Найперш у камерных жанрах

№ 12 (417) 01.12.2017 - 31.12.2017 г

Вынікі года
Яшчэ адзін год за­вяр­шае свой кру­газ­ва­рот і за­ста­ецца ў мі­ну­лым. Пад­во­дзяц­ца вы­ні­кі, акрэс­лі­ва­юцца пер­спек­ты­вы, а ў аса­біс­тай кні­зе па­мя­ці кож­на­га на асоб­ных па­ліч­ках рас­кла­да­юцца ўспа­мі­ны. Аса­біс­та для мя­не сё­ле­та асаб­лі­вую каш­тоў­насць на­бы­лі му­зыч­ныя падзеі, якія ад­бы­ва­лі­ся ў ка­мер­ным жан­ры.

У іх лі­ку ха­ра­вы ве­чар «Ад­цен­ні ха­рас­тва» Яўге­на Па­плаў­ска­га з удзе­лам поль­скіх кам­па­зі­та­раў з По­зна­ні і Кра­ка­ва — Агнеш­кі Здро­ек-Су­ха­до­льс­кай, Лі­дзіі Зя­лін­скай, Вой­це­ха Від­ла­ка, Мар­цэ­ля Хы­жын­ска­га. Бо­ль­шая час­тка тво­раў пра­гу­ча­ла на Бе­ла­ру­сі ўпер­шы­ню. У вы­ка­нан­ні ка­лек­ты­ваў Мін­ска­га му­зыч­на­га ка­ле­джа імя Глін­кі (ды­ры­жор Аляк­сей Сніт­ко) і Ха­ра­вой ка­пэ­лы імя Шыр­мы (ды­ры­жор Дзміт­рый Хля­віч) вы­яві­лі­ся но­выя маг­чы­мас­ці хо­ру як цэ­лас­на­га арга­ніз­ма, бы­лі ві­да­воч­ныя раз­ва­жан­ні над фі­ла­соф­скай тэ­май ду­хоў­най пры­га­жос­ці і вы­со­ка­га пры­зна­чэн­ня Мас­та­ка, які, па сло­вах Яўге­на Па­плаў­ска­га, «улас­най твор­час­цю вя­дзе за са­бой». Му­зыч­ны ве­чар ад­быў­ся ў меж­ах III Між­на­род­на­га ма­ла­дзёж­на­га ад­ука­цый­на­га пра­екта «Да вяр­шынь твор­час­ці», што ла­дзіў­ся ў ся­рэ­дзі­не ліс­та­па­да ў Мін­скім му­зыч­ным ка­ле­джы. Пад­час ме­рап­ры­емства ад­бы­лі­ся сус­трэ­чы, кан­цэрт элек­тра­акус­тыч­най му­зы­кі з са­чы­нен­няў поль­скіх і бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў.

 

У за­ле Ака­дэ­міі му­зы­кі ў са­ка­ві­ку пра­йшла ве­ча­ры­на па­мя­ці вы­дат­на­га спе­ва­ка і пед­аго­га Ва­ле­рыя Ку­чын­ска­га, у якой пры­ня­лі ўдзел яго сяб­ры і ка­ле­гі — Ва­ле­рый Уко­лаў, Іна Зуб­рыч, На­тал­ля Гай­да, Ры­гор Са­ро­ка, Эду­ард За­рыц­кі. Цёп­лыя шчы­рыя ўспа­мі­ны і му­зыч­ная час­тка пра­гра­мы пе­ра­мя­жоў­ва­лі­ся з ві­дэ­аза­пі­са­мі на­тхнё­ных спе­ваў Ку­чын­ска­га. І та­кім чы­нам уз­ні­каў глы­бо­кі ды­ялог па­ка­лен­няў і тра­ды­цый.

 

У юбі­лей­ных імпрэ­зах айчын­ных кам­па­зі­та­раў вы­лу­чу фі­лар­ма­ніч­ны аўтар­скі ве­чар Сяр­гея Бе­ль­цю­ко­ва, на якім бы­ла вы­ка­на­на ха­рэ­агра­фіч­ная фан­та­зія «На Ка­ля­ды» для вя­лі­ка­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра, твор, што мае свя­точ­ны ха­рак­тар; мед­ыта­тыў­най-фі­ла­соф­скі опус «Ша­алінь» для ўдар­ных, арфы і струн­ных, на­пі­са­ны кам­па­зі­та­рам пад ура­жан­нем ад па­ездкі па Кі­таю і на­вед­ван­ня ста­ра­жыт­на­га ма­нас­ты­ра. Эма­цый­на-вір­ту­озным акцэн­там ве­ча­ра зра­бі­ла­ся прэ­м’е­ра Фар­тэ­пі­янна­га кан­цэр­та (са­ліс­тка Во­ль­га Па­по­ва), а па­глыб­лен­не ў без­дань Сус­ве­ту ў «Кас­міч­най сім­фо­ніі» ад­бы­ло­ся ў лі­та­ра­ль­ным сэн­се, бо па­ра­ле­ль­на з парт­ыту­рай раз­гор­тва­лі­ся пра­екцыі зор­на­га не­ба. Адзна­чу ўдум­лі­вае і якас­нае гу­чан­не Дзяр­жаў­на­га сім­фа­ніч­на­га аркес­тра пад кі­раў­ніц­твам Юрыя Ка­ра­ва­ева.

 

У Між­на­род­ны дзень му­зы­кі ад­быў­ся кан­цэрт «Ра­дас­ны свет дзя­цін­ства» Вік­та­ра Вой­ці­ка, яшчэ ад­на­го сё­лет­ня­га юбі­ля­ра. У за­ле сап­раў­ды ад­чу­ва­лі­ся асаб­лі­вая энер­ге­ты­ка і твор­чыя імпу­ль­сы, што зы­хо­дзі­лі ад юных вы­ка­наў­цаў. З якім за­да­ва­ль­нен­нем і ра­з­у­мен­нем яны інтэр­прэ­та­ва­лі воб­раз­ныя, шчы­рыя і эма­цый­ныя са­чы­нен­ні кам­па­зі­та­ра!

 

Ка­лі звяр­нуц­ца да буй­ной фор­мы, не ма­гу не адзна­чыць сне­­жань­с­кую маш­таб­ную па­ста­ноў­ку ха­ра­вой сім­фо­ніі-дзей­ства «Пе­ра­зво­ны» Ва­ле­рыя Гаў­ры­лі­на. Сту­дэн­цкі хор Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі му­зы­кі пад кі­раў­ніц­твам Інэ­сы Ба­дзя­ка ў твор­чым тан­дэ­ме з рэ­жы­сёр­кай Іры­най Га­ра­нец і ха­рэ­огра­фам Сяр­ге­ем Мі­ке­лем уз­мац­ні­лі за­кла­дзе­ны ў парт­ыту­ры тэ­атра­ль­на-сцэ­ніч­ны склад­нік. Ідэя ха­ра­во­га тэ­атра, акту­аль­ная для су­час­на­га мас­тац­тва, вы­яўля­ла­ся так­са­ма праз пер­фор­манс і та­нец, а тэм­бры бе­ла­рус­кай дуд­кі і ака­ры­ны ў інстру­мен­та­ль­ных інтэр­ме­ды­ях, на­пі­са­ных Гаў­ры­лі­ным для га­боя со­ла, вы­клі­ка­лі глы­бо­кія аса­цы­ятыў­на-сім­ва­ліч­ныя гу­ка­выя воб­ра­зы.

 

І вя­до­ма, жа­лоб­най но­тай гу­чыць у па­мя­ці згад­ка пра сла­ву­та­га опер­на­га спе­ва­ка Дзміт­рыя Хва­рас­тоў­ска­га, які на­пры­кан­цы го­да па­йшоў з жыц­ця. Як не ўспом­ніць інтэр­прэ­та­цыю ім ва­ка­ль­на­га цык­ла Гео­ргія Сві­ры­да­ва «От­ча­лив­шая Русь», тра­гіч­на-пра­нік­нё­ную і сап­раў­ды ге­ні­яль­ную?