На роз­ных мо­вах гу­ль­ні

№ 1 (418) 01.01.2018 - 27.01.2018 г

«АД­ЛЮС­ТРА­ВАН­НЕ» СІЛ­ВЫ ЛІ­НАР­ТЭ Ў МАС­ТАЦ­КАЙ ГА­ЛЕ­РЭІ МІ­ХА­ІЛА СА­ВІЦ­КА­ГА
Вы­гля­да­ла гэ­та ўсё да­во­лі пра­та­ко­ль­на: на 25-год­дзе дып­ла­ма­тыч­ных ад­но­сін па­між Лат­ві­яй і Бе­ла­рус­сю на­шы су­се­дзі пры­вез­лі ў Мінск вы­ста­ву ад­ной аўтар­кі.

«У Мінск пры­еха­лі 25 ра­бот Сіл­вы Лі­нар­тэ, якая прад­стаў­ляе ла­тыш­скую шко­лу жы­ва­пі­су і вы­кла­да­ла ў Лат­вій­скай дзяр­жаў­най мас­тац­кай ака­дэ­міі. Гар­мо­нія, ра­дасць і аске­тызм ха­рак­тэр­ныя для мас­тац­тва Сіл­вы», — на­пі­са­на ў афі­цый­ным прэс-рэ­лі­зе. Вы­ста­ва прад­стаў­ле­на Арт-цэн­трам імя Мар­ка Рот­кі ў Да­ўгаў­піл­се пры пад­трым­цы Па­со­льс­тва Лат­вій­скай Рэ­спуб­лі­кі ў Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь і Лат­вій­ска­га аген­цтва інвес­ты­цый і раз­віц­ця.

 

Шчы­ра, ка­лі я ішла ў га­ле­рэю, най­перш ду­ма­ла пра не­су­вы­мер­насць дзвюх падзей. Для прэ­зен­та­цыі кра­іны вы­бра­лі не­вя­лі­кія жы­ва­піс­ныя пра­цы, лі­рыч­ныя, на­рдыч­ныя, не­чым пад­обныя да на­шай шко­лы гра­фі­кі 1980-х — ме­на­ві­та так гэ­та ўсё вы­гля­да­ла на экра­не ма­ні­то­ра. Вы­ста­ва ледзь знай­шла­ся: трэ­ба бы­ло пад­няц­ца на дру­гі па­верх га­ле­рэі, пра­йсці паўз экс­па­зі­цыю сац­рэ­аліс­та Са­віц­ка­га і тра­піць у ма­ле­нь­кі за­ку­ток... І ад­чуць по­ўную ад­па­вед­насць дзвюх падзей. Ма­ле­нь­кая экс­па­зі­цыя ў па­ўта­ра дзя­сят­ка тво­раў змаг­ла прад­ста­віць цэ­лую кра­іну.

 

Па-пер­шае, з-за ха­рак­тэр­на­га лё­су аўтар­кі — па­сля­доў­насць тра­гіч­ных аб­ста­він, якія не зла­ма­лі яе, а, на­адва­рот, вы­кштал­та­ва­лі твор­чае крэ­да: «Ко­лер — гэ­та мая гу­ль­ня; каб жыц­цё не бы­ло сум­ным, я бес­пе­ра­пын­на гу­ляю». Сіл­ва Лі­нар­тэ на­ра­дзі­ла­ся 26 лю­та­га 1939 го­да ў Да­ўгаў­піл­скім краі ў сям’і на­стаў­ні­ка. У 1941-м ба­ць­ка быў арыш­та­ва­ны і ад­праў­ле­ны ў ла­гер, дзе па­мёр у 1942 го­дзе, а дзяў­чын­ка з ма­ці і сёс­тра­мі бы­ла сас­ла­ная ў Крас­на­ярскую воб­ласць. Праз не­йкі час сёс­трам Лі­нар­тэ бы­ло да­зво­ле­на вяр­нуц­ца ў Лат­вію, яны апы­ну­лі­ся ў дзі­ця­чым до­ме ў Ры­зе, а по­тым бы­лі пе­рад­адзе­ныя на вы­ха­ван­не ў ся­лян­скую ся­м’ю. Ма­ці Сіл­вы ўда­ло­ся збег­чы са спец­па­сёл­ка і ўпо­тай пры­ехаць да до­чак у Лат­вію. У 1950 го­дзе пад­час дру­гой хва­лі ма­са­вых дэ­пар­та­цый ма­ці з доч­ка­мі зноў ад­праў­ля­юць у Сі­бір. Ма­тэ­ры­яль­ныя ўмо­вы жыц­ця па­сту­по­ва па­ляп­ша­юцца, але ма­ці па­мі­рае ад ра­ку. У 1956 го­дзе Сіл­ва кан­чат­ко­ва вяр­та­ецца ў Лат­вію, дзе ёй уда­ецца пра­цяг­нуць ву­чо­бу і стаць мас­тач­кай.

 

Па-дру­гое, з-за жы­ва­пі­су. Вы­ста­ва на­зы­ва­ецца «Ад­люс­тра­ван­не», што мож­на пра­чы­таць як ад­люс­тра­ван­не све­ту ў ра­бо­тах мас­тач­кі. Ход­кі штамп у да­чы­нен­ні да твор­час­ці, але ад­люс­тра­ван­не тут аказ­ва­ецца ледзь не лі­та­ра­ль­ным пры­ёмам. Да­клад­ней, ад­ным са шмат­лі­кіх пры­ёмаў ства­рэн­ня кар­ці­ны. І па­мы­ля­юцца прэс-рэ­лі­зы: пра­цы Лі­нар­тэ — не жы­ва­піс, час­та гэ­та ка­лаж, што не па­зна­ча­на ў под­пі­сах, бо, пэў­на, і сап­раў­ды ня­важ­на, ці то­не­нь­кі гра­фіч­ны арку­шык, пры­кле­ены да плос­кас­ці кар­ці­ны, ці ка­ва­ла­чак якой-не­будзь фак­ту­ры, бо тое, што яна ро­біць з да­па­мо­гай пэн­дзля ці штам­пу, ства­рае аб­са­лют­на ўні­ка­ль­ную тэк­сту­ру па­лат­на. Тут і ад­люс­тра­ван­не, і по­ўнае па­глы­нан­не свят­ла, пра­зрыс­тыя і глу­хія плос­кас­ці, па­ўто­ны і ла­ка­ль­ны ко­лер, па­вет­ра, дэ­кор і глы­бі­ня, алю­зіі на рэ­аль­насць і аб­са­лют­нае ад­маў­лен­не гра­ві­та­цыі, фраг­мен­ты не­йкіх іншых вы­яў, атмас­фер­ныя фак­ту­ры — усе гэ­тыя не­спа­лу­ча­ль­ныя рэ­чы ядна­юцца ў рам­ках ад­на­го тво­ра. На­звы на­сто­ль­кі ліш­нія, што ад­чу­ва­еш пры­красць па­сля іх пра­чы­тан­ня, бо зу­сім не хо­чац­ца, каб на гэ­тым свя­це ця­бе вя­лі. Яе жы­ва­піс на­сто­ль­кі так­ты­ль­ны, на­сто­ль­кі «рэч у са­бе», што мо­жа вы­кон­ваць ме­ма­ры­яль­ныя фун­кцыі: на­прык­лад, па­зна­чаць мо­мант шчас­лі­ва­га су­па­дзен­ня, ка­лі ад­бі­так со­неч­на­га свят­ла на­сла­іўся на на­ра­джэн­не све­тлай дум­кі, ка­лі гля­дзіш на зя­лё­нае поле, а на па­мяць пры­хо­дзіць да­лё­кі ўспа­мін. Так, гэ­та ка­лаж, дзе па­ве­дам­лен­не на­сто­ль­кі шмат­плас­то­вае, што па­трэб­на бы­ло вы­ву­чыць не­ка­ль­кі моў, каб ска­рыс­тоў­ваць ба­гац­це вы­яўлен­чых сіс­тэм — пер­спек­ты­ва, аб­страк­цыя; ба­гац­це фар­ма­ль­ных пры­ёмаў — кан­траст, ню­анс; ба­гац­це тэх­нік — пра­ма­лёў­ка, на­ўмыс­ная не­аку­рат­насць, раз­мыў­ка, і вы­раз­ны кон­тур, рва­ны сі­лу­эт і тон­кая лі­нія. Ві­зу­аль­ныя алфа­ві­ты да­ска­на­ла за­сво­ены — у гэ­тым не то­ль­кі па-са­праўд­на­му вя­лі­кае май­стэр­ства, не то­ль­кі інту­іцыя, а не­йкае глы­бо­кае раз­умен­не і та­ле­ран­тнасць, пры­няц­це — ся­бе, све­ту, аб­ста­він, жыц­ця. «Я бес­пе­ра­пын­на гу­ляю», — ка­жа Сіл­ва. Яна та­кая скла­да­ная, гэ­тая гу­ль­ня, та­кая на­пру­жа­ная, у ёй сто­ль­кі май­стэр­ства, ува­гі. У гер­ме­тыч­ным све­це ад­біт­каў і са­ма­адлюс­тра­ван­няў ад­чу­ва­ецца ўлас­ная гра­ві­та­цыя, іншыя за­ко­ны пе­ра­лам­лен­ня і па­глы­нан­ня свят­ла. На­ват па­ўпраз­рыс­тыя плос­кас­ці пры­адкры­ва­юць не тое, што імкнуц­ца сха­ваць. Фі­зіч­ная рэ­аль­насць гэ­тых тво­раў на­сто­ль­кі са­ма­быт­ная, што хо­чац­ца за­фік­са­ваць і пан­есці фраг­мен­ты з са­бой — як пах да­лё­ка­га мо­ра, як шум экза­тыч­най ра­ка­він­кі, як до­тык са­лё­на­га вет­ру, як сып­кі пя­сок іншай пла­не­ты.

 

Я не вя­лі­кая спе­цы­яліс­тка ў мас­тац­тве су­сед­няй кра­іны і не ве­даю кры­тэ­ры­яў, па­вод­ле якіх мас­тач­ку за­лі­чы­лі да ха­рак­тэр­ных прад­стаў­ні­коў ла­тыш­скай шко­лы жы­ва­пі­су. Яна не зу­сім на­ле­жыць гэ­тай Зям­лі, пра­ві­лы якой так лёг­ка па­ру­шае, але не­йкім чы­нам міс­тыч­ны дух Лат­віі ад­чу­вае на­поў­ні­цу.

 

Аўтар: Алеся БЕЛЯВЕЦ
рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва