Па­лес­кі іка­нас­тас

№ 2 (419) 01.02.2018 - 28.02.2018 г

З 1990-х га­доў я па­чаў раз­гля­даць іко­ну не то­ль­кі як на­вед­нік му­зея, але як ка­лек­цы­янер і «ле­кар» ста­рас­вет­чы­ны. Та­ды маю ўва­гу й пры­цяг­ну­лі аб­ра­зы, упры­го­жа­ныя па ку­тах бу­ке­та­мі ці гір­лян­да­мі з буй­ных яркіх кве­так.

Іх пры­во­зі­лі мясц­овыя антык­вар­ныя ды­ле­ры з бе­ла­рус­ка­га Па­лес­ся, на­зы­ва­ючы на­род­ны­мі, «на­род­ка­мі», ву­ні­яцкі­мі, бе­ла­рус­кі­мі, укра­інскі­мі, па­лес­кі­мі, вяс­ко­вы­мі. Аб­ра­зы бы­лі на­пі­са­ны на тон­кіх хва­ёвых дош­ках, зма­ца­ва­ных дзвю­ма не­вя­лі­кі­мі шпон­ка­мі. Ра­дзей асно­ва бы­ла вы­ка­на­на з ду­бу, але ўсе яны бы­лі пад­обна­га па­ме­ру — пры­бліз­на 53 на 42 сан­ты­мет­ры. Са сва­ім «на­гле­джа­ным» на па­ча­так 1990-х во­пы­там я мог па­ра­ўнаць гэ­тыя тво­ры з на­іўным жы­ва­пі­сам Пі­рас­ма­ні, з рос­пі­са­мі агоў­скіх «куф­раў», з да­выд-га­ра­доц­кі­мі квет­ка­мі. У іх ува­со­бі­ла­ся тое пры­го­жае, дзі­вос­нае і на­ват ка­зач­нае, што ата­ча­ла па­ўся­дзён­нае жыц­цё па­ле­шу­ка па­ру ста­год­дзяў та­му: рос­пі­сы май­строў ві­лен­ска­га ба­ро­ка ў кас­цё­лах і цэр­квах, яркія квет­кі на­сцен­ных «ды­ва­ноў» і флян­дра­ва­ны арна­мент мясц­овых ка­со­нэ-куф­раў на па­саг дзяў­чы­не да вя­сел­ля, гра­вю­ры ў сак­ра­ль­ных кні­гах з ма­нас­тыр­скіх дру­кар­няў Ку­цей­ны і Па­ча­ева, за­ла­тыя квет­кі ста­ра­вер­скіх аб­ра­зоў Вет­кі і на­ват шмат­вя­ко­выя на­род­ныя пад­анні пра мі­фіч­ных істот па­лес­кіх ля­соў і ба­лот. У воб­ра­зах свя­тых па­зна­ва­ль­ныя пра­та­ты­пы з твораў еўра­пей­скай ку­ль­ту­ры эпо­хі Ад­ра­джэн­ня і ба­ро­ка. Свя­тая Бар­ба­ра на­гад­ва­ла ве­не­цы­янскіх пры­га­жунь пэн­дзля Ты­цы­яна, а экс­прэ­сіў­ная па­ста­ва архіс­тра­ты­га Мі­ха­іла, апра­ну­та­га ў пан­цыр і з вог­нен­ным мя­чом у ру­цэ, на тле чор­на-сі­ніх на­ва­ль­ніч­ных хмар на­гад­ва­ла тран­сцэн­дэн­та­ль­ны жы­ва­піс эпо­хі ма­нь­ерыз­му, Эль Грэ­ка і Яка­ба Пан­тор­ма. Свя­ты Гео­ргій, так­са­ма з эпо­хі «maniera nuova», на­ска­ку за­бі­ваў лю­да­жэр­на­га дра­ко­на, пад­обна­га, хут­чэй, да мясц­ова­га па­лес­ка­га «цмо­ка» — га­дзю­ку з пры­пяц­кіх ба­лот.

 

За чвэрць ста­год­дзя ў мя­не на­збі­ра­ла­ся бо­льш за со­тню та­кіх аб­ра­зоў. Час ра­біць вы­сно­вы пра па­хо­джан­не і па­бы­та­ван­не на­род­най сак­ра­ль­най спад­чы­ны. Ды й за­няц­ца яе кла­сі­фі­ка­цы­яй. У маю ка­лек­цыю трап­ля­лі іко­ны з Укра­іны, асаб­лі­ва з Чар­ні­гаў­скай воб­лас­ці. Дзя­ку­ючы мас­коў­ска­му антык­вар­на­му рын­ку «Вер­ні­саж», я па­зна­ёміў­ся з аб­ра­за­мі з Бран­скай воб­лас­ці (Ста­ра­дуб, Су­раж, На­ва­зыб­каў). Рэ­гі­ён рас­паў­сю­ду са­ма­быт­ных аб­ра­зоў мож­на акрэс­ліць меж­амі Усход­ня­га і Па­ўднё­ва­га Па­лес­ся. Гэ­та й ёсць мае ўлю­бё­ныя па­лес­кія аб­ра­зы.

 

Каб раз­абрац­ца ў іка­наг­ра­фіі, най­лепш вы­бу­да­ваць сво­еа­саб­лі­вы па­лес­кі на­род­ны іка­нас­тас. Мож­на ўя­віць на­ступ­нае: год у пра­сто­ры «вы­гля­дае» як за­мкнё­нае ко­ла, па­ча­так яко­га ад­ліч­ва­ецца ад зі­мо­ва­га со­нцас­та­яння. Сак­ра­ль­ны лі­тур­гіч­ны год па­ле­шу­ка па­чы­наў­ся ў дзень зі­мо­ва­га со­нцас­та­яння, з Рас­тва Хрыс­то­ва, і за­кан­чваў­ся пад­рых­тоў­кай да гэ­та­га свет­ла­га свя­та. Та­му вір­ту­аль­на па­лес­кі іка­нас­тас мож­на збу­доў­ваць па ко­ле, услед за на­род­ным ка­лен­да­ром. Па­лес­кія іко­ны свя­тых «вы­строй­ва­юцца» ў гэ­тым кру­га­вым іка­нас­та­се ад­па­вед­на з на­род­ным ка­лен­да­ром. Ці­ка­ва, што іка­наг­ра­фія асноў­ных два­на­дзя­ся­тых свят у па­лес­кім іка­нас­та­се сус­тра­ка­ецца ве­ль­мі рэ­дка. Але за­тое на­мес­ны шэ­раг гэ­та­га вір­ту­аль­на­га іка­нас­та­са быў ба­га­та ўпры­го­жа­ны аб­ра­за­мі пер­шых хрыс­ці­янскіх па­кут­ні­каў, па­ўста­ва­лых ня­бес­ны­мі аб­арон­ца­мі і па­моч­ні­ка­мі ў па­ўся­дзён­ным зям­ным жыц­ці. Та­кім чы­нам, раз­гле­дзім, як на­род­ны ка­лян­дар су­існуе з сак­ра­ль­ным мас­тац­т­вам у сво­еа­саб­лі­вым па­лес­кім іка­нас­та­се.

 

Пер­шая іко­на, што ўпры­гож­вае по­куць па­лес­кай ха­ты, — гэ­та аб­раз Бо­га-Айца, Са­ва­офа. І на­ват з тэ­ала­гіч­на­га пун­кту гле­джан­ня гэ­та пра­ві­ль­на. Іка­наг­ра­фія Пер­шай іпас­та­сі Свя­той Трой­цы ад­люст­роў­вае важ­нае свя­та ў цар­коў­ным і на­род­ным ка­лен­да­ры — Бо­га­яўлен­не, або Ва­дох­рыш­ча (19 сту­дзе­ня). У цэн­тры іко­ны мы ба­чым сі­во­га стар­ца, Бо­га-Ба­ць­ку, які блас­лаў­ляе Свай­го Сы­на Свя­тым Ду­хам. Праз воб­раз Са­ва­офа па­ля­шук «чуе» муд­рае ба­ць­коў­скае стаў­лен­не ня­бес­на­га Айца да сва­іх зям­ных дзя­цей. Па на­род­ным ка­лен­да­ры Бо­га­яўлен­не — гэ­та пе­ра­ход ад лю­тай зі­мы да вяс­ны: «Траш­чы, не траш­чы — пра­йшлі ўжо Ва­до­хрыш­чы». Важ­ны аб­рад гэ­та­га сак­ра­ль­на­га свя­та — асвя­чэн­не ва­ды, што сім­ва­лі­зуе свя­тое хрыш­чэн­не Ісу­са Хрыс­та ў ра­цэ Іар­да­н.

 

Да­лей, за аб­ра­зом Бо­га-Айца, па ка­лен­да­ры (11 лю­та­га) ідзе аб­раз Свя­то­га Ула­сія, біс­ку­па Се­ва­сцій­ска­га, або Свя­ты Улас. Свя­ты Ула­сій лі­чыц­ца за­ступ­ні­кам хат­няй ска­ці­ны, асаб­лі­ва ка­роў. Та­му гэ­ты дзень у на­ро­дзе пра­зва­лі «ка­роў­ім свя­там».

 

На­ступ­ная іко­на ў па­лес­кім іка­нас­та­се — Свя­ты Гео­ргій, Свя­ты Юр’я, Свя­ты Ягор, вяс­но­вы (23 кра­са­ві­ка). Адзін са зна­ка­вых свя­тых Па­лес­ся, ахоў­нік ва­яроў, за­ступ­нік жы­вё­лы і ўсёй гас­па­дар­кі, Свя­ты Юр’я, як і Свя­ты Мі­ко­ла, мае ў го­дзе два свя­ты. Аб­ра­зоў з вы­явай свя­то­га ў па­лес­кім рэ­гі­ёне су­стра­ка­ецца да­стат­ко­ва шмат. Маг­чы­ма, гэ­та звя­за­на з тым, што асноў­ныя іко­ны на по­куць на­бы­ваў гас­па­дар до­му, які вы­бі­раў пе­рад­усім апе­ку­на і аб­арон­цу хат­няй гас­па­дар­кі. З вяс­но­ва­га Юр’я па на­род­ным ка­лен­да­ры па­чы­на­ла­ся са­праў­дная, цёп­лая вяс­на, та­му іншым раз­ам свя­то­га на­зы­ва­лі «Юр’я-ключ­нік» — ён ад­мы­каў дзве­ры ў ле­та. Вяс­но­вы Юр’я быў пер­шым днём вы­па­су хат­няй жы­вё­лы, якую вы­га­ня­лі з хля­ва асве­ча­ны­мі дуб­чы­ка­мі-вер­ба­мі, за­ха­ва­ны­мі з Вер­бнай ня­дзе­лі. Вяс­но­вая раса на Свя­то­га Юр’я лі­чы­ла­ся цу­да­дзей­най — «ад ся­мі хва­роб». Асаб­лі­ва ж яна ле­ка­ва­ла во­чы. Свя­то­га ша­на­ва­лі так­са­ма як ула­да­ра ваў­коў — га­лоў­ных во­ра­гаў хат­няй ска­ці­ны на вы­па­се. Та­му ме­на­ві­та да яго ма­лі­лі­ся, каб «за­мкнуў» па­шчы ваў­кам.

 

За Юр’ем вяс­но­вым ідзе Свя­ты Мі­ко­ла вяс­но­вы, Мі­ко­ла вя­сен­ні, Мі­ко­льш­чы­на (22 траў­ня). Свя­ты Мі­ко­ла — адзін з са­мых ша­на­ва­ных свя­тых на Па­лес­сі. Бо­льш за ўсё па­лес­кіх аб­ра­зоў за­ха­ва­ла­ся з вы­явай свя­то­га арцы­біс­ку­па Мір­лі­кій­ска­га Мі­ка­лая Цу­дат­вор­цы. Ве­ры­лі, што ме­на­ві­та ён і ёсць аб­арон­цам, за­ступ­ні­кам усіх про­стых лю­дзей, «ту­тэй­шых ся­лян».

 

Апос­тал Пётр так­са­ма па­ўста­ваў вя­лі­кім ня­бес­ным па­моч­ні­кам у лет­ніх пра­цах па­ле­шу­ка. Ён — ва­ла­дар се­на­ко­су і за­ступ­нік кас­цоў.

 

На­ступ­ны важ­ны па­моч­нік па­ле­шу­ку ў гас­па­дар­цы — Свя­ты Ілля, Гал­ляш. Улет­ку (2 жніў­ня) — свя­точ­ны дзень рас­па­рад­ні­ка на­ва­ль­ніц, ма­ла­нак і гро­му. Да свя­то­га Іллі на Па­лес­сі звяр­та­лі­ся з ма­літ­вай, каб ня­бё­сы па­сла­лі дождж аль­бо со­нца ча­сам па­ля­вых ра­бот: у за­су­ху ча­ка­лі на­ва­ль­ніц, а ў се­на­кос — суг­рэ­ву. Аб­арон­ца ад гро­му і ма­лан­кі, пе­ра­мож­ца ня­чыс­тай сі­лы — так­са­ма свя­ты Ілля.

 

Ёсць на Па­лес­сі й «баб­ская свя­тая» — Свя­тая Па­ра­ске­ва Пят­ні­ца, Па­ра­ска, Пя­цён­ка. Яе мес­ца ў на­род­ным ка­лен­да­ры — 28 кас­трыч­ні­ка. Яна — за­ступ­ні­ца жан­чын і ся­м’і, апя­кун­ка жан­чын-май­стрыц, жа­но­чых ра­мёс­тваў. У гэ­ты дзень дзяў­ча­там і жан­чы­нам ка­тэ­га­рыч­на за­ба­ра­ня­ла­ся пра­сці, ткаць, ку­пац­ца. Існа­ва­ла па­ве­р’е, быц­цам гэ­тым днём са­ма Па­ра­ске­ва ў воб­лі­ку ста­рой ба­бу­лі ха­дзі­ла па вёс­ках і ці­ка­ва­ла: ці не прадзе хто ку­дзе­лю... Та­го, хто па­ру­шаў за­ба­ро­ну, свя­тая су­ро­ва ка­ра­ла: на­сы­ла­ла хва­ро­бу, блы­та­ла ніт­кі ў ку­дзе­лі, рва­ла па­лат­но.

 

Па­лес­кі іка­нас­тас у ліс­та­па­дзе аздаб­ляе аб­раз ва­ла­да­ра ўся­го ня­бес­на­га вой­ска. Ка­лі ў ся­м’і ха­це­лі, каб сын вы­рас моц­ным і зда­ро­вым, яму да­ва­лі імя Мі­хась. 21 ліс­та­па­да па на­род­ным ка­лен­да­ры — дзень Свя­то­га Архіс­тра­ты­га Мі­ха­іла, Мі­хай­лы Архай­лы, Стра­ха­дзё­ра. Архіс­тра­тыг на па­лес­кіх аб­ра­зах ува­соб­ле­ны як рым­скі ва­яр: з вог­нен­ным мя­чом у ру­цэ, на тле цём­ных на­ва­ль­ніч­ных хмар. Мі­хай­ла — ула­дар пры­род­ных сты­хій, гро­му, вет­ру і ма­лан­кі. На Мі­хай­лаў дзень па на­род­ным ка­лен­да­ры за­звы­чай бы­вае ве­ль­мі моц­ны ве­цер і не­па­гадзь. У гэ­ты дзень па­ле­шу­кі шчы­ра мо­ляць Архіс­тра­ты­га, каб ліс­та­па­даў­ская бу­ра не раз­нес­ла ха­ту і не па­бі­ла гро­мам сва­якоў. «На Мі­хай­ла не пра­цу­ем, бо ён ве­ль­мі злы, аж да­хі ірве». Ад­сюль па­йшла на­зва — Стра­ха­дзёр. У гэ­ты дзень, на Мі­хайлаў­скія дзя­ды, па­ле­шу­кі так­са­ма па­мі­на­лі про­дкаў — ха­дзі­лі на мо­гіл­кі. Уну­кі ў Мі­хай­лаў дзень му­сі­лі па­гас­ця­ваць у сва­іх ба­буль.

 

По­руч з Архіс­тра­ты­гам у апош­нія дні во­се­ні ў на­род­ным ка­лен­да­ры ста­іць яшчэ ад­на іко­на ва­яра — Свя­то­га Юр’я Во­се­ньс­ка­га. 26 ліс­та­па­да — дзень па­мя­ці пра асвя­чэн­не хра­ма Свя­то­га Гео­р­гія ў Кі­еве ў 1051 го­дзе. Во­се­ньс­кі Юр’я ад­мы­кае па­шчы ваў­кам, і кры­ва­жэр­ныя дра­пеж­ні­кі ў гэ­ты дзень збі­ва­юцца ў зграі ды на­па­да­юць на ска­ці­ну, ча­сам на­ват на лю­дзей. Та­му па­сля Юр’я хат­нюю жы­вё­лу бо­льш не вы­га­ня­лі па­свіц­ца, а пад­арож­ні­кі, вы­хо­дзя­чы з ха­ты, ма­лі­лі­ся Свя­то­му Юр’ю пра аб­аро­ну шля­ху ад ваў­коў. У пры­ро­дзе з Юр’я па­чы­на­юцца пер­шыя моц­ныя ма­ра­зы — «Юр’я мос­ціць, а Мі­ко­ла гвоз­дзіць». Свя­ты Юр’я рых­туе ўсё на­ва­кол да зі­мо­вых ха­ла­доў, а Свя­ты Мі­ка­лай скоў­вае ма­ро­зам зям­лю і ва­ду.

 

Зі­мо­выя аб­ра­зы «па­чы­на­юцца» са Свя­той Бар­ба­ры, Вар­кі, Мі­ко­лі­най мат­кі. На Па­лес­сі ў адзі­ны цыкл звя­за­ны тры свя­ты, што ідуць ад­но за ад­ным: Свя­той Бар­ба­ры (4 снеж­ня), Свя­то­га Са­вы Асвя­чо­на­га (5 снеж­ня), Свя­то­га Мі­ко­лы Зі­мо­ва­га (6 снеж­ня). Та­му па­ле­шу­кі раз­ва­жа­юць так: «Са­ва ба­ць­ка Мі­ко­лы, а Вар­ва­ра — яго мат­ка. Мі­ко­ла ска­заў: «Не пра­зднуй­це мя­не, пра­зднуй­це ма­ці і ба­ць­ку». Гэ­та зна­чыць, па­мя­тай­це не то­ль­кі мой дзень (Свя­то­га Мі­ко­лы), але іншых свя­тых не за­бы­вай­це. Свя­тая Бар­ба­ра — зба­ві­це­ль­ка ад рап­тоў­най смер­ці. Гэ­та па­ве­р’е скла­ла­ся па­вод­ле жыц­ця­пі­су свя­той, у якім азна­ча­на, што Бар­ба­ра пе­рад смер­цю ма­лі­ла Бо­га, каб Ён ура­та­ваў тых, хто про­сіць зба­вен­ня ад рап­тоў­най смер­ці без спо­ве­дзі. У па­лес­кім до­ме аб­авяз­ко­ва па­ві­нен быць воб­раз Свя­той Бар­ба­ры. «Каб дзе­ці і жы­вё­ла не та­пі­лі­ся», — ка­за­лі па­ле­шу­кі, спрад­век жы­ву­чы ся­род ба­лот, азёр і рэк. Та­му аб­ра­зоў з вы­явай Мі­ко­лі­най мат­кі за­ха­ва­ла­ся ве­ль­мі шмат.

 

Пе­рад Ка­ля­да­мі па­лес­кі іка­нас­тас «па­ба­га­чае» най­улю­бё­ны аб­раз па­ле­шу­ка — Свя­ты Мі­ко­ла Зі­мо­вы. Ха­рак­тэр­най з’яў­ля­ецца вы­ява свя­то­га з кап­ту­ром біс­ку­па — міт­рай («у зі­мо­вай шап­цы» — ка­за­лі ў на­ро­дзе). Ікон з вы­явай Свя­то­га Мі­ко­лы з міт­рай на га­ла­ве за­ха­ва­ла­ся бо­льш за ўсё. Мож­на мер­ка­ваць, што та­кі аб­раз меў па­чэс­нае мес­ца на по­ку­ці кож­най па­лес­кай ха­ты. У бе­ла­рус­кай на­род­най тра­ды­цыі Мі­ко­ла Зі­мо­вы ўво­гу­ле быў аба­вяз­ко­вым гос­цем на Ка­ля­ды — у ад­но з са­мых вя­сё­лых ура­чыс­тых свят па­лес­ка­га на­род­на­га ка­лен­да­ра, з пад­арун­ка­мі, час­тун­ка­мі, з ма­ро­зам і сне­га­вы­мі гур­ба­мі. «Ка­лі пад­ае снег, то гэ­та свя­ты Мі­ка­лай ба­ра­дой тра­се». Асаб­лі­ва ша­на­ва­лі свя­то­га па­сту­хі, якія ў ноч на 6 снеж­ня, на­зы­ва­ную «ві­гі­лі­яй», тры­ма­лі су­ро­вы пост і за­маў­ля­лі ў хра­мах ад­мыс­ло­вае на­ба­жэн­ства за зда­роў­е хат­няй ска­ці­ны.

 

І апош­ні знач­ны аб­раз па­лес­ка­га іка­нас­та­са. 9 снеж­ня — дзень па­мі­нан­ня Свя­то­га Сты­лі­яна Па­фла­гон­ска­га, Усці­лі­яна, «дзі­ця­ча­га аб­арон­цы», ня­бес­на­га апе­ку­на дзя­цей і бяс­плод­ных жан­чын. Аб­ра­зоў з вы­явай свя­то­га аб­арон­цы ма­ле­чы за­ха­ва­ла­ся ў па­лес­кім іка­нас­та­се ве­ль­мі шмат. Бо ў кож­най ся­м’і ма­ры­лі пра дзя­цей і звяр­та­лі­ся ў ма­літ­вах да ня­бес­на­га за­ступ­ні­ка ў спа­дзе­ве на моц­нае зда­роў­е і па­слух­мя­насць на­шчад­каў.

 

Вось так вы­гля­дае сво­еа­саб­лі­вы па­лес­кі іка­на­с­тас, «скан­стру­ява­ны» на­ўзда­гон ру­ху «ко­ла­ва­га» на­род­на­га ка­лен­да­ра. Як ду­хоў­ная крэ­пасць, ма­лі­тоў­ны бас­ты­ён па­ле­шу­ка ся­род бяз­меж­ных ба­лот і ля­соў. Пры­га­даю сло­вы швед­ска­га ка­ра­ля Кар­ла XII, які пад­час Па­ўноч­най вай­ны пра­хо­дзіў з вой­скам праз Пінск. Уз­лез­шы на вы­со­кую зва­ні­цу фран­цыс­кан­ска­га кас­цё­ла, чу­жа­зем­ны ка­роль, ура­жа­ны бяз­меж­ны­мі, аха­пі­лы­мі ўсё на­ва­кол­ле, ба­ло­та­мі, па­та­на­лы­мі ў сраб­рыс­тай шэ­ра­ні аж да са­ма­га не­бас­хі­лу, рос­пач­на пра­мо­віў: «Я да­лей не па­йду! Там смерць...».

 

Ду­хоў­ная крэ­пасць па­ле­шу­ка ў гэ­та­кім не­бяс­печ­ным пры­род­ным ася­род­ку бы­ла ўзмоц­не­на не­прыс­туп­ны­мі «ве­жа­мі» — га­лоў­ны­мі пра­вас­лаў­ны­мі аб­ра­за­мі Усе­дзяр­жы­це­ля і Ба­га­ро­дзі­цы. Воб­раз па­лес­ка­га Хрыс­та ўзы­хо­дзіць да пер­шак­ры­ні­цы — ві­зан­тый­скай іка­наг­ра­фіі Вя­лі­кі Архі­рэй, або Цар Ца­ром, што скла­ла­ся па­вод­ле «фор­му­лы» Еван­гел­ля: «Цар над ца­ра­мі і Гас­подзь над гас­па­да­ра­мі». За­звы­чай па ві­зан­тый­скім ка­но­не та­кая іка­наг­ра­фія, Цар Ца­ром, сус­тра­ка­ецца по­бач з Ба­га­ро­дзі­цай і Янам Хрыс­ці­це­лем і ўтва­рае агу­ль­ную кам­па­зі­цыю — Дэ­ісус. Але па­лес­кі Збаў­ца, як пра­ві­ла, на­ма­ля­ва­ны адзін, у ка­ра­леў­скім адзен­ні, з міт­рай-ка­ро­най на га­ла­ве. У ле­вай ру­цэ Хрыс­тос тры­мае Еван­гел­ле, а пра­вай блас­лаў­ляе вер­ні­каў. Ён — Ва­ла­дар над усім па­лес­кім све­там.

 

Іка­наг­ра­фія дру­го­га га­лоў­на­га аб­ра­за — Су­ця­ша­ль­ні­цы Па­лес­ся, Ба­га­ро­дзі­цы мае ў па­лес­кім іка­нас­та­се так­са­ма не­паў­тор­ную, асаб­лі­вую гіс­то­рыю: гэ­тыя аб­ра­зы ство­ра­ны пе­ра­важ­на ту­тэй­шы­мі май­стра­мі па­вод­ле мясц­овых ша­на­ва­ных ікон Ба­га­ро­дзі­цы па­хо­джан­нем з Укра­іны і Рас­іі, да якіх по­час­ту ўчы­ня­лі пі­ліг­рым­кі з па­лес­кіх мяс­тэ­чак.

 

З не­ма­лой ко­ль­кас­ці за­ха­ва­ных Ба­га­ро­дзіч­ных аб­ра­зоў мож­на мер­ка­ваць, што са­мы ша­на­ва­ны аб­раз на Па­лес­сі — Ма­ці Бо­жая Тра­еру­чы­ца. Пры­чым, трэ­цяя ру­ка на іко­не на­ма­ля­ва­на не як срэб­ра­ная во­та, а як час­ці­на пло­ці. Ад­ной­чы я за­пы­таў­ся ў антык­вар­на­га ды­ле­ра з Го­ме­ля, ча­му так рас­паў­сю­джа­на ся­род па­ле­шу­коў гэт­кая дзіў­ная іка­наг­ра­фія Бо­жай Ма­ці. І атры­маў та­кі ж са­мы дзі­ва­ва­ты ад­каз: «Аб­раз Тра­еру­чы­цы быў ве­ль­мі па­пу­ляр­ны ў зло­дзе­яў! Гэ­та каб ру­кі бы­лі бо­льш спрыт­ныя і хват­кія! Вось і ма­лі­лі­ся мясц­овыя зла­дзюж­кі Бо­жай Ма­ці, каб да­па­маг­ла па­цяг­нуць у су­се­да па­ра­ся ці мех бу­ль­бы».

 

Як ба­чым, ча­сам у на­род­ным раз­умен­ні на­ме­ры не цал­кам су­па­да­юць з біб­лей­скі­мі за­па­ве­дзя­мі. Тро­хі па­зней я на­пат­каў у лі­та­ра­ту­ры па­лес­кую пры­кме­ту: «Як на Бар­ба­ру ўкра­дзеш і не па­па­дзеш­ся, то ўвесь год бу­дзеш крас­ці і не па­па­дзеш­ся!». Мо­жа, на Па­лес­сі з ча­сам за­бы­лі­ся пра сап­раў­дны цуд іко­ны Бо­жай Ма­ці Тра­еру­чы­цы? Да­вя­ло­ся ў гіс­та­рыч­ных і кра­язнаў­чых кры­ні­цах шу­каць мясц­овы цу­дат­вор­ны аб­раз Тра­еру­чы­цы. Гэ­та быў Бе­ла­бя­рэж­скі аб­раз Ба­га­ро­дзі­цы з ма­нас­тыр­скай мясц­іны ў Бе­лым Бе­ра­зе пад Бран­скам. А рас­крыц­цю не­вя­ліч­кай «та­ямні­цы» яго мес­цаз­на­хо­джан­ня па­спры­яла ад­на з па­лес­кіх ікон-Тра­еру­чыц, на якой па чор­ным тле ішоў ледзь чы­тэ­ль­ны над­піс: «Бел ... ская Ба­га­ро­дзі­ца». Го­­мель­с­кі ды­лер, пры­вёз­шы мне гэ­ты аб­раз, па­тлу­ма­чыў та­кі ка­зус: «Гэ­та ж Бе­ла­рус­кая! Ве­ль­мі рэ­дкі сю­жэт. Трэ­ба браць!». Я, вя­до­ма, не па­ве­рыў у та­кую па­тры­ятыч­ную на­зву іко­ны, і спак­ва­ля пер­шыя лі­та­ры на аб­ра­зе — «Бел ...» — пры­вя­лі мя­не да Бе­ла­бя­рэж­скай пУс­ты­ні — ад­на­го з са­мых вя­до­мых ма­нас­ты­роў на Бран­шчы­не. На­огул, ша­на­ван­не аб­ра­за Ма­ці Бо­жай Тра­еру­чы­цы ў Рас­іі звя­за­на з імём па­тры­ярха Ні­ка­на, які дзе­ля сцвярд­жэн­ня Мас­квы як цэн­тра пра­вас­лаў­на­га све­ту па­пра­сіў архі­ман­дры­та Хі­лан­дар­ска­га ма­нас­ты­ра Фе­афа­на пры­вез­ці ў Мас­кву шмат якія грэчас­кія свя­ты­ні і рэ­лік­віі, у тым лі­ку й спіс з цу­да­твор­на­га аб­ра­за Тра­еру­чы­цы. Але пад­анне пра цу­дат­вор­нае ўра­та­ван­не Іа­ана Да­мас­кі­на, які ма­літ­ва­мі да Ба­га­ро­дзі­цы за­га­іў сваю ад­се­ча­ную ру­ку, за­бы­ла­ся, і трэ­цюю ру­ку на іко­не ма­ля­ва­лі ўжо да­лей не як срэб­ра­ную во­ту, а як рэ­аль­ную трэ­цюю ру­ку Ба­га­ро­дзі­цы. Спіс з грэчаскай іко­ны, вы­ка­на­ны цар­скі­мі май­стра­мі Арце­мі­ем Фё­да­ра­вым і Пан­а­сам Іва­но­вым у 1718 го­дзе, быў пе­ра­не­се­ны ў ма­нас­тыр­скую мясц­іну Бе­лы Бе­раг пад Бран­скам. На пра­ця­гу не­ка­ль­кіх ста­год­дзяў Бе­ла­бя­рэж­скі аб­раз пра­сла­віў­ся цу­да­мі азда­раў­лен­ня, і да яго ста­лі што­год пры­хо­дзіць ты­ся­чы пі­ліг­ры­маў, асаб­лі­ва ў свя­точ­ны дзень — 28 чэр­ве­ня.

 

Ся­род аца­ле­лых па­лес­кіх свя­тынь вы­лу­ча­ецца аб­раз з вы­явай Ахтыр­скай Бо­жай Ма­ці. Яго лёг­ка па­знаць па жур­бот­най по­ста­ці Ба­га­ро­дзі­цы, з не­пак­ры­тай га­ла­вой і скла­дзе­ны­мі ў ма­літ­ве ру­ка­мі, пе­рад не­вя­лі­кім Рас­пяц­цем на Гал­го­фе. Не­звы­чай­ную іка­наг­ра­фію і пра­мую пер­спек­ты­ву, не ха­рак­тэр­ную ві­зан­тый­ска­му ка­но­ну, мож­на па­тлу­ма­чыць пер­шаў­зо­рам Ахтыр­скай Ба­га­родзі­­цы з іта­ла-крыц­кай шко­лы іка­на­пі­са Яўлен­не цу­да­т­вор­на­га аб­ра­за ад­бы­ло­ся 2 лі­пе­ня 1739 го­да ля сцен Па­кроў­скай цар­квы го­ра­да Ахтыр­ка (ця­пер Сум­ская воб­ласць Укра­іны). Да­рэ­чы, ко­ль­касць на­се­ль­ні­каў Ахтыр­кі на той час пе­ра­ўзы­хо­дзі­ла ко­ль­касць жы­ха­роў та­кіх га­ра­доў, як Хар­каў і Су­мы. Згод­на з за­га­дам імпе­рат­ры­цы Лі­за­ве­ты Пят­роў­ны, на мес­цы яўлен­ня цу­да­дзей­най іко­ны па пра­екце архі­тэк­та­ра Ухтом­ска­га быў уз­ве­дзе­ны ве­ліч­ны ка­мен­ны са­бор, асве­ча­ны ў 1768 го­дзе, і гэ­та па­спры­яла па­шы­рэн­ню ку­ль­ту свя­ты­ні. Кож­ны год 2 лі­пе­ня, спа­дзе­ючы­ся на да­па­мо­гу Ахтыр­скай Ба­га­ро­дзі­цы, да іко­ны ідуць ты­ся­чы пі­ліг­ры­маў. На Па­лес­сі склаў­ся та­кі звы­чай: ва­ду, якой аб­мы­ва­лі аб­раз у свя­точ­ны дзень, ужы­ва­лі, як лек ад шмат­лі­кіх хва­роб, асаб­лі­ва лі­ха­ман­кі (а та­кая хва­ро­ба час­та «гу­ля­ла» ся­род па­лес­кіх ба­лот). Па­ве­р’е ж пра цуд бя­рэ па­ча­так у ле­ген­дзе яўлен­ня аб­ра­за. Ахтыр­скі свя­тар, знай­шоў­шы аб­раз на се­на­жа­ці, аб­мыў яго і саб­раў­ся вы­ліць ва­ду ў ра­ку, але ў да­ро­зе яму сус­трэ­ла­ся Ба­га­ро­дзі­ца і ска­за­ла: «Вяр­ні­ся да­до­му і за­ха­вай гэ­тую ва­ду: яна да­па­мо­жа ад лі­ха­ман­кі».

 

Па­ча­еўская Ба­га­ро­дзі­ца — так­са­ма Зба­ві­це­ль­ка, уга­на­ра­ва­ная на по­ку­ці па­лес­кай ха­ты. Гэ­та па­цвяр­джа­юць цу­ды, што ад­бы­ва­юцца на­ват ад спі­саў вы­явы Бо­жай Ма­ці з Па­ча­ева. Бо­льш за ча­ты­ры ста­год­дзі зна­хо­дзіц­ца цу­дат­вор­ны аб­раз у Па­ча­еўскай Свя­та-Успен­скай Лаў­ры (Укра­іна). Іка­наг­ра­фія Ба­га­ро­дзі­цы ўзы­хо­дзіць да ста­ра­жыт­най ві­зан­тый­скай кам­па­зі­цыі Еле­уса, дзе тва­рам Ба­га­ро­дзі­ца з бяз­меж­най лю­боў­ю па­хі­ле­на да Сы­на. Тры разы на год — 31 са­ка­ві­ка, 23 лі­пе­ня і 8 ве­рас­ня — адзна­ча­юцца свя­ты на яе го­нар. У гэ­тыя дні асаб­лі­ва шмат пі­ліг­ры­маў пры­хо­дзіць у Лаў­ру з уся­го Па­лес­ся. У кні­гах Лаў­ры за­пі­са­ны шмат­лі­кія свед­чан­ні цу­даў. І вер­ні­кі мо­ляц­ца іко­не пра зба­вен­не ад не­вы­леч­ных хва­роб, каб за­сце­раг­чы дом ад зло­дзе­яў і ачыс­ціць роз­ум грэш­ні­каў ад ня­чыс­тых на­ме­раў. Але наймоцная надзея па­ле­шу­ка бы­ла на дар Па­ча­еўскай свя­ты­ні ў за­ха­ван­ні спа­кою і лю­бо­ві ў ся­м’і. Та­му гэ­тым цу­да­дзей­ным аб­ра­зом блас­лаў­ля­лі ма­ла­дых на вян­чан­не.

 

Асаблівай, «не­ка­на­ніч­най» іка­наг­ра­фі­яй здзіў­ляе па­лес­кі аб­раз Ука­ра­на­ван­не Ба­га­ро­дзі­цы. Ён час­та сус­тра­ка­ецца ся­род ура­та­ва­ных на­род­ных ікон Па­лес­ся. Пра­та­тып «не­ка­на­ніч­най» іка­на­г­ра­фіі вя­до­мы ў за­ход­нім сак­ра­ль­ным жы­ва­пі­се з XIII ста­год­дзя. У цэн­тры аб­ра­за на­ма­ля­ва­на Пан­на Ма­рыя. У ма­літ­ве Яна скла­ла да­ло­ні на гру­дзях. Зле­ва і спра­ва ад Ба­га­ро­дзі­цы ў аб­ло­ках на­ма­ля­ва­ны Бог-Сын і Бог-Айцец, якія раз­ам пад­трым­лі­ва­юць вя­лі­как­няжую ка­ро­ну над га­ла­вой Ба­га­ро­дзі­цы. Сак­ра­ль­ную дзею блас­лаў­ляе звыш Дух Свя­ты, пад­адзе­ны на іко­не ў воб­ра­зе бе­ла­га го­лу­ба. Маг­чы­ма, гэ­та іка­наг­ра­фія бы­ла ўзя­та з ма­лі­тоў­ных кніг ся­рэ­дзі­ны XVII ста­год­дзя, вы­да­ва­ных у ма­нас­тыр­скіх дру­кар­нях на тэ­ры­то­рыі Укра­іны. Ужо ў кан­цы XVII ста­год­дзя аб­раз Ука­ра­на­ван­не Ба­га­ро­дзі­цы атры­маў рас­паў­сю­джан­не і ў расійскім іка­на­пі­се, асаб­лі­ва ў май­строў Зброй­най Па­ла­ты Крам­ля. Са­мы вя­до­мы з іх — Ука­ра­на­ван­не, на­пі­са­нае крам­лёў­скім май­страм Кі­ры­лам Ула­на­вым у срэд­ні­ку іко­ны Успен­не Ба­га­ро­дзі­цы 1694 го­да. Та­кое су­мяш­чэн­не іка­наг­ра­фій на­во­дзіць на дум­ку, што па­лес­кі аб­раз Ука­ра­на­ван­не Ба­га­ро­дзі­цы ёсць на­па­мі­нам пра іншы цу­датвор­­ны аб­раз блі­зу Па­лес­ся — Кі­ева-Пя­чэр­скае Успен­не Ба­га­ро­дзі­цы. Га­лоў­ная свя­ты­ня Кі­ева-Пячэр­­скай Лаў­ры вя­до­мая з 1073 го­да, ка­лі аб­раз Успен­ня ў Кі­еў пры­нес­лі грэчаскія дой­лі­ды і ўзвя­лі, з за­га­ду Ба­га­ро­дзі­цы, ве­ліч­ны Успен­скі Са­бор, на­зва­ны ў на­ро­дзе Вя­лі­кай Цар­квой. За ста­год­дзі аб­раз пра­сла­віў­ся мнос­твам цу­даў. Та­му 15 жніў­ня, у свя­та Успен­ня Най­свя­цей­шай Ба­га­ро­дзі­цы, у Кі­ева-Пя­чэр­скую Лаў­ру ідзе з ма­літ­ва­мі без­ліч пі­ліг­ры­маў — з надзе­яй зба­вен­ня ад цяж­кай хва­ро­бы ці аб­аро­ны до­му ад во­ра­гаў і па­клё­пу. Так­са­ма цу­дат­вор­ны аб­раз да­па­ма­гаў па­збя­гаць цёмных ду­мак пра смерць і рых­та­ваў вер­ні­ка да пе­ра­хо­ду ў іншы свет, дзе кож­на­му «бу­дзе да­дзе­на па справах яго­ных».

 

Ся­род аца­ле­лых па­лес­кіх Ба­га­ро­дзіч­ных аб­ра­зоў ве­ль­мі рэ­дка сус­тра­ка­юцца мясц­овыя ўша­на­ва­ныя іко­ны. На­прык­лад, то­ль­кі ад­ной­чы ў маю ка­лек­цыю тра­піў аб­раз Міш­коў­скай Адзі­гіт­рыі. Ён атры­маў на­зву ад мес­ца па­кла­нен­ня — вёс­кі Міш­коў­ка (ця­пер Ста­ра­дуб­скі ра­ён Бран­скай воб­лас­ці). Іка­наг­ра­фія, а ме­на­ві­та ўбор Пан­ны Ма­рыі і не­пры­ха­ва­ныя ва­ла­сы, указ­вае на за­ход­не­еўра­пей­скае па­хо­джан­не кам­па­зі­цыі, які на Ру­сі меў на­зву «Пер­ша­род­ства Пан­ны». Ад­мет­най асаб­лі­вас­цю кам­па­зі­цыі ёсць вы­ява Дзі­цят­кі Езу­са — не то­ль­кі з дзяр­жа­вай і скі­пет­рам у ру­ках, але й з квет­кай у пра­вай ру­цэ. За­звы­чай гэ­та квет­ка гваз­дзі­кі як сімвал ма­ючых ад­быц­ца вус­ціш­ных па­кут Хрыс­та. Час услаў­лен­ня аб­ра­за па­чы­на­ецца з кан­ца XVII ста­год­дзя. Пад­анне пра ўслаў­лен­не Міш­коў­скай Ба­га­ро­дзі­цы свед­чыць пра да­чы­нен­не да гэ­тай спра­вы Свя­ці­це­ля Дзі­міт­рыя Рас­тоў­ска­га, па­бы­ва­ла­га ў памянёных мясц­інах. Ме­на­ві­та з яго за­га­ду цу­дат­вор­ны аб­раз быў змеш­ча­ны ў алтар мясц­ова­га хра­ма. Пра падзею на­гад­ва­ла срэб­ра­ная во­та да міш­коў­скай Ба­га­ро­дзі­цы з вы­явай Свя­ці­це­ля.

 

Ся­род па­лес­кіх Ба­га­ро­дзіч­ных аб­ра­зоў у дру­гой па­ло­ве ХІХ ста­год­дзя ста­лі з’яў­ляц­ца й спі­сы з цу­дат­вор­ных аб­ра­зоў, да­ўно ўслаў­ле­ных у Рус­кай пра­вас­лаў­най цар­кве: Зна­мен­не, Ка­зан­ская, Івер­ская, Ціх­він­ская, Ула­дзі­мір­ская...

 

На жаль, час не лі­тас­ці­вы да па­лес­ка­га іка­нас­та­са, але хрыс­ці­янская ве­ра за гэ­тым ду­хоў­ным бас­ты­ёнам вы­жы­ла ся­род ля­соў і ба­лот, на­ват у страш­ныя га­ды ба­га­бор­ніц­тва. З ча­сам на па­лес­кіх іко­нах пра­сту­па­юць, ні­бы ад­ме­ці­ны ад слёз, свет­лыя па­ло­сы. Гэ­та кру­пін­ка­мі аб­сы­па­ецца ма­ляў­ні­чы жы­ва­піс­ны слой, ага­ля­ючы тэк­сту­ру драў­ля­най асно­вы са сто­га­до­вых сма­ліс­тых хво­яў, уваб­ра­лых у ся­бе за­ла­тыя со­неч­ныя пра­мя­ні бяз­меж­ных па­лес­кіх ня­бё­саў. Ці­ха сця­ка­ючы ў ня­быт, гэ­тыя слё­зы ча­су змы­ва­юць і па­мяць пра вя­лі­кія рай­скія квет­кі, ся­род якіх бе­лы конь Свя­то­га Юр’я да­па­ма­гаў свай­му гас­па­да­ру ад­ужаць цмо­ка. І на­ват цём­ная бяс­кон­цасць Сус­ве­ту, пан­оўная па­рою Свя­то­га Мі­ко­лы, пе­ра­тва­ра­ецца ў шы­зы пыл мі­ну­лас­ці. Вя­до­ма, хо­чац­ца ад­сла­ніць за­быц­цё ад гэ­та­га не­паў­тор­на­га іка­нас­та­са, каб на­ступ­ныя па­ка­лен­ні так­са­ма ме­лі маж­лі­васць уба­чыць шы­коў­ныя рай­скія квет­кі ў бяз­меж­нас­ці чор­ных ня­бё­саў, рас­хі­нё­най за по­ста­ця­мі свя­тых.

 

За­ха­ва­ны па­лес­кі іка­нас­тас уяў­ля­ецца мне яркім сак­ра­ль­ным ды­ва­ном з со­цень аб­ра­зоў, ад пад­ло­гі да сто­лі. Гэт­кую кар­ці­ну ў ад­ной з раз­моў на­ма­ля­ваў пе­рада мной вя­до­мы мас­так-ма­ну­мен­та­ліст Ва­ле­ры Да­ўга­ла, уз­рос­лы ў вёс­цы ста­ра­ве­раў на Го­ме­льш­чы­не, дзе якраз не ў на­ві­ну бы­лі вя­лі­кія хат­нія іка­нас­та­сы ад пад­ло­гі да сто­лі. На­пя­рэ­да­дні Вя­лі­кад­ня іко­ны звык­ла пра­ці­ра­лі ад пы­лу, за­тым шчы­ль­на, ад­ну да ад­ной, вы­кла­да­лі на агром­ніс­тым ста­ле пра­сы­хаць. А ледзь устра­пя­нуц­ца пер­шыя ра­ніш­нія пра­мя­ні, хло­пец-па­ля­шук, што не­цяр­плі­ва ча­каў свя­та, пад­ха­піў­шы­ся, ад­чы­няў цяж­кія дзве­ры ў свят­лі­цу — і... Ад­кры­ва­ла­ся яго па­гля­ду не­вы­каз­нае дзі­ва: гус­тыя ва­лок­ны вяс­но­ва­га со­нца, то­ль­кі-то­ль­кі пра­біў­шы­ся праз бе­лыя фі­ран­кі-про­швы, на­поў­на вы­све­ці­лі су­са­ль­нае зо­ла­та і яркія фар­бы мнос­тва ікон, ура­чыс­та сці­ша­ных на­сус­трач Увас­кро­шан­ню Хрыс­та су­цэ­ль­ным ма­ляў­ні­чым ды­ва­ном. Зі­хот­касць зо­ла­та, вод­бліс­кі ад кве­так і по­ста­цяў свя­тых трым­це­лі на сто­лі, на сце­нах — па­ўсюд­на. Зда­ва­ла­ся, усё гэ­та ха­рас­тво лё­тае ў па­вет­ры, ім по­ўніц­ца ўвесь свет. Ззяў і бліс­ка­цеў сам ка­зач­ны Рай. І гэ­ты Рай цёп­ла за­ся­ліў­ся ў ду­шу ма­ле­нь­ка­га па­ле­шу­ка, за­стаў­ся ў ёй на ўсё жыц­цё...  

Ігар Сур­ма­чэў­скі