85-годдзе Акадэміі музыкі

№ 1 (418) 01.01.2018 - 27.01.2018 г

«Пе­ра­зво­ны»: юбі­лей­ная та­ла­ка
Раз­на­стай­ныя твор­чыя спра­ваз­да­чы на­шай Ака­дэ­міі му­зы­кі на сцэ­не Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі да­ўно ста­лі доб­рай тра­ды­цы­яй.

 Што ні ка­жы­це, а ў гэ­тых дзвюх уста­ноў па­праў­дзе род­нас­ныя, «ся­мей­ныя» ад­но­сі­ны: ко­ліш­няе на­ра­джэн­не кан­цэр­тнай арга­ні­за­цыі ста­ла­ся не­пас­рэд­ным вы­ні­кам пер­ша­га вы­пус­ку та­га­час­най кан­сер­ва­то­рыі. Та­му свят­ка­ваць «пад­во­еныя» юбі­леі (роз­ні­ца між уста­но­ва­мі — пяць га­доў) ім на­ка­на­ва­на гіс­та­рыч­на. А вы­ка­нан­не «Пе­ра­зво­наў» Ва­ле­рыя Гаў­ры­лі­на зра­бі­ла­ся пад­арун­кам не то­ль­кі для ста­ліч­най пуб­лі­кі, але і для ўсіх ама­та­раў мас­тац­тва — дзя­ку­ючы тэ­ле­за­пі­су і яго да­лей­шым тран­сля­­цыям.

 

Гэ­тая парт­ыту­ра рас­ійска­га кла­сі­ка ХХ ста­год­дзя — ад­на з най­бо­льш скла­да­ных для ха­ра­во­га вы­ка­нан­ня. Мас­коў­скі ка­мер­ны хор (а твор пры­све­ча­ны яго арга­ні­за­та­ру і ня­змен­на­му кі­раў­ні­ку Ула­дзі­мі­ру Мі­ні­ну) рых­та­ваў­ся да прэм’еры ажно па­ўта­ра го­да. Каб ува­со­біць аўтар­скую за­ду­му, ка­лек­тыў па­ві­нен мець ве­ль­мі вы­со­кі пра­фе­сій­ны ўзро­вень і сап­раў­днае май­стэр­ства. Да ўся­го, да­дзе­нае аўта­рам жан­ра­вае азна­чэн­не — ха­ра­вая сім­фо­нія-дзей­ства — па­тра­буе ад­па­вед­най ло­гі­кі сім­фа­ніч­на­га мыс­лен­ня, доб­ра прад­ума­най вы­ка­на­ль­ніц­кай дра­ма­тур­гіі (як-ні­як 20 час­так!) і, што не менш важ­на, тэ­атра­лі­за­ва­на­га ўва­саб­лен­ня. Ня­дзі­ва: твор тра­піў ва ўсе пад­руч­ні­кі па гіс­то­рыі му­зы­кі, але так і не стаў­ся ме­га­хі­том — вы­кон­ва­ецца ён надзвы­чай рэ­дка. А тэ­атра­лі­за­цыя ра­ней вы­яўля­ла­ся хі­ба ў не­ка­то­рых ру­хах ха­ра­во­га ка­лек­ты­ву.

 

Тое, што пра­па­на­ва­ла Ака­дэ­мія му­зы­кі, мож­на акрэс­ліць як сап­раў­дны плас­тыч­на-ха­ра­вы спек­такль (усё спя­ва­ла­ся на па­мяць!), за­сна­ва­ны на сін­тэ­зе мас­тац­тваў (не бу­дзем за­бы­ваць: у Ака­дэ­міі ёсць ка­фед­ра опер­най пад­рых­тоў­кі і ха­рэ­агра­фіі). Ба­лет­май­страм вы­сту­піў лаў­рэ­ат між­на­род­ных кон­кур­саў, ма­гіс­трант Сяр­гей Мі­кель. Рэ­жы­су­ра за­гад­чы­цы зга­да­най ка­фед­ры Іры­ны Га­ра­нец.

 

Твор Ва­ле­рыя Гаў­ры­лі­на, пры­све­ча­ны воб­ра­зу і гіс­то­рыі Рас­іі, на­скрозь рус­кі па­вод­ле му­зы­кі, на­пі­са­ны на рус­кія тэк­сты ад ХІІ да ХХ ста­год­дзяў (тут і пе­сен­ны фа­льк­лор, і «Па­ву­чан­не Ула­дзі­мі­ра Ма­на­ма­ха», і аўтар­скія вер­шы, і шмат інша­га), быў надзвы­чай гар­ма­ніч­на, без ані­яка­га ўціс­ку пе­ра­не­се­ны ў рэ­аліі бе­ла­рус­ка­га на­цы­яна­ль­на­га мас­тац­тва. Пра гэ­та свед­чы­лі і сцэ­ніч­ныя строі, бліз­кія на­род­ным, і вы­ка­рыс­тан­не тра­ды­цый­ных аб­ра­да­вых ма­сак, не­вя­ліч­кіх драў­ля­ных ля­лек, звя­за­ных з раз­віц­цём айчын­най драў­ля­най ску­льп­ту­ры. Га­бой со­ла, ужы­ты кам­па­зі­та­рам у шас­ці час­тках парт­ыту­ры (ці­ка­ва, усе яны ма­юць ад­но­ль­ка­выя на­звы — «Ду­дач­ка»), быў за­ме­не­ны на бе­ла­рус­кія на­род­ныя інстру­мен­ты — дуд­ку і ака­ры­ну.

 

Та­кое па­шы­рэн­не на­цы­яна­ль­на­га кан­тэк­сту «Пе­ра­зво­наў» не то­ль­кі за­кра­ну­ла тэ­му сла­вян­скіх уз­ае­ма­су­вя­зяў, але і пад­крэс­лі­ла агу­ль­на­ча­ла­ве­чую пра­бле­ма­ты­ку са­чы­нен­ня, што не­вы­пад­ко­ва на­зы­ва­юць «фрэс­кай гіс­то­рыі ча­ла­ве­ка». Драў­ля­ныя ля­ль­кі — аго­ле­ныя, змен­лі­выя ў сва­іх за­сты­лых по­зах, кож­ная з ад­мет­най, вы­раз­най по­стац­цю — то быц­цам ажы­ва­лі, вы­цяг­ну­тыя з тор­бы — «ме­ху веч­нас­ці», то зні­ка­лі, каб з’явіц­ца на­но­ва. Падзел парт­ыі тэ­на­ра між дву­ма спе­ва­ка­мі (сту­дэн­там Андрэ­ем Ма­цю­шон­кам і вы­пус­кні­ком, са­ліс­там на­ша­га Вя­лі­ка­га тэ­атра Аляк­сан­драм Міх­ню­ком) да­да­ло тво­ру «дзей­ных асоб». Парт­ыя ж сап­ра­на (вы­пус­кні­ца, а ця­пер вы­клад­чы­ца Ака­дэ­міі На­стас­ся Хра­піц­кая), пры ўсёй яе раз­на­стай­нас­ці, за­ста­ла­ся вы­яўлен­нем не­па­дзе­ль­на­га жа­но­ча­га па­чат­ку як сім­ва­ла веч­нас­ці жыц­ця, яго бяс­кон­цай «ма­ці-ра­кі». На ад­кры­тасць, зра­зу­ме­ласць уся­му све­ту пра­ца­ва­ла і аб­ра­ная ха­рэ­агра­фіч­ная сты­ліс­ты­ка, дзе спа­лу­ча­лі­ся не­акла­сі­ка, contemporary, плас­ты­ка, бліз­кая мі­ман­су.

 

Але га­лоў­най дзей­най асо­бай за­стаў­ся сту­дэн­цкі хор Ака­дэ­міі му­зы­кі на ча­ле з лаў­рэ­аткай між­на­род­ных кон­кур­саў, за­гад­чы­цай ка­фед­ры ха­ра­во­га ды­ры­жы­ра­ван­ня Інэ­сай Ба­дзя­ка. У вы­ка­нан­ні бы­лі «ўсе ад­цен­ні вы­раз­на­га» — ад най­тан­чэй­шай ка­ла­рыс­ты­кі да ма­гут­на­га tutti, ад гу­ка­во­га кос­ма­су да амаль акцёр­скай ігры.

 

Пра­ект ва­ка­ль­на-ха­ра­во­га фа­ку­ль­тэ­та аб’яднаў на­ма­ган­ні і асоб­ных пад­раз­дзя­лен­няў Ака­дэ­міі му­зы­кі, і іншых уста­ноў ку­ль­ту­ры. Так, удзе­ль­ні­ча­лі аркес­тран­ты, лаў­рэ­аты між­на­род­ных кон­кур­саў Ула­дзіс­лаў Ды­баль і Яўген Шэ­пе­леў (удар­ныя інстру­мен­ты), сту­дэнт Уні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў Ягор Цю­кін (аўтэн­тыч­ныя ду­ха­выя інстру­мен­ты), змяс­тоў­ную прад­мо­ву, над­ру­ка­ва­ную ў пра­грам­цы, пад­рых­та­ва­ла кан­ды­дат мас­тац­тваз­наў­ства, да­цэнт Ака­дэ­міі му­зы­кі Тац­ця­на Ці­то­ва. Чым не бе­ла­рус­кая та­ла­ка?