Ме­ло­дыі ве­ры і лі­тас­ці

№ 2 (419) 01.02.2018 - 28.02.2018 г

Праекты, прысвечаныя ахвярам халакосту
«Нас бам­бі­лі. Мае ба­ць­кі за­гі­ну­лі. Я быў моц­на па­ра­не­ны. Па­мя­таю, як лю­дзі на­сі­лі на­шыў­кі, зор­кі, роз­ныя лах­ма­ны. Па­ча­лі­ся па­гро­мы ў ге­та. Па­куль я жы­вы, бу­ду па­мя­таць»...

Праз кароткія фразы праяўляюцца трагічныя лініі лё­саў тых, хто тра­піў у жах­лі­вы гіс­та­рыч­ны вір вы­ніш­чэн­ня. Мі­ль­ёны за­гі­ну­лых і ад­чай­ны вы­клік тых, хто вы­жыў. «Гэ­та “на­ша” па­мяць», — зда­ецца, гэ­тае вы­слоў­е вы­па­ле­на на ста­рон­ках сшыт­каў вяз­ня кан­цла­ге­раў Сы­мо­ны Вейль, якая да апош­ніх дзён свай­го жыц­ця (па­мер­ла ў чэр­ве­ні 2017) выконвала вя­лі­кую мі­сію су­пра­ці­ву гвал­ту. Між­на­род­ныя фон­ды і Аль­янсы па­мя­ці Ха­ла­кос­ту аб’­ядноў­ва­юць і пад­трым­лі­ва­юць ўсіх ахвяр і ўша­ноў­ва­юць па­мяць тых, хто ра­та­ваў і да­па­ма­гаў вы­жыць. Ня­ўмо­ль­нае без­упын­нае ко­ла Ча­су — з кож­най хві­лі­най усё менш за­ста­ецца жы­вых све­дак та­го вог­нен­на­га «ахвя­рап­ры­на­шэн­ня». Але Па­мяць, аб­вос­тра­ная падзе­ямі ўжо на­ша­га ча­су, пра за­гі­ну­лых, знік­лых, пан­ішча­ных, спа­ле­ных, за­ду­ша­ных па­тра­буе: «Бо­льш ні­ко­лі!».

 

Раз­ва­жан­ні на тэ­му Ха­ла­кос­ту, успа­мі­ны пра ахвяр тэ­ро­ру, анты­се­мі­тыз­му, не­цяр­пі­мас­ці з’ядна­лі на­пры­кан­цы сту­дзе­ня твор­чых лю­дзей ва­кол двух яркіх пра­ектаў — «Жоў­тыя зор­кі» ў Вя­лі­кай за­ле фі­лар­мо­ніі і «Ка­дзіш» Му­зыч­най ка­пэ­лы «Са­но­рус» у Вер­хнім го­ра­дзе. Аб­едзве падзеі вы­клі­ка­лі шы­ро­кі гра­мад­скі рэ­за­нанс, у іх пры­ма­лі ўдзел прад­стаў­ні­кі дып­ла­ма­тыч­ных мі­сій, рэ­лі­гій­ных су­по­лак, да­бра­чын­ных арга­ні­за­цый, ва­лан­цёр­скіх ру­хаў. У лі­ку са­мых шаноўных гле­да­чоў бы­лі вяз­ні кан­цла­ге­раў і мін­ска­га ге­та. Кан­цэр­тныя пра­гра­мы па­ка­за­лі моц і тры­ва­ласць му­зыч­на-гіс­та­рыч­най вер­ты­ка­лі, ука­рэ­не­най у глы­бі­ні на­цы­яна­ль­най яўрэй­скай тра­ды­цыі. Ці не кож­ны з пра­гу­ча­лых му­зыч­ных тво­раў ад­люс­троў­ваў дра­ма­тызм і тра­гіч­ны па­фас эпо­хі і веч­ныя каш­тоў­нас­ці — свят­ло і надзею. Сім­ва­ліч­ным ста­ла­ся й тое, што ў кан­тэк­сце агу­ль­най ідэі двой­чы пра­гу­ча­лі яўрэйская пес­ня «Ка­дзіш» Ма­ры­са Ра­ве­ля і Арыя для скрып­кі Льва Аб­елі­ёві­ча, ся­м’я яко­га за­гі­ну­ла ў Ві­лен­скім ге­та.

 

Сап­раў­ды, тэ­ма Ха­ла­кос­ту для айчын­на­га і сус­вет­на­га мас­тац­тва не про­стая і па­тра­буе да­ска­на­ла­га вы­ву­чэн­ня, ана­лі­зу — дзе­ля рас­крыц­ця ад­мет­ных рыс му­зыч­нага змес­ту опу­саў, дзе­ля пра­ўдзі­ва­га мас­тац­ка­га асэнсавання гіс­та­рыч­ных да­ку­мен­таў, свед­чан­няў, хро­нік ва­енных га­доў. На жаль, яшчэ мно­гія ста­рон­кі твор­час­ці бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў, лё­сы якіх звя­за­ны з Ха­ла­кос­там і Дру­гой сус­вет­най вай­ной, за­ста­юцца вя­до­мыя то­ль­кі вуз­кім спе­цы­яліс­там. Бо­ль­шая час­тка ру­ка­пі­саў парт­ытур зна­хо­дзіц­ца ў пры­ват­ных архі­вах і па­куль не вы­да­дзе­на. Але най­перш здзіў­ляе ве­ль­мі рэ­дкае іх вы­ка­нан­не — «з на­го­ды». І гэ­та ня­гле­дзя­чы на най­вышэйшую мас­тац­кую якасць. Спра­вяд­лі­ва ўсё-та­кі пі­саў Ва­лян­цін Рас­пу­цін: «Пра­ўда ў па­мя­ці. У ка­го ня­ма па­мя­ці, у та­го ня­ма жыц­ця».

 

«Ка­дзіш»

 

Ця­гам не­ка­ль­кіх га­доў ды­ры­жор Аляк­сандр Ху­ма­ла вы­нош­ваў ідэю мін­ска­га кан­цэр­та па­мя­ці ахвяр Ха­ла­кос­ту. У 2010 го­дзе, пад­час ву­чо­бы ў Ра­тэр­дам­скай кан­сер­ва­то­рыі, ён ажыц­ця­віў пра­ект, пры­све­ча­ны гэ­тай тэ­ме, і вы­ка­наў Трэ­цюю сім­фо­нію поль­ска­га кам­па­зі­та­ра Хен­ры­ка Мі­ка­лая Гу­рэц­ка­га. Па­кры­се, па­сту­по­ва і ўзва­жа­на, збі­ра­лі­ся му­зыч­ныя фраг­мен­ты пра­гра­мы «Ка­дзіш», у якой на агу­ль­ным дра­ма­тур­гіч­ным крэш­чэн­да ўпер­шы­ню ў Бе­ла­ру­сі пра­гу­ча­лі тво­ры Шон­бер­га і Гу­рэц­ка­га, а так­са­ма му­зы­ка айчын­ных кам­па­зі­та­раў Льва Аб­елі­ёві­ча і Во­ль­гі Пад­гай­скай, бы­лі вы­ка­на­ны шэ­дэў­ры сус­вет­ных кла­сі­каў Мак­са Бру­ха, Ма­ры­са Ра­ве­ля і Фран­сі­са Пу­лен­ка. Гэ­та роз­на­на­цыя­на­ль­нае му­зыч­нае па­лат­но спа­лу­чы­ла ў арга­ніч­най еднас­ці уз­ля­це­лыя на фар­ты­сі­ма ме­ло­дыі ве­ры і лі­тас­ці, і слу­ха­чы пе­ра­жы­лі не­ве­ра­год­ны эма­цый­на-ду­хоў­ны ка­тар­сіс.

 

Яўрэйская пес­ня «Ка­дзіш» Ра­ве­ля бы­ла перастворана ў ары­гі­на­ль­най вер­сіі для са­лі­ста сап­ра­на. Іры­на Ку­чын­ская, ула­да­ль­ні­ца вы­раз­на­га го­ла­су і пра­нік­лі­ва­га тэм­бру, у зба­лан­са­ва­ным ансам­блі з аркес­трам пад­ала парт­ы­ту­ру экс­прэ­сіў­ную, ба­га­тую на арна­мен­ты­ку і ме­ліз­мы. У ма­літ­ве па­ка­яння іўдзей­скай лі­тур­гіі «Кол Нід­рэй» (ня­мец­кі кам­па­зі­тар Макс Брух яшчэ ў кан­цы XIX ста­год­дзя ўзяў яе за асно­ву свай­го ка­мер­на­га опу­са) са­лі­ра­ва­ла аль­тыс­тка Аляк­сан­дра Іва­но­ва, з не­йкай асаб­лі­вай глы­бі­нёй, цеп­лы­нёй і пра­ніз­лі­вым тра­гіз­мам. Зна­ка­мі­ты саў­ндтрэк Джо­на Уі­ль­ямса «Спіс Шын­дле­ра» ўспры­ма­ецца як адзін з му­зыч­ных сім­ва­лаў па­мя­ці Ха­ла­кос­ту. У най­тон­кім і, між тым, экс­та­тыч­ным ды­яло­гу скрып­кі (Эду­ард Пет­раш­ке­віч) і аркес­тра ўзні­ка­ла бяс­кон­цая лі­нія па­чуц­цё­вай кан­ты­ле­ны.

 

Ме­ма­ры­яль­ная кан­та­та Фран­сі­са Пу­лен­ка на вер­шы Поля Элю­ара «Аб­ліч­ча ча­ла­ве­чае» (Un soir de neige) упер­шы­ню пра­гу­ча­ла ў Па­ры­жы, вы­зва­ле­ным ад ня­мец­кай аку­па­цыі, як гімн Сва­бо­дзе. Кам­па­зі­тар быў свед­кам на­цыс­цкіх звер­стваў, і твор яго­ны — знак са­лі­дар­нас­ці з вы­зва­лі­це­ля­мі і па­мя­ці пра за­гі­ну­лых сяб­роў. Хор ка­пэ­лы «Са­но­рус» экс­прэ­сіў­на ўва­со­біў 1-ю час­тку тво­ра («З пра­жы­тых мною вё­сен гэ­тая за ўсе страш­ней бы­ла») — зба­ле­лы крык ад­чаю, і фан­тас­ма­га­рыч­ную 6-ю («Страш­ная мне ноч»), пра­сяк­ну­тую най­глы­бо­кі­мі алю­зі­ямі.

 

У на­зве тво­ра Во­ль­гі Пад­гай­скай «Не той го­рад» для аркес­тра і скрып­кі (Акса­на Ге­ра­сі­мё­нак) ажы­вае тра­гіч­ная гіс­то­рыя, як пад­час вай­ны жы­ха­роў ге­та за­штур­хва­лі ў цяг­ні­кі, ве­зу­чы, ні­бы для зме­ны мес­ца жы­хар­ства, а на­сам­рэч вы­праў­ля­лі ў ла­ге­ры смер­ці. Ледзь чут­ная ў ме­ло­ды­цы надзея на ра­ту­нак пе­ра­ры­ва­ецца зніш­ча­ль­ны­мі асты­нат­ны­мі рыт­ма­мі, быццам у аб­дой­мах ня­бы­ту мі­ль­га­юць аб­ліч­чы і лё­сы мі­ль­ёнаў лю­дзей, па­тра­пі­лых «не ў тое мес­ца».

 

Сап­раў­днае му­зыч­нае ад­крыц­цё пра­гра­мы — трыа «Да­бра­нач» Хен­ры­ка Мі­ка­лая Гу­рэц­ка­га. Са­ліс­ты Іры­на Ку­чын­ская (сап­ра­на), Ле­ра Шчу­пак (фар­тэ­пі­яна) і Дзміт­рый Яшу­коў­скі (аль­то­вая флей­та) па­глы­бі­лі слу­ха­ча ў скла­да­ную са­на­рыс­тыч­ную пра­сто­ру. У тво­ры ад­чу­ва­лі­ся і гу­ма­ніс­тыч­ная ідэя аб­аро­ны ча­ла­ве­ча­га ў ча­ла­ве­ку, і ма­літ­ва з шэк­спі­раў­ска­га «Гам­ле­та» пра спа­кой ду­шы. Гэ­тая ж дум­ка ад­бі­ла­ся і ў Арыі для скрып­кі і аркес­тра Льва Аб­елі­ёві­ча (са­ліс­тка Акса­на Ге­ра­сі­мё­нак).

 

Вяр­шы­няй дра­ма­тур­гіч­на­га крэш­чэн­да ў пра­екце «Ка­дзіш» стаў ся­міх­ві­лін­ны твор Арно­ль­да Шон­бер­га «Аца­ле­лы з Вар­ша­вы» (1947). Гэ­та апо­вед, за­сна­ва­ны на да­ку­мен­та­ль­ных фак­тах, свед­чан­не і ад­на­час­на па­пя­рэ­джан­не, ува­соб­ле­ныя ў му­зы­цы. Вы­дат­нае вы­ка­нан­не ба­ры­то­нам Ула­дзі­мі­рам Пят­ро­вым парт­ыі Апа­вя­да­ль­ні­ка (у пе­ра­кла­дзе на рус­кую мо­ву) і парт­ыі Фе­льд­фе­бе­ля (на ня­мец­кай) уз­ру­шы­лі жах­лі­вай рэ­аліс­тыч­нас­цю, бяз­лі­тас­най пра­ў­дзі­вас­цю. Па­сля ку­ль­мі­на­цый­на­га акор­да фі­на­ль­най ма­літ­вы «Шма Ісра­эль» на ста­ра­жыт­на­яўрэй­скай мо­ве, якую муж­на спя­ва­юць вяз­ні кан­цла­ге­ра, з ве­рай у сэр­цах іду­чы на па­ка­ран­не, у за­ле за­па­на­ва­ла по­ўная ці­шы­ня. І аб­ер­то­на­мі пра­цяг­ваў гу­чаць за­клік «Бу­дзем па­мя­таць...»

 

З на­го­ды кан­цэр­та не­ль­га не азна­чыць вы­со­кап­ра­фе­сій­ную пра­цу ды­ры­жо­ра Аляк­сан­дра Ху­ма­лы, яго вы­раз­ную ма­ну­аль­ную тэх­ні­ку, раз­на­стай­насць пры­ёмаў, дзя­ку­ючы якім да­ся­га­ецца цэ­лас­насць пра­чы­тан­ня кам­па­зі­тар­скай за­ду­мы. Ды­ры­жор вы­дат­на ад­чу­вае фак­ту­ру го­ла­са­вя­дзен­ня, пад­крэс­лі­вае най­ба­гацейшыя ды­на­міч­ныя ню­ансы. Ён надзвы­чай да­клад­ны да­чын­на тэм­паў.

 

Але га­лоў­нае, што, ства­ра­ючы кан­цэп­ту­аль­ныя пра­гра­мы, не ба­ючы­ся ад­кры­ваць слу­ха­чу но­выя да­ляг­ля­ды, для свай­го ка­лек­ты­ву ён з’яўля­ецца мас­тац­кім стра­тэ­гам і «му­зыч­ным па­лка­вод­цам».

 

«Жоў­тыя зор­кі»

 

Аўтар ідэі і арга­ні­за­тар гэ­та­га пра­екта Ган­на Ля­нь­ко­ва па­ча­ла кан­цэрт са сва­ёй аса­біс­тай гіс­то­рыі: «Тэ­ма Ха­ла­кос­ту за­кра­ну­ла й маю ра­дзі­ну. Мая пра­ба­бу­ля з’яў­ля­ецца пра­вед­ні­цай на­ро­даў све­ту. Яна вы­ра­та­ва­ла яўрэйскую ся­м’ю пад­час вай­ны. Ка­мень з імём Іры­ны Ма­сю­ке­віч змешчаны на алеі Пра­вед­ні­каў у Баб­руй­ску. Акра­мя та­го, імя ейнае па­зна­ча­на на Сця­не Па­ша­ны ў са­дзе Пра­вед­ні­каў на­ро­даў све­ту ў Яд ва-Шэм у Еру­са­лі­ме».

 

З пад­обны­мі гіс­то­ры­ямі пра жыц­цё ў ге­та, пра ўра­та­ван­не з кан­цла­ге­раў, пра ня­го­ды і зба­вен­не змаг­лі па­зна­ёміц­ца ўсе наведнікі кан­цэр­та. А са­мае га­лоў­нае — зір­нуць у во­чы і тва­ры тых, хто вы­жыў, дзя­ку­ючы фо­та­выс­та­ве «Дзе­сяць ча­ла­век. Дзе­сяць лё­саў. Ад­на вай­на» (аўтар Дзміт­рый Ша­мят­коў). Мэ­та гэ­та­га вя­лі­ка­га пра­екта «Асо­бы аб­шчы­ны» (цэнтр «Гі­лель»), што быў уга­на­ра­ва­ны прэ­мі­яй імя Чар­ль­за Хоф­ма­на, — да­сле­да­ван­не і за­ха­ван­не бе­ла­рус­кай яўрэй­скай спад­чы­ны.

 

Яшчэ ад­ным важ­ным ві­зу­аль­ным акцэн­там ве­ча­ра ста­ла інста­ля­цыя Ва­ле­рыі Гай­шун, вя­до­май ства­ра­ль­ні­цы яўрэйскіх ля­лек. У яе сім­ва­ліч­най атры­бу­ты­цы — вя­шак-тры­нож­ка, пін­жак з жоў­тай зор­кай, ха­рак­тэр­ныя ка­пя­люш, ша­лік і ча­ра­ві­кі — ува­саб­лен­не гіс­та­рыч­на­га эта­пу жыц­ця на­цыі, смут­ку па за­гі­ну­лых і надзеі на бу­ду­чы­ню. Па­сля кан­цэр­та інста­ля­цыя бы­ла пе­рад­адзе­на ў му­зей.

 

Важ­нымі ў кан­цэп­цыі пра­екта па­ўста­лі сло­вы, ска­за­ныя вяз­ня­мі ге­та — Фры­дай Рэ­йзман, Ула­дзі­мі­рам Трах­тэн­бер­гам, Ула­дзі­мі­рам Тал­ста­пя­та­вым, а так­са­ма прад­стаў­ні­ка­мі між­на­род­ных да­бра­чын­ных арга­ні­за­цый «The Together Plan» і «Ды­ялог». Хві­лі­на маў­чан­ня ў па­мяць пра ахвяр Ха­ла­кос­та асаб­лі­ва ўзмац­ні­ла эма­цый­нае на­пру­жан­не ад уся­го, што ад­бы­ва­лася на фі­лар­ма­ніч­най сцэ­не.

 

Му­зыч­ная час­тка ве­ча­ры­ны -- выступленне Кан­цэр­тнага сім­фа­ніч­нага аркестра пад кі­раў­ніц­твам Юрыя Ка­ра­ва­ева. Глы­бо­кі і тра­гіч­ны тэмбр ві­ялан­чэ­лі (са­ліст Іван Рэ­нан­скі) ва­ка­лі­за­ваў яўрэйскую ме­ло­дыю «Ка­дзіш» Ма­ры­са Ра­ве­ля ў су­пра­ва­джэн­ні ка­мер­на­га скла­ду аркес­тра.

 

Вы­раз­насць, па­тэ­ты­ка і дра­ма­тызм, глы­бо­кае раз­умен­не му­зыч­най за­ду­мы і вір­ту­ознае ва­ло­дан­не скрып­кай са­ліс­та Сяр­гея Бе­ла­зер­ца­ва-ма­лод­ша­га не па­кі­ну­лі аб­ыя­ка­вым ні­ко­га са слу­ха­чоў. Ба­лю­ча за­пом­ні­лі­ся над­рыў­ныя се­кун­дныя інта­на­цыі ў ма­на­ло­гу са­мот­на­га ге­роя «Яўрэй­скай ме­ло­дыі» (1911) Ёзэ­фа Ахро­на і не­ве­ра­год­най пры­га­жос­ці, чуй­на­га не­рва Арыя Льва Аб­елі­ёві­ча. Сво­еа­саб­лі­вым жан­ра­вым інтэр­мец­ца ста­ла­ся Увер­цю­ра на яўрэй­скія тэ­мы Сяр­гея Пра­ко­ф’е­ва, а сім­ва­ліч­най вяр­шы­няй — ха­ра­ль­ная ха­да Ад­ажыа для струн­ных Сэ­мю­эля Бар­бе­ра.

 

Ку­ль­мі­на­цы­яй і сэн­са­вым ядром ўсёй ве­ча­ры­ны стаў­ся Кан­цэрт для аркес­тра ў ся­мі час­тках «Жоў­тыя зор­кі» («Пу­рым-шпіль у ге­та») Іса­ака Швар­ца (опус 2000-га го­да). Вя­лі­кі май­стар яркіх, моц­ных, вы­раз­ных і за­па­мі­на­ль­ных ме­ло­дый, Іса­ак Шварц сва­ім ча­сам быў уз­ру­ша­ны да­ку­мен­та­ль­ны­мі на­тат­ка­мі ад­ной з вяз­няў Каў­нас­ка­га ге­та і пры­свя­ціў кан­цэрт па­мя­ці швед­ска­га дып­ла­ма­та Ра­уля Ва­лен­бер­га, які ўра­та­ваў ад смер­ці ў га­ды Дру­гой сус­вет­най вай­ны дзя­сят­кі ты­сяч яўрэяў.

 

Дзя­ку­ючы энту­зі­язму пі­яніс­ткі Тац­ця­ны Стар­чан­ка, мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка «Му­зыч­най гас­цёў­ні», мін­ская прэ­м’е­ра тво­ра ад­бы­ла­ся амаль 10 га­доў таму (ды­ры­жор Па­вел Гар­штэйн). У ды­ры­жор­скай інтэр­прэ­та­цыі Юрыя Ка­ра­ва­ева ў вы­раз­ным аркес­тра­вым спа­лу­чэн­ні асаб­лі­ва бы­лі чут­ныя шмат­лі­кія ме­ла­дыч­ныя лі­ніі ві­ялан­чэ­лі і на­цы­яна­ль­на ка­ла­рыт­ныя та­на­ль­нас­ці скрып­кі, клар­не­та, а так­са­ма рыт­мы тан­цаў клез­мер­скай тра­ды­цыі. У па­сту­по­вым крэш­чэн­да фі­на­ла кан­цэр­та тра­гіч­на ўспры­ма­лі­ся тэ­ма­тыч­ныя рэ­мі­ніс­цэн­цыі 1-й час­ткі Пя­тай сім­фо­ніі Гус­та­ва Ма­ле­ра, а ўся му­зыч­ная дзея за­вяр­шы­ла­ся ма­гут­ным аркес­тра­вым forte. Кан­цэрт Швар­ца — шчы­ры, кра­на­ль­ны лі­рыч­ны гімн муж­нас­ці, муд­рас­ці і адзін­ству асу­джа­ных на смерць лю­дзей, якія пе­ра­адо­ль­ва­юць стра­х па­гі­бе­лі ме­на­ві­та праз Ве­ру.