Юбілеі, прэм'еры, фестывалі

№ 12 (417) 01.12.2017 - 31.12.2017 г

Вынікі года
Ад­ыхо­дзя­чы год вы­даў­ся як ні­ко­лі ба­га­тым на ха­рэ­агра­фіч­ныя падзеі. Най­перш гэ­та дзі­вос­ны збег юбі­ле­яў, важ­ней­шы з якіх — 70-год­дзе сла­ву­та­га ха­рэ­огра­фа Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева.

Акра­мя ўра­чыс­тас­цей, пра якія пі­са­ла «Мас­тац­тва», адзна­чу кан­цэрт «На­стаў­нік і вуч­ні», зла­джа­ны ка­фед­рай опер­най пад­рых­тоў­кі і ха­рэ­агра­фіі Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі. Ве­чар прад­ста­віў не то­ль­кі цэ­лае сук­вец­це твор­чых інды­ві­ду­аль­нас­цей (ад пер­ша­га вы­пус­ку 1999—2000 га­доў да ця­пе­раш­ніх сту­дэн­таў): упер­шы­ню так пе­ра­ка­наў­ча бы­лі прад­эман­стра­ва­ныя зда­быт­кі пед­ага­гіч­най дзей­нас­ці май­стра.

 

Ся­род юбі­ля­раў зга­даю і Вік­та­ра Сар­кі­сь­яна — не­пе­раў­зы­дзе­на­га Кра­са («Спар­так»), Д’ябла («Ства­рэн­не све­ту»), ка­ра­ля Фі­лі­па («Ціль Улен­шпі­гель»), у го­нар яко­га ад­бы­лі­ся імпрэ­зы ў Тэ­атры опе­ры і ба­ле­та і Бе­ла­рус­кім ха­рэ­агра­фіч­ным ка­ле­джы.

 

На жаль, амаль не­заў­ва­жа­ным за­стаў­ся ад­мет­ны твор­чы ве­чар, пры­мер­ка­ва­ны да 50-год­дзя На­тал­лі Фур­ман, вы­ха­ван­кі Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева, лаў­рэ­аткі На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі, да­свед­ча­най вы­клад­чы­цы і ха­рэ­ограф­кі. Кан­цэрт буй­ным пла­нам прад­эман­стра­ваў са­ма­быт­насць і шы­ро­кі жан­ра­ва-сты­лё­вы ды­япа­зон мас­тац­ка­га мыс­лен­ня Фур­ман.

 

Мы па­ба­чы­лі і вы­тан­ча­на-не­ара­ман­тыч­ны ба­лет «Раз­ві­тан­не з ра­дзі­май. 1830 год», пры­све­ча­ны зна­ка­мі­та­му Мі­ха­лу Кле­афа­су Агін­ска­му, і экс­прэ­сіў­ныя, су­час­ныя па воб­раз­на-плас­тыч­ных фар­бах мі­ні­яцю­ры, і дзяр­жэк­за­мен па кам­па­зі­цыі і па­ста­ноў­цы тан­ца, які прэ­зен­та­ваў плён­ныя вы­ні­кі пед­ага­гіч­най пра­цы На­тал­лі.

 

Не ма­гу не зга­даць 30-год­дзе Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю су­час­най ха­рэ­агра­фіі ў Ві­цеб­ску, най­ста­рэй­ша­га з пад­обных фо­ру­маў на ўсёй по­стса­вец­кай пра­сто­ры. На­цы­яна­ль­ны кон­курс, што пра­во­дзіў­ся ў яго меж­ах, стаў­ся ад­ным з са­мых моц­ных і прад­стаў­ні­чых за ўсю гіс­то­рыю IFMC.

 

Ся­род ба­лет­ных прэм’ер адзна­чу най­перш уз­наў­лен­не ў Вя­лі­кім тэ­атры елі­зар’еўска­га «Спар­та­ка», які ні­ко­ль­кі не сас­та­рэў, але за­ззяў но­вы­мі фар­ба­мі на фо­не ня­выз­на­ча­най рэ­пер­ту­арнай па­лі­ты­кі і сум­неў­ных па мас­тац­кіх якас­цях апош­ніх па­ста­но­вак тру­пы. Не аб­мі­ну і прэм’еру ба­ле­та «Віш­нё­вы сад» у Бе­ла­рус­кім му­зыч­ным тэ­атры. Гэ­та дып­лом­ная ра­бо­та ма­ла­до­га ха­рэ­огра­фа Сяр­гея Мі­ке­ля, ад­на­го з та­ле­на­ві­тых вы­ха­ван­цаў Ва­лян­ці­на Елі­зар’ева. Ме­на­ві­та та­кіх спек­так­ляў ве­ль­мі не ха­пае ба­лет­най тру­пе Му­зыч­на­га: не чар­го­вых пе­ра­но­саў і «рэ­дак­цый», а ары­гі­на­ль­ных аўтар­скіх па­ста­но­вак, на­ро­джа­ных у плён­ным су­пра­цоў­ніц­тве ха­рэ­огра­фа з артыс­та­мі.

 

У га­лі­не су­час­на­га тан­ца на­га­даю пра бліс­ку­чую пе­ра­мо­гу Воль­­гі Ла­боў­кі­най у кон­кур­се ма­ла­дых ха­рэ­огра­фаў у меж­ах Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю Context. Diana Vishneva (Мас­ква). Ся­род но­вых ра­бот вы­лу­ча­ецца спек­такль «Ці свяш­чэн­ная вяс­на...» Во­ль­гі Сквар­цо­вай — аса­біс­тае пры­свя­чэн­не ахвя­рам ге­на­цы­ду і тра­ге­дый­ных гіс­та­рыч­ных ка­так­ліз­маў, што вы­па­лі на ХХ ста­год­дзе. Вар­ты ўва­гі і пра­ект Сяр­гея Па­ярко­ва «Structures», які прэ­зен­туе но­вы для айчын­на­га contemporary dance спо­саб ка­му­ні­ка­цыі па­між артыс­та­мі і пуб­лі­кай: пад­час ка­лек­тыў­най імпра­ві­за­цыі гле­да­чы да­лу­ча­юцца да тан­цоў­шчы­каў і на­роў­ні з імі ўдзе­ль­ні­ча­юць у ства­рэн­ні пер­фор­ман­са.

 

Вя­лі­кую ці­ка­васць вы­клі­ка­ла пер­фар­ма­тыў­ная экс­кур­сія па ву­лі­цы Кас­трыч­ніц­кай «Гле­дзя­чы з яко­га бо­ку па­гля­дзець», што ад­бы­ла­ся ў меж­ах фес­ты­ва­лю Vulica Brasil (аўтар­ка ідэі і ку­ра­тар­ка Ва­ле­рыя Хры­пач). Зга­да­ны між­дыс­цып­лі­нар­ны пра­ект — пер­шы ў гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га су­час­на­га тан­ца дос­вед уз­ае­ма­дзе­яння contemporary dance і urban art.