2017: Год но­ва­га кі­но

№ 12 (417) 01.12.2017 - 31.12.2017 г

Вынікі года
У сыходзячым годзе маленькіх крокаў у кірунку аднаўлення нашага кінамастацтва было шмат. Завяршылася шматгадовая рэканструкцыя будынка Нацыянальнай кінастудыі «БЕ­ЛА­РУ­СЬ­ФІ­ЛЬМ». Кінатэатры ахвотней сталі ўключаць у свой рэпертуар стужкі беларускіх кінематаграфістаў.

 

ПРА­ВО­ДЗІ­ЛІ­СЯ АД­МЫС­ЛО­ВЫЯ МАЙ­СТАР-КЛА­СЫ, ПРЭМ’ЕРЫ, ФЕС­ТЫ­ВА­ЛІ. ГЛЯ­ДАЧ, НЯ­ХАЙ У АСНОЎ­НЫМ У СТА­ЛІ­ЦЫ, ПА­КРЫ­ХУ ТАК­СА­МА ВЫ­КАЗ­ВАЕ ЗА­ЦІ­КАЎ­ЛЕ­НАСЦЬ ДА БЕ­ЛА­РУС­КА­ГА КІ­НО НА ВЯ­ЛІ­КІМ ЭКРА­НЕ. АЛЕ СТАН НЯ­ЎПЭЎ­НЕ­НАС­ЦІ НІ­КУ­ДЫ НЕ ПАДЗЕЎ­СЯ. НА­ША КІ­НО, ЯК І КІ­НА­МАС­ТАЦ­ТВА ШМАТ ЯКІХ ІНШЫХ ДЗЯР­ЖАЎ, ЗНА­ХО­ДЗІЦ­ЦА Ў НЕ­ТРЫ­ВА­ЛЫМ, ПЕ­РА­ХОД­НЫМ СТА­НЕ АД БУЙ­НЫХ ІНДУС­ТРЫ­ЯЛЬ­НЫХ ФОР­МАЎ ДА КІ­НО СЕТ­КА­ВЫХ ЧА­СОЎ, НЕ­ПАС­РЭД­НА­ГА ВЫ­ХА­ДУ ДА ПЕР­СА­НА­ЛЬ­НЫХ ЭКРА­НАЎ КОЖ­НА­ГА З ГЛЕ­ДА­ЧОЎ.

 

На пра­кты­цы гэ­та вы­ра­жа­ецца ў з’яў­лен­ні но­вай ге­не­ра­цыі бе­ла­рус­кіх кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў, стуж­кі якіх не прэ­тэн­ду­юць на вы­хад на вя­лі­кі экран. Зня­тыя на мік­ра­бю­джэт­ным уз­роў­ні фі­ль­мы зна­хо­дзяц­ца па-за меж­амі тра­ды­цый­най індус­трыі. Іх эстэ­ты­ка шмат у чым ад­па­вя­дае ама­тар­ска­му ўзроў­ню арга­ні­за­цыі зды­мак, а фі­ла­со­фія па­куль цал­кам ня­выз­на­ча­ная. Тым не менш но­вае бе­ла­рус­кае кі­но па­сту­по­ва па­чы­нае пра­яўляць свае ры­сы. Раз­ві­ва­ецца яно па­ра­ле­ль­на звык­лым індус­тры­яль­ным фор­мам. Скан­цэн­тра­ва­нае ў асноў­ным у ста­лі­цы, бе­ла­рус­кае кі­на­жыц­цё ў 2017 го­дзе па­тро­ху па­збаў­ля­ецца ад шмат­га­до­вай спяч­кі.

 

 

ФІ­ЛЬ­МЫ

 

На жаль, стуж­кі, якая аб’ядна­ла б усіх гле­да­чоў, доў­га­ча­ка­на­га «на­цы­яна­ль­на­га блак­бас­та­ра» ў 2017 го­дзе на­ша кі­но пра­па­на­ваць не здо­ле­ла. Га­лоў­ная прэм’ера На­цы­яна­ль­най кі­нас­ту­дыі, рэ­тра-дэ­тэк­тыў «Сля­ды на ва­дзе» не па­ра­да­ваў глы­бо­кі­мі мас­тац­кі­мі ўра­жан­ня­мі.

 

Сап­раў­дная сен­са­цыя ад­бы­ла­ся на МКФ «Ліс­та­пад», дзе ад­ра­зу ў дзвюх пра­гра­мах бы­ла па­ка­за­на кар­ці­на не­вя­до­май да­сюль аўтар­кі Юліі Ша­тун «За­ўтра». Сціп­лая па маш­та­бах, але ве­ль­мі глы­бо­кая па вы­сно­вах, по­ўна­мет­раж­ная стуж­ка за­ка­на­мер­на пе­ра­маг­ла ў на­цы­яна­ль­ным кон­кур­се Мін­ска­га між­на­род­на­га.

 

Ка­рот­ка­мет­раж­нае кі­но па­ра­да­ва­ла яскра­вы­мі дэ­бю­та­мі ма­ла­дых вы­пус­кні­коў БДАМ Нэ­лы Ва­сі­леў­скай і Андрэя Каш­пер­ска­га «Сяб­ры па пе­ра­піс­цы» і «Тут быў Са­ша». На­пры­кан­цы го­да на экра­ны вы­йшаў аль­ма­нах, ство­ра­ны вы­сіл­ка­мі ма­ла­дых аўта­раў, «Мы».

 

Мі­кі­та Лаў­рэц­кі прад­ста­віў сё­ле­та свой пер­шы вэб-се­ры­ял «Сі­не­ма­гія» — да­лей­шае раз­віц­цё сты­лю мі­ні­ма­ліс­тыч­на­га рэ­аліз­му гэ­та­га ма­ла­до­га рэ­жы­сё­ра.

 

 

ДА­КУ­МЕН­ТА­ЛІС­ТЫ­КА

 

Тра­ды­цый­на бо­льш да­ска­на­лы­мі і па­спя­хо­вы­мі бы­лі бе­ла­рус­кія да­ку­мен­та­ліс­ты. Мож­на адзна­чыць, бе­ла­рус­кае неігравое кіно па-ра­ней­ша­му за­ся­ро­джа­на на парт­рэ­тах су­час­ні­каў. Па­сля шмат­га­до­ва­га пе­ра­пын­ку Бе­ла­русь вяр­ну­ла­ся ў кон­кур­сную пра­гра­му Між­на­род­на­га да­ку­мен­та­ль­на­га фес­ты­ва­лю (IDFA) у Амстэр­да­ме. По­ўна­мет­раж­ны кі­на­пар­трэт жан­чын-асу­джа­ных Анас­та­сіі Мі­раш­ні­чэн­ка «Дэ­бют» атры­маў ве­ль­мі доб­рыя вод­гу­кі і ўва­гу сус­вет­най аўды­то­рыі.

 

Лі­дар айчын­най да­ку­мен­та­ліс­ты­кі Вік­тар Аслюк зняў ка­рот­кую, але пра­ніз­лі­вую кар­ці­ну «Янка Ку­па­ла», пры­вя­за­ную да юбі­лею на­род­на­га па­эта. Фак­тыч­на гэ­та мас­тац­кі парт­рэт, імгнен­ны зды­мак су­час­най бе­ла­рус­кай на­цыі.

 

Сту­дыю «Ле­та­піс» на МКФ «Ліс­та­пад» прад­стаў­ляў но­вы фі­льм Во­ль­гі Да­шук «Сяргей Плыткевіч. Ча­ла­век з фо­та­апа­ра­там» — ма­ляў­ні­чая ван­дроў­ка ў свет бе­ла­рус­кай пры­ро­ды і лю­дзей, якія ёй апя­ку­юцца. А так­са­ма кар­ці­на «Агмень» Юрыя Ці­ма­фе­ева — та­ле­на­ві­ты апо­вед аб сы­хо­дзе су­час­най бе­ла­рус­кай вёс­кі і яе на­се­ль­ні­каў.

 

На­пры­кан­цы го­да стуж­кі-парт­рэ­ты бе­ла­ру­саў-су­час­ні­каў «Цар га­ры» Андрэя Ку­ці­лы, «Пе­ра­зі­ма­ваць» Ка­ця­ры­ны Ма­ха­вай і «Бел79» Во­ль­гі Пру­сак пры­ня­лі ўдзел у прэс­тыж­ным фо­ру­ме «АРТдок­фест» у Мас­кве.

 

 

МЕ­РАП­РЫ­ЕМСТВЫ

 

2017 адзна­чыў­ся вя­лі­кай ко­ль­кас­цю ад­ука­цый­ных ме­рап­ры­емстваў, кі­нап­раг­ля­даў. У меж­ах ХXIV МКФ «Ліс­та­пад» ладзіліся ме­рап­ры­емствы г.зв. «ад­ука­цый­най плат­фор­мы». Яна скла­да­ла­ся з лек­цый на роз­ныя тэ­мы кі­на­выт­вор­час­ці і піт­чын­гу пра­ектаў ма­ла­дых бе­ла­рус­кіх кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў.

 

Пад­обная час­тка бы­ла і ў фес­ты­ва­лю «Па­ўноч­нае ззян­не», які ад­быў­ся ў кра­са­ві­ку. У снеж­ні пра­йшло асоб­нае ме­рап­ры­емства «Па­ўноч­нае ззян­не DocHub» у вы­гля­дзе піт­чын­гу пра­ектаў і трэ­нін­гу ма­ла­дых бе­ла­рус­кіх да­ку­мен­та­ліс­таў.

 

У лі­пе­ні ў Па­стаў­скім ра­ёне ў арт-вёс­цы Кап­та­ру­ны адбылася ІІ лет­няя кі­наш­ко­ла, якой па­пя­рэд­ні­чаў ад­ука­цый­ны се­мі­нар з удзе­лам кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў Бе­ла­ру­сі, Рас­іі і Укра­іны. Па­сля ўдзель­­ні­ка­мі кі­наш­ко­лы бы­лі зня­тыя стуж­кі ў меж­ах пра­екта «Хра­на­топь» рэ­жы­сё­ра Андрэя Ку­дзі­нен­кі. На па­чат­ку снеж­ня яны бы­лі прад­эман­стра­ва­ныя ў Мін­ску.

 

Аўтар: Антон СІДАРЭНКА
Рэдактар аддзела кіно