Юрый Ва­сі­ль­еў

№ 2 (419) 01.02.2018 - 28.02.2018 г

ЮРЫЙ ВА­СІ­ЛЬ­ЕЎ (1939 — 2018) — сяб­ра фа­так­лу­ба «Мінск» з 1965 го­да, ка­ля двац­ца­ці га­доў яго стар­шы­ня і мас­тац­кі кі­раў­нік. Адзін са ствара­ль­ні­каў і арга­ні­за­та­раў вы­стаў «Фа­таг­ра­фі­кі» ў Мін­ску (1971 — 1989), што за­поў­ні­лі тую гу­ма­ні­тар­ную ні­шу, пра якую па­сля­доў­на «за­бы­ва­ла» афі­цый­ная фо­та­жур­на­ліс­ты­ка.

 

Аўтар і вя­ду­чы тэ­ле­пе­ра­дач «Фо­та­па­на­ра­ма» (1972 — 1977). Шмат ра­біў дзе­ля па­пу­ля­ры­за­цыі лі­тоў­скай фа­таг­ра­фіі ў Бе­ла­ру­сі. Быў га­на­ро­вым сяб­рам Са­юза фо­та­мас­та­коў Літвы і на­род­най фа­тас­ту­дыі «Riga». У 1992 го­дзе Юрыю Ва­сі­ль­еву бы­ло пры­сво­ена зван­не За­слу­жа­на­га ра­бот­ні­ка ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Кі­ра­ваў га­ле­рэ­яй «Свет фо­та». Да­сле­да­ваў гіс­то­рыю бе­ла­рус­кай фа­таг­ра­фіі. Сва­ім на­стаў­ні­кам на­зы­ваў рыж­ска­га май­стра Эго­на Спу­ры­са, які на­ву­чыў «лю­біць фа­таг­ра­фію ў са­бе». Амаль па­ўста­год­дзя раз­віц­цё фа­таг­ра­фіі раз­гор­тва­ла­ся на яго ва­чах і з яго­ным не­пас­рэд­ным удзе­лам. Юрый Элі­за­ро­віч і Вік­тар Бут­ра па­спра­ба­ва­лі акрэс­ліць аб­ся­гі дзей­нас­ці Юрыя Ва­сі­ль­ева.

Вік­тар Бут­ра: Ка­лі я ў 1973 го­дзе з’явіў­ся ў фа­так­лу­бе «Мінск», то Юрый Ва­сі­ль­еў — як знаў­ца фа­таг­ра­фіі — ад­ра­зу пры­цяг­нуў да ся­бе маю ўва­гу. Яго аўта­ры­тэт быў бяс­спрэч­ным. Раз­ам з Яўге­нам Ка­зю­лем ён за­ймаў­ся фар­ма­ван­нем ка­лек­цый для са­юзных між­клу­баў­скіх вы­стаў. І тут вар­та пры­га­даць, што гэ­та быў за час: у Бе­ла­рус­кай ССР ідэ­ала­гіч­ны ціск быў бо­льш жор­сткім, па­раў­на­ль­на з Літ­вой ці Лат­ві­яй. Да­во­дзі­ла­ся ўліч­ваць мно­гія мо­ман­ты, каб не вы­клі­каць не­па­жа­да­най рэ­акцыі афі­цый­ных асоб.

 

Ад­нак пры­тым ка­лек­цыі роз­ных аўта­раў, падрыхтаваныя да выстаў, вы­гля­да­лі ве­ль­мі цэ­ль­ны­мі і моц­ны­мі, і ў гэ­тым была не­пас­рэд­ная за­слу­га Юрыя Сяр­ге­еві­ча: ад­бі­ра­ючы здым­кі, ён зва­жаў най­перш на іх узровень.

 

І тое асаб­лі­ва ты­чыц­ца вы­стаў «Фа­таг­ра­фі­кі», якія за­звы­чай ла­дзі­лі­ся ў Па­ла­цы мас­тац­тва. Ідэя бы­ла яго­най, але рэ­алі­за­цы­яй за­йма­лі­ся мно­гія лю­дзі — тры­ма­лі­ся падзе­лу аб­авяз­каў. Ары­ента­ва­лі­ся на між­на­род­ныя стан­дар­ты: бы­ло ўлі­ча­на ўсё — за­пра­ша­ль­ні­кі, рэ­гла­мен­ты, ка­та­ло­гі.

 

Ад­бор на гэ­тыя вы­ста­вы ўла­доў­ва­лі ве­ль­мі сур’ёзны: пра­хо­дзі­ла то­ль­кі кож­ная дзя­ся­тая ра­бо­та, ня­гле­дзя­чы на­ват на тое, што аўта­ры бы­лі да­стат­ко­ва моц­ныя.

 

І пе­рад кож­ным ад­крыц­цём з’яўля­лі­ся пры­ёмныя ка­мі­сіі з ідэ­ала­гіч­на­га ад­дзе­лу ЦК. Та­му арга­ні­за­та­ры ста­лі свя­до­ма вы­веш­ваць у экс­па­зі­цы­ях не­ка­ль­кі прац ві­доч­на пра­ва­ка­цый­ных — каб за­ба­ра­ня­лі ме­на­ві­та іх. Дзя­ку­ючы гэ­та­му, а так­са­ма доб­ра прад­ума­ным тлу­ма­чэн­ням аўтар­скіх на­ме­раў, Ва­сі­ль­еву ўда­ва­ла­ся за­ха­ваць вар­тас­ныя тво­ры, у якіх, пры жа­дан­ні, мож­на бы­ло ўгле­дзець «це­ня­вы бок ад­люс­тра­ван­ня са­вец­ка­га жыц­ця».

 

У гэ­тым Юрый Сяр­ге­евіч на­пра­ца­ваў дос­вед ка­ла­са­ль­ны — як мас­так і знаў­ца фа­таг­ра­фіч­ных тэх­нік. На та­кіх пе­рад­праг­ля­дах ён ура­тоў­ваў мно­гія доб­рыя тво­ры. У вы­ні­ку гос­ці з іншых рэ­гі­ёнаў здзіў­ля­лі­ся сме­лас­ці вы­стаў­ле­ных ра­бот. Усё ж уплыў пры­бал­тый­скіх фа­так­лу­баў быў тут ад­чу­ва­ль­ным, а і Ка­зю­ля і Ва­сі­ль­еў бы­лі га­на­ро­вы­мі сяб­ра­мі Са­юза фо­та­мас­та­коў Літ­вы і фа­тас­ту­дыі «Riga» — за за­слу­гі ў твор­час­ці і вя­лі­кую арга­ні­за­тар­скую пра­цу.

 

На тра­ды­цый­ную пры­бал­тый­скую фо­та­выс­та­ву «Бур­шты­на­вы край» Ва­сі­ль­еў за­ўсё­ды вёз ка­лек­цыю. А ка­лек­цыя збі­ра­ла­ся так: па­сля квар­та­ль­ных клуб­ных кон­кур­саў не­ка­то­рых аўта­раў пра­сі­лі над­ру­ка­ваць не­ка­ль­кі асоб­ні­каў сва­ёй ра­бо­ты для архі­ву клу­ба, і з гэ­та­га архі­ву по­тым ад­бі­ра­лі­ся тво­ры для роз­ных экс­па­зі­цый. За апош­нія па­ру га­доў свай­го жыц­ця Яўген Ка­зю­ля раз­абраў гэ­ты архіў — па­вод­ле аўта­раў, згод­на з вы­ста­ва­мі. У ім сён­ня звыш 5-ці ты­сяч здым­каў.

 

Юрый Элі­за­ро­віч: У ма­ім фа­таг­ра­фіч­ным жыц­ці Ва­сі­ль­еў пры­сут­ні­чаў за­ўсё­ды. Ён быў за­ха­ва­ль­ні­кам тра­ды­цый і экс­пер­там. Як со­рак га­доў та­му, ка­лі я то­ль­кі да­ве­даў­ся пра фа­так­луб «Мінск», так і да апош­ніх дзён ро­ля яго­ная не змя­ні­ла­ся. Усё з той жа па­ста­вай, сі­выя ва­ла­сы. Ка­тэ­га­рыч­насць, пры­нцы­по­васць.

 

Га­доў двац­цаць та­му я жар­там ска­заў: па­куль жы­выя Яўген Ка­зю­ля, Юрый Ва­сі­ль­еў і Ула­дзі­мір Ня­хай­чык, мы бу­дзем лі­чыц­ца ма­ла­ды­мі фа­то­гра­фа­мі (мы — гэ­та па­ка­лен­не сту­дый­цаў Ва­ле­рыя Лаб­ко). Спа­чат­ку сы­шоў Ня­хай­чык, па­сля — Ка­зю­ля, ця­пер — Ва­сі­ль­еў. Час ста­на­віц­ца да­рос­лы­мі.

 

Вер­нем­ся да «Фа­таг­ра­фі­кі». Гэ­та бы­ла вы­дат­ная ідэя, бо ў тых умо­вах яна да­зва­ля­ла рэ­алі­за­вац­ца мас­та­кам — мас­та­кам не з ад­ука­цыі, а па ста­не ду­шы. Пуб­лі­цыс­тыч­ны, рэ­пар­таж­ны фар­мат быў аб­ме­жа­ва­ны стро­гі­мі ідэ­ала­гіч­ны­мі дог­ма­мі, та­му асаб­лі­ва істот­ны­мі пад­ава­лі­ся вы­яўлен­чыя маг­чы­мас­ці гэ­та­га ві­ду мас­тац­тва. Сво­еча­со­ва сфар­му­ля­ва­ная, уга­да­ная Юры­ем Сяр­ге­еві­чам ідэя зра­бі­ла Мінск ад­ной са ста­ліц мас­тац­кай, а па­сля й андэг­раў­нда­вай фа­таг­ра­фіі.

 

Гэ­та як па­гля­дзець за­меж­нае фес­ты­ва­ль­нае кі­но: зу­сім іншыя вы­явы, якіх не бы­ло ў ча­со­пі­сах, га­зе­тах. І га­лоў­нае — сап­раў­дныя! Не сла­быя па­ліг­ра­фіч­ныя рэ­пра­дук­цыі з ка­та­ло­гаў, а якас­ныя ары­гі­на­лы — жы­выя фа­таг­ра­фіі. Уплыў вы­стаў на стаў­лен­не да фа­таг­ра­фіч­най спра­вы ў Мін­ску быў ве­лі­зар­ным. Яны пры­ваб­лі­ва­лі но­вых, па­тэн­цый­на ад­ора­ных аўта­раў.

 

З гэ­тай ці­ка­вас­ці да фа­таг­ра­фіі не­звы­чай­най, не­стан­дар­тнай вы­рас­лі на­ву­ча­ль­ныя сту­дыі фа­та­клу­ба «Мінск» (пад кі­раў­ніц­твам Ва­ле­рыя Лаб­ко) і сфар­ма­ва­ла­ся та­кая з’ява, як шко­ла Мін­скай фа­таг­ра­фіі, што вы­раз­на за­яві­ла пра ся­бе пры­кан­цы 1980-х — па­чат­ку 1990-х.

 

Вік­тар Бут­ра: Юрый Ва­сі­ль­еў прэ­зен­та­ваў бе­ла­рус­кую фа­таг­ра­фію ва ўсім СССР. Яго за­пра­ша­лі як сяб­ра жу­ры і як аўта­ра. І ён за­ўсё­ды браў з са­бой ка­лек­цыю з архі­ву фа­так­лу­ба. Архіў жа вы­ка­рыс­тоў­ва­лі год-два, мак­сі­мум — тры га­ды. Бо ўвесь час з’яўля­лі­ся но­выя пра­цы. І тут умен­не ад­абраць ра­бо­ты для па­ка­заў ства­ра­ла ве­ль­мі доб­ры імідж і Бе­ла­ру­сі і фа­так­лу­бу «Мінск».

 

Юрый Элі­за­ро­віч: Увесь во­ль­ны ад асноў­най пра­цы час Юрый Ва­сі­ль­еў пры­свя­чаў фа­таг­ра­фіі — вы­ста­вы, па­ездкі, гра­мад­ская дзей­насць... Гэ­та мог быць спрак­ты­ка­ва­ны му­зей­ны су­пра­цоў­нік, зна­ны га­ле­рэй­шчык, та­ле­на­ві­ты аўтар тэк­стаў. Але не бы­ло па­трэ­бы ў та­кіх пра­фе­сі­ях, і та­му не ад­бы­ло­ся ад­па­вед­най рэ­алі­за­цыі...

 

Ка­лі раз­ва­ліў­ся Са­вец­кі Са­юз і ста­ла­ся не­за­леж­ная дзяр­жа­ва, бы­лі па­ру­ша­ны мно­гія струк­ту­ры, але за­ха­ваў­ся фа­так­луб «Мінск», яго кас­цяк, які па­сля на­ноў «аб­рос» аўта­ра­мі. І сён­ня сі­ту­ацыя ў фа­таг­ра­фіі на­огул ку­ды ба­га­цей­шая, чым ра­ней: шмат змяс­тоў­ных тво­раў, бо­льш удзе­ль­ні­каў. Ад­ной­чы мы з Ва­сі­ль­евым бы­лі на не­йкай вы­ста­ве, і я не змог па­знаць ад­на­го фа­тог­ра­фа. Ва­сі­ль­еў су­па­ко­іў: «Юра, у на­шым уз­рос­це важ­на, каб не мы іх ве­да­лі, а яны нас». І ў Юрыя Сяр­ге­еві­ча гэ­та вы­дат­на вы­хо­дзі­ла: яго не то­ль­кі ве­да­лі — ён не страч­ваў свай­го ўплы­ву. Пра­цяг­ваў вы­кла­даць, удзе­ль­ні­чаць у вы­ста­вах, пі­саць арты­ку­лы. І мне ве­ль­мі шка­да, што яго пі­сь­мо­вая твор­часць не вы­кштал­ца­ва­ла­ся ў кні­гу.

 

Пе­ры­яд, ка­лі ён змог да­стат­ко­ва по­ўна рэ­алі­за­вац­ца, па­чаў­ся та­ды, ка­лі ў фа­тог­ра­фа і ка­лек­цы­я­не­ра Вік­та­ра Суг­ло­ба з’яві­лі­ся га­ле­рэя і му­зей. Там Ва­сі­ль­еў за­ймаў­ся лю­бі­май спра­вай — тым, пра што ма­рыў і што ў яго заўжды доб­ра атры­моў­ва­ла­ся.

 

Вік­тар Бут­ра: У га­ле­рэі «Свет фо­та» Юрый Ва­­сіль­еў пад­рых­та­ваў пад пя­ць­дзя­сят вы­стаў, мно­гія з іх — рэ­за­нан­сныя. Спра­цоў­ва­лі мі­ну­лыя кан­так­ты — бе­ла­рус­кія і за­меж­ныя.

 

Юрый Элі­за­ро­віч: Дзя­ку­ючы Юрыю Ва­сі­ль­еву, бе­ла­рус­кая фа­таг­ра­фія ста­ла вя­до­мая за мя­жой. Ды й за­меж­ныя аўта­ры бы­лі тут час­ты­мі гас­ця­мі.

 

Але сап­раў­днае між­на­род­нае пры­знан­не ў бе­ла­рус­кай фа­таг­ра­фіі атры­ма­ла Мін­ская шко­ла.

 

Вік­тар Бут­ра: А Мін­ская шко­ла скла­ла­ся і на­бы­ла па­важ­ны ста­тус у тым лі­ку й за конт надзвы­чай сур’ёзных па­тра­ба­ван­няў да аўта­раў. У гэ­тым бы­ла й за­слу­га Ва­сі­ль­ева. Ад са­ма­га па­чат­ку пра­цы ў клу­бе і да апош­ня­га ча­су: не зні­жаць план­кі! Якія б аргу­мен­ты ні вы­стаў­ля­лі­ся — па­пу­ля­ры­за­цыя но­вых імён, пад­трым­ка мо­ла­дзі... Асноў­ны кры­тэ­рый удзе­лу ў вы­ста­ве — вы­со­кі ўзро­вень. Не­здар­ма за са­вец­кім ча­сам ка­за­лі: у фа­так­луб «Мінск» усту­піць скла­да­ней, чым у парт­ыю.

 

***

 

У 2009-м, у юбі­лей­ны для фа­таг­ра­фіі год, Юрый Ва­сі­ль­еў на­пі­саў так: «Са­мае бліз­кае сло­ва, што най­бо­льш да­клад­на ад­люс­троў­вае маё стаў­лен­не да фа­таг­ра­фіі, — ра­бот­нік. Гэ­та тое, што за­пі­са­на ў ма­ім га­на­ро­вым зван­ні. Бо­льш за ўсё мне ха­це­ла­ся ўвес­ці ку­ль­ту­ру фа­таг­ра­фіі ў су­час­нае жыц­цё бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства. На гэ­та мя­не на­тхня­лі гіс­то­рыя і да­сяг­нен­ні ма­іх ка­лег з Бе­ла­ру­сі, Літ­вы, Поль­шчы, Рас­іі...

 

На гэ­та сы­хо­дзі­ла бо­льш за ўсё ма­ёй энер­гіі і ча­су. Не ўсё ўда­ло­ся зра­біць. Не ўсё зроб­ле­на, як ха­це­ла­ся б. Але я ўсё яшчэ не губ­ляю надзеі».