Персанальныя намінацыі

№ 12 (417) 01.12.2017 - 31.12.2017 г

Вынікі года
Ме­на­ві­та ў пер­са­на­ль­ныя на­мі­на­цыі афор­мі­лі­ся мае раз­ва­жан­ні аб тым, што ця­гам го­да ад­бы­ва­ла­ся ў Бе­ла­ру­сі.

Пер­шая, са­мая гла­ба­ль­ная — «Ста­бі­ль­насць го­да». Шчы­ра ка­жу­чы, пад яе трап­ля­юць 85 % тэ­атраў і ме­рап­ры­емстваў, як дзяр­жаў­ных, так і не­за­леж­ных, пра­цу­ючы без экс­цэ­саў, пра­ва­лаў і ху­лі­ган­стваў. Ста­бі­ль­на не­да­ся­га­ль­ны ўзро­вень дэ­ман­стру­юць фес­ты­валь «ТЭ­АРТ» і айчын­ныя тэ­атры ля­лек (та­кі вы­со­кі, што аж сум­на ста­но­віц­ца). Ста­бі­ль­на не­за­да­во­ле­ная і зня­сі­ле­ная тэ­атра­ль­ная кры­ты­ка, якая чар­го­вы год за­пар вы­кон­вае вы­ключ­на прад­стаў­ні­чую фун­кцыю без маг­чы­мас­цяў рэ­аль­на ўплы­ваць на пра­цэс.

 

Адзін дзяр­жаў­ны тэ­атр атрым­лі­вае га­лоў­ны прыз у на­мі­на­цыі «Па­ва­га го­да» — Рэ­спуб­лі­кан­скі тэ­атр бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі, які сё­ле­та свят­куе 25-год­дзе. Дзя­ку­ючы на­ма­ган­ням ка­ман­ды тэ­атр атры­маў брэн­да­вае аб­ліч­ча: фір­мо­вы ко­лер, адзі­ны стыль афіш і іншай мед­ыяп­ра­дук­цыі, зруч­ны і шмат­фун­кцый­ны сайт. Арга­ні­зу­юцца сус­трэ­чы гле­да­чоў з артыс­та­мі, тэ­ма­тыч­ныя тыд­ні — так РТБД ста­но­віц­ца блі­жэй да свай­го па­тэн­цы­яль­на­га спа­жыў­ца. Упер­шы­ню тэ­атр удзе­ль­ні­чаў у між­на­род­ным фес­ты­ва­лі ў Аві­нь­ёне (пра­гра­ма «оф»), што да­вя­ло­ся па­ба­чыць на ўлас­ныя во­чы. Не­ль­га не адзна­чыць і рэ­пер­ту­арную па­лі­ты­ку і шэ­раг знач­ных прэм’ер. Ва­кол тэ­атра збі­ра­ецца ко­ла інтэ­лек­ту­аль­най пуб­лі­кі.

 

Пе­ра­мож­цаў у на­мі­на­цыі «Тэн­дэн­цыі го­да» ў мя­не не­ка­ль­кі. Па-пер­шае, гэ­та бе­ла­рус­кія дзі­ця­чыя не­за­леж­ныя ка­мер­ныя тэ­атры (так зва­ныя «бэ­бі-тэ­атры»). Ко­ль­касць пад­обных ка­лек­ты­ваў па кра­іне да­сяг­ну­ла двац­ца­ці, і на да­дзе­ны мо­мант я лі­чу гэ­ты кі­ру­нак са­мым пер­спек­тыў­ным.

 

Дру­гі пе­ра­мож­ца — ву­ліч­ны тэ­атр. Упер­шы­ню ву­ліч­ны артыст Аляк­сей Сту­кін, які пра­цуе ў жан­ры жы­вой ста­туі, атры­маў пра­фе­сій­ны сер­ты­фі­кат твор­ча­га ра­бот­ні­ка. Не­ль­га не ра­да­вац­ца за ці­ка­васць роз­ных га­ра­доў Бе­ла­ру­сі да ву­ліч­на­га ру­ху. У лі­пе­ні пер­шы ву­ліч­ны фес­ты­валь ад­быў­ся ў Баб­руй­ску. Раз­ам з мін­скім, ві­цеб­скім і гро­дзен­скім ён ства­рае інфрас­трук­ту­ру для раз­віц­ця кі­рун­ку ў кра­іне.

 

«Па­тэн­цы­ял го­да» — га­рад­скі аўды­япра­ме­над-спек­такль «Brest stories guide» брэс­цка­га не­за­леж­на­га тэ­атра «Кры­лы ха­ло­па». Ка­лек­тыў зра­біў пра­ект на мя­жы мас­тац­тва і IT, што, на маю дум­ку, мож­на на­зваць пра­ры­вам для айчын­на­га тэ­атра.

 

«Скан­дал го­да» — гіс­то­рыя ня­доў­га­га сцэ­ніч­на­га жыц­ця спек­так­ля «Вой­цэк» у На­цы­яна­ль­ным тэ­атры імя Янкі Ку­па­лы.

 

«Інтры­га го­да» — доў­га­ча­ка­ны кон­курс рэ­жы­сёр­скіх экс­плі­ка­цый, аб­веш­ча­ны Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь у кас­трыч­ні­ку і на­кі­ра­ва­ны на пад­трым­ку най­бо­льш ці­ка­вых ідэй у сцэ­ніч­ным мас­тац­тве. Па­куль што яго­ныя вы­ні­кі не­вя­до­мыя. Інтры­га мац­нее дзень пры дні.

Ула­дзі­мір Га­лак