Ко­лер свят­ла

№ 3 (420) 01.03.2018 - 30.03.2018 г

«Леанід Шчамялёў. Жывапіс» у Нацыянальным мастацкім музеі
Ака­дэ­мік Па­ўлаў, пра­та­тып пра­фе­са­ра Прэ­абра­жэн­ска­га з вя­до­ма­га тво­ра Бул­га­ка­ва, лі­чыў: тэр­мін ча­ла­ве­ча­га жыц­ця — 70 год. Усё звыш — бо­нус ад Гос­па­да. Ка­лі пры­няць гэ­тую тэ­зу на ве­ру, дык атрым­лі­ва­ецца, што ў Ле­ані­да Шча­мя­лё­ва доб­рыя ста­сун­кі з Не­бам, бо яму сё­ле­та споў­ні­ла­ся 95.

Пры­чым мас­так зна­хо­дзіц­ца ў доб­рым фі­зіч­ным і твор­чым ста­не і па-ра­ней­ша­му шмат ча­су пра­во­дзіць за ма­ль­бер­там. А тое, што сён­ня вы­хо­дзіць з-пад яго­на­га пэн­дзля, мож­на сме­ла экс­па­на­ваць на ма­ла­дзёж­най вы­ста­ве — на­сто­ль­кі моц­на яго­ны жы­ва­піс вы­пра­ме­нь­вае юны імпэт і жыц­ця­люб­ства. У тво­рах Шча­мя­лё­ва ёсць муд­ры апты­мізм ча­ла­ве­ка, які шмат ча­го па­ба­чыў на сва­ім ве­ку, але не рас­ча­ра­ваў­ся, не азло­біў­ся, не раз­ву­чыў­ся гля­дзець на свет не­за­мут­нё­ны­мі ва­чы­ма і зна­хо­дзіць пры­га­жосць у са­мых звы­чай­ных з’явах і рэ­чах.

 

На­род­на­му мас­та­ку Бе­ла­ру­сі Ле­ані­ду Дзміт­ры­еві­чу Шча­мя­лё­ву вы­ні­кі пад­во­дзіць ра­на. Але зроб­ле­нае ім за жыц­цё вар­тае сур’ёзнай ана­лі­ты­кі, бо сам твор­ца — по­стаць для на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры зна­ка­вая, а на яго­ным дос­ве­дзе сфар­ма­ва­ла­ся сап­раў­дная мас­тац­кая шко­ла. Хоць па­сля­доў­ні­кі Ле­ані­да Шча­мя­лё­ва ўспры­ма­юць той дос­вед час­та не на­ўпрост, але праз пэў­ны ася­ро­дак, і та­му мо­гуць не зда­гад­вац­ца, хто вы­мас­ціў да­ро­гу, па якой яны кро­чаць.

 

Бі­ягра­фія Ле­ані­да Шча­мя­лё­ва ні­чым пры­нцы­по­ва не вылуча­ецца з біяграфій іншых твор­цаў яго­на­га па­ка­лен­ня — ні ў сэн­се мас­та­коў­скай кар’еры, ні ака­ліч­нас­ця­мі жыц­ця. Ён ува­саб­ляе ха­рак­тэр­ны тып па­спя­хо­ва­га бе­ла­рус­ка­га мас­та­ка дру­гой па­ло­вы ХХ ста­год­дзя, у жыц­ці яко­га бы­лі ста­наў­лен­не но­ва­га ла­ду, кам­са­мол, са­цы­яліс­тыч­ны рэ­алізм, вай­на, вяр­тан­не на па­пя­ліш­чы, не­пас­рэд­ны ўдзел у па­ва­еннай ад­бу­до­ве род­на­га краю, ву­чо­ба, твор­часць. Сяб­ры, ка­ле­гі, сям’я, дзе­ці, уну­кі.

 

Але па сут­нас­ці двух ад­но­ль­ка­вых лё­саў не бы­вае. Тым бо­льш ка­лі га­вор­ка ідзе пра мас­та­ка...

 

Маё зна­ёмства з твор­цам — гэ­та не­ка­ль­кі на­вед­ван­няў май­стэр­ні і інтэрв’ю, уз­ятае яшчэ за са­вец­кім ча­сам. Але ж сап­раў­дны жыц­ця­піс мас­та­ка — гэ­та не тое, што па­чу­еш ад яго ў раз­мо­ве ці пра­чы­та­еш у энцык­ла­пе­дыі. Са­мы пра­ўдзі­вы ад­бі­так жыц­ця май­стра — яго­ныя тво­ры. І вось па­вод­ле жыц­ця­пі­су, які сам жы­ва­пі­сец штод­ня ства­рае сва­імі кар­ці­на­мі, пе­рад гра­ма­дою па­ўстае асо­ба, чый на­ро­бак не ўпіс­ва­ецца ў звык­лы шэ­раг, не ўпліш­чва­ецца ў эстэ­тыч­ны ка­нон.

 

Ле­анід Шча­мя­лёў па­чаў удзе­ль­ні­чаць у вы­ста­вах у 1958 го­дзе, яшчэ сту­дэн­там. Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны тэ­атра­ль­на-мас­тац­кі інсты­тут ён скон­чыў го­дам па­зней. А ўжо на па­чат­ку 1970-х Шча­мя­лёў быў іко­най для твор­чай мо­ла­дзі і жы­вым кла­сі­кам. Я якраз у той час ву­чыў­ся ў «Гле­баў­цы» і доб­ра па­мя­таю, хто з бе­ла­рус­кіх мас­та­коў меў у нас най­бо­ль­шы аўта­ры­тэт. Упэў­не­ны, што гэ­тае мер­ка­ван­не падзя­ля­лі і да­рос­лыя май­стры, у тым лі­ку і твор­цы з бліз­ка­га ко­ла Ле­ані­да Дзміт­ры­еві­ча. Хі­ба дум­кі тыя не агуч­ва­лі, бо не пры­ня­та ў ба­гем­ных ася­род­ках пра кан­ку­рэн­та га­ва­рыць ста­ноў­ча.

 

Дык чым жа Шча­мя­лёў яшчэ та­ды за­ці­ка­віў мас­та­коў­скае і ка­ля­мас­та­коў­скае ко­лы, чым пры­ва­біў фа­на­таў? Най­перш эфек­тнай сты­ліс­ты­кай, май­стэр­скім вы­ка­рыс­тан­нем мас­ты­хі­на, які ён ужы­вае на­роў­ні з пэн­дзлем, а час­та і над­аю­чы яму пе­ра­ва­гу. Вы­бу­хо­вым колерам на тле стры­ма­най палітры­ та­га­час­на­га бе­ла­рус­ка­га жы­ва­пі­су. На пер­шы по­гляд ён ад­кры­ты, пры­гле­дзіш­ся — скла­да­на па­бу­да­ва­ны. Але гэ­та вон­ка­вае, а ёсць яшчэ сут­нас­нае. Пры­тым што фор­ма і змест уз­ае­маз­вя­за­ныя.

 

У 1970-я гра­ма­да прызвычаілася да бру­та­ль­на­га афі­цы­ёзу, па­бу­да­ва­на­га на гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. Я і сён­ня га­на­ру­ся Вя­лі­кай пе­ра­мо­гай, да якой пры­чы­ні­лі­ся мае ба­ць­кі, і спа­дзя­юся, што гэ­тае па­чуц­цё го­на­ру за­ха­ва­юць і мае дзе­ці. Але ў той час ва­енная тэ­ма на­ўпрост за­шка­ль­ва­ла ў лі­та­ра­ту­ры і ва ўсіх ві­зу­аль­ных мас­тац­твах з вы­яўлен­чым уключ­на. Тэ­ма Вя­лі­кай Айчын­най бы­ла па­ўсюд­на стрыж­ня­вой, а ў жы­ва­пі­се яе ўва­саб­ляў вя­лі­кі мас­так і змроч­ны рэ­аліст Мі­ха­іл Андрэ­евіч Са­віц­кі. Сён­ня я мо і су­мую па тым грун­тоў­ным мас­тац­тве, у якім чу­ла­ся рэ­лі­гій­нае вод­гул­ле аб­са­лю­ту, але ча­ла­ве­чая на­ту­ра па­тра­буе ста­ноў­чых эмо­цый. Іх ку­ль­тур­ніц­кая гра­ма­да і зна­хо­дзі­ла ў кар­ці­нах Ле­ані­да Шча­мя­лё­ва.

 

Мне мо­гуць за­пя­рэ­чыць, што Ле­анід Дзміт­ры­евіч так­са­ма спры­чы­ніў­ся да ва­еннай тэ­мы, і не то­ль­кі на па­чат­ку твор­час­ці. Так. Ён аўтар ку­ль­та­вай для тае па­ры кар­ці­ны «Маё на­ра­джэн­не» бру­та­ль­на­га змес­ту і фор­мы. Тэ­ма аўта­ра хва­ля­ва­ла, та­му і па­лат­но атры­ма­ла­ся моц­ным. Але Шча­мя­лё­ву бы­ло на­ка­на­ва­на стаць мас­та­ком, што ўва­со­біць ра­дасць быц­ця.

 

Ле­анід Шча­мя­лёў на­стро­ены ба­чыць па­ўся­дзён­нае жыц­цё як свя­та, пад­о­ра­нае лё­сам. Ён ува­саб­ляе сва­іх сяб­роў і сям’ю, кра­яві­ды і рэ­чы, з які­мі ў яго звя­за­ныя ста­ноў­чыя па­чуц­ці, інакш ка­жу­чы — свой улас­ны свет. Са­мае дзіў­нае, што гэт­кі зда­ро­вы мас­та­коў­скі інды­ві­ду­алізм пры­жыў­ся на гле­бе «са­цы­яліс­тыч­на­га рэ­аліз­му», най­важ­ней­шым чын­ні­кам яко­га з’яўля­ецца ка­лек­ты­віс­цкае мыс­лен­не — пад­па­рад­ка­ван­не сва­ёй пры­ват­най на­ту­ры гра­мад­скім па­трэ­бам. Ле­анід Шча­мя­лёў ні­бы рас­чыс­ціў шлях іншым твор­цам інды­ві­ду­аліс­цка­га скла­ду. Сён­ня ма­ла­ды мас­так прад­стаў­ляе на суд гра­ма­ды свае псі­ха­ла­гіч­ныя рэ­флек­сіі, мяр­ку­ючы, што ро­біць ад­крыц­цё. А між тым Ле­анід Дзміт­ры­евіч ра­біў тое ж са­мае яшчэ ў 1970-я... То­ль­кі ця­пер гэ­та звы­чай­ная спра­ва, а та­ды бы­ло мен­та­ль­най рэ­ва­лю­цы­яй.

Пёт­ра Ва­сі­леў­скі