Патрабуецца рэвізія

№ 12 (417) 01.12.2017 - 31.12.2017 г

«Во­се­ньс­кі са­лон з Бел­газ­прам­бан­кам»
Ці ша­куе са­лон гле­да­ча су­час­ным мас­тац­твам? Ці змя­няе ву­гал гле­джан­ня?

Так, аўтар­ка гэ­та­га тэк­сту зна­хо­дзіц­ца пад ура­жан­нем ад між­на­род­ных кір­ма­шоў. Ча­му не тры­маць у га­ла­ве леп­шы во­пыт? Раў­няц­ца мо і не трэ­ба, але ўсе ро­ва­ры ўжо пры­ду­ма­ныя, і са­лон у нас так­са­ма ёсць: спра­ва за са­мiм мас­тац­твам, за ад­кры­тас­цю і ды­яло­гам інсты­ту­цый.

 

Ві­зіт на «Во­се­ньс­кі са­лон» па-сап­раў­дна­му бян­тэ­жыць: ва­кол шчыль­на ўлад­ка­ва­ная кан­сер­ва­цыя 1970-х, 80-х і 90-х. Са­мае дзіў­нае пры гэ­тым, што для ўдзе­лу ў ме­рап­ры­емстве ўста­ля­ва­ны ўзрос­та­вы цэнз: не ма­гу па­ве­рыць, што ў 30-40 га­доў мож­на так пі­саць...

 

Мо­жа, са­лон блы­та­юць з рын­кам? З пра­хо­дам па­між заламі ў ста­ліч­ным ГУ­Ме? Ня­ўжо ад­роз­нен­не то­ль­кі ў ад­ука­цый­най пра­гра­ме і прэ­мі­ях жу­ры? Не да ла­ду не­шта ў да­цкім ка­ра­леў­стве, сап­раў­ды што­сь­ці не так...

 

Га­ле­рэй­ны пун­кцір

 

У ве­лі­зар­най, па на­шых мер­ках, пра­сто­ры Па­ла­ца мас­тац­тва зна­хо­джу мін­скія га­ле­рэі «Ў», «Zня­та», «А&V», «ДК Га­ле­рэя» і тро­хі су­па­кой­ва­юся: іх ча­тыр­нац­цаць, а зна­чыць, мож­на пра­гна­за­ваць акту­аль­насць і ўзро­вень ра­бот. Ёсць га­ле­рэі з Брэс­та, Ві­цеб­ска і Го­ме­ля — так­са­ма доб­ра б пры­адкрыць кан­тэкст. Бо інфар­ма­цыя, маў­ляў, аўта­раў ка­ля 180 — гэ­та ж ні аб чым не свед­чыць! Шмат іх ці ма­ла? Доб­ра, што ма­ла­дыя мас­та­кі «пра­гу­чаць», але та­го ж не­дас­тат­ко­ва...

 

У лі­ку пе­ра­мож­цаў Аляк­сандр Ве­ле­дзi­мо­вiч з «Чыр­во­най кон­ні­цай» і кні­гай «Алекciя­да». Без пры­зоў, але за­ўсё­ды вы­дат­ная Воль­­га Са­віч з фраг­мен­та­мі «Gene BY», Андрэй Лян­ке­віч з вя­до­мым «Па­ган­ствам», але ча­му не па­ўта­рыць, са­лон жа. Ула­дзі­мір Гра­мо­віч, па­зна­ва­ль­ны і ра­ман­тыч­ны Мі­ха­іл Шу­мі­лін, Андрэй Ду­бі­нін, Тац­ця­на Кан­дра­цен­ка, Ма­рыя Банэ, Андрэй Вас­кра­сен­скі, Ва­сіль Зя­нь­ко, Юрый Пеў­неў, Ка­ця­ры­на Су­ма­ра­ва, Анас­та­сія Хо­ба­та­ва — хо­чаш не хо­чаш, але аб­апі­ра­ешся на зна­ёмыя імё­ны. І гэ­та­га ма­ла! Са­лон, без­умоў­на, не ку­ра­тар­скі пра­ект, доб­ра, але ўспом­нiм Са­ло­ны Не­за­леж­ных у Фран­цыі — яны ж бы­лі пра­ры­вам! Успом­нім во­пыт пра­соў­ван­ня поль­ска­га ды­зай­ну і на­род­на­га мас­тац­тва — з ме­та­да­ла­гіч­най этнаг­ра­фіч­най асно­вай (на гэ­тай ні­ве нам вя­до­мая дзей­насць мас­та­коў Фер­ды­нан­да Руш­чы­ца, Ста­ніс­ла­ва Віт­ка­цы-ста­рэй­ша­га), — пад­тры­ма­на­га на ўсіх уз­роў­нях. Ідэя, да­рэ­чы, скла­да­ла­ся ў збі­ран­ні фраг­мен­таў ідэн­тыч­нас­ці, акту­аль­най для па­ля­каў не менш, чым для бе­ла­ру­саў.

 

Пры­клад гэ­та­га го­да — фран­цуз­скi кір­маш FIAC. Ку­ра­тар Крыс­тоф Ле­ры­ба пі­ша пра ку­ра­тар­скі ад­бор, дзве пля­цоў­кi Гран-Па­ле і Пці-Па­ле, пра тое, як мож­на, трэ­ба і хо­чац­ца «на­ву­чыць кан­сер­ва­тыў­ную пуб­лі­ку ўспры­маць су­час­нае мас­тац­тва». «Сус­трэ­ча з су­час­ным мас­тац­твам мо­жа стаць не­ча­ка­нас­цю, і да­во­лі не­пры­емнай. Важ­ны ад­ука­цый­ны пад­ыход, трэ­ба змяк­чыць гэ­тую сус­трэ­чу, каб не бы­ло ад­чу­ван­ня агрэ­сіі. Пад­аба­ецца ці не пад­аба­ецца — гэ­та ўжо іншае пы­тан­не, але па­зна­ёміц­ца і па­спра­ба­ваць зра­зу­мець — гэ­та ці­ка­ва». І гэ­та пра за­да­чы кір­ма­шу!

 

А да­лей усё на­шы пра­бле­мы, у пры­ват­нас­ці па­спя­хо­вае раз­мяш­чэн­не інста­ля­цый па-за зга­да­ны­мі па­ла­ца­мі: «У за­лах про­ста ня­ма сто­ль­кі мес­ца. Су­час­ныя ску­льп­ту­ры па­тра­бу­юць ад­кры­тых пра­стор і па­вет­ра, яны не за­ўсё­ды доб­ра адна з ад­ной ста­су­юцца».

 

Так, і ў Фран­цыі, чый дос­вед у арт-рын­ку — адзін з леп­шых у све­це, так­са­ма ёсць гэ­тая апа­зі­цыя: ка­мер­цый­нае — ад­ука­цый­нае. І ёсць вы­ра­шэн­не пра­бле­мы.

 

Вер­нем­ся, ад­нак, у Мінск. Для га­ле­рэі «Znyata» быў важ­ны пер­шы во­пыт удзе­лу ў са­ло­не. Пра­па­но­ва па­сту­пі­ла ад арга­ні­за­та­раў, пры­чым ужо ў дру­гі раз. «Вя­лі­кай ці­ка­вас­ці да ўдзе­лу ад­ра­зу не бы­ло, але важ­на бы­ло па­спра­ба­ваць: вы­браць аўта­раў, пад­рых­та­вац­ца, ад­апта­ваць пра­цы да пра­сто­ры. Ця­пер, вя­до­ма, зра­зу­ме­ла, што мож­на па­леп­шыць. Га­ле­рэя існуе пра­ктыч­на ў вір­ту­аль­ным фар­ма­це. Але кош­ты на пра­цы па­стаў­ле­ныя, па­гля­дзім, ці бу­дзе ка­мер­цый­ны вы­нік», — ка­мен­туе Сяр­гей Мі­ха­лен­ка, кі­раў­нік га­ле­рэі.

 

 

Са­лон па­чаў вя­лі­кую спра­ву і лі­та­ра­ль­на ага­ліў пра­бле­мы

 

Якасць пра­цы — ад­бор га­ле­рэі — ку­ра­тар­скі ад­бор для са­ло­на. Пры­клад­на та­кая тры­яда. Пры раз­умен­ні сіс­тэм­ных дзея­нняў на пад­ста­ве «мас­тац­тва — гра­мад­ства».

 

Іні­цы­яты­ва бан­ка ў пра­вя­дзен­ні са­ло­на ў 2015 го­дзе бы­ла не­ча­ка­най, і раз­гля­даць яе вар­та бы­ло б у ком­плек­се з яго іншы­мі арт-актыў­нас­ця­мі: фар­ма­ван­не ка­лек­цыі, вы­ста­вач­ныя пра­екты, ка­та­ло­гі. Ця­пер у нас ня­ма та­кой за­да­чы, але ка­лі ба­чыць то­ль­кі лі­нію «Са­ло­на» і раз­умець яго біз­нэс-пер­спек­ты­ву па змоў­чан­ні, я б пра­вя­ла яшчэ два ўмоў­ныя ды­яло­гі. Пры ўсёй роз­ні­цы сі­ту­ацый: ці мо­жа «Са­лон» раз­ві­ваць ма­дэль «Арт-Вi­ль­ню­са»? Мож­на: за­пра­шаць га­ле­рэі (ужо), спе­цы­яль­ных гас­цей (інсты­ту­цыi і пер­са­на­ліі), лепш струк­ту­ра­ваць, пра­ца­ваць з пра­сто­рай, уклю­чаць асоб­на маш­таб­ныя аб’­екты. І вя­до­ма, рых­та­ваць біз­нэс-ася­род­дзе, ана­лі­тыч­ныя тэк­сты пра кар­па­ра­тыў­ныя ка­лек­цыi, аўкцы­ёны, інвес­ты­цыі ў мас­тац­тве. Та­кім быў кор­пус тэк­стаў пра поль­скія га­ле­рэi, ка­лі ў 2016 го­дзе яны бы­лі гас­ця­мі кір­ма­шу.

 

З па­чат­ку 1990-х у Ві­ль­ні пра­во­дзяц­ца мас­тац­кія аўкцы­ёны, па не­ка­ль­кі раз­оў на год, у Інтэр­нэ­це і з вы­ста­ва­мі. На роз­ных пля­цоў­ках, з на­ра­кан­ня­мі на ніз­кую па­куп­ніц­кую здо­ль­насць, эміг­ра­цыю, ад­сут­насць ка­лек­цы­яне­раў і г.д. І гэ­та так­са­ма ве­ль­мі ня­роў­ны шэ­раг він­та­жу і рэ­тра, ста­ро­га і но­ва­га жы­ва­пі­су, ску­льп­ту­ры, гра­фі­кі, з не­вя­лі­кі­мі інтэр­вен­цы­ямі фа­таг­ра­фіі.

 

З «Арт-Ві­ль­ню­сам» дыс­тан­цыя ве­лі­зар­ная. Але то­ль­кі на пер­шы по­гляд — усё гэ­та фар­муе ася­род­дзе, пад­ымае ўзро­вень, вы­стаў­ляе для га­ле­рэй­на­га ад­бо­ру зу­сім іншыя рам­кі.

 

Ці мож­на знай­сці пэў­ны рэ­за­нанс з пад­тры­ма­най бан­кам вы­ста­вай у галерэі Zachęta ў Вар­ша­ве? Deutsce Bank, пра­во­дзіць кон­курс ма­ла­дых мас­та­коў, вы­стаў­ляе пе­ра­мож­цаў. З 2003 го­да гэ­та ўжо во­сь­мая вы­ста­ва — 5 мас­та­коў, не­муд­ра­ге­ліс­тая на гэ­ты раз на­зва «По­гляд», але ў су­пра­цоў­ніц­тве з му­зе­ем, ку­ра­та­рам. Ёсць, як у нас, пер­шы прыз — 60 000 зло­тых, ёсць дру­гі — на­ву­ча­ль­ная па­ездка ў Ві­лу Ра­ма­на ў Фла­рэн­цыі, ёсць прыз гля­дац­кіх сім­па­тый. Што ад­роз­ні­ва­ецца ад нас аша­лам­ля­ль­на — гэ­та ўзро­вень ра­бот. Зноў вяр­та­емся да тэ­мы «пра­рыў», «план­ка», «ася­род­дзе».

 

Ду­маю, вы­дат­ная іні­цы­яты­ва Бел­газ­прам­бан­ка мае па­трэ­бу ў рэ­ві­зіі кан­цэп­цыі. Яна ані не гор­шая за су­сед­нiя — да­лё­кія і бліз­кія. Але па­тра­буе пе­ра­асэн­са­ван­ня.

Любоў ГАЎРЫЛЮК