Ба­чыць сха­ва­нае

№ 1 (418) 01.01.2018 - 27.01.2018 г

Пры­яры­тэт ча­ла­ве­ка сум­лен­на­га
ПРА СПЕК­ТАКЛЬ «ПАД­ВОД­НІ­КІ» АНДРЭЯ КУ­РЭЙ­ЧЫ­КА Ў НА­ЦЫ­ЯНА­ЛЬ­НЫМ ТЭ­АТРЫ ІМЯ МАК­СІ­МА ГОР­КА­ГА З РЭ­ЖЫ­СЁ­РАМ-ПА­СТА­НОЎ­ШЧЫ­КАМ СЯР­ГЕ­ЕМ КА­ВА­ЛЬ­ЧЫ­КАМ ГУ­ТА­РЫЦЬ РЭ­ДАК­ТАРКА АД­ДЗЕ­ЛА ТЭ­АТРА ЖА­НА ЛАШ­КЕ­ВІЧ.

Сяр­гей, ад­куль вы­нік­ла дум­ка ста­віць спек­такль пра мо­ра, якое так да­лё­ка ад нас, ды яшчэ ў жан­ры хро­ні­кі ка­тас­тро­фы? Тэ­атр бя­рэц­ца за сап­раў­дны да­ку­мент, але праз «жыц­цё ча­ла­ве­ча­га ду­ху» (якое, у сваю чар­гу, за­знае дра­ма­тур­гіч­ную апра­цоў­ку), імкнец­ца да аб­агу­ль­нен­ня і на­ват ме­та­фа­рыч­нас­ці (жыц­ця­дай­ная ва­да ро­біц­ца атрут­най і за­бі­вае); ма­ляў­ні­чыя жан­ра­выя сцэ­ны су­се­дзяц­ца са спо­ве­дзя­мі; на­рэш­це, на­су­пе­рак «но­вай дра­ме», кла­січ­на вы­лу­ча­ецца ге­рой, які ахвя­руе са­бой дзе­ля вы­ра­та­ван­ня све­ту...

 

— Я ба­чыў, як пе­ра­ка­наў­ча «ра­та­ва­лі свет» Брус Уі­ліс, Чар­лі Шын, Кі­ану Рыўз…

 

І зна­ка­мі­ты га­лі­вуд­скі «К-19» з Ха­ры­са­нам Фор­дам у ро­лі ка­пі­та­на? У «Пад­вод­ні­ках» ёсць пер­са­на­жы і сцэ­ны, чый па­фас і сэнс на­ўпрост пе­ра­гу­ка­юцца з «К-19». Да­рэ­чы, бы­лыя са­вец­кія пад­вод­ні­кі не то­ль­кі па­ста­ві­лі­ся да яго ста­ноў­ча, але і аб­ара­ні­лі рэ­жы­сёр­ку Кэт­рын Бі­ге­лоў ад прэ­тэн­зій са­мых па­сля­доў­ных вы­ма­га­це­ляў так зва­най «пра­ўды жыц­ця».

 

— А я па­гля­дзеў гіс­то­рыю міч­ма­на Іва­на Ку­ла­ко­ва, вы­кла­дзе­ную рэ­жы­сё­рам Ула­дзі­мі­рам Бо­ку­нам. Наш су­айчын­нік, бе­ла­рус трой­чы ха­дзіў у рэ­актар атам­най пад­вод­най лод­кі і за­стаў­ся жы­вым. Мя­не кра­ну­ла і ска­ла­ну­ла гіс­то­рыя лю­дзей, якія апы­ну­лі­ся ў па­стцы пад ва­дой — як у ве­лі­зар­най кан­сер­ва­вай бля­шан­цы — і ўлас­ны­мі сі­ла­мі, на мя­жы не­маг­чы­ма­га не да­лі све­ту ска­наць. У 1960-я. Ка­рыб­скі кры­зіс. Су­пра­цьс­та­янне па­лі­тыч­ных сіс­тэм. Са­вец­кі Са­юз ці Злу­ча­ныя Шта­ты? Усё аб­вас­тры­ла­ся, як сён­ня! Мя­не ўра­зі­ла гэ­тая ча­са­вая па­ра­лель, я на хві­лі­ну ўя­віў вер­ты­каль пад­вод­най лод­кі… Апоў­на­чы тэ­ле­фа­ную Андрэю Ку­рэй­чы­ку і пра­шу яго на­пі­саць п’есу пра пад­вод­ні­каў, вы­кла­даю ідэю: га­ра і дол, вер­хні і ніж­ні ад­секі, да якіх да­лу­ча­ны рэ­актар­ны… Гэ­та — на­ша тэ­ма. Мы пе­ра­жы­лі Чар­но­быль. Мы ма­ем пра што апа­вес­ці. Андрэй ад­гук­нуў­ся ад­ра­зу, але бы­ло шмат ва­ры­янтаў, спро­баў, перш як ма­тэ­ры­ял кан­чат­ко­ва за­ймеў сваю сцэ­ніч­ную фор­му.

 

Та­кім чы­нам, вы ад­штур­хну­лі­ся ад да­ку­мен­та, але но­вая сцэ­ніч­ная рэ­аль­насць вы­нік­ла па-за «пра­ўдаю жыц­ця»?

 

— І ў гэ­тым — пра­ўда мас­тац­тва. Як у спек­так­лі «Пане Ка­хан­ку» — яе так­са­ма «пра­ва­ка­ваў» я і яна вы­ма­га­ла пра­ця­гу ў «Пад­вод­ні­ках»: уз­нік­ла дум­ка пра сцэ­ніч­ную тры­ло­гію з пра­цоў­най на­звай «Шлях бе­ла­рус­кі». Я раз­гле­дзеў тры моц­ныя мо­ман­ты жыц­ця на­шай кра­іны: стра­ту дзяр­жаў­нас­ці ў Вя­лі­кім Княс­тве Лі­тоў­скім, Бе­ла­рус­кую ССР і сён­няш­нюю Рэ­спуб­лі­ку Бе­ла­русь. Так што бу­дзе і трэ­цяя час­тка, бо ха­чу пра­ана­лі­за­ваць бе­ла­рус­кі шлях, вы­свет­ліць, ад­куль ідзём і ку­ды кі­ру­емся. Сён­ня ў све­це пан­уе сы­тасць, а гэ­та на­гад­вае па­ва­енную ча­сі­ну, сла­ву­тыя шас­ці­дзя­ся­тыя, ка­лі свет ачо­маў­ся ад Дру­гой сус­вет­най вай­ны, з’яві­лі­ся прад­укты, рэ­чы, адзен­не, ад­на­ві­лі­ся су­вя­зі… Па­сля лю­бой пе­ра­бу­до­вы, лю­бой стра­ты над­ара­юцца та­кія ча­сы. Які пры­яры­тэт у ча­ла­вец­тва сён­ня — на­ла­да­ва­ная ля­доў­ня з прад­укто­вым за­па­сам?

 

У «Пад­вод­ні­ках» сцэ­на падзе­ле­на на га­ру і дол, вель­мі шчы­ль­на вы­ка­рыс­та­на аван­сцэ­на. Мат­ро­сы каў­та­юць па­вет­ра, гу­ля­юць, за­баў­ля­юцца, спра­ча­юцца — ма­са­ва вы­хо­дзяць з вер­ты­ка­лі на га­ры­зан­таль і аван­сцэ­ну, што ства­рае ад­мет­ную атмас­фе­ру вы­йсця і во­ль­нас­ці, кан­трас­там да якой — зму­ша­ная за­мкнё­насць ма­ке­та­вай пад­лод­ка­вай пра­сто­ры пры за­дні­ку сцэ­ны. Вон­ка­ва ўсё ўраз­лі­ва: га­ры­зан­таль усё­ахоп­нае во­ль­нас­ці і вы­зва­лен­ня пе­ра­ся­кае вер­ты­каль лод­кі — аб­авяз­ку, пры­ся­гі, цвёр­дас­ці; чар­га­ван­не мі­зан­сцэн, вы­бу­да­ва­ных па га­ры­зан­та­лі і вер­ты­ка­лі, на­крэс­лі­вае ў гля­дац­кай свя­до­мас­ці адзна­ку пе­ра­кры­жа­ван­ня, а по­тым ме­та­фа­рыч­на­га ўкры­жа­ван­ня (мат­ро­сы, ба­ру­ка­ючы­ся, ба­вяць час, пад­трым­лі­ва­юць воб­раз — вер­ты­каль як бы «кла­дзе на кры­жы» га­ры­зан­таль). Рэ­актар­ны ад­сек, гэт­кае «жар­ло дра­гон» ся­рэд­ня­веч­на­га мі­рак­ля, ку­ды кі­ру­юцца ўлас­наю во­ляй і ад­куль, на­су­пе­рак тра­ды­цыі, вяр­та­юцца. Зда­ецца, на су­час­най сцэ­не ажы­ва­юць ста­ра­жыт­ныя жа­хі, але з тою роз­ні­цай, што для гле­да­чоў яны — пра­ўда жыц­ця. Зда­ецца, кан­струк­цыя сцэ­ны тэ­атра імя Гор­ка­га ўжо не ад­па­вя­дае су­час­ным эстэ­тыч­ным ча­кан­ням, бо ка­роб­цы-скрын­цы пе­рад­аец­ца не­ру­хо­масць мо­ду­лю гля­дзе­ль­ні і гэ­та ўзмац­няе агу­ль­ную за­ціс­ну­тасць тэ­атра­ль­на­га па­мяш­кан­ня. Між тым асоб­ныя мо­ман­ты па­ста­ноў­кі скі­ра­ва­ныя рас­су­нуць сцэ­ніч­ную пра­сто­ру; яны, зда­ецца, імкнуць праз рам­пу, праз за­лу, праз ува­хо­ды-вы­ха­ды… Ста­рыя сце­ны і тра­ды­цый­ная тэ­атра­ль­ная па­бу­до­ва ві­да­воч­на стрым­лі­ва­юць дзея­нне.

 

—Я не дбаў пра тое, каб па­шы­рыць пра­сто­ру як ма­га. Мне ку­ды бо­льш ру­пі­ла сціс­ну­тая, за­мкнё­ная пра­сто­ра пад­вод­ных па­мяш­кан­няў. Ала (Са­ро­кі­на — сцэ­ног­раф­ка спек­так­ля. — Рэд.) зма­га­ла­ся за кож­ны сан­ты­метр вы­шы­ні ма­ке­та, бо на сцэ­не — ня­прос­тае інжы­нер­нае збу­да­ван­не, якое му­сіць вы­тры­ваць двац­цаць ча­ла­век артыс­таў у са­мых роз­ных фі­зіч­ных за­да­чах. Тры то­ны ва­жыць кан­струк­цыя. Не ва­рух­нец­ца.

 

Але па­рып­вае дра­ма­тур­гіч­ная кан­струк­цыя: пры­кла­дам, дзяў­чын­ка Свят­ла­на, да­чка ге­роя, якая на­ра­дзі­ла­ся па­сля вы­пра­ба­ван­няў у рэ­акта­ры, вы­гля­дае дэк­ла­ра­тыў­на, ці не ўвесь сцэ­ніч­ны час здае гля­дзе­ль­ні спра­ваз­да­чу пра ба­ць­ку і на­ступ­ствы яго­най дзей­нас­ці.

 

— Я б скі­нуў гэ­та на ра­ху­нак «но­вае дра­мы», дзе мож­на га­ва­рыць і апа­вя­даць, не кла­по­ця­чы­ся пра ма­ты­ві­роў­ку аль­бо мэ­та­згод­насць. Ма­на­лог сён­ня ў лю­бы мо­мант пе­ра­пы­няе дзея­нне, на­ват імкнец­ца яго са­бою пад­мя­ніць. Дра­ма­тур­гі ве­ль­мі хо­ра­ша вы­піс­ва­юць ма­на­ло­гі — ча­сам ле­пей за ад­бу­до­ву сцэ­ніч­на­га дзея­ння. Я не­як па­пы­таў у ад­на­го: як ста­віць тваю п’есу, ка­лі тра­ці­ну дзеі за­ймае тэ­ле­фон­ная раз­мо­ва? Як мне, рэ­жы­сё­ру, трэ­ба кру­ціц­ца, каб утры­маць ува­гу за­лы на та­кім пры­ёме?! П’еса Ку­рэй­чы­ка мае дэк­ла­ра­тыў­ныя і на­ват, як ты ка­жаш, спра­ваз­дач­ныя мо­ман­ты, але я іх ад­пус­ціў за кошт да­ку­мен­та­ль­нас­ці. У пад­вод­ні­каў та­кі па­ра­дак — усё па тры разы за­на­тоў­ва­ецца па трох жур­на­лах (гэ­та ж не сак­рэт, што іх по­тым вы­ву­ча­лі — так, што служ­бо­выя спра­ваз­да­чы зра­бі­лі­ся пад­мур­кам на­ву­ко­вых прац). Я пра­сіў артыс­таў як ма­га пры­ціс­нуць па­фас ды эмо­цыі і пе­ра­маў­ляц­ца — па ўнут­ра­най су­вя­зі пад­лод­кі — як пе­ра­маў­ля­ецца з імі па­моч­нік рэ­жы­сё­ра, вы­пус­ка­ючы на сцэ­ну. Бу­дзён­на. Дзя­жур­на. Гэ­так­са­ма гу­чаць ка­ман­ды «аста­ля­вац­ца на вер­хняй па­лу­бе» і «ава­рый­ная тры­во­га». Вы­зна­чыц­ца нам моц­на да­па­мог кан­су­ль­тант Ула­дзі­мір Мі­ка­ла­евіч Ва­раш­нін, ка­пі­тан 1-га ран­гу, ка­ман­дзір атам­най пад­вод­най лод­кі. Пры­кла­дам, за­ўва­жыў на рэ­пе­ты­цыі, што «так пад­вод­ні­кі не хо­дзяць». Як «так»?! Ён тлу­ма­чыць: метр сю­ды, метр ту­ды — і мо­ра, які «раў­нуй—зва­жай—кро­кам руш»?! Не трэ­ба ра­пар­та­ваць — і, каб вы­клі­каць у гле­да­ча ад­чу­ван­не да­ку­мен­та­ль­нас­ці, мы не ра­пар­ту­ем. Ніх­то з нас не слу­жыў у ва­енным фло­це, але...

 

Але ў нас над­арыў­ся Чар­но­быль, і там бы­лі свае Ку­ла­ко­вы. У апо­ве­дзе пра пад­лод­ку 1960-х мір­сцяц­ца чар­но­бы­льс­кія кра­яві­ды: мы не зжы­лі шок 1986 го­да, ка­лі мір­ны атам па­сту­каў­ся ў кож­ны дом.

 

— Але, я між­во­лі ду­маў пра пад­абен­ства Чар­но­бы­льс­кай атам­най стан­цыі і лод­кі, якая ішла на ву­чэн­ні з ня­вып­раў­ле­ны­мі хі­ба­мі ў кан­струк­цыі. Як рэ­жы­сёр-да­ку­мен­та­ліст я доб­ра ве­даю чар­но­бы­льс­кія ва­рун­кі, не­ка­ль­кі раз­оў зды­маў зо­ну ад­чу­жэн­ня, быў за дзе­сяць кі­ла­мет­раў ад стан­цыі, на­вед­ваў вы­се­ле­ныя вёс­кі. І гэ­тая тэ­ма мя­не ве­ль­мі хва­люе сён­ня — ча­ла­вец­тва му­сіць ад­каз­ваць за свае ўчын­кі. Ка­лі мы ся­да­ем у са­ма­лёт, дык раз­ліч­ва­ем на тое, што кан­струк­та­ры і пі­ло­ты ве­да­юць за­ко­ны аэ­ра­ды­на­мі­кі. І мы да­ля­цім. У нас бу­ду­юць атам­ныя аб’екты — мы раз­ліч­ваем на тое, што кан­струк­та­ры і бу­даў­ні­кі ва­ло­да­юць ад­па­вед­ны­мі ве­да­мі. Бо ка­лі не на­ву­ча­ныя, не ва­ло­да­юць — мы са­мі ся­бе мо­жам зніш­чыць.

 

1908 год. З’яўля­ецца п’еса Ме­тэр­лін­ка «Сі­няя птуш­ка» з пер­са­на­жам Ду­ша Но­чы і яе зна­ка­мі­тым тэк­стам пра тое, што не ўсе та­ямні­цы све­ту мож­на да­ве­рыць ча­ла­ве­ку, а не­ка­то­рыя дык і сха­ваць трэ­ба. Мо па­куль та­ямні­ца сха­ва­ная, ча­ла­век ма­ра­ль­на, эма­цый­на і як яшчэ сас­пее «быць сме­лым, каб ба­чыць сха­ва­нае». Ве­ра­год­на, сён­ня «сха­ва­нае» мож­на трак­та­ваць як ад­каз­насць за спаз­на­ную та­ямні­цу і за тое, што з ёю ра­біць.

 

— Та­му з’яўлен­не Ру­сал­кі, якая за ўсё ча­ла­вец­тва вы­га­вор­вае Ва­сі­лю Міц­ке­ві­чу (артыст Рус­лан Чар­нец­кі), — не­вя­сё­лая но­та. Я схі­ля­юся да та­го, што Сус­вет ста­віц­ца да нас кры­тыч­на і… тво­рыць цу­ды: у міч­ма­на Іва­на Ку­ла­ко­ва на­ра­дзі­ла­ся двое дзя­цей — па­сля рэ­акта­ра! Ка­лі з’явіў­ся пер­шы дра­ма­тур­гіч­ны эскіз з да­чкою Міц­ке­ві­ча, я па­лі­чыў гэ­та ледзь не блюз­нер­ствам, па­куль Андрэй не да­вёў мне пра­ўду жыц­ця. Цуд? Маг­чы­ма, уз­на­га­ро­да ге­рою за тое, што ён ура­та­ваў свет. 600 рэ­нтген — па­ка­ран­не ад пры­ро­ды ад­на­му за агу­ль­нае ня­дбай­ства і эга­ізм, і гэ­ты, асоб­ны, усвя­до­міў іх як па­ка­ран­не — Рус­лан Чар­нец­кі пад­крэс­ліў фі­на­ль­ным ма­на­ло­гам, свай­го ро­ду спо­вед­дзю. Яна з’яві­ла­ся пад­час рэ­пе­ты­цый, бо не­ль-

га бы­ло па­кі­нуць спек­такль «без ма­ра­лі», як ка­за­лі ко­лісь, — каб з’яўлен­не да­чкі ў апра­ме­не­на­га ча­ла­ве­ка ўспры­ма­ла­ся шан­цам для ча­ла­вец­тва. Для мя­не гэ­та пы­тан­не ве­ры: трэ­ба ісці і ра­та­ваць, і, акра­мя ге­роя, гэ­та­га не здо­лее зра­біць ніх­то. Маг­чы­ма, гэ­та і з’яўля­ецца рас­ка­яннем, і са­мо­га ге­роя ра­туе яго­ная дзей­снасць.

 

Анта­га­ніс­ты спек­так­ля — стар­пом і за­мпа­літ, чый кан­флікт пры­цяг­нуў з шас­ці­дзя­ся­тых згад­ку пра фі­зі­каў і лі­ры­каў...

 

— Гэ­та кан­флікт пра­кты­ка і тэ­арэ­ты­ка, які жы­ве па­вод­ле ўста­ноў­кі, у на­шым вы­пад­ку — ідэ­ала­гіч­най. Але ча­сам пра­кты­ка су­пра­ціў­ля­ецца. Пра­ктык ве­дае, як ра­біць, ідэ­олаг-тэ­арэ­тык за­мі­нае. Пра­ктык да­зва­ляе са­бе кпіць з інструк­цыі, дзе на­пі­са­на, што пры ава­рыі трэ­ба зма­гац­ца за цэ­ль­насць усяе лод­кі, але як і чым — не ўдак­лад­не­на. Ка­лі браць шы­рэй, без ідэ­ало­гіі на­ват пад­вод­ная лод­ка не вы­жы­ве (га­вор­ка ж, на­ту­ра­ль­на, не пра парт­ыі і з’езды). А гэ­тыя кан­флік­тныя пол­юсы па­трэб­ны Ка­ман­дзі­ру: артыст Іван Іва­на­віч Мац­ке­віч у гэ­тай ро­лі вы­явіў ве­ль­мі важ­ную тэ­му — ча­ла­ве­чае га­на­рыс­тас­ці. Ка­ман­дзір га­то­вы на ўсё, каб да­вес­ці, што яго­ная лод­ка і экі­паж — най­леп­шыя, і то­ль­кі па­сля стра­таў і ахвя­раў усве­дам­ляе ца­ну са­ма­ўпэў­не­нас­ці, з якой па­га­дзіў­ся вес­ці ня­вып­ра­ба­ва­ную лод­ку на ву­чэн­ні. Мац­ке­віч як артыст ве­ль­мі глы­бо­ка за­ймаў­ся рол­лю і вы­свет­ліў, што ў ка­ман­дзі­ра бы­ла дум­ка пра са­ма­губ­ства. Так з’яві­ла­ся сцэ­на з піс­та­ле­там, які Ка­ман­дзір за­ра­джае, не­йкі час ду­мае і да­стае з яго па­тро­ны — хві­лі­на сла­бас­ці праз стра­шэн­ную стом­ле­насць. Фі­нал сцэ­ны — усве­дам­лен­не, у што аб­ышла­ся ча­ла­вец­тву і са­мым да­ра­гім лю­дзям яго­ная га­на­рыс­тасць. Амбі­цыя, вы­рас­та­ючы да кас­міч­ных па­ме­раў, пе­ра­тва­ра­ецца ў зло, бо мэ­та ро­біц­ца ня­важ­най — а сён­ня свет та­кі, што трэ­ба ўзваж­ваць, як ты яе да­ма­га­ешся. Мне зда­ецца, вяр­та­ецца пры­яры­тэт ча­ла­ве­ка ад­каз­на­га. Сум­лен­на­га. «Дрэн­на, ка­лі лод­ку да з’езду ро­бяць, — ка­жа стар­пом, — а не за тым, каб яна ха­дзі­ла і во­ра­га бі­ла», — і за­мпа­літ па­ры­руе, маў­ляў, што, на­шы з’езды не пад­аба­юцца? На гэ­та служ­бо­вец ад­каз­вае: рэч у пэў­ных ру­ках пэў­на­га ча­ла­ве­ка, які мо­жа схі­біць… бо ўве­ча­ры свят­ка­ваў, а сён­ня ру­кі ка­ла­ці­лі­ся… Маг­чы­ма, мы па­прос­ту не ўсве­дам­ля­ем, якую энер­гію за­кра­ну­лі. Я не­як зды­маў мін­скую ТЭЦ-5 — энер­гаў­ста­ноў­ку на пяць па­вер­хаў, — і мі­ль­га­ну­ла дум­ка: 

а ка­лі ме­на­ві­та за­раз з ёй што-не­будзь зда­рыц­ца? Я, цар пры­ро­ды, што я ма­гу зра­біць?! Ча­ла­ве­чае жыц­цё по­бач з та­кі­мі аб’екта­мі, пе­ра­пра­шаю, мі­зар­нее. Змя­ні­ла­ся фар­му­лёў­ка, трэ­ба пе­ра­гля­даць і стаў­лен­не: ча­ла­век — ані­як не цар пры­ро­ды, а ўсё яшчэ яе ву­чань, склад­нік, аб’ект…