Шэсць га­ра­доў на шля­ху

№ 12 (417) 01.12.2017 - 31.12.2017 г

Се­рыя па­мят­ных ма­нет да 500-год­дзя бе­ла­рус­ка­га кні­гад­ру­ка­ван­ня
Сёлета Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь завяршае выпуск памятных манет «Шлях Скарыны», прысвечаных часу з'яўлення скарынінскай Бібліі.

Ве­не­цыя

 

Ве­не­цы­янская ма­не­та се­рыі пра­сяк­ну­та ма­ты­вам «кніж­на­га» льва — сім­ва­ла го­ра­да і ўсёй Ве­не­цы­янскай рэ­спуб­лі­кі.

 

На авер­се прад­стаў­ле­на гра­вю­ра з Кні­гі пра­ро­ка Да­ні­іла ска­ры­наў­скай Біб­ліі — «Да­ні­іл з іль­ва­мі», якая ў кніж­ным ары­гі­на­ле мае тлу­ма­ча­ль­ны над­піс: «Да­ни­илу се­дя­ще­му со львы при­не­се Авва­кум об­ед». У цэн­тры гра­вю­ры ў ата­чэн­ні львоў га­лоў­ны пер­са­наж біб­лій­на­га апо­ве­ду — пра­рок Да­ні­іл — тры­мае рас­кры­тую кні­гу на ка­ле­нях. Над ім увер­се — цар з пры­двор­ны­мі. Увер­се спра­ва — анёл бо­жы; ён за ва­ла­сы ня­се пра­ро­ка Ава­ку­ма; у ру­ках Ава­ку­ма ко­шык з ежай. У ле­вым вер­хнім вуглу, на га­ку ў ства­ле дрэ­ва, ві­сіць шчыт са зна­кам Ска­ры­ны — «со­н­цам ма­ла­дзі­ко­вым». Існуе да­стат­ко­ва аб­грун­та­ва­нае мер­ка­ван­не, што кам­па­зі­цыя гэ­тай гра­вю­ры на­ра­дзі­ла­ся пад ура­жан­нямі, атрыманымі асвет­ні­кам ад Ве­не­цыі, і што эскіз для рэ­зчы­ка вы­ка­на­ны не­пас­рэд­на Фран­цыс­кам Ска­ры­нам. Дэ­ка­ра­тыў­ныя эле­мен­ты і рэ­кві­зі­ты ма­нет­на­га пла­цеж­на­га срод­ку авер­са змеш­ча­ны згод­на з агуль­най вы­яўлен­чай схе­май гэ­тай се­рыі.

 

На рэ­вер­се ў цэн­тры ўні­зе, аба­пі­ра­ючы­ся тры­ма ла­па­мі на над­піс «ВЕ­НЕ­ЦЫЯ», а чац­вёр­тай пры­трым­лі­ва­ючы рас­кры­тую кні­гу, прад­стаў­ле­ны кры­ла­ты леў еван­ге­ліс­та Мар­ка — сім­вал го­ра­да. Па ба­ках — ха­рак­тэр­ныя зна­кі з кніг Ска­ры­ны. У цэн­тра­ль­най час­тцы — фраг­мент аўтэн­тыч­на­га ска­ры­наў­ска­га дэ­ко­ру, над якім над­пі­сы: «ШЛЯХ СКА­РЫ­НЫ» і «Venecie». За пад­вой­най арач­най лі­ні­яй дэ­ка­ра­тыў­на­га эле­мен­та ад­кры­ва­ецца не­звы­чай­на пры­го­жая пан­ара­ма го­ра­да з ві­дам на Ве­не­цы­янскую ла­гу­ну.

 

Леў на ма­не­це не з’яўля­ецца плас­тыч­най ко­пі­яй ад­ной са шмат­лі­кіх мас­тац­кіх вер­сій ве­не­цы­янска­га льва. Гэ­та — ары­гі­на­ль­ная «ва­ры­яцыя на тэ­му», прад­стаў­ле­ная ды­зай­не­рам ма­нет­най се­рыі. Від на го­рад — фраг­мент ары­гі­на­ль­най гра­вю­ры XVI ст. з Хро­ні­кі Шэ­дэ­ля і Хар­тма­на.

 

Ня­гле­дзя­чы на ад­сут­насць якіх-не­будзь да­ку­мен­та­ль­ных свед­чан­няў пра зна­хо­джан­не Ска­ры­ны ў Ве­не­цыі, ніх­то з да­след­чы­каў не мае і це­ню сум­нен­ня ў тым, што ён быў там і атры­маў ад гэ­тай ста­лі­цы еўра­пей­ска­га кні­гад­ру­ка­ван­ня надзвы­чай моц­ныя ўра­жан­ні. Ве­не­цы­янскі леў, зна­ёмы Ска­ры­ну яшчэ з Пад­уі (яго ску­льп­тур­ная вы­ява ўпры­гож­ва­ла партал Пад­уан­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та), вы­зна­чыў ма­ла­до­му док­та­ру мед­ыцы­ны твор­чы шлях на пер­спек­ты­ву пер­ша­га дзе­ся­ці­год­дзя па­сля аб­аро­ны док­тар­скай сту­пе­ні — вы­да­вец­кай і асвет­ніц­кай дзей­нас­ці. Мас­тац­кае аздаб­лен­не кніг, вы­пуш­ча­ных спа­да­ром Фран­цыс­кам у Пра­зе ў 1517—1519 га­дах, у знач­най сту­пе­ні мае ры­сы ве­не­цы­янскай кніж­най эстэ­ты­кі. Гэ­тыя ры­сы яўна пра­соч­ва­юцца ў цу­доў­ных лі­та­рах-іні­цы­ялах. Не­пас­рэд­ныя ўра­жан­ні Ска­ры­ны ад сус­трэ­чы з гэ­тым го­ра­дам знай­шлі ад­люс­тра­ван­не і ў яго ілюс­тра­цы­ях: на гра­вю­рах «Храм ца­ра Са­ла­мо­на» і «Дом ца­ра Са­ла­мо­на» з Трэ­цяй кні­гі Цар­стваў вы­раз­на ўгад­ва­ецца архі­тэк­ту­ра ве­не­цы­янскіх па­ла­цаў. Ма­тыў сім­ва­ла Ве­не­цыі — леў св. Мар­ка з кні­гай — пры­сут­ні­чае ў ты­ту­ль­най гра­вю­ры да зга­да­най вы­шэй Кні­гі пра­ро­ка Да­ні­іла. Апроч та­го, на­род­ная «Чэш­ская Біб­лія», над­ру­ка­ва­ная ў Ве­не­цыі ў 1506 го­дзе, бы­ла ад­ной з асноў­ных кры­ніц, вы­ка­рыс­та­ных Ска­ры­нам для свай­го пе­ра­кла­ду ста­ра­за­па­вет­ных кніг на мо­ву, зра­зу­ме­лую жы­ха­рам Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га.

 

 

Пра­га

 

Пры рас­пра­цоў­цы эскі­за авер­са пра­жскай ма­не­ты аўта­ры апы­ну­лі­ся пе­рад вы­ба­рам, якую вы­яву змяс­ціць на ім: прад­стаў­ні­чы ты­ту­ль­ны аркуш да ўсіх кніг Біб­ліі аль­бо гра­вю­ру з парт­рэ­там Ска­ры­ны. Пе­ра­ва­га за­ста­ла­ся за дру­гім ва­ры­янтам як з пун­кту гле­джан­ня вы­раз­нас­ці і за­па­мі­на­ль­нас­ці, так і ўліч­ва­ючы ро­лю вы­даў­ца ў гэ­тым вы­дан­ні. Факт змяш­чэн­ня раз­гор­ну­та­га парт­рэ­та свец­кай асо­бы ў свяш­чэн­най кні­зе — адзі­ны вы­па­дак ва ўсёй гіс­то­рыі кні­гад­ру­ка­ван­ня.

 

Авер­сны ві­да­рыс прад­стаў­ляе не по­ўную гра­вю­ру, а тры чвэр­ці яе вы­яўлен­ча­га поля. У цэн­тры ўмоў­на­га ка­бі­не­та ву­чо­на­га — по­стаць Ска­ры­ны, які ся­дзіць на ніз­кім та­бу­рэ­це пе­рад пю­піт­рам з рас­кры­тым сшыт­кам ці кні­гай. З пю­піт­ра спус­ка­ецца арна­мен­та­ва­ная тка­ні­на, на яе фо­не — «со­нца ма­ла­дзі­ко­вае». Ска­ры­на апра­ну­ты ў пра­стор­ную док­тар­скую ман­тыю, на га­ла­ве — бе­рэт. У пра­вай ру­цэ — інстру­мент для пі­сь­ма; пра­вая на­га, саг­ну­тая ў ка­ле­не і пры­кры­тая склад­ка­мі ман­тыі, ля­жыць на ніз­кай лаў­цы. Твар з мяк­кі­мі акруг­лы­мі ры­са­мі па­вер­ну­ты ў тры чвэр­ці ўле­ва ад гле­да­ча, по­зірк скі­ра­ва­ны да інша­га пю­піт­ра з рас­кры­тай кні­гай. Пра­сто­ра за­поў­не­на шмат­лі­кі­мі прад­ме­та­мі, ся­род якіх — па­лі­цы з кні­га­мі, асоб­на ста­іць пя­соч­ны га­дзін­нік. На ўзроў­ні плеч спра­ва і зле­ва — фі­гур­кі сты­лі­за­ва­ных львоў, што тры­ма­юць шчы­ты з сім­ва­ліч­ны­мі зна­ка­мі.

 

Па-за меж­амі ма­нет­най вы­явы за­ста­лі­ся: армі­ляр­ная сфе­ра (ніж­ні фраг­мент яе бач­ны спра­ва ўвер­се над ка­рэ­нь­чы­ка­мі кніг), пле­це­ны кош і двух­зна­ка­вая ма­наг­ра­ма, рэ­флек­тар з пчол­кай, вер­хні шы­ль­дзік з го­дам вы­дан­ня і ніж­ні шы­ль­дзік з ад­мыс­ло­вым аўтар­скім под­пі­сам.

 

Упер­шы­ню Ска­ры­на змяс­ціў свой парт­рэт на апош­нім арку­шы Кні­гі Ісу­са Сі­ра­ха­ва, якая ўба­чы­ла свет у Пра­зе 5 снеж­ня 1517 го­да. У прадмове да гэтай кнігі афарызмаў успамінаюцца першыя перакладчыкі Біб­ліі. На парт­рэ­це Фран­цыск Ска­ры­на па­зі­цы­януе ся­бе не то­ль­кі як ву­чо­ны, інтэ­лек­ту­ал, асвет­нік, але так­са­ма і як пе­ра­клад­чык. Дру­гім раз­ам парт­рэт з’явіў­ся на апош­нім арку­шы Чац­вёр­тай кні­гі Цар­стваў (Пра­га, 10 жніў­ня 1518 г.).

 

Арна­мен­та­ль­нае да­паў­нен­не парт­рэт­най вы­явы на авер­се ма­не­ты не­ты­по­вае для гэ­тай се­рыі: за­мест рас­лін­на­га ўжы­ты рас­лін­на-ге­амет­рыч­ны арна­мент, ма­тыў яко­га ўзя­ты з гра­вю­ры «Вы­гляд кі­во­та» Кні­гі Вы­хад 1519 г. Ге­амет­рызм прад­ыкта­ваў фор­му «акна» — ром­ба, ку­ды ўпі­са­лі­ся па­зна­чэн­ні го­да і про­бы ме­та­лу (для срэб­ра­ных ма­нет).

 

Рэ­верс ма­не­ты: за мос­там з арач­ны­мі пра­хо­да­мі, па­між сі­мет­рыч­ны­мі ве­жа­мі са спі­час­ты­мі да­ха­мі, у да­ль­няй пер­спек­ты­ве, на ўзвыш­шы па­ўстае го­рад, ха­рак­тэр­нае аб­ліч­ча якога мож­на па­знаць ся­род со­тні іншых га­ра­доў Еўро­пы — Пра­га. Над го­ра­дам, як кас­міч­нае це­ла, ві­сіць па­трой­ны дыск. Гэ­та — пра­жскі га­дзін­нік, слын­ны «Арлой», яго вер­хні астра­на­міч­ны цы­фер­блат. Над га­дзін­ні­кам — над­піс «ШЛЯХ СКА­РЫ­НЫ»; пад га­дзін­ні­кам — на­зва го­ра­да, пе­рад­адзе­ная ла­цін­скім шрыф­там «PRAGA»; ні­жэй, на лі­ніі мос­та, — тая ж на­зва ў сты­лі­за­ва­най ска­ры­наў­скай шрыф­та­вой гра­фі­цы «ПРА­ГА», па ба­ках якой — ха­рак­тэр­ныя для гэ­тай ма­нет­най се­рыі зна­кі з вы­дан­няў Ска­ры­ны.

 

Для афар­млен­ня пра­жскай тэ­ма­ты­кі ся­род раз­на­стай­ных сім­ва­лаў Пра­гі, та­кіх як Кар­лаў мост, кас­цёл свя­то­га Ві­та, Па­ра­ха­вая ве­жа, ста­ра­даў­ні ра­туш­ны га­дзін­нік за­стаў­ся па-за кан­ку­рэн­цы­яй. Гэ­та — воб­раз і сім­вал дзей­нас­ці Ска­ры­ны ў Пра­зе ў пе­ры­яд 1517—1519 га­доў, яго зор­ны час: тут твор­чыя сі­лы асвет­ні­ка спаз­на­лі най­вы­шэй­шы ўздым, на жаль, пе­ра­пы­не­ны ў зе­ні­це. Ство­ра­ны ў XV ста­год­дзі, ра­туш­ны га­дзін­нік з усёй яго скла­да­най ме­ха­ні­кай і ад­сут­нас­цю хві­лін­най стрэл­кі быў доб­ра вя­до­мы Фран­цыс­ку (апроч ру­хо­мых фі­гу­рак, што з’яві­лі­ся ў XVIII ст.).

 

Пра­жскі га­дзін­нік дае мнос­т­ва раз­на­стай­най інфар­ма­цыі, да пры­кла­ду, па­каз­вае час па ста­ра­чэш­скім, ня­мец­кім і ва­ві­лон­скім сты­лях. Ад­нак рас­пра­цоў­шчы­кам ма­не­ты бы­ло важ­на, каб цы­фер­блат­ныя дыс­кі па­каз­ва­лі не то­ль­кі за­да­дзе­ную га­дзі­ну астра­на­міч­на­га ча­су, але так­са­ма па­ла­жэн­не со­нца, па­ла­жэн­не і фа­зу ме­ся­ца ў дзень 6 жніў­ня 1517 г. Да­па­мо­гу ў раз­лі­ках га­дзін­ні­ка­вых дыс­каў у за­да­дзе­ных па­ра­мет­рах па про­сь­бе ды­зай­не­ра ма­не­ты вы­ка­наў ды­рэк­тар аб­сер­ва­то­рыі Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Аль­герд Куз­не­чык. Бы­ло вы­зна­ча­на, што 6 жніў­ня 1517 го­да Со­нца зна­хо­дзі­ла­ся ў зна­ку Льва, Ме­сяц — у зна­ку Скар­пі­ёна, у сва­ёй апош­няй фа­зе; асвет­ле­насць ме­ся­цо­ва­га дыс­ка скла­да­ла 76,99%. Па­­коль­кі не­вя­до­ма, а якой га­дзі­не ў пра­жскай дру­кар­ні па­ба­чы­ла свет пер­шая кніж­ка Ска­ры­ны, бы­ло вы­ра­ша­на па­ка­заць сім­ва­ліч­нае зна­чэн­не ча­су — по­ў­дзень, ка­лі со­нца зна­хо­дзіц­ца ў вы­шэй­шай сва­ёй па­зі­цыі.

 

Та­кім чы­нам, га­дзін­нік на праж­скай ма­не­це зма­дэ­ля­ва­ны так, што га­дзін­ная стрэл­ка (мае на­ка­неч­нік у вы­гля­дзе да­ло­ні) на цы­фер­бла­це са зна­чэн­ня­мі ся­рэд­не­еўра­пей­ска­га ча­су па­каз­вае на вер­хнюю рым­скую ліч­бу ХІІ (по­ўдзень); на за­ды­яка­ль­ным цы­фер­бла­це со­неч­ны дыск з про­мня­мі зна­хо­дзіц­ца ў сек­та­ры з сім­ва­лам Льва; дыск Ме­ся­ца — у сек­та­ры з сім­ва­лам Скар­пі­ёна. Праз не­ка­ль­кі га­доў асвет­на-вы­да­вец­кая дзей­насць Ска­ры­ны ад­на­ві­ла­ся ў Ві­ль­ні, але пус­ціць ка­рэн­не і мець пра­цяг ёй не вы­па­ла.

 

 

Ві­ль­ня

 

Апош­няя ма­не­та, ві­лен­ская, скан­стру­ява­на так, каб усе манеты се­рыі саб­ра­лі­ся ў вя­нок. За­вяр­шэн­не і па­ча­так па­він­ны мець агуль­­ны эле­мент, і гэ­тым эле­мен­там з’яві­ла­ся сло­ва: на па­чат­ку бы­ло сло­ва, сло­ва пры­йшло і на за­вяр­шэн­не. На пер­шай, по­лац­кай ма­не­це — цы­та­та з прад­мо­вы Ска­ры­ны. На апош­няй, ві­лен­скай — цы­та­та з яго па­сляс­лоў­я, фраг­мент, які інфар­муе, кім і дзе вы­ка­на­на пра­ца. Ко­ла за­мкну­ла­ся. Афар­млен­не цал­кам аб­апі­ра­ла­ся на дэ­кор ві­лен­скіх кніг Ска­ры­ны.

 

На авер­се манеты змеш­ча­ны наступны надпіс: «Пра­цею, и пи­ль­нос­тию док­то­ра Фран­цис­ка Ско­ри­ны с По­ло­цка, уве­ли­кос­лав­ном мес­те Ви­лен­скомъ». Тэкст на­бра­ны ка­сын­кай, ад­ной з форм ка­ла­фо­наў ска­ры­наў­скіх кніг, за­клю­ча­най у квад­рат­ную рам­ку. Для яе вер­ты­ка­ль­ных ба­коў, ку­ды ўпі­са­ны год вы­пус­ку і про­ба (на срэб­ра­ных ма­не­тах), вы­ка­рыс­та­ны фраг­мент най­­больш ад­мет­най за­стаў­кі-іні­цы­я­ла з Ма­лой пад­а­рож­най кніж­кі. Ніж­ні бок — ад­на са шмат­лі­кіх ві­нь­етак гэ­та­га вы­дан­ня. Шрыфт вы­ка­на­ны ў ко­ле­ры — чыр­во­ным, па­ко­ль­кі ме­на­ві­та ў ві­лен­скіх вы­дан­нях чыр­во­ны ко­лер ве­ль­мі актыў­на вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся пер­шад­ру­ка­ром.

 

Рэ­верс: над го­ра­дам лу­нае воб­раз Ма­ці Бо­жай, пра­сяк­ну­тай пяш­чо­тай і за­мі­ла­ван­нем да дзі­ця­ці Ісу­са, які гор­нец­ца да яе. Увер­се над­пі­сы на бе­ла­рус­кай і ла­цін­скай мо­вах — «ШЛЯХ СКА­РЫ­НЫ», «VILNA»; уні­зе — «ВІ­ЛЬ­НЯ». Па­між вы­тан­ча­ны­мі ка­ло­на­мі зле­ва і спра­ва — зна­кі-сім­ва­лы з кніг Ска­ры­ны, што з’яўля­юцца мар­ке­ра­мі се­рыі. Воб­раз — плас­тыч­ная рэ­плі­ка вы­явы Ба­га­ро­дзі­цы з Ма­лой пад­арож­най кніж­кі. Для вы­явы го­ра­да вы­ка­рыс­та­ны фраг­мент кар­ты-пла­на Ві­ль­ні 1576 г., най­бо­льш да­ўняй з вя­до­мых на сён­няш­ні дзень, у акса­на­мет­рыч­най пра­екцыі. У цэн­тры, пад вы­явай Ба­га­ро­дзі­цы вы­раз­на бач­ны квар­тал, у якім мес­ці­ла­ся ві­лен­ская дру­кар­ня Ска­ры­ны.

 

У 1522 і ў 1525 га­дах у Ві­ль­ні, ста­лі­цы Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га, па­ба­чы­лі свет два ска­ры­наў­скія вы­дан­ні — «Ма­лая пад­а­рож­ная кніж­ка» і «Апос­тал». Пер­шае з іх — збор­нік рэ­лі­гій­ных тво­раў. Дру­гое пры­све­ча­на жыц­цю і дзей­нас­ці апос­та­лаў і вуч­няў Хрыс­та. Гэ­тыя кніж­кі, пры­зна­ча­ныя для тых, хто ў да­ро­зе, ме­лі зруч­ны кі­шэн­ны фар­мат. Эстэ­тыч­ная і друкарская якасць ві­лен­скіх асоб­ні­каў на­сто­ль­кі вы­со­кая, што ў ХІХ ста­год­дзі біб­лі­яфі­лы пры­раў­ня­лі іх да «эль­зе­ві­раў», без­да­кор­на вы­ка­на­ных ма­ла­фар­мат­ных кні­жак сла­ву­тых га­лан­дскіх вы­даў­цоў XVI—XVII ста­год­дзяў. Ві­лен­ская дру­кар­ня бы­ла пер­шай не то­ль­кі ў ста­лі­цы ВКЛ, але на аб­ша­рах уся­го Княс­тва — тэ­ры­то­ры­ях су­час­ных Бе­ла­ру­сі, Літ­вы, Укра­іны. Ві­ль­ня з’яві­ла­ся апош­нім мес­цам на жыц­цё­вым шля­ху Ска­ры­ны, дзе ён, хоць і не­пра­цяг­лы час, рэ­алі­зоў­ваў свае амбі­цыі асвет­ні­ка і вы­даў­ца.

 

Гра­шо­выя зна­кі лю­бой кра­іны сле­дам за гер­бам, гім­нам і сця­гам мо­гуць прэ­тэн­да­ваць на ста­тус чац­вёр­та­га сім­ва­ла дзяр­жаў­нас­ці. На сва­ёй спе­цы­фіч­най мо­ве яны рас­паў­сю­джва­юць ве­ды пра ма­тэ­ры­яль­ную, ду­хоў­ную і гіс­та­рыч­ную спад­чы­ну, ад­люс­троў­ва­юць га­­лоў­ныя падзеі ў жыц­ці дзяр­жа­вы, з’яўля­юцца час­ткай між­на­цы­яна­ль­на­га аб­ме­ну ідэ­ямі і каш­тоў­нас­ця­мі. Ка­лек­цый­ныя ма­не­ты мо­гуць вы­кон­ваць усе пе­ра­лі­ча­ныя фун­кцыі най­леп­шым чы­нам. У не­ка­то­рых вы­пад­ках та­кія ма­не­ты, як і ме­д­а­лі, уз­ды­ма­юцца да вы­шы­ні тво­раў мас­тац­тва.

 

У се­рыі «Шлях Ска­ры­ны» вя­лі­кі асвет­нік праз сваю твор­часць з’явіў­ся су­аўта­рам мас­тац­ка­га воб­ра­за кож­най з ма­нет. Гэ­та не на­па­мін пра Ска­ры­ну, а апо­вед пра яго і Біб­лію яго ж сло­ва­мі і воб­ра­за­мі. За­да­ча ды­зай­не­ра бы­ла ў тым, каб знай­сці ад­па­вед­ную плас­тыч­ную фор­му, здо­ль­ную з мак­сі­ма­ль­най да­клад­нас­цю тран­сля­ваць сэн­са­выя і мас­тац­кія асаб­лі­вас­ці ска­ры­наў­скіх вы­дан­няў (яго лі­та­ры, гра­вю­ры, за­стаў­кі, мас­тац­кія ўва­саб­лен­ні тэк­стаў...) на не­арды­нар­ную па­вер­хню — ма­нет­ны дыск. Кніж­ная спад­чы­на Ска­ры­ны — ма­тэ­ры­ял, што за­цяг­ваў і рас­кры­ваў свае глы­бі­ні, пры­во­дзіў да не­йма­вер­на­га ўзрас­тан­ня па­ва­гі і за­хап­лен­ня май­стэр­ствам, інту­іцы­яй і твор­чай сва­бо­дай вы­даў­ца і мас­та­ка ў ад­ной асо­бе. Ён пад­каз­ваў ра­шэн­ні тэх­на­ла­гіч­ных і вы­яўлен­чых за­дач. Ма­ла хто мог са­бе ўя­віць, якую вя­лі­кую ко­ль­касць уся­го мож­на змяс­ціць на не­вя­лі­кай па­вер­хні срэб­ра­най або мед­на-ні­ке­ле­вай ма­не­ты.

 

На ўсіх эта­пах пра­цы над гэ­тай юбі­лей­най ма­нет­най се­ры­яй яе ства­ра­ль­ні­кі імкну­лі­ся ў мак­сі­ма­ль­най сту­пе­ні, маг­чы­май у меж­ах за­да­дзе­на­га фар­ма­ту, даць Ска­ры­ну пля­цоў­ку для да­ня­сен­ня сва­іх сло­ваў і воб­ра­заў да но­вай рэ­ча­існас­ці.

Ірына Зварыка

Святлана Някрасава