Ве­не­цы­янскае вяр­тан­не це­ла

№ 12 (417) 01.12.2017 - 31.12.2017 г

З на­го­ды вы­ста­вы Дэм’ена Хёр­ста «Скар­бы кру­шэн­ня “Не­ве­ра­год­на­га”»
Два ве­лі­чэз­ныя па­ла­цы — Гра­са і Пун­та дэ­ла Да­га­на — у са­мых ту­рыс­тыч­на-мас­тац­кіх кроп­ках цэн­тра Ве­не­цыі змяс­ці­лі бо­лей за 200 Хёр­ста­вых тво­раў. У асноў­ным скульп­тур, да­ска­на­ла вы­ка­на­ных з плас­ты­ку, брон­зы і ка­ме­ню і з бо­льш шы­коў­ных ма­тэ­ры­ялаў — зо­ла­та, срэб­ра, не­фры­ту і каш­тоў­ных ка­мя­нёў.

У су­пра­ва­джа­ль­ных тэк­стах — вы­кла­дзе­ная ку­ра­тар­кай вы­ста­вы Але­най Джэў­на гіс­то­рыя пра зна­ход­ку ў 2008 го­дзе ка­ля бе­ра­гоў Усход­няй Афры­кі па­цяр­пе­ла­га кру­шэн­не ка­раб­ля «Не­ве­ра­год­ны», што на­ле­жаў Сі­фу Ама­та­ну Дру­го­му, вы­зва­ле­на­му ра­бу з Анці­охіі і надзвычай па­спя­хо­ва­му ка­лек­цы­яне­ру антыч­нас­ці, які жыў па­між І і ІІ ста­год­дзя­мі на­шай эры. Зной­дзе­ную ка­лек­цыю тво­раў, саб­ра­ную Ама­та­нам, а так­са­ма іх му­зей­ныя ко­піі і рэ­кан­струк­цыі пра­па­на­ва­лі ўва­зе су­час­ных гле­да­чоў. На вя­ліз­ных ка­ля­ро­вых фо­та — сцэ­ны пад’ёму «ра­ней не­вя­до­мых зда­бы­тых шэ­дэў­раў» з мар­ско­га дна. Пра­ўдзі­вас­ці дзе­вя­ці­га­до­вай апе­ра­цыі па вяр­тан­ні артэ­фак­таў да свят­ла сонца і вы­ста­вач­ных са­фі­таў па­він­на над­аць жы­ва­піс­ная энтра­пія іх па­вер­хняў — аку­па­ва­ных ка­ра­ла­мі, акты­ні­ямі ды іншы­мі пад­вод­ны­мі істо­та­мі. Пры­го­жая і па­этыч­ная каз­ка! Што з та­го, што ў вы­ні­ку мы ба­чым скраз­ныя за­па­зы­ча­нас­ці з гіс­то­рыі мас­тац­тва — па­леп­ша­ныя кла­січ­ныя імі­джы з мас­тац­кай і па­пу­ляр­най ку­ль­тур? Ску­льп­ту­ры ба­гоў і фа­ра­онаў пад­азро­на на­гад­ва­юць су­час­ных га­лі­вуд­скіх зо­рак. Му­ль­цяш­ныя тран­сфор­ме­ры раз­ам з Маў­глі і мя­дзве­дзем Ба­лу су­сед­ні­ча­юць з ба­гі­няй Ка­лі, Пра­тэ­ем і Бу­дай. Па сут­нас­ці, пе­рад на­мі во­ль­ны дыс­не­еўскі пе­ра­каз сус­вет­най мі­фа­ло­гіі, і вы­явы са­мо­га Уол­та Дыс­нея з Мі­кі Маў­сам пад ця­жа­рам роз­на­ка­ля­ро­вых ка­ра­лаў тут яўна не вы­пад­ко­выя.

 

Глуп­ствам вы­гля­да­юць на­ма­ган­ні шмат­лі­кіх кры­ты­каў пад­ла­віць Хёр­ста на сі­му­ля­цыі і пад­ма­не. Як мо­жа мас­тац­кая рэ­ча­існасць быць рэ­аль­най? Зна­чэн­не ма­юць то­ль­кі пе­ра­ка­на­ль­насць і за­хап­ля­ль­насць уні­ка­ль­на­га с­ве­ту, ство­ра­на­га мас­та­ком. Маг­чы­ма, ма­за­ічнасць, цы­тат­насць і пэў­ная «шы­зо­іднасць» Хёр­ста­ва­га сус­ве­ту да­юць на­го­ды для па­про­каў, але ж наш час «по­ст­праў­ды» ме­на­ві­та та­кі.

 

Ме­га­ла­ма­ні­яка­ль­насць і пе­ра­бо­ль­ша­насць — бо­льш рэ­ле­ван­тныя прэ­тэн­зіі. Ад­чу­ва­ецца не­йкая пра­змер­насць, бо ка­лі на­вед­ван­не пер­ша­га па­ла­ца вы­клі­кае за­хап­лен­не, то па­сля дру­го­га на­ра­джа­ецца стом­ле­насць ад звы­шя­кас­­най ві­зу­аль­най рас­ко­шы. Ха­рак­тэр­ная для Хёр­ста се­рый­насць (ка­лі адзін і той жа экс­па­нат існуе ў не­ка­ль­кіх іпас­та­сях: на­прык­лад, мар­му­ры, брон­зе і плас­ты­ку) на­гад­вае на­вяз­лі­вае «вы­ка­рыс­тан­не ме­ха­ніз­му сopy/paste» — па­вод­ле трап­най за­ўва­гі ад­на­го з арт-жур­на­ліс­таў. Гэ­та вы­гля­дае мар­на­ван­нем рэ­сур­саў і сі­лаў, але мае сваю ка­мер­цый­ную ло­гі­ку. І тут трэ­ба зга­даць, што аб­одва гма­хі з экс­па­на­та­мі на­ле­жаць Фран­суа Пі­но — да­ўня­му сяб­ру і парт­нё­ру Хёр­ста, ула­да­ль­ні­ку аўкцы­ённа­га до­му Christie’s. Сам Пі­но з го­на­рам ка­жа аб уні­ка­ль­най да­па­мо­зе яго­ных інсты­ту­цый «ува­со­біць мас­та­коў­скую ма­ру на­сто­ль­кі вар’яцкай, як яна ёсць».

 

Пы­тан­не ў іншым: ці ёсць за­слу­га мас­та­ка ва ўва­саб­лен­ні ўсёй гэ­тай пыш­нас­ці ру­ка­мі не­злі­чо­най ко­ль­кас­ці па­ма­га­тых? Не­сум­нен­на ёсць. Акра­мя та­го, што вы­ста­ва пер­фек­тна ад­люс­троў­вае аўтар­скую ві­зію, ім па­тра­ча­ныя ве­лі­зар­ныя вы­сіл­кі і фі­нан­сы на рэ­алі­за­цыю пра­екта. Маш­таб экс­па­зі­цый і да­ска­на­ласць экс­па­на­таў пад­крэс­лі­ва­юць фі­нан­са­ва­ёміс­тасць мас­тац­тва. Не­здар­ма Мар­цін Бе­цэ­на, вы­ка­наў­чы ды­рэк­тар аб­одвух ве­не­цы­янскіх па­ла­ца Пі­но, услед за Жор­жам Ба­та­ем цы­туе Уі­ль­яма Блэй­ка: «Ба­гац­це — гэ­та пры­га­жосць». У гэ­тым сэн­се «Скар­бы» — не­да­ся­га­ль­на пры­го­жыя. Пе­ра­ўзыс­ці іх не­маг­чы­ма, бо ко­ль­касць укла­дзе­ных Хёр­стам гро­шай па­прос­ту не­рэ­аль­ная для лю­бой су­час­най вы­ста­вы лю­бо­га мас­та­ка.

 

І ўсё ж та­кі — дзе мы і дзе Хёрст? На пер­шы по­зірк зда­ецца, што айчын­ны ску­льп­тур­ны дыс­курс не мае кро­пак пе­ра­ся­чэн­ня з Хёр­ста­вым апа­фе­озам гар­ган­цю­ізму — ва­га­выя ка­тэ­го­рыі не­па­раў­на­ль­ныя. Ча­сам мы ма­ем на­хаб­ства сцвяр­джаць, што «за­хоў­ва­ем тра­ды­цыі кла­січ­на­га мас­тац­тва». Да­ска­на­ласць «зроб­ле­нас­ці» Хёр­ста­вых ста­туй, вы­дат­нае вы­ка­рыс­тан­не ма­тэ­ры­ялаў і тэх­на­ло­гій па­каз­вае, што на са­мой спра­ве мы за­хоў­ва­ем ня­гег­лую спад­чы­ну са­цы­яліс­тыч­на­га рэ­аліз­му з яе спрош­ча­нас­цю, аб­умоў­ле­най пры­ма­там ідэ­ала­гіч­най ка­рыс­нас­ці і жор­сткі­мі дэд­лай­на­мі.

 

З ад­на­го бо­ку, Хёрст па­каз­вае вы­ключ­на пра­фе­сій­на-вы­дас­ка­ле­ную фі­гу­ра­тыў­насць — што нам зра­зу­ме­ла, але амаль не­да­ся­га­ль­на, зы­хо­дзя­чы з вы­шэй­наз­ва­ных пры­чын. З інша­га — раз­на­стай­насць ску­льп­тур­ных ма­тэ­ры­ялаў і вы­кштал­цо­ную да­клад­насць іх вы­ка­рыс­тан­ня — не­шта на­шай ску­льп­ту­ры аб­са­лют­на не ўлас­ці­вае. На жаль.

 

І яшчэ мы ба­чым амаль уз­орную ком­плек­снасць пад­ачы. Вы­дат­ная кан­тэк­сту­алі­за­цыя да­тыч­ная мес­цаў экс­па­на­ван­ня і мед­ыя, по­лі­се­ман­тыч­насць, інспі­ра­тыў­насць-цы­тат­насць — усё гэ­та ро­біць пра­ект ура­жа­ль­на цэ­ль­ным.

 

Мы ма­рым пра пры­ход арт-рын­ку — і вось пе­рад на­мі пры­клад рэ­алі­за­ва­най ка­мер­цый­най кар’еры твор­цы, што да­сяг­нуў вяр­шынь арт-ры­нач­на­га Алім­пу. Стра­тэ­гіі, вы­ка­рыс­та­ныя Хёр­стам, пра­цу­юць. Асаб­лі­ва тут, на ве­не­цы­янскай бі­ена­ль­най гле­бе, якая пе­рад­усім ка­мер­цый­ны ру­ха­вік, што да­дае ну­лі­кі да кош­таў тво­раў. Пры­кра: у на­шым сум­ным айчын­ным дос­ве­дзе ве­не­цы­янскіх рэ­прэ­зен­та­цый ка­мер­цый­ны склад­нік па­куль ад­сут­ні­чае. Ту­тэй­шым ама­та­рам ка­пі­та­ліз­му ёсць ча­му па­ву­чыц­ца ў Хёр­ста і яго ка­ман­ды.

 

Ва­кол Хёр­ста — на роз­ных ла­ка­цы­ях — вя­лі­кая ко­ль­касць пры­кла­даў мас­та­коў­скай пра­цы з ча­ла­ве­чым це­лам. У кас­цё­ле Сан-Са­му­эле по­бач з Па­ла­ца Гра­сэ зры­ва­ецца ў без­дань на­ту­ра­ліз­му мой улю­бё­ны ка­над­скі ску­льп­тар Эван Пэ­ні, май­стэр­ню яко­га ко­ль­кі га­доў та­му я на­вед­ваў у Та­рон­та. Па­ба­ча­ныя там сі­лі­ко­на­выя фі­гу­ры і парт­рэ­ты ба­лан­са­ва­лі на мя­жы рэ­аль­на­га і ска­жо­на­га. Сён­ня звыш­рэ­аль­насць яго ча­ла­ве­чых па­вер­хняў кан­флік­туе з фор­май ску­льп­тур, што звы­чай­на на­гад­ва­юць фраг­мен­ты тру­паў. Але на­яўнасць Эва­на ў Ве­не­цыі свед­чыць пра па­ста­янства ка­мер­цый­на­га по­спе­ху яго прац.

 

У па­рку Ма­ры­на­рэ­сы — бо­льш гу­ман­ная вер­сія гі­пер­рэ­аліз­му. Кэ­рал Фе­ер­ман кра­на­ль­на ідэ­алі­зуе дзяў­чат у ку­паль­­ных кас­цю­мах і ша­пач­ках. За­плюшча­­ныя во­чы, кроп­лі сі­лі­ко­на­вай ва­ды на плас­ты­ка­вай ску­ры па­каз­ва­юць, што па шля­ху мі­ме­зі­су мож­на кро­чыць знач­на да­лей, чым мы маг­лі са­бе ўя­віць.

 

Не­па­да­лёк ад па­ла­ца Пун­та дэ­ла Да­га­на, у на­цы­яна­ль­ным па­ві­ль­ёне Гра­на­ды мар­скія ства­рэн­ні так­са­ма ата­ку­юць ста­туі. У па­ра­ўнан­ні з Хёр­стам гэ­та вы­гля­дае ка­мен­та­ры­ямі да ска­за­на­га ім — на­сам­рэч пер­ша­род­нае і на­ту­ра­ль­нае пад­вод­нае мас­тац­тва яго ка­ле­гі. «Іва Кус­то Арт-све­ту» ску­льп­та­ра і фа­тог­ра­фа Джэй­са­на Тэй­­ла­ра — за­сна­валь­­ні­ка шэ­ра­гу пад­вод­ных скульп­тур­ных па­ркаў і му­зе­яў у роз­ных част­ках све­ту. У гра­над­скім па­ві­ль­ёне яго аб­леп­ле­ныя на­ту­ра­ль­най акіянскай фаўнай скульп­ту­ры дзя­цей не­вя­до­ма ча­му афар­ба­ва­ны ў бе­лы ко­лер — ко­лер «кастры­­ра­ва­най» антыч­най ску­льп­ту­ры та­го ча­су, ка­лі яна лі­чы­ла­ся бе­лай і пры­ўкрас­най. І тут, за­сту­піў­шы на тэ­ры­то­рыю мас­тац­тва га­ле­рэй і са­ло­наў, сап­раў­днасць здаецца штуч­на ў па­ра­ўнан­ні з роз­на­ка­ля­ро­вай і пе­ра­ка­наў­чай штуч­нас­цю Хёр­ста. На­пэў­на, пад ва­дой ску­льп­ту­ра Тэй­ла­ра глядзіцца бо­льш год­на, але, каб ад­чуць гэ­та, трэ­ба мець сме­ласць ныр­нуць з аква­лан­гам.

 

Вод­ная ван­дроў­ка па Гранд-ка­на­ле ад Па­ла­ца Гра­сі за мост Рэ­аль­та пры­во­дзіць да дзвюх бе­лых гі­ган­тыч­ных рук аўтар­ства Ла­рэн­ца Ку­іна, што пад­пі­ра­юць бу­ды­нак га­тэ­ля, рэ­прэ­зен­ту­ючы це­ла (Ве­не­цыі?), сха­ва­нае пад ва­дой. І эка­но­мію рэ­сур­саў і вы­сіл­каў — бо, каб ства­рыць не­шта ма­ну­мен­та­ль­нае, не аб­авяз­ко­ва на­піх­ваць два па­ла­цы прад­ме­та­мі мас­тац­тва.

 

Шмат­кроць сус­тра­ка­юцца тран­сфар­ма­ва­ныя це­лы — ад іншап­ла­не­цян да, на­пэў­на, ахвяр ге­не­тыч­ных экс­пе­ры­мен­таў. Бач­на, што пры вы­ха­дзе за межы рэ­аль­на­га це­ла твор­цам час­та да­па­ма­гае камп’ютар.

 

Зра­зу­ме­ла, су­час­ныя ве­не­цы­янскія экс­па­зі­цыі ўліч­ва­юць це­лы іх на­вед­ва­ль­ні­каў. Па­ка­за­ль­ны ў гэ­тым сэн­се Гер­ман­скі па­віль­­ён, які атры­маў «За­ла­то­га льва». Там ка­лек­тыў­нае це­ла гле­да­ча ўсту­пае ў ка­му­ні­ка­цыю з це­ла­мі пер­фор­ме­раў і ста­но­віц­ца па­ўна­вар­тас­най час­ткай дзеі. Да­рэ­чы, шмат мас­та­коў вы­ка­рыс­та­лі свае ўлас­ныя це­лы ў пер­фор­ман­сах. Це­лы са­лі­дар­нас­ці і да­па­мо­гі вы­бу­доў­ва­юцца ў пра­ектах, скі­ра­ва­ных на лю­дзей з асаб­лі­вы­мі па­трэ­ба­мі.

 

І тым не менш ад­чу­ва­ль­на, што маг­чы­мас­ці ця­лес­най рэ­прэ­зен­та­цыі да­лё­ка не вы­чар­па­ныя. А па­куль — ме­на­ві­та так асэн­соў­ва­ецца це­ла су­час­нас­ці ў сё­лет­няй бі­ена­ль­най Ве­не­цыі. Мас­тац­кае і не то­ль­кі.