­ма ўво­гу­ле. Зда­ва­ла­ся б, ад­чы­ні дзве­ры, зда­вай па еўра за квад­рат — і ты па­чнеш рас­ці. А яны імкнуц­ца тыя плош­чы, што ў іх ёсць, здаць па пяць-сем еўра. Пры гэ­тым, ка­лі ўзні­ка­юць за­па­зы­ча­нас­ці, на­сус­трач не ідуць. Та­кая сі­ту­ацыя з ку­ль­тур­най пра­сто­рай «Верх», якая шу­кае маг­чы­мас­ці па­крыць арэн­дныя стаў­кі. На­сам­рэч гэ­та «Верх» ства­рае ўсю астат­нюю арэн­ду на «Га­ры­зон­це». З-за та­го, што яны там ёсць, ту­ды пры­хо­дзяць іншыя аран­да­та­ры. У Мас­кве на яго існа­ван­не про­ста за­плюш­чы­лі б во­чы, зра­бі­лі б вы­гляд, што іх там ня­ма, і яны б пра­цяг­ва­лі раз­ві­вац­ца, пад­ы­ма­ючы кош­ты на су­сед­нія плош­чы.

 

А ко­ль­кі за­плюш­чва­лі во­чы на існа­ван­не «Та­хе­ле­са» ў Бер­лі­не...

 

— Ме­на­ві­та. Мін­ску та­кая сі­ту­ацыя ве­ль­мі б па­спры­яла. Што мы сён­ня ро­бім на Кас­трыч­ніц­кай? Мы ста­ра­емся асэн­са­ваць усю пра­змер­насць гэ­тых цэ­хаў, хо­чам ства­рыць мес­ца, ку­ды мож­на пры­йсці, каб зра­біць свой пра­ект. Але мы та­кія ад­ны, ка­лi раз­мо­ва iдзе не пра акты­вicтаў, а пра ўла­да­ль­ні­каў не­ру­хо­май ма­ёмас­цi.

 

Што б сён­ня па­спры­яла раз­віц­цю крэ­атыў­ных пра­сто­раў? Зняць за­ліш­няе ад­мі­ніс­тры­ра­ван­не пус­ту­ючых плош­чаў. З гэ­та­га, на­прык­лад, па­чы­на­ла­ся эка­на­міч­нае ад­ра­джэн­не Бу­да­пеш­та. Ко­ль­кi га­доў та­му га­рад­ская ад­мі­ніс­тра­цыя го­ра­да аб’яві­ла: ста­рыя жы­лыя да­мы, якія ста­яць пус­тыя, зда­юцца па мі­ні­ма­ль­ным кош­це пад лю­быя пуб­ліч­ныя пра­сто­ры, уклю­ча­ючы ба­ры. І па­сту­по­ва ў цэн­тры Бу­да­пеш­та стаў на­зі­рац­ца ве­лі­зар­ны пры­ток ту­рыс­таў — у гэ­тыя ці­ка­выя ба­ры. І зра­зу­ме­ла ж: чым ні­жэй арэн­да, тым бо­льш адметны інтэр’ер ты мо­жаш зра­біць. І го­рад ажыў. І ка­лі б за­раз у Мін­ску ўзя­лі ўсе на­шы не­пра­цу­ючыя вы­твор­час­ці і на час (не трэ­ба ду­маць, што ка­лі сён­ня зда­сі па ад­ным еўра, то так бу­дзе за­ўсё­ды) тан­на зда­лі твор­чым лю­дзям…

 

І та­кім чы­нам уз­ля­цяць кош­ты ва ўсіх су­сед­ніх квар­та­лах…

 

— Сва­ім з’яўлен­нем на Кас­трыч­ніц­кай мы ўжо пад­ня­лі кош­ты ў па­ўта­ра разы на ўсе па­мяш­кан­ні ў су­сед­нім за­вод­скім бу­дын­ку.

 

Сён­ня мы як кі­ру­ючая кам­па­нія «Ок16» бу­дзем да­ваць кан­су­ль­та­цый­ныя па­слу­гі і тлу­ма­чыць, як зра­біць так, каб здаць па­мяш­кан­ні па два еўра і не прай­граць, як склас­ці да­ку­мен­ты, зла­дзіць элек­тра­сет­кі…

 

Я за­ўва­жы­ла, што ў тэк­стах, якія ты­чац­ца крэ­атыў­ных індус­трый, лю­бая ба­на­ль­ная фра­за на­бы­вае іншы сэнс. Па­кі­да­ючы пра­ект «Ме100», вы ска­за­лі, што бу­дзе­це ў блі­жэй­шы час да­сле­да­ваць кан­цэпт «Think global — act local», зы­хо­дзя­чы з акту­аль­ных тэ­орый і да­ступ­ных інстру­мен­таў. Што та­ко­га асаб­лі­ва­га ў гэ­тай фор­му­ле і як вы яе вы­ка­рыс­тоў­ва­еце?

 

— Сён­ня мы дзей­ні­ча­ем ме­на­ві­та так. Сэнс у тым, што не­йкія каш­тоў­нас­ці ма­юць гла­ба­ль­нае зна­чэн­не, але пры гэ­тым шля­хі іх да­сяг­нен­ня і рух да гэ­тых каш­тоў­нас­цей за­ле­жаць ад кан­тэк­сту. І ў па­зі­тыў­ным, і ў не­га­тыў­ным клю­чы. На кож­най тэ­ры­то­рыі, у кож­ным го­ра­дзе, у кож­най сі­ту­ацыі і сфе­ры на кож­ны мі­нус мож­на знай­сці плюс: у га­ра­дах, дзе не­шта кеп­ска раз­ві­та, гэ­тае што­сь­ці мае ніз­кi кошт, дзе доб­ра раз­ві­та — леп­шы сэр­вiс. I тое і тое — доб­ра, ка­лi ве­даць, як да гэ­та­га пад­ысцi. Што ты­чыц­ца Мін­ска? У го­ра­дзе ве­ль­мі ма­ле­нь­кі арт-ры­нак. Пры гэ­тым існуе ве­лі­зар­ная ко­ль­касць ма­ла­дых мас­та­коў, якія не ўбу­да­ва­ны не то­ль­кі ў гэ­ты арт-ры­нак, але і ў які-не­будзь кры­тыч­ны ці га­ле­рэй­ны дыс­курс. І ка­лі спра­ба­ваць зра­біць тут так, як гэ­та ро­біц­ца ў Мас­кве, то не атры­ма­ецца. У Мас­кве арт-ры­нак існа­ваў з 

1980-х: па­чы­на­ючы з аван­гар­дных ру­хаў по­зня­га Са­вец­ка­га Са­юза ры­нак ужо раз­ві­ваў­ся. І та­му, ка­лі ты про­ста пры­вя­зеш з Мас­квы не­йка­га га­ле­рыс­та і пра­па­ну­еш яму дзей­ні­чаць тут, як бы ён пра­ца­ваў у Мас­кве, — ні­чо­га не атры­ма­ецца. За­тое ў нас ёсць іншы су­пер­рэ­сурс — на­тоўп не­рас­кру­ча­ных ма­ла­дых аўта­раў з не­вя­лі­кай ко­ль­кас­цю тво­раў, але ве­ль­мі актыў­ных. І тут па­трэб­ны іншы інстру­мент. Мы сён­ня рас­пра­цоў­ва­ем кан­цэп­цыю да­ступ­най ка­лек­тыў­най арт-рэ­зі­дэн­цыі для ма­ла­дых бе­ла­рус­кіх мас­та­коў тут, на Кас­трыч­ніц­кай, 16. Прад­угле­джва­ем маг­чы­масць пра­ца­ваць з ку­ра­та­рам, удзель­­ні­чаць у дыс­ку­сі­ях, тва­рыць у май­стэр­нях. І гэ­та зу­сім іншы фар­мат, чым бо­льш рас­паў­сю­джа­ная ў све­це за­ход­няя рэ­зі­дэн­цыя. Сэнс не ў тым, што мы пра­па­ну­ем цу­доў­ныя ўмо­вы, — мы да­ем пра­сто­ру пад уз­ае­ма­дзе­янне. Бо ма­ла­дых трэ­ба звес­ці і адзін з ад­ным, і з кры­ты­ка­мі, і з пуб­лі­кай. Мас­та­ку па­трэб­нае люс­тэр­ка, у ро­лі яко­га вы­сту­пае пуб­лі­ка: ён па­ві­нен па­каз­ваць свае пра­цы.

 

Я ўпэў­не­ны: у нас ма­юцца мас­та­кі, не ахоп­ле­ныя ні «Во­се­ньс­кім са­ло­нам», ні «Арт-Бе­ла­рус­сю», але ў якіх так­са­ма ёсць пер­спек­ты­вы.

 

У чым пры­нцы­по­вае, ба­за­вае ад­роз­нен­не ва­шай пра­сто­ры ад іншых вя­лі­кіх вы­ста­вач­ных па­мяш­кан­няў го­ра­да? На­прык­лад, тут па­блі­зу, на гэ­тай жа ву­лі­цы, збі­ра­ецца ад­кры­вац­ца Цэнтр су­час­на­га мас­тац­тва.

 

— Ёсць кан­цэп­цыя, з якой пра­цу­ем то­ль­кі мы. Нам ці­ка­вая тэ­ма ка­му­ні­ка­цый, і для нас важ­ныя дзве мадэлі мас­тац­тва і ад­на тэх­на­ло­гія, ва­кол гэ­та­га і вы­бу­доў­ва­ецца «Ок16»: тры роз­ныя фор­мы ка­му­ні­ка­цый па­між лю­дзь­мі. Нам ці­ка­вы тэ­атр як інстру­мент для ства­рэн­ня но­вых воб­ра­заў ста­сун­каў. Тэ­атр пра­цуе з эмпа­ты­яй, ця­лес­ным пе­ра­жы­ван­нем. Гэ­та тэ­мы, што не ахоп­лі­ва­юцца ка­му­ні­ка­цы­ямі дзе­ла­вых пра­моў. Так­са­ма стан­ко­вае і ма­ну­мен­та­ль­нае мас­тац­тва, якое з’яўля­ецца на­го­дай і інстру­мен­там ка­му­ні­ка­цыі, там мож­на зра­біць тое, што не­ль­га пе­рад­аць праз тэкст. І ў гэ­тым раз­рэ­зе мы раз­гля­да­ем жы­ва­піс, фа­таг­ра­фію, інста­ля­цыю, ску­льп­ту­ру. І эка­но­мі­ку. Банк — гэ­та эка­на­міч­ная струк­ту­ра, і эка­но­мі­ка — яшчэ ад­на фор­ма ста­сун­каў па­між асо­ба­мі. І той пункт по­гля­ду, з яко­га мы раз­гля­да­ем пра­цэ­сы, — улучае тры інстру­мен­ты ка­му­ні­ка­цыі, дзе мы шу­ка­ем но­вую бу­ду­чы­ню. «Ок16» — гэ­та не про­ста пра­ект пра мас­тац­тва, гэ­та пра­ект пра мас­тац­тва як час­тку ку­ль­ту­ры ў бо­льш шы­ро­кім сэн­се, час­тку па­ўся­дзён­най ку­ль­ту­ры і між­ча­ла­ве­чых ста­сун­каў.

 

Вы за­яўля­еце, што тут бу­дуць раз­ві­вац­ца два ві­ды пра­ектаў — са сфе­ры ку­ль­ту­ры і біз­нэ­су. Якім чы­нам яны бу­дуць пе­ра­ся­кац­ца?

 

— Для нас га­лоў­нае — гэ­та вы­на­ход­ніц­тва но­вых спо­са­баў ка­му­ні­ка­цыі. На­прык­лад, 1980-90-я бы­лі бу­мам ІТ-прад­уктаў, у 2000-я но­выя тэх­на­ло­гіі раз­ві­ва­лі­ся на пе­ра­нос­ных пры­ста­са­ван­нях, і мы ўпэў­не­ны: на­ступ­ная гіс­то­рыя бу­дзе пра зме­ны ка­му­ні­ка­цый, але ж не лiч­ба­вых, а мiж­пер­са­на­ль­ных. Бу­дуць тран­сфар­ма­вац­ца эка­но­мі­ка, бан­кі, спо­са­бы пе­рад­аваць адзін ад­на­му гро­шы, змя­няц­ца мер­ка­ван­ні, што та­кое пра­ца, што мо­жа аплач­вац­ца, спо­са­бы пра не­шта да­маў­ляц­ца. «Што лi­чыць по­спе­хам?» — вось якое бу­дзе га­лоў­нае пы­тан­не ку­ль­ту­ры, жыц­ця i эка­но­мi­кi у 2020-х. І дзе браць но­выя мед­ыя для та­кіх ста­сун­каў ды но­выя ад­ка­зы на та­кiя пы­тан­нi? Біз­нэс бу­дзе шу­каць іх у ку­ль­ту­ры і мас­тац­тве. Што мы лі­чым нор­май, што не, ва­кол ча­го мы да­маў­ля­емся, што мы лі­чым ра­дас­ця­мі жыц­ця, што мы прад­аем — для ад­ка­заў на гэ­тыя пы­тан­ні ча­ла­вец­тву да­вя­дзец­ца зноў звяр­нуц­ца да мас­тац­тва. І вы­ка­рыс­таць яго як спо­саб па­гля­дзець на свет на­ноў і ад­крыць не­йкія но­выя маг­чы­мас­ці. І та­му мы ўпэў­не­ны, што гэ­тыя дзве сфе­ры бу­дуць уз­аем­на да­паў­няц­ца ў iншым сэн­се, чым сён­ня: мас­та­кi-да­след­чы­кі ў ста­сун­ках з са­цы­яль­ны­мi прад­пры­ма­ль­нi­ка­мi за­мест мас­та­коў-ма­дэр­нicтаў у ста­сун­ках з ка­лек­цы­яне­ра­мi. Прад­стаў­ні­кі біз­нэ­су, асаб­лі­ва звя­за­ныя з фі­нан­са­вай тэх­на­ло­гі­яй, якія бу­дуць ба­за­вац­ца тут, у на­шым біз­нэс-інку­ба­та­ры, бу­дуць ха­дзіць і ву­чыц­ца эмпа­тыі, раз­умен­ню скла­да­на­га све­ту, па­ста­ноў­цы скла­да­ных за­дач у мас­тац­тве, а мас­тац­тва змо­жа вы­ка­рыс­тоў­ваць іх на­пра­цоў­кі для та­го, каб ся­бе фі­нан­са­ваць. У нас ёсць лю­бі­мы пры­клад: спек­такль «Опі­ум», па­стаў­ле­ны за кошт краў­дфан­дын­гу. То­ль­кі з’яўлен­не ліч­ба­вай краў­дфан­дын­га­вай плат­фор­мы да­зво­лі­ла рэ­алі­за­ваць гэ­тую па­ста­ноў­ку. І тое то­ль­кі па­ча­так: вя­до­мы інстру­мент — краў­дфа­дынг і вя­до­мы інстру­мент — тэ­атр — з’ядна­лі­ся і атры­ма­ла­ся не­шта но­вае. Мы ве­рым, што ка­лі мы гэ­тыя дзве сфе­ры змес­цім у ад­ну пра­сто­ру і пры­му­сім іх су­ты­кац­ца, то на гэ­тым сты­ку бу­дуць не то­ль­кi па­спя­хо­ва су­пра­цоў­нi­чаць ужо icну­ючыя з’явы, але вы­рас­туць і но­выя фі­нан­са­выя інстру­мен­ты, і но­выя пы­тан­нi ў мас­тац­тве.

 

Ця­пер пра­хо­дзіць кон­курс архі­тэк­тур­ных кан­цэп­цый но­вай пра­сто­ры. Якія ўмо­вы акрэс­ле­ны для аўта­раў?

 

— Архі­тэк­тур­ны кон­курс — ве­ль­мі скла­да­ная гіс­то­рыя. Эстэ­ты­ка — сус­вет­ная (не бу­ду пры­во­дзіць тут цэ­ль­ны кор­пус лi­та­ра­ту­ры ад Бе­нь­ямi­на да Кол­ха­са, да­стат­ко­ва чы­та­чу ад­крыць archdaily.com ды designboom.com, каб зра­зу­мець гэ­тую эстэ­ты­ку на не­вер­ба­ль­ным уз­роў­нi), рэ­алі­за­цыя — з улi­кам бе­ла­рус­кіх асаб­лi­вас­цяў. Я ма­гу апі­саць рам­кі, што да­клад­на акрэс­ле­ны ва ўмо­вах кон­кур­су. Знеш­нія аб­ры­сы бу­дын­каў, якія вы­хо­дзяць на Кас­трыч­ніц­кую ву­лі­цу, не па­він­ны змя­няц­ца, а ўнут­ры для нас га­лоў­ная рэч — уз­аем­ная пра­ні­каль­­насць пра­сто­ры. Мы не бу­дзем дзя­ліць бу­ды­нак на роз­ныя ад­се­кі з асоб­ны­мі ўва­хо­да­мі з ву­лі­цы. Гэ­та бу­дзе скраз­ная ўнут­ра­ная ву­лі­ца, то-бок цэ­хі пе­ра­тва­ра­юцца ў не­йкую аб’ядна­ную пра­сто­ру з роз­ны­мі актыў­нас­ця­мі. Гэ­та не зна­чыць, што ў ся­рэ­дзі­не опер­на­га прад­стаў­лен­ня праз зал бу­дуць пра­хо­дзіць лю­дзі, якія ідуць у біз­нэс-цэнтр, але мі­ма яны пра­йсці па­він­ны. Яны му­сяць яго ўба­чыць і за­ймець маг­чы­масць ту­ды па­тра­піць. Зму­ша­нае пад­лу­чэн­не адзін да ад­на­го. І так, для нас ве­ль­мі важ­на аб’ядноў­ваць па­між са­бой усе тыя фун­кцыі, пра якія я га­ва­рыў, усе маг­чы­мас­ці ка­му­ні­ка­цыі. Гэ­та яшчэ ад­на тэ­ма, важ­ная пры ства­рэн­ні лю­бой крэ­атыў­най пра­сто­ры, у якой твор­часць ад­бы­ва­ецца ўнут­ры. Што та­кое тра­ды­цый­ны цэнтр су­час­на­га мас­тац­т­ва? Гэ­та мес­ца, дзе мас­тац­тва па­каз­ва­юць. Яно дзе­сь­ці ства­ра­ецца, а тут яно прад’яўля­ецца. Ча­сам яно ро­біц­ца на мес­цы, і гэ­ты пра­цэс мож­на на­зі­раць, але ўсё ідзе ў рам­ках па­пя­рэд­не пра­пі­са­ных кан­цэп­цый. У нас важ­на ства­рыць пра­сто­ру, у якой ад­бы­ва­юцца тыя вы­пад­ко­выя спан­тан­ныя сус­трэ­чы, з ча­го по­тым вы­рас­та­юць пра­екты. Ёсць ве­ль­мі трап­нае вы­зна­чэн­не Silicon Valley, Крэм­ні­евай да­лі­ны ў Ка­лі­фор­ніі. Гэ­та мес­ца, дзе ты за­хо­дзіш са сва­ёй ідэ­яй у ка­вяр­ню, вы­пад­ко­ва сус­тра­ка­еш інжы­не­ра, які мо­жа спа­яць тое, што та­бе па­трэб­на, і біз­нэс­ме­на, які мо­жа інвес­та­ваць гро­шы. Сэнс Silicon Valley не ў тым, што там ся­дзіць шмат лю­дзей з ідэ­ямі і што там шмат інвес­та­раў, а ў тым, што там ёсць ка­вяр­ня, дзе яны сус­тра­ка­юцца. Дык вось, «Ок16» для нас — та­кая ж Крэм­ні­евая да­лі­на, то­ль­кі раз­мо­ва тут вя­дзец­ца пра ку­ль­ту­ру і эка­но­мі­ку, а не пра ІТ і ды­зайн.

 

У вас ад­быў­ся фо­рум экс­пе­ры­мен­та­ль­ных плас­тыч­ных тэ­атраў «ПлаSтфор­ма», і вы аб­яца­лі, што плас­тыч­ны тэ­атр і су­час­ны та­нец па­він­ны рас­крыц­ца цал­кам па-но­ва­му. Атры­ма­ла­ся?

 

— Я лі­чу, што атры­ма­ла­ся. Ма­гу кан­крэт­на ска­заць, якія рэ­чы мы зра­бі­лі ўпер­шы­ню. Па-пер­шае, мы пры­вя­лі на фес­ты­валь фі­зіч­на­га тэ­атра гле­да­ча, што звы­чай­на не хо­дзіць на та­кія ме­рап­ры­емствы. У нас бы­ла пуб­лі­ка, якая пры­йшла з-за інша­га мар­ке­тын­гу, зу­сім іншай іні­цы­яты­вы. Па-дру­гое, мы за кошт цал­кам іншай ге­амет­рыі за­лы, не­дас­туп­най у дзяр­жаў­ных тэ­атрах… То-бок ёсць тэ­атры, якія ад­да­ля­юць гле­да­ча ад це­ла тан­цо­ра, з інша­га бо­ку, ёсць НЦСМ, і ён на­блі­жае гле­да­ча да це­ла, але ён ве­ль­мі тэх­ніч­ны бед­ны, ты не мо­жаш па­ка­заць тан­ца­ва­ль­ную ра­бо­ту ў На­цы­яна­ль­ным цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў, бо яна там не змес­ціц­ца. Што мы зра­бі­лі: аб’ядна­лі дзве рэ­чы, змяс­ці­лі гле­да­ча мак­сі­ма­ль­на бліз­ка да фі­зіч­на­га це­ла, ад гэ­та­га ўзні­кае су­пе­ра­жы­ван­не. Ка­лі ты зна­хо­дзіш­ся ад це­ла на вя­лі­кай ад­лег­лас­ці, та­кой, як у Тэ­атры опе­ры і ба­ле­та, то ты рэ­агу­еш на пры­га­жосць, ацэ­нь­ва­еш сі­лу­эты і тра­екто­рыю ру­ху. А ка­лі ця­бе да жы­во­га це­ла на­блі­жа­юць, то па­чы­на­еш пе­ра­жы­ваць унут­ра­нае жыц­цё гэ­та­га це­ла, тое, што з ім ад­бы­ва­ецца, раз­умець, цяж­ка яму ці не, што яно ад­чу­вае, а не што па­вiн­на ад­чу­ваць па парт­ыту­ры. Але ад­на­ча­со­ва мы да­да­лі скла­да­ныя тэх­на­ло­гіі і свят­ло, інтэ­р­ак­тыў­ную пра­екцыю, звя­за­ную праз камп’ютар па­між экра­на­мі і ка­ме­ра­мі. Гэ­та, без­умоў­на, не та­кая ўжо і на­він­ка, але ў нас то­ль­кі па­чы­нае асвой­вац­ца му­ль­ты­ме­дый­ная сфе­ра, звя­за­ная з плас­тыч­ным тэ­атрам. Мы зра­бі­лі гэ­та ад­кры­тым пры­ёмам, да­зво­лі­лі гле­да­чу ўба­чыць усю ма­шы­не­рыю, якая ства­рае агу­ль­ны эфект, па­ка­за­лі, як збі­ра­ецца той свет, дзе жы­ве тан­цор. Каб гля­дач ад­чу­ваў су­пе­ра­жы­ван­не не то­ль­кі з пер­са­на­жам, але і з пер­фор­ме­рам, які вы­йдзе з гэ­тай за­лы і по­йдзе жыць сва­ім жыц­цём. Мы ўпэў­не­ны, што трэ­ба ўзмац­няць су­вязь па­між твор­цам і пуб­лі­кай. У вы­ста­вач­ных цэн­трах вы­бу­доў­ва­ецца дыс­тан­цыя, у нас — іншая ма­дэль, ка­лі ты раз­уме­еш, што гэ­ты твор­ца — ён, так, не­звы­чай­ная асо­ба, але ён ча­ла­век, ён не­дзе жы­ве сва­ім жыц­цём. Гэ­та важ­на з дзвюх пры­чын. З ад­на­го бо­ку, ты па­чы­на­еш шу­каць па­тэн­цы­ял у са­мім ся­бе. Не зна­чыць, што ўсе па­він­ны стаць жы­ва­піс­ца­мі, але маг­чы­масць тва­рыць за­ўсё­ды для ця­бе за­ста­ецца. А з інша­га бо­ку, ты па­чы­на­еш раз­умець, што ты за­пла­ціў за бі­лет — і ча­ла­век па­йшоў і на­быў свай­му сы­ну цац­ку, а ка­лі не за­пла­ціў, то ён не здо­леў яе ку­піць. То-бок твор­ца — гэ­та рэ­аль­ная асо­ба, якая жы­ве ў рэ­аль­най эка­но­мі­цы. Ты за­раб­ля­еш у ад­ным мес­цы, ён у іншым, і вы звя­за­ны праз эка­но­мі­ку. Мы хо­чам па­ка­заць гэ­тую су­вязь. Па­ка­заць, што мас­тац­тва ства­ра­ецца ў тым лі­ку та­му, што ты пла­ціш за бі­лет.

 

І трэ­ці важ­ны склад­нік. Мы змян­ша­ем дыс­тан­цыю, каб гля­дач змог спы­таць у пер­фор­ме­ра, як яго зра­зу­мець, спы­таць у мас­та­ка ці ку­ра­та­ра. Не про­ста па­кі­нуць вод­гук, а па­тлу­ма­чыць, што ён, на­прык­лад, не зра­зу­меў не­йкі мо­мант. І, мо­жа, ку­ра­тар ска­жа: «А вы гля­дзе­лі ўваж­лі­ва на за­днік у гэ­ты мо­мант? Там бы­ло на­пі­са­на сло­ва "ка­хан­не"». І ўсё ста­не зра­зу­ме­лым… Ад­бы­ва­ецца ды­ялог. З зор­ка­мі опер­на­га тэ­атра та­кі ды­ялог не вы­бу­ду­еш.

 

Якое мас­тац­тва пад­аба­ецца вам?

 

— Важ­на іза­ля­ваць мае аса­біс­тыя гус­ты ад май­го пра­фе­сій­на­га ба­чан­ня — як ку­ра­та­ра і кі­раў­ні­ка пра­екта «Ок16». Глы­бей за ўсё я ўлу­ча­ны ў су­час­ны тэ­атр і ха­рэ­агра­фію. Да­стат­ко­ва — у фа­таг­ра­фію, кі­не­ма­тог­раф 1990-х. Гэ­та тыя кі­рун­кі, якія мя­не па-сап­раў­дна­му кра­на­юць. Люб­лю жы­ва­піс. Але жы­ва­піс для мя­не — знеш­ні фак­тар. Я люб­лю за ім на­зі­раць і пры­маю пра­ктыч­на лю­бую фор­му. Да ця­бе аса­біс­та гэ­та не ад­но­сіц­ца, і ты пры­ма­еш усё, і ўсё та­бе ці­ка­ва. На­прык­лад, маё стаў­лен­не да су­час­най ха­рэ­агра­фіі мо­жа быць ве­ль­мі кры­тыч­ным, бо я глы­бо­ка ў яе ўлу­ча­ны. Так­са­ма кра­на­юць інста­ля­цыі, тое, што зна­хо­дзіц­ца на мя­жы архі­тэк­ту­ры і мас­тац­ка­га вы­каз­ван­ня. Але на Кас­трыч­ніц­кай, 16 я га­то­вы пры­няць бо­льш інста­ля­цый, чым да­зва­ляе мой густ. І мне гэ­та важ­на: не блы­таць аса­біс­ты густ і густ тых, ка­го я пры­му ў «Ок16».

 

А як жа ад­бор?

 

— Для пра­фе­сій­на­га ад­бо­ру, акра­мя мя­не, бу­дзе ка­мі­сія экс­пер­таў. У асноў­ным — за­меж­ных, і важ­на, каб яны не бы­лі ўцяг­ну­ты ў мясц­овую арт-сicтэ­му. Гру­па экс­пер­таў бу­дзе пра­ца­ваць па­ста­янна, яны бу­дуць змя­няц­ца. Мы фар­мі­ру­ем гэ­та як ме­ха­нізм. Яны пры­язджа­ць­муць сю­ды на се­сіі, а ў асноў­ным усё праз анлай­на­выя аб­мер­ка­ван­ні. Раз на два ме­ся­цы — афлай­на­выя. На стар­це бу­дзе бо­льш лю­дзей, якія раз­бі­ра­юцца ў за­пус­ку та­кіх пра­стор, а ў той час, ка­лі мы бу­дзем сы­хо­дзіць у бок экс­па­зі­цый­най дзей­нас­ці, бу­дзе бо­льш га­ле­рыс­таў. Ка­лі ў бок тэ­атра — бо­льш тэ­атра­ль­ных экс­пер­таў.

 

Вы ўжо саб­ра­лі ка­ман­ду? Ці ха­пае ў нас па­трэб­ных ад­мыс­лоў­цаў, ці зноў трэ­ба за­пра­шаць з іншых кра­ін?

 

— Спе­цы­яліс­таў для за­бес­пя­чэн­ня апе­ра­тыў­най дзей­нас­ці ха­пае, і я ў за­хап­лен­ні ад ка­ман­ды. За­кон­чыў­шы ка­мер­цый­нае ме­рап­ры­емства, яна па­чы­нае рых­та­ваць «ПлаSтфор­му», вы­ра­шае пы­тан­ні ад мар­ке­тын­гу (квіт­коў усім жа­да­ючым не ха­пі­ла — а ра­ней пра­бле­ма бы­ла ў аб­ме­жа­ва­най су­пол­цы гле­да­чоў) праз ды­зайн афіш да ман­та­жу свят­ла і на­ла­ду пу­ль­таў інтэ­рак­тыў­на­га асвят­лен­ня да дыс­ку­сii па­сля па­ка­заў. Па­куль у нас не вы­пра­ца­ва­на кан­цэп­цыя га­ле­рэй­най дзей­нас­ці, та­му, ка­лі па­чнуц­ца вы­ста­вач­ныя пра­екты, бу­дзем ка­му­ні­ка­ваць з ку­ра­та­ра­мі, вы­бі­раць, хто нам бо­льш ад­па­вя­дае.

 

Якія блі­жэй­шыя ме­рап­ры­емствы?

 

— На­пе­ра­дзе ад­крыц­цё рэ­зi­дэн­цыi для ма­ла­дых твор­цаў. По­тым Ноч му­зе­яў, не­ве­ра­год­ны пра­ект, якi мы рых­ту­ем з шэ­ра­гам iншых пля­цо­вак. Се­рыя лет­нiх падзей — ад ад­кры­тых твор­чых кур­саў для пад­лет­каў да мас­тац­кiх фес­ты­ва­ляў. I, мо­жа, най­бо­льш цi­ка­вая на­вi­на для чы­та­чоў «Мас­тац­тва» — ад­кры­ты для ўсiх твор­чы сня­да­нак, цi, як ця­пер ка­жуць, бранч, кож­ны ме­сяц. Каб да нас мож­на бы­ло пры­йсцi, па­зна­ёмiц­ца, не­шта аб­мер­ка­ваць, ства­рыць спан­тан­ны маз­га­вы штурм ды пры­ду­маць яшчэ адзiн су­по­ль­ны пра­ект. Мы бу­дзем аб­вяш­чаць гэ­тыя сня­дан­кi на ста­рон­цы «Oк16» у «Фэй­сбу­ку». 

Аўтар: Алеся БЕЛЯВЕЦ
рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва