XYZ для за­вод­скай ста­лоў­кі...

№ 2 (419) 01.02.2018 - 28.02.2018 г

Анна Лок і яе праекты
Пра­сто­ра для ўва­саб­лен­ня лю­бых ідэй. Га­ле­рэя для мас­тац­тва, мес­ца для ад­ука­цый­ных і ку­ль­тур­ных акцый у рам­ках «За­во­да крэ­атыў­ных індус­трый» — так па­зі­цы­януе ся­бе «Ста­лоў­ка XYZ» на Фаб­ры­цы­уса, 4. Но­вая пра­сто­ра — да­во­лі экза­тыч­ная. Гэ­та сап­раў­ды за­вод­ская ста­ло­вая з аб­шар­па­ны­мі ка­лі­до­ра­мі, вя­лі­кі­мі вок­на­мі і ўсім тым анту­ра­жам, які на­во­дзіць лёг­кі жах і эфек­тна тран­сфар­му­ецца ў бру­та­ль­ны фон для су­час­на­га арту.

Пад­час фэс­ту «Уто­пія, Мес­ца, яко­га ня­ма» я сус­трэ­ла­ся з ды­рэк­тар­кай Аннай Лок. Каб ад­чуць ха­рак­тар гэ­та­га мес­ца.

 

— Я мэ­та­на­кі­ра­ва­на шу­ка­ла но­вую пля­цоў­ку для рэ­алі­за­цыі мас­тац­кіх пра­ектаў. Тым ча­сам су­пра­цоў­ні­ча­ла з утры­ма­ль­ні­ка­мі ба­ра, і мы пла­на­ва­лі зды­маць агу­ль­нае па­мяш­кан­не, дзе мер­ка­ва­лі­ся і бар, і ды­зай­нер­скія май­стэр­ні, і вы­ста­вач­ная пра­сто­ра. Та­кія ж плат­фор­мы пра­цу­юць як крэ­атыў­ныя ха­бы: усе пад­трым­лі­ва­юць адзін ад­на­го. Пры­йшла сю­ды ў па­за­мі­ну­лым жніў­ні. Тут яшчэ бы­ла ста­ло­вая, але за­вод пла­на­ваў яе за­кры­ваць. Увесь трэ­ці па­верх пад­ыхо­дзіў нам па­вод­ле ўсіх па­ра­мет­раў. І сён­ня да нас да­лу­чы­лі­ся ды­зай­не­ры, Бю­ро «Ме­ся­ца фа­таг­ра­фіі» ў Мін­ску, інтэ­лек­ту­аль­ныя гур­ткі і не­йкія іншыя пра­екты. Мы пра­цу­ем у ка­апе­ра­цыі з «Ме­ся­цам фа­таг­ра­фіі»: адзін ме­сяц у го­дзе — гэ­та іх час. Тут не­ка­ль­кі іні­цы­ятыў, але я за­йма­юся пе­ра­важ­на га­ле­рэ­яй.

 

Пра­сто­ра з асаб­лі­вай ау­рай і да­во­лі змроч­най спад­чы­най. Як вы ўво­гу­ле ра­шы­лі­ся на аку­ль­тур­ван­не та­ко­га мес­ца?

 

— Ідэя ста­лоў­кі — гэ­та ве­ль­мі са­вец­кі пра­ект, з моц­най ма­ты­ва­цы­яй, за кошт яко­га, ні­бы­та, гра­ма­дзя­не вы­зва­ля­лі­ся ад па­бы­то­ва­га ця­жа­ру. Дзе­ля та­го ж і ства­ра­лі­ся мес­цы агу­ль­на­га ўжы­ван­ня тан­най ежы. Ідэя гу­чыць цу­доў­на. І ка­лі я ўпер­шы­ню ўба­чы­ла кух­ню, бы­ла на­тхнё­ная гэ­ты­мі квад­рат­ны­мі вок­на­мі, доб­рым свят­лом. Я ўспры­ня­ла гэ­тую пра­сто­ру сап­раў­ды як вы­зво­ль­ную. Тут яшчэ ёсць спа­кус­лі­выя па­мяш­кан­ні — цэ­хі, якія хо­ра­ша пе­ра­раб­ля­юцца ў крэ­атыў­ныя пра­сто­ры. Але іх цяж­ка пе­ра­пра­фі­ля­ваць пад мес­цы, дзе мо­гуць пра­во­дзіц­ца ма­са­выя ме­рап­ры­емствы. Гэ­та да­стат­ко­ва доў­гі, нуд­ны і не­ці­ка­вы пра­цэс. Мя­не не спа­ло­ха­ла тут змроч­ная ау­ра (а яна, без­умоў­на, тут ад­чу­ва­ецца). Па­мяш­кан­ні на­сам­рэч не­зыч­лі­выя, і праз год пра­цы ма­гу ўжо ска­заць: пра­сто­ра тут не са­мая лёг­кая — яна за­дае пэў­ныя межы. Але іх мож­на па­шы­раць ці не­як акрэс­лі­ваць, удак­лад­няць.

 

Ці быў тут не­йкі мі­ні­ма­ль­ны ра­монт?

 

— Гэ­та па­сля ра­мон­ту ўжо. Тут бы­ло на­шмат горш. Мы ўсё пе­ра­фар­ба­ва­лі — з бляк­ла-зя­лё­на­га і вох­рыс­та­га ў не­йтра­ль­ны шэ­ры. Ад­нак за­вод, у яко­га мы аран­ду­ем па­мяш­кан­ні, не дае нам ні­якіх га­ран­тый, та­му спы­ні­лі­ся на афар­боў­цы. Пры­кла­ды ва­кол не на­тхня­юць… 

Да­мо­ва ў нас то­ль­кі на два га­ды. Та­му я лепш бу­ду ўкла­дац­ца ў доб­рыя вы­ста­вы ды іх су­пра­ва­джэн­не.

 

Са­мая пер­шая экс­па­зі­цыя была створана ў ліс­та­па­дзе мі­ну­ла­га го­да, ка­лі тут яшчэ бы­ла ста­ло­вая, — фа­таг­ра­фіч­ны пра­ект Яну­са Саг­мы, удзе­льні­ка Ве­не­цы­янска­га бі­ена­ле ад Эсто­ніі. Па­сля бы­лі вы­ста­ва Аляк­сея Тал­сто­ва «Аскеп­кі», по­тым «Ме­сяц фа­та­г­ра­фіі», вы­ста­ва Сяр­гея Кі­руш­чан­кі «Вы­хоў­ваць но­выя гус­ты» і не­ка­ль­кі фес­ты­ва­ляў.

 

І як вам сён­ня гэ­тая пра­сто­ра? Аб­мя­жоў­вае ці сап­раў­ды раз­ня­во­ль­вае? Зра­зу­ме­ла, што не кож­ны мас­так мо­жа яе асво­іць...

 

— Па­мяш­кан­не ве­ль­мі кан­тэк­сту­аль­нае. Гэ­та не «бе­лы куб». Ды мы й не пла­на­ва­лі яго тут ра­біць. Але ў нас ёсць маг­чы­масць раз­дра­біць кан­струк­цыю — пе­ра­ла­да­ваць пра­сто­ру, ска­рыс­тоў­ва­ючы ча­со­выя сце­ны (ка­лі гэ­та па­трэб­на мас­та­ку і ку­ра­та­рам). Маю дос­вед ку­ра­тар­скай пра­цы з та­кі­мі вя­лі­кі­мі, не бе­лы­мі, пра­сто­ра­мі. Але ў мя­не так­са­ма ўзні­ка­юць скла­да­нас­ці: я не ма­гу тут ра­біць спан­тан­ных вы­стаў — то­ль­кі да­клад­нае пла­на­ван­не і грун­тоў­ная пад­рых­тоў­ка. Хоць зра­зу­ме­ла, што пад­час ман­та­жу да­пуш­ча­ль­ныя не­йкія зме­ны. Але не гла­ба­ль­ныя. На «Ме­ся­цы фа­таг­ра­фіі» па­мяш­кан­не падзя­ля­лі ад­мыс­ло­вы­мі кан­струк­цы­ямі, і дзе­ля гэ­та­га ра­бі­лі асоб­ныя бе­лыя ку­бы. Ця­пер у нас вы­ста­ва, у якой да­мі­ну­юць ві­дэа-арт і саўнд-арт, і яны тут ве­ль­мі арга­ніч­ныя.

 

Мас­так па­ві­нен вы­раз­на раз­умець, ча­му яму па­трэб­на вы­ста­віц­ца ме­на­ві­та тут, ЯК яго­ны пра­ект мо­жа быць звя­за­ны з гэ­тым мес­цам. У Мін­ску ёсць іншыя пра­сто­ры, бо­льш да­гле­джа­ныя і не­йтра­ль­ныя.

 

Ці з’яві­лі­ся мас­та­кі, якія ўжо вы­яві­лі ці­ка­васць да «Ста­лоў­кі»?

 

— Так, але па­куль мы пра­цу­ем то­ль­кі з ты­мі аўта­ра­мі, якіх са­мі за­пра­ша­ем. Гэ­та звя­за­на з бю­джэ­там. Бо мас­та­кі, што сю­ды про­сяц­ца, ча­ка­юць ад нас не­йкай да­па­мо­гі.

 

Па­сля «Ме­ся­ца фа­таг­ра­фіі» ў нас ад­бы­ло­ся то­ль­кі ча­ты­ры вы­ста­вы, і бо­льш не атрым­лі­ва­ецца — яны ве­ль­мі за­трат­ныя і пра­ца­ёміс­тыя.

 

Адзін з та­кіх аўта­раў — Сяр­гей Кі­руш­чан­ка...

 

— Ён пры­йшоў год та­му і на­тхніў­ся гэ­тай ста­ло­вай. Ска­заў, што бу­дзе ра­біць тво­ры ад­мыс­ло­ва для на­ша­га па­мяш­кан­ня. Мы з ім спра­ца­ва­лі­ся, і ён сап­раў­ды год ства­раў па­лот­ны. Мы па­пра­сі­лі Аляк­сея Тал­сто­ва на­пі­саць кры­тыч­ны тэкст. І за­пра­сі­лі Кан­стан­ці­на Да­ра­шэн­ку з Укра­іны — у якас­ці экс­пер­та.

 

Я не ве­даю, ці мож­на ў гэ­тай пра­сто­ры ра­біць вы­ста­ву «пры­го­жа­га мас­тац­тва» — бо­льш мэ­та­згод­на знай­сці іншую пля­цоў­ку ў Мін­ску. Мы яшчэ не пра­ца­ва­лі з ма­лы­мі фор­ма­мі.

 

На­ступ­ная вы­ста­ва бу­дзе ў са­ка­ві­ку, а па­сля Сяр­гей Ша­бо­хін па­ка­жа пра­ект «Пра­кты­кі пад­па­рад­ка­ван­ня». З ле­та ха­це­лі б за­пус­ціць рэ­зі­дэн­цыі з ня­мец­кі­мі і аўстрый­скі­мі мас­та­ка­мі. Гэ­тыя па­мяш­кан­ні бу­дуць зда­вац­ца пад май­стэр­ні, і ў іх жа бу­дуць на­ла­джвац­ца ад­ука­цый­ныя ме­рап­ры­емствы.

 

Сён­няш­ні пра­ект, «Уто­пія, Мес­ца, яко­га ня­ма», на­тхнё­ны атмас­фе­рай са­вец­кай ста­лоў­кі?

 

— Не, ра­бо­тай Але­сі Жыт­ке­віч са сло­ва­мі «Ча­со­вая ўто­пія», прэ­зен­та­ва­най тут пад­час фес­ты­ва­лю. Я пад­ума­ла, што гэ­тую ідэю мож­на раз­гар­нуць. Мой за­пыт да мас­та­коў быў на­ступ­ны: існуе кан­цэп­цыя ідэ­аль­на­га ўта­піч­на­га ча­ла­ве­ка, які ўсту­пае ў кан­флікт з ча­ла­ве­кам рэ­аль­ным, з яго­ны­мі пра­бле­ма­мі, ідэн­тыч­нас­ця­мі, ком­плек­са­мі, ад­ука­цы­яй. Па­пра­сі­ла рас­крыць гэ­ты кан­флікт. Па­сля сус­трэ­чы з Аляк­се­ем Бра­тач­кі­ным, які на­пі­саў тэкст, мы акрэс­лі­лі кан­цэпт «стра­ча­най уто­піі». Пры гэ­тым мне ха­це­ла­ся раз­маў­ляць не на гла­ба­ль­ным, а на ла­ка­ль­ным уз­роў­ні. Та­му мы вы­бра­лі не­ка­ль­кі са­цы­яль­ных груп, і я пра­па­на­ва­ла мас­та­кам з імі па­пра­ца­ваць. Ха­це­лі ўлу­чыць і лю­дзей з інва­лід­нас­цю, але мы зна­хо­дзім­ся на трэ­цім па­вер­се, то, ві­да­воч­на, гэ­тая ака­ліч­насць ска­соў­вае маг­чы­масць та­кой су­пра­цы. І як бы я ні ха­це­ла зра­біць га­ле­рэю інклю­зіў­най і анты­дыс­кры­мі­на­цый­най, не­йкая гру­па за­ста­ецца па-за ўва­гай. Пра­сто­ра не пры­ста­са­ва­на для ўсіх. Тут ёсць ліф­ты, але яны не пра­цу­юць — та­кая вось час­тка антыў­то­піі. Пад­час фес­ты­ва­лю ад­бы­ва­ецца шмат ад­ука­цый­ных імпрэз — іх пра­во­дзяць роз­ныя гра­мад­скія іні­цыя­ты­вы. Быў ве­чар пер­фор­ман­саў. Во­ль­га Сас­ноў­ская па­ка­за­ла пра­ект, пры­све­ча­ны ку­ль­ту­ры са­вец­кіх свят — да­во­лі ўта­піч­най пра­кты­цы, а Дзі­на Да­ні­ло­віч і Го­ран раз­гля­да­лі тэ­му люд­скіх уз­ае­ма­адно­сін. Гэ­та са­мая ра­ман­тыч­ная на­ша час­тка. Усе астат­нія ра­бо­ты бо­льш кры­тыч­ныя. Для вы­ста­вы мы вы­ра­шы­лі ска­рыс­таць «гар­ла­ві­ну» шэ­ра­га ка­лі­до­ра: пе­рад дзвя­ры­ма раз­мяс­ці­лі між­на­род­ны пра­ект гру­пы NON UNO DI MENO, якая вы­сту­пае су­праць гвал­ту з жан­чы­ны. Мне яны ці­ка­выя тым, што вы­рас­лі з арт-іні­цы­яты­вы, ства­рыў­шы за­тым па­лі­тыч­ны ма­ні­фест, — на іх дэ­ман­стра­цыі хо­дзіць да трох­сот ты­сяч ча­ла­век.

 

У за­ле раз­меш­ча­ны тэкст Аляк­сея Бра­тач­кі­на пра кан­цэп­цыі стра­ча­най уто­піі і ідэ­аль­на­га ча­ла­ве­ка, пра пан­яцці гла­ба­ль­на­га і ла­ка­ль­на­га. І тут пы­тан­не: ка­лі «спус­ка­ешся» да ма­ле­нь­кіх пра­блем, ці не пе­ра­стае гэ­та быць уто­пі­яй... Жан­на Глад­ко па­ка­за­ла тры ра­бо­ты — квін­тэ­сэн­цыю яе трох тэм: ад­но­сі­ны з ба­ць­кам (тэ­ма ген­дар­ная), ад­но­сі­ны з рэ­лі­гі­яй і тэ­ма, што ты­чыц­ца меж­аў пе­ра­мя-

ш­чэн­ня. Сяр­гей Ша­бо­хін пра­цуе з тэ­май ута­піч­ных га­ра­доў: ён ства­рыў пра­ект, пры­све­ча­ны род­на­му го­ра­ду, яко­му сё­ле­та спаў­ня­ецца 60 га­доў. На кар­це го­ра­да ві­даць лі­та­ры «ССС», але «Р» — ня­ма: кра­іна раз­ва­лі­ла­ся, і апош­ня­га до­ма не збу­да­ва­лі. За­мест «Р» на ма­ке­це гэ­тых да­моў аўтар змяш­чае ві­дэа, у якім яго­ная пры­від­ная вы­ява ру­ха­ецца ў кан­крэт­ным лан­дшаф­це. Мас­так тур­бу­ецца пра бу­ду­чы­ню, пра тое, што зда­рыц­ца з го­ра­дам. Ці да­бу­ду­юць лі­та­ру «Р»? Ці не­шта іншае з’явіц­ца на гэ­тым мес­цы?

 

Пра­ект Але­сі Жыт­ке­віч — сво­еа­саб­лі­вы ана­ліз ру­ху і па­меж­жа. Яна за­дае да­клад­ныя пы­тан­ні: якія пры­ві­леі да­юць маг­чы­масць пе­ра­соў­вац­ца, ку­ды ты хо­чаш; якія ня­бач­ныя бар’еры па­ўста­юць на тва­ім шля­ху. Інста­ля­цыя Гле­ба Ка­ва­льс­ка­га — пра стэ­рэ­аты­пы. Гэ­та па­кой, у якім мож­на раз­ві­тац­ца з улас­ны­мі стэ­рэ­аты­па­мі, па­кі­нуў­шы іх... над­пі­са­мі на плас­ты­ка­вых це­лах. І ця­пер ужо мож­на па­ба­чыць: мес­ца там не за­ста­ло­ся.

 

Мас­та­кі ад­ка­за­лі на мой за­пыт. Не­хта на­ўпрост, не­хта вы­браў бо­льш скла­да­ны ва­ры­янт. Бу­дзем доў­жыць і па­шы­раць гэ­ты пра­ект. А час пра­цы вы­ста­вы так­са­ма вы­ра­шы­лі пад­оўжыць — да 3-га са­ка­ві­ка.  

Аўтар: Алеся БЕЛЯВЕЦ
рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва