Жыц­цё і слё­зы. І няволя

№ 12 (417) 01.12.2017 - 31.12.2017 г

«Дэ­бют» Анас­та­сіі Мі­раш­ні­чэн­ка
Кож­ны да­ку­мен­та­ліст ма­рыць па­тра­піць у мес­ца, ку­ды яшчэ не сту­па­ла на­га яго ка­ле­гі. Бе­ла­рус­кая пе­ні­тэн­цы­ярная сіс­тэ­ма — да­лё­ка не такая за­кры­тая сфе­ра, як тое мож­на пад­умаць.

Рэ­пар­та­жы і арты­ку­лы аб мес­цах зня­во­лен­ня ў на­шай кра­іне пе­ры­ядыч­на з’яўля­юцца ў срод­ках ма­са­вай інфар­ма­цыі. Але на да­ку­мен­та­ль­ным экра­не гэ­тая тэ­ма ў най­ноў­шыя ча­сы не ўзды­ма­ла­ся. І вось шмат­га­до­вае та­бу ака­за­ла­ся па­ру­ша­нае.

 

У стуж­цы «Дэ­бют» Анас­та­сіі Мі­раш­ні­чэн­ка (вы­твор­ца «Пер­шая Кі­на­Ві­дэ­аКам­па­нія», прадзю­са­ры Вік­тар Лаб­ко­віч, Дар’я Лаб­ко­віч) па­ка­за­нае жыц­цё ў па­праў­чай ка­ло­ніі №4, якая мес­ціц­ца наў­прост ся­род жы­лых квар­та­лаў Го­ме­ля. Асаб­лі­васць ка­ло­ніі ў тым, што ў ёй утрым­лі­ва­юцца жан­чы­ны, пры­чым тыя, хто ўпер­шы­ню па­тра­піў за вы­со­кі плот з ка­лю­чым дро­там на­вер­се. Шмат хто з іх і ра­ней меў пра­бле­мы з за­ко­нам. Але для ўсіх на­се­ль­ніц ПК №4 гэ­та дэ­бют­нае з’яўлен­не ў мес­цах зня­во­лен­ня.

 

«Дэ­бю­там» на­зы­ва­ецца і стуж­ка Анас­та­сіі Мі­раш­ні­чэн­ка. У асно­ву сю­жэ­та па­кла­дзе­на пра­ца ўні­ка­ль­на­га пра­екта «Тэ­атр у тур­ме». У 2004 го­дзе Бе­ла­русь на­ве­даў швед­скі акцёр Ён Ёнсан, які ста­віў у тур­мах Шве­цыі і Аме­ры­кі спек­так­лі з удзе­лам па­жыц­цё­ва зня­во­ле­ных і асу­джа­ных на вя­лі­кія тэр­мі­ны. Пра­ект быў ухва­ле­ны Дэ­пар­та­мен­там вы­ка­нан­ня па­ка­ран­няў МУС Бе­ла­ру­сі і па­чаў жыць і ў бе­ла­рус­кіх па­праў­чых уста­но­вах. Да­рэ­чы, яго спра­ба­ва­лі рэ­алі­за­ваць ва Укра­іне і Рас­іі, але там усё скон­чы­ла­ся па­ста­ноў­кай уся­го то­ль­кі ад­на­го тво­ра. У ПК-4 спек­так­лі ста­вяць кож­ны год з но­вым акцёр­скім скла­дам. У якас­ці рэ­жы­сё­ра-па­ста­ноў­шчы­ка вы­сту­пае акцёр Го­ме­льс­ка­га аб­лас­но­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра Аляк­сей Быч­коў. Па­ка­зы звы­чай­на ла­дзяць у клу­бе ка­ло­ніі, але на гэ­ты раз актрыс ча­кае сюр­прыз — прэм’ера на вя­лі­кай сцэ­не га­рад­ско­га тэ­атра з удзе­лам кі­раў­ніц­тва МУС і, га­лоў­нае, род­ных і бліз­кіх...

 

Сю­жэт «Дэ­бю­ту» чап­ляе гле­да­ча сам па са­бе. Адзі­нац­цаць асу­джа­ных жан­чын на пра­ця­гу бо­льш чым па­ўго­да рэ­пе­ці­ру­юць на сцэ­не, па­сту­по­ва рас­кры­ва­ючы свае ха­рак­та­ры пе­рад ка­ме­рай. У кадр трап­ля­юць амаль што ўсе аспек­ты жыц­ця ка­ло­ніі. Швей­ная вы­твор­часць, ста­ло­вая з кух­няй, жы­лыя па­мяш­кан­ні. Спе­цы­фіч­ныя дэ­та­лі — г.зв. «су­шыл­кі» — ад­па­вед­ныя мес­цы для ві­ль­гот­най бя­ліз­ны, па­стра­енні па атра­дах, воб­шук па чар­зе не­ка­ль­кі раз­оў на дзень...

 

Гля­дач, які ча­кае ад «Дэ­бю­ту» не­йкіх сма­жа­ных фак­таў, ба­дай, бу­дзе рас­ча­ра­ва­ны. Пры ўсёй стро­гас­ці і за­мкнё­нас­ці па­праў­чай уста­но­вы, у ёй ня­ма ві­да­воч­най су­во­рас­ці. Ня­ма на­ват, зда­ва­ла­ся б, аб­авяз­ко­вых кра­таў на вок­нах інтэр­на­таў, дзе жы­вуць асу­джа­ныя. І тым не менш «Дэ­бют» — ад­на з рэ­дкіх сту­жак, дзе ве­ль­мі да­клад­на пе­рад­аец­ца па­чуц­цё ня­во­лі.

 

Са­ма Анас­та­сія Мі­раш­ні­чэн­ка да­ўно не дэ­бю­тан­тка. Ко­ліш­няя вы­пус­кні­ца двух­га­до­вых рэ­жы­сёр­скіх кур­саў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў мае ба­га­ты во­пыт у тэ­ле­ві­зій­най да­ку­мен­та­ліс­ты­цы. У 2013 го­дзе яна зня­ла на­шу­ме­лую не ў ад­ной кра­іне стуж­ку «Пе­ра­кры­жа­ван­не» аб лё­се го­ме­льс­ка­га мас­та­ка Ва­ле­рыя Ляш­ке­ві­ча, а лі­та­ра­ль­на ме­сяц та­му быў па­ка­за­ны ігра­вы аль­ма­нах «Мы»: на­ве­ла рэ­жы­сёр­кі «Па­пут­чык» шмат кім пры­зна­ецца ў ім за леп­шую.

 

Як і «Пе­ра­кры­жа­ван­не», «Дэ­бют» па­чы­наў­ся так­са­ма па ўлас­най іні­цы­яты­ве, з да­па­мо­гай сцэ­на­рыс­ткі Але­ны Анта­ні­шы­най, прадзю­са­ры пад­клю­чы­лі­ся кры­ху па­зней. Здым­кі пра­хо­дзі­лі кож­ную суб­оту, дзень рэ­пе­ты­цыі ў ту­рэм­ным тэ­атры, на пра­ця­гу во­се­ні 2015 — зі­мы-вяс­ны 2016 га­доў. У вы­ні­ку апе­ра­та­рам Аляк­сан­драм Ма­ро­зам бы­ло адзня­та не­ка­ль­кі дзя­сят­каў га­дзін ві­дэ­ама­тэ­ры­ялу. Спат­рэ­біў­ся амаль год пра­цы над ім і тры пра­цоў­ныя ман­таж­ныя вер­сіі, па­куль «Дэ­бют» у ся­рэ­дзі­не кас­трыч­ні­ка быў на­рэш­це прад­стаў­ле­ны мін­скай пуб­лі­цы. Да­лей, у ліс­та­па­дзе, бы­лі кон­курс­ныя па­ка­зы на IDFA — ба­дай, са­мым уплы­во­вым фес­ты­ва­лі да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но ў Амстэр­да­ме — і кан­тракт на сус­вет­ную дыс­тры­бу­цыю з ад­ной з ад­па­вед­ных кам­па­ній-лі­да­раў.

 

Фі­льм Анас­та­сіі Мі­раш­ні­чэн­ка вы­клі­каў вя­лі­кую ці­ка­ваць фес­ты­ва­ль­най пуб­лі­кі і пра­фе­сі­яна­лаў не то­ль­кі сва­ёй тэ­май і кра­інай па­хо­джан­ня. Бе­ла­рус­кія да­ку­мен­та­ліс­ты кож­ны год бы­ва­юць на амстэр­дам­скім фэс­це, але ў кон­кур­се IDFA на­шай стуж­кі не бы­ло да­во­лі да­ўно. «Дэ­бют» бя­рэ гле­да­ча не ге­агра­фіч­най экзо­ты­кай, а да­вер­лі­вай інта­на­цы­яй.

 

Су­час­ная да­ку­мен­та­ліс­ты­ка да­ўно пе­ра­рас­ла межы тэ­ле­ві­зій­на­га фар­ма­ту. Кар­ці­ны-на­зі­ран­ні, экс­пе­ры­мен­ты без за­кад­ра­ва­га тэк­сту і на­ват на­огул без сло­ваў, на­рэз­ка рэ­аль­нас­ці — звы­чай­ныя гос­ці фес­ты­ва­ль­ных пра­грам. Бе­ла­рус­кі «Дэ­бют» не са­ро­ме­ецца па­каз­ваць рэ­аль­насць та­кой, якой яна ёсць на­сам­рэч, але без за­ліш­няй дра­ма­ты­за­цыі. Яе і не трэ­ба: га­лоў­ная эмо­цыя ў стуж­цы — гнят­лі­вае ад­чу­ван­не ня­во­лі, мар­кот­нае ця­чэн­не ча­су, вы­ра­жа­нае га­да­мі пры­су­ду. Агу­ль­ны план мар­кот­ных, ад­но­ль­ка­вых ра­доў пус­тых ко­ек у інтэр­на­це-ка­зар­ме або вы­гляд ве­лі­зар­най ван­ны з буль­­бай, пад­рых­та­ва­най на вя­чэ­ру асу­джа­ным, самі па сабе надзвычай гаваркія, не па­тра­бу­юць ані­яка­га за­кад­ра­ва­га ка­мен­та­рыя.

 

Бо­ль­шая час­тка фі­ль­ма скла­да­ецца з на­зі­ран­ня за рэ­пе­ты­цы­ямі спек­так­ля. П’еса для тэ­атра за вы­со­кім пло­там пад­абра­на ад­мыс­ло­вая — яе падзеі раз­гор­тва­юцца ў псі­хі­ятрыч­най клі­ні­цы. У цэн­тры дра­мы — лёс не­спра­вяд­лі­ва па­крыў­джа­най жан­чы­ны. Фраг­мен­ты рэ­пе­ты­цыі на сцэ­не ўда­ла спа­лу­ча­юцца з раз­мо­ва­мі актрыс, якія ча­ка­юць свай­го вы­ха­ду ў гля­дзе­ль­най за­ле. Так па­сту­по­ва рас­кры­ва­юцца ха­рак­та­ры ге­ра­інь. Кож­ная з іх пра­жы­вае на экра­не аса­біс­тую дра­му. Рэ­жы­сёр­ка то­ль­кі не­ка­ль­кі раз­оў ка­рыс­та­ецца пры­ёмам сін­хрон­на­га інтэрв’ю. Лепш за сло­вы га­во­раць тва­ры жан­чын, час­цей за ўсё най­гра­на вя­сё­лыя. Сап­раў­дныя боль і ад­чай пра­яўля­юцца ў мо­ман­ты раз­мо­вы з род­ны­мі па тэ­ле­фо­не, у не­ве­ра­год­на эма­цый­най сцэ­не спат­кан­ня з сям’ёй і дзе­ць­мі.

 

Час­тка эпі­зо­даў сты­лі­за­ва­на пад здым­кі з ка­мер ві­дэ­ана­зі­ран­ня. Рэ­жы­сёрка ка­рыс­та­ла­ся ка­ме­ра­мі GoPro, але то­ль­кі та­му, што ары­гі­на­ль­ныя за­пі­сы ма­юць над­та ніз­кую якасць для дэ­ман­стра­цыі на вя­лі­кім экра­не. Але ад­чу­ван­не ня­во­лі да­юць не гэ­тыя кад­ры, а трап­на за­ўва­жа­ныя ры­сы мясц­ова­га існа­ван­ня — но­гі і аб­утак асу­джа­ных жан­чын, па­шых­та­ва­ных па атра­дах у ка­ло­ны, чэр­гі на аб­авяз­ко­вы пе­ры­ядыч­ны воб­шук, бяс­кон­цыя пе­ра­хо­ды з кор­пу­са ў кор­пус пад пі­ль­ным на­гля­дам кан­тра­лё­раў. На­рэш­це, са­ма прэм’ера ў бу­дын­ку сап­раў­дна­га тэ­атра і надзея на тва­рах актрыс-дэ­бю­тан­так — маг­чы­ма, па­сля гэ­та­га ў іх жыц­ці не­шта зме­ніц­ца.

 

Аўтар­ка свя­до­ма не рас­па­вя­дае пад­ра­бяз­нас­ці спраў сва­іх ге­ра­інь. Аб тэр­мі­нах і кры­мі­на­ль­ных арты­ку­лах удзе­ль­ніц ту­рэм­на­га тэ­атра мы да­вед­ва­емся то­ль­кі пад са­мы ка­нец, у ка­рот­кіх, трап­ных кад­рах ад­мыс­ло­вых кар­так над кой­ка­мі асу­джа­ных. По­ўна­мет­раж­ны (80 хві­лін) «Дэ­бют» дэ­ман­струе дэ­та­лі фун­кцы­яна­ван­ня бе­ла­рус­кай пе­ні­тэн­цы­ярнай сіс­тэ­мы ўскос­на. Але дра­ма­тур­гія стуж­кі па­бу­да­ва­на так, што га­лоў­ным у ёй ста­но­віц­ца лёс асу­джа­най бе­ла­рус­кай жан­чы­ны І апош­няе ве­ль­мі аца­ні­лі ўдзель­­ні­кі па­куль адзі­на­га пуб­ліч­на­га па­ка­зу кар­ці­ны ў Мін­ску.

 

У Бе­ла­ру­сі ёсць і яшчэ ад­на па­праў­чая ка­ло­нія для жан­чын, праў­да, ужо для рэ­цы­ды­віс­так. Ве­ра­год­на, там рэ­жым утры­ман­ня больш стро­гі. А ка­ло­нія ў Го­ме­лі знеш­не на­гад­вае вя­лі­кую фаб­ры­ку — пра­цоў­ныя інтэр­на­ты з па­ко­ямі на па­ру дзя­сят­каў ча­ла­век, швей­нае прад­пры­емства, дзі­ця­чы са­док-яслі... Так, ка­лі жан­чы­на-асу­джа­ная ча­кае дзі­ця, то па­сля на­ра­джэн­ня яно так­са­ма за­ста­ецца за вы­со­кім пло­там. Як гэ­та ад­бы­ло­ся з 23-га­до­вай актры­сай спек­так­ля Алі­най і яе сы­нам. Зня­во­ле­ныя ма­ці ма­юць пра­ва двой­чы на дзень на­вед­ваць сва­іх дзя­цей. Ме­на­ві­та кад­ры на­вед­ван­ня Алі­най свай­го хлоп­чы­ка ад­ны з са­мых кра­на­ль­ных у «Дэ­бю­це». У пер­ша­па­чат­ко­вых ман­таж­ных вер­сі­ях гэ­тых кад­раў бы­ло бо­льш. Але Мі­раш­ні­чэн­ка свя­до­ма па­кі­ну­ла то­ль­кі два эпі­зо­ды, каб пад­крэс­ліць роз­ні­цу ва ўзрос­це ма­ло­га, які за па­ўго­да пры­кмет­на вы­рас за ка­лю­чым дро­там.

 

Дру­гі эпі­зод — фі­на­ль­ная сцэ­на вы­ха­ду Алі­ны з ка­ло­ніі. Вы­ха­ва­це­ль­ка пе­рад­ае пад­рос­ла­га сы­на на ру­кі ма­ці, і тая ста­віць яго на зям­лю. Па­куль ішлі рэ­пе­ты­цыі спек­так­ля, ма­лы на­ву­чыў­ся ха­дзіць. На­пу­жаў­шы­ся не­зна­ёмых лю­дзей на ву­лі­цы, хлоп­чык рап­там скі­ра­ваў­ся да дзвя­рэй свай­го пер­ша­га до­ма — ПК №4...

 

Анас­та­сіі Мі­раш­ні­чэн­ка да­вя­ло­ся дзя­сят­кі га­дзін раз­маў­ляць са сва­імі ге­ра­іня­мі, каб вы­клі­каць іх да­вер да аб’екты­ва. У вы­ні­ку — шчы­рыя слё­зы з аб­одвух ба­коў. Пра­ўда, слё­зы са­мой аўтар­кі за­ста­лі­ся за кад­рам.

 

P.S. Пра­ктыч­на ніх­то з бы­лых асу­джа­ных актрыс у го­ме­льс­кай ПК № 4 за кра­ты бо­льш не трап­ляе.

Аўтар: Антон СІДАРЭНКА
Рэдактар аддзела кіно