Спра­вяд­лі­ва і не­прад­ка­за­ль­на

№ 1 (418) 01.01.2018 - 27.01.2018 г

V Мін­скі між­на­род­ны Ка­ляд­ны кон­курс ва­ка­ліс­таў
IV Мін­скі між­на­род­ны Ка­ляд­ны кон­курс ва­ка­ліс­таў за­вер­ша­ны. Са­мы час пад­во­дзіць вы­ні­кі. Сем дзён на­пру­жа­на пра­ца­ва­лі арга­ні­за­та­ры і жу­ры, каб ад­абраць леп­шых з леп­шых. На пер­шы тур бы­ло за­яўле­на 110 ча­ла­век з 15 кра­ін. Пра­ў­да, сёй-той у апош­нюю хві­лі­ну спа­ло­хаў­ся кан­ку­рэн­цыі і па­лі­чыў за леп­шае не ўдзель­­ні­чаць у спа­бор­ніц­тве. А кан­ку­рэн­цыя сап­раў­ды бы­ла жор­сткая, асаб­лі­ва ў ба­ры­то­наў. У пер­шым жа ту­ры з 16 ба­ры­то­наў вы­яві­лі­ся ажно 4 зор­ныя лі­да­ры, год­ныя прэ­тэн­да­ваць на Гран-пры.

Рас­ія­нін Сяр­гей Кай­да­лаў — сту­дэнт Рас­ійска­га пед­ага­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Гер­цэ­на. Вы­йграў ле­тась два між­на­род­ныя кон­кур­сы. Ня­гле­дзя­чы на не­да­хо­пы кан­ты­ле­ны, зра­біў моц­нае ўра­жан­не сва­імі ма­гут­ны­мі вяр­ха­мі, вы­са­ка­род­най ма­не­рай спе­ваў і яркім тэм­пе­ра­мен­там, асаб­лі­ва ў арыі Граз­но­га з «Цар­скай ня­вес­ты».

 

Ма­рат Му­ха­мет­зя­наў, так­са­ма рас­ія­нін, вы­пус­кнік Мас­коў­ска­га інсты­ту­та ку­ль­ту­ры, — ста­лы спя­вак з ма­гут­ным го­ла­сам і тэм­пе­ра­мен­там, хоць і без во­пы­ту кон­кур­сных пе­ра­мог. Пе­рад­усім за­пом­ні­ла­ся ў яго вы­ка­нан­ні арыя Ры­га­ле­та і зноў-та­кі арыя Граз­но­га.

 

Ста­ніс­лаў Лі (Ка­зах­стан) — вы­пус­кнік Мас­коў­скай кан­сер­ва­то­рыі, са­ліст Му­зыч­на­га тэ­атра імя Ста­ніс­лаў­ска­га і Не­мі­ро­ві­ча-Да­нчан­кі, па­ўфі­на­ліст «Апе­ра­ліі» Пла­сі­да Да­мін­га — па ўсіх па­каз­чы­ках зда­ваў­ся га­лоў­ным прэ­тэн­дэн­там на пе­ра­мо­гу. Тым бо­льш што на мін­скім кон­кур­се ён ужо ад­ной­чы вы­йшаў у фі­нал. У 1-м ту­ры, дзе Ста­ніс­лаў вы­кон­ваў сцэ­ну смер­ці Рад­ры­га з «Дон Кар­ла­са», яму апла­дзі­ра­ва­ла на­ват жу­ры. І, на­рэш­це, са­мы яркі з ба­ры­то­наў — Кан­стан­цін Суч­коў. Так­са­ма вы­пус­кнік Мас­коў­скай кан­сер­ва­то­рыі, лаў­рэ­ат шмат­лі­кіх кон­кур­саў, са­ліст Пер­мска­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та.

 

У вы­ні­ку ў фі­нал пра­йшлі двое — Сяр­гей Кай­да­лаў і Кан­стан­цін Суч­коў. Не­маг­чы­ма з 10 фі­на­ліс­таў пакінуць 4 ба­ры­то­ны. На­пэў­на, каб «спрас­ціць» за­да­чу жу­ры, Ста­ніс­лаў Лі ў ІІ ту­ры пры­кмет­на за­ні­жаў інта­на­цыю, і гэ­тага яму не да­ра­ва­лі.

 

А вось з тэ­на­ра­мі сё­ле­та не­як не скла­ла­ся. Іх бы­ло 9, і амаль усе га­ла­сы не­йкія «пры­ду­ша­ныя». У вы­ні­ку ў ІІ тур, а по­тым у фі­нал пра­йшоў то­ль­кі вы­пус­кнік Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі, са­ліст Вя­лі­ка­га тэ­атра Аляк­сандр Ге­лах. Ма­быць, жу­ры бы­ло ўра­жа­нае тым, што ён у ІІ ту­ры дзе­вяць раз­оў за­пар уда­ла ўзяў вер­хняе до і адзін раз рэ.

 

Бо­льш ці­ка­вая сі­ту­ацыя атры­ма­ла­ся з ба­са­мі. Іх ака­за­ла­ся трое, двое пра­йшлі ў ІІ тур. Адзін з іх — Сар­гіс Баж­бе­ук-Ме­лі­кян, вы­пус­кнік Ерэ­ван­скай кан­сер­ва­то­рыі — прад­стаў­ляў еўра­пей­скую шко­лу спе­ваў. Дру­гі, вы­пус­кнік Уфім­ска­га інсты­ту­та мас­тац­тваў Артур Ка­іпку­лаў, — ты­по­вы рус­кі бас, шы­ро­кі і груз­ны. Пры­зна­юся, та­кую ма­не­ру спе­ваў не люб­лю і падзя­ляю пункт гле­джан­ня жу­ры, якое пра­пус­ці­ла ў фі­нал не яго, а Баж­бе­ук-Ме­лі­кя­на.

 

Зу­сім не ўра­зі­лі бас-ба­ры­то­ны. То­ль­кі адзін з іх — вы­ха­ва­нец Санкт-Пе­цяр­бур­гскай кан­сер­ва­то­рыі Чан Чэн (Кі­тай) — пра­йшоў у ІІ тур. Але ў фі­нал не тра­піў — за­над­та ка­мер­ны го­лас.

 

За­тое ў фі­на­ле бы­ло ад­ра­зу 6 сап­ра­на. За­ўва­жым, што ўся­го іх удзе­ль­ні­ча­ла 68. Амаль усе — і «моц­ныя», і «лёг­кія» — вы­бі­ра­лі для вы­ка­нан­ня ве­ль­мі скла­да­ныя арыі. На жаль, ні Ца­ры­ца но­чы, ні Лю­чыя дзі Ла­мер­мур, ні Ту­ран­дот ні­ко­му не га­ран­та­ва­лі пе­ра­мо­гі. Ба­дай на­адва­рот. Гэ­так­са­ма, як і сцэ­ны з опер Ваг­не­ра, якія хут­чэй пад­крэс­лі­ва­лі без­да­па­мож­насць спе­ва­ка, чым слу­жы­лі эфек­тнай аб­ля­моў­кай для яго на­ма­ган­няў. Тым не менш усе фі­на­ліс­ткі (акра­мя, на мой по­гляд, Во­ль­гі Ру­дык з Укра­іны, якая яшчэ то­ль­кі шу­кае сваю ма­не­ру спе­ваў) цал­кам ад­па­вя­да­лі ўзроў­ню між­на­род­на­га кон­кур­су.

 

Укра­інка Ксе­нія Бах­рыт­дзі­на­ва — вы­пус­кні­ца Львоў­скай му­зыч­най ака­дэ­міі, са­ліс­тка На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та Укра­іны. Ула­да­ль­ні­ца не над­та вя­лі­ка­га, але пры­го­жа афар­ба­ва­на­га го­ла­су, без­да­кор­на на­ву­ча­ная, артыс­тыч­ная і кра­на­ль­ная.

 

Рас­іян­ка Анжа­лі­ка Ва­ка­са­ва — вы­пус­кні­ца Ура­льс­кай кан­сер­ва­то­рыі. Не раз­умею, ча­му вы­дат­ная спя­вач­ка пра­цуе ва Ура­льс­кім тэ­атры эстра­ды, ка­лі па якас­ці го­ла­су ёй мес­ца на леп­шых сцэ­нах све­ту. У І ту­ры яна на­сто­ль­кі ярка пра­спя­ва­ла арыю Эль­ві­ры з «Эрна­ні», што ёй кры­ча­лі «бра­ва». По­спех па­ўта­рыў­ся і ў ІІ ту­ры, дзе Анжа­лі­ка вы­кон­ва­ла арыю Мар­га­ры­ты з «Фаў­ста» Гу­но і арыю На­та­шы з пра­коф’еўскай «Вай­ны і мі­ру».

 

Мін­чан­ка Ма­рыя Гал­кі­на — яшчэ ад­но ве­лі­зар­нае ад­крыц­цё на апош­нім кон­кур­се. Ле­тась скон­чы­ла Санкт-Пе­цяр­бур­гскую кан­сер­ва­то­рыю і аспі­ран­ту­ру ў на­род­най артыс­ткі СССР Іры­ны Ба­га­чо­вай. Ідэ­аль­ная вы­ка­наў­ца для ро­ляў Сан­ту­цы, Аі­ды, Лі­зы і Тос­кі. Асаб­лі­ва ўра­зі­ла ў яе вы­ка­нан­ні арыя Ма­нон з «Ма­нон Ляс­ко» Пу­чы­ні і ка­ва­ці­на Га­рыс­ла­вы з «Рус­ла­на і Люд­мі­лы» Глін­кі. Для мя­не Ма­рыя ад па­чат­ку да кан­ца бы­ла аб­са­лют­най лі­дар­кай.

 

Фран­цу­жан­ка Элен Кар­пан­цьё — сту­дэн­тка Па­рыж­скай Вы­шэй­шай на­цы­яна­ль­най кан­сер­ва­то­рыі му­зы­кі і тан­ца. Як лаў­рэ­атка спе­цы­яль­най прэ­міі жу­ры XXIX Між­на­род­на­га кон­кур­су ва­ка­ліс­таў у Мар­ман­дзе яна атры­ма­ла за­пра­шэн­не ад­ра­зу на ІІ тур і за­ха­пі­ла слу­ха­чоў эле­ган­тнас­цю вы­ка­нан­ня, чыс­ці­нёй дык­цыі і гу­ку.

 

І, на­рэш­це, на­ша зо­рач­ка — вы­пус­кні­ца Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі Мар­га­ры­та Ляў­чук. Па­ра­ле­ль­на з Ка­ляд­ным кон­кур­сам яна здо­ле­ла да­йсці да фі­на­лу расій­ска­га тэ­ле­ві­зій­на­га шоу «Вя­лі­кая опе­ра». З гэ­тай пры­чы­ны мно­гія лі­чы­лі, што пе­ра­мо­га на «хат­нім» кон­кур­се ў яе ў кі­шэ­ні. І сап­раў­ды, І і ІІ ту­ры яна пра­йшла тры­умфа­ль­на, ад­нак у фі­на­ле ўсё ака­за­ла­ся бо­льш скла­да­на.

 

На жаль, у фі­нал не тра­пі­ла ні­вод­нае мец­ца-сап­ра­на. Ад­нак мне ве­ль­мі спа­да­ба­ла­ся 34-га­до­вая ўкра­інка На­стас­ся Цвер­дах­ліб, якая пра­цуе ў На­цы­яна­ль­ным тэ­атры опе­ры і ба­ле­та Рэ­спуб­лі­кі Мал­до­ва. Яна прад­эман­стра­ва­ла бліс­ку­чую ка­ла­ра­ту­ру ў арыі Тан­крэ­да, а без­да­кор­на за­спя­ва­ная арыя пры­нцэ­сы дэ Бу­ён з «Ад­ры­ены Ле­кув­рэр» пе­ра­ка­на­ла, што маг­чы­мас­ці кан­кур­сан­ткі знач­на шы­рэй­шыя.

 

І вось на­сту­піў са­мы ад­каз­ны мо­мант — фі­нал. Уні­ка­ль­насць мін­ска­га кон­кур­су ў тым, што кож­ны фі­на­ліст па­ві­нен вы­сту­піць у сцэ­не з рэ­аль­на­га спек­так­ля су­мес­на з вя­ду­чы­мі са­ліс­та­мі Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі. Гэ­та да­зва­ляе ўба­чыць опер­на­га спе­ва­ка ў дзея­нні, ды яшчэ і аца­ніць яго го­лас у су­адно­сі­нах з маг­чы­мы­мі парт­нё­ра­мі.

 

І аку­рат тут на­сту­піў мо­мант ісці­ны. Сціп­лы го­лас Мар­га­ры­ты Ляў­чук у ду­эце Ві­яле­ты і Жэр­мо­на ўспры­маў­ся не над­та вы­йгрыш­на ў па­ра­ўнан­ні з моц­ным ба­ры­то­нам Ста­ніс­ла­ва Тры­фа­на­ва, ня­гле­дзя­чы на тое, што Тры­фа­наў па­чу­ваў­ся не ідэ­аль­на. У вы­ні­ку яна атры­ма­ла ад­но прыз гля­дац­кіх сім­па­тый.

 

Пры­кра, але то­ль­кі дып­лом атры­ма­ла надзвы­чай ад­ора­ная Анжа­лі­ка Ва­ка­са­ва — ма­быць, та­му што ў сцэ­не Чыа-Чыа-сан і Пін­кер­то­на свой фе­на­ме­на­ль­ны го­лас «уклю­чы­ла» на по­ўную моц са спаз­нен­нем. Да­рэ­чы, мне імпа­на­ваў Пін­кер­тон Эду­арда Мар­ты­ню­ка. Артыст спя­ваў з по­ўнай са­ма­адда­чай, а ў фі­на­ле на­ват пад­ха­піў парт­нёр­ку на ру­кі.

 

За­ахвоч­ва­ль­ная прэ­мія да­ста­ла­ся Элен Кар­пан­цьё. У сцэ­не Джы­ль­ды і Ры­га­ле­та яна гу­ча­ла мі­ла і чыс­та, але не бо­льш за тое.

 

Трэ­цюю прэ­мію не зу­сім пе­ра­ка­наў­ча зда­быў Аляк­сандр Ге­лах, які не над­та не­вы­раз­на вы­ка­наў раз­ам з Тац­ця­най Гаў­ры­ла­вай сцэ­ну Мі­мі і Ру­до­ль­фа з опе­ры «Ба­ге­ма». Прэ­мію з ім падзя­ліў Кан­стан­цін Суч­коў, які ча­му­сь­ці аб­раў ду­эт Раз­іны і Фі­га­ра з «Се­ві­льс­ка­га цы­ру­ль­ні­ка». Яму б па­ка­заць свой пры­го­жы го­лас, а ён за­баў­ляў пуб­лі­ку, ды яшчэ й па­мы­ліў­ся ў тэк­сце.

 

Дру­гая прэ­мія да­ста­ла­ся Ксе­ніі Бах­рыт­дзі­на­вай, якая аб­ра­ла для ся­бе амаль со­ль­ную сцэ­ну ліс­та Тац­ця­ны і гэт­кім чы­нам па­збег­ла не­ка­рыс­ных для ся­бе па­ра­ўнан­няў. Ге­ра­іня атры­ма­ла­ся ў яе чыс­тая, пяш­чот­ная і цнат­лі­вая, што, пэў­на, і ска­ры­ла жу­ры. Дру­гая прэ­мія да­ста­ла­ся і Ма­рыі Гал­кі­най, што бліс­ку­ча вы­ка­на­ла раз­ам са Ста­ніс­ла­вам Тры­фа­на­вым сцэ­ну Ле­ано­ры і гра­фа дзі Лу­ны, ад­нак ад хва­ля­ван­ня не здо­ле­ла ўтры­маць вер­хняе до.

 

Пер­шай прэ­мі­яй быў уга­на­ра­ва­ны Сяр­гей Кай­да­лаў. Слуш­на ці не, але ў за­ключ­най сцэ­не з «Яўге­на Ане­гі­на» ён вы­йгрыш­на гля­дзеў­ся як на фо­не сва­ёй парт­нёр­кі Але­ны Зо­ла­вай, так і ў па­ра­ўнан­ні з Аляк­сан­драм Крас­на­дуб­скім, што вы­кон­ваў тую ж сцэ­ну з бу­ду­чай дып­ла­ман­ткай Во­ль­гай Ру­дык.

 

А Гран-пры ў чар­го­вы раз з’е­ха­ла ў Арме­нію. Бра­ва, Сар­гіс Баж­бе­ук-Ме­лі­кян! Тон­кі раз­лік і ні­вод­най па­мыл­кі! Плюс пры­го­жы го­лас, моц­ныя па­чуц­ці і аб­са­лют­ная арга­ніч­насць існа­ван­ня ў ро­лі Кан­ча­ка.

 

Зрэш­ты, га­лоў­нае ў кон­кур­се не сто­ль­кі пры­зы, ко­ль­кі но­выя маг­чы­мас­ці, якія ад­кры­ва­юцца пе­рад ма­ла­ды­мі спе­ва­ка­мі. Ёсць ві­да­воч­ная ка­рысць і для тэ­атра. І гэ­та не то­ль­кі па­шы­рэн­не аўта­ры­тэ­ту ў све­це, але так­са­ма і пры­ток све­жых, яркіх га­ла­соў.

 

Ад­ра­зу па­сля аб­вяш­чэн­ня вы­ні­каў ге­не­ра­ль­ны ды­рэк­тар Ула­дзі­мір Гры­дзюш­ка пуб­ліч­на за­пра­сіў Ма­рыю Гал­кі­ну на пра­цу ў Вя­лі­кі тэ­атр Бе­ла­ру­сі. Упэў­не­ная, што і іншыя зор­кі сё­лет­ня­га кон­кур­су бу­дуць пры­язджаць да нас у якас­ці за­про­ша­ных са­ліс­таў. А зна­чыць, вы­йгра­юць і пуб­лі­ка, і мас­тац­тва.

Юлія Андрэ­ева