Ру­жо­вае на кры­ві

№ 12 (417) 01.12.2017 - 31.12.2017 г

«Вы­хоў­ваць но­выя гус­ты» Сяр­гея Кі­руш­чан­кі ў «Ста­лоў­цы XYZ»
Трып­ціх пад на­звай «Мя­са» — цэн­тра­ль­ны эле­мент вя­лі­кай інста­ля­цыі, дзе асно­вай вы­сту­пі­лі жы­ва­піс­ныя па­лот­ны, да кан­ца не­чы­тэ­ль­ныя без па­ху тан­на­га бар­шчу (з рэ­аль­най ста­лоў­кі па­вер­хам ні­жэй), без пер­спек­ты­вы экс­па­зі­цый­най пра­сто­ры, вы­бу­да­ва­най па фар­ма­ль­най пры­кме­це хра­ма з га­лоў­ным ку­ль­мі­на­цый­ным тво­рам у тар­цы, на­рэш­це, без кні­гі — ка­та­лі­за­та­ра пра­екта, што над­ае гэ­тай дзеі вы­раз­ны ідэй­ны век­тар.

Зда­ва­ла­ся б, усё так про­ста: мас­та­ка на­тхні­лі ла­ка­цыя бы­лой ста­лоў­кі (га­ле­рэя раз­мяс­ці­ла­ся ў па­мяш­кан­ні, якое за­ха­ва­ла свае бы­лыя ро­да­выя пры­кме­ты) і кні­га «Ку­лі­на­рыя», вы­да­дзе­ная ў 1955 го­дзе, у пе­ры­яд па­сля­ва­еннай бед­нас­ці і ад­на­ча­со­ва­га ад­на­ўлен­ня са­вец­кай гас­па­дар­кі, ка­лі рэ­цэп­ты не­рэ­аль­ных блюд з ма­ла­да­сяж­ных прад­уктаў успры­ма­лі­ся як кар­цін­кі-аб­яцан­ні но­ва­га жыц­ця. Ад­нак усё не так ад­на­знач­на. І гэ­тыя бру­та­ль­ныя воб­ра­зы мёр­твай пло­ці, з алю­зі­яй на су­цін­скія, і не­йтра­ль­ныя па­ло­сы ру­жо­ва­га — пры­йшлі яны ці з мі­ну­ла­га ге­амет­рыч­на­га эта­пу раз­віц­ця мас­та­ка, ці з ды­зай­ну вы­дан­ня «Ку­лі­на­рыі», — усё свед­чыць пра тое, што інтэн­цыі ву­зей­шыя за атры­ма­ны вы­нік, а тлу­ма­чэн­ні бо­льш про­стыя, чым мо­ва жы­ва­пі­су: яна ў мас­та­ка ма­гут­ная, шмат­плас­та­вая, моц­на сплаў­ле­ная на сін­тэ­зе ге­амет­рыз­му і фі­гу­ра­ты­віз­му, да­клад­на — кроп­ка­ва — упі­са­на ў пра­сто­ру ды здо­ль­ная ўплы­ваць не­за­леж­на ад яе атмас­фе­ры.

 

Па­ва­жаю мас­та­коў не­спа­кой­ных, з па­ста­янным пе­ра­асэн­са­ван­нем улас­на­га шля­ху. Са­вец­кія рэ­мі­ніс­цэн­цыі да­во­лі не­ча­ка­ныя для Сяр­гея Кі­руш­чан­кі, у пе­ры­яд актыў­нас­ці тут са­цар­ту твор­ца да­во­лі ві­да­воч­на пра­ігна­ра­ваў гэ­ты трэнд, за­йма­ючы­ся чыс­тым ма­дэр­ніс­цкім жы­ва­пі­сам. І я не змаг­ла не спы­таць, якім жа чы­нам ён ад­шу­каў кры­ні­цы на­тхнен­ня ў са­вец­кім вы­дан­ні па ку­лі­на­рыі.

 

— Не­шта ў па­вет­ры ад­чу­ва­ецца, год усё ж юбі­лей­ны. Не ча­каў, што мя­не гэ­та тэ­ма за­кра­не, але рап­тоў­на су­па­ла пра­па­но­ва ад га­ле­рэі з ма­імі па­мкнен­ня­мі вяр­нуц­ца да ста­ро­га жы­ва­пі­су, да пей­за­жу і на­цюр­мор­ту. Уз­нік­ла па­трэ­ба ў пе­ра­пын­ку ў пра­цы з ге­амет­рыч­ны­мі ра­шот­ка­мі. Сты­ліс­ты­ка ма­іх но­вых ра­бот, без­умоў­на, не са­цар­таў­ская, але тво­ры зроб­ле­ны з іро­ні­яй. Ру­жо­выя ўстаў­кі, на­прык­лад, на­ра­дзі­лі­ся з-за ды­зай­ну са­мой кні­гі, дзе кар­цін­кі з раз­дзел­кай мя­са «на­ты­ка­ны» да­во­лі бес­тал­ко­ва. Яны сім­ва­лі­зу­юць гла­мур, ад­сюль та­кі вы­раз­ны кан­траст з тра­гіч­нас­цю са­міх кар­цін, вы­ся­ка­ецца па­трэб­ная іскра — на­ста­ль­гіі і тра­гіз­му.

 

— Вы ж не асу­джа­еце...

 

— Не, ча­му, ве­ль­мі асу­джаю, па тэк­сце гэ­та ві­даць.

 

— А ў пра­цах — не...

 

— У пра­цах усё скла­да­ней. Жы­ва­піс мае свае за­ка­на­мер­нас­ці, у яго не­ль­га на­прас­ткі пры­ўно­сіць свае ідэі.

 

Ці­ка­ва, што ку­лі­нар­ная кні­га — ра­ры­тэт­нае вы­дан­не — ля­жа­ла ў мас­та­ка шмат га­доў, сяб­ры на­ват пад­каз­ва­лі, каб на­пі­саў жы­ва­піс­ныя тво­ры па ма­ты­вах страў ды прад­аў рэ­ста­ра­та­рам. Як гэ­тая жар­таў­лі­вая ідэя ка­мер­цый­на­га пра­екта пе­ра­рас­ла ў пры­стой­ную экс­па­зі­цыю, на­сы­ча­ную цал­кам су­пра­ць­лег­лы­мі сэн­са­мі, — не­спаз­на­ная та­ямні­ца на­ра­джэн­ня, але ві­да­воч­на, што га­лоў­ная пры­чы­на — у да­клад­нас­ці ад­чу­ван­ня ча­су. Ад стро­га­га ге­амет­рыч­на­га жы­ва­пі­су ко­ле­ра­ва­га поля, з яго вы­ве­ра­ным рыт­мам і су­адно­сі­на­мі лі­ній і форм — на но­вы ві­ток, да ста­ро­га доб­ра­га экс­прэ­сі­яніз­му. Але, на­ват раз­ві­ва­ючы­ся ў меж­ах экс­прэ­сі­яніз­му, мас­так Сяр­гей Кі­руш­чан­ка за­ўсё­ды зва­жаў на вы­бу­доў­ван­не той пра­сто­ры, склад­ні­кам якой ста­на­ві­лі­ся яго жы­ва­піс­ныя тво­ры. Як, на­прык­лад, у ве­ль­мі да­ўняй вы­ста­ве «Пра­сто­ра сі­ня­га» ён вы­стаў­ляў пра­цы раз­ам з Та­ма­рай Са­ка­ло­вай, уз­гад­ня­ючы з яе тво­ра­мі не то­ль­кі колеравую га­му, але і пер­спек­ты­вы агу­ль­ных пла­наў.

 

Тут, у «Ста­лоў­цы XYZ», да­клад­на рас­стаў­ле­ныя акцэн­ты, ру­жо­выя аб­страк­тныя плос­кас­ці ў жы­ва­піс­ных пра­цах — як сет­ка ма­ке­та — спры­яюць на­рас­тан­ню рыт­му ўсёй экс­па­зі­цыі, каб атры­маць рэ­ха-кан­цэн­трат на га­лоў­най сця­не. Там ужо не ка­вал­кі мяс­ной ту­шы, а са­ма­дас­тат­ко­вая архі­тэк­то­ні­ка форм, ка­та­ла­гі­за­ва­ныя аб­лом­кі кру­шэн­ня, ту­пі­кі і кры­кі. Ме­на­ві­та тут за­да­еш са­бе пы­тан­не: пра што тво­ры? Пра пад­ма­ну­тыя надзеі? Пра ілю­зор­ныя пер­спек­ты­вы? Так гэ­та пад­аюць су­пра­ва­джа­ль­ныя тэк­сты.

 

Ка­лі гля­дач ру­ха­ецца ўздоўж тво­раў, кож­ны з іх успры­ма­ецца са­ма­дас­тат­ко­вым. Ста­ра­за­па­вет­ны сю­жэт з на­жом (ру­кой Бо­га) су­па­дае са сцэ­най раз­дзел­кі мя­са. Па­ра­дак­са­ль­на, але фі­зі­яло­гія сы­хо­дзіць на да­лё­кі план, сас­ту­па­ючы мес­ца фар­ма­ль­най пры­га­жос­ці кам­па­зі­цыі — ге­амет­рыч­на­му рыт­му, экс­прэ­сіі ка­ла­ры­ту, та­на­ль­най стро­гас­ці. Ру­жо­выя плос­кас­ці ў не­ка­то­рых кам­па­зі­цы­ях — лёг­кі ста­рон­ні акцэнт, у не­ка­то­рых ста­но­вяц­ца да­мі­ну­ючай струк­ту­рай, сі­мет­рыч­на раз­ра­за­ючы вы­яву на дзве час­ткі — дзён­ную і на­чную, цём­ную і свет­лую.

 

Да­рэ­чы, на­зва вы­ста­вы — «Вы­хоў­ваць но­выя гус­ты» — гэ­та цы­та­та мі­ніс­тра знеш­ня­га ган­длю СССР Анас­та­са Мі­ка­яна. «Ку­лі­на­рыі» па­пя­рэд­ні­чаў грун­тоў­ны, як та­ды бы­ло пры­ня­та — ідэ­ала­гіч­ны — тэкст. І тое, што пра­ект бу­дзе цу­доў­на гля­дзец­ца як у пра­су­ну­тай рэ­ста­ра­цыі, так і ў леп­шых еўра­пей­скіх га­ле­рэ­ях су­час­на­га мас­тац­тва, указ­вае не сто­ль­кі на тое, што мас­тац­тва — рэч шмат­фун­кцый­ная па­вод­ле сва­ёй пры­ро­ды, але на тое, што вы­яўлен­чыя мед­ыя актыў­на ўздзей­ні­ча­юць на наш дос­вед і без да­па­мо­гі мо­вы. Ба­чан­не як важ­ны сро­дак па­знан­ня све­ту з’яўля­ецца да­во­лі са­ма­стой­ным у ста­сун­ках да ра­цы­яна­ль­на­га мыс­лен­ня. Але пы­тан­не не ў тым, што мы раз­уме­ем без су­пра­ва­джа­ль­на­га тэк­сту, а ў тым, на­ко­ль­кі гля­дач здо­ль­ны ўба­чыць у ідэй­на дэ­тэр­мі­на­ва­ным жы­ва­пі­се яго не­ві­да­воч­ныя сэн­сы.

Аўтар: Алеся БЕЛЯВЕЦ
рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва