За­да­ча — не стра­ціць твар

№ 12 (417) 01.12.2017 - 31.12.2017 г

Ані­ма­цыя як су­ця­ша­ль­нае люс­тэр­ка бе­ла­рус­ка­га кі­но
Па­ра­дак­са­ль­на, але пер­спек­тыў­ны тэ­ма­тыч­ны план у пэў­най ме­ры тар­мо­зіць раз­віц­цё айчын­най ані­ма­цыі. Да прык­ла­ду, тэ­мы не­ка­то­рых ло­таў: «Вы­ха­ваў­чыя гіс­то­рыі для дзя­цей», «На­ву­ча­ль­ныя пра­екты для да­шко­ль­ні­каў» і інш.

У вы­пад­ку з бе­ла­рус­кай ані­ма­цы­яй жор­сткі тэ­ма­тыч­ны фі­льтр і за­да­ча акуп­нас­ці прад­укцыі пры­во­дзяць да абмежавання па змес­це, у пры­ват­нас­ці — да­мі­нуе на­ву­ча­ль­ная тэ­ма­ты­ка.

 

У вы­ні­ку ані­ма­цый­ная сту­дыя На­цы­яна­ль­най кі­нас­ту­дыі «Бе­ла­ру­сь­фі­льм», якая за­ста­ецца ба­за­вай струк­ту­рай на­шай ані­ма­цыі, вы­му­ша­на раз­ві­ваць ад­ука­цый­ны век­тар. Ця­пер на сту­дыі зды­ма­юцца пе­ра­важ­на фі­ль­мы на­ву­ча­ль­най і па­зна­ва­ль­най скі­ра­ва­нас­ці: «Цу­ды ў дзень на­ра­джэн­ня» і «Акі­яны» Іга­ра Воў­ча­ка, «Бе­ла­рус­кая азбу­ка» і «Вя­сё­лыя лі­та­ры» Ула­дзі­мі­ра Пят­ке­ві­ча, «Азбу­ка не­бяс­пекі» Тац­ця­ны Куб­ліц­кай. Імё­ны гэ­тых аўта­раў доб­ра вя­до­мыя ў еўра­пей­скай ані­ма­цый­най пра­сто­ры, гэ­та на­шы кла­сі­кі. Але яны за­гна­ныя ў вуз­кія рам­кі пры­клад­ной ані­ма­цыі. Ня­даў­на скон­ча­ны здым­кі се­ры­яла «Пра дзяў­чын­ку Жэ­ню» рэ­жы­сё­рак Тац­ця­ны Жыт­коў­скай і На­тал­лі Кас­цю­чэн­ка, які скла­да­ецца з шас­ці час­так. Мас­тац­кі кі­раў­нік ані­ма­цый­най сту­дыі Аляк­сандр Лен­кін так­са­ма ары­енту­ецца на пра­екты для са­мых ма­ле­нь­кіх гле­да­­чоў: скон­чыў­шы ва­сь­мі­се­рый­ны фільм «Рыб­ка па іме­ні Не­ль­га», ён па­чаў пра­цу над се­ры­яй пра пры­го­ды Тош­кі — бе­ла­рус­кай бу­ль­бы. Ма­ла­дых аўта­раў так­са­ма ары­енту­юць на дзі­ця­чую аўды­то­рыю, та­кія фі­ль­мы «Не­звы­чай­ны дзі­ця­чы са­док» і «Ча­раў­ніц­тва ў дзі­ця­чым сад­ку» Ма­ры­ны Лук’яна­вай і Рус­ла­на Сін­ке­ві­ча.

 

У вы­ні­ку амаль знік­ла так зва­нае фес­ты­ва­ль­нае, арт-хаў­снае кі­но. Ка­лі ў 2015 го­дзе гэ­тую ні­шу за­няў фі­льм «Рон­да-кап­ры­чы­оза» Іга­ра Воў­ча­ка, а ў 2016 стуж­ка «Марк Ша­гал. Па­ча­так» Але­ны Пят­ке­віч, дык у 2017 го­дзе скла­да­на зга­даць стуж­кі та­ко­га кі­рун­ку. Вы­лу­ча­ецца толь­­кі фі­льм «Ня­неч­кі­ны каз­кі» Але­ны Пят­ке­віч, што атры­маў сур’ёзныя ўзна­га­ро­ды: сла­ву­тыя та­ямні­чыя гіс­то­рыі бра­тоў Грым рас­ка­за­ныя доб­рым го­ла­сам Аляк­сан­дра Тка­чон­ка, ма­ляў­ні­чы­мі фар­ба­мі, ма­гіч­ным сю­жэ­там, які па­сту­по­ва раз­мот­ва­ецца, як бяс­кон­цая ніт­ка ў ча­роў­ным клуб­ку.

 

Пер­спек­тыў­ным уяў­ля­ецца і пер­шы бе­ла­рус­кі по­ўна­мет­раж­ны ані­ма­цый­ны мю­зікл «Зор­кі сё­ма­га не­ба» рэ­жы­сёр­кі Але­ны Ту­ра­вай па кні­зе Ге­на­дзя Да­­выдзь­кі. За­раз над ім ідзе актыў­ная пра­ца. «Зор­кі сё­ма­га не­ба» — за­йма­ль­нае і ды­на­міч­нае ві­до­віш­ча, што за­хап­ляе імклі­вым тэм­пам і скла­да­ны­мі воб­раз­ны­мі пе­ра­ўтва­рэн­ня­мі. Му­ль­тып­лі­ка­цый­ных пер­сана­­жаў агуч­ва­юць па­пу­ляр­ныя спе­­ва­кі Тэа, Свят­ла­на Бень, Дзя­ніс Ду­дзін­скі, Дзя­дзя Ва­ня.

 

На жаль, сту­дыя не мо­жа ары­ента­вац­ца на сіс­тэм­ны вы­пуск по­ўна­мет­раж­ных ані­ма­цый­ных фі­ль­маў, бо з на­яўным сас­та­рэ­лым аб­ста­ля­ван­нем і ве­лі­зар­най за­ня­тас­цю спе­цы­яліс­таў по­ўна­мет­раж­ная стуж­ка бу­дзе зды­мац­ца бо­льш за тры га­ды. Усе раз­уме­юць, што по­ўны метр блі­жэй не аўтар­ска­му, а ка­мер­цый­на­му кі­но, якое прад’яўляе ве­ль­мі вы­со­кія тэх­ніч­ныя па­тра­ба­ван­ні. Ска­заць шчы­ра, на­ша ані­ма­цыя яшчэ не га­то­выя для по­ўна­га мет­ра. Звы­чай­на пер­шым бе­ла­рус­кім по­ўна­мет­раж­ным му­льт­фі­ль­мам на­зы­ва­юць «Не­сцер­ку» Іга­ра Воў­ча­ка. Але гэ­ту стуж­ку збі­ра­лі з ва­сь­мі асоб­ных се­рый, зня­тых на пра­ця­гу шас­ці га­доў. Да­рэ­чы, по­ўна­мет­раж­ная вер­сія бы­ла до­сыць за­пат­ра­ба­ва­ная і пры­нес­ла бо­льш пры­быт­ку, чым асоб­ныя се­рыі.

 

Ня­гле­дзя­чы на скла­да­нас­ці роз­на­га кштал­ту, бе­ла­рус­кая ані­ма­цыя яшчэ не стра­ці­ла ўлас­ны твар. Не то­ль­кі та­му, што яна доб­рая і па­зі­тыў­ная. Важ­на тое, што яна пе­ра­важ­на ру­кат­вор­ная. На­шы аўта­ры пра­цу­юць у кла­січ­ных тэх­ні­ках ма­ля­ва­на­га фі­ль­ма ці тра­ды­цый­най пе­ра­клад­кі. Ці шмат ця­пер у све­це ані­ма­та­раў, якія звяр­та­юцца да ўні­ка­ль­ных тэх­нік «вы­ра­зан­кі», пяс­ку, плас­ты­лі­ну? Між тым у нас ёсць та­кія май­стры: Мі­ха­іл Ту­ме­ля, Ула­дзі­мір Пят­ке­віч, Рус­лан Сін­ке­віч і іншыя. Ад­нак сён­ня ва ўсім све­це бо­льш за­пат­ра­ба­ва­ная 3D-ані­ма­цыя, якую з пры­чы­ны тэх­ніч­най не­пад­рых­та­ва­нас­ці на­ша га­лоў­ная сту­дыя ра­біць не ў ста­не. Па­пу­ляр­ная флэш-ані­ма­цыя так­са­ма вы­гля­дае бо­льш пры­мі­тыў­на ў па­ра­ўнан­ні з ру­кат­вор­ны­мі тэх­на­ло­гі­ямі.

 

Да­ўно вя­до­ма — раз­гля­даць ані­ма­цыю то­ль­кі як ка­мер­цый­ны прад­укт не­ль­га. Гэ­ты від мас­тац­тва мае сур’ёзны ду­хоў­ны па­тэн­цы­ял, па­трэб­ны і дзе­цям, і да­рос­лым.

 

У трох­том­най энцык­ла­пе­дыі «Ані­ма­цыя: сус­вет­ная гіс­то­рыя» (2015) вы­біт­на­га гіс­то­ры­ка ані­ма­цый­на­га мас­тац­тва Джа­на­ль­бер­та Бен­да­цы ёсць і бе­ла­рус­кая ста­рон­ка. Ад­нак ця­пер на­ша ані­ма­цыя пе­ра­жы­вае не леп­шыя ча­сы, між тым ёй трэ­ба па­ста­янна ўдзе­ль­ні­чаць у вя­лі­кіх між­на­род­ных пра­ектах, пры­сут­ні­чаць на буй­ных кі­на­фэс­тах, да­каз­ваць сваё існа­ван­не і раз­віц­цё.

 

На апош­нім XXIV Мін­скім між­на­род­ным кі­на­фес­ты­ва­лі «Ліс­та­пад» дып­ло­ма­мі бы­лі адзна­ча­ны фі­ль­мы «Ня­неч­кі­ны каз­кі» Але­ны Пят­ке­віч і «Тош­ка і яго сяб­ры. Гіс­то­рыя пер­шая: «Тош­ка і ге­ра­ічны ўчы­нак”» Аляк­сан­дра Лен­кі­на. Га­лоў­ны прыз «Ліс­та­па­да» да­стаў­ся кар­ці­не «І ме­сяц спы­ніў­ся» рэ­жы­сёр­кі Юліі Ру­дзіц­кай, якая ў жор­сткай ма­нах­ром­най сты­ліс­ты­цы рэ­алі­за­ва­ла пры­павесць пра стра­ча­ны ме­сяц, пра ба­ра­ць­бу свят­ла і цем­ры, ка­лі ча­ла­век — у да­дзе­ным вы­пад­ку архе­ты­піч­ны воб­раз бе­ла­ру­са — за­ста­ецца па­сіў­най «ба­лот­най» істо­тай. Гэ­та і ёсць арт-ані­ма­цыя, што не за­баў­ляе або па­ву­чае, а мыс­ліць ві­зу­аль­ны­мі мас­тац­кі­мі воб­ра­за­мі. Ра­ду­юць так­са­ма фес­ты­ва­ль­ныя «ад­га­лос­кі» па­пя­рэд­ня­га го­да: ані­ма­цый­ны фі­льм «Пес­ня Жаў­ру­ка» Тац­ця­ны Куб­ліц­кай быў адзна­ча­ны пры­зам «За па­этыч­насць» Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю ані­ма­цый­на­га кі­но для дзя­цей і юнац­тва «За­ла­тая ма­не­та Кан­стан­ці­на» (Ніш, Сер­бія, 2017), стуж­ка «Марк Ша­гал. Па­ча­так» Але­ны Пят­ке­віч атры­ма­ла дып­лом Між­на­род­на­га кі­на­фо­ру­му «За­ла­ты Ві­цязь» (Се­вас­то­паль, 2017) і прыз «За леп­шае мас­тац­кае ра­шэн­не» Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю ані­ма­цый­на­га кі­но «Ані­ма­ёўка» (Ма­гі­лёў, 2017).

 

Але спра­ва не то­ль­кі ў пры­зах. Па­куль што сур’ёзных кан­ку­рэн­таў у дзяр­жаў­най сту­дыі ня­ма, хоць імклі­вае раз­віц­цё камп’ютар­ных тэх­на­ло­гій і па­шы­рэн­не ко­ла спе­цы­яліс­таў з ве­дан­нем камп’ютар­най гра­фі­кі пры­вя­ло да з’яўлен­ня кан­ку­рэн­таз­до­ль­ных пры­ват­ных сту­дый. З 2010 го­да ў Мін­ску пра­цуе ані­ма­цый­ная сту­дыя пры Свя­та-Елі­са­ве­цін­скім жа­но­чым ма­нас­ты­ры. Сту­дыя «Digital light studio» ў тэх­ні­цы 3D ства­ры­ла дзі­ця­чы му­льт­се­ры­ял «Со­неч­ныя за­йчы­кі» (рэ­жы­сёр Андрэй Ле­дзя­нёў). Па­пу­ляр­насць у гле­да­чоў зда­быў се­ры­ял «Да­ма­ві­чок Плюх» («Пер­шая Кі­на­Ві­дэ­аКам­па­нія», рэ­жы­сёр Сяр­гей Та­лы­баў). Ані­ма­цый­ная сту­дыя «CubinCup» вы­пус­кае за­пат­ра­ба­ва­ны ма­­лень­кі­мі гле­да­ча­мі се­ры­ял «Ро­бі­кі» пра жыц­цё ро­ба­таў (рэ­жы­сё­ры Ана­толь Ба­ро­дзіч, Рус­лан Сі­ва­чоў).

 

Ад­на з пры­чын, ча­му му­льт­­філь­мы ста­лі так за­пат­ра­ба­ва­ныя, — ска­чок у тэх­на­ло­гі­ях. Ця­пер у кож­на­га да­рос­ла­га і амаль у кож­на­га дзі­ця­ці ёсць у ру­ках пры­ла­да, якая да­зва­ляе не­абме­жа­ва­на спа­жы­ваць муль­ты­ме­дый­ны кан­тэнт. По­пыт сты­му­люе і ко­ль­касць, і раз­на­стай­насць, і крэ­атыў­насць, і на­віз­ну. Бе­ла­рус­кая ані­ма­цыя за­раз не ў по­ўнай сту­пе­ні ад­люс­троў­вае гэ­тую тэн­дэн­цыю, ма­ючы пры­тым вя­лі­кую мас­тац­кую тра­ды­цыю, кры­тыч­нае стаў­лен­не да сва­ёй пра­цы і жа­дан­не ву­чыц­ца на сус­вет­ным во­пы­це. Не ха­пае спе­цы­яліс­таў з су­час­ным, све­жым ба­чан­нем. Усе адзна­ча­юць, што сфе­ра ані­ма­цыі ў на­шай кра­іне ад­чу­вае не­да­хоп ідэй.

 

Рас­ійскія ані­ма­та­ры, у тым лі­ку ства­ра­ль­нік вя­до­ма­га мульт­­се­ры­яла «Смя­ша­ры­кі» Ілля Па­поў, лі­чаць, што індус­трыя ані­ма­цыі па­він­на быць пры­роў­не­ная да сфе­ры IT і му­сіць ка­рыс­тац­ца та­кі­мі ж іль­го­та­мі і фі­нан­са­мі. У арга­ні­за­цый­ным і эка­на­міч­ным пла­не роз­ні­цы па­між ані­ма­цый­най сту­ды­яй і буй­ной тэх­на­ла­гіч­най кам­па­ні­яй-вы­твор­цай пра­грам­на­га за­бес­пя­чэн­ня фак­тыч­на ня­ма. Са­праў­­ды, у пра­цы над су­час­ны­мі му­льт­фі­ль­ма­мі ў роў­най сту­пе­ні за­ня­тыя і ані­ма­та­ры, і тэх­ніч­ныя спе­цы­яліс­ты. Рас­ій­ская ані­ма­цыя ў апош­нія га­ды пра­цуе ме­на­ві­та па та­кой схе­ме, яна актыў­на раз­ві­ва­ецца, мульт­­фі­ль­мы рас­ійскай вы­твор­час­ці вы­клі­ка­юць ці­ка­васць за­меж­ных парт­нё­раў. Маг­чы­ма, і нам вар­та пад­умаць пра век­тар інфар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій. Ня­ма сум­нен­няў, ані­ма­цыя і вы­твор­часць кан­тэн­ту для дзя­цей у Бе­ла­ру­сі па­він­ны стаць стра­тэ­гіч­на важ­ным на­прам­кам.

Антаніна КАРПІЛАВА