Спя­вач­ка све­ту і ад­цен­ні фран­цуз­скай

№ 12 (417) 01.12.2017 - 31.12.2017 г

Со­ль­ны кан­цэрт Надзеі Ку­чар у Мін­ску
Час ад ча­су ў ста­лі­цы прэ­зен­ту­юцца му­зыч­ныя пра­екты, што не­ль­га аб­мі­нуць або пра­пус­ціць.

Ні з якой пры­чы­ны. Ка­лі жы­вы і ў ста­не ру­хац­ца, — на­пе­рад! Ме­на­ві­та та­кой падзе­яй успры­маў­ся гра­мад­скас­цю со­ль­ны кан­цэрт Надзеі Ку­чар, што ад­быў­ся ў ся­рэ­дзі­не ліс­та­па­да ў вя­лі­кай за­ле Бел­дзяр­жфі­лар­мо­ніі. Не­вы­пад­ко­ва на ім мож­на бы­ло па­ба­чыць ды­ры­жо­раў, кі­раў­ні­коў ха­роў, ва­ка­ліс­таў (ста­лых і ма­ла­дых), кры­ты­каў — усіх, хто мае пра­фе­сій­ныя ста­сун­кі з му­зы­кай.

 

Для тых, хто па­куль ма­ла ве­дае імя спя­вач­кі, па­тлу­ма­чу. Надзея — яшчэ ма­ла­дая артыс­тка. Ёй 34 га­ды. На­ра­дзі­ла­ся ў Мін­ску. Як му­зы­каз­наў­ца скон­чы­ла Мін­скі му­зыч­ны ка­ледж. Тры га­ды спя­ва­ла ў хо­ры Опер­на­га. Або не за­ўва­жы­лі, або го­лас та­ды быў іншы, чым ця­пер. На­ву­ча­ла­ся ў Пе­цяр­бур­гскай кан­сер­ва­то­рыі. Яе пед­агог Та­ма­ра На­ві­чэн­ка вы­ха­ва­ла ра­ней Ве­ра­ні­ку Джы­ое­ву і Ган­ну Ня­трэб­ка. Надзея зда­бы­ла пер­шыя мес­цы на прэс­тыж­ных ва­ка­ль­ных кон­кур­сах (у тым лі­ку ў Ма­гі­лё­ве, Алма-Аце, Ка­зах­ста­не, Пе­цяр­бур­гу і Чэ­бак­са­рах). Два га­ды та­му, у чэр­ве­ні 2015-га, яна вы­йгра­ла Між­на­род­ны кон­курс опер­ных спе­ва­коў у Кар­дзі­фе. З уся­го све­ту саб­ра­лі 350 кан­ды­да­таў, з іх вы­лу­чы­лі 20 най­бо­льш пер­спек­тыў­ных. Ці­ка­ва: з’яўля­ючы­ся з 2007 го­да са­ліс­ткай Пер­м­скай опе­ры, Надзея, тым не менш, прад­стаў­ля­ла пад­час спа­бор­ніц­тва Бе­ла­русь. Пе­ра­мо­га ад­кры­ла спя­вач­цы дзве­ры ў вы­шэй­шую опер­ную лі­гу, да­лу­чы­ла да лі­ку артыс­таў, якіх жа­да­юць па­чуць у леп­шых тэ­атрах све­ту.

 

Але бо­льш кан­крэт­на пра мін­скі со­ль­нік. Чым ён здзі­віў? Най­перш ары­гі­на­ль­ным рэ­пер­ту­арам, дзе да­мі­на­ва­лі фран­цуз­скія кам­па­зі­та­ры. Уво­гу­ле яны гу­чаць у фі­лар­ма­ніч­ных пра­ектах ня­час­та. За­ўва­жу, кан­цэрт не быў агром­ніс­ты па ча­се. То­ль­кі дзве га­дзі­ны, ка­лі ва­ка­ль­ныя ну­ма­ры чар­га­ва­лі­ся з аркес­тра­вы­мі, — і ні­якіх вам «бі­соў»!

 

Але ве­ча­ры­на скла­да­ла­ся з ра­ры­тэт­ных, рэ­дка вы­кон­ва­емых арый і фраг­мен­таў. Шарль Гу­но — арыі Джу­ль­еты і Мар­га­ры­ты. Сцэ­на і ле­ген­да Лак­мэ з ад­на­ймен­най опе­ры Леа Дэ­лі­ба. Арыя Та­іс з ад­на­ймен­най опе­ры Жу­ля Мас­нэ. Арыя Са­ла­меі з яго­най жа «Іра­ды­яды». Ні­вод­най з гэ­тых парт­ытур не­ль­га ця­пер па­чуць і па­ба­чыць у Мін­ску ў по­ўным ва­ры­янце. Зга­да­ла, што апош­нім раз­ам я слу­ха­ла «Лак­мэ» цал­кам, як ка­жуць, «за са­вец­кім ча­сам». Па тэ­ле­ба­чан­ні, у цык­ле пе­рад­ач «Пад­арож­жа па ста­рон­ках опер».

 

Ві­зу­аль­нае ўра­жан­не ад зор­най са­ліс­ткі — вы­со­кая, тон­кая, строй­ная (гэ­та істот­на, бо ча­сам го­лас успры­ма­еш, то­ль­кі за­мру­жыў­шы во­чы). Не мя­ня­ла сцэ­ніч­ныя строі, не дэ­ман­стра­ва­ла аздаб­лен­ні. Ура­жан­ні слы­ха­выя, дзе­ля якіх і збі­ра­ецца пуб­лі­ка. За­ўва­жу, го­лас Ку­чар — не «сце­на­біт­ны». Хоць, маг­чы­ма, пад­час вы­ка­нан­ня ў фі­лар­мо­ніі спя­вак свя­до­ма ўсё-та­кі кры­ху зні­жае яго ма­гут­насць. Але ў фі­на­лах арый, фраг­мен­тах эма­цый­на­га ўзды­му ва­ка­ліс­т­ка лёг­ка пе­ра­кры­ва­ла аркестр.

 

Ура­жан­не, што сап­ра­на Надзеі ве­ль­мі «куль­тур­нае», вы­шту­ка­ва­нае. Вір­ту­ознасць і сту­пень ва­ло­дан­ня ва­ка­ль­ным май­стэр­ствам — за меж­амі ўяў­лен­ня. Гук за­ўжды раз­на­стай­ны і на­сы­ча­ны пры­га­жос­цю. Згуш­ча­ны ці не­прык­мет­на рас­тае ў пра­сто­ры. Пра­зрыс­ты або тра­пят­кі. Зі­хат­лі­вы ці «ма­та­вы». Той, які сла­віць шчас­це ка­хан­ня, або трым­ціць пе­рад не­вя­до­май, не­акрэс­ле­най бу­ду­чы­няй.

 

Асаб­лі­ва яркі­мі пад­алі­ся фраг­мент з «Лак­мэ», дзе так пра­чу­ла і тон­ка быў пе­рад­а­дзе­ны спя­вач­кай і аркес­трам ары­енталь­­ны ха­рак­тар му­зы­кі, і фі­на­ль­ны ну­мар, куп­ле­ты Алім­піі з «Ка­зак Гоф­ма­на» (ка­лісь­­ці гэ­ты спек­такль ішоў на на­шай сцэ­не, а ге­ра­іню вы­кон­ва­ла Люд­мі­ла Ко­лас).

 

Пя­вун­ня Алім­пія — ля­ль­ка, якая мае аб­ліч­ча жан­чы­ны. Ча­сам «за­вод» у ля­ль­кі сы­хо­дзіць, і яна без­да­па­мож­на хі­ліц­ца до­лу. Усе ка­ме­дый­ныя мо­ман­ты бы­лі аб­ыгра­ныя спя­вач­кай вір­ту­озна і вы­клі­ка­лі радасны смех за­лы. А яе ня­зму­ша­ныя ва­ка­ль­ныя фі­яры­ту­ры — ава­цыі.

 

Пад­обныя пра­гра­мы вы­клі­ка­юць па­ва­гу і за­хап­лен­не ва­ка­ліс­та­мі, што не хо­дзяць пра­тап­та­ны­мі сцеж­ка­мі. Ня­чу­тыя ці да­ўно чу­тыя му­зыч­ныя фраг­мен­ты па­шы­ра­юць кру­гаг­ляд, ад­кры­ва­юць но­выя да­ля­чы­ні. І на­гад­ва­юць, які ве­лі­зар­ны і не­абдым­ны сус­вет кла­січ­най опе­ры. Атрым­лі­ва­ецца, з гэ­та­га сус­ве­ту мы за­сво­ілі не­вя­ліч­кую тэ­ры­то­рыю. Бо пад­час па­ста­но­вак у род­ным го­ра­дзе на­звы ні­бы­та хо­дзяць па ко­ле. Гэ­та 10-15 опер­ных хі­тоў.

 

Не­ль­га не зга­даць яшчэ двух ге­ро­яў ве­ча­ры­ны. Гэ­та сім­фа­ніч­ны аркестр Бе­ла­рус­ка­га ра­дыё (ды­ры­жор Андрэй Га­ла­наў). А між аркес­тра­вых ну­ма­роў адзна­чу той бляск і імпэт, з які­мі бы­лі ўва­соб­ле­ны Антракт з «Кар­мэн» Бі­зэ і «Вак­ха­на­лія» з «Сам­со­на і Да­лі­лы» Мас­нэ. У ну­ма­рах экс­прэ­сіў­ных, на­поў­не­ных не­ве­ра­год­най энер­ге­ты­кай Га­ла­на­ву, зда­ецца, ня­ма роў­ных. Год­ным са­ліс­там па­ўста­ваў і скры­пач Па­вел Ба­цян з яго­ным мяк­кім, плас­тыч­ным гу­кам і раз­ня­во­ле­най вір­ту­ознас­цю (асаб­лі­ва ў двух са­чы­нен­нях Сен-Сан­са).

 

Што ад­чу­ва­еш, пра што ду­ма­еш, ка­лі па­сля імпрэ­зы вы­хо­дзіш з ярка асвет­ле­най за­лы ў во­се­ньс­кую цем­ру? Імкнеш­ся як ма­га да­ўжэй за­ха­ваць у са­бе, не рас­пляс­каць ад­чу­ван­не гу­ка­во­га і мас­тац­ка­га цу­ду, да яко­га не­зна­рок, не­спа­дзя­ва­на да­кра­нуў­ся. Ра­ду­ешся: на­ша зям­ля па-ра­ней­ша­му ба­га­тая на ўні­ка­ль­ныя спеў­ныя та­лен­ты. Га­на­рыш­ся: пе­ра­мо­га ў Кар­дзі­фе ўзнес­ла Надзею Ку­чар на опер­ны Алімп. Вя­до­ма, шка­да, што яна не са­ліс­тка на­ша­га тэ­атра. У Мінск яе ця­пер час ад ча­су за­пра­ша­юць — ле­тась спя­ва­ла Мар­фу ў «Цар­скай ня­вес­це», сё­ле­та на Опер­ным фо­ру­ме — Ца­ры­цу но­чы ў «Ча­ра­дзей­най флей­це».

 

А каб Надзея Ку­чар пра­ца­ва­ла ў нас, ці атры­ма­ла б яна дзве «За­ла­тыя мас­кі»? Ці спя­ва­ла б парт­ыі ў опе­рах Бе­лі­ні, Га­ле­ві, Мас­нэ, Афен­ба­ха, Да­ні­цэ­ці і Глін­кі, якія не ідуць у Мін­ску? Пы­тан­ні ры­та­рыч­ныя. Як ба­чым, іншыя ка­лек­ты­вы змаг­лі пра­па­на­ваць на­шай су­айчын­ні­цы бо­льш ба­га­ты і раз­на­стай­ны рэ­пер­ту­ар і бо­ль­шую пра­сто­ру для са­ма­вы­яўлен­ня. Та­му бу­дзем га­на­рыц­ца вір­ту­ознай спя­вач­кай, са­чыць за яе тры­умфа­мі і но­вы­мі парт­ыя­мі. І, вя­до­ма, ча­каць но­вых вы­ступ­лен­няў на ра­дзі­ме.

Таццяна МІХАЙЛАВА