Бя­лы­ніц­кі-Бі­ру­ля

№ 1 (418) 01.01.2018 - 27.01.2018 г

З пер­шых на­род­ных
У 1925 годзе ад музейнага фонту Масквы на захаванне ў беларускія музеі трапілі першыя карціны Бялыніцкага-Бірулі. Пры фарміраванні збораў Дзяржаўнай карціннай галерэі мастака ўжо добра ведалі. У 1939—1941 галерэя атрымала яго 11 палотнаў, але ацалела толькі адно — «Пачатак вясны» 1910-х.

Аса­біс­тае зна­ёмства Бі­ру­лі з лідарам кампартыі БССР Панцеляймонам Панамарэнкам і на­шы­мі дзея­ча­мі ку­ль­ту­ры ад­бы­ло­ся ў Мас­кве ў га­ды вай­ны, бо мно­гія бе­ла­рус­кія мас­та­кі пра­ца­ва­лі там пры Шта­бе парт­ызан­ска­га ру­ху. У Мас­кву ў гэ­ты час ужо бы­ла вы­клі­ка­на з эва­ку­ацыі ў Са­ра­та­ве бы­лая су­пра­цоў­ні­ца Мас­тац­кай га­ле­рэі Але­на Ала­да­ва, якой да­ру­чы­лі рых­та­ваць вы­ста­ву, пры­све­ча­ную 25-год­дзю ўтва­рэн­ня БССР. Ёй пад­ка­за­лі ад­рас май­стэр­ні Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі, і ту­ды на­кі­ра­ваў­ся па­моч­нік Ала­да­вай, сту­дэнт Мас­коў­ска­га мас­тац­ка­га ву­чы­ліш­ча імя 1905 го­да Антон Бар­хат­коў з про­сь­бай даць кар­ці­ны на вы­ста­ву. Пра пей­за­жы «зня­ва­жа­най во­ра­гам зям­лі Бе­ла­ру­сі» Ала­да­ва пра­нік­нё­на на­пі­са­ла ў сва­ім арты­ку­ле 1944 го­да ў ча­со­пі­се «Бе­ла­русь»: «Бе­ла­рус­кая пры­ро­да надзя­лі­ла мас­та­ка мяк­кас­цю, лі­ры­кай і тым сво­еа­саб­лі­вым ка­ла­ры­там, якім ха­рак­та­ры­зу­юцца ўсе пра­цы гэ­та­га твор­цы, і та­кім ха­рак­тэр­ным для бе­ла­рус­ка­га кра­яві­ду».

 

Ала­да­ва бы­ла за­ча­ра­ва­ная яго пей­за­жа­мі. Акра­мя та­го, вы­свет­лі­ла­ся, што ў яе з твор­цам агу­ль­ныя ро­да­выя ка­ра­ні па лі­ніі Чар­ноц­кіх, а так­са­ма агу­ль­ная лю­боў да ле­ві­та­наў­скіх мес­цаў: Ала­да­ва пад­час пер­шай сус­вет­най вай­ны 11-га­до­вай дзяў­чын­кай жы­ла ў эва­ку­ацыі ў Цвяр­ской гу­бер­ні.

 

У 1944 го­дзе Бя­лы­ніц­кі-Бі­ру­ля атры­маў ордэн Пра­цоў­на­га Чыр­во­на­га сця­га і дып­лом пер­шай сту­пе­ні за вы­ста­ву «Вя­лі­кая Айчын­ная вай­на», не­ка­ль­кі раз­оў быў рэ­ка­мен­да­ва­ны на атры­ман­не Ста­лін­скай прэ­міі за се­рыі ме­ма­ры­яль­ных пей­за­жаў па­мят­ных мес­цаў, але мар­на. У 1944 го­дзе Бя­лы­ніц­кі не­спадзявана быў уве­дзе­ны ў спіс кан­ды­да­таў на зван­не на­род­на­га мас­та­ка Бе­ла­ру­сі і атры­маў яго — раз­ам з За­ірам Азгу­рам, Аляк­сан­драм Гру­бэ. Так, не­ча­ка­на для ся­бе, Бі­ру­ля стаў пер­шым жы­ва­піс­цам — на­род­ным мас­та­ком БССР, хоць апош­ні раз быў на ра­дзі­ме ў 1897 го­дзе, та­му ка­лі і пі­саў пей­за­жы Бе­ла­ру­сі, то то­ль­кі ў сту­дэн­цкія га­ды на ка­ні­ку­лах у ба­ць­коў — на Ма­гі­лёў­шчы­не і Ві­цеб­шчы­не. Але бе­ла­рус­кая інтэ­лі­ген­цыя пры­зна­ла яго сва­ім, ня­гле­дзя­чы на яго ад­арва­насць ад ра­дзі­мы. І Бі­ру­ля з удзяч­нас­цю пры­няў гэ­тае га­на­ро­вае зван­не.

 

У ма­тэ­ры­яль­ным пла­не мас­так пе­ра­жы­ваў не леп­шыя ча­сы: яго кар­ці­ны не куп­ля­лі, і ў са­ка­ві­ку 1944 го­да Бя­лы­ніц­кі-Бі­ру­ля вы­му­ша­ны быў браць гра­шо­вую па­зы­ку (1000 руб­лёў) у ка­се Мас­тац­ка­га фон­ду (за яе па­га­шэн­не ён раз­лі­чыў­ся на­ту­рай — 210 кг бу­ль­бы). Ала­да­ва, каб да­па­маг­чы май­стру, да­мо­ві­ла­ся з ім пра за­куп­ку не­ка­ль­кіх кар­цін для ад­ноў­ле­най га­ле­рэі. У 1945-м на­бы­лі 10 па­лот­наў аўта­ра, на­пі­са­ных у ва­енны час, на су­му бо­льш за 100 ты­сяч руб­лёў. Ся­род іх — зна­ка­мі­тыя «За­зе­ля­не­ла тра­ва», «Бла­кіт­най вяс­ной», «Ці­хая свет­лая ноч», «Змяр­кан­не юна­га мая», «Аго­ле­ныя бя­роз­кі», «Ясныя дні ве­рас­ня», «Ло­таць за­цві­ла». У 1949 го­дзе бы­ла на­бы­та вя­лі­кая кар­ці­на Бя­лы­ніц­ка­га «Па сля­дах фа­шыс­цкіх вар­ва­раў» (1942). У 1945 го­дзе га­лоў­ны за­ха­валь­­нік на­шай Кар­цін­най га­ле­рэі Пётр Ге­ра­сі­мо­віч у ча­со­пі­се «Бе­ла­русь» змяс­ціў пер­шы арты­кул пра Бі­ру­лю па-бе­ла­рус­ку.

 

Творца раз­умеў, што зван­не на­род­на­га мас­та­ка БССР бы­ло да­дзе­на яму, што на­зы­ва­ецца, аван­сам, і па­абя­цаў пры­ехаць у Бе­ла­русь і на­пі­саць яе су­час­ныя кра­яві­ды. Гэ­та ад­бы­ло­ся то­ль­кі праз тры га­ды, у 1947-м. «Ста­ра­юся хоць кры­ху на­гнаць упуш­ча­нае», — пры­зна­ваў­ся та­ды Біруля. Так­са­ма пі­саў: «Я не ма­гу за­быць яе ля­сы, рэ­кі, азё­ры, бяс­кон­ца род­ныя і бліз­кія май­му сэр­цу».

 

Твор­цу бы­лі вы­дзе­ле­ны Бе­лая да­ча ў вёс­цы Ку­ра­соў­шчы­на і служ­бо­вы аўта­ма­біль. Кам­фар­та­бе­ль­ны дом у сты­лі ма­дэрн ста­яў у ста­ра­даў­нім па­рку. Пер­шы раз Бі­ру­ля пры­ехаў у Мінск у траў­ні 1947 го­дзе са сва­ёй жон­кай і сту­дэн­там Анто­нам Бар­хат­ко­вым, які за­да­ку­мен­та­ваў гэ­тую па­ездку ў фо­та­здым­ках. Бя­лы­ніц­кі-Бі­ру­ля пра­вёў на Бе­лай да­чы май і час­тку чэр­ве­ня, ад­кла­да­ючы не­ка­ль­кі раз­оў ад’­езд, і ства­рыў за 43 дні 22 эцю­ды, аб’­ядна­ныя ў се­рыю «Мін­скія на­ва­кол­лі».

 

Амаль усе ра­бо­ты на­пі­са­ны на кар­до­не ад­на­го па­ме­ру — 47х59. Са­мо­га бу­дын­ка Бе­лай да­чы на эцю­дах ня­ма: мас­та­ка пры­цяг­ва­юць шы­ро­кія па­лі з да­ро­гай, звы­чай­ныя вяс­ко­выя ву­лі­цы са ста­ры­мі ха­та­мі, мас­тка­мі, яра­мі, па­крыў­ле­ны­мі пла­та­мі, лу­жы­на­мі, у якіх ад­люс­троў­ва­ецца не­ба. Жы­ва­піс імпрэ­сі­яніс­тыч­на сва­бод­ны, са сме­лым ужы­ван­нем ад­кры­та­га ко­ле­ру. На асно­ве шмат­лі­кіх за­ма­лё­вак Бі­ру­ля ства­рыў у Мас­кве кла­січ­ную «Беларусь. Ізноў за­квіт­не­ла вяс­на» з пад­бі­тым ня­мец­кім тан­кам, яе ку­пі­ла Трац­ця­коў­ская га­ле­рэя.

 

«Маю кар­ці­ну «Беларусь. Ізноў за­квіт­не­ла вяс­на (Па сля­дах раз­бі­та­га во­ра­га)» я ўба­чыў у на­ту­ры, хоць яна на­пі­са­на на пад­ста­ве эцю­даў. Гэ­та бы­ло вяс­ной, я пра­язджаў па Слуц­кай ша­шы. На краі над аб­ры­вам да­ро­гі, блі­зу квіт­не­ючых яблынь ля­жаў пад­бі­ты танк; уда­ле­чы­ні рас­сці­ла­лі­ся на­шы бе­ла­рус­кія па­лі. Вя­до­ма, ве­дан­не род­най пры­ро­ды да­па­маг­ло мне ства­рыць яе пей­заж­ны воб­раз. Але ма­тыў цал­кам спі­са­ны з на­ту­ры», — пі­саў мас­так у 1950-я ў сва­ёй кні­зе «З твор­ча­га во­пы­ту».

 

Да яго прыязджалі мно­гія бе­ла­рус­кія мас­та­кі і парт­ыйныя дзея­чы. «Гэ­тыя сяб­роў­скія на­вед­ван­ні так шмат уся­лі­лі ў мя­не ра­дас­ці, ве­ры ў тое, што я яшчэ па­трэб­ны ма­ёй ра­дзі­ме!» — пі­саў у сва­іх успа­мі­нах Бі­ру­ля. 25 мая 1947 го­да на ве­ран­дзе не­вя­лі­ка­га драў­ля­на­га до­ма ля бу­дын­ка Ака­дэ­міі на­вук (ка­мен­ны дом яшчэ бу­да­ваў­ся) ад­бы­ла­ся сус­трэ­ча з на­род­ным па­этам Бе­ла­ру­сі Яку­бам Ко­ла­сам, якая доў­жы­ла­ся да сві­тан­ня. Пра што га­ва­ры­лі мас­так і па­эт — не­вя­до­ма, але та­ды, ве­ра­год­на, і ўзнік­ла ідэя пе­ра­езду мас­та­ка ў Мінск і ства­рэн­ня ў ста­лі­цы пер­са­на­ль­на­га му­зея Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі.

 

На­пя­рэ­дад­ні 75-год­дзя твор­ца не мог не ду­маць пра лёс сва­ёй спад­чы­ны: на да­чы «Чай­ка» за­хоў­ва­лі­ся ка­ля пя­ці со­тняў яго ра­бот. У Мас­кве ён меў не над­та зруч­ную ква­тэ­ру, у якой не мог па­ўна­вар­тас­на жыць і пра­ца­ваць. Пер­спек­ты­ва ўлас­на­га му­зея на ра­дзі­ме, пад­трым­ка бе­ла­рус­кіх парт­ыйных ула­даў, ві­да­воч­на, пры­цяг­ва­ла Бі­ру­лю, тым бо­льш ства­рэн­не пад­обнай уста­но­вы ў «Чай­цы» ў 400 км ад Мас­квы ў Цвяр­ской воб­лас­ці зда­ва­ла­ся та­ды ня­здзей­снай ма­рай. «Хто­сь­ці з мас­та­коў... ска­заў: «Час вам на­зу­сім у род­ны кут! А не раз’­язджаць ту­ды ды сю­ды...» Па­чуў­шы гэ­тыя сло­вы, я ад­чуў у іх шчы­рую праў­ду, гор­ла мне сціс­ну­лі слё­зы...» — зга­дае ён ва ўспа­мі­нах.

 

Вось што пі­са­ла Але­на Ва­сі­ль­еўна ў кан­цы 1983 го­да: «У 1950-я Якуб Ко­лас актыў­на са­дзей­ні­чаў сап­раў­дна­му чле­ну Ака­дэ­міі мас­тац­тваў СССР В.К. Бі­ру­лю ў спра­ве яго пе­ра­ся­лен­ня ў Бе­ла­русь. На­род­ны мас­так БССР быў аб­ра­ны і га­на­ро­вым чле­нам Ака­дэ­міі на­вук БССР (7 са­ка­ві­ка 1947 г. — Н.У.), дзе та­ды ўзнік­ла дум­ка аб ства­рэн­ні ў Мін­ску яго му­зея. Але смерць пі­сь­мен­ні­ка ў 1956, а за­тым і мас­та­ка ў 1957 над­оўга за­кры­лі гэ­тае пы­тан­не».

 

У 1948-м у Мас­кве пер­са­на­ль­най вы­ста­вай адзна­ча­ла­ся 60-год­дзе твор­чай дзей­нас­ці Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі. Бы­лі па­ка­за­ны пей­за­жы, на­пі­са­ныя ў Бе­ла­ру­сі. Бе­ла­рус­кія мас­та­кі на­кі­ра­ва­лі «свай­му ста­рэй­ша­му сяб­ру і кла­пат­лі­ва­му на­стаў­ні­ку» він­ша­ван­не, у якім адзна­чы­лі яго по­спе­хі ў раз­віц­ці бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва і па­жа­да­лі да­лей­ша­га твор­ча­га плё­ну. Мас­так за­пла­на­ваў пра­вес­ці ле­та гэтага го­да ў Бе­ла­ру­сі.

 

Ча­му да Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі бы­ла пра­яўле­на та­кая ўва­га ў 1940-я? Са­вец­ка­му бе­ла­рус­ка­му мас­тац­тву па­тра­ба­ва­лі­ся пры­зна­ныя аўта­ры­тэ­ты. Бі­ру­ля ідэ­аль­на пад­ыхо­дзіў для гэ­та­га: ура­джэ­нец Ма­гі­лёў­скай гу­бер­ні, за­слу­жа­ны пе­ра­соў­нік, рэ­аліст-пей­за­жыст, яко­га ша­на­ва­лі Ле­ві­тан і Рэ­пін, ардэ­на­но­сец, удзе­ль­нік між­на­род­ных вы­стаў, ства­ра­ль­нік жан­ру са­вец­ка­га ме­ма­ры­яль­на­га пей­за­жу, ён быў у фа­во­ры ў 1930—1940-я, яго пра­цы зна­хо­дзі­лі­ся ў Му­зеі Ле­ні­на, Пуш­кі­на, Тал­сто­га, у Трац­ця­коў­скай га­ле­рэі, шмат­лі­кіх аб­лас­ных му­зе­ях Рас­іі. Ён стаў свай­го ро­ду «ка­зыр­ным ту­зом» у мас­тац­кай ба­ра­ць­бе ў Бе­ла­ру­сі 1940-х у пы­тан­нях на­цы­яна­ль­на­га творчага наробку.

 

Мас­коў­скія да­след­чы­кі Во­сіп Бес­кін і Мі­ка­лай Маш­коў­цаў у сва­іх пра­цах па­чы­на­лі гіс­то­рыю мас­тац­тваў БССР з да­рэ­ва­лю­цый­ных дзе­ся­ці­год­дзяў ХХ ста­год­дзя, з імё­наў трох аўта­раў, вы­пус­кні­коў Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, якія пра­ца­ва­лі не­пас­рэд­на ў Ві­цеб­ску і Мін­ску, — Пэ­на, Кру­ге­ра і Аль­пя­ро­ві­ча. Мас­тац­тваз­наў­ца Антон Ус, на той час су­пра­цоў­нік Інсты­ту­та мо­вы і лі­та­ра­ту­ры Ака­дэ­міі на­вук БССР, у сва­іх пуб­лі­ка­цы­ях на­стой­ваў, што май­стры, якія на­ра­дзі­лі­ся ў Бе­ла­ру­сі, але жы­лі за яе меж­амі, так­са­ма па­він­ны ўвай­сці ў яе гіс­то­рыю мас­тац­тваў. Бі­ру­ля — адзін з та­кіх май­строў — ра­шу­ча пад­тры­маў гэ­ты пункт гле­джан­ня.

 

2 кра­са­ві­ка 1948 го­да па за­пра­шэн­ні стар­шы­ні Са­юза мас­та­коў Іва­на Ахрэм­чы­ка Бі­ру­ля пры­ехаў на Дру­гі з’езд Са­юза, быў аб­ра­ны яго га­на­ро­вым стар­шы­нёй. На з’ез­дзе ад­быў­ся важ­ны дыс­пут аб ка­ра­нях бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва. І Бя­лы­ніц­кі-Бі­ру­ля та­ды рас­кры­ты­ка­ваў тых мас­тац­тваз­наў­цаў, якія сцвяр­джа­лі, што Бе­ла­русь — бе­лая пля­ма, і афі­цый­на за­явіў пра ся­бе як пра бе­ла­рус­ка­га мас­та­ка. Гэ­та бы­ло важ­на: у тыя гады — ча­с ба­ра­ць­бы з кас­ма­па­лі­тыз­мам — ад­чу­ва­ла­ся па­трэ­ба ў тра­ды­цы­ях, по­шу­ку па­пя­рэд­ні­каў бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва ў ХІХ ста­год­дзі. Бі­ру­ля на­зваў іх імё­ны — Сі­лі­ва­но­віч, Га­раў­скі, За­ран­ка.

 

Бя­лы­ніц­кі-Бі­ру­ля на­ве­даў май­стэр­ні мно­гіх мас­та­коў, па­зна­ёміў­ся з іх твор­час­цю, да­мо­віў­ся пра но­вую па­ездку.

 

Ле­там 1948 го­да, ка­лі да ад’­езду ў Мінск усё бы­ло га­то­ва, не­ча­ка­ная вес­тка пра смерць да­чкі Лю­бы, якая па­та­ну­ла ў воз­еры на да­чы «Чай­ка», па­ру­шы­ла ўсе пла­ны і пры­вя­ла да цяж­кай хва­ро­бы, што доў­жы­ла­ся два га­ды. Бе­ла­рус­кія ўла­ды саб­ра­лі гро­шы на ле­кі і пе­рад­алі твор­цу. Та­ды Бі­ру­ля на­пі­саў ліст падзя­кі Пан­а­ма­рэн­ку: «...Вы, да­ра­гі Пан­це­ляй­мон Кан­дра­ць­евіч, сва­ім чу­лым сэр­цам саг­рэ­лі маю цяж­кую ста­расць. Вы на­блі­зі­лі мя­не да ма­ёй ра­дзі­мы. Дзён, пра­ве­дзе­ных у род­най Бе­ла­ру­сі, я не ма­гу за­быць і не за­бу­ду да са­май смер­ці. Я ха­дзіў па род­най зям­лі, я быў шчас­лі­вы. Але мя­не скоў­ва­лі га­ды. Ка­лі б не га­ды, я аб­авяз­ко­ва па­бы­ваў бы на Па­лес­сі, у Крас­на­пол­лі по­руч з мяс­тэч­кам Ча­ву­сы на Ма­гі­лёў­шчы­не... Цяж­кая хва­ро­ба мя­не не за­бі­ла, а па­ка­ле­чы­ла, і ста­ры бе­ла­рус усё яшчэ жы­ве і жы­ве... Ві­да­воч­на, у ста­рых бе­ла­ру­саў ад пры­ро­ды тыя сі­лы, якія да­па­ма­га­юць ім зма­гац­ца са смер­цю...»

 

Хоць пе­ра­ка­наць мас­та­ка пе­ра­ехаць на ра­дзі­му ўжо не ўда­ло­ся (ён не за­ха­цеў мя­няць звык­лае мес­ца­жы­хар­ства на схі­ле га­доў, па­кі­даць ма­гі­лу да­чкі), але кар­ці­ны прад­аваў у апош­нія га­ды ў асноў­ным у бе­ла­рус­кія му­зеі. Пры жыц­ці Бі­ру­лі пер­са­на­ль­ная экспазіцыя яго карцін не была зладжана: праз ад­сут­насць вы­ста­вач­ных плош­чаў юбі­лей­ную вы­ста­ву да 80-годдзя мастака з Мас­квы ў Мінск прывезці не ўда­ло­ся. Кар­ці­ны на­род­на­га мас­та­ка БССР Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі з’я­ві­лі­ся на рэ­спуб­лі­кан­скай вы­ста­ве бе­ла­рус­кіх мас­та­коў, пры­све­ча­най 40-год­дзю Кас­трыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі, якая ад­кры­ла­ся ў но­вым бу­дын­ку мастацкага му­зея 5 ліс­та­па­да 1957 го­да, а яго вя­лі­кая вы­стаў­ка да 90-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня ад­бы­ла­ся там жа ў 1962-м.

 

Апош­ні ліст Ала­да­вай Бі­ру­ля на­пі­саў за год да смер­ці. Ён цёп­ла ўспа­мі­наў па­ездку на ра­дзі­му і лю­дзей, з які­мі па­зна­ёміў­ся ў тыя га­ды, — Ахрэм­чы­ка, Лю­та­ро­ві­ча, Ге­ра­сі­мо­ві­ча.

 

Па­сля смер­ці Бі­ру­лі па­ўста­ла пы­тан­не аб спад­чы­не мас­та­ка. Пра­ва на яе за­яві­ла Бе­ла­русь: у 1959 го­дзе Дзяр­жаў­ны мас­тац­кі му­зей БССР на­быў ва ўда­вы знач­ную ка­лек­цыю — амаль 300 тво­раў. Ала­да­ва ма­ры­ла ства­рыць му­зей у Мін­ску. «Як мес­ца Ма­тэй­кі ў Кра­ка­ве, так і Бя­лы­ніц­ка­му-Бі­ру­лі мес­ца па­він­на быць то­ль­кі ў Мін­ску», — лі­чы­ла яна. Ала­да­ва да­во­дзі­ла, што «зна­хо­джан­не гэ­та­га най­буй­ней­ша­га май­стра пей­за­жу ў Бе­ла­ру­сі, усё ство­ра­нае ім тут уяў­ляе для бе­ла­ру­саў асаб­лі­вую ці­ка­васць і каш­тоў­насць. Мы па­він­ны бе­раж­лі­ва збі­раць і за­хоў­ваць яго тво­ры, вы­ву­чаць яго спад­чы­ну: мас­та­кі па-свой­му, му­зей­шчы­кі — па-свой­му».

 

Мас­тац­тваз­наў­ца пла­на­ва­ла ска­рыс­таць для гэ­тай мэ­ты ста­ра­даў­ні Дом ма­со­наў по­бач з ся­дзі­бай Ва­нь­ко­ві­чаў. Але­на Ала­да­ва маг­ла мно­гае, да яе пры­слу­хоў­ва­лі­ся: яна бы­ла з ад­ной ка­гор­ты пе­ра­мож­цаў на чале з Пан­ама­рэн­кам. Але зра­біць му­зей Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі ў Мін­ску ёй не ўда­ло­ся. Ула­ды не пад­тры­ма­лі гэ­ты план і пе­рад­алі пад му­зей мас­та­ка ста­ра­даў­ні ма­ёнтак XVII ста­год­дзя ў Ма­гі­лё­ве, які стаў фі­лі­ялам Мас­тац­ка­га му­зея БССР і да яко­га Бі­ру­ля не меў ні­яка­га да­чы­нен­ня (зрэш­ты, як і да До­му ма­со­наў). Адзі­ным ме­ма­ры­яль­ным мес­цам, звя­за­ным са зна­хо­джан­нем Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі ў ста­лі­цы, за­ста­ецца Бе­лая да­ча, дзе да 150-год­дзя з дня на­ра­джэн­ня мас­та­ка мож­на ўста­ля­ваць ме­ма­ры­яль­ную дош­ку.

 

Му­зей Бі­ру­лі на­ра­джаў­ся ня­прос­та: «...Сён­ня зда­ецца дзіў­ным той факт, што мно­гія та­га­час­ныя ра­бот­ні­кі ку­ль­ту­ры і прад­стаў­ні­кі мас­тац­кай інтэ­лі­ген­цыі ста­ві­лі­ся скеп­тыч­на і на­ват з не­да­ве­рам да та­го, што та­кі му­зей нам, бе­ла­ру­сам, не­абход­ны. На тое бы­лі свае важ­кія пры­чы­ны, у тым лі­ку і тая, што імя мас­та­ка, яго са­мая ба­га­тая твор­чая спад­чы­на бы­лі ма­ла вя­до­мыя на Бе­ла­ру­сі. Мне не­адна­ра­зо­ва да­во­дзі­ла­ся вы­слу­хоў­ваць іра­ніч­ныя рэ­плі­кі і за­ўва­гі з на­го­ды ства­рэн­ня імян­но­га му­зея, як і на­огул з на­го­ды твор­час­ці са­мо­га Ві­то­ль­да Ка­эта­на­ві­ча...» — успа­мі­наў пер­шы за­гад­чык ма­гі­лёў­ска­га фі­лі­яла Ва­сіль Сай­ко.

 

5 ліс­та­па­да 1969 го­да, на­пя­рэ­дад­ні 100-га­до­ва­га юбі­лею, за­га­дам Ма­гі­лёў­ска­га аб­лас­но­га ўпраў­лен­ня ў Бялынічах быў за­сна­ва­ны ў бу­дын­ку рай­вы­кан­ка­ма ра­ённы му­зей імя В.К. Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі. Ён стаў пер­шым пры­кла­дам пер­са­­наль­­на­га му­зея мастака ў Бе­ла­ру­сі. Да­па­мо­гу ў яго ства­рэн­ні ака­за­ла ўда­ва Алена Аляксееўна. У 1997-м, да 125-год­дзя майстра, му­зею пе­рад­алі па­мяш­кан­не бы­ло­га кі­на­тэ­атра «Зор­ка».

 

У 1979 го­дзе Але­на Бі­ру­ля падаравала ўсю аб­ста­ноў­ку да­чы «Чай­ка» ў Цвяр­ской воб­лас­ці. Але­на Аляк­се­еўна пры­ня­ла та­кое ня­прос­тае ра­шэн­не па­сля не­ка­ль­кіх га­доў бес­пас­пя­хо­вай ба­ра­ць­бы за ства­рэн­не ме­ма­ры­яль­на­га му­зея Бя­лы­ніц­ка­га-Бі­ру­лі на струх­ле­лай да­чы, якую яна не маг­ла са­ма­стой­на пры­вес­ці ў па­ра­дак. Трэ­ба ад­даць на­леж­нае за­па­лу Але­ны Ва­сі­ль­еўны Ала­да­вай, якая ў 1970-я пра­вя­ла цэ­лую «апе­ра­цыю» па пры­во­зе ў Мінск работ Бі­ру­лі з «Чай­кі».

 

Ала­да­ва да­па­маг­ла па­леп­шыць жыл­лё­выя ўмо­вы Але­ны Аляк­се­еўны, якая ў 1977 атры­ма­ла доб­рую ква­тэ­ру ў Мін­ску. Ёй ха­це­ла­ся быць блі­жэй да спад­чы­ны му­жа, пры­маць удзел у ства­рэн­ні му­зея, пра­ект экспазіцыі яко­га ра­біў яе ўнук, ды­зай­нер Ілля Пей­да. На жаль, уда­ва май­стра не да­жы­ла да ад­крыц­ця му­зея ў 1982-м уся­го тры га­ды. Не ўба­чы­ла і вы­ні­каў сва­іх трыц­ца­ці­га­до­вых вы­сіл­каў і Але­на Ала­да­ва: па ста­не зда­роў­я яна не змаг­ла пры­ехаць на ад­крыц­цё ў снеж­ні 1982 го­да i па­ра­да­вац­ца ажыц­цяў­лен­ню сва­ёй за­ду­мы, хоць і не по­ўна­му.

 

Му­зей стаў важ­ным ку­ль­тур­ным цэн­трам Ма­гі­лё­ва. У 1997 го­дзе аўтар­скім ка­лек­ты­вам пад кі­раў­ніц­твам Але­ны Рэ­сі­най быў ство­ра­ны ка­та­лог ра­бот мас­та­ка ў НММ РБ. Па­сля трыц­ца­ці пя­ці га­доў пра­цы ў 2013-м му­зей стаў на рэ­кан­струк­цыю і ка­пі­та­ль­ны ра­монт. Сёлета бу­дзе аб­ноў­ле­на экс­па­зі­цыя, пе­ра­роб­ле­ны пан­адво­рак, з’я­віц­ца но­вае экс­па­зі­цый­нае аб­ста­ля­ван­не, зме­ніц­ца са­ма атмас­фе­ра му­зея.

Надзея Уса­ва